radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскія дроны атакавалі завод за 1200 км ад мяжы

🔥 У расейскім Іжэўску дроны атакавалі завод «Купал», на якім вырабляюць ЗРК «Тор» і дроны «Шахед». Ёсьць загінулыя і параненыя. Аэрапорт прыпыняў працу.

▪️Жыхары Саратава і суседняга Энгельса таксама паведамлялі пра выбухі.

🛬 Праз пагрозу атакі дронаў не працавалі аэрапорты ў Саратаве, Казані, Ульянаўску і Ніжнякамску, а ў Крыме перакрывалі 🚧Керчанскі мост.

🎯У Данецку цэлямі дронаў былі вайсковы штаб і мэталюргічны завод. У Луганску — нафтабаза.

Працягваліся і ўдары расейскіх ракет і бесьпілётнікаў па Ўкраіне. У Днепрапятроўскай вобласьці ёсьць загінулыя і параненыя. У Запарожжы пашкоджана прадпрыемства і дамы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Цела нелегальнага мігранта знойдзена на мяжы з Латвіяй

У пятніцу, 27 чэрвеня, у Верхнядзьвінскім раёне, непадалёк ад плоту з Латвіяй беларускія памежнікі знайшлі «труп бежанца афрыканскай зьнешнасьці».

Паводле памежнага камітэту, ад пачатку году гэта дзявяты выпадак гібелі на беларуска-латвійскім участку мяжы, а ад 2021 году на мяжы Беларусі з Эўразьвязам знайшлі 75 целаў.

У 2014 годзе праваабаронцы з арганізацыі Human Constanta прадставілі даклад «Бясьпечнага шляху няма» пра сьмерці мігрантаў на мяжы ЭЗ і Беларусі. Праваабаронцы адзначылі сярод асноўных афіцыйных прычын сьмерцяў мігрантаў — пераахалоджваньне, гібель у рэках, балотах і іншых цяжкадаступных месцах на мяжы, недахоп харчаваньня і вады.

Аднак у Human Constanta падкрэсьлілі, што адзінай крыніцай афіцыйнай інфармацыі аб загінуўшых і зьніклых мігрантах на тэрыторыі РБ зьяўляюцца тэлеграм-каналы і сайты Дзяржаўнага памежнага камітэту і Сьледчага камітэту.

Ад пачатку году латвійскія памежнікі прадухілілі больш за 5500 спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі.

Наплыў мігрантаў ва ўсходнія краіны Эўразьвязу пачаўся ў 2021 годзе, у ягонай арганізацыі Захад абвінавачвае ўлады Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я рыхтаваўся проста перажыць гэтыя 3000 дзён». Размова з былым палітвязьнем Сяргеем Шэлегам

https://smarturl.click/aRDvY

Шэлег стаў адным з 13 вызваленых разам з Сяргеем Ціханоўскім палітвязьняў. У размове з Свабодай ён расказвае, чаму лічыць сваю справу несправядлівай, як перажыў два гады за кратамі і якою бачыць будучыню Беларусі.

«Мяне судзілі за „фінансаваньне экстрэмісцкіх і тэрарыстычных арганізацыяў“, а я шмат гадоў апекаваўся ў Беларусі гуманітарнымі праграмамі дапамогі пацыентам з рэдкімі генэтычнымі захворваньнямі. Гэтая дапамога складала мільёны эўра».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сяргей Ціханоўскі набірае сабе каманду

Ён апублікаваў у ютуб-канале «Краіна для жыцьця» ролік, дзе паведаміў, што зьбірае прыхільнікаў. Сяргей Ціханоўскі кажа, што плянуе матываваць беларусаў замежжа і ў самой Беларусі «для змаганьня за дэмакратыю ў Беларусі», і дзеля гэтага езьдзіць з камандай па гарадах і краінах. Ён абяцае нанесьці найбліжэйшы «магутны ўдар па лукашызьме і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні» і зьбірае на гэта данаты.

На фота: сустрэча зь беларусамі ў Вільні 28 чэрвеня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На борце грэцкага танкера Vilamoura, які перавозіў расейскую нафту, адбыўся выбух каля берагоў Лібіі

Затапіла машыннае аддзяленьне, экіпаж не пацярпеў, нафта ня выцекла.

Прычына выбуху пакуль не вядомая.

Гэта ўжо як мінімум чацьвёрты падобны інцыдэнт з нафтавымі танкерамі, якія заходзілі ў расейскія парты.

🔹 Seacharm — канец студзеня, Турэччына 🇹🇷.
🔹 Grace Ferrum — 2 лютага, Лібія 🇱🇾.
🔹 Koala — 9 лютага, Расея 🇷🇺.
🔹 Seajewel — 14 лютага, Італія 🇮🇹.

🔗Крыніца — Bloomberg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія, зьвязаная з кумам Пуціна, пастаўляе тавары з акупаваных тэрыторый Украіны на беларускія заводы — журналісты-расьсьледнікі

https://smarturl.click/p24yb

Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру выкрылі схему паставак тавараў з акупаваных Расеяй тэрыторый на ўсходзе Ўкраіны на беларускія прадпрыемствы.

Сярод пакупнікоў — гіганты беларускай прамысловасьці.

Грузы з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, пішуць журналісты, пастаўляе кампанія, якая яшчэ летась была афіляваная з былым украінскім палітыкам і алігархам Віктарам Медзьведчуком, вядомым як кум Пуціна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Піца, мядзьведзі і плацёжныя карткі. Што зьменіцца ў Беларусі з 1 ліпеня

https://smarturl.click/3QXdV

1 ліпеня для беларусаў зьменяцца розныя ўмовы крэдытаў, пэнсій, абслугоўваньня ў крамах і на пошце, а таксама шмат іншага. Свабода прадстаўляе адмысловую падборку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 чэрвеня на Радыё Свабода❤️

📌Ад канфармізму да «мяккае сілы». Як беларусам вызваліцца ад «русского мира»

📌«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

📌Пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў іх уласьнікаў будуць правяраць на пагрозу нацыянальнай бясьпецы

📌Сілавікі затрымалі лідэра гурту «Палац» Алега Хаменку

📌Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці, а былога вярнуў на «Амкадор»

📌Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін — пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

📌Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

📌Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Паўночнай Карэі паказалі разьвітаньне Кім Чэн Ына з загінулымі на вайне супраць Украіны жаўнерамі

Цэнтральная тэлевізія КНДР паказала кіраўніка дзяржавы каля трунаў, накрытых дзяржаўным сьцягам, паведамляе паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.

Здымкі зробленыя ў час сумеснага культурнага мерапрыемства, арганізаванага Паўночнай Карэяй і Расеяй у Пхэньяне ў нядзелю. Гэта была вечарына, прысьвечаная першай гадавіне падпісаньня дамовы аб «ўсеаб’ёмным стратэгічным партнэрстве». Таксама ў матэрыяле паказалі нататнік з плямамі крыві, які, як мяркуецца, належыць паўночнакарэйскаму жаўнеру. Нататнік нібыта знайшлі на месцы бітвы ў Курскай вобласьці Расеі.

Дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі таксама неаднаразова трансьлявалі выступ міністра культуры Расеі Вольгі Любімавай, якая была сярод прысутных на мерапрыемстве і выцірала сьлёзы, як і некалькі іншых гледачоў.

Рэпартаж на паўночнакарэйскай тэлевізіі паказалі пасьля таго, як Расея і КНДР назвалі апэрацыю ў Курскай вобласьці «пасьпяховай».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Савет Рэспублікі ўхваліў зьмены, якія тычацца заробку індывідуальных прадпрымальнікаў

Савет Рэспублікі 30 чэрвеня зацьвердзіў законапраект са зьменамі ў сацыяльным страхаваньні і пэнсіях. У ім прапісаныя новаўвядзеньні для індывідуальных прадпрымальнікаў і тых, хто працуе на падатку на прафэсійны даход.

Калі гадавы даход прадпрымальніка складае менш за 12 мінімальных заробкаў (на пачатак чэрвеня гэта было да 8712 рублёў), ён зможа плаціць 35% ад фактычнага даходу, а не ад устаноўленага мінімуму.

Цяпер жа незалежна ад даходу ІП абавязаны плаціць унёскі мінімум з 12 мінімальных заработных платаў (МЗП) у год (726 рублёў у месяц). Такім чынам, гэта паслабленьне для тых, хто зарабляе няшмат.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У новым навучальным годзе грамадзянам Расеі дадуць тысячу бюджэтных месцаў у ВНУ Беларусі

Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Андрэя Іванца, для прыёму на навучаньне расейцаў «вызначаны досыць вялікі спэктар унівэрсытэтаў — больш чым 30». Пры гэтым абітурыенты з РФ могуць паступаць у ВНУ і па адзіным конкурсе зь беларусамі — праз здачу цэнтралізаванага тэставаньня, дадаў міністар.

Прыедуць і расейскія прафэсары. Як сказаў Іванец, «абмен каля 50 прафэсараў з Расейскай Фэдэрацыі і Рэспублікі Беларусь для таго, каб чытаць лекцыі, праходзіць стажыроўкі ў вядучых унівэрсытэтах нашых дзьвюх краін».

Дэталі: https://smarturl.click/WRvmk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дамаўляцца альбо ціснуць? Аб чым сьведчыць спрэчка Кавалеўскага зь Ціханоўскай пра стаўленьне Захаду да Лукашэнкі

Днямі адбылася завочная дыскусія паміж дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай і былым чальцом Аб'яднанага пераходнага кабінэту, кіраўніком Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім пра інструмэнты ўплыву краінаў Захаду на рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Дамаўляцца альбо ціснуць — у аналізе палітычнага аглядальніка Свабоды Юрыя Дракахруста: https://smarturl.click/qB43O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Азэрбайджану назвалі двух супрацоўнікаў расейскага агенцтва Sputnik у Баку расейскімі шпіёнамі і затрымалі іх

Выданьне Vesti.az паведаміла, што спэцслужбы Азэрбайджану затрымалі двух чалавек пры пераструсах у рэдакцыі агенцтва Sputnik. Паводле вэрсіі азэрбайджанскага боку, затрыманыя працавалі пад прыкрыцьцём у навінавым агенцтве, якое кантралюе расейская дзяржаўная мэдыягрупа «Russia Today».

Яшчэ ў лютым афіцыйны Баку заявіў, што распускае рэдакцыю «Sputnik. Азербайджан» і пакідае ў сталіцы толькі аднаго супрацоўніка расейскага СМІ. Гэта быў адказ на рашэньне Масквы пакінуць у Расеі аднаго карэспандэнта агенцтва АЗЕРТАДЖ. Зь невядомых прычынаў, аднак, расейская рэдакцыя працягвала працаваць у Баку ў ранейшым рэжыме.

29 чэрвеня стала вядома, што Міністэрства культуры Азэрбайджану скасавала ўсе сумесныя культурныя імпрэзы, заплянаваныя ў Азэрбайджане расейскімі дзяржаўнымі і прыватнымі ўстановамі. Ведамства паінфармавала, што прычынай рашэньня сталі «мэтанакіраваныя дзеяньні расейскіх праваахоўнікаў супраць азэрбайджанцаў паводле этнічнай прыкметы» ў Екацерынбурзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейская рада падоўжыла санкцыі супраць Расеі і Беларусі да канца студзеня 2026 году

Эўрапейская рада падоўжыла абмежавальныя захады Эўразьвязу у адказ на расейскую агрэсію супраць Украіны яшчэ на 6 месяцаў да 31 студзеня 2026 году.

У афіцыйным паведамленьні згадваецца толькі Расея, але рашэньне датычыць і Беларусі. Як патлумачыў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, працяг усіх санкцыяў прымаецца агульным пакетам, таму нават, калі Беларусь ня згадваюць у паведамленьні ЭЗ, гэта ўсё адно значыць, што і санкцыі супраць Беларусі працягнулі.

Падрабязьней: https://smarturl.click/gg6xy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прызначыў новага міністра прамысловасьці і памяняў яшчэ дзясяткі кадраў

🏭Новым міністрам прамысловасьці стаў Андрэй Кузьняцоў, як год да гэтага прапрацаваў намесьнікам.

🔄 Экс-міністра Аляксандра Яфімава Лукашэнка перавёў дырэктарам на «Амкадор». Яфімаў працаваў на «Амкадоры» з 2007 году, а з 2020-га ўжо быў там генэральным дырэктарам. У 2022 годзе Лукашэнка прызначыў яго намесьнікам міністра прамысловасьці, а год таму — міністрам.

🔸Інспэктарам па Берасьцейскай вобласьці стаў Аляксандар Ломскі. Ягоны папярэднік — Валеры Вакульчык — ад траўня ўзначальвае Апарат Савету Міністраў.

🔸Памяняліся старшыні райвыканкамаў у Буда-Кашалёве, Ганцавічах, Горках, Дзяржынску, Крупках, Менскім раёне, Пухавічах, Рагачове, Стоўбцах, Хойніках, Чачэрску, а таксама ў Савецкім і Цэнтральным раёнах Гомля.

Новыя паслы паедуць у

🇧🇭Бахрэйн (Ігар Белы, па сумяшчальніцтве)

🇻🇪Вэнэсуэлу (Дзьмітры Дзеравінскі),

🇰🇪Кенію (Дзьмітры Красоўскі),

🇪🇬Эгіпет (Яўген Сабалеўскі, ён жа будзе па сумяшчальніцтве паслом у 🇩🇿Альжыры), 

🇹🇷а таксама ў консульства ў турэцкім Стамбуле (Яўгенія Барткевіч). 

Таксама Лукашэнка ўзгадніў намесьнікаў у міністэрствах і іншыя прызначэньні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эдвард Лукас: «літвінізм» выконвае тры важныя мэты Крамля

https://smarturl.click/B4dkM

На сайце Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі зьявіўся артыкул «Сакрэтная зброя: Гісторыя. Псэўдагістарычны „літвінізм“ сее разлад паміж Літвой і Беларусьсю».

Гэтыя рознагалосьсі, на думку аўтара, горш, чым абсурд. Ён піша, што паколькі Украіна змагаецца за выжываньне, усе ворагі Крамля павінны адкінуць свае рознагалосьсі і дапамагчы.

Аднак дадае, што літвінізм можа быць часткай крамлёўскага праекту па дэлегітымізацыі літоўскай дзяржаўнасьці.

ℹ️ Эдвард Лукас — аўтарытэтны брытанскі журналіст, палітычны аналітык і экспэрт па бясьпецы, спэцыялізуецца на пытаньнях Усходняй Эўропы, Расеі і постсавецкай прасторы. Напачатку стагодзьдзя ён узначальваў маскоўскае бюро The Economist, а потым быў старэйшым рэдактарам выданьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🐻Упершыню амаль за стагодзьдзе Беларусь дазволіла паляванне на мядзведзяў і рысяў 🐆, якія верагодна мігруюць з Расеі

https://smarturl.click/ReRVp

📈 Чаму? Бо ў краіне ўжо больш за тысячу мядзьведзяў і амаль 2 тысячы рысяў.

🎯І пара рэгуляваць іх колькасьць, каб драпежнікі не выходзілі да людзей, лічаць заканадаўцы.

🚫 Можна ўпаляваць толькі 10% ад папуляцыі. Ёсць правілы і абмежаваньні для паляўнічых.

📍 Паляваць можна ў лясгасах пад Барысавам і на ўсходзе Віцебшчыны.

🇷🇺 У памежных зь Беларусьсю Пскоўскай і Смаленскай абласьцях Расеі — амаль пяць тысяч мядзьведзяў, і іх колькасць расьце на сотні штогод.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

670 населеных пунктаў без электрычнасьці. МНС папярэджвае, што сёньня можа быць горш

Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Беларусі. Напярэдадні быў моцны вецер, МНС кажа пра 100 паваленых дрэваў па ўсёй Беларусі, пашкоджаныя аўтамабілі і дахі будынкаў. У Віцебскай вобласьці дрэва звалілася на чыгуначныя шляхі. Ратавальнікі 16 разоў выяжджалі расьпілоўваць дрэвы ў Віцебскай вобласьці, 13 разоў – у Магілёўскай, 6 разоў – у Менскай. Ахвяраў няма.

Парушалася электразабесьпячэньне ў 670 населеных пунктах, інфармуе «Белэнэрга».

1 ліпеня чакаецца ўзмацненьне паўночна-заходняга ветру. Ратавальнікі папярэджваюць пра магчымасьць абрыву ліній сувязі і электраперадач, адключэньне электрычных падстанцый, электраэнэргіі, абвальваньне слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў, падзеньне дрэваў.

Фота: МНС Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

2 трагедыі за адзін дзень. Дзіцё і пэнсіянэр загінулі пасьля падзеньняў у калодзежы

28 чэрвеня ў Астраўцы хлопчык 2019 году нараджэньня ўпаў у ліўневы калодзеж. Ратавальнікі дасталі яго яшчэ жывым, але пазьней дзіцё памерла ў шпіталі. Калодзеж ня быў агароджаны, а накрыўкі люкаў былі плястыкавымі і без замкоў.

У той жа дзень на Валожыншчыне ў аглядным калодзежы на сваім участку знайшлі мёртвым мужчыну 1946 году нараджэньня.

Падобныя здарэньні былі нядаўна ў Паставах і на Зэльвеншчыне. Там ад пазденьня ў калодзежы загінулі жанчыны 53 і 70 гадоў.

🔗Крыінца — Onlíner, фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇸🇾🇺🇸Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьняў эканамічныя санкцыі з Сырыі.

Гэты крок павінен вывесьці Сірыю з ізаляцыі ў міжнароднай фінансавай сыстэме, спрыяць гандлю і прыцягнуць інвэстыцыі з суседніх краін і саміх ЗША, — заявіў намесьнік міністра фінансаў ЗША Брэд Сьміт,

Таксама скасаваны надзвычайны стан, які ўвёў Джордж Буш у 2004 годзе пасьля акупацыі Лібану Сырыяй і яе намераў распрацоўваць зброю масавага зьнішчэньня.

📷 У траўні Дональд Трамп сустрэўся з новым прэзыдэнтам Сырыі Ахмадам аль-Шараа (на фота).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 456-я гадавіна Люблінскай Уніі, народзіны Генрыха Глябовіча, дзень памяці Рыгора Клімовіча

🗓 456 гадоў тамку, 1 ліпеня 1569 году, польскія і літоўскія дэпутаты на агульным сойме ў Любліне заключылі Люблінскую унію паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім.

🗓 1904 — Генрых Глябовіч, беларускі ксёндз, прафэсар тэалёгіі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя ў Вільні. 3 траўня 1941 году склаў акт адданьня Богу свайго жыцьця як ахвяру за ратаваньне веры ў моладзі. За душпастырскае служэньне на Беларусі быў расстраляны гестапа ў Барысаве.

🗓 2000 — Рыгор Клімовіч, вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў Нарыльскага паўстаньня палітзьняволеных 1953 году, мэмуарыст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

🗓 Акрамя таго, сёньня 120 гадоў з дня нараджэньня Пятра Масальскага (1905) — беларускага паэта, перакладчыка з латыскай і расейскай моваў, вязьня ГУЛАГу.

Больш падзей 1 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/L32m3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Па АНТ паказалі прапагандысцкі фільм пра Паўла Бялюціна «Спэцапэрацыя «Гарпун»

Пасьля вечаровага выпуску навінаў на канале АНТ выйшаў фільм «Спэцапэрацыя «Гарпун», прысьвечаны затрыманаму і ўвезенаму ў пачатку траўня 2025 году ў Беларусь Паўлу Бялюціну. Аўтары сьцьвярджаюць, што замежныя ўрады плянуюць зьнішчэньне Беларусі як дзяржавы.

Пра Бялюціна расказваюць як пра пасьлядоўніка «тэрарыстычнай дзейнасьці» Мікалая Аўтуховіча. Сьцьвярджаюць, што пасьля затрыманьня Аўтуховіча ў 2020 годзе Бялюцін і Артур Папок зьбеглі за мяжу. Сьцьвярджаецца, што «беглыя», у тым ліку Павел Бялюцін, рыхтавалі дронавыя атакі на Астравецкую АЭС.

КДБ сьцьвярджае, што ў базу даносаў, здабытую «Кібэрпартызанамі», у жніўні 2023 году ўкаранілі фальшывы данос Паўла Бялюціна на Мікалая Аўтуховіча ад 2017 году. База нібыта асобным рэсурсам была наўмысна выстаўленая ў інтэрнэт. КДБ нібыта такім чынам «падсунула» яе «Кібэрпартызанам». І апэрацыя нібыта аказалася вельмі пасьпяховай, бо Бялюцін быў скампрамэтаваны як даносчык і агент, яму адмовілі ў статусе ўцекача ў Літве.

Пра дэталі яго перапраўкі ў Беларусь было сказана, што КДБ пакідае іх за дужкамі. Сьцьвярджалася, што апэрацыя КДБ адносна Бялюціна працягвалася 732 дні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бывае, што падае непрытомная». У палітзьняволенай Валерыі Касьцюговай пагаршаецца стан здароўя

https://smarturl.click/ReRvx

Чатыры гады таму КДБ затрымала вядомую журналістку, паліталягіню Валерыю Касьцюгову.

Ужо амаль 3 гады Валерыю Касьцюгову ўтрымліваюць у жаночай калёніі №4 у Гомлі. Крыніца, дасьведчаная ў справах Валерыі Касьцюговай, паведамляе пра яе найперш тое, што ў яе пагаршаецца здароўе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Простая ратацыя ці выкрыцьцё змовы: чаму памянялі старшыню «Белай Русі»?

https://smarturl.click/xVqmL

Першы намесьнік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ўладзімер Пярцоў заявіў пра змову ў дзяржаўных інстытуцыях на зьезьдзе «Белай Русі». Галоўным пунктам парадку дня была адстаўка старшыні партыі Алега Раманава і абраньне новай старшыні. Ці зьвязаныя гэтыя падзеі адна з другой?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы п’яны беларус зьбіў на машыне дзьвюх жанчын і ўцёк зь месца ДТЗ

29 чэрвеня ў Любускім ваяводзтве на захадзе Польшчы каля вёскі Ярнатаў. 31-гадовы мужчына зьбіў дзьвюх жанчын — 59 і 24 гадоў. Жанчыны — маці і дачка. Маці загінула на месцы, а дачку на верталёце даставілі ў больніцу, піша Most з спасылкай на паліцыю рэгіёну.

Кіроўцу аўтамабіля Mazda, які ўцёк зь месца здарэньня, знайшлі дзякуючы сьведкам, якія заўважылі аўтамабіль з пабітым шклом на дарозе. Высьветлілася, што ён у стане моцнага алькагольнага ап’яненьня — 1,5 праміле ў крыві. Кіроўца зьехаў на левы бок дарогі, зьнёс дарожны знак і зьбіў дзьвюх жанчын каля іх дома. Пазьней, зразумеўшы, што яго шукаюць, спрабаваў адправіцца прэч пешшу. Аднак яго затрымалі.

Пагрозы жыцьцю 24-гадовай жанчыны няма. У яе пералом і некалькі ранаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Злучаныя Штаты анулявалі візы брытанскаму гурту за антыізраільскія скандаваньні

У панядзелак Злучаныя Штаты заявілі аб ануляваньні візаў удзельнікам брытанскага панк-рэп-гурта Bob Vylan, які на фэстывалі ў Гластанбэры скандаваў на сцэне заклікі да забойства ізраільскіх вайскоўцаў.

«Замежнікі, якія ўслаўляюць гвалт і нянавісьць, не зьяўляюцца жаданымі гасьцямі ў нашай краіне», — напісаў намесьнік дзяржаўнага сакратара Крыстафэр Ландау ў X.

Здымак з старонкі гурта ў Facebook

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы сканфіскавалі тысячы прэпаратаў зь Беларусі, у апэрацыі ўдзельнічаў Інтэрпол

Зь лістапада 2024 году па травень 2025-га супрацоўнікі Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы (НПА) сканфіскавалі каля 60 тысяч адзінак фармацэўтычнай і іншай мэдыцынскай прадукцыі, нелегальна ўвезенай на тэрыторыю краіны. Пра гэта піша агенцтва Позірк з спасылкай на польскіх падаткавікоў.

У паведамленьні НПА адзначаецца, што больш за ўсё такой прадукцыі даставілі ў Польшчу з Індыі і Ўкраіны, далей ідуць Злучаныя Штаты, Паўднёвая Карэя, Расея і Беларусь.

Найбольшая група сканфіскаваных тавараў — «стрававальныя сродкі, сродкі для нэрвовай сыстэмы, уключаючы псыхастымулятары, антытрывожныя прэпараты, дыетычныя дабаўкі, расьлінныя прадукты і псыхатэрапэўтычныя сродкі».

Іншыя тавары гэта «анабалічныя стэроіды, болепатольныя і прэпараты для лячэньня іншых разладаў, адсмоктвальнікі для ачысткі дыхальных шляхоў, хірургічныя прасьціны, інгалятары, сагравальныя плястыры, голкі і шпрыцы». Значную групу сярод канфіскату складаюць вэтэрынарныя тавары.

Кошт сканфіскаванай прадукцыі перавысіў 220 тысяч даляраў. Прэпараты канфіскоўвалі ў тым ліку ў пунктах сартаваньня пасылак, аэрапортах, лягістычных цэнтрах, на памежных пераходах і дарогах. Прадукцыю прызналі небясьпечнай для здароўя і жыцьця.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пагражае Ціханоўскаму? Фейгін пра ўгоду з Трампам, першыя крокі Ціханоўскага і новыя вызваленьні

Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Ці адбудуцца новыя вызваленьні беларускіх палітвязьняў, у тым ліку знакавых? Чаго трэба асьцерагацца Ціханоўскаму, ведаючы мэтады спэцслужбаў Беларусі і Расеі?

Пра гэта Ганна Соўсь гутарыць у жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з расейскім палітыкам, праваабаронцам, адвакатам і блогерам Маркам Фейгіным. Задавайце пытаньні, камэнтуйце.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/cUfCzTWpl7w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне загінулі чатыры грамадзяніны Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі. Яшчэ адзін здаўся ва ўкраінскі палон

Ва ўкраінскім дзяржаўным праекце «Хачу жыць» паведамілі пра гібель яшчэ чатырох грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі супраць Украіны. Ня ўсе яны мелі беларускі пашпарт паводле нараджэньня і паходжаньня.

https://smarturl.click/3QXvV

▪️Іван Кірдзяшкін — 61 год

▪️Сяргей Краўчанка — 48 гадоў

▪️Сяргей Старынскі — 54 гады

▪️Дзьмітры Татарынчык — 50 гадоў

Паводле праекту «Хачу жыць», 114 мотастралковая брыгада — адзін з найбольш «крывавых» падразьдзелаў расейскай арміі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея скасавала выкладаньне ўкраінскай мовы на акупаваных тэрыторыях Украіны

Рашэньне абгрунтавана «зьменай геапалітычнай сытуацыі ў сьвеце».

Расея цісьне на ўкраінскіх настаўнікаў, прымушаючы іх да супрацоўніцтва. Непакорных затрымліваюць і дэпартуюць.

Наўзамен прывозяць пэдагогаў з Расеі і перавучваюць мясцовых.

МЗС Украіны расцэньвае гэта як праяву генацыднай палітыкі Масквы, а ўпаўнаважаны па абароне ўкраінскай мовы назваў гэта «лінгвацыдам».

Прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што для вывучэньня ўкраінскай мовы застануцца «факультатыўныя магчымасьці», але адзначыла, што попыту на гэта няма.

🔗 Крыніцы: «Настоящее время», Украінская служба Радыё Свабода.

Читать полностью…
Subscribe to a channel