radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16588

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Вызваляць палітвязьняў уладу прымушае ціск. Ціск часу» — палітоляг Андрэй Казакевіч

Як адрэагавалі беларусы на першыя крокі Сяргея Ціханоўскага пасьля вызваленьня? Вызваленьне на працягу году трох соцень палітвязьняў — вынік ціску ці перамоваў? Ці можа Трамп пераканаць Эўропу падтрымаць яго палітыку адносна Беларусі?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч: https://smarturl.click/e01q1

На здымку Сяргей і Сьвятлана Ціханоўскія, Вільня, 28 чэрвеня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС паведамілі аб затрыманьні мэдыкаў, якія нібыта лябіявалі інтарэсы замежнай фармкампаніі

🗣 «Цягам некалькіх гадоў разам з памагатымі жанчына забясьпечвала магчымасьці замежнай кампаніі пастаўляць у нашу краіну розныя мэдпрэпараты на мільёны рублёў. За лябіяваньне інтарэсаў бізнэсоўцаў належалі „падзякі“: грашовыя ўзнагароды, дарагія падарункі, сямейныя туры за мяжу, наведваньне забаўляльных устаноў», — паведамілі ў МУС Беларусі.

Згодна з паведамленьнем, падазраваную затрымалі адразу пасьля яе канфідэнцыйнай сустрэчы зь бізнэсоўцам, ад якога тая нібыта атрымала больш за 7 тысяч даляраў.

Падрабязнасьці: https://smarturl.click/GgWym

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Павал Латушка паведаміў пра спробу самазванцаў узяць у яго інтэрвію

У запыце прапаноўваўся ўдзел у здымках паўнамэтражнага дакумэнтальнага фільму аб супраціве Эўропы агрэсіі з боку Расеі і Беларусі. Аднак пасьля прапановы прэс-службы Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня перайсьці ў мэсэнджар для пацьверджаньня асобы і працягу далейшай камунікацыі, чалавек спыніў камунікацыю.

Таксама знайшлася несапраўдная старонка Гарынай у фэйсбуку, створаная яшчэ ў 2022 годзе. Ірына Гарына сапраўды існуе і насамрэч працуе ў названым выданьні, але ніякіх запытаў на здымкі з Латушкам яна не дасылала.

Раней стала вядома, што невядомыя людзі, нанятыя праз тэлеграм, прыходзілі ў офіс Сьвятоаны Ціханоўскай і намагаліся ўзяць у яе інтэрвію. Але падазроныя паводзіны гасьцей пацягнулі праверку, у час якой высьветлілася, што «Новая газета Европа» насамрэч сваіх журналістаў да Ціханоўскай не пасылала. У офісе падазраюць, што гэтыя дзеяньні інсцэнаваныя беларускімі або расейскімі спэцслужбамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы прызналі музыку Алега Хаменку палітзьняволеным

Як стала вядома праваабаронцам, супраць Алега Хаменкі завялі крымінальную справу за супрацу зь незалежным беларускім мэдыя, якое знаходзіцца ў сьпісе гэтак званых «экстрэмісцкіх фармаваньняў». Канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць, на сёньня невядомы.

Праваабаронцы лічаць, што затрыманьне і крымінальны перасьлед Алега Хаменкі зьяўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаваньні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова.

Праваабаронцы прыйшлі да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага перасьледу Алега Хаменкі зьяўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненьне ці зьмяненьне характару яго публічнай дзейнасьці.

🎼 Алег Хаменка — адзін з самых вядомых беларускіх музыкаў. У 1992 годзе ён стаў адным з заснавальнікаў гурту «Палац», які граў у наватарскім стылі фольк-мадэрн.

«Палац» прадстаўляў Беларусь на шэрагу міжнародных фэстываляў: Tanz und Folkfest у Нямеччыне, «Країна Мрій» ва Ўкраіне, Suklegos у Літве, «Галасы Азіі» ў Казахстане і г.д.

На першых трох «Рок-каранацыях» гурт нязьменна станавіўся ляўрэатам у намінацыі «Традыцыі і сучаснасьць». У творчым багажы «Палацу» восем музычных альбомаў, а таксама ўдзел у мностве тэматычных складанак у Беларусі і за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці «адкрыюць неба», каб выйшаў Бяляцкі? Жывы эфір з Розай Турарбекавай

«Адчыняйце паветраную прастору і Алесь Бяляцкі адразу выходзіць», кажа праўладны дзяяч Васкрасенскі. Што павінна адбыцца, каб вызвалілі ўсіх палітвязьняў? На што разьлічваў Лукашэнка, вызваліўшы Ціханоўскага? Якім будзе працяг перамоваў паміж прадстаўнікамі ЗША і афіцыйным Менскам?

Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» а 16-й гадзіне менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае з гісторыкам, палітолягам Розай Турарбекавай.

📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/live/WqtWe-K336U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў, што Расея парушыла міжнароднае права ва Ўкраіне і адказная за зьбіцьцё рэйса MH17

https://smarturl.click/L32Z3

Гэта першы выпадак, калі міжнародны суд прызнаў адказнасьць Масквы з моманту поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну, паведаміла AP.

ℹ️ Boeing 777, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў зьбіты 17 ліпеня 2014 году з ракетнай устаноўкі «Бук» расейскай вытворчасьці, выпушчанай з тэрыторыі на ўсходзе Украіны, якая кантралявалася прарасейскімі сэпаратыстамі. Усе 298 чалавек на борце загінулі, у тым ліку 196 грамадзян Нідэрляндаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму Эўразьвяз дагэтуль не прыняў новы пакет санкцый супраць Беларусі і Расеі

https://smarturl.click/lABjL

Эўрапейскі Зьвяз набліжаецца да таго, каб нарэшце прыняць чарговы пакет санкцый, 18-ы ад пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну . Але два пункты ўсё яшчэ застаюцца няўзгодненымі.

1️⃣ Абмежаваньне столі цэнаў на расейскую нафту. Яно ўсё яшчэ ёсьць у праекце, зь якім азнаёмілася Радыё Свабода, але ёсьць пытаньне, ці застанецца яно там.

2️⃣ Славаччына наклала вэта на пытаньне, якое зьвязана з санкцыямі, хоць непасрэдна і не зьяўляецца часткай пакета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎤 CNN: Трамп пагражаў разбамбіць Маскву, каб не дапусьціць нападу Расеі на Ўкраіну

https://smarturl.click/4O7Wx

На апублікаваным аўдыёзапісе, зробленым яшчэ ў 2024 годзе Трамп, згадваючы падзеі свайго першага прэзыдэнцкага тэрміну, апавядае:

🗣 «Я сказаў Пуціну: „Калі вы ўварвяцеся ва Ўкраіну, я разбамблю Маскву да ўсіх д’яблаў. У мяне ня будзе выбару“».

Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што Ўладзімер Пуцін у адказ сказаў, што ня верыць у рэальнасьць гэтай пагрозы. Аднак, як сьцьвярджае Трамп, Пуцін паверыў у яе «на 10%».

А, на думку прэзыдэнта ЗША, каб утрымаць Расею ад уварваньня, хапіла б і 5%.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

БМЗ пад ціскам заходніх санкцый і кітайскіх канкурэнтаў спыніў вытворчасьць асобных відаў прадукцыі

https://smarturl.click/QbR56

На расейскі рынак выйшлі кітайскія вытворцы аўтамабіляў, якія маюць уласныя шыны, што зьнізіла попыт на мэталакорд з БМЗ.

Жлобінскаму заводу даводзіцца шукаць новыя нішы і праводзіць «аптымізацыю пэрсаналу»,

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧹 «Будуць школу мыць». Навошта школьнікаў хочуць абавязаць працаваць і як гэта ўспрымаюць іх бацькі

https://smarturl.click/vd2M8

🔸 У Міністэрстве адукацыі вырашылі ўвесьці для школьнікаў летнюю працоўную практыку. Праходзіць яе будуць у школе, а таксама «на базе сельскагаспадарчых прадпрыемстваў».

🔸 Практыка будзе праводзіцца напрыканцы навучальнага году — ужо на вакацыях. Што дакладна будуць рабіць дзеці — вызначыць адміністрацыя школы.

🥔 Раней у Беларусі ўжо былі школьныя «адпрацоўкі» — яны спыніліся пасьля трагедыі ў 2016 годзе, калі на полі загінула васьміклясьніца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 Курскі губэрнатар: Ад атакі ўкраінскага дрону па гарадзкім пляжы загінулі тры чалавекі

https://smarturl.click/zdGW6

▪️ Губэрнатар Курскай вобласьці Аляксандар Хінштэйн заявіў, што 8 ліпеня ўвечары бесьпілётнік ударыў па гарадзкім пляжы ў Курску. Загінулі 3 чалавекі, яшчэ 7 параненыя, зь іх пяцёра ў цяжкім стане, у тым ліку 5-гадовы хлопчык.

▪️ У горадзе Рыльск (каля 20 км ад мяжы з Украінай) украінскі дрон ударыў па інфэкцыйным корпусе шпіталя, будынку хуткай дапамогі і офісе аграфірмы. Параненыя дзьве жанчыны, — напісаў Хінштэйн.

▪️ У сяле Карыж (каля 15 км ад украінскай мяжы) дрон ударыў па прыватным доме — паранены 70-гадовы мужчына.

▪️ Расейскае міністэрства абароны паведаміла, што за ноч зьбіла 86 украінскіх дронаў над чатырма зь пяці памежных зь Украінай абласьцей, а таксама над Тульскай, Арлоўскай, Смаленскай, Разанскай абласьцямі і ў Маскоўскім рэгіёне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Святлана Ціханоўская сустрэлася зь міністрам унутраных спраў Літвы Уладзіславам Кандратовічам

📌 Літва пацьвердзіла далейшую падтрымку беларусаў. Ціханоўская падзякавала за дапамогу і прапанавала стварыць рабочую групу для вырашэння праблем з дазволамі на жыхарства і дакумэнтамі.

📌 Міністр зазначыў, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, а пры патрэбе рашэнне можна абскардзіць праз суд.

📌 Ціханоўская таксама папрасіла працягнуць тэрміны замены аўтамабільных нумароў для беларусаў.

📌 Сустрэча прайшла на беларускай мове.

🗣 «У год мяжу з Беларуссю перасякаюць каля 1,5 мільёнаў разоў і для Літвы вельмі важнае пытанне бяспекі», — сказаў Кандровіч. Але памежныя пераходы застануцца адкрытымі для пасажыраў.

📊 Часовы дазвол на жыхарства ў Літве маюць 52 287 беларусаў, гэта на 5 377 менш, чым на пачатак году, адзначае «Позірк».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 70-годзьдзе Дзіцячай чыгункі ў Менску, дзень народзінаў Уладзімера Някляева

9 ліпеня 1946 году нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

У гэты ж дзень у 1955-м у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка.

Больш падзей 9 ліпеня ў гісторыі — пад спасылкай: https://smarturl.click/VR60n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 Трамп: «Пуцін нагаварыў шмат лухты, магчымыя санкцыі»

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак на пасяджэньні свайго кабінэту ў Белым доме, што ён незадаволены расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых санкцый адносна Расеі ў сувязі з яе нежаданьнем завяршаць вайну ва Ўкраіне.

Па словах Трампа, Пуцін «нагаварыў нам мноства ўсякай лухты». Амэрыканскі прэзыдэнт падкрэсьліў, што Пуцін паводзіць сябе зь ім «ветліва», але на практыцы гэта «ня мае ніякага сэнсу», паколькі, паводле Трампа, мноства людзей працягвае гінуць.

На пытаньне аб тым, як Трамп будзе рэагаваць на апошнія дзеяньні Расеі, прэзыдэнт ЗША адзначыў, што можа зрабіць «невялікі сюрпрыз». Ён дадаў, што вывучае законапраект аб новых санкцыях супраць Расеі, распрацаваны групай сэнатараў. Пры гэтым, па словах Трампа, прыняцьце гэтага дакумэнту будзе залежаць ад яго меркаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выгляд Сяргея Ціханоўскага — гэта доказ злачынства». У Эўрапарлямэнце адбылася дыскусія па Беларусі

Падчас дыскусіі, сярод іншага, выступіла польская эўрадэпутатка Малгажата Гасеўская, якая зьяўляецца кіраўніцай дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю.

Яна заявіла, што:

«Лукашэнка вызваліў 30 закладнікаў. Ня „вязьняў“ — закладнікаў, жорстка катаваных, маральна і фізычна зьнясіленых. Іх зьнешні выгляд гаворыць сам за сябе. Паглядзіце на твар Сяргея Ціханоўскага — гэта не аблічча чалавека, які зноў здабыў свабоду. Гэта доказ злачынства».


Малгажата Гасеўская мяркуе, што рэжым у Беларусі не спыняецца і ня спыніцца. Паводле яе меркаваньня, у 2025 годзе ў Беларусі адбудзецца больш за 1700 новых арыштаў і зьявяцца сотні новых палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палац Радзівілаў у Дзятлаве зноў выставілі на продаж

Пры папярэдніх таргах за палац прасілі 296,064 тысяч рублёў. Тады маёмасьць ніхто не набыў. Цяпер суму зьнізілі да 148 тысяч рублёў, паведаміла прэс-служба біржы.

У лістападзе 2022 году палац купіў расейскі бізнэсовец, прычым выклаў за гэта толькі 96 рублёў, столькі складалі тады тры базавыя велічыні. Зь нейкай прычыны расеец ня даў рады з палацам, і гістарычную маёмасьць у яго забралі, перадаўшы Дзятлаўскаму райвыканкаму.

Паводле ўмоваў таргоў, пакупніку даюць тры гады на тое, каб ён пачаў выкарыстоўваць аб’ект.

Палац быў пабудаваны ў 1751 годзе па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла на левым беразе ракі Дзятлаўкі. З канца XVIII стагодзьдзя належаў Солтанам. За ўдзел Солтанаў у паўстаньні 1831 году сядзібу ў 1836 годзе забралі царскія ўлады. У другой палове XIX ст. палац выкарыстоўвалі як казармы для кавалерыйскіх часьцей. У пачатку XX ст. у палацы была разьмешчана школа. У савецкія часы ў будынку месьціўся раённы шпіталь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генэральная пракуратура прызнала Аб’яднаны пераходны кабінэт «тэрарыстычнай арганізацыяй»

Пра гэта гаворыцца на сайце Генпракуратуры. Заяву на такое прызнаньне падаваў сам генэральны пракурор краіны Андрэй Швед.

«Удзельнікі кабінэту на рэгулярнай аснове арганізуюць зборы грошай, закупляюць сродкі паражэньня і іншую маёмасьць у інтарэсах тэрарыстычнай арганізацыі — палка імя Кастуся Каліноўскага, тым самым яны непасрэдна фінансуюць тэрарыстычную дзейнасьць. Устаноўленыя факты датычнасьці сяброў фармаваньня і да функцыянаваньня тэрарыстычнай арганізацыі ByPol», — такую заяву Генпракуратура выпусьціла яшчэ ў красавіку.

Аб’яднаны пераходны кабінэт Беларусі быў створаны ў жніўні 2023 году. Як тады заявіла яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская, адной з мэтай АПК будзе абараняць незалежнасьць і сувэрэнітэт Рэспублікі Беларусь, прадстаўляць нацыянальныя інтарэсы Беларусі. Ажыцьцявіць фактычную дэакупацыю Беларусі. А таксама распрацоўваць і выконваць рашэньні, неабходныя для дасягненьня дэмакратычных перамен у Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❕Работы па аднаўленьні праблемаў з паказваньнем балянсу на банкаўскіх картках працягваюцца, іх ня здолелі выправіць да абяцаных 17:00. Як паведаміў працэсінгавы цэнтар, работы працягнуцца да 22-й гадзіны.

Раней адбыўся тэхнічны збой, які пацягнуў за сабой некарэктнае адлюстраваньне балянсаў па картках у некаторых кліентаў «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк» і «Белінвэстбанк».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы

У вёсцы Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане адкрылі бюст Янкі Купалы з нагоды дня ягонага нараджэньня, стагодзьдзя прысваеньня яму званьня народнага паэта Беларусі, а таксама 50-годзьдзя адзінага ў Расеі музэю беларускага паэта.

Зь вёскі Печышчы Верхнеўслонскага раёну ў Татарстане, у якой Янка Купала быў у эвакуацыі ў часе Другой усясьветнай вайны, беларускага паэта выклікалі ў Маскву, дзе ён загінуў у 1942 годзе.

Падрабязьней: https://smarturl.click/mB7wG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Матэматыка рэпрэсій. 105 памілаваных супраць 167 новых палітвязьняў

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся сем хваляў памілаваньня палітзьняволеных — агулам было вызвалена 105 чалавек. Апошняя частка памілаваных выйшла на волю 2 ліпеня.

З таго часу палітвязьнямі былі прызнаныя яшчэ 167 новых арыштаваных.

На сёньня ў Беларусі 1151 палітычны зьняволены.

🔗 Крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔄 Пазьней у кампаніі паведамілі, што адновяць нармальны стан рахункаў да 17-й гадзіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як пытаньне палітвязьняў ператварылася ў галоўнае палітычнае пытаньне Беларусі — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/OL68z

🗣 За апошнія пяць гадоў пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі.

🗣 Улады мяняюць тактыку. Яны сталі хаваць маштаб рэпрэсій.

🗣 Калі галоўнай мэтай дзейнасьці ўсіх структур апазыцыі ў выгнаньні становіцца вызваленьне палітвязьняў, то гэта ў пэўным сэнсе мяняе самую яе палітычную прыроду. Апазыцыя ператвараецца ў праваабарончую арганізацыю.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась за паўгоду загінула адно дзіцё, выпаўшы з вакна. А сёлета ўжо шэсьць!

https://smarturl.click/kZ8MQ

▪️ Апошняя такая трагедыя здарылася ў Воршы 1 ліпеня.

▪️ За мінулыя выходныя было тры выпадкі, калі дзеці падалі з вокнаў. На шчасьце, усе выжылі.

📊 У першым квартале 2025 году, паводле BelPol, сьмяротнасьць непаўналетніх ад няшчасных выпадкаў вырасла на 52,4%.

📈 За ўвесь 2024 год ад зьнешніх прычын загінулі 126 дзяцей. Гэта на 34% больш, чым у 2023-м.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі — тэхнічны збой

https://smarturl.click/aRDMA

Банкаўскі працэсінгавы цэнтар паведаміў, што на рахунках могуць быць адмоўныя балянсы і паабяцаў усё выправіць «у найбліжэйшы час»

Праблемы ў кліентаў

🔸 Беларусбанка,

🔸 Белаграпрамбанка і

🔸 Белінвэстбанка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 9 ліпеня Расея атакавала Ўкраіну ракетамі і больш як сямюстамі дронамі

https://smarturl.click/E1Aj1

▪️ Мэр Луцку назваў атаку найбольш масіраваным варожым ударам з дронамі і ракетамі (на фота — пажар пасьля атакі па Луцку).

▪️ У Кіеўскай вобласьці жанчына атрымала закрыты пералом грудной клеткі.

▪️ У Херсоне дроны паранілі двух чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚧 У Літве спадзяюцца, што ўвядзеньне памежнага кантролю Польшчай пакажа, што мігрантаў ня так і шмат

1️⃣ У 2023 годзе Нямеччына ўвяла праверкі на мяжы з Польшчай і Чэхіяй праз рост нелегальнай міграцыі — у тым ліку другаснай міграцыі з Латвіі і Беларусі церазь Літву і Польшчу.

2️⃣ 8 ліпеня 2025 году Польшча зрабіла сымэтрычны крок і аднавіла часовы кантроль на сваёй мяжы зь Літвой і Нямеччынай.

3️⃣ Міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч спадзяецца, што дзякуючы кантролю на літоўска-польскай мяжы Нямеччына пераканаецца, што рэальныя лічбы мігрантаў ня вартыя таго, каб парушаць дух шэнгенскай зоны — свабоду перамяшчэньня.

🔗 Крыніца — LRT

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💰 Сцэнар рэзкага абвалу рубля за кароткі прамежак часу наўрад ці зараз імаверны, — эканамістка Лузгіна

https://smarturl.click/oV49D

Старэйшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc Анастасія Лузгіна тлумачыць прычыну і сутнасьць апошніх зьменаў у манэтарнай палітыцы, аналізуе, чым пагражае нарастаньне нэгатыўнага сальда замежнага гандлю і дае прагноз наконт курсу рубля.

▪️ Рашэньні, якія прыняў Нацыянальны банк, накіраваныя на зьніжэньне росту крэдытаваньня насельніцтва.

▪️ Некалькі месяцаў таму была праведзена пэўная лібэралізацыя ў дачыненьні да рэгуляваньня цэн.

▪️ За 5 месяцаў 2025 году адмоўнае сальда ў гандлі па таварах склала 2,6 мільярда даляраў ЗША.

▪️ Насельніцтва актыўна прадае валюту й тым самым гасіць гэты падвышаны попыт, які фарміруецца з боку прадпрыемстваў.

▪️ З улікам таго, што стаўкі па дэпазытах у замежнай валюце вельмі нізкія, з улікам умацаваньня беларускага рубля, — у далярах зараз захоўваць зусім невыгодна.

▪️ Нацбанк купляе на рынку як звычайны банк замежную валюту — каб пазьбегнуць умацаваньня курсу беларускага рубля да даляра.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 8 ліпеня на Радыё Свабода ❤️

📌Ці памыляецца Сяргей Ціханоўскі? Аналіз Юрыя Дракахруста

📌У Гомельскім раёне дзяцей далучылі да аховы мяжы з Украінай

📌«Са мной ці безь мяне – яна б ваявала». Гісторыя каханьня беларускі Марыі Зайцавай і ейнай дзяўчыны ўкраінкі Ані

📌Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў стварыў за мяжой сваё выдавецтва

📌Праваабаронцы «Вясны»: сілавікі затрымліваюць беларусаў, якія трапілі ў кадры польскага фільму аб пратэстах

📌«Пік Свабоды». Ціснуць на рэжым ці дамаўляцца зь ім — двубой Мацкевіч і Красуліна

📌Брату Ігара Лосіка Мікіту прысудзілі тры гады «хіміі» ў справе «Беларускага Гаюна»

📌«Выгляд Сяргея Ціханоўскага — гэта доказ злачынства». У Эўрапарлямэнце адбылася дыскусія па Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На ўкраінскіх онлайн-пляцоўках забаранілі продаж 8,8 тыс. найменьняў кніг з Расеі і Беларусі

Дзяржаўны камітэт тэлевізіі і радыёвяшчаньня Ўкраіны толькі ў чэрвені «спыніў незаконны распаўсюд на ўкраінскіх онлайн-пляцоўках 408 кніг» з Расеі і Беларусі.

Дзяржаўны камітэт тэлебачаньня і радыёвяшчаньня Ўкраіны вядзе «маніторынг выдавецкай сфэры дзяржавы-агрэсара, Беларусі і часова акупаваных тэрыторый Украіны на прадмет выпуску „антыўкраінскай выдавецкай прадукцыі“.

Даныя пра такую прадукцыю ўносяць у „пералік кніжных выданьняў, зьмест якіх накіраваны на ліквідацыю незалежнасьці Ўкраіны, прапаганду гвалту, распальваньне міжэтнічнай, расавай, рэлігійнай варожасьці, зьдзяйсьненьне тэрарыстычных актаў, замах на правы і свабоды чалавека“. Падрабязьней: https://smarturl.click/ReRzv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На музычным фэстывалі «Славянскі базар» з акцыяй «За бясьпеку — разам» выступіць спэцназ МУС

Міністэрства ўнутраных спраў правядзе на «Славянскім базары» ў Віцебску паказальныя выступленьні спэцпадразьдзяленьняў і дзяцей з вайскова-патрыятычных клюбаў. МУС анансавала правядзеньне ў рамках фэстывалю акцыі «За бясьпеку — разам».

Паведамляецца, што 10–13 ліпеня адбудуцца «паказальныя выступленьні спэцпадразьдзяленьняў МУС і выхаванцаў вайскова-патрыятычных клюбаў», і, у прыватнасьці, «эмацыйнае спаборніцтва — „Забег у паўзунках“».

Фота носіць ілюстрацыйны сэнс

Читать полностью…
Subscribe to a channel