Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня: пяць гадоў ад арышту Бабарыкаў, 85 гадоў з дня ўвядзеньня савецкіх войскаў у Латвію і Эстонію
https://smarturl.click/0BpQ8
Эдуарда Бабарыку і ягонага бацьку Віктара Бабарыку, які сабраў дзясяткі тысяч подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта, затрымалі 18 чэрвеня 2020 году, калі яны накіроўваліся ў ЦВК здаць сабраныя подпісы.
Віктара Бабарыку пазьней судзілі і прызналі вінаватым у атрыманьні хабару і легалізацыі грошай, атрыманых злачыннным шляхам, і асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня.
Ягонага сына Эдуарда, які ўзначальваў перадвыбарны штаб Віктара Бабарыкі, судзілі толькі ў ліпені 2023 году і прысудзілі 8 гадоў зьняволеньня. Яго прызналі вінаватым паводле трох «палітычных» артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з 342-м («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).
Праз год да гэтага тэрміну дадалі яшчэ 2 гады зьняволеньня.
На фота: Эдуард і Віктар Бабарыка, архіў
Галоўнае за 17 чэрвеня на Радыё Свабода ❤️
📌На Гомельшчыне рабочых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, бо кітайскія канкурэнты пераймаюць замовы з Расеі
📌У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі
📌Уначы Расея бамбіла Кіеў, Адэсу і Запарожжа. Ёсьць забітыя і параненыя
📌Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны
📌«Мы ўсе крыху звар’яцелі». Рэпартаж з варшаўскай сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч
📌«Жанчыны добрыя на доўгіх дыстанцыях». Як зьмянілася роля жанчын у палітыцы пасьля 2020 году
📌Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў. ФОТА
У час форуму «Women Empowerment & Democracy for Belarus Forum 2025» Сьвятлана Ціханоўская і Марыя Мальмэр Стэнэргард абвесьцілі пра стварэньне праграмы разьвіцьця жаночага лідэрства. Праграму падтрымаў швэдзкі ўрад.
10 жанчын-лідэрак былі адабраныя праз конкурс на ўдзел у праграме. Сярод іх журналісткі, грамадзкія дзяячкі, праваабаронцы і дзяячкі культуры. Іх чакае інтэнсіўная праграма — з сустрэчамі і трэнінгамі ў розных краінах.
Акрамя таго, у час сустрэчы зь Ціханоўскай міністарка заявіла, што Швэцыя павялічыць падтрымку незалежных СМІ, вылучыць падтрымку для Радыё Свабода, Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, праваабарончых і культурніцкіх ініцыятываў, грамадзянскай супольнасьці.
Таксама анансавалі, што Швэцыя разам зь беларускімі праваабаронцамі запускае праграму дзіцячых летнікаў для дзяцей палітзьняволеных.
У Белавескай пушчы знайшлі рэдкі від расьлінаў
У час правядзеньня палявых дасьледаваньняў супрацоўнікі навуковага аддзелу Белавескай пушчы знайшлі буйную папуляцыю балотнага вужавага зельля (Ophioglossum valgatum), якая раней не адзначалася.
У папуляцыі адзначана каля 70 расьлін, якія растуць у высокай траве на ўскрайку лесу, які складаецца зь бярозы пухнатай і алешыны звычайнай.
Балотнае вужавае зельле — даволі незвычайная і рэдкая шматгадовая папараць зь сямейства вужоўнікавыя, якая ўвасабляе старажытную, эвалюцыйна адасобленую галіну расьлінаў. Вонкава і па сваёй будове яна істотна адрозьніваецца ад большасьці вядомых папарацяў, вылучаецца сваім унікальным становішчам у эвалюцыйнай гісторыі.
🌱 Балотнае вужава зельле можа не прарастаць па некалькі гадоў і жыць пад пластом глебы, сілкуючыся за кошт сымбіёзу з грыбамі. Лісьце простае і непадзеленае, больш падобнае на ландыш або майнік, чым на тыповую папараць. Спораносныя органы (спарангіі) разьмешчаныя на адмысловай частцы ліста, якая формай нагадвае невялікі колас. Усё гэта значна ўскладняе пошукі гэтага віду ў дзікай прыродзе.
Від уваходзіць у сьпіс расьлінаў Чырвонай кнігі, якія маюць патрэбу ў прафіляктычнай ахове. Сьпіс стварылі для недастаткова вывучаных і рэдкіх відаў флёры Беларусі, якія патрабуюць увагі з прычыны высокага глябальнага прыродаахоўнага статусу і шэрагу іншых прычынаў.
Украінскія ўлады абнавілі лічбу забітых у Кіеве ў выніку апошніх расейскіх удараў. Пацьверджана 10 сьмерцяў. Сярод забітых — грамадзянін ЗША.
У першай палове дня ўкраінскія ўлады паведамлялі пра большую колькасьць ахвяраў, але гэтыя лічбы не пацьвердзіліся.
Супрацоўніца банку, шматдзетны бацька: хто трапіў у абноўлены «сьпіс тэрарыстаў»
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі абнавіў сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У ім зьявіліся прозьвішчы пяці чалавек. Сярод іх Аляксандар Сьцепановіч, Ганна Папай, Іван Каваленка, Аляксандар Мазурын, Яўген Кудзін.
Цяпер у «тэрарыстычным сьпісе» 1303 чалавекі, зь іх 609 — беларусы.
🔸Яўген Кудзін — шматдзетны бацька, пратэстанцкі вернік. Мужчыну абвінавачвалі ў «закліках да нанясеньня шкоды нацыянальнай бясьпецы» (ч. 3 арт. 361 КК), яму пагражала ад 4 да 12 гадоў калёніі. Аднак, мяркуючы па інфармацыі ў «сьпісе экстрэмістаў», ён застаўся на волі. Прысудам, падобна, стала «хатняя хімія» або адтэрмінаваньне пакараньня, мяркуе dissidentby.
🔸Аляксандар Мазурын, хутчэй за ўсё, быў затрыманы ў пачатку сьнежня 2024 году. Яму 44 гады, а судзілі яго за «распальваньне сацыяльнай варожасьці і варажнечы».
🔸Івану Каваленку 30 гадоў, яго асудзілі за «гвалт або пагрозу гвалту ў дачыненьні міліцыянта». Вядома, што мужчына — зь Ніканавічаў.
🔸Ганна Папай (на здымку) працавала ў банку, яе асудзілі за ахвяраваньні пратэстоўцам, прызначыўшы 2,5 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
🔸Пра справу 44-гадовага Аляксандра Сьцепановіча вядома таксама няшмат. Яго асудзілі ў Берасьцейскім абласным судзе паводле ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
Такім чынам, з названых людзей, якіх КДБ унёс у сьпіс «тэрарыстаў», праваабаронцы ведаюць дакладны прысуд толькі аднаму чалавеку.
«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па папулярным у насельніцтва крэдытным тарыфе на жыльлё
«Беларусбанк» зьнізіў стаўкі па праграме «Іпатэка экспрэс» — галоўнай праграме на другасным рынку і гатовых новабудоўлях. На гэта зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Литовская о жилье».
💵 Стаўка пры куплі жыльля ў фізычных асобаў на агульных падставах, у прыватнасьці, зьнізілася з 18,18% да 17,4%. Пры куплі ў забудоўніка на агульных падставах — з 17% да 16,4%. Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у фізычных асобаў — з 16% да 14,5%. Пры куплі людзьмі, якія маюць патрэбу, у забудоўніка — з 14,5% да 13,5%.
Адначасна скараціліся ліміты — зараз пры куплі кватэры на другасным рынку ў фізычнай асобы банк крэдытуе да 80% кошту аб’екту.
🏚 Гэта можа азначаць, што колькасьць зьдзелак павялічыцца — перш за ўсё, за кошт чаргавікоў, для якіх крэдыты сталі зноў даступнымі.
КНДР накіруе ў Расею вайсковых будаўнікоў для аднаўленьня Курскай вобласьці
Як паведаміла расейскае агенцтва «Новости», сакратар Савета бясьпекі Расеі Сяргей Шайгу дамовіўся аб гэтым зь кіраўніцтвам КНДР.
«Пяць тысяч чалавек, аб’яднаных у адну дывізію вайсковых будаўнікоў, якія будуць займацца аднаўленьне Курскай вобласьці. Гэта такая братэрская дапамога карэйскага народу і кіраўніка Кім Чэн Ына», — працытавала агенцтва Сяргея Шайгу.
Раней Паўночная Карэя накіравала ў Расею некалькі тысяч сваіх вайскоўцаў, каб дапамагчы ў баях з украінскай арміяй на тэрыторыі Курскай вобласьці.
Канстытуцыйны суд адмаўляецца разглядаць скаргі асуджаных завочна. Вось якая прычына
Канстытуцыйны суд адмовіўся разглядаць скаргу праваабаронцы Леаніда Судаленкі на парушэньне ягоных правоў падчас завочнага судовага працэсу. Суд уступіў з Судаленкам у перапіску. Але той не зьбіраецца здавацца.
https://smarturl.click/JnB7w
Шок і гора. Расейскі ўдар па гарадах Украіны ў ноч на 17 чэрвеня ФОТА
https://smarturl.click/j74bd
Лукашэнка паставіў «кадравы экспэрымэнт» і прыгразіў за невыкананьне акопамі
Аляксандар Лукашэнка на выязной нарадзе па сельскай гаспадарцы выказаўся пра кадравы экспэрымэнт, які праводзіць сярод кіраўнікоў вобласьцяў.
Ён заявіў, што сярод цяперашняга складу старшынь аблвыканкамаў ужо палова – не аграрыі. Гэтыя людзі займалі высокія пасады ў энэргетыцы і сілавых структурах.
Лукашэнка разьлічвае, што яны ўзьнімуць узровень дысцыпліны, а спэцыялістаў-аграрыяў у рэгіёнах хапае і бязь іх. Тым, хто не спраўляецца, ён прыгразіў «акопамі»:
«Ня хочаце ў акопах сядзець, у гразі вошай пладзіць – давайце працаваць. Захаваньне тэхналёгій і ваенная дысцыпліна. Вам дадзены ўсе правы. Калі ня хочам вайны, значыць, трэба працаваць правільна».Читать полностью…
Улады Беларусі фармалізавалі крытэры ўключэньня ў сьпісы экстрэмістаў і тэрарыстаў і дадалі новыя артыкулы
https://smarturl.click/7vEV7
Пералічылі больш за паўсотні артыкулаў, прысуд па якіх = аўтаматычнае ўключэньне ў сьпіс экстрэмістаў.
Прапаганда вайны і незаконнае атрыманьне замежнай дапамогі з мэтай тэрарыстычнай дзейнасьці — новыя падставы для ўключэньня ў тэрарыстычны сьпіс.
У «сьпіс тэрарыстаў» будуць дадаваць па «ўзгодненым рашэньні» кіраўнікоў КДБ, МУС, генпракурора або іх намесьнікаў, «з улікам інтарэсаў нацыянальнай бясьпекі». Гэта тычыцца абвінавачаных або асуджаных па артыкуле «распальваньне варожасьці».
Для выключэньня зь «сьпісу тэрарыстаў» грамадзянін павінен сам зьвярнуцца ў КДБ і абгрунтаваць сваю просьбу.
З экстрэмісцкага сьпісу выпісацца яшчэ складаней. Трэба, каб прайшло 5 гадоў пасьля пагашэньня судзімасьці. А гэта ад 7 да 12 гадоў ужо пасьля вызваленьня з калёніі.
Ілан Маск апублікаваў аналіз мачы, каб даказаць, што не наркаман
Такім чынам ён хоча абвергнуць абвінавачваньне Трампа на свой адрас, кінутае падчас публічнай сваркі: «Кончаны наркаман». Вынікі аналізу, зробленага 13 чэрвеня, сьведчаць, што ў Маска ў арганізьме ня выяўлена ніякіх наркотыкаў і сьлядоў ад іх.
🇺🇦 Так выглядае Кіеў пасьля начной атакі расейскімі дронамі і ракетамі
Читать полностью…«Мы ўсе крыху звар’яцелі». Рэпартаж з варшаўскай сустрэчы Сьвятланы Алексіевіч
https://smarturl.click/w45X8
Нягледзячы на ХХІ стагодзьдзе, мы жывём у нейкім новым сярэднявеччы.
Вельмі важна захаваць сябе. Ня даць цемры часу нас растаптаць.
Нянавісьць яшчэ нікога ня выратавала.
Чалавек сацыялізму, які дзясяткі гадоў сядзеў у лягеры, — ня можа ён выйсьці за браму лягеру і адразу стаць вольным.
Часу ім не перамагчы. Час заўсёды ідзе наперад.
Чаму Лукашэнка пастаянна гаворыць пра кароваў?
Лукашэнка неаднаразова прапаноўваў паставіць помнік карове, ён пастаянна езьдзіць на фэрмы і крычыць на чыноўнікаў, якія ніяк ня могуць забясьпечыць патрэбны яму ўзровень сельскай гаспадаркі. Чаму так адбываецца? Глядзіце ў відэа.
У Беларусі выявілі выцек пэрсанальнай інфармацыі ў дзьвюх сфэрах. Што вядома
Дырэктар Нацыянальнага цэнтру абароны пэрсанальных даных Андрэй Гаеў заявіў, што ў кампаніях, якія займаюцца арганізацыяй відэаназіраньня, а таксама будаўнічы рынкам, адбыўся выцек асабістай інфармацыі.
«Літаральна на мінулым тыдні мы атрымалі інфармацыю аб выцеках асабістай інфармацыі, што мелі месца. Самі кампаніі, падобна, яшчэ пра гэта ня ведаюць. Прыкметы таго, што адбылося, сьведчаць, што выцекі адбыліся праз упаўнаважаных асобаў гэтых арганізацый», – сказа Андрэй Гаеў на пленарнай дыскусіі форуму Digital Expo, паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле яго, першыя зьвесткі, якія ўдалося сабраць па гэтых інцыдэнтах, сьведчаць, што «зусім не былі арганізаваныя тэхнічныя і многія іншыя захады».
Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў, што колькасьць загінулых у Кіеве вырасла да 13 чалавек. Ратавальнікі працягваюць працу.
Читать полностью…Грамадзянін Беларусі, які ваяваў на баку Расеі ва Ўкраіне, атрымаў расейскае грамадзянства
https://smarturl.click/mBlzn
Грамадзянства Расеі атрымаў беларус Антон Хілько, які спачатку як валянтэр дапамагаў расейскім салдатам, а вясной 2025 году падпісаў кантракт зь Міністэрствам абароны Расеі. Адметна, што ў Беларусі яго судзілі за ўхіленьне ад службы ў войску.
Жыхары Тэгерану апісваюць дні ізраільскіх авіяўдараў
У гутарцы з журналістамі жыхарка іранскай сталіцы гаворыць, што ў Тэгеране пакуль хапае прадуктаў. На выезьдзе з гораду заторы, бо многія спрабуюць выехаць у правінцыю, каб ня трапіць пад удар. Дэталі ў відэа.
Ці ёсьць негалоснае распараджэньне не даваць замежнікам украінскае грамадзянства? Меркаваньні беларусаў Украіны
https://smarturl.click/zd6jE
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
У Беларусі ўводзяць крымінальную адказнасьць за парушэньне правілаў увозу і карыстаньня бесьпілётнікамі
Намесьнік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Андрэй Ліс паведаміў, што за другое цягам году парушэньне правілаў увозу і выкарыстаньня без дазволу бесьпілётнікаў уводзіцца крымінальная адказнасьць.
„Калі асобай будуць учыненыя паўторныя дзеяньні цягам году пасьля адміністрацыйнай адказнасьці, то будзе ўжо крымінальная адказнасьць паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу. […] Паводле гэтага артыкулу прадугледжана максымальная адказнасьць да двух гадоў пазбаўленьня волі“, — паведаміў ён.
Андрэй Ліс дадаў, што адпаведны праект закону на разгляд у Палату прадстаўнікоў унёс урад.
„Як мы бачым, цяпер гэтыя, здавалася б, бяскрыўдныя прадметы — бесьпілётнікі, авіямадэлі актыўна выкарыстоўваюцца на тэатры ваенных дзеяньняў, могуць выкарыстоўвацца для ажыцьцяўленьня актаў тэрарызму і ў мэтах кантрабанды“.
Прэзыдэнт Казахстану загаварыў па-кітайску. Гэта ня проста так
На саміт «Кітай – Цэнтральная Азія» сабраліся ў Астане кіраўнікі цэнтральнаазіяцкіх краін і кітайскі лідэр Сі Цзіньпін.
Што будуць абмяркоўваць на саміце?
*пытаньні рэгіянальнай бясьпекі і каардынацыі;
*гандлёва-эканамічныя сувязі і транспартна-транзытную інтэграцыю;
*пытаньні энэргетыкі, інавацыяў і ўстойлівага разьвіцьця.
Уступнае слова на саміце прэзыдэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў пачаў на кітайскай мове. Bloomberg у артыкуле напярэдадні візыту Сі Цзіньпіна ў Казахстан называе астанінскі саміт «супрацьвагай» саміту G7 у Канадзе. На думку выданьня, прыезд лідэра КНР у Астану дэманструе, што Цэнтральная Азія ў зоне актыўнага інтарэсу Кітаю і ён гатовы пазмагацца з ЗША за ўплыў у рэгіёне.
-Сі Цзіньпін паабяцаў краінам ЦА бязвыплатны грант — 1,5 млрд юаняў (больш як 200 млн даляраў).
-Такаеў заявіў пра супрацоўніцтва з Кітаем у ядзернай энэргетыцы.
Швэды ўстурбаваліся мадэрнізацыяй ядзернай базы пад Асіповічамі. Літва новых пагрозаў у гэтым ня бачыць
🇸🇪 Швэдзкая тэлевізія SVT апублікавала 16 чэрвеня спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што пад Асіповічамі мадэрнізуецца сховішча ядзернай зброі савецкіх часоў. Здымкі травеньскія.
☢️ Вакол базы тры шэрагі плоту.
☢️ Ёсьць новая пагрузачная плятформа на чыгунцы.
☢️ Аб’ект мае сыстэмы супрацьпаветранай абароны.
Акрамя Асіповічаў, мадэрнізуюцца ядзерныя вайсковыя абʼекты ў Расеі — у Калінінградзе, на Кольскім паўвостраве і Новай Зямлі.
У гэтым швэдзкія аўтары бачаць пагрозу для паўночнай Эўропы.
🇱🇹 Прэмʼер-міністар Літвы Гінтаўтас Палуцкас заявіў, што літоўская выведка гэтую інфармацыю даўно ведае, «імаверна, нават больш, чым швэды», — перадае LRT.
Ён адзначыў, што сытуацыя не стварае дадатковых пагрозаў для Літвы і не патрабуе новых захадаў.
Як вынікае з выказваньняў літоўскіх палітыкаў, яны разьлічваюць, што Літву ад ядзернага нападу з усходу абараняе стратэгія ядзернага стрымліваньня ЗША.
Арганізатар нелегальнай міграцыі: «Празь Беларусь спрабаваць небясьпечна»
https://smarturl.click/AxekO
«У рэальнасьці небясьпечна і непрадказальна. На мяжы — міны, загароды, патрулі. Людзей ловяць і без размоваў перадаюць у ТЦК. Але нават калі ўдалося прайсьці — у Беларусі ты не грамадзянін. Тыя, хто трапляе ў Беларусь, расказвалі рознае. Адных разварочвалі, другіх трымалі ў ізалятарах».
🙋♀️ «Жанчыны добрыя на доўгіх дыстанцыях». Як зьмянілася роля жанчын у палітыцы пасьля 2020 году
https://smarturl.click/vdYgG
16–17 чэрвеня ў Стакгольме праходзіць форум «Пашырэньне правоў і магчымасьцяў жанчын і дэмакратыя для Беларусі — 2025», прысьвечаны ролі беларускіх жанчын у змаганьні за дэмакратыю.
📍Чаму жанчыны дагэтуль збольшага недастаткова бачныя і не на першых ролях у палітыцы?
📍Як перастаць жыць 2020 годам?
📍Якія задачы стаяць перад жанчынамі ў 2025 годзе?
Паслухалі выступоўцаў і задалі пытаньні ўдзельніцам форуму ў Стакгольме.
За гады кіраваньня Лукашэнкі закрылася больш як траціна шпіталёў
З 1994 году колькасьць бальнічных арганізацый у Беларусі зьменшылася на 35,2% — з 871 да 564, падлічыў «Позірк».
Скарачэньне закранула ўсе рэгіёны краіны, за выключэньнем Менску, дзе адзначаны рост на 12,8%.
Найгорш — у Магілёўскай вобласьці, дзе шпіталёў стала менш у 2,1 раза.
На 17 чэрвеня лякарні, што засталіся, шукалі амаль 2800 спэцыялістаў.
Цана вайны: іранскія і ізраільскія мірныя жыхары ў эпіцэнтры ўдараў.
https://smarturl.click/y6kjJ
Мірнае насельніцтва Ізраілю і Ірану апынулася ў эпіцэнтры масавых удараў паміж дзьвюма краінамі — гэта дэманструюць фота зь месца падзеяў.
На Гомельшчыне рабочых адпраўляюць у неаплатныя адпачынкі, бо кітайскія канкурэнты пераманьваюць замоўцаў з Расеі
«Загрузка ўпала прыкладна на траціну, замоваў стала менш. Ужо ёсьць прастоі», — расказала «Флагштоку» крыніца, зьвязаная з прадпрыемствам.
Паводле суразмоўцы, выкарыстаньне магутнасьцяў скарацілася ў тым ліку праз замоўцаў з Расеі, якія падпісалі кантракт, але потым адмовіліся ад яго выкананьня. Прычына ў прыходзе на расейскі рынак канкурэнтаў з Кітаю — у Рэчыцкага заводу мэталавырабаў сарвалася маштабная замова: «Учынілі заводу страты на 6 ці 7 мільёнаў даляраў».
https://smarturl.click/4OpeW
Армія Ізраілю заявіла пра гібель новага начальніка іранскага Генштабу: другога за чатыры дні
У выніку начнога нападу ізраільскіх ВПС у Іране быў забіты начальнік Генштабу ўзброеных сіл Алі Шадмані. Пра гэта паведамляе прэс-служба ЦАХАЛ.
У Іране гібель Шадмані афіцыйна пакуль не пацьвердзілі.
Шадмані быў прызначаны начальнікам Генштабу ўзброеных сіл Ірану некалькі дзён таму – пасьля таго як у выніку ізраільскага нападу 13 чэрвеня быў забіты папярэдні кіраўнік Генштаба Махамад Багеры.