radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Летась у Беларусі паводле палітычных матываў асудзілі 40 падлеткаў: https://smarturl.click/4OY3G

• 16 падлеткаў асуджаныя за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»
• 6 падлеткаў асуджаныя за «садзейнічанне экстрэмізму»
• 5 падлеткаў асуджаныя за «распальванне варожасці»
• 4 падлеткі асуджаныя за «акт тэрарызму»
• 4 падлеткі асуджаныя за «абразу Лукашэнкі»
• 3 падлеткі асуджаныя за «здзек з дзяржаўных сімвалаў»
• 1 падлетак асуджаны за «гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да службовай асобы»
• 1 падлетак асуджаны за «удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нобэлеўскі камітэт: у Іране сілавікі моцна зьбілі ляўрэатку прэміі міру Наргес Махамадзі: https://smarturl.click/E180W

«Яе цягнулі па зямлі за валасы, разьдзіраючы ўчасткі скуры галавы і выклікаючы адкрытыя раны. У транспартным сродку працягвалі яе зьбіваць.

Яе неаднаразова білі нагамі па палавых органах і ў вобласьці тазу. Нягледзячы на крытычны стан, яна доўгі час знаходзілася ў адзіночнай камэры бяз вокнаў з пастаянным штучным асьвятленьнем і халоднай падлогай»


Іранскія ўлады 13 разоў яе арыштоўвалі, пяць разоў судзілі, прысудзіўшы агулам 154 удары бізуном і 31 год зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАК дыскваліфікаваў украінскага скелетаніста Гераскевіча за шлем з фотаздымкамі загінулых на вайне спартоўцаў: https://smarturl.click/oVamO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія турэмнікі да сьмерці зьбілі грамадзяніна Польшчы, выкрадзенага ў Запарожжы: https://smarturl.click/DYLG3

Грамадзянін Польшчы прыехаў ва Ўкраіну, каб асабіста пераканацца, што на яе тэрыторыі ідзе вайна. Расейскія вайскоўцы выкралі яго ў 2023 годзе і вывезьлі ў Расею, дзе зьмясьцілі ізалятар № 2 у Таганрогу.

Яго білі штодзень, прымушалі гаварыць па-польску, а калі ён пачынаў гаварыць білі за тое, што ня можа размаўляць па-расейску.

55-гадовы Кшыштаф Галос памёр празь месяц пасьля ягонага знаходжаньня ў таганроскім СІЗА. Яго цела дагэтуль не перадалі ў Польшчу, а ягоная сям’я так і не атрымала ніякіх афіцыйных пацьвярджэньняў сьмерці Кшыштафа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У рэстаране, дзе мы сьвяткавалі за два тыдні да гэтага праз атаку расейцаў загарэлася эклектраправодка, там быў пажар. Вясельле сьвяткавалі на генэратарах, а цяпло было ад каміну, там паставілі буржуйку, але прыгожую»


Як кіраўніца кампаніі «Годна» Аліна Герашчанка знайшла сваё каханьне ва Ўкраіне: https://smarturl.click/xVngQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачне трансьляцыю вайсковы тэлеканалhttps://smarturl.click/ZXG4v

Вайсковы тэлеканал запусьцяць 23 лютага, паведаміў у эфіры «Радыё Мінск» памочнік міністра абароны ў ідэалягічнай працы генэрал-маёр Леанід Касінскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 лютага

Пуцін не пусьціў Лукашэнку да Трампа. У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску

• Працавала з КДБ празь іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Ўкраіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш

• 6 гадоў за 9 каментароў. Гісторыя Аляксея Багдзея

• Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў аб спробах беларускага КДБ «вэрбаваць агентаў» праз сацсеткі

• Трагедыя ў Харкаўскай вобласьці: расейскі дрон забіў у доме траіх малых дзяцей

• У школе ў Канадзе адбылася страляліна, вядома пра 10 ахвяраў

«Гэта невядома і незразумела». Беларускае мадэльнае агенцтва пракамэнтавала зьяўленьне сваёй перапіскі ў «файлах Эпштэйна»

• Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў

• Беларускія валянтэры адкрываюць у Кіеве другі цэнтар абагрэву і падтрымкі мясцовых жыхароў

• З пачатку лютага ў Беларусь заляцелі мінімум тры расейскія баявыя бесьпілётнікі

• Іран закапаў уваходы ў ядзерны аб’ект, а на вайсковых базах ЗША паболела самалётаў

• Жанчына адстаяла вясковую краму праз TikTok

• Аляксандар Мілінкевіч ужо 78 дзён у шпіталі пасьля апэрацыі

• Ініцыятыва Maldzis выкупіла 30 літаграфіяў мастака Напалеона Орды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Мілінкевіч ужо 78 дзён у шпіталі пасьля апэрацыіhttps://smarturl.click/Jn8Vq

Жонка Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей напісала, што ён за апошні месяц ён быў і ў ізаляцыйнай палаце, і ў інфэкцыйным аддзяленьні.

Пакуль ён размаўляе толькі шэптам, і родныя ня ўсё могуць разабраць.

Іна Кулей піша, што працэс адужваньня мужа, хоць паволі, але ідзе. Сям’я разумее, што рэабілітацыя будзе складанай і доўгай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жанчына адстаяла вясковую краму праз TikTokhttps://smarturl.click/DYLzo

Скарга жыхаркі Карэліцкага раёну Тацьцяны ў TikTok дапамагла захаваць краму «Родны Кут», якая абслугоўвала жыхароў Ярэмічаў і суседніх вёсак, паведаміла BGmedia.

У студзені з крамы ў Ярэмічах, дзе жыве каля трохсот чалавек, звольнілася прадавачка. Нібыта ня вытрымала нагрузкі, бо рабіла таксама за качагара і грузчыка. Краму закрылі. А Тацьцяна ў TikTok відэа абвінаваціла кіраўніцтва сеткі крамаў «Родны кут» у абыякавасьці да свах супрацоўнікаў і жыхароў сельскай мясцовасьці.

«Гэта ня тое, што шок. Гэта ўжо нейкае беззаконьне, па-мойму. Хочацца ў вас спытаць: можа, вам ужо пара на пэнсію? Вы не засядзеліся ў сваіх крэслах, кіраўнікі?» — сказала яна.


У выніку крама адкрылася, а відэа зьнікла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін не пусьціў Лукашэнку да Трампа. У Крамлі загаварылі пра пераварот у Менску

Сёньня стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэньне ў Нью-Ёрк на паседжаньне «Рады міру» – новай ініцыятывы Дональда Трампа. Аднак у ЗША паляціць ня ён, а міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў. Гэта выглядае як асьцярожны дыпляматычны манэўр.

Бо ў той самы час расейская СВР раптоўна заявіла пра пагрозу «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусі і нібыта заходні сцэнар да 2030 году. Сыгнал з Масквы прагучаў акурат тады, калі зьявілася магчымасьць нават сымбалічнага кантакту Менску з Захадам.

У «ПіКу Свабоды» пра гэта размаўляюць палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валер Карбалевіч і Аркадзь Мошас зь Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў.

https://youtu.be/akNjY3KmxRo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менскай вобласьці плянуюць пабудаваць 111 «прафілякторыяў» для цялят, пра якія казаў Лукашэнкаhttps://smarturl.click/qBAQO

У канцы мінулага тыдня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што 10-15 хвілін эканоміі вулічнага асьвятленьня ў гарадах Беларусі дазваляюць стварыць тры кароўнікі і сем прафілякторыяў для цялят.

Агулам у Беларусі хочуць пабудаваць 500 такіх прыстасаваньняў для маладняка буйной рагатай жывёлы. У Менскай вобласьці тым часам ужо паказалі, які яны выглядаюць, перадае «Мінская праўда».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

14% эканамічна актыўных беларусаў у Польшчы вядуць уласны бізнэсhttps://smarturl.click/dw74J

• 62% мігрантаў з Беларусі маюць вышэйшую адукацыю,
• 57% маюць пастаянную працу,
• 67% беларусаў плянуюць застацца ў Польшчы назаўсёды

Крыніца — PolskieRadio.pl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol даведаўся, за што Лукашэнка звольніў кіраўніка Віцебскай вобласьці Субоціна: https://smarturl.click/VR88x

Празь некалькі тыдняў, даведаўшыся, што кіраўніка вобласьці калегі праводзілі воплескамі, Лукашэнка абурыўся.

«Ведаю, што там бурнымі воплескамі праводзілі былога губэрнатара: ах, добры чалавек! Каб вы разумелі, што добры чалавек — гэта яшчэ ня добры прафэсіянал»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марыя Калесьнікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў аб спробах беларускага КДБ «вэрбаваць агентаў» праз сацсеткі: https://smarturl.click/vdDD8

КДБ распаўсюджвае відэаролік, які заклікае людзей выказаць незадаволенасьць літоўскім урадам, і актыўна прыцягвае патэнцыйных агентаў.

У запісе, зробленым, у прыватнасьці, на літоўскай мове, гаворыцца аб праблемах, «выкліканых несправядлівасьцю з боку ўраду». Ахвотным абмеркаваць гэта прапануецца зьвязацца з беларускім КДБ па ўказаным «абароненым канале»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнт Казахстану імкнецца да ўмацаваньня ўлады з дапамогай новай Канстытуцыі: https://smarturl.click/0B4Qn

«Тое, што падаецца як нацыянальная дыскусія, папраўдзе спэктакль. Удзел грамадзтва сымбалічны»


Новая Канстытуцыя будзе зьмяняць структуру парлямэнту, пашыраць паўнамоцтвы прэзыдэнта і закранаць статус расейскай мовы.

Этнічныя расейцы складаюць прыкладна 15 працэнтаў насельніцтва Казахстану. Улады таксама, відаць, разумеюць, што зьмена канстытуцыйнага статусу расейскай мовы можа распаліць унутраную напружанасьць і правакаваць Маскву. #rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пальмавы алей і глязура замест шакаляду. Як расейскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліцаў крамаў: https://smarturl.click/e0gwR

Карыстальнікі сацыяльных сетак абурыліся цэнамі на айчынныя цукеркі ў Беларусі: многія сягаюць 50 рублёў за кіляграм!

На ўмовах ананімнасьці мы распыталаі спажыўцоў, якія цукеркі яны купляюць.

Многія заўважылі, што беларускія кандытарскія вырабы падаражэлі. Аднак большасьць апытаных кажуць, што ўсё адно купляюць беларускія маркі, «хоць і радзей — праз цэны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як жыве горад каля лініі фронту ва Ўкраіне, дзе няма ацяпленьня і сьвятла, але застаюцца людзі: https://smarturl.click/XDZbW

«У нас няма нічога, ні сьвятла, ні сувязі, нічога няма, мы выжываем, як можам. У кватэры восем градусаў цяпла. Жонка наогул замярзае, тым больш заўтра ёй трэба выпісаць інсулін, сувязі няма, я ня ведаю, як гэта зрабіць. Яна інсуліназалежная. Інсулін заканчваецца. Як выжываць, я не ведаю»


Яшчэ адзін горад Данецкай вобласьці ператварыўся ў горад-прывід.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю выйшаў Сяргей Франчук — стрыечны брат былога намесьніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука: https://smarturl.click/Re8dp

Франчука затрымалі 9 жніўня 2022 году. Тады пяць чалавек з менскага АМАПу ўварваліся ў кватэру, ударылі яго пісталетам па галаве і арыштавалі.

28 красавіка 2023 году Сяргея Франчука асудзілі на 3 гады зьняволеньня, а ў ліпені распачалі новую справу і дадалі яшчэ паўгоду пазбаўленьня волі. А потым дадалі яшчэ 6 месяцаў.

Ён ужо пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бясьпецы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Алеся Наўроцкага і Вітольда Бялыніцкага-Біруліhttps://smarturl.click/p2m0b

🗓 12 лютага
1974 — арыштавалі Аляксандра Салжаніцына, у гэты ж дзень ён пасьпеў падпісаць свой зварот да суайчыньнікаў «Жыць без ілжы». 13 лютага яго выслалі з СССР.
1994 — дэбют незалежнай Беларусі на зімовай Алімпіядзе ў Лілегамэры: 15-е месца.
2009 — у Беларусі правялі першую перасадку сэрца.
2015 — у Менску завяршыўся саміт «нармандзкай чацьвёркі» і сустрэча Трохбаковай кантактнай групы па Данбасе.

🌱 Нарадзіліся: Чарлз Дарвін, Абрагам Лінкальн, Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Леў Дашкевіч, Алесь Наўроцкі, Міхаіл Дрынеўскі, Генадзь Буралкін, Серж Мінскевіч.

🕯 У памяці: Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, Імануіл Кант, Хуліё Картасар, Рудольф Абіхт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мошэс пра дыялёг Беларусі і Захаду: «Нічога падобнага няма»https://smarturl.click/b57bB

Экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных адносінаў Аркадзь Мошэс адзначае, што няма сапраўднага збліжэньня Беларусі і Захаду. Вызваленьне 200 палітвязьняў нічога, на ягоную думку, не зьмяніла.

«Ідэя пайсьці насустрач Лукашэнку толькі каб раздражніць Пуціна — несур’ёзна. У Эўразьвязе ўжо ніхто нават не спрачаецца, што Лукашэнка назаўсёды застанецца ў зоне ўплыву Расеі. Ён ужо ня можа зь яе выйсьці».


Цалкам размову глядзіце ў «ПіКу Свабоды» на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскага янота-вандроўніка пасялілі ў парку жывёл пад Баранавічаміhttps://smarturl.click/8pY8v

Летась 14 студзеня мытнікі выявілі янота ў аўтамабілі, які быў дастаўлены марскім кантэйнэрам з ЗША. Відавочна, той забраўся ў машыну яшчэ да пагрузкі.

Янота зьмясьцілі на карантын і далі мянушку Сеня. Тым часам гучалі розныя прапановы наконт ягонага лёсу: ад перадачы ў Налібоцкую пушчу да ўсыпленьня як інвазійнай жывёлы.

У якасьці новага дому для сысуна разглядаўся і гарадзенскі заапарк. Але ў выніку Сеня пасяліўся ў парку жывёлаў пад Баранавічамі. Там ужо жывуць іншыя яноты, у іх нават ёсьць свой «замак» і «возера», паведаміла гарадзенская тэлерадыёкампанія.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У дом Мікалая трапіў «Шахед». Сын загінуў адразу, жонка памерла ў лякарні

Сын Віталь быў удзельнікам баявых дзеяньняў, атрымаў цяжкія раненьні, прыехаў дадому на рэабілітацыю.

Гісторыя сям’і, разбуранай вайной, — у відэа Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран закапаў уваходы ў ядзерны аб’ект, а на вайсковых базах ЗША паболела самалётаўhttps://smarturl.click/nVzmX

Што відаць на спадарожнікавых здымках. #rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачаўся збор сродкаў на лячэньне Юрася Юркевіча — вядомага дасьледніка БНРhttps://smarturl.click/Re8wx

Юрась Юркевіч усё жыцьцё прысьвяціў працы на карысьць Беларусі — ён адзін з галоўных знаўцаў вайсковых фармаваньняў БНР, ініцыятар усталяваньня шыльдаў ў гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні.

Пры канцы 2025 году ў яго выявілі пухліну мозгу. Пасьля апэрацыі ён сутыкнуўся з парушэньнем маўленьня і функцый правай рукі. Цяпер яму патрэбная працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыетэрапія, што патрабуе вялікіх фізычных і фінансавых рэсурсаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З пачатку лютага ў Беларусь заляцелі мінімум тры расейскія баявыя бесьпілётнікіhttps://smarturl.click/Y3e41

Апошні выпадак адбыўся раніцай 7 лютага, калі дрон вылецеў у Гомельскую вобласьць праз Чарнобыль», а пазьней «ляцеў курсам на Чарнобыль зь Беларусі», паведаміў «Флагшток».

Уначы 6 лютага расейскі дрон рухаўся зь Беларусі ў бок гораду Оўруч, што ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.

Днём 5 лютага пара бесьпілётнікаў «залятала ў Беларусь, каб уздоўж мяжы накіравацца на Кіеўшчыну або Жытоміршчыну».

У студзені такіх выпадкаў было восем.

Візуалізацыя — @monitoringwar

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія валянтэры адкрываюць у Кіеве другі цэнтар абагрэву і падтрымкі мясцовых жыхароў: https://smarturl.click/w4337

«У Кіеве працуе „цэнтар нязломнасьці“ — месца, дзе ёсьць сьвятло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасьць і чалавечнасьць. Сёньня ўсталёўваецца ўжо другі намёт, бо першы больш не спраўляецца з колькасьцю людзей, якім патрэбна дапамога. Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лукашэнкі пацьвердзілі атрыманьне запрашэньня на Раду міру, але ён у Вашынгтон не паедзе: https://smarturl.click/3QYYV

«Мы з задавальненьнем наведалі б ЗША, але ёсьць пытаньні, якія немагчыма адкласьці»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта невядома і незразумела». Беларускае мадэльнае агенцтва пракамэнтавала зьяўленьне сваёй перапіскі ў «файлах Эпштэйна»: https://smarturl.click/zdyyA

«Чаму дзелавая перапіска з агенцтвам мадэляў Mademoiselle, дзе мы прапаноўвалі мадэляў для працы ў Парыжы, трапіла ў файлы Эпштэйна, нам невядома і незразумела. Асобы, якія нейкім чынам пацярпелі ад дзейнасьці Эпштэйна або нейкім чынам датычныя да дзейнасьці Эпштэйна, нам невядомыя»


У апублікаваных Міністэрствам юстыцыі ЗША дакумэнтах згадваецца агенцтва «Студыя Тамара» і яго перапіска з францускім Mademoiselle Agency. Прадстаўнікі «Студыі Тамара» пракамэнтавалі Свабодзе гэты факт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя дэталі па «Арэшніку» пад Крычавам

Амэрыканскі аналітык па спадарожнікавых здымках Дэкер Эвэлет (CNA Corporation) прааналізаваў апублікаваны Свабодай здымак ад 9 лютага і пацьвердзіў: на тэрыторыю базы «Крычаў-6» сапраўды прыбылі цяжкія вайсковыя машыны. На яго думку, на здымку могуць быць бачны як мінімум дзьве, магчыма — тры пускавыя ўстаноўкі.

Ён зьвярнуў увагу на тое, што машыны стаяць на адкрытай пляцоўцы, пакуль вакол іх яшчэ працягваецца будаўніцтва ангараў. Гэта можа сьведчыць пра высокія тэмпы разгортваньня вайсковай інфраструктуры.

Расейскі экспэрт у галіне стратэгічных узбраеньняў Дзьмітрый Стэфановіч удакладніў, што на здымку можа быць дывізіён або стартавая батарэя расейскіх Ракетных войскаў стратэгічнага прызначэньня.

Читать полностью…
Subscribe to a channel