radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі ў час кадказу на апошняе пытаньне прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што ніколі ні аб чым не пашкадаваў. Ён усьцешыўся, пабачыўшы, што ў беларускім грамадзтве ня зьнікла цікавасьць, хоць за кратамі яго і іншых палітьвязьняў рэгулярна турэмнікі пераконвалі ў тым, што ўсе актыўныя людзі пакінулі Беларусь і цікавасьць да палітыкі зьнікла, а пра вязьняў за кратамі ўсе забылі.

«Будзем разам будаваць краіну для жыцьця!» — заявіў Ціханоўскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі расказаў падрабязнасьці пра сустрэчу з 12 палітвязьнямі. Побач селі тыя, хто «ўжо здрадзіў», у тым ліку Васкрасенскі. Акрамя трох камэраў сустрэчу здымаў яшчэ й апэратар самога Лукашэнкі. Ціханоўскі на пытаньне Лукашэнкі, чаму той не падаў яму рукі, адказаў «цяпер жа каранавірус». — «Дык я ўжо перахварэў!», — сказаў Лукашэнка. Ціханоўскі заявіў, што гэта сьведчыць пра адно: Лукашэнка думае толькі пра сябе.

Лукашэнку Ціханоўскі некалькі разоў у час прэс-канфэрэнцыі назваў «адсахістам». Адзначыў ягоныя агромністыя кулакі. Некалькі разоў Ціханоўскі пытаў Лукашэнку, навошта яму за канапу падкінулі грошы. Штораз Лукашэнка адказваў, што нічога не падкідваў, але ў канцы сустрэчы на паўтарэньне пытаньня адказаў: «А як ты хацеў?! Палітыка — брудная справа» — перадаў Ціханоўскі словы Лукашэнкі.

Усю нашумелую сустрэчу з палітвязьнямі ён назваў спробай піяру Лукашэнкі і ягонай прэс-службы. Амаль усе пяць гадзін сустрэчы Лукашэнка расказваў пра Ўсебеларускі народны сход і рэформы Канстытуцыі. «Нам гэта наогул ня трэба было» — заявіў Ціханоўскі.

Таксама Сяргей Ціханоўскі на сустрэчы сказаў Мікалаю Лукашэнку: глядзі, твой бацька цяпер прызнаецца. Словы ж Аляксандра Лукашэнкі пра пагрозы ягонаму сыну Мікалаю Ціханоўскі зьняпраўдзіў, заявіўшы, што яны былі выразаныя зь незаконна падслуханай размовы з адвакатам і склееныя ў прапагандысцкі матэрыял.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі пра першую сустрэчу зь дзецьмі пасьля вызваленьня. ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выкладчыца Натальля Дуліна расказала пра тое, як яе кідалі ў ШЫЗА. У сьнежні ў яе забралі легінсы, і яна была вымушаная быць у камэры ў адной саколцы без рукавоў, шкарпэткаў і тэпцях, якія выдаюць перад пасадкаў у ШЫЗА.

«Парушаюцца базавыя патрэбы чалавека. Холад, парушэньне сну. Кармілі там добра, тут няма чаго сказаць. Фізычны дыскамфоррт, вядома, уплывае на маральны стан. Былі камэры болей цёплыя, былі меней цёплыя. Мы ж дзелімся паміж сабою інфармацыяй. Калі я назвала свой нумар камэры, мне сказалі, што гэта меней цёплая».

Ігар Карней дадаў, што фізычнага гвалту не было, але псыхалягічны ціск адчуваўся. Месяц-паўгода ў адзіночнай камэры вельмі моцна могуць паўплываць на чалавека. Таксама ўплывае забарона атаварвацца, розныя іншыя абмежаваньні.

На фота зьлева направа Кірыл Балахонаў, Сяргей Шэлег, Натальля Дуліна і Ігар Карней

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі расказаў пра сустрэчу з Раманам Пратасевічам за кратамі. Перад гэтым Ціханоўскага завялі ў лазьню, пасьля чаго скралі ў яго турэмную робу з жоўтай біркай, якой пры рэжыме Лукашэнкі пазначаюць «экстрэмістаў». Пратасевіч заклікаў падпісаць дакумэнты на памілаваньне, затым прасіў сумесны здымак. Ціханоўскі адмовіўся гэта рабіць.

Паводле Ціханоўскага, Пратасевіч езьдзіў з падобнымі прапановамі і да Калесьнікавай, але тая накінулася на яго і пабіла. Сам жа Ціханоўскі назваў Пратасевіча «палітычнай шпаной», цытуючы Салжаніцына. Пры гэтым ён заклікаў не цкаваць Пратасевіча, адзначыўшы, што ўлады запалохалі Рамана.

Акрамя таго, Ціханоўскі расказаў пра размову з супрацоўнікамі КДБ пасьля той размовы. Пачалося ўсё з пагрозаў, але затым спэцслужбісты сталі пытаць пра тое, што бы Ціханоўскі зрабіў па вызваленьні. Той расказаў ім пра жаданьне завесьці свой гарод і займацца гаспадаркай.

Апошні месяц у турме Ціханоўскага ўзмоцнена адкармлівалі. За мяжу ў Літву яго і іншых вызваленых палітвязьняў везьлі зь мяшкамі на галовах, усё адбывалася хутка. «Я ня веру, што гэта адбылося», — дадаў Сяргей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эмоцыі Сяргея Ціханоўскага пасьля пытаньня пра дзяцей. Дачка за пяць гадоў знаходжаньня таты за кратамі пасьпела забыць тату.

Што тычыцца вяртаньня ў Беларусь, Сяргей Ціханоўскі адзначыў, што абавязкова вернецца, але яму пакуль яму не вядома, калі наступіць гэты момант.

Таксама ён адзначыў, што лідэрам апазыцыі застаецца ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская, ён на гэтую ролю не прэтэндуе і ў дзейнасьць Офісу ўмешвацца не плянуе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода паставіла Сяргею Ціханоўскаму пытаньне пра сустрэчу зь дзецьмі пасьля вызваленьня. Ціханоўскі пачаў гаварыць, але празь некалькі імгненьняў заплакаў. Мікрафон пераняла Сьвятлана Ціханоўская, заявіўшы, што адно дзіця не пазнала бацьку, і цяпер давядзецца прывыкаць наноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі падзякаваў усім, хто набліжаў дзень яго вызваленьня. На самым пачатку свайго выступу ён адзначыў, што па вызваленьні важыць толькі 79 кг.

Ён заявіў, што Дональд Трамп цяпер мае такую сілу, што адным словам можа вызваліць усіх беларускіх палітвязьняў. І папрасіў амэрыканскага прэзыдэнта сказаць гэтае слова.

Ён выказаў падзяку прэзыдэнтаў Літвы і Польшчы Гітанаса Наўседы і Анджэя Дуду, а таксама ўспомніў прапанову польскага прэм'ера Дональда Туска, які прапаноўваў кандыдатуры сужэнцаў Ціханоўскіх на Нобэлеўскую прэмію. Падзякаваў ён і міністру замежных спраў Польшчы Радаславу Сікорскаму за шэфства над ім, калі Ціханоўскі сядзеў у турме.

«Калі беларусы чакалі знак, дык вось ён» — сказаў Ціханоўскі і паказаў публіцы ўзьняты кулак.

«Яны там называюць здраднікамі тых, хто ім супраціўляецца. А я назаву здраднікам кожнага, хто ім не супраціўляецца. Мы павінны змагацца супраць лукашызму. Калі мы ня будзем біцца, яны спустошаць нашу краіну. Беларусь сёньня — гэта царства самай бессаромнай маны. Пастаяннае злоўжываньне надзеяй, суцэльная пагарда да праўды. Людзі там часта прымаюць ілюзію за рэчаіснасьць, грэбуючы тым, што насамрэч ёсьць важным».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэс-канфэрэнцыія вызваленых беларускіх палітвязьняў з удзелам Ціханоўскіх

У Вільні адбываецца прэс-канфэрэнцыя вызваленых 21 чэрвеня беларускіх палітвязьняў. У ёй бяруць удзел лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская і яе муж, колішні прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду Сяргей Ціханоўскі.

Жывая трансьляцыя: https://youtu.be/cN99Dal-xww

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МАГАТЭ прызначыла экстраннае паседжаньне пасьля ўдараў ЗША па Іране

Пільная патрэба ў скліканьні паседжаньня кіроўнай рады Агенцтва ядзернай энэргетыкі зьявілася ў выніку амэрыканскай атакі на іранскія ядзерныя аб’екты. Паседжаньне пройдзе 23 чэрвеня, напісаў у сацыяльнай сетцы Х кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросьсі.

Пасьля амэрыканскага ўдару па ядзерным комплексе Фардо ў МАГАТЭ заявілі, што не зафіксавалі павышэньня ўзроўню радыяцыі ў рэгіёне. Арганізацыя абяцала сачыць за становішчам далей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзякуючы прэзыдэнту Трампу!»

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп realDonaldTrump/posts/114723536228494118">напісаў у сацыяльнай сетцы Truth пра вызваленьне Сяргея Ціханоўскага.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку»

Чаму рэжым Лукашэнкі вызваліў менавіта Сяргея Ціханоўскага і якія козыры мае Менск у перамовах з Вашынгтонам?

Глядзіце аналіз палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча 👉 https://youtu.be/WPvXCfhIBa0?si=AmTq9hXDPriaJsJT

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ Палітвязьні расказалі пра вызваленьне з турмы

Вызваленыя 21 чэрвеня былая выкладчыца Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту Натальля Дуліна, журналіст Ігар Карней, бізнэсовец Сяргей Шэлег і фігурант справы «Саюза беларускага нацыянальнага шчыта» Кірыл Балахонаў распавялі Свабодзе падрабязнасьці свайго вызваленьня.

Глядзіце відэа 👉 https://youtu.be/6NIsyYlO_K8?si=J_GiP1VXbmLLMsAH

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі 21 чэрвеня 

У выніку сустрэчы пасланьніка прэзыдэнта ЗША з Лукашэнкам вызвалілі 14 палітвязьняў. Сярод іх — Сяргей Ціханоўскі 

Ціханоўская: Здарылася тое, пра што нашая сям'я марыла гэтыя 5 гадоў і дзеля чаго мы ўсе працавалі

Выйшаў на свабоду палітвязень, былы журналіст Радыё Свабода Ігар Карней 

На волю выйшла найлепшая адмыслоўца па італьянскай мове ў Беларусі. Расказваем пра Натальлю Дуліну 

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў  

«Адмовілася здымацца ў прапагандысцкіх відэа». За што чацьвёрты раз асудзілі за кратамі палітзьняволеную Кульшу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шмат залежыць ад таго, ці будуць здольныя эўрапейцы перагледзець сваю палітыку, — Кавалеўскі пра вызваленьне палітвязьняў

Кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі разважае, чаму стала магчымым вызваленьне 14 палітвязьняў, выказвае меркаваньне, на якія саступкі Менску мог пайсьці Вашынгтон, і тлумачыць, чаму Лукашэнку найбольш турбуюць пытаньні бясьпекі. https://smarturl.click/DYeE3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі пра катаваньні за кратамі. ВІДЭА

Палітвязень плакаў, калі расказваў некаторыя рэчы з турэмнага быту. Ён успомніў таксама пра Ігара Аліневіча і Ўладзімера Кнігу, якія ў вельмі цяжкіх умовах і якім не даюць зьвязвацца з роднымі. Такія самыя праблемы і ў мноства іншых вязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней адзначыў вялікую заслугу карпарацыі RFE/RL у сваім вызваленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працягваючы размову пра катаваньні, Ціханоўскі заявіў, што зьдзекуюцца таксама з Ігара Аліневіча і Ўладзімера Кнігі, якім не даюць лістоў, не даюць напісаць ці патэлефанаваць родным. У падобных умовах Віктар Бабарыка і Марыя Калесьнікава. Каб нешта напісаць, палітзьняволеныя перадаюць адзін аднаму стрыжань. І нават ён здабываецца за кратамі зь вялікімі цяжкасьцямі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адказваючы на пытаньне літоўскага журналіста, Ціханоўскі сказаў, што ніколі ня быў прарасейскім палітыкам, а заўсёды быў прабеларускім.

«Наш агульны вораг — пуцінская ўлада. Пакуль яна ня рухне, ніякай перамогі ў Беларусі ня будзе».

Ціханоўскі сказаў, што наведваў анэксаваны Расеяй Крым на адзін дзень, каб наведаць праваслаўны храм, у той час, калі яшчэ не цікавіўся палітыкай.

«Крым — гэта тэрыторыя Ўкраіны», — сказаў ён і падкрэсьліў, што цалкам падтрымлівае Ўкраіну і лічыць прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага героем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі правёў усе 5 гадоў за кратамі ў адзіночнай камэры. Зьмяняліся толькі памеры камэры — ад вельмі цеснай, да 18-мэтровай. Заставалася нязьменным адно — палітвязень заставаўся ў поўнай ізаляцыі.

На відэа — першы публічны выступ Ціханоўскага пасьля вызваленьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўскі заявіў, што свабода і дэмакратыя ў Беларусі не наступяць, пакуль у Расеі ёсьць пуцінскі рэжым. Адказваючы на пытаньне журналіста, Ціханоўскі сказаў, што калі б ня дзеяньні кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна, у Беларусі яшчэ ў 2020 годзе адбыліся б зьмены.

Сяргей адзначыў, што думаў, што яго вызваляць з турмы раней, напрыклад у студзені. Але выйшаў на волю цяпер. Таксама Ціханоўскі заявіў, што за кратамі актыўна пісаў вершы, сярод іх санэты і зачытаў адзін зь іх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У канцы свайго слова Сяргей Ціханоўскі выгукнуў «Жыве Беларусь» і анансаваў этэры на Ютубе, у час якіх пакажа доказы ў сваёй справе, каб беларусы разабраліся ў ёй і зразумелі, вінаваты ён ці не.

На здымку Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская заклікала Лукашэнку працягнуць выпускаць палітвязьняў. Яна заявіла, што ўчорашняе вызваленьне не апошняе.

«Учорашняе вызваленьне — гэта першы крок да нацыянальнага прымірэньня, якое нам патрэбнае».


Пачаўшы выступаць па-беларуску, Ціханоўская затым перайшла на ангельскую мову, каб падзякаваць Дональду Трампу, Уршулі фон дэр Ляен, Борысу Джонсану і іншым палітыкам за ўдзел і дапамогу ў вызваленьні партыі палітвязьняў зь беларускіх турмаў. А таксама прэзыдэнту Радыё Свабода Стыву Капусу, які «зрабіў вялікую працу па вызваленьні Андрэя Кузьнечыка і Ігара Карнея».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Іран атакаваў Ізраіль, ёсьць параненыя і разбурэньні

🇮🇷 Раніцай у нядзелю 22 чэрвеня Іран правёў ракетную атаку на Ізраіль. Армія абароны Ізраілю паведамляе, што іранцы выкарысталі больш за 20 ракет. Больш за 20 чалавек параненыя.

Ракеты ўпалі ў жылых раёнах Тэль-Авіву, Нэс-Цыёны і Хайфы. Іранскія вайскоўцы заявілі, што атакавалі аэрапорт Бэн-Гурыён, лягістычныя базы, навуковыя і вайсковыя цэнтры.

🇮🇱 У ЦАХАЛ заявілі, што ў адказ абстралялі ракетныя пускавыя ўстаноўкі на захадзе Ірану. Агулам ізраільскія вайскоўцы сказалі, што абстралялі 8 пускавых установак. А на лётнішчы ў Дэзфуле ізраільская авіяцыя разьбіла два іранскія самалёты-зьнішчальнікі F-5.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навошта Трампу Лукашэнка? Тлумачыць Юры Дракахруст

https://smarturl.click/WR6o9

Адказ на гэтае пытаньне — хіба самы цікавы момант візыту Кіта Келага ў Менск. І самы загадкавы. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень памяці Васіля Быкава

22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.

Болей пра падзеі і даты 22 чэрвеня чытайце ў рубрыцы Ужо сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў аб «вельмі пасьпяховых» ударах па іранскіх ядзерных аб'ектах, уключаючы Форда

У суботу ўвечары прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выступіў са зваротам да краіны зь Белага дому, паведаміўшы аб паветраных ударах бамбавікамі ЗША па трох ядзерных абʼектах Ірану.

Удары былі нанесеныя па абʼектах у Форда, Натанзе і Ісфахане.

«Наша мэта заключалася ў зьнішчэньні іранскага патэнцыялу па ўзбагачэньні ўрану і нэйтралізацыі ядзернай пагрозы, якую ўяўляе сабой дзяржава-галоўны спонсар тэрарызму ў сьвеце. Сёньня я магу даць справаздачу перад сьветам аб тым, што ўдары былі выключна пасьпяховымі. Іранскія ключавыя абʼекты па ўзбагачэньні ўрану былі цалкам у зьнішчаныя».


Ён заклікаў іранскія ўлады да правядзеньня мірных перамоваў.

Паводле дадзеных амэрыканскай прэсы, якая цытуе крыніцы ў адміністрацыі Дональда Трампа, удары былі нанесеныя амэрыканскімі стратэгічнымі бамбавікамі B-2, якія падняліся ў паветра з ваенна-паветранай базы ў Місуры і з субмарын. Іранскія афіцыйныя асобы пацьвердзілі факт удараў па трох ядзерных абʼектах. Незалежнага пацьверджаньня маштабаў разбурэньняў, прычыненых ударамі, раніцай у нядзелю не было.

B-2 могуць быць абсталяваныя адмысловымі супрацьбункернымі бомбамі, здольнымі ўразіць умацаваныя падземныя абʼекты, уключаючы іранскі ядзерны комплекс у Форда — цэль, недаступную для ўдараў авіяцыі Ізраілю. Іранскія СМІ пішуць, што Форда знаходзіцца на глыбіні 90 мэтраў пад зямлёй і ўстойлівы да нападаў амэрыканскай авіяцыі.

Прэмʼер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаніягу вітаў рашэньне прэзыдэнта Трамп». Генэральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што ён «сур'ёзна ўстрывожаны» эскаляцыяй канфлікту.

«Расьце рызыка таго, што гэты канфлікт можа хутка выйсьці з-пад кантролю, што будзе мець катастрафічныя наступствы для мірнага насельніцтва, рэгіёну і сьвету».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эйсмант: Ціханоўскага і яшчэ 13 вязьняў вызвалілі на просьбу прэзыдэнта ЗША

Дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА працытавала прэсавую сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант: «Прэзыдэнтам прынята рашэньне аб памілаваньні 14-ці асуджаных. Гэта была просьба прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. У асноўным гэта замежнікі: 2 грамадзяніна Японіі, 3 грамадзяніна Польшчы, 2 — Латвіі, а таксама грамадзяне Эстоніі, Швэцыі і ЗША. У сьпісе і некалькі беларусаў. Гэта асобы, асуджаныя за экстрэмісцкую і тэрарыстычную дзейнасьць. Сяргей Ціханоўскі ў тым ліку. Рашэньне аб вызваленьні Ціханоўскага было прынята Прэзыдэнтам выключна з гуманных меркаваньняў, з мэтай узьяднаньня сям’і».

Пра вызваленьне палітвязьняў стала вядома 21 чэрвеня празь некалькі гадзін пасьля таго як спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША ў пытаньнях Украіны Кіт Келаг сустрэўся ў Менску з Аляксандрам Лукашэнкам. https://smarturl.click/e06xR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Карней пасьля амаль двух гадоў зьняволеньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першыя відэа на волі

Читать полностью…
Subscribe to a channel