14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Прэзыдэнт Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйх Мухамэд бэн Заід аль-Нахаян заявіў, што яго краіна знаходзіцца ў стане вайны.
https://smarturl.click/6WQv2
Гэта яго першы публічны камэнтар пасьля ракетнага ўдару Ірану па краіне ў адказ на ізраільска-амэрыканскую атаку 28 лютага.
«У ААЭ тоўстая скура і горкая плоць — мы ня лёгкая здабыча», — працытавала агенцтва DPA Мухамэда бэн Заід аль-Нахаяна. 7 сакавіка ён наведаў параненых у выніку іранскай атакі.
«Прашу прабачэньня ў суседніх краін. Учора часовая кіроўная рада ўхваліла, што больш ня будзе нападаў на суседнія краіны і запускаў ракет, калі толькі ня будзе атакі на Іран з іх тэрыторыі», — працытавала прэзыдэнта Ірану агенцтва AFP.Читать полностью…
У ЗША пацьвердзілі, што Расея перадавала Ірану зьвесткі для нанясеньня ўдараў па аб’ектах на Блізкім Усходзе
https://smarturl.click/oVglD
Амэрыканскія чыноўнікі заявілі Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, што Расея надае Ірану інфармацыю аб каардынатах амэрыканскіх войскаў і аб’ектаў на Блізкім Усходзе для нанясеньня ўдараў.
Такім чынам пацьвердзілі паведамленьне Washington Post, у якім адзначалася значная, хоць і ўскосная, роля Масквы ў пашырэньні рэгіянальнага канфлікту.
У той жа час, чыноўнікі ЗША, якія пажадалі застацца ананімнымі, не ўдакладнілі іншыя падрабязнасьці аб маштабах або мэханізмах абмену выведнымі зьвесткамі.
Грамадзянін Літвы, вызвалены разам зь беларускімі палітвязьнямі, расказаў пра затрыманьне ў Беларусі
https://smarturl.click/20a1R
Вячаслаў Папшо пасьля 2020 году стварыў Youtube-канал «Жыве», на якім крытыкаваў Аляксандра Лукашэнку і выказваў падтрымку беларусам, якія выйшлі на пратэсты. У ліпені 2024 году ён нечакана зьнік, а 23 жніўня 2024 году яго Youtube-канал уключылі ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Ягоная жонка мае беларускае грамадзянства, але ўжо больш за 10 гадоў жыве ў Літве. Яны выхоўваюць дачку.
«Яны не чапалі маю жонку, бо ў гэты момант яна адчыніла дзьверы, і яны проста адвялі яе ўбок і зайшлі ў кватэру. Мне сказалі павярнуцца да іх сьпінай, бо спачатку я ўбачыў шчыт. Пасьля — пісталет, накіраваны на мяне, і часу на абмеркаваньне не было», — расказаў ён у праграме «Тэма дня» на тэлеканале LRT.Читать полностью…
Беларусам, якія захочуць выехаць з Ірану праз Азэрбайджан, трэба атрымаць індывідуальны дазвол
https://smarturl.click/3Qm17
Амбасада Беларусі ў Іране рэкамэндавала беларускім грамадзянам пры закрыцьці паветранай прасторы Ірану выкарыстоўваць наземныя шляхі эвакуацыі з зоны канфлікту праз Армэнію ці Азэрбайджан.
Цяпер, паводле іх, аптымальнае месца пераходу — КПП «Нурдуз-Агарак» на маршруце ў кірунку Армэніі.
Для выезду праз Азэрбайджан трэба папярэдне атрымаць індывідуальны дазвол. Каб праехаць цераз азэрбайджанскі пункт «Астара», трэба загадзя накіраваць у беларускую амбасаду запыт з указаньнем прозьвішча, нумара пашпарту і тэрміну ягонага дзеяньня, адзнакі аб уезьдзе ў Іран, кантактных тэлефонаў і з каляровай копіяй пашпарту.
Адкуль у Беларусь цяпер трапляюць кветкі і колькі яны каштуюць перад сьвятам
https://smarturl.click/aRbeD
У Варшаве можна знайсьці тульпаны ўдвая таньнейшыя, чым у Менску. Глядзім, пачым кветкі перад 8 сакавіка, як іх нарыхтоўваюць у Беларусі і адкуль прывозяць.
На беларускую эканоміку могуць паўплываць удары Ірану па суседзях, — эканамічны аглядальнік Махоўскі
https://smarturl.click/WRb6D
Першы напрамак — дзяржаўны. Пасьля таго, як супраць Беларусі былі ўведзены санкцыі, таваразварот Беларусі з рэгіёнам вырас у дзясяткі разоў. Калі да 2020-га году гэта было ўсяго недзе 70 мільёнаў долараў у год, дык у 2024 годзе, як казаў амбасадар Беларусі ў Эміратах, адзін толькі беларускі экспарт у Эміраты склаў 3,6 мільярды даляраў.
Другі напрамак ужо асабісты. Мы ж бачым, як Лукашэнка абжыўся ў Эміратах, як Лукашэнка абжыўся ў Амане. Мы бачым, што ён езьдзіць туды як да сябе дадому, візыты доўжацца тыднямі.
«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага
https://smarturl.click/6WQej
Васіль Рапіцкі прыехаў на адпачынак у Крым і больш адтуль не вярнуўся жыць у Беларусь. Пайшоў на вайну, бо ня мог інакш. Захапляўся матацыкламі, рэканструкцыяй Другой сусьветнай вайны і пошукам скарбаў у зямлі. Жонка-украінка і сябра беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага, якога забілі 4 сакавіка, расказалі Свабодзе пра яго.
Цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў адбылася на Алімпійскай арэне ў Вэроне.
Беларускія ўдзельнікі выйшлі пад чырвона-зялёным сцягам. Перад імі несьлі таблічку з надпісам BIELORUSSIA.
Упершыню з 2022 году Міжнародны паралімпійскі камітэт дазволіў Беларусі і Расеі выступаць не ў нэўтральным статусе, а пад дзяржаўнымі сьцягамі.
З-за ўдзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў цырымонію адкрыцьця забайкатавалі Украіна, Эстонія, Чэхія, Фінляндыя, Латвія, Нідэрлянды, Канада, Нямеччына, Харватыя і Літва.
Пра скандалы, якія выклікала Паралімпіяда яшчэ да пачатку, і іншыя падрабязнасьці чытайце тут: https://smarturl.click/138DW
У складзе дэлегацыі Беларусі — спартоўцы, якія возьмуць удзел у спаборніцтвах у паралыжных гонках. Гэта Раман Сьвірыдзенка, Дар’я Фядзьковіч (кляса LW4 — атлеты з паразай нагі), Валянціна Бірыла (LW10,5 — сядзячыя атлеты з падтрымкай) і Лідзія Лобан (LW12 — сядзячыя атлеты).
Асноўнае за 6 сакавіка
• «ПіК Свабоды». Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са Скарынам
• Лукашэнка баіцца іранскай вайны? Падзеі тыдня з Валерам Карбалевічам
• Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі
• «Нам сапраўды трэба ўбачыць, што Расея не нясе пагрозы суседнім краінам». Вялікае інтэрвію Каі Калас
• Памілаваньне як сыгнал для Вашынгтону і магчымасьць перабіць дрэнныя навіны. Аналіз Валера Карбалевіча
• Пачынаецца Паралімпіяда, на якой упершыню з 2022 году дазволяць дзяржаўныя сьцягі Расеі і Беларусі
• Трамп заклікаў іранскія войскі скласьці зброю, а мірных жыхароў падняць паўстаньне. А пазьней напісаў, што «ніякай угоды з Іранам ня будзе — толькі безумоўная капітуляцыя!»
• Украіна абвінаваціла Вугоршчыну ў выкраданьні супрацоўнікаў украінскага банку з інкасацыяй і аўтамабілямі. Пазьней інкасатараў вызвалілі, але грошы вярнуць пакуль не ўдалося
• Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа аднаўляе супрацу зь Беларусьсю
• Міжнародны паралімпійскі камітэт апраўдваецца за дазвол сьцягоў Беларусі і Расеі
• Бяляцкі заявіў, што яго вызвалілі дзякуючы санкцыям Захаду супраць Лукашэнкі, і заклікаў не зьмякчаць іх
• Як беларусы ставяцца да вызваленьня палітвязьняў
• Сілавіка, які ўзначальваў сьледчую групу ў «справе Tut.by», пасадзілі на 14 гадоў
• Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту асудзілі на 2 гады калёніі
• Спыніліся пастаўкі выбухоўкі, праблемы для «беларускага аўтамата». Як уплывае на беларускую вайсковую вытворчасьць вайна на Блізкім Усходзе
• Расея перадае Ірану зьвесткі для атак на амэрыканскія аб’екты — Washington Post
• У справе выбуховых пасылак, за якімі стаялі расейскія спэцслужбы, затрымалі 22 чалавек
• Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сьняданкі
У справе выбуховых пасылак, за якімі стаялі расейскія спэцслужбы, затрымалі 22 чалавек → https://smarturl.click/Qb6b3
Дваіх ужо судзяць у Літве і Польшчы. Сярод абвінавачаньняў — праца на карысьць вайсковай выведкі Расеі.
Затрыманыя былі ў часта былі ў «неабароненым сацыяльным стане» і паходзілі з Латвіі, Літвы, Расеі, Эстоніі, і Ўкраіны, адзначае Эўраюст. Ён жа апублікаваў відэа ўзгараньня пасылак.
🇮🇸 Ісьляндыя рыхтуе рэфэрэндум наконт уступленьня краіны ў Эўразьвяз. Размовы пра гэта не было больш за 10 гадоў → https://smarturl.click/MGYGb
Урад Ісьляндыі 6 сакавіка прапанаваў правесьці 29 жніўня рэфэрэндум аб аднаўленьні перамоваў аб уваходжаньні краіны ў Эўразьвяз. Гэта будзе аднаўленьне дыскусіі пасьля спыненьня перамоў у 2015 годзе.
Апытаньне грамадзкай думкі, апублікаванае ў пачатку лютага, паказала, што ісьляндзкая грамадзкасьць падзялілася пароўну наконт пытаньня ўступленьня ў ЭЗ.
Спыніліся пастаўкі выбухоўкі, праблемы для «беларускага аўтамата» → https://smarturl.click/9oDoD
Як уплывае на беларускую вайсковую вытворчасьць вайна на Блізкім Усходзе, Свабодзе апавёў прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар.
Цалкам выніковы выпуск «ПіКа Свабоды» глядзіце на YouTube
Журналістку Ціну Палынскую і яе дачку Маргарыту асудзілі на 2 гады калёніі → https://smarturl.click/4OAOg
Іх абвінавацілі ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзеле ў ім».
Ціну і яе старэйшую дачку затрымалі ў траўні 2025 году. Іх справа можа быць зьвязаная з рашэньнем КДБ прызнаць «Беларускую аналітычную майстэрню» прафэсара Андрэя Вардамацкага «экстрэмісцкім фармаваньнем». Гэтая арганізацыя праводзіла сацыялягічныя апытаньні беларускіх грамадзян.
13 кастрычніка 2025 году стала вядома, што памёр муж Ціны — пісьменьнік Алесь Палынскі.
Фота — «Вясна»
Як беларусы ставяцца да вызваленьня палітвязьняў — вынікі апытаньня → https://smarturl.click/WRb3Z
Паводле апытаньня Chatham House, большасьць беларусаў успрымаюць вызваленьні палітвязьняў пазытыўна ці нэўтральна, толькі 15% не ўхваляюць. Нават сярод праўладнага сэгмэнту такіх толькі 19%, кажа сацыёляг Кастусь Несьцяровіч.
«Вызваленьні пачаліся ўжо ў другой палове 2024 году, хаця тады іх было менш і не вызвалялі самых вядомых палітвязьняў. Але ўжо тады прапаганда казала, што гэта слушна. Хто ведае, што было б, каб не яна?!»Читать полностью…
«Магчыма, гэта рабілася і робіцца ня столькі для таго, каб пераканаць грамадзкую думку, колькі сваю эліту».
«ПіК Свабоды». Вайна і грошы Лукашэнкі. Плян Бабарыкі. Сэнсацыя са Скарынам
1️⃣ Як па эканоміцы і па ўладах Беларусі можа ўдарыць вайна на Блізкім Усходзе?
2️⃣ Што будзе рабіць новая партыя Бабарыкі?
3️⃣ Ці засталіся ў беларусаў, якім пагражае арышт, магчымасьці выехаць з краіны?
4️⃣ Знайшлі раней невядомы асобнік кнігі Францішка Скарыны. Чаму гэта сэнсацыя?
Госьці жывога эфіру:
• кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі,
• эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі,
• прадстаўнік ініцыятывы BelPol Уладзімер Жыгар,
• палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў,
• прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў,
• выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Паршанкоў.
Глядзіце ўжо зараз! https://youtube.com/live/bYeqU1S-GC4
Галоўнае за 7 сакавіка
📌 У Італіі адкрылася Паралімпіяда. Беларускія атлеты прайшлі пад дзяржаўнымі сьцягамі, іранскі спартовец не прыехаў. ФОТА
📌«Я адразу закахалася ў ягоныя вочы». Жонка-украінка і сябар расказваюць пра загінулага беларускага добраахвотніка Васіля «Дзіра» Рапіцкага
📌Адкуль у Беларусь цяпер трапляюць кветкі і колькі яны каштуюць перад сьвятам
📌На беларускую эканоміку могуць паўплываць удары Ірану па суседзях, — эканамічны аглядальнік Махоўскі
📌«Супярэчыць міжнароднаму праву». Начальнікі генштабоў Беларусі і Славаччыны пра ўдар Ірану па Азэрбайджане
📌Беларусам, якія захочуць выехаць з Ірану праз Азэрбайджан, патрэбна атрымаць індывідуальны дазвол
📌 У ЗША пацьвердзілі, што Расея перадавала Ірану зьвесткі для нанясеньня ўдараў па аб’ектах на Блізкім Усходзе
📌Беларусь перадала Кіеву асуджаную ўкраінку ў абмен на вызваленьне з Украіны дзьвюх расіянак з Курскай вобласьці
📌«Толькі цемру бачу». Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль згубіў зрок у зьняволеньні
📌Грамадзянін Літвы, вызвалены разам зь беларускімі палітвязьнямі, расказаў пра затрыманьне ў Беларусі
Улады Беларусі перадалі Кіеву асуджаную ўкраінку ў абмен на вызваленьне з Украіны дзьвюх расіянак з Курскай вобласьці
https://smarturl.click/GgJGE
У межах апошняга абмену палоннымі паміж расейскім і ўкраінскім бокам улады Беларусі вызвалілі і перадалі Ўкраіне асуджаную ўкраінку ў абмен на дзьвюх жыхарак Суджанскага раёну Курскай вобласьці — бабулю і ўнучку адпаведна 85 і 42 гадоў.
«Украінскі бок зьвярнуўся да Беларусі, каб абмяняць украінку, якая адбывала пакараньне за крымінальнае злачынства», — паведаміў губэрнатар Курскай вобласьці Аляксандар Хінштэйн.
«Толькі цемру бачу». Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок у зьняволеньні: https://smarturl.click/XDbxm
«Яму дапамагаюць іншыя вязьні. Ідучы пад руку ў сталоўку, Вацлаў пытае, ці ёсьць на небе сонца. Як ходзіць уначы ў прыбіральню, то бывае, што спатыкаецца і падае, бо дрэнна бачыць»
Польшча, Нямеччына, Літва. Сьпіс імпрэзаў да Міжнароднага жаночага дня
https://smarturl.click/AxkeR
8 сакавіка ў сьвеце адзначаюць Міжнародны дзень жанчын. «Фэм-група Беларусь» падрыхтавала сьпіс імпрэзаў, прымеркаваных да Міжнароднага жаночага дня — беларускія ініцыятывы ў супольнай працы з каляжанкамі з іншых краінаў правядуць шэраг імпрэзаў.
Імпрэзы ахопяць Польшчу, Нямеччыну і Літву.
«Гэты дзень — пра нас, пра падтрымку, пра агульныя каштоўнасьці. Але навошта абмяжоўвацца ўсяго адным днём? Няхай увесь тыдзень будзе часам для сустрэч, размоў, дзеяньняў», — паведаміла «Фэм-група Беларусь».
У Італіі адкрылася Паралімпіяда. Беларускія атлеты прайшлі пад дзяржаўным сьцягам, іранскі спартовец не прыехаў. ФОТА
https://smarturl.click/vdgYw
Цырымонія адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў-2026 адбылася ў італьянскім горадзе Верона. Упершыню з 2022 году расейскія і беларускія спартоўцы ўдзельнічалі ў ёй пад дзяржаўнымі сьцягамі сваіх краіны.
З гэтай прычыны спартоўцы некалькіх краін разам з Украінай байкатавалі ўдзел у цырымоніі адкрыцьця.
Як паведаміла агенцтва Reuters, трыбуны вельмі стрымана прывіталі спартоўцаў Беларусі і Расеі, калі яны выйшлі на традыцыйны парад каманд пад сваімі дзяржаўнымі сьцягамі, а калі на трыбунах зьявіўся прынамсі адзін расейскі сьцяг гледачы пачалі яго абсьвістваць.
Таксама стрымана публіка прыняла і атлетаў з Ізраілю.
Праз супольную ізраільска-амэрыканскую ваенную апэрацыю супраць Ірану на Паралімпіяду ня змог прыехаць адзіны іранскі спартовец.
Расея атакавала Ўкраіну 29 ракетамі і амаль 500 дронамі. У Харкаве сярод загінулых — дзеці
https://smarturl.click/Axk4y
У ноч на 7 сакавіка Расея выпусьціла па краіне 29 ракет розных тыпаў і 480 дронаў. Асноўныя кірункі ўдараў — Кіеў, Харкаў, Жытоміршчына, Хмяльніччына і Чарнавецкая вобласьць. Ёсьць загінулыя і параненыя.
На 22 лякацыях зафіксавалі пацэльваньне 9 ракет і 26 дронаў. Найбольш пацярпеў Харкаў, дзе расейская балістычная ракета пацэліла ў жылы дом. Загінулі сем чалавек, у тым ліку, 13-гадовая дзяўчынка і 9-гадовы хлопчык, 15 чалавек атрымалі раненьні — 11-гадовы хлопчык знаходзіцца ў рэанімацыі, у яго надзвычай цяжкія траўмы.
У выніку расейскіх абстрэлаў моцна пашкоджана школа, зьнішчаныя гандлёвыя павільёны.
Ужо сёньня: 102 гады таму Віцебск і Магілёў увайшлі ў склад БССР → https://smarturl.click/ZXdX5
🗓 7 сакавіка
1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».
1876 — Аляксандар Грэм Бэл запатэнтаваў тэлефон.
1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.
1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку за антысавецкую агітацыю на 6 гадоў.
2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск.
🌱 Нарадзіліся: Тамаш Ваўжэцкі, Томаш Гарыг Масарык, Васіль Залатароў, Міхась Чарняўскі, Уладзімер Кожух, Язэп Янушкевіч.
🕯 У памяці: Павал Дземідовіч, Гаўрыла Віер, Антон Сокал-Кутылоўскі, Анатоль Грачанікаў.
FlyDubai нарэшце даў беларускім турыстам магчымасьць пакінуць ААЭ. Але толькі праз Маскву і Татарстан → https://smarturl.click/20awW
Як паведамляюць турапэратары, вываз людзей праходзіць складана. Авіякампанія зь нейкіх прычын так і не заплянавала ніводнага рэйсу ў Менск.
Аб рэйсах у Менск гаворкі па-ранейшаму няма, напісаў беларускі Рэспубліканскі зьвяз турыстычных арганізацый. Адмысловых эвакуацыйных бартоў у Беларусь авіякампанія FlyDubai не заплянавала. Перавозьнік прапануе беларусам ляцець у Маскву, альбо нават у Казань. Толькі такім перасадачным спосабам людзі, якія куплялі турыстычныя туры з заплянаваным, але скасаваным пералётам у Менск, могуць трапіць у Беларусь.
Затрыманых у Вугоршчыне інкасатараў вызвалілі, але грошы вярнуць пакуль не ўдалося → https://smarturl.click/Axkxy
Міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга паведаміў, што затрыманых у Вугоршчыне семярых украінскіх грамадзянаў удалося вызваліць, і цяпер яны ўжо на ўкраінскай тэрыторыі.
Грошы і каштоўнасьці, як вынікае з допісу Сыбігі, вярнуць пакуль не ўдалося.
Міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта раней заявіў, што «пакуль Кіеў не прадаставіць выразных тлумачэньняў наконт паходжаньня і прызначэньня сродкаў, вугорскія ўлады правядуць стараннае расьсьледаваньне».
Расея перадае Ірану зьвесткі для атак на амэрыканскія аб’екты — Washington Post → https://smarturl.click/6WQWj
Выведка Масквы актыўна спрыяе іранскім вайскоўцам пры атаках на аб’екты ЗША на Блізкім Усходзе.
Пра гэта піша Washington Post з спасылкай на тры свае крыніцы. Паводле іх, Масква перадае Тэгерану зьвесткі пра разьмяшчэньне вайсковых аб’ектаў ЗША, у тым ліку вайсковых караблёў і самалётаў.
Трамп: «Ніякай угоды з Іранам ня будзе — толькі безумоўная капітуляцыя!» → https://smarturl.click/e0b0e
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што патрабуе ад Ірана безумоўнай капітуляцыі.
«Ніякай угоды з Іранам ня будзе — толькі безумоўная капітуляцыя!» — напісаў ён у сваёй сацсетцы Truth Social.
Лукашэнка баіцца іранскай вайны? Падзеі тыдня з Валерам Карбалевічам
Падзеі вакол Ірану — атакі Ізраілю і ЗША, гібель іранскага кіраўніцтва і эскаляцыя на Блізкім Усходзе — выклікалі асьцярожную і супярэчлівую рэакцыю беларускіх уладаў.
На гэтым фоне беларуская прапаганда заняла больш радыкальную антыамэрыканскую пазыцыю.
Паралельна Лукашэнка нечакана памілаваў 15 палітвязьняў — на фоне рэзанансу пасьля сьмерці палітзьняволенай Алены Панковай.
https://www.youtube.com/watch?v=S24qaAPoztI
Сілавіка, які ўзначальваў сьледчую групу ў «справе Tut.by», пасадзілі на 14 гадоў → https://smarturl.click/zdg2o
41-гадовага Дзьмітрыя Даліньніка затрымалі ў студзені 2023 году за хабар. На той момант ён быў начальнікам упраўленьня злачынстваў у фінансава-крэдытнай сфэры цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту Беларусі.
Менавіта ён узначальваў сьледчую групу ў «справе Tut.by», піша «Люстэрка». Паводле выданьня, Даліньніка асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня і адправілі ў ПК № 3 пад Віцебскам.
Ва Ўкраіне загінуў беларускі добраахвотнік Васіль Рапіцкі → https://smarturl.click/w4d4v
Ён загінуў 4 сакавіка падчас выканьня баявога заданьня, пацьвердзіла Свабодзе ягоная жонка Сьвятлана.
Васіль Рапіцкі паходзіў з Крупак. Па ім засталіся двое непаўналетніх дзяцей.
«Маё сэрца разьбілася назаўсёды. Я не магу ў гэта паверыць. Мой Любушак загінуў. Маё каханьне, маё шчасьце! Я так сумую па Табе, па Тваіх моцных абдымках. Па Тваім шчырым сьмеху. Па Тваім добрым сэрцы. Ты быў нашай апорай і падтрымкай. Хоць Ты ваяваў і нас абараняў, але гэта Ты быў для нас надзейным тылам. Мае сьлёзы бясконцыя. Мая туга бязьмежная… Маё сэрца разрываецца ад болю!» — напісала Сьвятлана Рапіцкая ў фэйсбуку.Читать полностью…
У Беларусі адбыўся чарговы абмен ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай: https://smarturl.click/lAg56
300 на 300.
Сярод вызваленых — вайскоўцы Ўзброеных сілаў, Нацыянальнай гвардыі і памежнай службы, якія абаранялі Ўкраіны на данецкім, луганскім, харкаўскім, запароскім, херсонскім кірункам і ў Марыюпалі. Большасьць зь іх былі ў палоне больш за год, а некаторыя — з 2022 году. Грамадзяне Беларусі ня трапілі ў сьпісы абмену з абодвух бакоў.