radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 ліпеня на Радыё Свабода❤️

📌«Дух свабоды»: 75 гадоў Радыё Свабодная Эўропа

📌Расея пасьля размовы Пуціна з Трампам нанесла адзін з наймацнейшых удараў па Ўкраіне. Дзясяткі пацярпелых

📌Памерці, каб вярнуцца. Гісторыі беларусаў, якім можна прыехаць на радзіму толькі пасьля сьмерці

📌У Чэхіі — энэргетычны каляпс: не працуе грамадзкі транспарт, аэрапорт і чыгунка

📌Праверка фонду ByHelp выявіла выцек даных з базы арганізацыі. Аляксей Лявончык ня згодны

📌«Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над павелічэньнем абароны неба». Зяленскі пра размову з Трампам

📌 Ядзерная зброя, Ціханоўскі, ЗША — Лукашэнка апраўдваецца. Вынікі тыдня з Карбалевічам

📌 Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы і Армэніі накіравалі расейскім пасольствам ноты пратэсту

Міністэрства замежных спраў Армэніі выклікала расейскага амбасадара і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з «адкрыта недружалюбнай, а часам і варожай прапагандай» у расейскіх мэдыя ў адрас афіцыйнага Ерэвану, піша РБК.

«Падобныя заявы ня толькі абсурдныя, бо незразумела, як і чаму прадухіленьне дзяржаўнага перавароту лічыцца недружалюбным крокам, але і зьяўляюцца грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы», — заявілі ў МЗС Армэніі.

МЗС Польшчы выказаў пратэст расейскаму пасольству ў адказ на ўдары расейскага войска па мірным насельніцтве Ўкраіны і па будынку польскага пасольства ва Ўкраіне.

На здымку расейская амбасада ў Ерэване

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія РФ другі раз за дзень ударыла па Крывым Рогу, ёсьць пацярпелыя і разбурэньні

Расейскія войскі другі раз за дзень ударылі па родным горадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага — Крывым Рогу. У горадзе ёсьць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

«Увечары расейскае войска зноў ударыла па Крывым Рогу. Узьнік пажар, пашкоджаная грамадзянская інфраструктура. Ёсьць пацярпелыя», — напісаў Лысак у тэлеграме.

Паводле паведамленьня Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, 4 ліпеня расейскае войска нанесла паўторны ўдар па Крывым Рогу, параніўшы ратавальнікаў. Па дадзеных ДСНС, сярод шасьці пацярпелых двое — супрацоўнікі службы. Атака таксама выклікала некалькі пажараў.

Раніцай 4 ліпеня расейскае войска атакавала Крывы Рог бесьпілётнікамі, улады паведамілі пра шэсьць пацярпелых.

Расейцы раней ужо выкарыстоўвалі тактыку двайнога ўдару, у выніку чаго гінулі і атрымлівалі раненьні ратавальнікі, які працавалі на месцы першага абстрэлу.

Здымак ДСНС Украіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы паведаміла пра пашкоджаньне польскага консульства ў Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу

🇵🇱 Сікорскі паразмаўляў з паслом Польшчы ва Ўкраіне Пятром Лукасевічам, той паведаміў кіраўніку МЗС, што пацярпелых супрацоўнікаў консульства няма.

🚀 Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падкрэсьліў, што Ўкраіне тэрмінова патрэбныя сродкі супрацьпаветранай абароны, паведамляе Польскае радыё.

Радаслаў Сікорскі таксама зьвярнуўся да прэзідэнта ЗША.

🗣 «Прэзыдэнт Трамп, Пуцін зьдзекуецца з вашых намаганьняў па дасягненьні міру. Калі ласка, аднавіце пастаўкі зэнітных боепрыпасаў ва Ўкраіну і ўвядзіце новыя, жорсткія санкцыі супраць агрэсара», — напісаў польскі дыплямат.

🇺🇸 Пэнтагон днямі прыпыніў пастаўку ў Кіеў тысячаў ракет супрацьпаветранай абароны Patriot, 155-мм ракет, ракет Hellfire, ракет HIMARS і ракет клясы «зямля-паветра» Stinger. Частка боепрыпасаў ужо была ў дарозе з Польшчы ва Ўкраіну.

📷 Вынікі расейскага абстрэлу Кіева ў ноч на 4 ліпеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцдакладчык ААН па Беларусі заклікаў да далейшага вызваленьня палітвязьняў

«Працяг і паскарэньне працэсу вызваленьня вязьняў стаў бы прыдатным фонам для будучага агляду сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі», — заявіў спэцыяльны дакладчык ААН Нілс Муйжніекс з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасьці Беларусі.

Ён адзначыў, што ў лістападзе 2025 году Беларусь пройдзе чарговы цыкль Унівэрсальнага пэрыядычнага агляду Рады правоў чалавека ААН.

Муйжніекс нагадаў, што агульная колькасьць палітвязьняў у краіне застаецца значнай: больш за 1100 чалавек знаходзяцца ў месцах зьняволеньня за рэалізацыю сваіх грамадзянскіх і палітычных правоў, многія зь іх пакутуюць ад пагаршэньня фізычнага і псыхічнага здароўя праз жорсткае абыходжаньне і дрэнныя ўмовы ўтрыманьня, што выяўляецца ў недастатковым харчаваньні, неадэкватным мэдычным абслугоўваньні, забароне на атрыманьне замежнай гуманітарнай дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кангрэс ЗША ўхваліў закон аб падатках і дзяржаўных выдатках

Кангрэс ЗША зацьвердзіў прапанаваны прэзыдэнтам Дональдам Трампам законапраект аб падатках і дзяржаўных выдатках. Палата прадстаўнікоў у чацьвер ухваліла закон з мінімальнай перавагай галасоў у падтрымку: 218 — 214.

Закон прадугледжвае пашырэньне абаронных выдаткаў, фінансаваньне масавых дэпартацый мігрантаў і падаўжэньне падатковых ільгот на суму $4,5 трлн, а таксама рэзкія скарачэньні сацыяльных праграм, уключаючы фэдэральную харчовую дапамогу і Medicaid — дзяржаўную праграму мэдычнага страхаваньня для малазабясьпечаных.

Па некаторых ацэнках, да 12 мільёнаў амэрыканцаў могуць страціць страхоўку. Фінансаваньне расходаў часткова забясьпечваецца за кошт адмены субсыдый на экалягічна чыстую энэргетыку і электрамабілі.

Гэта выклікала публічны канфлікт паміж Трампам і Іланам Маскам, раней саюзьнікам прэзыдэнта. Маск назваў адмену субсыдый «ударам па будучыні» і рэзка раскрытыкаваў Белы дом у сацсетках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі правялі сёмы этап абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай. Беларусаў сярод вызваленых не было

https://smarturl.click/aRDn0

Як можна меркаваць па апублікаваных здымках, абмен праходзіў на тэрыторыі Беларусі.

З расейскага палону вярнулася група параненых і цяжкахворых вайскоўцаў, а таксама палонныя, малодшыя за 25 гадоў. Большая частка палонных знаходзілася ў расейскім палоне больш за тры гады.

Бакі не называюць колькасьць узаемна перададзеных палонных. Крыніца Свабоды ў Каардынацыйным штабе Ўкраіны сьцьвярджае, што сёньня сярод перададзеных расейскіх вайскоўцаў грамадзян Беларусі не было.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇿 У Чэхіі здарыўся маштабны блэкаўт 🔌

🕛 4 ліпеня каля каля 12-й гадзіны дня Прага, а таксама цэнтральныя, паўночныя і ўсходнія рэгіёны краіны засталася без электрычнасьці.

🚇 У Празе спыніліся ўсе лініі мэтро і трамваі.

🚦 Не працуюць банкаматы, сьвятлафоры, аплата карткамі.

🛗 Пажарнікі вызваляюць людзей, заблякаваных у ліфтах.

🛫 Праскі ж аэрапорт працуе ў звычайным рэжыме.

🔗 Крыніца — novinky.cz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі заклікалі абменьваць ня толькі ваеннапалонных, але і грамадзянскіх «закладнікаў»

11 расейскіх палітвязьняў напісалі адкрыты ліст з заклікам абменьваць ня толькі ваеннапалонных, але і грамадзянскіх закладнікаў.

🗣 «Нас ня менш за 10 тысяч — расейскіх палітвязьняў і ўкраінскіх грамадзянскіх закладнікаў. Усе мы пакараныя за адно — за грамадзянскую пазыцыю».

Раней нобэлеўскі ляўрэат Дзьмітры Муратаў заклікаў урады Расеі і Ўкраіны правесьці абмен грамадзянскімі зьняволенымі, «пакуль яны жывыя».

🗣 «Калі ласка, аддайце адзін аднаму грамадзянскіх асобаў. Тых прыхільнікаў „расейскага сьвету“, што сядзяць ва Ўкраіне, у абмен на праціўнікаў вайны, што сядзяць у расейскіх турмах і лягерах», — заявіў Муратаў.

🔗 Крыніца — Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🙋‍♀️ 🙋‍♂️Што вы ведаеце пра Дзень незалежнасьці ЗША? ТЭСТ

4 ліпеня Злучаныя Штаты сьвяткуюць Дзень незалежнасьці.

Ці шмат вы ведаеце пра гэтае сьвята і падзеі, якія прывялі да яго?

Праверце сябе
➡️ https://smarturl.click/mB7gz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Суд ЭЗ пацьвердзіў санкцыі супраць «Гродна Азот» і «Хімвалакно»

https://smarturl.click/4O73D

Горадзенскія прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Хімвалакно» прайгралі апэляцыю ў Судзе Эўразьвязу па абскарджаньні санкцый. Суд пацьвердзіў законнасьць уведзеных абмежаваньняў.

Суд адзначыў, што прадпрыемствы зьяўляюцца «крыніцай істотнага даходу» для рэжыму Лукашэнкі.

«Гродна Азот» і «Хімвалакно» павінны аплаціць усе судовыя выдаткі.

🗣 «Гэта дакладны і недвухсэнсоўны сыгнал: фінансавая падтрымка рэпрэсій будзе мець наступствы». «Рэжым Лукашэнкі ўсё глыбей заганяе сябе ў фінансавую ізаляцыю», — заявіў Павал Латушка.

ℹ️ Санкцыі былі ўведзеныя з 2021 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская павіншавала Трампа з Днём незалежнасьці

🗣 «4 ліпеня мы сьвяткуем нязломную сілу свабоды і веру ў тое, што людзі могуць вызначаць свой лёс. Беларусы падзяляюць адную і тую ж мару: жыць у свабоднай і сувэрэннай краіне. Вось за што мы змагаемся», напісала Ціханоўская ў 📱.

Напярэдадні ў інтэрвію аналітычнаму цэнтру Hudson Institute яна сказала, што мае дзьве просьбы да прэзыдэнта ЗША.

1️⃣ — «дапамагчы вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі. Я б сказала, што для ЗША гэта даволі лёгка зрабіць, але нам патрэбная пасьлядоўнасьць і прынцыповая пазыцыя».

2️⃣ — «быць міратворцам ня толькі для Ўкраіны, але і для Беларусі. Нам патрэбны моцны пасярэднік паміж беларускім народам і рэжымам. Мы хочам мірнай зьмены ўлады. Нам патрэбныя свабодныя і дэмакратычныя выбары ў Беларусі», — сказала яна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️«Дух свабоды»: 75 год Радыё Свабодная Эўропа

Ад лініі фронту Халоднай вайны да акопаў Украіны архіўныя фатаграфіі расказваюць гісторыю Радыё Свабодная Эўропа, якое пачало вяшчаньне ў Дзень незалежнасьці ЗША 75 гадоў таму.

Фотагалерэю падрыхтаваў Амас Чапл — новазэляндзкі фотажурналіст, які праяўляе асаблівую цікавасьць да былога СССР.

Болей фота — тут 🔸https://smarturl.click/xVqgn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля размовы з Трампам Расея ўчыніла адну з найбуйнейшых начных атак на Кіеў і ваколіцы

🚨Трывога пачалася 3 ліпеня ў 19:00 і доўжылася да раніцы 4 ліпеня.

🔸Пацярпелі больш за дваццаць чалавек

📍Удары зафіксавалі ў пяці зь дзесяці раёнаў Кіева.

🚒Гарэлі будынкі, гаражы, склады, аўтамабілі, мэдычная ўстанова.

🔸Пашкоджаны 16 і 8-павярховыя жылыя дамы, а таксама дамы ў прыватным сэктары.

🔸Пашкоджаная чыгунка.

📍11 удараў было нанесена па ваколіцах Кіева. Сярод іншага пашкоджаныя два шматпавярховікі.

🔗 Крыніцы — radiosvoboda.org і ДСНС України

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 75 гадоў ад старту вяшчаньня Радыё Свабода

Роўна 75 гадоў таму, 4 ліпеня 1950 году першай перадачай на чэскай мове пачало вяшчаньне Радыё Свабодная Эўропа. На здымку стары мікрафон, які выкарыстоўваўся ў 1950-60-яя на радыёстанцыі.

Таксама сёньня Дзень незалежнасьці ЗША і 415 гадоў Бітве пры Клушыне на Смаленшчыне, калі, разьбіўшы войскі Дзьмітрыя Шуйскага, гетман польны каронны Станіслаў Жалкеўскі падступіўся да Масквы, дзе тым часам цар Васіль Шуйскі быў зрынуты з пасаду і было праведзена абраньне каралевіча Уладзіслава, у выніку Жалкеўскі быў упушчаны ў Маскву з каронным войскам.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце пад спасылкай: https://smarturl.click/gg642

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?

Ці сапраўды КДБ падсунуў «Кібэрпартызанам» дэзынфармацыю ў выглядзе сфальсыфікаванай базы даносаў КДБ? Ці маглі беларускія спэцслужбы выцягнуць каштоўную інфармацыю аб «Кібэрпартызанах» праз Анжаліку Мельнікаву? Ці праўда, што спэцслужбы вельмі эфэктыўныя ўва ўзломе базаў дадзеных?

Адказ Юліяны Шаметавец: https://smarturl.click/E1A9V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Крыце трэці дзень змагаюцца з магутнымі ляснымі пажарамі

Парывы ​​ветру ўскладнілі намаганьні па стрымліваньні лясных пажараў на Крыце, якія зьнішчылі лясы і аліўкавыя гаі і прымусілі тысячы жыхароў і турыстаў эвакуавацца. У вагоні гінуць жывёлы, гараць жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.

На трэці дзень апэрацыі на месцы былі каля 130 пажарных, 48 адзінак транспарту і шэсьць верталётаў. Вецер і сухасьць павялічваюць рызыку таго, што пажары могуць зноў узьнікнуць у тых раёнах вострава, дзе іх ужо лякалізавалі.

Праблемы і ў сталіцы Грэцыі Атэнах — каля 800 чалавек эвакуавалі з прыгараду Каропі, дзе больш за 120 пажарных змагаліся з агнём. Пажары на Крыце і ў Атэнах адбываюцца ў той час, калі большая частка Эўропы ахопленая сьпёкай. Reuters паведамляе, што ў Эўразьвязе адзначылі, што празь лясныя пажары на кантынэнце ўжо загінулі як найменей восем чалавек.

На здымку наступствы пажару каля гораду Ерапэтра на Крыце

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арцём Шрайбман — пра абяцаньні Сяргея Ціханоўскага нанесьці ўдар па рэжыме Лукашэнкі

❓ Лукашэнка, выступаючы напярэдадні афіцыйнага дня незалежнасьці, даў зразумець, што ня ўсе ў яго атачэньні згодныя з вызваленьнем палітвязьняў. Але хіба для дыктатара маюць хоць якое значэньне думкі яго падданых, хоць бы і зь яго блізкага атачэньня?

🗣 Я думаю, што ёсьць разуменьне, асабліва пасьля дваццатага году, што ляяльнасць гэтых людзей — сілавікоў, ідэолягаў, прапагандыстаў — прынцыпова важная нават у аўтарытарным рэжыме. І проста загадаць ім зараз думаць па-новаму, азначала б рызыкаваць тым, што яны ў наступны крытычны момант яго не падтрымаюць. Я думаю, што Лукашэнка стаў шанаваць іх ляяльнасць пасьля дваццатага году яшчэ больш, асабліва тых, хто застаўся зь ім, прайшоў зь ім гэты час. Таму гэта ня першы раз, калі Лукашэнка спрабуе легітымізаваць свае рашэньні ў вачах гэтых людзей, у вачах «ястрабаў».

🗣 І камісія па вяртаньні, сабраная, па сутнасьці, з гэтых жа людзей, мне бачыцца такім жа мэханізмам. Гэта спосаб зрабіць так, каб ні ў кога не было сумневаў, што гэтыя рашэньні — гэта не вальнадумства ці валюнтарызм Лукашэнкі, гэта дэманстрацыя таго, што паслабленьні ўхвалілі нават «ястрабы», што і яны былі ўцягнутыя ў прыняцьце рашэньняў. Ён хоча, каб яго рашэньні не ўспрымаліся як нейкая патэнцыйная здрада найбліжэйшымі яго паплечнікамі.

🗣 Цяпер ужо адкрыта гаворыцца, што памілаваньні — гэта частка дыялёгу з Захадам. І Лукашэнка наўпрост намякае на тое, што вызваленьне Ціханоўскага — гэта міна запаволенага дзеяньня пад адзінства апазыцыі.

🎙 Цалкам камэнтар Шрайбмана Свабодзе тут: https://smarturl.click/MGmLo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над узмацненьнем абароны неба». Зяленскі пра размову з Трампам

Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.

🗣 «Прэзыдэнт Трамп вельмі добра інфармаваны, дзякуй за гэтую ўвагу да Ўкраіны. Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над павелічэньнем абароны неба. Дамовіліся пра сустрэчу ў адказ нашых каманд», — напісаў Зяленскі ў тэлеграме, адзначыўшы, што размова была вельмі важнай і карыснай.

Па словах Зяленскага, ён таксама абмеркаваў з Трампам магчымасьці сумеснай з ЗША вытворчасьці ў абароннай сфэры, а таксама гандаль і інвэстыцыі.

На здымку: Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп на сустрэчы ў Гаазе 25 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праверка фонду ByHelp выявіла выцек даных з базы арганізацыі. Аляксей Лявончык ня згодны

Нарвэскі Хэльсынскі камітэт (NHC) падаў партнэрам вынікі праверкі ў дачыненьні фонду ByHelp, які ўзначальвае Аляксей Лявончык. У выніку ByHelp пакінуў Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (IHFRB). У высновах згадвалася, што фонд прызнаў факт выцеку зьвестак.

Кіраўнік фонду Аляксей Лявончык катэгарычна ня згодны — ён адзначае, што ягоная арганізацыя падобнага прызнаць не магла, бо такога не было. Не пагаджаецца ён і яшчэ зь некалькімі высновамі праверкі свайго фонду, у тым ліку пра нямэтавае выкарыстаньне фондам сродкаў. Апошняе ён лічыць ключавым.

Што яшчэ гаворыцца ў высновах справаздачы па выніках праверкі і што яшчэ аспрэчвае Лявончык? Падрабязнасьці: https://smarturl.click/GgW9w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚠️ У сеціве зьявіўся сайт фальшывы сайт Сяргея Ціханоўскага

Гэта заўважыў тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга». На сайце ёсьць форма для запісу ў каманду Ціханоўскага. Аўтары допісу мяркуюць, што зьвесткі з гэтай формы трапяць да спэцслужбаў Беларусі ці Расеі.

Паведамленьне пра фэйкавы сайт перадрукаваў і тэлеграм-канал «Краіна для жыцьця», зьвязаны зь Сяргеем Ціханоўскім.

🕵️‍♂️ 3 ліпеня пра фальшывыя заклікі ў каманду Ціханоўскага ад карыстальніка «Тэлеграму» паведаміла «Люстэрка» з спасылкай на Офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Невядомы прадстаўляўся журналістам і заклікаў уступаць у каманду Ціханоўскага і перадаваць інсайдэрскую інфармацыю.

✍️ 1 ліпеня пра набор людзей у сваю каманду заявіў сам Сяргей Ціханоўскі. Ахвотным таксама прапануецца запоўніць форму ў інтэрнэце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 Латвія ня бачыць падстаў для перагляду санкцый супраць Беларусі

Вызваленьне некалькіх палітвязьняў ня ёсьць дастатковым доказам сурʼёзных зьменаў у палітыцы беларускіх уладаў, — сказала ў інтэрвію Радыё Свабода міністарка замежных спраў Латвіі Байба Бражэ.

🗣 «Мы чакаем, што беларускі рэжым вызваліць больш за тысячу вязьняў, якія ўсё яшчэ знаходзяцца там, і гэта толькі палітычныя вязьні, а ёсьць яшчэ і іншыя, зьняволеныя паводле іншых перадумоваў»

🔸Яна таксама адзначыла, што «Беларусь дазваляе Расеі весьці вайну ва Ўкраіне», церазь яе «маршыруюць расейскія войскі», і «Расея цалкам уключыла Беларусь у падрыхтоўку вучэньняў „Захад“»

🛤 У адказ на пытаньне, ці пачала б Латвія транзыт беларускіх калійных угнаеньняў, калі б пра гэта папрасілі ЗША, Байба Бражэ адказала, што такога запыту ад ЗША не было, а беларускія ўгнаеньні знаходзяцца пад цэлым спэктрам санкцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎯 У Кіеве заявілі аб пацэльваньні па прадпрыемстве, што вырабляе баявыя часткі для дронаў

https://smarturl.click/MGmyo

Генштаб УСУ паведаміў пра пасьпяховы ўдар бесьпілётнікамі па Навукова-дасьледчым інстытуце прыкладной хіміі» ў Сергіевым Пасадзе (Маскоўская вобласьць), дзе, паводле ўкраінскіх вайскоўцаў, вырабляюцца баявыя часткі для дронаў Shahed.

Зафіксаваны пажар і моцнае задымленьне на абʼекце.

Губэрнатар Маскоўскай вобласьці пацьвердзіў падзеньне 4 дронаў у Сергіева-Пасадзкай акрузе, але не назваў месца, дзе яны ўпалі. Ён паведаміў пра 2 пацярпелых і пашкоджаньні электраліній.

Мінабароны РФ не згадала Маскоўскай вобласьці ў зводках пра зьбітыя дроны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Полацкі япіскап РПЦ ініцыяваў і дабраславіў канцэрт праваеннага расейскага руху ў Полацку

https://smarturl.click/9ojwO

У Полацку ў рамках сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці Беларусі адбыўся канцэрт «Песьні перамогі. Галасы пакаленьняў», які правёў расейскі праваенны патрыятычны рух «Газманов-Родники».

Як паведаміла выданьне «Полацкі веснік», правядзеньне канцэрту ініцыяваў і дабраславіў япіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Ідэоляг і мастацкі кіраўнік руху — расейскі сьпявак Алег Газманаў. Канцэрт вёў ягоны сын Радзівон.

🔗 Крыніца — «Полацкі веснік»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🪟Загінуў віцэ-прэзыдэнт расейскай «Транснафты»

62-гадовы Андрэй Бадалаў выпаў з акна 17 паверха, хоць жыў на 10-м. Папярэдняя вэрсія сьледзтва — суіцыд.

Гэта ня першая падобная сьмерць сярод высокапастаўленых расейскіх бізнэсоўцаў. Асабліва шмат такіх выпадкаў было ў 2022 годзе

▪️Леанід Шульман, кіраўнік транспартнай службы «Газпром інвэст» — студзень 2022.

▪️Аляксандар Цюлякоў, топ-мэнэджэр «Газпрома» — люты 2022.

▪️Уладзіслаў Аваеў, былы віцэ-прэзыдэнт «Газпромбанка», да таго ж забіў жонку і дачку — красавік 2022.

▪️Сяргей Пратасеня, былы намесьнік прэзыдэнта «Наватэка», таксама забіў жонку і дачку — красавік 2022.

▪️Юры Воранаў, кіраўнік кампаніі-падрадчыка «Газпрома» — ліпень 2022.

▪️Яўген Лабачоў, генэрал-маёр ФСБ у адстаўцы — ліпень 2022.

▪️Равіль Маганаў, старшыня савета дырэктараў «Лукойла», загінуў, упаўшы з акна бальніцы ў Маскве — верасень 2022.

▪️Міхаіл Рагачоў, экс-віцэ-прэзыдэнт ЮКОС — кастрычнік 2024.

▪️Артур Прахін, кіраўнік Фэдэральнай антыманапольнай службы ў Карэліі — люты 2025.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🪦 Памерці, каб вярнуцца. Гісторыі беларусаў, якім можна прыехаць на радзіму толькі пасьля сьмерці

https://smarturl.click/w41n4

Праз маштабныя рэпрэсіі многія беларускія палітычныя эмігранты могуць вярнуцца дадому, толькі калі памруць.

▪️Родныя часта баяцца нават адкрыта гаварыць пра пахаваньне — каб не пашкодзіць тым, хто застаўся ў Беларусі.

▪️Некаторыя эмігранты загадзя дамаўляюцца пра крэмацыю і пахаваньне на радзіме.

▪️Беларускія добраахвотнікі, якія загінулі ва Ўкраіне, часам ня могуць быць пахаваныя ў Беларусі праз пагрозу перасьледу для сямʼі.

▪️Некаторыя родныя трымаюць урны з прахам дома, чакаючы, калі змогуць перавезьці на радзіму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Украінскія спартоўцы заклікалі не пускаць расейцаў і беларусаў на Алімпіяду-2026

https://smarturl.click/3QXm8

🥇 Чэмпіён сьвету Ігар Труноў і шэраг украінскіх атлетаў зьвярнуліся да МОК і арганізатараў зімовых Гульняў у Італіі з патрабаваньнем не дапусьціць спартоўцаў з краін-агрэсараў.

✊ Прэзыдэнт НАК Украіны Вадзім Гутцайт падтрымаў ініцыятыву: «Пакуль ідзе вайна, ім ня месца на міжнароднай арэне».

🏒 🇧🇾 Беларусь рыхтуе 13 атлетаў да Гульняў-2026 у шорт-трэку, фігурным і канькабежным спорце.

🇮🇹 Алімпіяда ў Картына д’Ампэца пройдзе з 6 да 22 лютага 2026 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ўпершыню за апошнія гады павіншаваў з Днём незалежнасьці ЗША прэзыдэнта Трампа, а ня толькі народ

🗣 «У пэрыяд Вашага першага прэзыдэнцтва Менск і Вашынгтон сталі на шлях нармалізацыі адносін. На жаль, у пэўны момант беларуска-амэрыканскае ўзаемадзеяньне адышло ад той пазытыўнай лініі, — напісаў Лукашэнка. — Перакананы, што такі стан не адпавядае нацыянальным інтарэсам ні нашых краінаў, ні народаў. Прыйшоў час яго зьмяніць».

Ён адзначыў, што Беларусь заўсёды выступала за пабудову канструктыўнага і паважлівага дыялёгу з ЗША.

🗣 «Спадзяюся на аднаўленьне станоўчай дынамікі міждзяржаўных кантактаў і рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў віншаваньні.

Аляксандар Лукашэнка пажадаў Дональду Трампу і народу ЗША міру, дабрабыту і росквіту.

А што было ў ягоных віншаваньнях раней?

📅 2024 — Падзякаваў простым амэрыканцам за дапамогу ў барацьбе з нацызмам і Чарнобылем. Запрасіў «паглядзець за гарызонт» і наведаць Беларусь. Пажадаў мірнага неба.

📅 2023 — Пажадаў амэрыканцам міру і заклікаў абіраць «здольных і адказных палітыкаў», каб прадухіліць глябальную катастрофу.

📅 2022 — Заклікаў забыць разыходжаньні і разам шукаць выйсьце зь небясьпечнай сытуацыі. Пажадаў здароўя, міру і веры ў лепшае будучыню.

📅 2021 — Нагадаў пра агульную барацьбу за сувэрэнітэт у мінулым і падкрэсьліў, што сувязі паміж народамі і бізнэсам мацнейшыя за палітыку.

📸(На фота — Лукашэнка падчас свайго першага візыту ў ЗША, 1995 год)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📞 Трамп: размова з Пуціным «не прынесла ніякага прагрэсу»

🗣 «Гэта была даволі доўгая размова, мы гаварылі пра многія рэчы, уключаючы Іран, а таксама, як вы ведаеце, пра вайну з Украінай. І я не ў захапленьні», — заявіў прэзыдэнт ЗША.

🗣 «Я не дасягнуў зь ім ніякага прагрэсу», — дадаў Дональд Трамп.

🚛 Таксама ён заявіў, што ЗША працягваюць пастаўкі ўзбраеньняў Кіеву.

🗣 «Мы даем зброю, мы працуем зь імі і спрабуем ім дапамагчы», — сказаў ён.

🗣 «Ведаеце, Байдэн спустошыў усю нашу краіну, даючы ім зброю, а мы павінны быць упэўненыя, што ў нас саміх яе дастаткова», — дадаў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 3 ліпеня на Радыё Свабода❤️

🎆 Для ўлады ў Беларусі 3 ліпеня — гэта дзень вызваленьня ад «калектыўнага Захаду», — філёзаф Баркоўскі пра сутнасьць сьвяткаваньня

🔉 Ціханоўская і Лукашэнка 3 ліпеня зьвярнуліся да беларусаў. Што сказалі

👮‍♂️ Бондарава ў пагонах? Расказваем пра Вольгу Чамаданаву, якая ўзначаліла партыю «Белая Русь»

📍 У Менску зьявіўся сквэр імя Акрэсьціна недалёка ад вядомага ізалятара

▪️ У Расеі пацьвердзілі гібель аднаго з камандуючых расейскага ВМФ

👍 На волю выйшаў былы піяршчык кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў і яшчэ каля 20 палітвязьняў

📱 З Арцёмам Шрайбанам пра незалежнасьць, Трампа і Ціханоўскага гутарыць Юры Дракахруст

▪️ Ад выбуху загінуў былы кіраўнік акупаванага Луганску

🌞 Як даць рады летняй сьпёцы. 7 парадаў

Читать полностью…
Subscribe to a channel