Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Вугоршчына і Славаччына заблякавалі прыняцьце новых санкцый супраць Расеі
Вугоршчына і Славаччына на сустрэчы кіраўнікоў МЗС Эўразьвязу ў Брусэлі не падтрымалі прыняцьце 18-га пакету санкцый адносна Расеі. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Вугоршчыны Пэтэр Сіярта. Паводле яго слоў, краіны заблаяавалі рашэньне ў адказ на пляны Эўракамісіі па паэтапнай адмове ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў.
«Сёньня мы са Славаччынай прадухілілі прыняцьце 18-га пакету санкцый, — сказаў Сіярта журналістам. — Мы зрабілі гэта таму, што ў гэтым выпадку дзяржавам ЭЗ, уключаючы Вугоршчыну і Славаччыну, было б забаронена купляць расейскі прыродны газ і танную расейскую сырую нафту».
Расейскія салдаты расказваюць, чаму ўцяклі з вайны, у тым ліку празь Беларусь
https://smarturl.click/9oeE5
У Расеі салдат тэрміновай службы ўсё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты, пасьля чаго адпраўляюць на фронт. Асабліва гэтыя выпадкі пачасьціліся падчас прызыву вясной 2025 году, самага масавага ў расейскай гісторыі. Што кажуць тыя, хто вырашыў уцячы ад вайны.
🪖 «Я казаў бацькам, што не хачу ў войска, але яны паклікалі ўчастковага паліцэйскага, каб той са мной пагутарыў. Пераконваў мяне. У нас была такая традыцыя — усёй сям’ёй у войска адпраўляць».
🪖 «Гэта не мая вайна, я ніколі не хацеў забіваць украінцаў, не хацеў ваяваць ні ў якім выглядзе».
🪖 «Тэрміновіка маглі ў сушылцы для абутку, дзе тэмпэратура — ад 40 да 100 градусаў, заперці, каб падпісаў кантракт. І там два амбалы яго зьбівалі — як самі палічаць патрэбным, так і лупцавалі».
🪖 «На палігоне адзін афіцэр пастаянна страляў з траўмату па тэрміновіках, пастаянна мучыў іх маральна і фізычна».
🪖 «Я ўжо думаў сябе і калечыць, і на міне падарвацца. Думкі былі такія, што нагу ня страшна страціць, абы толькі ня быць там. Проста я раптам зразумеў, што ў любым выпадку не змагу дадому вярнуцца — калі хачу жывым застацца».
У Менску затрымалі кіраўнікоў страхавых кампаній
У сталіцы затрымалі двух дзейных генэральных дырэктараў страхавых кампаній і аднаго былога. Гэта мужчыны 57, 62 і 65 гадоў, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.
Паводле падазрэньняў сілавікоў, яны атрымалі хабар у дзясяткі тысяч эўра і даляраў ад камэрцыйных структур за «працягненьне дзелавога супрацоўніцтва».
Супраць затрыманых усчалі крымінальныя справы за атрыманьне хабару ў буйным памеры. За гэта пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Подпіс супраць высяканьня дрэваў як экстрэмізм. Гісторыя закрыцьця праекту Petitions.bу
https://smarturl.click/QbmGw
18 чэрвеня 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў прызнала праект Petitions.bу «экстрэмісцкім фармаваньнем».
За 10 гадоў існаваньня сайту на ім было апублікавана больш за 6 тысяч пэтыцыяў, якія падпісалі сотні тысяч чалавек.
Ці пагражае ім крымінальная адказнасьць за подпіс?
Выдаткі на абарону, Украіна і Трамп. Што чакаць ад саміту NATO ў Гаазе
https://smarturl.click/mBlwQ
24–25 чэрвеня 2025 году кіраўнікі краін NATO зьбяруцца ў Гаазе. Галоўным пытаньнем будзе павышэньне плянкі выдаткаў на абарону да 5% ВУП.
Плянка ў 5% выдаткаў на абарону, прапанаваная генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ, уключае 3,5% на ўзбраеньне і 1,5% на «ўстойлівасьць». Гэтыя 1,5% могуць уключаць выдаткі на інфраструктуру і падтрымку Ўкраіны.
Пытаньне сяброўства Ўкраіны ў NATO адышло на другі плян пасьля таго, як Трамп назваў далучэньне Ўкраіны да альянсу нерэальным.
Трамп дапусьціў магчымую «зьмену рэжыму» ў Іране пасьля авіяўдараў ЗША
https://smarturl.click/0Bp5M
Гэта адбылося празь некалькі гадзін пасьля таго, як прадстаўнікі ягонай адміністрацыі заявілі, што атакі на Іран ня мелі мэтай зьмену ўлады.
«Непаліткарэктна ўжываць тэрмін „зьмена рэжыму“, але калі цяперашні іранскі рэжым ня здольны ЗРАБІЦЬ ІРАН ЗНОЎ ВЯЛІКІМ, чаму б не адбыцца зьмене рэжыму???» — realDonaldTrump/posts/114729009239087163">напісаў на сваёй плятформе Truth Social Трамп.Читать полностью…
Сталі вядомыя імёны грамадзян Латвіі і Эстоніі, якія вызвалілі з турам Беларусі
https://smarturl.click/vdYMy
У шэрагу 14 вызваленых з турмаў Беларусі быў адзін грамадзянін Эстоніі і два — Латвіі.
Як паведаміла эстонскае выданьне ERR, у Эстонію зь беларускага зьняволеньня вярнуўся Алан Роё (на фота), які ў 2020 годзе зарэгістраваў у Эстоніі некамэрцыйную арганізацыю «Фонд сяброў Беларусі», мэтай якога быў збор ахвяраваньняў для падтрымкі шматдзетных беларусаў, вымушаных уцякаць зь Беларусі праз палітычны перасьлед. Аднак фонд так і не запрацаваў і быў зьліквідаваны.
Міністэрства замежных спраў Латвіі паведаміла аб вызваленьні Юрыя Ганіна і Дзмітрыя Міхайлава. Як удакладніла выданьне Delfi.lv, Ганіна затрымалі ў 2024 годзе і асудзілі 19 лютага 2025 году.
Дзьмітрыя Міхайлава асудзілі на 4 гады калёніі агульнага рэжыму паводле абвінавачаньня ў «распальваньні нянавісьці» і «закліках да санкцый супраць Беларусі».
«Рызыкаваў, але рабіў сваю працу». Крымскі журналіст Радыё Свабода Ўладзіслаў Есіпенка — на волі
https://smarturl.click/oVlMe
Журналіст праекту Ўкраінскай службы Радыё Свабода «Крым.Рэаліі» Ўладзіслаў Есіпенка выйшаў на свабоду пасьля больш чым чатырох гадоў знаходжаньня ў расейскай турме за журналісцкую дзейнасьць.
20 чэрвеня ён пакінуў Керчанскую калёнію, у якой адбываў пакараньне, і прыбыў у Прагу, дзе ўзьяднаўся зь сям’ёй.
Хто такі Ўладзіслаў Есіпенка, чым ён займаўся ў Крыме і чаму Расея расцаніла ягоную працу як злачынства, — пра гэта ў вялікім матэрыяле «Крым.Рэаліі».
Тэракт у праваслаўнай царкве ў Сырыі. Загінулі 20 чалавек
У Дамаску, у царкве пры грэка-каталіцкім манастыры сьвятога Ільлі, сьмяротнік адкрыў агонь па прыхаджанах падчас службы, а затым узарваў сябе.
Загінулі 20 чалавек, дзясяткі атрымалі раненьні.
Улады Сырыі абвінавацілі ў гэтай атацы групоўку «Ісламская дзяржава».
Гэтае нападзеньне стала першай атакай сьмяротніка ў Дамаску з моманту зьвяржэньня рэжыму Башара Асада ў сьнежні 2024 году.
Ужо сёньня: 5 гадоў адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by
23 чэрвеня 2020 году ў Менску адбыўся масавы „хапун“ у чарзе да крамы Symbal.by. Крама была папулярным месцам продажу беларускай патрыятычнай атрыбутыкі. Пазьней улады асудзілі кіраўніка крамы Паўла Белавуса, якога асудзілі на 13 гадоў зьняволеньня.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/OLevo
Галоўныя падзеі 22 чэрвеня
🎤 Прэс-канфэрэнцыя палітвязьняў. Заявы і аналітыка
«Дзякуй вам, прэзыдэнт Трамп!» Прэзыдэнт ЗША апублікаваў навіну пра вызваленьне Ціханоўскага.
«Назаву здраднікам кожнага, хто лукашызму не супраціўляецца». Прэс-канфэрэнцыя вызваленых палітвязьняў з удзелам Ціханоўскіх
«Наш агульны вораг — пуцінская ўлада». Ціханоўскі адказаў, ці зьяўляецца прарасейскім палітыкам
Чаму Лукашэнка вызваліў Сяргея Ціханоўскага? Інтэрвію з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.
«Вызваліўшы Ціханоўскага, улады разьлічваюць нэўтралізаваць нацыянальную лідэрку». Аналіз Валера Карбалевіча.
Навошта Трампу Лукашэнка? Тлумачыць Юры Дракахруст.
💣 Апэрацыя ЗША ў Іране
ЗША ўступілі ў ірана-ізраільскі канфлікт.
У апэрацыі «Паўночны молат» супраць Ірану ўпершыню выкарысталі супрацьбункерныя бомбы.
🕯Страты
У Беларусі на 97-м годзе жыцьця памёр легендарны акадэмік Радзім Гарэцкі
Стала вядома аб сьмерці Алега Гнедчыка, палітычнага вязьня пасьля выбараў 2010 году
У Беларусі сёлета за шпіянаж і дзяржаўную здраду затрымалі 14 чалавек
Гэта беларусы і замежнікі з Заходняй Эўропы і іншых краін, перадае БелТА. Яны, паводле старшыні КДБ Івана Тэртэля, вялі
🔍 разьведку праз агентаў у Беларусі
🔍 разьведку абʼектаў вайсковай інфраструктуры,
🔍 разьведку чыгунак,
🔍 спрабавалі праз агентаў пранікнуць на прадпрыемствы абароннага комплексу,
🔍 цікавіліся інфармацыяй пра органы ўлады і кіраваньня, носьбітамі сакрэтнай інфармацыі, уразьлівымі месцамі ў эканоміцы.
У Пэнтагоне расказалі дэталі і вынікі апэрацыі «Паўночны молат». Для ўдару па Іране выкарысталі 75 ракет
І ўпершыню выкарысталі супрацьбункерныя бомбы.
Міністар абароны ЗША Піт Гэґсэт заявіў, што ўдар амэрыканскіх вайскоўцаў па Іране ў ноч на 22 чэрвеня ня меў на мэце зьмену рэжыму ў краіне. Як паведаміў на брыфінгу Піт Гэґсэт, перад ударам у Тэгеран адправілі паведамленьні з заклікам да перамоў.
Паводле яго, ракеты былі нацэленыя не на іранскія ўзброеныя сілы ці цывільнае насельніцтва, а на ядзерныя аб’екты, каб выключыць зьяўленьне ядзернай зброі ў Іране. Міністар абароны ЗША паведаміў, што што апэрацыя пад кодавай назвай «Паўночны молат» была складанай і засакрэчанай. Пра яе ведала амбежаваная колькасьць асобаў.
Як паведаміла Расейская служба Радыё Свабода, для атакі амэрыканскія вайскоўцы выкарысталі 75 высокадакладных кіраваных боепрыпасаў, у тым ліку 14 супрацьбункерных бомбаў GBU-57 – гэта было іх першае выкарыстаньне.
Піт Гэґсэт назваў апэрацыю неймаверным і ашаламляльным посьпехам, і дадаў, што кожны ўдзельнік апэрацыі дзейнічаў бездакорна. Міністар абароны ЗША папярэдзіў, што ў выпадку адказу з боку Ірану будзе больш магутны ўдар, а ЗША гатовыя дзейнічаць хутка і рашуча для абароны сваіх інтарэсаў і партнэраў.
Старшыня Аб’яднага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Дэн Кэйн паведаміў, што разбурэньні на трох атакаваных іранскіх аб’ектах надзвычай сур’ёзныя.
Прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў, як праходзяць сустрэчы і кансультацыі з прадстаўнікамі і дыпляматамі ЗША і што на іх абмяркоўваюць
Паводле яго, рашэньне аб павышэньні ўзроўню кансультацый было ўхвалена таму, што «Адміністрацыя ЗША ўсьведамляе месца і роля Рэспублікі Беларусь у рэгіянальнай сытуацыі, і цалкам разумее, якую палітычную вагу і досьвед мае» Аляксандар Лукашэнка.
«Асабліва на першым этапе гучалі абвінавачаньні на адрас Беларусі ў тым, што мы суагрэсары, амаль што прамыя ўдзельнікі і гэтак далей. Я магу сьмела, абсалютна, сказаць, што ў Вашынгтоне ёсьць поўнае разуменьне сапраўднай ролі Рэспублікі Беларусь і прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь у тым, што адбываецца ў нас у рэгіёне», — сказаў Рыбакоў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».
Дыплямат запэўніў, што кантакты беларускага і амэрыканскага бакоў адбываюцца працяглы час.
«Рэгулярныя кансультацыі праводзяцца з кіраўніцтвам Дзярждэпартамэнту ЗША, зь некаторых часоў з кіраўнікамі Адміністрацыі, рэгулярна, вось ужо цягам чатырох гадоў. Гэтыя сустрэчы праводзяцца ў Вашынгтоне. Мы абмяркоўваем павестку візытаў, якія маюць адбыцца, перад такімі візытамі. Паміж візытамі мы абмяркоўваем нашу двухбаковую павестку, рэгіянальныя пытаньні».
У Беларусі на 97-м годзе жыцьця памёр легендарны акадэмік Радзім Гарэцкі
Акадэмік Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску. Доктар геоляга-мінэралягічных навук. Сын аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі Гаўрылы Гарэцкага і пляменьнік клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, расстралянага бальшавікамі. Ягонага бацьку камуністы двойчы асуджалі да сьмерці, але замянілі прысуд на лягеры і ссылкі.
«Ня стала Радзіма Гарэцкага… Калі казаць пра найсьветлага чалавека, зь якім пашчасьціла сустрэцца ў жыцьці і нават, нягледзячы на розьніцу ва ўзросьце, пасябраваць, дык гэта пра Яго… Бывай, дарагі мой Радзім Гаўрылавіч», — напісаў на сваёй старонцы ў Facebook Уладзімер Някляеў.
Толькі ў 1969 годзе Радзім Гарэцкі зь сям’ёй вярнуўся ў Менск. Усё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук.
Разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным стаў суарганізатарам Усебеларускага зьезду за незалежнасьць. Узначальваў Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», якое ўлады Беларусі зьліквідавалі ў 2021 годзе.
У 2020 годзе, у часе масавых акцыяў пратэсту, Радзім Гарэцкі ў інтэрвію «Народнай волі» заявіў, што ўлады неадэкватна рэагуюць на мірныя акцыі.
«Мне вельмі балюча на ўсё гэта глядзець. Па мірным Менску езьдзяць бронетранспартэры, аўтазакі. Музэй гісторыі вялікай айчыннай вайны аплецены калючым дротам, як у вайну! Улада неяк неадэкватна ўспрымае сытуацыю. Па вуліцах жа мірны народ ідзе. Людзі так і гавораць: мы вышлі на мірнае шэсьце. За што іх дубасіць», — казаў ён.
Напярэдадні 102-х угодкаў з дня абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, у сакавіку 2020-га, Радзім Гарэцкі разам з шэрагам палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў запатрабавалі ад уладаў усталяваць у Менску мэмарыяльную шыльду, вырабленую два гады да таго.
«Свабода не каштуе таго, каб яе давалі гвалтам». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра вызваленьне палітвязьняў
https://smarturl.click/7vE4v
«Мы кажам «выпусьціць усіх палітвязьняў», маючы на ўвазе — выпусьціць з турмы дадому, рэабілітаваць, адчапіцца ад чалавека. А выкінуць у мяшку за мяжу — гэта зусім іншае. Ніхто ня ведае, калі зноў прыедзе ўмоўны Келаг, але наступныя вызваленьні, як я разумею, уяўляюцца такімі самымі прымусовымі дэпартацыямі».
Генэральны дырэктар МАГАТЭ Рафаэль Гросі пацьвердзіў падземнае пашкоджаньне ядзернага аб’екта ў Фардо.
https://smarturl.click/oVlkM
МАГАТЭ патрабуе тэрміновага доступу да іранскіх ядзерных аб’ектаў для праверкі і заклікае спыніць абстрэлы.
Перамяшчэньне ядзерных матэрыялаў павінна ўзгадняцца з МАГАТЭ, а гэтага не было зроблена, адзначыў Гросі.
Паводле Ірана, павышэньня радыяцыі за межамі пашкоджаных зон не зафіксавана.
Рафаэль Гросі гатовы асабіста прыехаць у Іран і заклікае бакі да перамоваў.
У Беларусі асуджаным за «экстрэмізм» забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла зьмены ў законах аб правах дзяцей.
📌Бацькоў абавяжуць абараняць дзяцей ад інфармацыі, якая наносіць шкоду здароўю і разьвіцьцю і распаўсюджваецца ў інтэрнэце.
📌Цацкі паводле герояў кампутарных гульняў ці фільмаў можна будзе распаўсюджваць толькі з прысваеньнем ім знаку ўзроставай катэгорыі.
📌Людзям, «якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці» або зьвязаныя з распаўсюджваньнем наркотыкаў, забароняць займацца пэдагагічнай дзейнасьцю.
У Менску праз тры гады пасьля закрыцьця Чырвонага касьцёлу пачалі яго рамонт
Тры гады таму каталіцкі храм сьвятых Сымона і Алены закрылі пасьля «невялікага дзіўнага пажару».
Як паведаміў Telegram-канал «Katolik.life. Неафіцыйнае», рамонт будзе працягвацца 20 месяцаў.
«Адкрыцьця храму можна чакаць пасьля студзеня 2027 году», — адзначаецца ў паведамленьні.
Рэканструкцыя, якой папярэднічаў адпаведны тэндэр, пачалася ў канцы чэрвеня. Цяпер каля храму ўжо стаіць тэхніка, а вакол яго ўсталявалі агароджу.
У Беларусі на выезд у краіны Эўропы чарга аўтамабіляў павялічылася да рэкорднай колькасьці
https://smarturl.click/VRvoR
На мяжы Беларусі і краіны Эўразьвязу ў чарзе стаяць 3597 грузавых і легкавых аўтамабіляў, а таксама аўтобусаў.
Паводле памежнага камітэту, а 10.00 23 чэрвеня ўезду ў польскі пункт пропуску Тарэспаль зь Берасьця чакалі 2000 легкавых аўтамабіляў і 57 аўтобусаў. У пункце пропуску Казловічы (з польскага боку — Кукурыкі) уезду ў Польшчу чакаюць 57 грузавікоў.
Найбольш загружаным памежным пераходам для грузавікоў у Літве застаюцца Меднікі — 540 аўтамабіляў у чарзе. На выезд у кірунку Салечнікаў чакаюць 530 грузавых аўтамабіляў.
Выезду ў Латвію праз пункт пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына зь беларускага боку) чакаюць 420 грузавікоў.
МЗС Польшчы: Пачобут быў у пачатку нашага сьпісу на вызваленьне
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Польшчы Павал Уроньскі паведаміў, што сьпіс польскіх грамадзян, аб вызваленьні якіх вялі перамовы, ачольваў Анджэй Пачобут.
«ЗША заяўляюць, што гэта пачатак перамоў. Мы спадзяемся, што ў сьпісе будзе больш грамадзян Польшчы і палякаў зь беларускім пашпартам», — падкрэсьліў Павал Уроньскі, паведаміла выданьне Fakt.
У Беларусі абвясьцілі аб правядзеньні вайсковых авіявучэньняў і сіл супрацьпаветранай абароны
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб правядзеньні з 23 па 27 чэрвеня лётна-тактычнага вучэньня з авіяцыяй вайскова-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.
На іх адпрацуюць
🛩 вывад авіяцыйных падразьдзелаў з-пад умоўнага ўдару праціўніка,
🛩 нанясеньне ўдараў па наземных цэлях,
🛩 вынішчальнае прыкрыцьцё іншых родаў авіяцыі,
🛩 вядзеньне паветранай выведкі,
🛩 эвакуацыю экіпажаў самалётаў, якія пацярпелі крушэньне і іншае.
Беларускія азотныя ўгнаеньні трапляюць у ЭЗ праз фірмы-«пракладкі», нягледзячы на санкцыі, — расьследаваньне БРЦ
https://smarturl.click/p2lMA
Беларускае прадпрыемства «Гродна Азот» ужо чацьвёрты год знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу і ЗША, але яго прадукцыя працягвае трапляць на Захад.
У суправаджальныя дакумэнты вытворцамі ўпісваюць іншыя кампаніі і нават іншыя краіны, высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар у партнэрстве з ініцыятывай «Рабочы Рух» і латвійскай грамадзкай тэлерадыёкампаніяй LSM.
Паводле расьсьледнікаў, за схемай стаяць высокі прадстаўнікі ўладаў Беларусі.
Расея ўначы зноў атакавала ўкраінскія гарады. Ёсьць загінулыя
У Кіеве абрынуўся пад'езд дому (на фота). Як мінімум пяць чалавек загінулі.
Таксама на раніцу вядома пра 19 пацярпелых.
У Кіеўскай вобласьці загінула жанчына 1957 году нараджэньня ў Белацаркоўскім раёне. Некалькі чалавек шпіталізавалі. У тым жа раёне быў разбураны гатэль, дзе месьцілася мэдыцынская ўстанова.
Пашкоджаныя прыватныя дамы, аўтамабілі.
ЗША ў нядзелю бамбавалі Іран. Што варта ведаць пра (патэнцыйна) пераломную падзею
https://smarturl.click/Qbm51
Калі асядзе пыл над Фордаў і двума іншымі аб’ектамі, атакаванымі амэрыканскімі снарадамі, стане зразумела, што менавіта гэта значыць.
📌 Ці выбухне поўнамаштабная вайна?
📌 Ці адпомсьціць Ірану ударамі па амэрыканскіх базах у рэгіёне?
📌 Ці перакрые Тэгеран пастаўкі нафты ва ўсім сьвеце праз Армускі праліў?
📌 Ці працягне Ізраіль беспрэцэдэнтны абстрэл іранскіх абʼектаў?
📌 Ці ўцягнуцца Злучаныя Штаты ў чарговую поўнамаштабную вайну на Блізкім Усходзе?
Пра гэта ў вялікім аглядзе піша карэспандэнт #rfe_rl Майк Экель.
Украінскі журналіст RFE/RL Уладзіслаў Есіпенка выйшаў на волю ў акупаваным Крыме
https://smarturl.click/mBloO
Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (RFE/RL) вітае вызваленьне Ўладзіслава і дзякуе ўрадам ЗША і Ўкраіны за намаганьні па яго вяртаньні дадому.
Украінскі журналіст Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) Уладзіслаў Есіпенка вызвалены з расейскага палону ў акупаваным Крыме.
Прэзыдэнт і генэральны дырэктар RFE/RL Стывэн Капус сказаў:
«Больш за чатыры гады Ўлад быў адвольна пакараны за злачынства, якога не зьдзяйсьняў. Ён заплаціў занадта высокую цану за тое, што паведамляў праўду пра тое, што адбывалася ў акупаваным Расіяй Крыме. За гэта яго катавалі, фізычна і псыхалягічна. Пакуль мы сьвяткуем яго радаснае ўзьяднаньне з жонкай Кацярынай і іх маленькай дачкой Стэфаніяй, мы ня можам ігнараваць боль гэтай сямʼі, прычынены расейскімі ўладамі.Читать полностью…
RFE/RL выказвае глыбокую падзяку ўрадам ЗША і Ўкраіны за супрацоўніцтва з намі, каб несправядлівае затрыманьне Ўлада не было працягнута. Мы таксама дзякуем сусьветнай супольнасьці па свабодзе прэсы за іх нястомную працу ў абарону адданых журналістаў RFE/RL».
Вызвалены журналіст Ігар Карней сустрэўся з жонкай. ВІДЭА
Читать полностью…Памёр Алег Гнедчык, які быў палітычным вязьнем пасьля выбараў 2010 году
Пра сьмерць Гнедчыка паведаміў кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан. Алегу Гнедчыку было 39 гадоў.
Гнедчык нарадзіўся і жыў у Менску. Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. 14 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова прыгаварыла яго да 3,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.
У падзеях 2020 году Гнедчык, меркавана, удзелу ня браў, заставаўся жыць у Менску. Падрабязнасьці ягонай сьмерці невядомыя.
На здымку Алег Гнедчык у 2011 году па вызваленьні з турмы
Зяленскі ўвёў санкцыі супраць беларускага заводу, які вырабляе дэталі снарадаў для расейскіх «Градаў»
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зацьвердзіў сваім указам рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны санкцыі супраць фізычных і юрыдычных асобаў Расеі, Беларусі і Кітаю за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны. Як адзначаецца ў апублікаваным тэксьце ўказу, Украіна ўвяла санкцыі супраць рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод дакладнай электрамэханікі», які знаходзіцца ў Станькаве Дзяржынскага раёну Менскай вобласьці.
Гэты завод, паводле расьсьледаваньня арганізацыі былых сілавікоў BelPol, адзін з 16 беларускіх прадпрыемстваў, якія ў у той ці іншай ступені задзейнічаныя ў вытворчасьці дэталяў снарадаў для расейскіх сыстэм залпавага агню БМ-21 «Град».
Згодна з рашэньнем, санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў.
Чаму Лукашэнка вызваліў Ціханоўскага. Жывы эфір з Аляксандрам Класкоўскім
https://www.youtube.com/watch?v=hgW-pWS9YgM
Чаму Лукашэнка вызваліў Сяргея Ціханоўскага? Ці пасьля вызваленьня 14 палітвязьняў адбудуцца новыя вызваленьні? Хто цяпер лідэр беларускай апазыцыі?
Пра гэта ў жывым эфіры «ПіК Свабоды» мы гаворым з палітычным аглядальнікам інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.