radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

📉 Беларусь стала трэцяй у антырэйтынгу банкруцтваў

Прычына — рэзкае зьмяненьне тэндэнцыі. У 2023 годзе колькасьць збанкрутаваных бізнэсаў у краіне рэзка зьнізілася. А ў 2024-м вярнулася прыблізна да ўзроўню 2022 году. У адсотках гэта вылілася ў +39%. А больш атрымалася толькі ў Сынгапура (+40%) і Ўкраіны (+126%), вынікае з справаздачы кампаніі Dun & Bradstreet.

Значна больш банкруцтваў за мінулае пяцігодзьдзе было ў чацьвёртым квартале 2021-га.

Затое ў 2022-м, калі сытуацыя выраўнялася, Беларусь заняла 1-е месца ў рэйтынгу краін з самым вялікім працэнтам зьніжэньня банкруцтваў (−49%).

Калі глядзець яшчэ далей у гісторыю, то ў лідэрах па банкруцтвах будзе 2014 год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Зяленскі пасьля размовы з Трампам: ЗША гатовыя дапамагчы Patriotʼамі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі назваў размову з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам 5 ліпеня «найлепшай» і «самай прадуктыўнай». Зяленскі падзякаваў Трампу за «гатоўнасьць дапамагаць» у пытаньні супрацьпаветранай абароны, падкрэсьліўшы, што «менавіта Patriot — ключ да абароны ад балістыкі».

🇺🇸Трамп назваў размову «стратэгічнай» і заявіў, што Ўкраіне патрэбныя для абароны Patriot (на фота).

🇷🇺3 ліпеня Трамп меў тэлефонную размову з расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным і застаўся ёй расчараваны.

🗣 «Здаецца, ён хоча ісьці да канца, проста працягваць забіваць людзей, гэта не вядзе да дабра», — сказаў Трамп.

🔗 Крыніца — radiosvoboda.org

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇧🇦 Суд Босьніі і Гэрцагавіны адмяніў ордэр на арышт прэзыдэнта Рэспублікі Сэрбскай Міларада Додзіка

Гэта адбылося 5 ліпеня пасьля таго, як ён добраахвотна прыйшоў у пракуратуру.

Разам з тым Додзік павінен пэрыядычна адзначацца і выконваць іншыя меры забароны, якія могуць пераглядацца кожныя два месяцы.

Крымінальны перасьлед Додзіка пачаўся ў 2023 годзе пасьля таго, як ён падпісаў закон, які прадугледжваў невыкананьне рашэньняў Канстытуцыйнага суду Босьніі і Высокага прадстаўніка ў Рэспубліцы Сэрбскай. Гэтыя законы пазьней былі адмененыя Канстытуцыйным судом.

Сёлета ў лютым суд у Сараеве завочна асудзіў Додзіка да 1 году зьняволеньня і 6 гадоў забароны на палітычную дзейнасьць.

Міларад Додзік па-ранейшаму ўзначальвае Рэспубліку Сэрбскую — аўтаномны рэгіён у складзе Босьніі і Гэрцагавіны.

У лютым 2024 году ён сустракаўся ў Менску з Лукашэнкам.

🔗 Крыніца — slobodnaevropa.org

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇳 Марк Рутэ: Кітай можа справакаваць Расею атакаваць NATO 🇷🇺

Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ лічыць, што ў выпадку, калі Кітай вырашыць сілай вярнуць Тайвань, Сі Цзіньпін можа папрасіць Уладзімера Пуціна адцягнуць увагу Эўропы нападам на тэрыторыю Альянсу.

Расея, паводле Рутэ, аднаўляе вайсковы патэнцыял зь неверагоднай хуткасьцю.

Цяпер яна выпускае ў 3 разы больш боепрыпасаў за 3 месяцы, чым усе краіны NATO разам — за год.

У якасьці рашэньня ён прапаную мацаваць адзінства NATO і супрацоўнічаць з Інда-Ціхаакіянскім рэгіёнам у абароне і тэхналогіях.

🔗 Крыніца — The New York Times.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧑‍💻 Па-беларуску — сьцісла! Моўны ТЭСТ

https://smarturl.click/w4188

Ёсьць нямала эканомных беларускіх словаў, якімі замяняем цэлыя словазлучэньні. Такому беларускаму слову часта няма аднаслоўнага адпаведніка і ў іншых мовах, напрыклад у расейскай.

Прайдзіце тэст — і беларуская мова надалей будзе ашчаджаць ваш час!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьвеце пачаў распаўсюджвацца новы варыянт COVID-19. Хвароба мае адзін спэцыфічны сымптом

Паводле экспэртаў, новы штам не выклікае больш сур’ёзных сымптомаў, чым папярэднія мутацыі, але мае здольнасьць часткова абыходзіць імунную рэакцыю. Сусьветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) ужо надае пільную ўвагу гэтаму варыянту.
https://smarturl.click/Y3xOM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тузін бэстсэлераў гэтага лета: дэтэктывы, трылеры, жаночыя раманы. Расказваем, што пачытаць у адпачынку

Пагаварылі зь беларускімі выдаўцамі, якія прэзэнтавалі свае «тройкі» сьвежых лёгкіх кніг, выдадзеных па-беларуску.
https://smarturl.click/9ojy4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тэхасе ад імклівай паводкі загінулі як найменш 24 чалавекі, вада змыла хрысьціянскі летнік

Наймацнейшыя залевы выклікалі раптоўную паводку на рацэ Гуадалупа ў Тэхасе, у выніку чаго загінулі як мінімум 24 чалавекі, дзясяткі зьніклі. Сярод іх – 23 дзяўчыны з хрысьціянскага летняга лягеру Camp Mystic, які разьмяшчаўся на беразе ракі. Паводле мясцовых уладаў, узровень вады ўзьняўся на восем мэтраў усяго за 45 хвілін, што не пакінула часу на эвакуацыю.

Улады прызнаюць, што, нягледзячы на ​​штармавыя прагнозы, маштабы бедзтва сталі непрадказальнымі. У Тэхасе адмянілі ўсе сьвяточныя мерапрыемствы з нагоды Дня незалежнасьці. Выратавальныя работы працягваюцца.
https://smarturl.click/gg6dR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуска з ЗША не па сваёй волі аказалася гераіняй расейскай антызаходняй прапаганды: «Не давярайце расейскім СМІ наогул!»

Пры гэтым некаторыя расейскія прапагандысцкія СМІ прадставілі Ганну як «Кацю, мадэль з Екацярынбургу, якая жыве ў ЗША, ненавідзячы гэтую краіну і марыць вярнуцца назад у Расею». Для Ганны гэта стала неспадзеўкай: яна пакінула Беларусь з палітычных прычынаў, а ў Расеі ўвогуле ніколі не была.
https://smarturl.click/DY4On

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Адэсе ўзарвалася машына вайскоўца, калі той сядаў у салён

Пра гэта піша агенцтва УНІАН са спасылкай на мясцовыя паблікі. Паведамляецца, што мужчына жывы і яму аказваюць дапамогу. Падрабязнасьці пакуль невядомыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура Варшавы пастанавіла дэпартаваць нападніка на Паўла Латушку

Яўгену Казанцаву, які напаў на Паўла Латушку ў Варшаве, прысудзілі штраф 6000 злотых і дэпартацыю, паведамляе Акруговая пракуратура Варшавы.

Паводле пракуратуры, справа набыла дзяржаўнае значэньне з прычыны характару і месца злачынства. Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня 2025 падчас лекцыі з нагоды 35-годзьдзя Усходнеэўрапейскага інстытуту пры Варшаўскім унівэрсытэце. Падчас публічнага выступу ў Паўла Латушку кінуў бак са сьмецьцем малады мужчына. Яго абвінавацілі ў паклёпе і замаху на недатыкальнасьць асобы. Ён прызнаў віну, пакаяўся і растлумачыў, што дзейнічаў у стане афэкту.
https://smarturl.click/oV41W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп падпісаў законапраект аб скарачэньні падаткаў і дзяржаўных выдаткаў, які ён сам назваў «вялікім прыгожым законам»

Што вядома пра дакумэнт і чаму яго крытыкуюць:

🔸Ён прадугледжвае зьніжэньне падаткаў і павелічэньне фінансаваньня Пэнтагону і памежнай бясьпекі.

🔸Паводле Бюджэтнага ўпраўленьня Кангрэсу, гэты закон дадасьць амаль 3,8 трыльёна даляраў да дзяржаўнага доўгу ЗША на працягу наступных 10 гадоў.

🔸Закон прадугледжвае скарачэньне праграм сацыяльнай падтрымкі, у тым ліку Medicaid — мэдычнай дапамогі для людзей зь нізкім узроўнем даходу. Новыя правілы ўскладняць доступ да яе.

🔸Medicaid ахоплівае 71 мільён амэрыканцаў, і гэта можа пазбавіць да 12 мільёнаў чалавек мэдычнага страхаваньня, піша Reuters.

🔸Рэспубліканцы падтрымалі дакумэнт (толькі двое прагаласавалі супраць), дэмакраты выступілі супраць і назвалі закон «падарункам багатым».

Найбольшую карысьць ад гэтага дакумэнта атрымаюць амэрыканскія карпарацыі, заможныя грамадзяне і малы бізнэс, піша Reuters.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 ліпеня на Радыё Свабода❤️

📌«Дух свабоды»: 75 гадоў Радыё Свабодная Эўропа

📌Расея пасьля размовы Пуціна з Трампам нанесла адзін з наймацнейшых удараў па Ўкраіне. Дзясяткі пацярпелых

📌Памерці, каб вярнуцца. Гісторыі беларусаў, якім можна прыехаць на радзіму толькі пасьля сьмерці

📌У Чэхіі — энэргетычны каляпс: не працуе грамадзкі транспарт, аэрапорт і чыгунка

📌Праверка фонду ByHelp выявіла выцек даных з базы арганізацыі. Аляксей Лявончык ня згодны

📌«Абмеркавалі магчымасьці СПА і дамовіліся, што будзем працаваць над павелічэньнем абароны неба». Зяленскі пра размову з Трампам

📌 Ядзерная зброя, Ціханоўскі, ЗША — Лукашэнка апраўдваецца. Вынікі тыдня з Карбалевічам

📌 Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Польшчы і Армэніі накіравалі расейскім пасольствам ноты пратэсту

Міністэрства замежных спраў Армэніі выклікала расейскага амбасадара і ўручыла яму ноту пратэсту ў сувязі з «адкрыта недружалюбнай, а часам і варожай прапагандай» у расейскіх мэдыя ў адрас афіцыйнага Ерэвану, піша РБК.

«Падобныя заявы ня толькі абсурдныя, бо незразумела, як і чаму прадухіленьне дзяржаўнага перавароту лічыцца недружалюбным крокам, але і зьяўляюцца грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы», — заявілі ў МЗС Армэніі.

МЗС Польшчы выказаў пратэст расейскаму пасольству ў адказ на ўдары расейскага войска па мірным насельніцтве Ўкраіны і па будынку польскага пасольства ва Ўкраіне.

На здымку расейская амбасада ў Ерэване

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армія РФ другі раз за дзень ударыла па Крывым Рогу, ёсьць пацярпелыя і разбурэньні

Расейскія войскі другі раз за дзень ударылі па родным горадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага — Крывым Рогу. У горадзе ёсьць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.

«Увечары расейскае войска зноў ударыла па Крывым Рогу. Узьнік пажар, пашкоджаная грамадзянская інфраструктура. Ёсьць пацярпелыя», — напісаў Лысак у тэлеграме.

Паводле паведамленьня Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях, 4 ліпеня расейскае войска нанесла паўторны ўдар па Крывым Рогу, параніўшы ратавальнікаў. Па дадзеных ДСНС, сярод шасьці пацярпелых двое — супрацоўнікі службы. Атака таксама выклікала некалькі пажараў.

Раніцай 4 ліпеня расейскае войска атакавала Крывы Рог бесьпілётнікамі, улады паведамілі пра шэсьць пацярпелых.

Расейцы раней ужо выкарыстоўвалі тактыку двайнога ўдару, у выніку чаго гінулі і атрымлівалі раненьні ратавальнікі, які працавалі на месцы першага абстрэлу.

Здымак ДСНС Украіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Пасьля рашэньняў дзяржорганаў Літвы — зьняволеньне ў Беларусі

Літоўскі партал Delfi апублікаваў расьсьледаваньне, якое датычыцца рашэньняў Дэпартамэнту міграцыі Літвы ў дачыненьні да некаторых беларусаў, у тым ліку тых, хто прымаў удзел у баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны.

⛔️ Прычыны адмоваў, паводле Delfi, часта грунтуюцца на мінулай працы ў беларускіх дзяржаўных установах, нават калі гэтая праца не была зьвязаная зь сілавымі структурамі. Людзі ў такіх выпадках могуць быць прызнаныя «патэнцыйнай пагрозай нацыянальнай бясьпецы».

У расьсьледаваньні прыводзяцца канкрэтныя прыклады.

1️⃣ Васіль Верамейчык. Ваяр палка Каліноўскага, паранены ў баях за Ўкраіну. Яму было адмоўлена ў прытулку ў Літве, што ў выніку прывяло да яго затрыманьня ў Віетнаме і выдачы ў Беларусь. Цяпер ён у СІЗА КДБ.

2️⃣ Аляксандар Клачко. Яшчэ адзін добраахвотнік Палка Каліноўскага, які доўгі час чакаў рашэньня па сваёй заяве на прытулак, сутыкаючыся зь цяжкасьцямі ў атрыманьні мэдыцынскай дапамогі. Статус уцекача ён атрымаў пасьля публічнага звароту да грамадзкасьці.

3️⃣ Марына. Беларуска, якая больш за шэсьць гадоў жыве ў Літве, замужам за грамадзянінам Літвы і мае зь ім дзіця. Яе дазвол на жыхарства быў скасаваны праз тое, што яна працавала ў дзяржаўнай установе Беларусі шмат гадоў таму, але яна адстаяла сваё права ў судзе.

4️⃣ Ганна Карпікава. Беларуска, якая спрабавала атрымаць дазвол на жыхарства ў Літве, каб жыць са сваёй літоўскай партнэркай. Ёй адмовілі, забараніўшы ўезд на пяць гадоў, праз тое, што яна паўгода працавала ў кол-цэнтры «Альфа-Банка» ў 2014 годзе. Яна падала ў суд, але прайграла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☀️ Разьбіваем папулярныя міты аб тым, як усьцерагчыся ад сьпёкі

https://smarturl.click/MGmk4

🥛 Пры апёку трэба мазацца сьмятанай?

🌊 Калі вельмі горача, трэба хутчэй скочыць у ваду?

🧊 Чым халаднейшы напой, тым лепш ён астуджвае?

🧼 Халодны душ дапаможа адразу справіцца са сьпёкай?

☕️ Гарачая гарбата ў сьпякоту – добрая ідэя, каб прапацець і астудзіцца?

💨 Вэнтылятар уратуе ад усякай сьпякоты?

☕️ Калі ня хочацца піць — значыць, усё добра?

🍺Куфаль халоднага піва — выдатны рэцэпт на сьпякоту?

Разьбіраемся, якія парады на сьпякоту даюць вынік, а якія — толькі шкодзяць. І што рабіць, каб не давесьці сябе да цеплавога ўдару.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прычынай блэкаўту ў Чэхіі стаўся абрыў кабэлю на галоўнай лініі перадачы

І гэта запусьціла ланцуг праблем:

🔌 спынілася вялікая вугальная электрастанцыя

🔌 іншыя лініі ня вытрымалі нагрузкі

🔌 выйшла з ладу частка сеткі — адключыліся 9 падстанцый

Улады падкрэсьліваюць:

❌ гэта не кібэратака,

❌ не праблема «зялёнай» энэргетыкі,

✅ прычына хутчэй у старых сетках і недахопе інвэстыцый.

🔗 Крыніца — @MinistrVlcek 📱

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚀 Маск абвясьціў пра стварэньне ўласнай палітычнай партыі

Ілан Маск паведаміў, што стварае новую палітычную сілу — America Party («Амэрыканская партыя»). Ён патлумачыў гэта тым, што, на яго думку, ЗША фактычна «жывуць у аднапартыйнай сыстэме, а не ў дэмакратыі, праз марнатраўства і карупцыю».

🗣 «Зь перавагай два да аднаго вы хочаце новую палітычную партыю — і вы яе атрымаеце. Сёньня створана America Party, каб вярнуць вам вашу свабоду», — напісаў Маск у сацсетцы 📱.

Перад гэтым Маск заяўляў, што створыць партыю, калі Кангрэс ухваліць спрэчны закон пра падатковыя льготы, які прэзыдэнт Трамп назваў «вялікім цудоўным законам». Маск таксама прыгразіў, што кангрэсмэны, якія падтрымаюць гэты праект, прайграюць праймерыз у 2026 годзе.

У адказ Дональд Трамп абвінаваціў Маска ў тым, што той «атрымаў больш субсыдый, чым хто б там ні было ў гісторыі» і што бязь іх Tesla нібыта давялося б закрыць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

4 гады таму вынесьлі прысуд Віктару Бабарыку

6 ліпеня 2021 году суд у Менску паслаў у калёнію ўзмоцненага рэжыму на 14 гадоў прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Віктара Бабарыку. Яго абвінавацілі нібыта ў атрыманьні хабару і адмываньні грошай. Віктар Бабарыка віны не прызнаў. Праваабаронцы лічаць яго палітвязьнем.

Таксама сёньня дзень народзінаў Марка Шагала, 120 гадоў Пятру Глебку.

Пра іншыя падзеі з датай 6 ліпеня можна прачытаць у публікацыі Ўжо сёньня.

Каляж: Belsat

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што адбылося ў Беларусі і зь беларусамі 7 ліпеня

Варшава пастанавіла дэпартаваць у Беларусь нападніка на Латушку. Гайдукевіч прапануе напады на апазыцыянэраў «залічыць пры вяртаньні»

У Польшчы памёр беларускі рэжысэр Андрэй Бардухаеў-Арол, адзін са стваральнікаў унікальнага гомельскага тэатру

«Будслаўскі фэст» праходзіць у Беларусі. Апостальскі нунцый прывез блаславеньне папы Льва XIV

Беларуска з ЗША не па сваёй волі аказалася гераіняй расейскай антызаходняй прапаганды: «Не давярайце расейскім СМІ наогул!»

Тузін бэстсэлераў гэтага лета: дэтэктывы, трылеры, жаночыя раманы. Расказваем, што пачытаць у адпачынку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўжыла пры ўдары па Харкаве «Шахеды» з затрымкай выбуху, якія могуць узрывацца і праз 20 гадзін

У адным з расейскіх ударных дронаў тыпу «Шахед /«Герань», якім Расея атакавала Харкаў 4 ліпеня, знайшлі аскепкавыя баявыя элемэнты, якія ўзрываюцца з затрымкай, – паведамляе ўкраінскі Міжрэгіянальны цэнтар гуманітарнага разьмініраваньня і хуткага рэагаваньня. Пасьля падзеньня такога дрона боепрыпасы выбухаюць адзін за адным з затрымкай ад 2 да 6 гадзін, а апошні – праз 20 гадзін. Гэта абцяжарвае працу па ліквідацыі наступстваў удару і ўяўляе небясьпеку для мірных жыхароў, якія могуць знайсьці неразарваныя суббоепрыпасы баявой часткі такога дрона.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літовец, які шпіёніў за беларускай апазыцыяй, просіць абмяняць яго на літоўскіх шпіёнаў у Беларусі

Мантас Данелюс, які адбывае пакараньне ў турме ў Правенішкесе за шпіянаж на карысьць Беларусі, хоча, каб яго абмянялі на грамадзян Літвы, якія сядзяць у беларускіх турмах — ён ужо зьвязаўся з прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам і літоўскай пэнітэнцыярнай службай з гэтай нагоды, паведамляе ELTA.

«Я хачу ў Беларусь, але не ў турму, а на свабоду, гэта значыць, каб мяне абмянялі на грамадзян Літвы, асуджаных у Беларусі за шпіянаж на карысьць Літвы: Алену Раманаўскене (6 гадоў), Андрэя Кобеля (9 гадоў), альбо вялікую групу прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай, якія сядзяць у беларускіх турмах і ўсё яшчэ чакаюць магчымасьці прыехаць у Літву, якую яны лічаць «абяцанай зямлёй», піша Данелюс у лісьце да журналіста ELTA.


https://smarturl.click/w41xb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Будслаўскі фэст» праходзіць 4 і 5 ліпеня пад дэвізам: «Міласэрнасьць Божая – давяраем Табе»

Жывая трансьляцыя сьвятой імшы, якую служыў мітрапаліт Менска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі, вялася на тэлеканале «Беларусь 3».

Пілігрымы, якія прыйшлі з усёй Беларусі, моляцца цудадзейнаму абразу Маці Божай Будслаўскай. Абраз славіцца шматлікімі цудамі, а Будслаў вядомы як месца зьяўленьня вернікам Найсьвяцейшай Панны Марыі, якое, паводле легенды, адбылося 2 ліпеня 1588 году. У 2018-м фэст уключаны ў Рэпрэзэнтатыўны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА.

Фота: BELTA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр вядомы рэжысэр з Гомля Андрэй Бардухаеў-Арол

Апошнія гады Андрэй жыў і працаваў у Варшаве, кіраваў Team Theatre і займаўся мэдыя-праектамі, уключаючы TikTok-каналы пра Беларусь, гісторыю і права, супрацоўнічаў з «Флагштокам». Яму было 49 гадоў, паведамляе БАЖ і публікуе просьбу пра дапамогу сям'і.

У Андрэя засталіся жонка і чацьвёра дзяцей. Аб тым, што ў яго анкалягічная хвароба, стала вядома ў сьнежні 2024 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ядзерная зброя, Ціханоўскі, ЗША — Лукашэнка апраўдваецца. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Падчас урачыстасьцяў на 3 ліпеня Лукашэнка выглядаў надзвычай нэрвова. Ён шмат гаварыў не пра перамогі, а апраўдваўся: за ядзерную зброю, за перамовы з ЗША, за вызваленьне Ціханоўскага.

Упершыню за доўгі час ён столькі казаў пра палітвязьняў. Чаму афіцыйнае «сьвята» прайшло пад знакам унутранага напружаньня і няўпэўненасьці, разважае палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://www.youtube.com/watch?v=TtJAS7xLVGE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму сышоў Барыс Сачанка, 60 гадоў Людміле Рублеўскай, дзень памяці Юркі Лістапада і Васіля Віткі

🕯 5 ліпеня 1995 году памёр Барыс Сачанка (на здымку), беларускі пісьменьнік, публіцыст, перакладчык, выдавец, галоўны рэдактар Беларускай Энцыкляпэдыі, калекцыянэр рэдкіх беларускіх кніг, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа і Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа.

🕯 А роўна праз два гады пасьля яго памёр Васіль Вітка (сапр. Цімох Васілевіч Крысько) — клясык беларускай дзіцячай літаратуры, паэт і празаік, драматург і перакладчык, публіцыст, літаратурны крытык.

🕯 Таксама ў гэты дзень узгадваем Юрку Лістапада, расстралянага ў 1938-м у ГУЛАГу. Лістапад — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

🌸 У гэты ж дзень у 1965 годзе нарадзілася Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца, паэтка.

Больш падзей 5 ліпеня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/0ByX5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўніца «Кібэрпартызанаў» Шаметавец пра беларускія спэцслужбы: А што яны сапраўды ўзламалі?

Ці сапраўды КДБ падсунуў «Кібэрпартызанам» дэзынфармацыю ў выглядзе сфальсыфікаванай базы даносаў КДБ? Ці маглі беларускія спэцслужбы выцягнуць каштоўную інфармацыю аб «Кібэрпартызанах» праз Анжаліку Мельнікаву? Ці праўда, што спэцслужбы вельмі эфэктыўныя ўва ўзломе базаў дадзеных?

Адказ Юліяны Шаметавец: https://smarturl.click/E1A9V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Крыце трэці дзень змагаюцца з магутнымі ляснымі пажарамі

Парывы ​​ветру ўскладнілі намаганьні па стрымліваньні лясных пажараў на Крыце, якія зьнішчылі лясы і аліўкавыя гаі і прымусілі тысячы жыхароў і турыстаў эвакуавацца. У вагоні гінуць жывёлы, гараць жылыя дамы і гаспадарчыя пабудовы.

На трэці дзень апэрацыі на месцы былі каля 130 пажарных, 48 адзінак транспарту і шэсьць верталётаў. Вецер і сухасьць павялічваюць рызыку таго, што пажары могуць зноў узьнікнуць у тых раёнах вострава, дзе іх ужо лякалізавалі.

Праблемы і ў сталіцы Грэцыі Атэнах — каля 800 чалавек эвакуавалі з прыгараду Каропі, дзе больш за 120 пажарных змагаліся з агнём. Пажары на Крыце і ў Атэнах адбываюцца ў той час, калі большая частка Эўропы ахопленая сьпёкай. Reuters паведамляе, што ў Эўразьвязе адзначылі, што празь лясныя пажары на кантынэнце ўжо загінулі як найменей восем чалавек.

На здымку наступствы пажару каля гораду Ерапэтра на Крыце

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Арцём Шрайбман — пра абяцаньні Сяргея Ціханоўскага нанесьці ўдар па рэжыме Лукашэнкі

❓ Лукашэнка, выступаючы напярэдадні афіцыйнага дня незалежнасьці, даў зразумець, што ня ўсе ў яго атачэньні згодныя з вызваленьнем палітвязьняў. Але хіба для дыктатара маюць хоць якое значэньне думкі яго падданых, хоць бы і зь яго блізкага атачэньня?

🗣 Я думаю, што ёсьць разуменьне, асабліва пасьля дваццатага году, што ляяльнасць гэтых людзей — сілавікоў, ідэолягаў, прапагандыстаў — прынцыпова важная нават у аўтарытарным рэжыме. І проста загадаць ім зараз думаць па-новаму, азначала б рызыкаваць тым, што яны ў наступны крытычны момант яго не падтрымаюць. Я думаю, што Лукашэнка стаў шанаваць іх ляяльнасць пасьля дваццатага году яшчэ больш, асабліва тых, хто застаўся зь ім, прайшоў зь ім гэты час. Таму гэта ня першы раз, калі Лукашэнка спрабуе легітымізаваць свае рашэньні ў вачах гэтых людзей, у вачах «ястрабаў».

🗣 І камісія па вяртаньні, сабраная, па сутнасьці, з гэтых жа людзей, мне бачыцца такім жа мэханізмам. Гэта спосаб зрабіць так, каб ні ў кога не было сумневаў, што гэтыя рашэньні — гэта не вальнадумства ці валюнтарызм Лукашэнкі, гэта дэманстрацыя таго, што паслабленьні ўхвалілі нават «ястрабы», што і яны былі ўцягнутыя ў прыняцьце рашэньняў. Ён хоча, каб яго рашэньні не ўспрымаліся як нейкая патэнцыйная здрада найбліжэйшымі яго паплечнікамі.

🗣 Цяпер ужо адкрыта гаворыцца, што памілаваньні — гэта частка дыялёгу з Захадам. І Лукашэнка наўпрост намякае на тое, што вызваленьне Ціханоўскага — гэта міна запаволенага дзеяньня пад адзінства апазыцыі.

🎙 Цалкам камэнтар Шрайбмана Свабодзе тут: https://smarturl.click/MGmLo

Читать полностью…
Subscribe to a channel