radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША адбыліся два крывавыя напады за адзін дзень — на ўнівэрсытэт і сынагогу з садкомhttps://smarturl.click/AxkY3

У Норфалку, што ў штаце Вірджынія, ва унівэрсытэце Олд Дамініён нападнік пасьпеў забіць аднаго чалавека і параніць дваіх, але быў абясшкоджаны (як вынікае з паведамленьняў — забіты) самімі студэнтамі.

Той жа раніцай у штаце Мічыган на супрацьлеглым канцы ЗША нападнік пратараніў на пікапе будынак сынагогі зь дзіцячым садком у гарадку Ўэст-Блумфілд. Ён заехаў у калідор і ўсчаў страляніну. Ахова адказала, нападнік загінуў, усчаўся пажар. Апроч нападніка, ніхто не загінуў. Адзін ахоўнік паранены.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 12 сакавіка

• Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкі

Арыштаваны міністар прыродных рэсурсаў Сяргей Масьляк

• Чаму ня варта чакаць хуткай разрадкі ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу. Тлумачыць Валер Карбалевіч

• Жаўрукі, гусі, кнігаўкі. Хто з птушак ужо вярнуўся ў Беларусь, а каго чакаць неўзабаве

• «Факультэт гума-ні-та…рыстыкі і моўных камунікацый… Вось гэта мацернае слова — як гэта разумець?». Што і як Лукашэнка пераймяноўваў у Беларусі

• Паліна Шарэнда-Панасюк пра канфлікт зь беларускай дыпляматкай у Жэнэве: Яна пагражала выклікаць на мяне паліцыю

Помста, зьнішчэньне, рэпарацыі. Новы вярхоўны лідэр Ірану распаўсюдзіў першы публічны зварот

• Трамп заявіў аб перамозе над Іранам, але апэрацыю пакуль будуць працягваць

• Алесь Бяляцкі зьдзейсьніў свой першы замежны візыт пасьля вызваленьня, ён паўдзельнічаў у Радзе ААН

• 15 абвінавачаных у тэракце ў «Крокусе» атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны, іх сваякі заявілі аб катаваньнях

• «Рызыкуе страціць апошні зрок, захварэў на рак, не дазваляюць карыстацца слыхавым апаратам». 168 палітвязьняў — у асаблівай рызыцы

• Польшча ўсталявала антыдронавы шчыт на мяжы зь Беларусьсю

• У Чарнігаўскай вобласьці ад расейскіх абстрэлаў загінула 15-гадовая дзяўчына, яе бацькі параненыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліна Шарэнда-Панасюк пра канфлікт зь беларускай дыпляматкай у Жэнэве: Яна пагражала выклікаць на мяне паліцыюhttps://smarturl.click/b5b77

У размове са Свабодай былая палітзьняволеная расказала, чаму вырашыла паказаць партрэты зьняволеных беларусак падчас выступу прадстаўніцы афіцыйнага Менску Ларысы Бельскай.

«Гэта была мая сьвядомая акцыя. Яе нельга назваць прадстаўніцай Беларусі. Таму што яна не прадстаўляе беларусаў. А прадстаўляе злачынную групоўку, якая татальна парушае правы чалавека. І мне незразумела, чаму яна прадстаўляе Беларусь у АНН, арганізацыі, якая абараняе правы чалавека».

«Яна са злосьцю вырвала гэтыя партрэты. Пагражала выклікаць на мяне паліцыю. Проста ў залі паседжаньняў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У справе беларускай кантрабанды сёлета ў Літве затрымалі 28 чалавек, зь іх 6 — на гэтым тыдніhttps://smarturl.click/GgJMw

11 сакавіка ў Літве затрымалі 6 мужчын, падазраваных у датычнасьці да кантрабанды цыгарэт зь Беларусі на паветраных шарах.

Агульная колькасьць затрыманых ад пачатку году склала ўжо 28 чалавек.

Усяго сёлета памежнікі перахапілі 57 такіх партый з 160 тысячамі пачкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міжнародны крымінальны суд пачаў расьсьледаваньне справы супраць рэжыму Лукашэнкіhttps://smarturl.click/Qb67q

Падставай стала «дэпартацыя і перасьлед шляхам дэпартацыі любой вызначанай групы або калектыву з палітычных матываў», што разглядаецца як злачынства супраць чалавечнасьці.

Адпаведны пазоў падалі ўлады Літвы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рызыкуе страціць апошні зрок, захварэў на рак, не дазваляюць карыстацца слыхавым апаратам»https://smarturl.click/vdgav

168 палітвязьняў — у асаблівай рызыцы. Зь іх —

60 палітвязьняў маюць цяжкія праблемы з здароўем,
8 — інваліднасьць,
9 — мэнтальныя разлады,
26 — старэйшыя за 60 гадоў,
37 — у складаных сямейных абставінах (адзінокія і шматдзетныя бацькі, а таксама семʼі, дзе абодва бацькі знаходзяцца за кратамі).

ℹ️ Два месяцы таму такіх палітвязьняў было на пяць менш, паведаміла «Вясна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная Рада Ўкраіны спрасьціла патрабаваньні да знаходжаньня ў краіне замежных валянтэраўhttps://smarturl.click/ggl7A

Цяпер ім можна не атрымліваць дазвол на жыхарства ці доўгатэрміновую візу падчас ваеннага становішча і цягам году пасьля яго.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінула 5 гадоў з дня затрыманьня палітычнага вязьня, журналіста Дзяніса Івашынаhttps://smarturl.click/B4J70

5 гадоў таму, 12 сакавіка 2021 году, арыштавалі Дзяніса Івашына, горадзенскага журналіста-расьсьледніка.

Жонка палітзьняволенага Вольга Івашына падлічыла, што яе муж за кратамі ўжо 1823 дні, зь іх больш за 15 месяцаў — без тэлефонных званкоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арыштаваны міністар прыродных рэсурсаў Сяргей Масьляк: https://smarturl.click/AxkB3

Лукашэнка: яго ўзялі з доказамі злачынства.

Масьляк знаходзіцца ў сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў хабарніцтве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алесь Бяляцкі зьдзейсьніў свой першы замежны візыт пасьля вызваленьня, ён паўдзельнічаў у Радзе ААН: https://smarturl.click/aRbAb

«Беларусі важна заставацца ў фокусе міжнароднай увагі, бо сытуацыя з правамі чалавека ў краіне пагаршаецца. Кожны дзень мы фіксуем усё новыя выпадкі палітычных рэпрэсій, зьяўляецца ўсё больш палітвязьняў.

Трэба дакумэнтаваць усе парушэньні, каб далей прыцягнуць вінаватых да адказнасьці»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каманда Мелказёрава заявіла аб аднаўленьні гістарычнага каналу «Загляне сонца»: https://smarturl.click/GgJzd

«Саша Івулін падхапіў сьцяг свайго сябра Мікіты Мелказёрава і працягне расказваць цікавыя рэчы пра беларускую гісторыю. Нам усё яшчэ цяжка ўсьвядоміць новую рэальнасьць, але разам перажываць гора, здаецца, прасьцей»


Першы выпуск безь Мікіты Мелказёрава прысьвечаны Уладзімеру Караткевічу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ня варта чакаць хуткай разрадкі ў адносінах Беларусі і Эўразьвязу. Тлумачыць Валер Карбалевіч: https://smarturl.click/Qb6nY

Насуперак ужо працягламу дыялёгу паміж Менскам і Вашынгтонам прыкметаў разрадкі крызісу паміж Беларусьсю і Эўразьвязам ня бачна.

Кіраўніцтва Беларусі робіць разьлік на тое, што Эўропа першай стоміцца ад санкцый і пойдзе на саступкі. Лукашэнка разьлічвае, што, ухапіўшыся за амэрыканскае зьвяно, ён выцягне ўвесь ланцуг адносін з Захадам. Але ёсьць нюанс.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 40 гадоў горадзенскаму клюбу «Паходня»https://smarturl.click/WRba6

🗓 12 сакавіка
1600 — далучэньне Эстляндыі да Рэчы Паспалітае.
1917 — у Менску прайшоў Дзень беларускага значка.
1930 — у Індыі пад кіраўніцтвам Махатмы Гандзі пачалася кампанія грамадзянскага непадпарадкаваньня брытанскім калянізатарам.
1938 — войскі Нямеччыны ўвайшлі ў Аўстрыю.
1940 — заканчэньне савецка-фінскай вайны.
1947 — абвешчаная «дактрына Трумэна» аб стрымліваньні савецкага экспансіянізму.
1981 — адбыўся трэці палёт у космас выхадца зь Беларусі Ўладзімера Кавалёнка.
1986 — у Горадні створаны гісторыка-культурніцкі клюб аматараў роднага краю «Паходня».
1999 — у NATO ўступілі Чэхія, Польшча і Вугоршчына.

🌱 Нарадзіліся: Уладзімер Клішэвіч, Эдуард Валасевіч, Джэк Керуак, Лайза Мінэлі, Андрэй Скурко.

🕯 У памяці: Ян Баршчэўскі, Кузьма Цярэшчанка, Сьцяпан Гаўрусёў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былая аўстрыйская міністарка, якая танцавала з Пуціным, атрымлівае ў Расеі вялікія грошыhttps://smarturl.click/b5b2L

Пасьля пераезду ў Расею даходы экс-кіраўніка міністэрства замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль перавысілі яе міністэрскую зарплату ў Аўстрыі, піша The Insider.

Паводле інфармацыі выданьня, яе сярэдні месячны даход складае каля 18 з паловай тысяч эўра па курсе на момант публікацыі, што перавышае яе заробак на пасадзе міністра ўрада Аўстрыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У штурмавой авіяцыі праходзіць раптоўная праверка боегатоўнасьціhttps://smarturl.click/Jn7ym

Лётчыкі 116-й гвардзейскай штурмавой авіяцыйнай базы, што месьціцца пад Лідай, адпрацоўваюць палёты на рознай вышыні і ва ўсіх кірунках, паведаміла Міністэрства абароны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Эстоніі затрымалі грамадзянку краіны за пастаўкі люксавых аўтамабіляў у Беларусь і Расеюhttps://smarturl.click/7vVYD

Гаворка ідзе пра больш як 200 аўтамабіляў на суму 25 мільёнаў эўра, прададзеных у абыход санкцый, піша postimees.ee.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча ўсталявала антыдронавы шчыт на мяжы зь Беларусьсюhttps://smarturl.click/MGY8o

Польшча запусьціла першы модуль сыстэмы супрацьдзеяньня бесьпілётнікам на мяжы зь Беларусьсю. Шчыт складаецца з радараў і радыёсканэраў.

Усяго зьбіраюцца збудаваць шэсьць такіх модуляў для абароны ўсёй усходняй мяжы, у тым ліку з мора.

Акрамя таго, у польскую памежную службу набяруць яшчэ тры тысячы супрацоўнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта беларускі міністар адукацыі вырашыў папулярызаваць расейскую мову? Разьбіраемся ў кароткім відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскі Кангрэс заслухае расьсьледаваньне пра ўдар па іранскай школе, пасьля якога загінулі 175 чалавекhttps://smarturl.click/ZXdGz

Канчатковую ацэнку падзеяў, зьвязаных зь сьмяротным ракетным ударам па іранскай школе для дзяўчат, амэрыканскія вайскоўцы пададуць Кангрэсу неўзабаве, паведамілі крыніцы Радыё Свабода. Пры гэтым усё большай колькасьці паведамленьняў пра тое, што атаку, імаверна, пачалі якраз Злучаныя Штаты.

Усё больш доказаў, што ўдар можа быць наступствам састарэлых зьвестак выведкі, паведамілі два амэрыканскія службоўцы, знаёмыя з пытаньнем, хоць яны папярэдзілі, што ацэнка застаецца папярэдняй. #rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Помста, зьнішчэньне, рэпарацыі. Новы вярхоўны лідэр Ірану распаўсюдзіў першы публічны зваротhttps://smarturl.click/mBgGo

Пасланьне Муджтабы Хамэнэі было зачытанае на дзяржаўнай тэлевізіі краіны. Ён заявіў, што:

1️⃣ рыхтуюцца новыя франты, «дзе вораг мае мала досьведу і будзе вельмі ўразьлівым»;

2️⃣ гібель Алі Хамэнэі і іншых забітых будзе адпомшчанай;

3️⃣ Іран даб’ецца рэпарацый ці зьнішчыць эквівалентную колькасьць маёмасьці ворага;

4️⃣ усе базы ЗША ў рэгіёне павінны быць неадкладна закрытыя, інакш будуць атакаваныя;

5️⃣ Армуская пратока, церазь якую праходзіць пятая частка сусьветнага аб’ёму нафты, застанецца закрытай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аляксандар Лукашук: У перасьледзе беларускіх выдаўцоў відаць сталінскія схемыhttps://smarturl.click/b5bG7

Гаворачы ў «ПіКу Свабоды» пра так званую «справу кнігавыдаўцоў» і рашэньне КДБ уключыць у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» няісную «кааліцыю друкаваных выдавецтваў», Аляксандр Лукашук заўважае невыпадковыя паралелі з сталінскім часам.

«Супадае галоўная мэта — кантроль над культурай і словам. Супадаюць і спосабы яе дасягненьня: крыміналізацыя культурнай дзейнасьці; удар па нацыянальнай інтэлігенцыі; выкарыстаньне гістарычнай навукі як інструмэнту ідэалёгіі. Усё гэта мы бачылі ў сталінскай сыстэме і бачым цяпер у Беларусі».


Цалкам размову глядзіце на YouTube

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі за тры апошнія дні зафіксавалі 14 тэмпэратурных рэкордаўhttps://smarturl.click/4OAqD

• Пінск — 17,1° → +0,2°
• Лельчыцы — 16,9° → +0,2°
• Берасьце — 16,5° → +0,3°
• Высокае — 16,4° → +0,7°
• станцыя Палеская (Лельчыцкі раён) — 16,3° → +0,3°
• Ганцавічы — 16,1° → +0,9°
• Івацэвічы — 16° → +0,1°
• Лепель — 15,7° → +0,2°
• Бярэзінскі запаведнік — 15,6° → +0,4°
• Горадня — 15° → +0,2°
• Езярышча — 14,3° → +1,4°
• Бярэзань — 14,1° → +0,5°
• Слуцак — 13,9° → +0,2°
• Нарач — 13° → +0,4°

Крыніца — «Позірк»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 абвінавачаных у тэракце ў «Крокусе» атрымалі пажыцьцёвыя тэрміны, іх сваякі заявілі аб катаваньнях: https://smarturl.click/13zgw

«Я ня згодная з рашэньнем суду. Яны так паклёпнічалі на майго сына. Яны ніколі нас не запрасілі, яны з намі не размаўлялі. Гэта паклёп на майго сына. Ён гэтага не рабіў. Яны дамагліся прызнаньня катаваньнямі і пабіцьцём»


Яшчэ 4 фігурантам прызначылі тэрміны ад 19 гадоў і 11 месяцаў да 22 гадоў і 6 месяцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Факультэт гума-ні-та…рыстыкі і моўных камунікацый… Вось гэта мацернае слова — як гэта разумець?». Што і як Лукашэнка пераймяноўваў у Беларусі: https://smarturl.click/zdgX8

Нядаўна ён даў загад перайменаваць каву «амэрыкана» ў беларускі брэнд.

Але адным зь першых ініцыяваных Лукашэнкам перайменаваньняў стала зьмена назоваў цэнтральных вуліц беларускай сталіцы ў 2005 годзе: праспэкт Скарыны — на праспэкт Незалежнасьці, праспэкт Машэрава — на праспэкт Пераможцаў.

А Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт па загаду Лукашэнкі перайменавалі ў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў (БДУЗМ).

«Быў ін’яз — чаго мацернымі словамі ВНУ абазвалі? Ледзьве не ЛГБТ»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чарнігаўскай вобласьці ад расейскіх абстрэлаў загінула 15-гадовая дзяўчына, яе бацькі параненыя: https://smarturl.click/MGYza

Ва Ўкраіне ў выніку начных атак расейскай арміі параненыя больш за 30 чалавек, сама меней два чалавекі загінулі.

У Запароскай вобласьці раненьні атрымалі 15 чалавек. Расейскія войскі апошнія 24 гадзіны абстралялі 42 населеныя пункты.

У Херсонскай вобласьці адзін чалавек загінуў і 23 атрымалі раненьні, у тым ліку дно дзіця. Ад абстрэлаў пацярпелі 47 населеных пунктаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў аб перамозе над Іранам, але апэрацыю пакуль будуць працягваць: https://smarturl.click/y6gmB

Камэнтарыі Трампа і Белага дома ў апошнія дні былі розныя: ад здагадак, што вайна можа доўжыцца ад чатырох да шасьці тыдняў ці даўжэй, да магчымасьці таго, што яна можа скончыцца «хутка».

«Ніколі ня хочацца казаць занадта рана аб перамозе. Мы перамаглі. У першую гадзіну ўсё скончылася»

Тым ня менш, удары працягнуцца. «Мы ж ня хочам сыходзіць раней, ці не так?» — сказаў Трамп. «Мы павінны скончыць працу».

Відэа CENTCOM via X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жаўрукі, гусі, кнігаўкі. Хто з птушак ужо вярнуўся ў Беларусь, а каго чакаць неўзабаве: https://smarturl.click/0Bx7L

«Жаўрукі — адныя зь першых весьнікаў вясны — і курлычуць над нашымі галовамі. Лічыцца, калі жаўрук прыляцеў, гэта ўжо вясна. Была ўжо першая веснавая песьня берасьцянкі»


У Беларусь ужо вярнуліся з зімоўкі жаўрукі, гусі, кнігаўкі, і нават адзінкавы белы бусел. А суворая зіма нагадала птушкам, якія засталіся зімаваць, пра іхнія міграцыйныя звычкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марыне Адамовіч уручылі ў Празе прэстыжную ўзнагароду для Міколы Статкевіча

11 сакавіка ў Празе, на адкрыцьці 28-га Міжнароднага фэстывалю дакумэнтальнага кіно «Jeden svět», палітыку Мікалаю Статкевічу ўручылі прэмію Homo Homini за «нязломную мужнасьць і выключны ўклад у дэмакратычны рух у Беларусі».

Узнагароду за Мікалая прымала яго жонка Марына Адамовіч.

Арганізатары фэстывалю адзначаюць: «Мікола Статкевіч прысьвяціў усе свае намаганьні абароне дэмакратыі. Яго мужнасьць асабліва выявілася, калі пасьля вызваленьня ён супраціўляўся спробе прымусовай дэпартацыі і адмовіўся пакідаць краіну».

https://smarturl.click/7vVzX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 11 сакавіка

• Беларускія ўлады 8 гадоў змагаюцца з крамамі Second-hand. Зараз прыдумалі яшчэ адзін спосаб

• У Беларусі саджаюць за кнігі. Чаму беларускую кнігу абвясьцілі злачыннай?

• Ці можа сын стаць пераемнікам Лукашэнкі? Урок Ірану. Тлумачым з Гурневічам

• Наколькі беларускае грамадзтва няроўнае паводле даходаў? Інфаграфіка

• У ААН прызналі перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей у Расею і Беларусь злачынствам супраць чалавечнасьці

• Міністар адукацыі Беларусі заявіў пра пляны папулярызацыі расейскай мовы

• Air Serbia зноў пачала лётаць праз паветраную прастору Беларусі — упершыню амаль за пяць гадоў →

• Беларус Раман Сьвірыдзенка заваяваў другі мэдаль Паралімпіяды

• Урад Малдовы ўхваліў дэнансацыю пагадненьняў з СНД

• Калі Расея хоча заставацца ў добрых стасунках з ЗША, навошта дапамагаць Ірану атакаваць амэрыканскія войскі?

• Беларуска зацяжарыла ў калёніі пасля спатканьня з мужам — турэмныя лекары казалі ёй, што яна «100% не цяжарная»

• Польшча плянуе пабудаваць дадатковую загароду на мяжы зь Беларусьсю

• Reuters: вярхоўны лідэр Ірану атрымаў раненьні, але працягвае працаваць

• Улады Ірану заявілі пра, што мужчынская зборная краіны ў футболе прапусьціць першынство сьвету ў ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Air Serbia зноў пачала лётаць праз паветраную прастору Беларусі — упершыню амаль за пяць гадоўhttps://smarturl.click/ZXd6q

Сэрбская авіякампанія Air Serbia аднавіла выкарыстаньне паветранай прасторы Беларусі на рэйсах паміж Бялградам і Масквой. Пра гэта сьведчаць зьвесткі сэрвісу Flightradar24.

Паводле гэтых зьвестак, зьмена маршруту адбылася 3 сакавіка 2026 году. Да гэтага кампанія кампанія амаль пяць гадоў аблятала беларускую тэрыторыю.

Читать полностью…
Subscribe to a channel