14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Перад прыездам Пуціна ў Бішкек на саміт АДКБ будынак амбасады Ўкраіны закрылі вялікім LED-экранам
https://smarturl.click/E1ZOV
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін знаходзіцца 26-27 лістапада зь візытам у сталіцы Кіргізстану.
Ён прыехаў для ўдзелу ў Савеце калектыўнай бясьпекі АДКБ (Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бясьпецы).
Як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», мерапрыемствы праходзілі побач з амбасадай Украины ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта Кіргізстану Садыра Джапарава. Каб Пуцін ня змог пабачыць амбасаду і дзяржаўны ўкраінскі сьцяг над ёй кіргізскія ўлады разьмясьцілі вялікі LED-экран і патлумачылі, што ён патрэбны для «пратаколу».
На фота: прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Джапараў сустракаў Уладзіміра Пуціна 26 лістапада 2025 году каля сваёй рэзыдэнцыі. На заднім пляне — LED-экран, якім закрылі ўкраінскую амбасаду
Кіраўнік МЗС Нямеччыны пасьля сустрэчы зь Ціханоўскай заявіў, што ціск на Лукашэнку працягнуць
https://smarturl.click/kZ3Xy
Нямеччына выступае на баку беларускага народу, грамадзянскай супольнасьці і «супольнасьці выгнаньнікаў», заявіў кіраўнік замежнапалітычнага ведамства краіны Ёган Вадэфуль (на фота) пасьля сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай 26 лістапада ў Бэрліне.
«Яны могуць разьлічваць на нас у сваёй барацьбе за свабоду. Ціск на Лукашэнку будзе працягвацца. Усе палітвязьні павінны быць вызваленыя», — напісаў Вадэфуль у сацыяльнай сетцы Х.
Як паведаміў «Позірку» галоўны дарадца дэмакратычнага лідэра Франак Вячорка, на сустрэчы з Вадэфулем Ціханоўская падкрэсьліла, што ад сёлетніх перамоваў аб Украіне залежыць і лёс Беларусі, мір павінен быць заключаны на ўкраінскіх умовах. Важна, каб Беларусь аднавіла сувэрэнітэт і не засталася пад кантролем Расеі, неабходны вывад расейскіх войскаў і ядзернай зброі зь беларускай тэрыторыі.
10 хвілін на бюджэт, 20 — на закон: Як дэпутаты Палаты прадстаўнікоў разглядаюць дакумэнты, па якіх потым жыць беларусам
https://smarturl.click/dwmdl
Палата прадстаўнікоў за палову дня 24 лістапада пасьпела разгледзець 9 законапраектаў: ад нацыянальнага бюджэту да падаткаў, умоваў працы натарыюсаў і прадпрымальнікаў. Расказваем, як адбываецца гэты працэс.
На фота: Палата прадстаўнікоў, архіў
«Ідзе вайна, Краматорск ужо не для гасьцей». Рэпартаж зь цягніка, які больш не даходзіць да Данецкай вобласьці
https://smarturl.click/w4bJA
Ва Ўкраіне ўпершыню за гады ўварваньня Расеі спынілі пасажырскія чыгуначныя зносіны з Данецкай вобласьцю, паколькі гэта стала занадта небясьпечна.
З пачатку поўнамаштабнай вайны і да апошніх тыдняў хуткасныя цягнікі хадзілі з Кіева ў Краматорск. Цяпер жа цягнік да Краматорска не даходзіць. Гэтую навіну жыхары Данецкай вобласьці ўспрынялі з сумам.
Журналісты тэлеканалу «Настоящее время» паразмаўлялі з пасажырамі цягніка.
На фота: разьвітаньне ўкраінскага салдата на вакзале ў Краматорску, архіў
Што бюджэт-2026 кажа пра намер Лукашэнкі ваяваць? Адказвае эканаміст Зьміцер Крук
https://smarturl.click/0B6LL
Што пра стан беларускай эканомікі кажа прыняты днямі праект бюджэту на 2026 год; і чаму можна меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка не рыхтуе Беларусь да вайны? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію «Свабодзе» адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук.
Фота ілюстрацыйнае
Ужо сёньня. Дзень Герояў у гонар пачатку баёў Слуцкага збройнага чыну
https://smarturl.click/oVZ1j
📅 27 лістапада
1920 — пачаліся першыя баі Слуцкага збройнага чыну.
1095 — папа Урбан II абвясьціў Сьвятую вайну, пачатак Першага крыжовага паходу.
1812 — бой на Бярэзіне.
1815 — расейскі імпэратар Аляксандар I даў Канстытуцыю Царству Польскаму.
1859 — у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.
1895 — Альфрэд Нобэль падпісаў тэстамэнт.
1996 — Лукашэнка спыніў паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету.
1996 — апошняя ядзерная зброя вывезеная зь Беларусі.
🌱 Нарадзіліся: Хаім Вайцман, Караль Станіслаў Радзівіл, Андэрс Цэльсій, Іван Жалтоўскі, Рыгор Пукст, Вячаслаў Лаўскі, Піліп Пестрак, Уладзімер Тарасевіч, Норбэрт Рандаў, Зоя Літвінава, Эдуард Белагураў, Анатоль Цітоў, Барыс Грабеншчыкоў.
🕯 У памяці: Аляксандар Дзюма-сын, Дамінік Сямашка, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Мікола Дэмух, Восіп Любіч, Раман Якаўлеўскі.
Літоўскія фуры пачалі вывозіць на пляцоўку з канфіскаванай тэхнікай. Што адбываецца?
Беларусь дагэтуль не выпускае 1818 літоўскіх грузавікоў, нягледзячы на адкрыцьцё мяжы 20 лістапада.
Лукашэнка патрабуе ад Літвы палітычных перамоў на ўзроўні МЗС, а ўлады Літвы кажуць, што гатовыя толькі да тэхнічнага дыялёгу.
🇵🇱🇪🇺 Польшча атрымае 44 мільярды эўра ад Эўразьвязу для ўмацаваньня свайго «Ўсходняга шчыта»
https://smarturl.click/20Djl
«Амаль 44 мільярды эўра будуць вылучаныя на набыцьцё бесьпілётнікаў для „Ўсходняга шчыта“», — адзначыў 26 лістапада прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
«Нарэшце мы дасягнулі адназначнага прызнаньня ўсёй Эўропай таго, што „Ўсходні шчыт“ — гэта агульная адказнасьць усяго Эўрапейскага зьвязу. І Эўропа пачала ставіцца да яго як да месца, куды мы ўкладваем эўрапейскія грошы, а ня толькі польскія», — адзначыў у аўторак Дональд Туск.Читать полностью…
Курс на абвастрэньне: навошта Менск вяртае крызіс на мяжы зь Літвой
https://smarturl.click/DYM7b
Беларускія ўлады прымяняюць шантаж, жорсткі ціск на Літву, каб прымусіць яе да перамоваў на сваіх умовах. Акрамя палітычнага прызнаньня, афіцыйны Менск хацеў бы зьмякчэньня санкцый, найперш, доступу да літоўскіх партоў. Аднак Літва не паддаецца на ўльтыматум, піша Валер Карбалевіч.
💬 Менск прыняў саступкі з боку суседзяў за слабасьць.
💬 Рэальная мэта курса на абвастрэньне — гэта згода Літвы на афіцыйныя перамовы.
💬 Згода Вільні весьці перамовы з кіраўніком МЗС Беларусі азначала б прарыў ізаляцыі на эўрапейскім кірунку.
💬 Пакуль фірмовая стратэгія Лукашэнкі дасягаць сваіх мэтаў з дапамогай шантажу і грубага ціску не працуе.
Ці патрэбная беларусам Ціханоўская?
Гэтае пытаньне ўсё часьцей гучыць у беларускіх дыскусіях — як унутры краіны, так і ў дыяспары. У 2020 годзе Ціханоўская стала галоўным сымбалем пратэстаў і надзеяй для мільёнаў і многія ўспрымалі яе як альтэрнатыву Лукашэнку. Але за пяць гадоў настроі істотна зьмяніліся: частка беларусаў расчаравалася, частка аддалілася ад палітыкі, а частка пачала адкрыта крытыкаваць яе і яе Офіс.
Дык што здарылася? Чаму стаўленьне часткі беларусаў да Ціханоўскай зьмянілася? Каб разабрацца, журналіст Дзьмітры Гурневіч прааналізаваў патрабаваньні беларусаў, ацаніў дзейнасьць Офісу, сабраў меркаваньні экспэртаў і паглядзеў, якія чаканьні грамадзтва застаюцца незадаволенымі.
https://www.youtube.com/watch?v=YdmU_Fnumd8
На Берасьцейшчыне звольнілі чыноўніка за рахунак у краіне Эўразьвязу
https://smarturl.click/dwmj3
Намесьнік кіраўніка адной з арганізацый Берасьцейшчыны, які займаў на працягу некалькіх гадоў кіроўную пасаду, «адкрыў і выкарыстаў у асабістых мэтах банкаўскі рахунак у замежным банку, зарэгістраваным на тэрыторыі Эўрапейскага зьвязу», паведаміла пракуратура Берасьцейскай вобласьці.
Чыноўнікам у Беларусі мець рахункі за мяжой забаронена.
Намесьніка кіраўніка звольнілі па дыскрэдытацыю пасады.
Настрой чыноўнікаў не такі добры, як хацелася б Лукашэнку, вэртыкаль ужо не маналіт, — Вольга Лойка
https://smarturl.click/mB5eQ
Галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка разважае, навошта Аляксандру Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход, аналізуе цяперашні стан беларускай намэнклятуры і тлумачыць, чаму апошнім часам усё больш крымінальных справаў супраць чыноўнікаў.
💬 Непадобна, каб у Лукашэнкі зьявілася яснасьць, для чаго яму трэба Ўсебеларускі народны сход (УНС).
💬 Роля кіраўніка УНС вачыма Лукашэнкі: сядзець на чале вялікага калектыву, якога ніхто не выбіраў, і вырашаць тое, што ўжо вырашана.
💬 Уладная сыстэма ўжо ў значнай ступені разбалянсаваная.
Расчараваньне намэнклятуры зьвязана з тым, што яна не атрымала ўлады й грошай, на якія спадзявалася.
У МЗС Літвы заявілі, што просяць у Эўразьвязе абмежаваньняў для беларускіх калію і авіяцыі
https://smarturl.click/e0Aw9
У сувязі з працягам пагрозы кантрабандысцкіх паветраных шароў зь Беларусі літоўскі міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс заявіў, што ўлады краіны дамагаюцца ўвядзеньня санкцый Эўрапейскага зьвязу на імпарт беларускіх азотных угнаеньняў, а таксама больш шырокіх санкцый у дачыненьні авіяцыйнай галіны.
Таксама Літва дамагаецца, каб у санкцыйным рэжыме для Беларусі зьявіўся новы крытэр — «гібрыдная дзейнасьць» і «гібрыдныя пагрозы». І каб NATO трактавала запуск кантрабандысцкіх паветраных шароў як гібрыдную дзейнасьць супраць Літвы.
Двух братоў пакаралі за продаж месцаў у чарзе на беларуска-польскай мяжы
https://smarturl.click/zd9jZ
Братоў пакаралі за «прадпрымальніцкую дзейнасьць без рэгістрацыі». Факты выкрыла праверка, праведзеная супольна падатковымі, мытнымі і памежнымі органамі.
У Літве ля мяжы зь Беларусьсю афіцыйна адкрываецца інфраструктура для вайскоўцаў ЗША
https://smarturl.click/xVbX4
У новых казармах разьмясьціліся два батальёны амэрыканскай дывізіі, якая базуецца ў Тэхасе, цяпер дысьлякаваныя ў Літве. Яны ўзброеныя танкамі Abrams, баявымі машынамі пяхоты Bradley і самаходнымі гаўбіцамі Paladin.
Беларускі Дзяржстандарт прызнаў небясьпечнымі адразу восем расейскіх прадуктаў харчаваньня
https://smarturl.click/0B6AL
Кампанія «Долголетие» з гораду Разань дадала ў напой кісламалочны «Тан» столькі вады, што ня вытрымала мінімальна дапушчальнага зьмесьціва бялку, паведаміў Дзяржстандарт Беларусі.
Кампанія «Прошу к столу» з гораду Падольск выкарыстала ў час вытворчасьці трускаўковага сочыва забаронены фарбавальнік, у таматнай пасьце гэтага ж вытворцы знойдзены не заяўлены кансэрвант. Небясьпечны для дзяцей фарбавальнік знойдзены ў журавінах, працёртых з цукрам, гэтай жа кампаніі.
У маліне, працёртай з цукрам, кампаніі «Знаток» (горад Цьвер) не пазначаная на этыкетцы наяўнасьць у прадукце шкоднага для дзяцей фарбавальніка.
Фота ілюстрацыйнае
Літва інфармавала Раду Эўропы аб удзеле ў трыбунале па расьсьледаваньні ваенных злачынстваў Масквы і Менска
https://smarturl.click/13RLO
Міністэрства замежных спраў Літвы накіравала ў Раду Эўропы інфармацыю аб удзеле краіны ў створаным спэцыяльным трыбунале па расьсьледаваньні ваенных злачынстваў супраць Украіны.
Пра гэта паведамляецца на сайце літоўскага зьнешнепалітычнага ведамства.
Падкрэсьліваецца, што Літва «стала першай дзяржавай пасьля Ўкраіны, якая заявіла аб гатоўнасьці далучыцца да спэцыяльнага трыбунала ў якасьці чальца — заснавальніка яго кіруючага камітэту».
ℹ️ Урад Літвы 19 лістапада ўхваліў прапанову МЗС аб удзеле краіны ў спэцыяльным трыбунале. Адзначалася, што расьсьледаваньне ў рамках спэцтрыбуналу закране «пэўных асоб, уключаючы вышэйшае палітычнае і вайсковае кіраўніцтва РФ і Беларусі».
На фота: міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, архіў
На саміце АДКБ Лукашэнка зноў паскардзіўся на санкцыі і закрыцьцё межаў
https://smarturl.click/GgZod
Пра Армэнію. якая ігнаруе саміт АДКБ, на пасяджэньні ў Бішкеку не згадалі.
Прэзыдэнт Кіргізстану Садыр Жапараў назваў пасьпяховай дзейнасьць АДКБ у 2025 годзе і перадаў старшынёўства Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін адзначыў, што краіны АДКБ дэманструюць «сапраўднае саюзьніцтва, павагу інтарэсаў адна адной і падтрымку».
Паводле яго, прыярытэтамі арганізацыі ў 2026 годзе будзе аснашчэньне нацыянальных войскаў краін АДКБ расейскімі ўзбраеньнямі і тэхнікай, якія прадэманстравалі эфэктыўнасьць у рэальных баявых умовах.
Як паведаміў Telegram-канал «Пул первого», пасяджэньню Савета калектыўнай бясьпекі папярэднічала сустрэча кіраўнікоў дэлегацый у вузкім фармаце.
На гэтай сустрэчы Аляксандар Лукашэнка заявіў аб тым, што шматбаковыя мэханізмы кантролю над узбраеньнямі або цалкам разбураныя, або страцілі эфэктыўнасьць праз «адсутнасьць даверы і канфрантацыю», і паскарадзіўся на санкцыі і зарытыя межы.
Акадэмік Каваленя, які піша падручнікі па супольнай гісторыі Беларусі і Расеі, атрымаў узнагароду ад кіраўніка РПЦ
https://smarturl.click/VRgdj
Акадэмік-сакратар Аддзяленьня гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандар Каваленя атрымаў узнагароду Таварыства рускай славеснасьці, якое ачольвае кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл.
Уручэньне адбылося 25 лістапада ў Маскве на V зьезьдзе Таварыства рускай славеснасьці.
Аляксандра Каваленю (на фота ў цэнтры) прызналі пераможцам міжнароднага конкурсу «Рэха Вялікай перамогі на прасторы СНД» за выданьне , прысьвечанае населеным пунктам Беларусі, узнагароджаным за мужнасьць і стойкасьць у гады вайны.
ℹ️ Аляксандар Каваленя зьяўляецца сустаршыням Экспэртна-кансультацыйнага расейска-беларускага савета па гісторыі, чальцом Расейскай акадэміі адукацыі, адзін з аўтараў падручнікаў па агульнай гісторыі Расеі і Беларусі.
У 2020 годзе атрымаў прэмію Лукашэнкі «За духоўнае адраджэньне».
У Вашынгтоне каля Белага дому грамадзянін Афганістану страляў па вайскоўцах Нацгвардыі
Каля Белага дому ў Вашынгтоне (ЗША) адбылася страляніна, у выніку якой два вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі атрымалі агнястрэльныя раненьні. Яны загінулі.
Аб прычынах страляніны не паведамілі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што стралок таксама атрымаў раненьні.
«Жывёла, якая страляла ў двух жаўнераў Нацыянальнай гвардыі, абодва зь якіх атрымалі сур'ёзныя раненьні і зараз знаходзяцца ў розных лякарнях, таксама мае сурʼёзныя раненьні, але, нягледзячы ні на што, ён заплаціць вельмі высокую цану», – напісаў ён у сацыяльных сетках.
Міністарка ўнутраных спраў ЗША Крысьці Наэм паведаміла, што падазраваны – грамадзянін Афганістану, які трапіў у ЗША ў межах апэрацыі 8 верасьня 2021 году.
«З гэтага моманту апрацоўка ўсіх іміграцыйных запытаў, якія тычацца грамадзян Афганістану, спыняецца на нявызначаны тэрмін да далейшага перагляду пратаколаў бясьпекі і праверкі», – адзначыла Крысьці Наэм.
На фота: на месцы страляніны
Асноўнае за 26 лістапада
• Як улады караюць удзельнікаў пратэстаў 2020 году пасьля сканчэньня тэрміну даўніны
• Настрой чыноўнікаў не такі добры, як хацелася б Лукашэнку, вэртыкаль ужо не маналіт — Вольга Лойка
• Курс на абвастрэньне: навошта Менск вяртае крызіс на мяжы зь Літвой
• Ці патрэбная беларусам Ціханоўская? Тлумачым з Гурневічам.
• Адміністрацыя Трампа абмяркоўвае зь Менскам вызваленьне не менш як 100 палітвязьняў — Reuters
• Як праслухоўвалі Ўшакова, Уіткафа і Дзьмітрыева. Што вядома з размоваў і як адрэагаваў Трамп
• Камітэт дзяржаўнага кантролю заявіў пра выяўленую хабарніцкую схему пры распрацоўцы беларускага электрамабіля
• У МЗС Літвы заявілі, што просяць у Эўразьвязе абмежаваньняў для беларускіх калію і авіяцыі
• Беларускі ПЭН стварыў сайт пра забароненыя ўладамі Беларусі кнігі
• У Гомлі на адкрыцьці помніка Ракасоўскаму быў памочнік Пуціна Мядзінскі, адзін з ідэолягаў «русского мира»
• Польшча атрымае 44 мільярды эўра ад Эўразьвязу для ўмацаваньня свайго «Ўсходняга шчыта»
• Ці ведаеце вы ўсіх герояў Караткевіча? ТЭСТ
У віленскім аэрапорце самалёт зьехаў з паласы. Ніхто не пацярпеў, але пасажыры больш як 30 рэйсаў зазналі нязручнасьці
https://smarturl.click/JnZ9m
А 13:43 віленскага часу самалёт польскай авіякампаніі LOT, які прыляцеў з Варшавы, пасьля прызямленьня не ўпісаўся ў паварот на рулёжнай дарожцы і выехаў на газон, дзе захрас.
З тых, хто быў на борце, ніхто не пацярпеў. Пасажыры пакінулі самалёт і адправіліся з аэрапорту па сваіх справах.
Аднак усе прылёты і вылеты з таго часу скасаваныя. Самалёты, што кіраваліся ў Вільню, адправілі ў іншыя гарады — нейкія ў блізкае Коўна, нейкія ў далёкую Рыгу.
Рэйсы, якія ня вылецелі, — перанесьлі на пазьнейшы тэрмін або скасавалі.
Міністар транспарту Літвы і кіраўнік Управы аэрапортаў Літвы ня зьвязваюць здарэньне зь сьнегападам, які ішоў у той час, перадае агенцтва BNS.
Аэрапорт адкрыюць пасьля таго, як скончаць працу сьледчыя.
У Гомлі на адкрыцьці помніка Ракасоўскаму быў памочнік Пуціна Мядзінскі, адзін з ідэолягаў «русского мира»
https://smarturl.click/kZ3ey
У цырымоніі ўдзельнічалі намесьнік міністра абароны Беларусі Аляксандар Навуменка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка і памочнік расейскага прэзыдэнта Ўладзімір Мядзінскі.
Помнік Ракасоўскаму стварылі Гомельскім гарвыканкамам супольна з Расейскім вайскова-гістарычным таварыствам, якое ўзначальвае Мядзінскі. Яго ўсталявалі ў сквэры на Савецкай вуліцы ў цэнтры Гомля.
Адкрыцьцё прымеркавалі да 82-й гадавіны вызваленьня Гомля войскамі Беларускага фронту пад кіраўніцтвам Ракасоўскага.
Уладзімір Мядзінскі — памочнік Пуціна і адна з ключавых постацяў у фармаваньні расейскай дзяржаўнай ідэалёгіі і гістарычнай палітыкі.
У Беларусі на адзін помнік прыроды стала менш: улады канстатавалі «страту каштоўнага аб’екту»
https://smarturl.click/aRxwb
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі ўхваліла пастанову аб спыненьні функцыянаваньня батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Астраўныя ельнікі Добрускія» ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці.
Статус помніка прыроды гэтая тэрыторыя атрымала ў 1963 годзе. Тады ельнікі расьлі на больш як 30 гектарах.
У 2014 годзе яму надалі статус рэспубліканскага значэньня, а ў 2015-м істотна скарацілі ягоную плошчу.
На момант ухваленьня рашэньня аб спыненьні функцыянаваньня помніка прыроды яго плошча скарацілася да 6,9 га. У ведамстве пераконваюць, што гэта стала вынікам «масавага ўсыханьня гэтага віду елкі».
Парлямэнт Італіі ўхваліў закон пра фэміцыд, каб за забойства жанчын каралі пажыцьцёвым зьняволеньнем
https://smarturl.click/b5zXV
Італьянскія заканадаўцы аднагалосна падтрымалі законапраект, які робіць фэміцыд — наўмыснае забойства жанчын або дзяўчат паводле полавай прыкметы — асобным відам злачынства, якое караецца пажыцьцёвым зьняволеньнем, перадае AFP.
Раней італьянскае заканадаўства прадугледжвала абцяжлівыя абставіны толькі ў выпадках, калі забойца быў жанаты з ахвярай ці быў яе сваяком.
Лукашэнка і Пуцін сустрэліся сёлета ў дзявяты раз: зноў абмеркавалі Ўкраіну і згадалі ЗША
https://smarturl.click/VRgAg
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну Менск для правядзеньня мірных перамоў з Украінай.
«Калі ў вас будзе жаданьне вярнуцца ў Менск зноў, мы заўсёды рады», — працытаваў Лукашэнку Telagram-канал «Пул первого».
У сваю чаргу Ўладзімір Пуцін назваў Лукашэнку адным з тых людзей, «якія імкнуцца, каб гэты канфлікт закончыўся».
«Мы памятаем пра ваш унёсак ва ўрэгуляваньне гэтага канфлікту», — сказаў прэзыдэнт Расеі.
У адказ Лукашэнка сказаў Пуціну: «Вы што, ня ведалі, што мы ня проста родныя людзі, у нас юрыдычна абгрунтаваныя дзеяньні — мы ж саюзьнікі. Таму нават амэрыканцы, трэба аддаць ім належнае, ніколі не ўздымаюць гэтае пытаньне. Адзін раз адрубілі — усё. Гэта за вялікімі дужкамі і ніякіх размоў тут быць не павінна», — сказаў Лукашэнка.
Адміністрацыя Трампа абмяркоўвае зь Менскам вызваленьне не менш як 100 палітвязьняў — Reuters
https://smarturl.click/xVbe4
Амэрыканскія чыноўнікі паведамілі агенцтву, што «ўзаемадзеяньне адміністрацыі Трампа зь Беларусьсю зьяўляецца часткай доўгатэрміновай, больш шырокай стратэгіі па вываду Менску з геапалітычнай арбіты Масквы, хай нават у нязначнай ступені».
На іх думку, «нават нязначны зрух у бок Захаду будзе стратэгічнай перамогай, улічваючы, што Беларусь доўгі час была пастаяннай крыніцай раздражненьня для NATO і верным саюзьнікам Расеі».
20 лістапада Лукашэнка паведаміў, што ў сьнежні, хутчэй за ўсё, у яго адбудуцца перамовы з амэрыканскімі прадстаўнікамі.
Адмоўнае сальда ў замежным гандлі Беларусі працягвае расьці. Белстат патлумачыў, чаму
https://smarturl.click/9oXw5
Як паведамляе Белстат у апошнім статыстычным аглядзе, вынікі вонкавага гандлю Беларусі надалей пагаршаюцца: экспарт тавараў падае, а імпарт, наадварот, расьце.
Беларускі ПЭН стварыў сайт пра забароненыя ўладамі Беларусі кнігі
https://smarturl.click/JnZ3L
Сёньня ў Беларусі ня меней як 258 кнігаў забароненыя з палітычных і ідэалягічных прычынаў. Мець такую кнігу дома — рызыка штрафу і зьняволеньня. Пад забаронай знаходзяцца прынамсі 208 аўтараў.
За апошнія 5 гадоў у Беларусі зьліквідалі пяць выдавецтваў, ня менш за 33 літаратары знаходзяцца ў няволі.
Як праслухоўвалі Ўшакова, Уіткафа і Дзьмітрыева. Што вядома з размоваў і як адрэагаваў Трамп
https://smarturl.click/mB5zQ
Bloomberg апублікаваў транскрыпт праслухоўваньня размоў памочніка Пуціна Ўшакова, спэцпрадстаўніка Трампа Ўіткафа і спэцпрадстаўніка Пуціна Дзьмітрыева. Зь іх вынікае, што «мірны плян» па Ўкраіне, які быў прадстаўлены Кіеву, і які прасоўвала адміністрацыя Трампа, каардынаваўся ў Крамлі; а Ўіткаф даваў расейскім чыноўнікам парады аб тым, як размаўляць з прэзыдэнтам ЗША.
Дзьмітрыеў назваў транскрыпт няпраўдаю, Ушакоў заявіў, што «ня ведае», адкуль узяўся запіс.