Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ці перажывуць беларусы «русский мир»
Наколькі глыбока ў Беларусь пранік «русский мир»? Што цяпер адбываецца зь беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьцю? Як доўга ва ўмовах цяперашняй прарасейскай аўтарытарнай дзяржаўнай мадэлі можа існаваць беларуская нацыянальная сьвядомасьць?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым прафэсарам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Паўлам Церашковічам.
📱 Відэа на канале «Гісторыя на Свабодзе»: https://www.youtube.com/watch?v=O8G91VyDOrw
У Мікашэвічах арыштавалі прадпрымальніка. Імаверна, за падтрымку Ўкраіны
З 18 чэрвеня 2025 перасталі працаваць крамы 52-гадовага мікашэвіцкага прадпрымальніка Андрэя Арла, дзе прадаваліся дзіцячыя цацкі, адзеньне, ровары. Прычынай прыпыненьня працы стаў арышт уладальніка крамаў, даведаліся праваабаронцы.
Паводле іх зьвестак, Арла трымаюць у СІЗА-7 Берасьця. Прычынай нібыта стаў ці камэнтар, ці падабайка ў сеціве пасьля паўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну.
Ілюстрацыйная выява зь Мікашэвічаў
Улады папярэджваюць пра стыхію і 11 ліпеня
⛈ Мэтэаралягічная служба Рэспублікі Беларусь паведаміла пра тое, што й заўтра на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, град і навальніцы. Магчымы вецер парывамі да 20 м/с, у асобных раёнах да 24 м/с.
«Гэта можа стварыць небясьпечныя ўмовы на дарогах і павысіць рызыку падзеньня дрэваў і канструкцый».Читать полностью…
ААН: 232 цывільных жыхароў загінулі ва Ўкраіне ў чэрвені; гэта найвышэйшы паказьнік за тры гады
У чэрвені Ўкраіна зафіксавала найвышэйшую колькасьць ахвяраў сярод мірнага насельніцтва за тры гады: 232 чалавекі загінулі і 1343 атрымалі раненьні. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Місіі ААН па маніторынгу правоў чалавека ва Ўкраіне, апублікаваным 10 ліпеня.
Паводле зьвестак місіі, у чэрвені 2025 года Расейская Фэдэрацыя ўчыніла ў дзесяць разоў больш ракетных удараў і нападаў з выкарыстаньнем баражуючых боепрыпасаў, чым у чэрвені 2024 году. Практычна ніводзін рэгіён Украіны не быў бясьпечным, незалежна ад адлегласьці ад лініі фронту: цывільныя жыхары былі забітыя або параненыя як мінімум у 16 абласьцях і Кіеве.
Што яшчэ ў высновах ААН? https://smarturl.click/ZXzxj
Арына Сабаленка зноў не дабралася да фіналу «Ўімблдану»
Тэнісістка зь Беларусі прайшла ў паўфінал аднаго з найпрэстыжнейшых турніраў сьвету, але там прагуляла Амандзе Анісімавай з Злучаных Штатаў. Амэрыканка ўпершыню выйшла ў фінал Уімблдана, перагуляўшы першую ракетку сьвету Сабаленку зь лікам 6-4, 4-6, 6-4.
Для Сабаленкі гэта ўжо трэцяя няўдалая спроба выйсьці ў фінал на лёнданскіх травяных кортах.
У фінале 23-гадовая Анісімава сустрэнецца з полькай Ігай Сьвёнтэк або швайцаркай Бэліндай Бэнчыч. Вырашальная гульня пройдзе ў суботу, 12 ліпеня.
Моцны вецер і залевы на Меншчыне ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя ўчасткі
У Менску патапленьні адбыліся ў Партызанскім, Цэнтральным і Савецкім раёнах. Вецер паваліў мінімум 6 дрэваў.
Супрацоўнікі МНС накіравалі адмысловую тэхніку на ліквідацыю падтапленьняў і іх наступстваў, а таксама выехалі на рэзку дрэваў, якія падалі на дарогу.
Напярэдадні ад шторму ў Магілёве загінула 33-гадовая жанчына. На яе ўпала дрэва.
Відэа МНС
Расея абстраляла Харкаўскую вобласьць. Пацярпелі двое чалавек
У Харкаўскай вобласьці Ўкраіны ў выніку абстрэлу расейскімі войскамі Кіндрашаўскай грамады два чалавекі атрымалі раненьні, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Паводле яго слоў, расейскія войскі абстралялі вёску Мірнае з дапамогай артылерыі.
«57-гадовы мужчына атрымаў выбуховыя траўмы. Ён быў шпіталізаваны з траўмамі галавы і грудной клеткі. Таксама лекары на месцы аказалі дапамогу 66-гадовай жанчыне, у якой была вострая рэакцыя на стрэс», — напісаў ён у тэлеграме.
Што запатрабуе Лукашэнка за вызваленьне Бабарыкі, Калесьнікавай і Знака? Жывы эфір з Іванам Краўцовым
Калі і на якіх умовах вызваляць Віктара Бабарыку? Ці магчымы дыялёг і нацыянальнае прымірэньне? Ад каго залежыць вызваленьне ўсіх палітвязьняў? І якую ролю цяпер адыгрывае Сяргей Ціханоўскі?
Гэта ды іншае ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды а 16-й гадзіне паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркуе з прадстаўніком каманды Віктара Бабарыкі, палітычным актывістам Іванам Краўцовым.
📹 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=VsGe5JGXXxc
Зьняволены ўкраінскі палітык просіць Лукашэнку «прытуліць» такіх, як ён
https://smarturl.click/dw5bo
✉️ Аляксандар Дубінскі — вядомы ва Ўкраіне журналіст і палітык, якога з лістапада 2023 году трымаюць у сьледчым ізалятары паводле абвінавачаньня ў дзяржаўнай здрадзе — зьвярнуўся з адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі і прадстаўніка Дональда Трампа Кіта Келага.
У лісьце ён:
🔸 абвінавачвае ўкраінскія ўлады ў палітычных рэпрэсіях,
🔸сьцьвярджае, што ва Ўкраіне «больш за 7000 палітвязьняў»,
🔸 прапануе Беларусі стаць часовым прытулкам для вызваленых пад міжнароднымі гарантыямі.
🗣 «Мы гатовыя да вызваленьня ў нэўтральную краіну. Адзін з магчымых варыянтаў — тэрыторыя Беларусі», — напісаў ён.
▪️ Дубінскі да 2021 году быў дэпутатам праўладнай партыі «Слуга народу».
▪️ У тым жа годзе ЗША наклалі на яго санкцыі.
▪️ Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны, з 2019 году Дубінскі працаваў у інтарэсах расейскай выведкі.
Ва Ўкраіне абвясьцілі вышук беларускага грамадзяніна, які ваюе за Расею ў Данецку. У Беларусі ён за гэта ўжо сядзеў
https://smarturl.click/p248E
50-гадовы Вадзім Шаўчэнка нарадзіўся ва Ўкраіне, але мае беларускі пашпарт.
📌 жнівень 2014 — Шаўчэнка прыбыў з Берасьця ў Данецк
📌 травень 2015 — уступіў у незаконнае ўзброенае фармаваньне «ДНР», пазьней — у 9-ы полк марской пяхоты
📌 2016 — у Беларусі яго асудзілі на 2 гады за ўдзел у ваенным канфлікце за мяжой
📌 лістапад 2021 — пасьля вызваленьня ён зноў вярнуўся ў Данецк, далучыўся да расейскіх войскаў
📌 17.07.2024 — ва Ўкраіне завялі крымінальную справу за ўдзел у тэрарыстычнай групе
📌 18.06.2025 — СБУ абвясьціла яго ў вышук, суд ухваліў арышт.
Паводле ўкраінскага сьледзтва, Шаўчэнка дагэтуль ваюе супраць Украіны ў складзе расейскіх Сухапутных войскаў.
Беларускі дырыгент, звольнены з Адэскай опэры, прайграў суд
https://smarturl.click/WRv29
Знакаміты беларускі дырыгент Вячаслаў Чарнуха-Воліч патрабаваў, каб Адэскі опэрны тэатар зьняпраўдзіў хлусьню пра яго.
Але суд яму адмовіў.
З Адэскай Опэры яго звольнілі больш як два гады таму ў тым ліку за адсутнасьць «дакладнай грамадзянскай і патрыятычнай пазыцыі».
Прычынай стала фота зь Юсіфам Эйвазавым, мужам расейскай опернай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, якая знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі за падтрымку Пуціна і фота зь сьцягам «Наваросіі».
Сам дырыгент лічыць, што гэта было штучнай нагодай, а сапраўдная прычына — нежаданьне бачыць беларуса на высокай пасадзе ва ўкраінскім тэатры.
ℹ️ У жніўні 2020-га за падтрымку мірных пратэстаў Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі зь Вялікага тэатру ў Менску — праз два дні пасьля прызначэньня на пасаду галоўнага дырыгента.
📱 Сяргей Ціханоўскі сабраў каля 20 тысяч эўра зь неабходных 200
Пра гэта ён расказаў у інтэрвію Радыё Свабода. Ціханоўскі таксама патлумачыў, чаму ў адным з сваіх апошніх відэа зьвярнуўся да беларусаў з прэтэнзіяй.
🗣 «Я не прашу ў беларусаў. Вы можаце лічыць, што нічога мне не павінны. Няма праблем. Я зараз даведаўся, якія ў вас праблемы, я буду знаходзіць грошы і дапамагаць вам. Я тады быў за людзей, і зараз я буду гэта рабіць. Я пабачыў, якія ёсьць праблемы. Буду зь бізнэсам працаваць. У мяне ўжо некалькі ідэй ёсьць, як дапамагчы беларусам».
Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім можна паглядзець тут🔽
https://youtu.be/BPCdobzGUHU
⚡️ Уначы на ўсход Беларусі абрынулася стыхія. Загінула жанчына
https://smarturl.click/gg6WO
💨 Навальніца і шквалісты вецер у ноч на 10 ліпеня пакінулі без электрычнасьці больш за 60 населеных пунктаў у Віцебскай і Магілёўскай абласьцях.
❗️ У Магілёве ад падзеньня дрэва загінула жанчына 1992 году нараджэньня, яшчэ чатыры чалавекі, у тым ліку падлетак, шпіталізаваныя.
▪️ Часова спыняла працу магілёўская ЦЭЦ-2.
▪️ На «Магілёўхімвалакне» ад ветру паваліўся мэталічны комін, пашкодзіўшы будынак.
▪️ Вецер зрываў і ламаў стрэхі, валіў дрэвы і зрываў правады.
⚠️ 10 ліпеня чакаюцца навальніцы і шквалісты вецер парывамі да 20 м/с. Аранжавы ўзровень небясьпекі захоўваецца.
🔗 Крыніца — Minenergo_by
🇵🇱 Польшча ўвяла санкцыі супраць буйнога беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага
Ён уладальнік прадпрыестваў «Санта Брэмар» і «Савушкін прадукт». Польшча лічыць яго цесна зьвязаным з рэжымам Лукашэнкі і асобай, якая такім чынам ускосна падтрымлівае агрэсію супраць Украіны.
Цяпер у Польшчы
💰 Замарожаныя ўсе ягоныя сродкі і эканамічныя актывы.
🚫 Забаронены доступ да дзяржзакупак.
❌ Машэнскі ўнесены ў сьпіс непажаданых асоб для ўезду ў Польшчу.
🔒 Рашэньне ўступіла ў сілу 9 ліпеня 2025 году і падлягае неадкладнаму выкананьню.
💪 Людзі сабралі больш за €5700 для Натальлі Дулінай за 9 гадзін!
✅ Натальля Дуліна — былая дацэнтка катэдры італьянскай мовы МДЛУ, удзельніца забастоўкі ў 2020.
🚫 Яе звольнілі, пяць разоў арыштоўвалі на содні, а ў 2022-м затрымалі ў крымінальнай справе за інтэрвію «Эўрарадыё» і ў 2023-м асудзілі на 3,5 году.
🏃♀️ Цяпер яна жыве ў вымушанай эміграцыі ў Літве, вывезеная без даведкі аб вызваленьні.
🤝 Сабраныя грошы дапамогуць пачаць новае жыцьцё і паправіць падарванае турмой здароўе.
Галоўнае за 10 ліпеня на Радыё Свабода ❤️
🔖 «Адчуваньне з 2020 году я праз турму пранёс, яно ня згасла». Вялікае інтэрвію Сяргея Ціханоўскага
🔖 «Лукашэнка, можа, езьдзіў бы на Захад, мяжы былі б адкрытыя, не было б палітвязьняў». Іван Краўцоў пра тое, калі б «перагарнулі старонку»
🔖 Моцны вецер і залевы ў Менску ўплываюць на расклад транспарту і затапляюць асобныя вуліцы
🔖 Ад шторму ў Магілёве загінула жанчына, 60 населеных пунктаў на Віцебшчыне і Магілёўшчыне засталіся без электрычнасьці
🔖 Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты надалей скардзяцца, што грошы ім не вярнулі
🔖 Улады Беларусі вырашылі штрафаваць за «незаконнае прадстаўленьне» краіны на міжнародных мерапрыемствах
🔖 Перамога над КДБ, віртуозная праца на сцэне. Расказваем пра арыштаванага лідэра «Палацу» музыку Алега Хаменку
🔖 Якім беларускім арганізацыям у Літве ахвяравалі грошы з падаткаў
🔖 Польшча ўвяла санкцыі супраць беларускага бізнэсоўца Аляксандра Машэнскага
Расея акупавала амаль 67% Данецкай вобласьці Ўкраіны
У Данецкай вобласьці пад расейскай акупацыяй знаходзяцца 837 населеных пунктаў (а 447 зь іх — з 2014 году), паведаміла абласная вайсковая адміністрацыя ў адказ на запыт праекту «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Данбас Рэаліі». Адміністрацыя ўдакладніла, што гэта зьвесткі на 1 ліпеня 2025 году.
🗣 «Прыблізная плошча часова акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласьці складае 66,7%».
Абласная вайсковая адміністрацыя таксама заявіла, што сёньня Данецкая вобласьць зьяўляецца рэгіёнам, які найбольш пакутуе ад расейскай ваеннай агрэсіі.
На здымку Канстанцінаўка на Данеччыне
Мінабароны Літвы: Дрон, што заляцеў зь Беларусі, ня нёс пагрозы жыхарам краіны
«Мы ня бачым прыкметаў таго, што гэты апарат быў сьвядома і наўмысна накіраваны на нашу тэрыторыю. Але мы працягваем высьвятленьне абставінаў», — заявіла міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, якую цытуе Delfi.
Міністарка мяркуе, што здарэньне стала выпадковасьцю, аднак не выключае, што з набліжэньнем расейска-беларускіх вайсковых вучэньняў «Захад-2025» у верасьні колькасьць правакацый на мяжы можа павялічыцца.
Раней літоўскія ўлады заяўлялі, што ў паветраную прастору дзяржавы ўвайшоў дрон мадэлі Gerbera.
Ціханоўскі пра тое, у які час трэба было выходзіць на вуліцы ў 2020-м і як дзейнічаць.
Читать полностью…🚎 «Менсктранс» паведамляе пра спыненьне або цяжкасьці ў руху на дзясятках маршрутаў у Менску. Гэта тычыцца як аўтобусаў, так і тралейбусаў з трамваямі.
❗️ Акрамя таго, перастала працаваць служба пытаньняў раскладу транспарту на кароткім нумары 488, зьявіліся тэхнічныя ўскладненьні.
У Палату прадстаўнікоў унесены законапраект аб адказнасьці за прапаганду гомасэксуальных адносінаў, бязьдзетнасьці і зьмены полу
У адпаведнасьці з гэтым артыкулам, «распаўсюд у любой форме інфармацыі ў мэтах фармаваньня ў грамадзян уяўленьняў аб прывабнасьці гомасэксуальных адносінаў, зьмены полу, бязьдзетнасьці або аб прызнаньні пэдафіліі дапушчальнай» пацягне накладаньне штрафу на фізычную асобу ў памеры да 20 базавых велічыняў (б.в) (на сёньня 840 рублёў), на індывідуальнага прадпрымальніка. (4200 рублёў), на юрыдычную асобу — ад 100 да 150 б.в. (4200-6300 рублёў).
Падрабязьней: https://smarturl.click/ReR9p
У Эўразійскім эканамічным саюзе скасаваньне роўмінгу перанесьлі на 2028 год
Краіны — удзельніцы эканамічнага блёку вызначылі новыя тэрміны, у якія ўвядуць камфортныя тарыфы на роўмінг, піша БелТА. Першапачаткова ў ЭАЭС плянавалі ўвесьці «справядлівыя тарыфы» на паслугі сувязі ў I квартале 2025 году. І ў плянах тады былі «камфортныя тарыфы для насельніцтва краін саюзу». Яна акрэсьліваліся як «плата за паслугі ў міжнародным роўмінгу, памер якой „максымальна набліжаны да хатняга тарыфу“».
Аднак у сярэдзіне студзеня 2025 году ўлады Казахстану прапанавалі працягнуць тэрмін рыхтаваньня праекту да 2030 году. У Астане патлумачылі, што для рэалізацыі патрэбуецца «дэталёвая распрацоўка такіх аспэктаў, як тэхнічны, арганізацыйны, камэрцыйны, пытаньняў бясьпекі і білінгу».
Як вынік, на паседжаньні Савету Эўразійскай эканамічнай камісіі зацьвердзілі новы тэрмін рэалізацыі пляну ўкараненьня «справядлівых тарыфаў». Да IV кварталу 2027 году ў камісіі разьлічваюць прыняць усе рашэньні, а скасаваньне роўмінгу плянуецца з 1 студзеня 2028 году.
«Я так паважаў яго, а ён дзярмо ліе». Сяргей Ціханоўскі выказаўся пра Зянона Пазьняка
https://smarturl.click/ZXzEy
Як расказаў Сяргей Ціханоўскі ў вялікім інтэрвію Радыё Свабода, да падзеяў 2020 году ён амаль ня ведаў нікога зь дзеячоў беларускай апазыцыі.
Ужо пасьля пачатку кампаніі пазнаёміўся з Паўлам Севярынцам і Міколам Статкевічам, якія выклікалі ў яго павагу.
Тады ж адбыліся першыя завочныя сутычкі зь Зянонам Пазьняком, які ўгледзеў у Ціханоўскім расейскага агента.
🗣 «Я чытаў кнігі Паўла Севярынца, там пра ўсе яго заслугі. І пра Курапаты, і пра дзейнасьць у парлямэнце, і за беларускую мову. Я яму за гэта хацеў сказаць дзякуй. Выходжу, а ён дзярмо на мяне».
📱 Цалкам вялікае інтэрвію Свабоды зь Сяргеем Ціханоўскім глядзіце тут.
У Кіеве застрэлілі супрацоўніка СБУ. Нападнік уцёк
https://smarturl.click/gg6XO
▪️ Здарэньне адбылося 10 ліпеня каля 9-й гадзіны.
▪️ Забойца зрабіў 5 стрэлаў зь пісталета, імаверна з глушніком
▪️ Забіты — палкоўнік Цэнтру спэцапэрацый СБУ Іван Вароніч.
💶 Якім беларускім арганізацыям у Літве пералічылі грошы з падаткаў
https://smarturl.click/kZ816
Кожны, хто плаціць падаткі ў Літве, можа штогод накіроўваць 1,2% свайго падаходнага падатку на падтрымку грамадзкіх, мэдыйных ці культурных арганізацыяў.
🔸 «Наша Ніва» атрымала больш за 15 000 эўра. Дырэктарка выданьня Настасься Роўда назвала гэтую падтрымку «фантастыкай».
🔸 Беларускі дом у Вільні атрымаў амаль 10 000 эўра. Грошы пойдуць на дзіцячы летнік, курсы, бібліятэку і музэй.
🔸 Яшчэ прынамсі 9 беларускіх арганізацыяў атрымалі пералічэньні на сумы ад 65 да амаль 10 000 эўра. Сярод іх — тэатар у выгнаньні, праваабарончае і моладзевае аб’яднаньні.
▪️ Некаторыя арганізацыі просяць не публікаваць зьвесткі пра сябе з прычын бясьпекі.
⚠️ Самаробны лятальны апарат зь Беларусі ўпаў у Літве
У чацьвер каля 11:30 у Літву з тэрыторыі Беларусі заляцеў і ўпаў самаробны лятальны апарат. Першапачаткова яго прынялі за дрон «Shahed».
З гэтай прычыны ў сховішча адвялі старшыню Сейму Саўлюса Сквярняліса
Паводле памежнікаў Кянаўскай заставы, апарат упаў за кілямэтар ад мяжы, недалёка ад закрытага памежнага пункту Шумск. Ён быў зроблены з фанэры і пенаплясту, не перавозіў грузу і не ўяўляў пагрозы.
ℹ️ Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы адзначае, што зь Беларусі часта спрабуюць перапраўляць кантрабанду (напрыклад, цыгарэты) з дапамогай дронаў і самаробных лятальных сродкаў.
🔗 Крыніца — BNS, LRT
🎶 Перамога над КДБ, віртуозная праца на сцэне. Расказваем пра арыштаванага лідэра «Палацу»
https://smarturl.click/6WwlZ
Калегі, сябры і нават былыя чыноўнікі ўзгадваюць палітвязьня Алега Хаменку і трыюмф ягонага гурту «Палац».
🗣 Аляксандар Памідораў: «Алег наш другі „Георгіевіч“ — пасьля Ўладзімера Мулявіна. Мы зь вялікай павагай так яго і называлі. Алег Хаменка і Юры Выдронак яшчэ студэнтамі езьдзілі ў экспэдыцыі, зьбіралі народныя песьні, самі іх апрацоўвалі — то бок усё рабілася на ўласнаручна сабраным матэрыяле».
Расея запусьціла па Ўкраіне амаль паўтысячы дронаў і дзясяткі ракет. Сама меней тры БПЛА заляцелі ў Беларусь
https://smarturl.click/5Z3lj
Сама меней 3 чалавекі загінулі: 2 у Кіеве, 1 дзіця ў Херсонскай вобласьці.
Больш за 30 чалавек атрымалі раненьні: 16 у Кіеве, 14 у Херсонскай вобласьці, 1 у Запарожскай, 2 у Харкаўскай.
Расейцы запусьцілі па Ўкраіне 18 балістычных ракетаў і каля 400 ударных дронаў.
Мінімум 3 бесьпілётнікі заляцелі ў Беларусь.
Праблемы з рахункамі трох банкаў у Беларусі вырашалі да раніцы, але кліенты далей скардзяцца, што грошы не вярнулі
Банкаўскі працэсінгавы цэнтар а 3.40 раніцы 10 ліпеня паведаміў, што тэхнічны збой, які ўзьнік 9 ліпеня 2025 года а 9.00 у апаратна-праграмным комплексе, быў ліквідаваны.
Тэрмін ліквідацыі збою, у выніку якога ў некаторых кліентаў трох беларускіх банкаў абнуліліся рахункі, некалькі разоў пераносіўся.
Аднак некаторыя ў камэнтарах да гэтага паведамленьня пішуць, што грошы ім яшчэ не вярнулі або што зьявіліся новыя праблемы.
Пакуль няма афіцыйнага тлумачэньня, з чым зьвязаны гэты збой.
Ужо сёньня: 125 гадоў таму нарадзіўся Пётра Сергіевіч
10 ліпеня 1900 году ў вёсцы Стаўрова на Браслаўшчыне нарадзіўся Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст. Актыўны прыхільнік беларускага адраджэньня.
Працаваў у станковай і кніжнай графіцы. Аўтар шэрагу знакавых для беларускай нацыі карцінаў, у тым ліку партрэта мовазнаўцы Яна Станкевіча, карціны з выявамі Янкі Купалы, Кастуся Каліноўскага і іншых выбітных беларускіх дзеячаў.
Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/3QXOV