radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ад выбуху загінуў былы кіраўнік акупаванага Луганску

Маноліс Пілаваў уваходзіў у прарасейскую «Партыю рэгіёнаў», а пасьля Эўрамайдану 2014 году і анэксіі Луганску Расеяй падтрымліваў «ЛНР».

На чале гораду ён заставаўся да лістапада 2023 году.

Служба бясьпекі Ўкраіны ў 2015 годзе абʼявіла яго ў вышук паводле трох крымінальных артыкулаў.

🔗 Крыніца — ТАСС

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пэнтагоне ўдакладнілі: Украіна будзе атрымліваць дапамогу ЗША, але інфармаваць аб гэтым ня будуць

https://smarturl.click/dw5G3

Сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл заявіў, што вайсковае ведамства пільна аналізуе свае падыходы да ажыцьцяўленьня дапамогі Ўкраіне.

«Міністэрства пільна аналізуе і карэктуе свой падыход, [...], захоўваючы баяздольнасьць арміі ЗША і прыярытэты абароны. Мы ня будзем паведамляць, колькі менавіта зброі і якіх відаў мы перадаём Украіне і калі менавіта гэта адбываецца. Але міністар абароны прадоўжыць даваць прэзыдэнту рэкамэндацыі для ўхваленьня рашэньняў аб далейшай вайсковай дапамозе Ўкраіне», — сказаў Шон Парнэл 2 ліпеня.


У той жа час ён не ўдакладніў, перадачу якой зброі перагледзяць і якіх краін гэта будзе датычыць.

На фота: сьпікер Міністэрства абароны ЗША Шон Парнэл. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як даць рады летняй сьпёцы. 7 парадаў

https://smarturl.click/VR68j

Верым мы ў глябальнае пацяпленьне ці не, але летнія месяцы ў Беларусі апошнімі гадамі робяцца ўсё больш гарачымі. Існуе шмат парадаў, як сябе паводзіць у сьпякотныя дні, і многія зь іх шырокавядомыя. Але існуюць і менш вядомыя рэкамэндацыі, зь якімі знаёміць газэта The New York Times.

Многія з нас чулі пра рызыку, напрыклад, цеплавога ўдару і пра тое, што ў сьпёку трэба піць шмат вадкасьці. Але экспэрты кажуць, што экстрэмальная сьпёка ўплывае практычна на кожную частку нашага цела. Вось сем нечаканых парадаў для таго, каб у сьпёку заставацца ў бясьпецы.

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя праз Telegram запрашаюць у каманду Ціханоўскага. У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай гэта назвалі правакацыяй

Беларусы пачалі атрымліваць у Telegram прапанову ад невядомага з запрашэньнем далучыцца да каманды чалавека, які «адсядзеў у Беларусі паводле палітычнага артыкулу і цяпер прыехаў у Літву, ён вельмі папулярны чалавек, раней ён быў блогерам і цяпер зьбіраецца запускаць свае блогі на тэрыторыі Літвы».

У запрашэньні імя гэтага чалавека не называюць, але апісаньне адпавядае падзеям, якія перажыў Сяргей Ціханоўскі. Паведамленьні рассылаюць з Telegram-каналу @aktopiks, а там перанакіроўваюць на @aleksjon_2.

Уступіць у каманду гэтага чалавека з абяцаньнем заробкаў запрашаюць ад імя «папулярнага скандальнага журналіста жоўтай прэсы», які «зьбірае інсайды» і піша артыкулы для Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Францыі і часткова для ЗША.

У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай назвалі такія паведамленьні правакацыяй і ня выключылі, што неўзабаве будзе іх працяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна, недалёка ад вядомага ізалятара

https://smarturl.click/WRvJ6

Менскі гарадзкі савет прысвоіў імя героя Савецкага саюза Барыса Акрэсьціна сквэру, які знаходзіцца ў межах вуліц Акрэсьціна, Грушаўскай, Дубравінскай, Абухоўскай і Пермскай.

Адпаведнае рашэньне гарсавет ухваліў 12 чэрвеня 2025 году, а яго тэкст апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 3 ліпеня. Нягледзячы на тое, што рашэньне набывае юрыдычную моц у дзень афіцыйнай публікацыі, на мапах сквэр ужо пазначаны новай назвай.

Амаль што насупраць, праз праспэкт Дзяржынскага знаходзіцца Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў, які ў народзе пачалі называць ізалятарам Акрэсьціна пасьля таго, як у 2020 годзе ў ім утрымлівалі, катавалі і зьбівалі ўдзельнікаў мірных пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

На ілюстрацыі: сквэр Акрэсьціна на мапе Менску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя прозьвішчы вызваленых у траўні палітзьняволеных жанчын

https://smarturl.click/oV4GM

Людміла Ліхачэўская, Натальля Антонава, Тацяна Макеева і Карына Маліноўская выйшлі на падставе рашэньня Аляксандра Лукашэнкі аб памілаваньні, ухваленага 7 траўня, паведаміў Беларускі жаночы фонд.

На фота: жаночая калёнія ў Гомлі. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская і Лукашэнка 3 ліпеня зьвярнуліся да беларусаў. Што сказалі

https://smarturl.click/20bJA

3 ліпеня, калі ў Беларусі афіцыйна адзначаецца дзень незалежнасьці, Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў у сваім тэлеграм-канале, а Аляксандар Лукашэнка выступіў на цырымоніі ў мэмарыяльным комплексе «Курган Славы».

Лукашэнка: «Захад зноў вырашыў усе свае даўгі і праблемы спаліць у сусьветным пажары. І адначасова спаліць некалькі мільёнаў жыхароў нашай плянэты. Задача ўсіх людзей добрай волі і ў першую чаргу моладзі — аб’яднацца, спыніць варʼятаў».

Ціханоўская: «Пампэзныя канцэрты і мерапрыемствы мільённых коштаў. Вуліцы, задушаныя чырвона-зялёнымі колерамі. Ліслівасьць і сьпевы ў гонар дыктатара... Усё гэта ў той час, калі ў турмах павольна паміраюць больш за адзінаццаь соцень людзей, якія выбралі быць сумленнымі і сьвядомыміі».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі

Філёзаф Павал Баркоўскі аналізуе, чым адрозьніваюцца розныя праекты незалежнасьці — улады і грамадзянскай супольнасьці, а таксама адказвае на пытаньне, што ж аб’ядноўвае беларусаў.

Сьцісла:

▪️Улада ў Беларусі не жадае выказвацца за незалежнасьць ад Расейскай Фэдэрацыі.

▪️Мадэль дзяржавы і эканомікі, якая будуецца апошнія 30 гадоў — гэта проста несамадастатковая мадэль разьвіцьця.

▪️Немагчыма ўзмацняць незалежнасьць і адначасова перадаваць частку рычагоў кіраваньня і ўплыву суседняй краіне.

▪️Беларускае супрацьстаяньне не настолькі вострае, каб казаць пра сьветапоглядную грамадзянскую вайну.

https://smarturl.click/VR67g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

/channel/radiosvaboda/78057

Нападніка на Паўла Латушку затрымала паліцыя

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка паведаміў, што паліцыя Варшавы затрымала нападніка.

«Яго затрымала паліцыя. У апошнія дні я атрымліваў папярэджаньні аб тым, што датычна мяне плянуюцца правакацыі і пагрозы жыцьцю, у тым ліку і сёньня раніцай (2 ліпеня). Гэта ніякім чынам не паўплывае на маю дзейнасьць. Лукашэнка, ты адкажаш за свае злачынствы», – напісаў палітык у сваім Telegram-канале.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 365 гадоў таму Менск быў вызвалены ад маскоўскай акупацыі, 81 год таму — ад нацысцкай

Даты дня:
🗓 370 гадоў таму, 3 ліпеня 1655 году, маскоўскія войскі ўзялі Менск падчас вайны 1654–1667 гг. За наступныя пяць гадоў акупацыі горад моцна пацярпеў ад рабаваньняў і амаль спусьцеў.

🗓 365 гадоў таму, 3 ліпеня 1660 году, войскі Рэчы Паспалітай вызвалілі ад маскоўскага войска горад Менск і тэрыторыю да ракі Бярэзіны.

🗓 81 год таму, 3 ліпеня 1944 году, Менск быў вызвалены ад нацысцкай акупацыі савецкай Чырвонай Арміяй.

Больш падзей 3 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле: https://smarturl.click/6WwxE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэпрэсіі больш не абмяжоўваюцца тэрыторыяй нашай краіны», — у Радзе правоў чалавека ААН абмеркавалі сытуацыю ў Беларусі

2 ліпеня ў Жэнэве адбылася сустрэча, прысьвечаная сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Сустрэчу зладзілі Літва і Латвія, далучыўся дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у прававых пытаньнях Леанід Марозаў (на здымку), паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.

Паводле паведамленьня, фокус увагі ўдзельнікі скіравалі на перасьлед палітвязьняў, журналістаў і актывістаў, а таксама транснацыянальныя рэпрэсіі. Высновы абмеркаваньня ў паведамленьні пададзеныя наступным чынам:

🔸 у Беларусі рэжым Лукашэнкі трымае за кратамі больш за 1200 палітвязьняў;

🔸 як мінімум 10 зь іх — у поўнай ізаляцыі;

🔸 рэжым усё больш актыўна выкарыстоўвае завочныя суды і міжнародныя ордэры, каб запалохваць беларусаў і беларусак за мяжой;

🔸 незалежныя СМІ і НДА зьнішчаюцца: рэжым ліквідаваў ня менш за 1186 арганізацыяў, дзясяткі журналістаў асуджаныя або абвешчаныя ў вышук.

Спэцыяльны дакладчык Нілс Муйжніекс у час абмеркаваньня адзначыў, што паляпшэньня ў сфэры грамадзянскіх і палітычных правоў у Беларусі няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Смалянах пад Воршай зьнесьлі ацалелую раней частку былога маёнтку

У вёсцы Смаляны, што ў Аршанскім раёне, рыхтуюцца прыняць раённыя Дажынкі. Вёска мае некалькі значных архітэктурных помнікаў і вялізную колькасьць старых будынкаў, якія хоць і не зьяўляюцца прызнанымі помнікамі, але каштоўныя сваёй гісторыяй, архітэктурай. Нават на кансэрвацыю помнікаў рэсурсаў бракуе, ня кажучы ўжо пра рэстаўрацыю.

Сьпярша зьнесьлі будынак мясцовага гатэлю, якому было больш за 100 гадоў. Першапачаткова ён будаваўся мясцовым абшарнікам як жылы дом для працаўнікоў маёнтку. А проста да жылога будынку прымыкаў будынак стайняў. У часы бальшавікоў ён выкарыстоўваўся як жылыя кватэры. Калі гатэль зьнесьлі, то будынак стайняў застаўся без адной сьцяны. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня ўлады дабраліся і да стайняў. Раніцай мясцовыя жыхары ўбачылі на месцы будынка, якому больш за стагодзьдзе, толькі абломкі, піша @orshaeu

Выданьне адзначае, што гэта чарговы акт барбарства ўладаў на Аршаншчыне. Цягам апошняга дзесяцігодзьдзя ўжо спрабавалі разбурыць былы манастыр дамініканаў, але тады разбурэньне спынілі з дапамогай Акадэміі навук. Летась зруйнавалі мясцовы ўнікальны млын, які быў каштоўны сваім абсталяваньнем, а таксама зьнішчылі стары будынак мясцовага тэхнікуму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладзімір Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства кіраўніка УПЦ (МП) мітрапаліта Ануфрыя

У паведамленьні СБУ гаворыцца, што «Беразоўскі (Ануфрый) добраахвотна атрымаў грамадзянства Расеі ў 2002 годзе. Пра гэта ён не паведаміў упаўнаважаным органам улады Украіны».

«Па наяўнай у Службы бясьпекі Ўкраіны інфармацыі Беразоўскі (Ануфрый) падтрымлівае сувязь з маскоўскай патрыярхіяй і сьвядома супрацьдзейнічаў атрыманьню кананічнай незалежнасьці ўкраінскай царквой ад маскоўскай патрыярхіі, прадстаўнікі якой адкрыта падтрымліваюць расейскую агрэсію супраць Украіны.

Нягледзячы на поўнамаштабнае ўварваньне, Беразоўскі (Ануфрый) фактычна працягвае падтрымліваць палітыку РПЦ і яе кіраўніцтва, у прыватнасьці, патрыярха Кірыла (Гундзяева)», — паведамляе СБУ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна выдварае 47-гадовага беларуса

Пра выдварэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.

У паведамленьні адзначаецца, што мужчына быў затрыманы за «парушэньне ўстаноўленых правілаў знаходжаньня» ў краіне, ён на працягу васьмі гадоў нелегальна знаходзіўся на ўкраінскай тэрыторыі.

Цяпер беларус зьмешчаны ў абласны пункт часовага знаходжаньня замежнікаў і асоб без грамадзянства.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады зацьвердзілі праект зонаў аховы музэя Быкава ў Бычках

У агульных палажэньнях адзначаецца, што «Музэй-сядзіба сям'і В. У. Быкава» зьяўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю 3-й катэгорыі.

На схеме, прадстаўленай у праекце, пазначаныя межы ахоўнай зоны і падаецца пералік дзеяньняў, якія не дазваляюцца ў гэтым раёне. У прыватнасьці, гэта пабудова новых дамоў, высечка дрэў, будаўніцтва дадатковых транзытных транспартных камунікацый, зьмяненьне прыродных ляндшафту і рэльефу і іншае.

Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасьці вызначана па межах мэтавага зямельнага ўчастку дзеля абслугоўваньня музэю-сядзібы Васіля Быкава.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пік Свабоды. Пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага — з Арцёмам Шрайбманам

https://www.youtube.com/live/39JYyRQWmLU?si=Pr-_VuHAtlZU5v5P

🔸Навошта незалежнасьць Беларусі пераемнікам Лукашэнкі?

🔸Чаму Лукашэнка нібыта апраўдваецца за вызваленьне палітвязьняў?

🔸Якія перадумовы посьпеху плянаў Ціханоўскага?

🗣Абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня ў жывым эфіры а 16 гадзіне паводле менскага часу з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў і яшчэ каля 20 палітвязьняў

У чэрвені, паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», на волю выйшлі мінімум 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 палітвязьняў былі памілаваныя.

Сярод вызваленых адзін з самых вядомых вязьняў – гэта Мікалай Брэдзелеў, якія адседзеў больш за 3 гады і 6 месяцаў. Мікалай, які працаваў кіраўніком ўправы па сувязях з грамадсзасьцю кампаніі A1, у 2022 годзе ў Менскім гарадзкім судзе асудзілі да чатырох гадоў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго абвінавацілі ў прадстаўленьні грашовых сродкаў для сьвядомага забесьпячэньня дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу) — блогеру Антону Матольку. Пры гэтым праект Антона Матолькі быў прызнаны "экстрэмісцкім" ужо пасьля затрыманьня Мікалая Брэдзелева — у сакавіку 2022-га. Пасьля затрыманьня Мікалая ў сьнежні 2021 году стала вядома, што сілавікі яго зьбівалі. Мікалай адбываў тэрмін у папраўчай калёніі № 22.

На фота: Мікалай Брэдзелеў, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі пацьвердзілі гібель аднаго з камандуючых расейскага ВМФ

У Міністэрстве абароны Расеі паведамілі, што 2 ліпеня загінуў намесьнік галоўнакамандуючага Вайскова-марскім флётам па берагавых і сухапутных войсках, Герой Расеі генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў.

Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня, ён загінуў у адным памежных з Украінай раёнах Курскай вобласьці.

Шэраг украінскіх Telegram-каналаў паведамілі аб яго «ліквідацыі» напярэдадні. Паводле ўкраінскіх крыніц, расейскі генэрал загінуў у выніку пацэльваньня ўкраінскай ракетай у штаб. Разам зь ім загінулі яшчэ некалькі расейскіх афіцэраў, у тым ліку Нарыман Шыхаліеў, які быў сябрам Міхаіла Гудкова.

Міхаіл Гудкоў стаў 19 расейскім генэралам, які загінуў на вайне з Украінай. Расея афіцыйна прызнала гібель толькі дзевяці сваіх высокапастаўленых афіцэраў.

На фота: загінулы генэрал-маёр Міхаіл Гудкоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Узброеныя сілы Ўкраіны пацьвердзілі ўдар па камісарыяце ў Палтаве, ёсьць загінулыя і параненыя

https://smarturl.click/QbR4w

У Сухаземных войсках УСУ, у структуру якіх уваходзяць тэрытарыяльныя цэнтры камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦКіСП, былыя вайсковыя камісарыяты. — РС), пацьвердзілі ўдар па будынку Палтаўскага ТЦК і СП.

«Сёньня, 3 ліпеня каля 9:00, вораг нанёс удар па горадзе Палтаве. У выніку аднаго з пападаньняў узьнік пажар у будынку Палтаўскага аб’яднанага гарадзкога ТЦКіСП», — гаворыцца ў паведамленьні Сухаземных войскаў УСУ.

Кіраўнік Палтаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Ўладзімір Когут апублікаваў інфармацыю аб стратах сярод цывільных.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, на жаль, загінулі два чалавекі, 11 параненыя. На месцы разгорнуты штаб ліквідацыі надзвычайных сытуацый.

На фота: ратаўнікі ў Палтаве, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спробаў перайсьці мяжу зь Беларусі ў краіны ЭЗ у першым паўгодзьдзі 2025 году больш у 1,6 раза, чым у папярэднім

https://smarturl.click/Y3x7m

21 441 спробу нелегальнага пераходу мяжы з боку Беларусі зафіксавалі суседнія краіны Эўразьвязу ў першай палове 2025 году, сьведчыць падлік, праведзены агенцтвам «Позірк» на падставе штодзённых зьвестак іх памежных службаў.

Гэта ў 1,6 раза (на 61,9%) больш, чым у другой палове 2024 году (13 242), і на 7% менш, чым у першай палове 2024-га (23 049).

Польшча спыніла 14 636 такіх спробаў — на 50,3% больш, чым у другой палове мінулага году (9741), і на 27,7% менш, чым у першай (20 231).

Латвія спыніла 5915 спробаў — адпаведна ў 2,1 раза больш (2752) і ў 2,3 раза больш (2565).

Літва спыніла 890 спробаў — на 18,8% больш (749) і ў 3,5 раза больш (253).

На фота: сьцяна на польска-беларускай мяжы, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бондарава ў пагонах? Расказваем пра Вольгу Чамаданаву, якая ўзначаліла партыю «Белая Русь»

https://smarturl.click/5Z3ep

28 чэрвеня на нечарговым зьезьдзе партыі «Белая Русь» раптоўна замянілі старшыню. Паводле партыйнага статуту, старшыню выбіраюць на пяць гадоў. На ўстаноўчым сходзе праўладнай партыі ў 2023 годзе на гэтую пасаду абралі Алега Раманава. Аднак праз два гады яго ў тэрміновым парадку замянілі на Вольгу Чамаданаву.

На просьбу Свабоды журналісты ўзгадваюць свой досьвед працы з колішнім тварам беларускай міліцыі.

На фота: Вольга Чамаданава падчас працы ў МУС, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі масавыя мерапрыемствы праходзяць ва ўмовах сьпёкі і ўзмоцненых захадаў бясьпекі

https://smarturl.click/nVk44

У Беларусі праз сьпёку абвясьцілі аранжавы ўзровень небясьпекі. Тэмпэратура паветра 3 ліпеня, калі заплянаваная вялікая колькасьць масавых мерапрыемстваў да Дня Незалежнасьці, дасягне +30 +34°С, а на паўднёвым захадзе — +35°С.

Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі рэкамэндавала грамадзянам «меней знаходзіцца пад наўпроставымі сонечнымі праменямі, абавязкова апранаць гадаўцы ўбор і браць з сабой ваду». Сталым людзям параілі ўвогуле не выходзіць на вуліцу без асаблівай патрэбы.

Пры гэтым перад правядзеньнем масавых акцый менская міліцыя паведаміла аб абмежаваньнях, якія ўводзяцца для грамадзян цягам 3-6 ліпеня. У прыватнасьці, на мерапрыемствы людзям дазволілі браць «традыцыйна безалькагольныя напоі ў плястыкавай празрыстай тары аб’ёмам да паўлітра».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сем пытаньняў пра вызваленьне Беларусі і афіцыйнае сьвята 3 ліпеня. ТЭСТ

https://smarturl.click/50YJ

3 ліпеня афіцыйна сьвяткуецца Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі). Што вы ведаеце пра гэтую дату і падзеі вакол яе? Праверце сябе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне каля Жытоміру адбыўся выбух на прыватным прадпрыемстве. 2 чалавекі загінулі, 24 параненыя

Выбух на прыватным прадпрыемстве недалёка ад Жытоміра выклікаў вялікія разбурэньні ў жылым сэктары і энэргетычнай інфраструктуры – 2 чалавекі загінулі, 24 – параненыя, у тым ліку дзеці.

Паводле абласных уладаў, пашкоджаныя тры лініі электраперадач, у выніку чаго больш за 700 памяшканьняў засталіся без электрычнасьці, цалкам зьнішчаныя прыблізна 25 хатніх гаспадарак.

Выбух адбыўся ўвечары 2 ліпеня. Улады пакуль не называюць прычыны інцыдэнту.

На фота: аўтадарога Кіеў-Чоп, паблізу якой адбыўся выбух. Архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 2 ліпеня на Радыё Свабода❤️

📌ЗША прыпынілі пастаўкі некаторых узбраеньняў Кіеву

📌Лукашэнка памілаваў 16 чалавек, у тым ліку асуджаных за злачынствы «экстрэмісцкай накіраванасьці»

📌«Бацькі не паверылі, што мяне вызвалілі». Вялікая размова з Акіхірам Гаеўскім-Ханадам

📌Перамовы з ЗША, ядзерная зброя, палітвязьні. Чаму Лукашэнка так шмат апраўдваецца?

📌Улады зацьвердзілі праект зонаў аховы музэя Быкава ў Бычках

📌У Віцебску пачаў працу новы візавы цэнтар

📌Улады вырашылі браць падатак з тых, хто прадае прадукты са свайго агароду

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі з 2020 года ліквідавана ня менш за 1944 некамэрцыйныя арганізацыі, у 2025-м зарэгістравана 15 новых — Lawtrend

За няпоўныя пяць гадоў — пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і па чэрвень 2025-га — у Беларусі ліквідавана ня менш за 1944 некамэрцыйных арганізацый (НКА) — аб’яднаньняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый.

Пра гэта гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

На канец траўня было ліквідавана ня менш як 1936 НКА, красавіка — 1926, сакавіка — 1917, лютага — 1905, студзеня — 1896, на канец 2024 году — 1891, усяго за мінулы год — мінімум 382.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады вырашылі браць падатак з тых, хто прадае прадукты са свайго агароду

Савет міністраў падрыхтаваў зьмены ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з асабістай падсобнай гаспадаркі. Праект закону апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Цяпер у Беларусі тыя, хто атрымлівае прыбытак з асабістай падсобнай гаспадаркі, ня плацяць падатак з продажу такой прадукцыі. Па ўсёй краіне людзі проста прадаюць садавіну і гародніну са сваіх гародаў проста пры дарогах ці на рынках.

Паводле ж новай вэрсіі закону, калі падчас праверкі падатковымі органамі высьветліцца, што даход чалавека з уласнага агароду за год перавышае 200 базавых велічыняў (або 8400 рублёў), то ўладальніку прысядзібнай гаспадаркі трэба будзе заплаціць падатак у памеры 10%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску пачаў працу новы візавы цэнтар

2 ліпеня візавы цэнтр VFS Global у Віцебску, што на вул. Янкі Купалы 2/1, пачаў прыём заяваў на шэнгенскія і нацыянальныя візы ў Рэспубліку Польшча, паведаміла сама кампанія на сваім афіцыйным сайце.

Візавы цэнтр у Віцебску адносіцца да Менскай консульскай юрысдыкцыі і будзе прымаць заяўнікаў, зарэгістраваных па месцы жыхарства ў Менскай, Магілёўскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіеў запытаў перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб скарачэньні паставак узбраеньняў

Ведамства падкрэсьліла, што Кіеў не атрымліваў афіцыйных паведамленьняў «аб прыпыненьні або пераглядзе графікаў паставак узгодненай абароннай дапамогі.

Акрамя таго, МЗС Украіны выклікала часовага паверанага ў справах ЗША ў Кіеве Джона Гінкеля. Галоўнай тэмай абмеркаваньня была вайсковая дапамога Вашынгтона на фоне расейскай ваеннай агрэсіі, якая працягваецца.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/E1AEz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні трэці раз судзяць палітвязьня, які хаваўся ад прысуду 4 гады

https://smarturl.click/Y3x2l

У сьнежні 2020 году Мікіта Самарын быў засуджаны на 4 гады «хіміі» за тое, што ў жніўні падчас пратэстаў нібыта распыліў у твар амапаўца газ з балёнчыку. Тады паведамлялася, што ён адбіваў чалавека пры затрыманьні і распыліў газ на невядомага ў цывільным, ня ведаючы, што гэта пераапрануты міліцыянт. Той заявіў, што атрымаў апёк рагавіцы.

Праз тры месяцы палітвязьню завочна зрабілі пакараньне больш жорсткім, прысудзіўшы 2,5 гады зьняволеньня. Мікіта Самарын на той суд не зьявіўся: паводле адной інфармацыі, ён зьехаў з краіны, паводле другой - ад таго часу хаваўся ў Беларусі.

А сёлета ў сакавіку праваабаронцам стала вядома, што Мікіту Самарына зноў затрымалі ў Горадні.

Читать полностью…
Subscribe to a channel