Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Беларусь – Куба: сяброўства засталося, а грошай няма
https://smarturl.click/ZXzL2
Беларуска-кубінскія адносіны грунтаваліся на палітыка-ідэалягічнай плятформе супрацьстаяньня Захаду, найперш ЗША. Сяброўства супраць ворагаў – гэта добра, але да кіраўніцтва Беларусі прыйшло разуменьне, што ў эканамічным сэнсе там няма чаго лавіць. Куба – бедная, ізаляваная краіна. Ёй няма чым плаціць за беларускі экспарт.
Валер Карбалевіч аналізуе актывізацыю беларуска-кубінскіх кантактаў
На фота: Аляксандар Лукашэнка і Рауль Кастра (у цэнтры) у Гаване, 25 чэрвеня 2012
🇪🇺 Беларусь згадалі тройчы ў выніковых дакумэнтах саміту Эўразьвязу
1️⃣ Лідэры ЕС падкрэсьлілі, што Расея і Беларусь — пагроза ўсходняй мяжы Эўропы, таму ўмацаваньне межаў — прыярытэт.
2️⃣ ЭЗ асудзіў ваенную падтрымку, якую Беларусь працягвае аказваць Расеі, і заклікаў спыніць любыя формы дапамогі агрэсіі супраць Украіны.
3️⃣ Асобна адзначана патрэба вярнуць украінскіх дзяцей, незаконна вывезеных у Расею і ў Беларусь, а таксама важнасьць абмену палоннымі.
📹 Сяргей Ціханоўскі сустрэўся ў Варшаве зь беларусамі. Відэарэпартаж
https://www.youtube.com/watch?v=xzxLWFMW_40
На мітынг у цэнтры польскай сталіцы Сяргей Ціханоўскі прыйшоў са сваёй жонкай Сьвятланай Ціханоўскай, якая таксама выступіла перад прысутнымі.
Гэта была ягоная першая сустрэча зь беларусамі пасьля пяці год зьняволеньня.
Свабода пагаварыла з удзельнікамі сустрэчы.
🇺🇸 Адміністрацыя Трампа хоча скараціць фінансаваньне расьсьледаваньняў ваенных злачынстваў
Пад пагрозай амаль два дзясяткі праграмаў, якія працуюць у розных краінах, у тым ліку ў Беларусі і Ўкраіне, піша Reuters.
У выпадку Ўкраіны гаворка ідзе пра збор доказаў ваенных злачынстваў расейскіх войскаў — катаваньні, згвалтаваньні, забойствы мірных жыхароў. Украіна адкрыла ўжо больш за 140 тысяч спраў па ваенных злачынствах з 2022 году.
Пакуль гэта толькі рэкамэндацыя Белага дому, але крыніцы агенцтва лічаць, што Дзярждэпартамэнт ня здолее адстаяць усе гэтыя праграмы.
ЗША гістарычна былі адным з ключавых донараў для такіх ініцыятыў. Калі фінансаваньне спыніцца, гэта ўдарыць па працы мясцовых праваабаронцаў і міжнародных юрыстаў.
Галоўнае на Радыё Свабода за 26 чэрвеня❤️
📌Кавалеўскі: Лукашэнка будзе асьцярожным у размове з Пуціным, каб не паказаць, што ён паверыў амэрыканцам
📌Лукашэнка: ВУП ЭАЭС складае ўсяго 4% у структуры сусьветнага, трэба падвоіць
📌«Стабільна кепска». Беларускі Хэльсынскі камітэт зрабіў справаздачу пра катаваньні ў Беларусі
📌Ядзерная зброя — гарантыя ці пагроза? Іранскі ўрок для Беларусі
📌Швед расказаў, колькі зваротаў атрымала «камісія па вяртаньні». Правабаронцы злавілі яго на хлусьні
📌«За веру, цара і трыадзіную Русь!» Слонімская брыгада выкарыстоўвае імпэрскія сьцягі, у тым ліку для навучаньня дзяцей
📌«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расейскім нашэсьцем праз TikTok і Telegram
📌«Кібэрпартызаны» абнародавалі новыя дэталі зьнікненьня Анжалікі Мельнікавай
📌Памёр вядомы беларускі рэжысэр і сцэнарыст Валер Рыбараў
📌Украіна і Рада Эўропы падпісалі дамову аб стварэньні спэцыяльнага трыбуналу. Што гэта азначае для Беларусі
Першыя здымкі з сустрэчы Сьвятланы і Сяргея Ціханоўскіх зь беларусамі ў Варшаве
Многія заўважылі, што партрэт мужа на тэчцы Сьвятланы Ціханоўскай зьмяніўся на іншага вядомага палітвязьня — журналіста Анджэя Пачобута. На сустрэчы Ціханоўскі заявіў, што ягонае прозьвішча сярод іншых ва ўмовах на вызваленьне назваў амэрыканскі прэзыдэнт Трамп.
Віктар Орбан: Вугорцы выказаліся супраць эўраінтэграцыі Ўкраіны
Па словах прэм’ера Вугоршчыны, 95% удзельнікаў рэфэрэндуму выказаліся супраць падтрымкі краінай уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз. У рэфэрэндуме ўдзельнічалі каля 2,3 млн чалавек, гэта значыць менш за траціну з амаль 8 млн выбаршчыкаў.
Апазыцыя крытыкуе вынікі апытаньня і называе іх непразрыстымі. Дэталі: https://smarturl.click/ReRe8
📍 РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ. Беларуская армія і расейскія імпэрскія сьцягі
У Слоніме дзяцей вучаць паводле імпэрскіх стандартаў Расеі — зь лёзунгамі «За веру, цара і сьвятую трыадзіную Русь!» і з сымболікай вайны супраць Украіны.
Тут, у адной з найбуйнейшых вайсковых частак краіны – 11-й асобнай мэханізаванай брыгадзе — усё часьцей зьяўляюцца імпэрскія сцягі. Іх сёньня выкарыстоўвае расейская армія на вайне ва Украіне. Пры гэтай жа брыгадзе ў адмысловым клюбе «Грэнада» займаюцца вайскова-патрыятычным выхаваньнем школьнікаў.
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=iscDlZTRyq8
У Кеніі ў час антыўрадавых пратэстаў загінулі 16 чалавек
Агульнанацыянальны пратэст супраць сваволі паліцыі і кепскага кіраваньня дзяржавай адбыліся ў Кеніі 25 чэрвеня. Пратэсты адбыліся ў 23 з 47 рэгіёнаў. Тысячы людзей на іх патрабавалі ад прэзыдэнта Ўільяма Руто пайсьці ў адстаўку і скандавагі антыўрадавыя лёзунгі. Праз содні праваабарончая арганізацыя Amnesty International паведаміла пра 16 сьмерцяў пратэстоўцаў і мноства разбурэньняў у краіне, піша Associated Press.
Разьюшаныя маніфэстанты зьнішчылі прынамсі два паліцэйскія пастарункі. Адной з прычынаў пратэстаў стала сьмерць за кратамі вядомага ў Кеніі блогера, а таксама страляніна, якую пачала паліцыя ў час маніфэстацыі ягонай памяці.
Міністар унутраных спраў краіны заявіў, што ў сталіцы Найробі разрабаваны шэраг крамаў. Некалькі ўстановаў, паводле ягоных словаў, падпалілі. У час пратэстаў канцылярыя прэзыдэнта і парлямэнт краіны былі абароненыя калючым дротам.
Летась у чэрвені ў Кеніі прайшлі буйныя пратэсты супраць падвышэньня падаткаў. Тады на вуліцах загінулі 60 чалавек, а 20 да сёньня лічацца зьніклымі бязь вестак.
Польскія мытнікі знайшлі ў багажы падарожніка біўні маманта
Такую знаходку зрабілі мытнікі на мяжы зь Беларусьсю на пераходзе ў Тэрэспалі. Біўні, праўдападобна, паходзяць з эпохі плейстацэну. Пра знаходку паведаміла Палата падатковай адміністрацыі ў Любліне.
Груз перавозіў грамадзянін Нямеччыны. У ягонай машыне былі восем фрагмэнтаў костак маманта, у тым ліку адзін даўжынёй 48,5 см. Мужчына растлумачыў, што атрымаў незвычайны падарунак ад сябра і хацеў прывезьці яго да сябе дадому.
Паводле зьвестак Польскага дзяржаўнага дасьледчага інстытуту, косткі ёсьць фрагмэнтамі біўня шарсьцістага маманта Mammuthus primigenius. Хутчэй за ўсё, яны паходзяць з плейстацэнавых адкладаў у Сыбіры. Ацэначны кошт выяўленых фрагмэнтаў біўня складае прыблізна 3,5 тысячы злотых (каля тысячы даляраў), аднак іх навуковая і адукацыйная каштоўнасьць неацэнная. Лёс дагістарычнай знаходкі вызначыць суд. А пакуль справай займаецца мытна-падатковая служба ў Белай Падляскай.
Аятала Хамэнэі запісаў відэа, у якім заявіў, што Іран перамог, а ў ЗША ацанілі сур'ёзнасьць удараў па Іране
🇮🇷 Пасьля перапынку вярхоўны лідэр Ірану Алі Хамэнэі абвясьціў пра перамогу над «сыянісцкім рэжымам» і адзначыў, што Іран даў «моцную аплявуху» Злучаным Штатам. Папярэдняе відэа зь ім выйшла тыдзень таму — 19 чэрвеня ў кепскай якасьці, што нарадзіла думкі аб тым, што паведамленьне запісвалася ў бункеры.
Хамэнэі заявіў, што Ізраіль «скалечаны і раздушаны ўдарамі Ісламскай рэспублікі». Амэрыканцаў аятала абвінаваціў у перабольшаньні той шкоды, якую авіяўдары прынесьлі іранскім ядзерным аб’ектам. Раней амэрыканскі прэзыдэнт Трамп заявіў, што ўдарам іранскія аб’екты былі «зьнішчаныя».
Успомніў Хамэнэі іншыя словы Трампа — патрабаваньні ад Тэгерану неадкладна здацца. На гэта аятала заявіў, што Іран ніколі ня здасца.
🇺🇸 Сакратар Пэнтагону Піт Гегсэт тым часам пракамэнтаваў інфармацыю пра тое, што Іран мог перавезьці свой узбагачаны ўран да ўдару ЗША ў бясьпечнае месца. Гегсэт сказаў, што, на яго думку, гэтага не адбылося. Ён ня мае ніякіх зьвестак ад выведкі, якія бы давалі падобную інфармацыю.
Ён дадаў, што ў друку «было шмат безадказных рэпартажаў», заснаваных на папярэдняй ацэнцы выведных даных, піша АР. Ён раскрытыкаваў «упярэджаны выцек інфармацыі ва ўпярэджаныя выданьні».
Памёр вядомы беларускі рэжысёр і сцэнарыст Валер Рыбараў
Пайшоў з жыцьця заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, кінарэжысэр, сцэнарыст Валер Рыбараў. Пра ягоную сьмерць БелТА расказаў старшыня Беларускага саюзу кінематаграфістаў Яўген Арандарэвіч.
Вядомы беларускі кінарэжысэр памёр каля 21-й гадзіны 25 чэрвеня ва ўзросьце 85 гадоў у Менску пасьля працяглай хваробы. Ён не дажыў некалькіх гадзін да свайго дня нараджэньня.
Сярод творчай спадчыны Рыбарава такія фільмы як «Мяне завуць Арлекіна», «Прыкаваны», «Чужая вотчына».
Зьняты ў 1988 годзе фільм «Мяне завуць Арлекіна» стаў самым касавым беларускім фільмам за ўсю гісторыю кіно. За год пракату карціну паглядзелі 41,9 млн чалавек. У лютым Свабода расказвала гісторыю фільму і шукала сакрэт яго папулярнасьці.
«Лічыў, што так дапамагу ўкраінцам». Кірыла Балахонаў расказвае, як змагаўся з расейскім нашэсьцем праз TikTok і Telegram
https://smarturl.click/zdG2p
Кірыла Балахонаў у 18 гадоў заахвочваў беларусаў далучацца да палку Каліноўскага праз TikTok і быў гатовы за гэта сесьці ў турму. Ён расказаў Свабодзе, як ставяцца ў зьняволеньні да маладых, пра мяшаныя пачуцьці ад вызваленьня і што ён хоча рабіць далей.
На фота: Кірыла Балахонаў у першы дзень пасьля вызваленьня
Ва Ўкраіне заявілі аб спыненьні наступу расейскіх войскаў на Сумшчыне, а ў Расеі – аб прасоўваньні на іншых лініях фронту
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі завіў, што ўкраінскія войскі змаглі спыніць наступ расейскіх сіл у Сумскай вобласьці.
«Па выніках траўня-чэрвеня можна канстатаваць, што сёлетняя хваля спробаў «летняга наступу» ворага з тэрыторыі Расеі захлынаецца таксама, як і летась – спроба наступальных дзеяньняў праціўніка на Харкаўшчыне», – заявіў Аляксандар Сырскі.
Улады Сэрбіі заявілі аб папярэджаньні дзяржаўнага перавароту. Сярод затрыманых – палітыкі і колішнія вайскоўцы
У Сэрбіі затрымалі групу палітыкаў і колішніх вайскоўцаў паводле падазрэньняў у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.
Як паведаміла Балканская служба Радыё Свабода з спасылкай на сайт Міністэрства ўнутраных спраў Сэрбіі, сярод затрыманых шэсьць грамадзян, якія, паводле сьледзтва, плянавалі напады на чыноўнікаў і паліцэйскіх, захоп дзяржаўных памяшканьняў, радыё, тэлебачаньня і рэдакцый выданьняў.
Сэрбскія мэдыя падрыхтавалі супольнае расьсьледаваньне, зь якога вынікае, што затрыманыя плянавалі справакаваць натоўп пратэстуючых студэнтаў, якія мусілі стаць асноўнай сілай перавароту, а таксама абмяркоўвалі неабходнасьць парытэту паміж пратэстоўцамі розных поглядаў.
У Сэрбіі больш за паўгоду працягваюцца акцыі пратэстаў студэнтаў супраць карупцыі і палітыкі ўладаў.
На фота: адзін з затрыманых Новіца Анціч (зьлева)
Трамп: ЗША і Кітай падпісалі пагадненьне аб гандлі
https://smarturl.click/w41wy
ЗША і Кітай падпісалі пагадненьне аб гандлі і плянуе падпісаць аналягічны дакумэнт зь Індыяй, паведаміла агенцтва AP з спасылкай на заяву амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа.
Раней міністар гандлю ЗША Говард Лутнік заяўляў на Bloomberg TV, што пагадненьне падпісалі раней на гэтым тыдні, але ніякіх дэталяў аб дакумэнце не паведамлялі.
27 чэрвеня ў Міністэрстве гандлю Кітаю паведамілі, што абодва бакі «дадаткова пацьвердзілі падрабязнасьці рамачнай дамовы». Але ў заяве ведамства не згадваецца пра доступ ЗША да рэдказямельных мінэралаў, што выкарыстоўваюцца ў высокатэхналягічных галінах, якія былі ў цэнтры перамоваў.
«Кітай ухваліць заяўкі на экспарт кантраляваных тавараў, якія адпавядаюць умовам у адпаведнасьці з заканадаўствам. Злучаныя Штаты адпаведна скасуюць шэраг абмежавальных захадаў, прынятых супраць Кітая», — адзначаецца ў паведамленьні ведамства.
🇰🇬 Кіргізстан: Парлямэнт узмацніў пазыцыі кіргіскай мовы
Новыя папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мове робяць яе веданьне абавязковай для дзяржслужбоўцаў — судзьдзяў, пракурораў, дэпутатаў і іншых.
📍Ня менш за 60% тэле- і радыёкантэнту павінна быць на кіргіскай мове.
📍Назвы населеных пунктаў будуць толькі на кіргіскай.
📍Шрыфт у рэклямных абвестках на кіргіскай мове павінен быць буйнейшы, чым на расейскай.
«Калі мы будзем так абыякавыя да кіргіскай мовы, то ў найбліжэйшыя гады перастанем быць нацыяй», — заявіў сьпікер парлямэнту.
🇪🇺 Эўразьвяз у 2025 годзе вылучыць Украіне больш за 30 мільярдаў эўра
У тым ліку 3,5 мільярда ўжо выплачаны з спэцыяльнага фонду Ukraine Facility, яшчэ 7 мільярдаў — з прыбыткаў ад замарожаных расейскіх актываў .
Ад пачатку расейскай агрэсіі да канца 2024 году ЭЗ разам зь дзяржавамі-ўдзельніцамі вылучыў больш як 130 мільярдаў эўра для падтрымкі Ўкраіны, зь якіх:
📌 €64 млрд — фінансавая, эканамічная і гуманітарная дапамога,
📌€47 млрд — ваенная падтрымка,
📌€17 млрд — падтрымка ўцекачоў.
Ужо сёньня: 36-я гадавіна ўтварэньня Таварыства беларускай мовы; сто гадоў зь дня нараджэньня Лідзіі Арабей
🔸27 чэрвеня 1925 году нарадзілася Лідзія Арабей (на здымку), пісьменьніца і літаратуразнаўца, дасьледніца творчасьці Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
🔸У гэты ж дзень у 1989 годзе адбыўся ўстаноўчы зьезд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч.
Што яшчэ адбывалася ў гэты дзень у беларускай і сусьветнай гісторыі, чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/DY4Yz
Сяргей Ціханоўскі адказаў на пытаньне, што будзе рабіць далей
Читать полностью…Першая сустрэча Сяргея Ціханоўскага зь беларусамі пасьля турэмнага зьняволеньня. Відэа
У Варшаве 26 чэрвеня Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія сустрэліся зь беларусамі. Пасьля шэрагу сустрэчаў з польскімі палітыкамі, у тым ліку прэзыдэнтам Анджэем Дудам і міністрам замежных спраў Радаславам Сікорскім, яны адправіліся выступіць перад суайчыньнікамі, якія жывуць у польскай сталіцы.
Сяргей Ціханоўскі выступіў ў час сэсіі ААН і заклікаў ратаваць беларускіх палітзьняволеных
Экс-палітвязень заклікаў выкарыстоўваць усе магчымыя рэсурсы для выратаваньня палітвязьняў у Беларусі. Відэа прыводзіць праваабарончы цэнтар Вясна.
«Мяне катавалі. Мяне трымалі ў адзіночнай камэры, замарожвалі. Мне нават не давалі асадкі, каб напісаць некалькі словаў. Гадамі я не атрымліваў ніводнага ліста, нават ад дачкі. Яны набівалі мне вушы хлусьнёй і прапагандай. Яны спрабавалі пераканаць мяне, што ўсе пра мяне забыліся.
Тое, што адбываецца ў беларускіх турмах, — гэта не правапрымяненьне. Больш за тысячу чалавек усё яшчэ за кратамі. Мы павінны змагацца за кожнага зь іх. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый павінна дзейнічаць. Гэта не палітыка. Гэта гуманітарнае пытаньне. Гэта нават ня проста пытаньне правоў чалавека. Гэта пытаньне жыцьця і сьмерці.
Я заклікаю Генэральнага сакратара ААН умяшацца, выкарыстаць усе рэсурсы, каб выратаваць гэтыя жыцьці. І я заклікаю ўсіх вас выказацца пра тое, што адбываецца ў самым сэрцы Эўропы».
Старшыня Эўрапарлямэнту абвясьціла, што Малдова і Ўкраіна выканалі ўмовы для пачатку перамоваў пра ўступленьне ў Эўразьвяз
Рабэрта Мэтсала ў час выступленьня ў Радзе Эўропы заявіла, што афіцыйныя Кішынёў і Кіеў выканалі ўсе пастаўленыя Брусэлем умовы ў «фундамэнтальных пытаньнях», і цяпер з абедзьвюма дзяржавамі можна пачынаць перамовы пра далучэньне да Эўразьвязу.
Апрача іншага, Мэтсала заявіла, што Эўрапейскі парлямэнт робіць свой унёсак ва ўмацаваньне абароннага патэнцыялу, «хутка рэагуючы» на Закон аб сумесных закупках і Закон аб падтрымцы вытворчасьці боепрыпасаў. На яе думку, цяпер ужо Брусэлю неабходна «падтрымліваць тэмп» у перамовах.
Раней Польшча хацела, каб перамовы пра ўступленьне Малдовы і Ўкраіны пачаліся ў першай палове 2025 году. Аднак супраць эўраінтэграцыі для Ўкраіны выступіў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан, які пасьлядоўна крытыкуе санкцыі супраць Расеі і заклікаў вугорцаў на абвешчаным ягонай партыяй «Фідэс» рэфэрэндуме галасаваць супраць далучэньня Ўкраіны да Эўразьвязу.
Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі
Пра беларусаў сярод абмененых інфармацыі няма. Ва Ўкраіну вярнуліся вайскоўцы ва ўзросьце да 25 гадоў, а таксама тыя, якія атрымалі раненьні і маюць праблемы са здароўем. Пераважная большасьць вызваленых сёньня ўкраінскіх вайскоўцаў трапілі ў палон у 2022 годзе. Значная частка зь іх была ўзятая ў палон падчас абароны Марыюпалю.
Міністэрства абароны РФ інфармуе, што абмененыя расейскія вайскоўцы пакуль знаходзяцца ў Беларусі, дзе ім надаюць псыхалягічную і мэдычную дапамогу.
Здымкі МУС Украіны
«Стабільна кепска». Беларускі Хэльсынскі камітэт зрабіў справаздачу пра катаваньні ў Беларусі
https://smarturl.click/p24p6
БХК прадставіў ацэнку стану права на свабоду ад катаваньняў у 2024 годзе. У параўнаньні з 2023-м годам сытуацыя пагоршылася ў прафіляктыцы катаваньняў і абыходжаньні зь мігрантамі. Ёсьць сфэры, дзе становішча не зьмянілася, і ніводнай — дзе стала б лепш.
Ці афіцыйны Менск пачынае выходзіць з палітычнай ізаляцыі з дапамогай ЗША?
Як адсправаздачыцца Лукашэнка перад Пуціным пра сустрэчу са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША Келагам? Якія практычная мэты эўразійскага форума і саміта ў Менску? Што зьменіць для эўрапейскага рэгіёну павелічэньне выдаткаў на абарону да 5%, ухваленае на саміце NATO?
Пра гэта гаворым а 16-й гадзіне менскага часу ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=zgFbsALT6H4
Польшча выйшла з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў
https://smarturl.click/zdG2E
Сэйм Польшчы ўхваліў закон аб дэнансацыі Атаўскай канвэнцыі аб забароне выкарыстаньня супрацьпяхотных мінаў.
Як паведаміла выданьне rmf24.pl, дэнансацыю канвэнцыі падтрымалі 413 дэпутатаў, 15 прагаласавалі супраць і тры — устрымаліся.
Атаўская канвэнцыя была падпісаная ў 1997 і набыла моц у 1999 годзе. Амаль тры дзясяткі краін не далучыліся да яе, у тым ліку некаторыя асноўныя цяперашнія і ранейшыя вытворцы і карыстальнікі наземных мінаў, такія як ЗША, Кітай, Індыя, Пакістан, Паўднёвая Карэя і Расея.
На фота: Сэйм Польшчы, архіў
«За веру, цара і трыадзіную Русь!» Слонімская брыгада выкарыстоўвае імпэрскія сьцягі, у тым ліку для навучаньня дзяцей
https://smarturl.click/7v3Ml
У Слоніме, дзе месьціцца адна з буйных беларускіх вайсковых частак, поруч з афіцыйнымі сьцягамі ўсё часьцей бачныя сьцягі з расейскімі імпэрскімі лёзунгамі і рэлігійнымі выявамі, вядомымі па вайне ва Ўкраіне. Такая сымболіка зьяўляецца як на тэхніцы, так і падчас акцыяў з удзелам школьнікаў. Свабода разьбіралася, хто за гэтым стаіць.
На фота: адзначэньне выхаванцамі «Грэнады» дню мотастралковых войскаў у Слоніме пры ўдзеле вайскоўцаў з 11 брыгады. Школьнікі трымаюць чорна-жоўта-белы сьцяг Расейскай Імпэрыі. 16 верасьня 2023 году
Хрэнін ініцыяваў аднаўленьне вайсковых вучэньняў у рамках ШАС
https://smarturl.click/E1AmL
Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін ініцыяваў аднаўленьне вайсковых вучэньняў «Мірная місія» у рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
«Важным уяўляецца аднаўленьне правядзеньня вучэньняў „Мірная місія“, скіраваных на разьвіцьцё вайсковага складніку арганізацыі і павышэньне абароннага патэнцыялу яе дзяржаваў-чальцоў. Пры гэтым магчыма зьмена ягонага фармату і пераліку задачаў, якія адпрацоўваюць падразьдзелы», — сказаў ён.
Ядзерная зброя — гарантыя ці пагроза? Іранскі ўрок для Беларусі
https://smarturl.click/Y3xdM
Ваенныя дзеяньні Ізраілю і ЗША супраць Ірану абвастрылі тэму ядзернай зброі як гарантыі бясьпекі дзяржавы.
Пытаньне вельмі актуальнае для Беларусі, якая ці то ўжо мае расейскую тактычную ядзерную зброю, ці толькі яшчэ плянуецца яе завезьці. У сьвятле цяперашняй блізкаўсходняй вайны яно бачыцца трохі па-іншаму.
Валер Карбалевіч прааналізаваў сытуацыю.
На фота: беларуская дэлегацыя на чале з камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі СПА Беларусі генэрал-маёрам Андрэем Лук’яновічам зь візытам у Іране. 7 жніўня 2024