radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 86 гадоў таму Беласток стаў абласным цэнтрам БССР

https://smarturl.click/Y3gme

📅 4 сьнежня
1665 — пачаў дзейнічаць Берасьцейскі манэтны двор.
1926 — другое ўзбуйненьне БССР: далучаныя Гомельскі і Рэчыцкі паветы.
1939 — пасьля далучэньня Заходняй Беларусі да БССР была створаная Беластоцкая вобласьць з цэнтрам у Беластоку (сёньня — Польшча).
1989 — Генэральная Асамблея ААН ухваліла канвэнцыю супраць наймітаў.
1989 — у Маскве кіраўнікі краін Варшаўскага дагавору асудзілі ўвод войскаў у Чэхаславаччыну ў 1968 годзе.

🌱 Нарадзіліся: Каміла Марцінкевіч, Райнэр Марыя Рыльке, Франсіска Франка, Лазар Гінзбург (Лазар Лагін).

🕯 У памяці: Амар Хаям, Томас Гобс, Вера Харужая, Мікалай Аладаў, Франціш Бартуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністарка Літвы анансавала ўзмацненьне адказнасьці за кантрабанду

https://smarturl.click/ggm24

Прапановы па зьмене Крымінальнага кодэкса для ўзмацненьня адказнасьці за кантрабанду рыхтуецца ўнесьці ў Сойм урад Літвы, заявіла 3 сьнежня прэмʼер-міністарка Інга Ругінене, перадае LRT.

Што прапануюць:

• ліквідаваць магчымасьць адміністрацыйнага пакараньня, пакінуць толькі крымінальнае,

• ацэньваць маёмасьць падазроных і іх сваякоў,

• даць Службе расьсьледаваньня фінансавых злачынстваў правы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня,

• абмежаваць колькасьць SIM-карт, якія можа купіць адзін чалавек,

Ругінене нагадала, што МЗС рыхтуе пакет больш жорсткіх санкцый ЭЗ супраць Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літва ўручыла ноту беларускаму паверанаму. А зь Беларусі зноў паляцелі шары з кантрабандай

https://smarturl.click/p2LwA

3 сьнежня ў МЗС Літвы выклікалі часовага паверанага ў справах Беларусі і ўручылі яму ноту пратэсту.

Прычынай сталі няспынныя гібрыдныя атакі кантрабандысцкімі шарамі з тэрыторыі Беларусі, якія парушаюць працу Віленскага аэрапорта і ствараюць пагрозу бясьпецы грамадзянскай авіяцыі.

А таксама блякаваньне літоўскіх грузавікоў з прычэпамі, якім улады Беларусі не дазваляюць вярнуцца назад у Літву.

МЗС Літвы папярэдзіла, што пакідае за сабой права прыняць контрамеры на нацыянальным, эўрапейскім ды міжнародным узроўнях, каб прыцягнуць улады Беларусі да адказнасьці.

А 19:36 у гэты ж дзень Віленскі аэрапорт чарговым разам спыніў прыём і адпраўку рэйсаў праз пагрозу сутыкненьня самалётаў з кантрабандысцкімі шарамі, запушчанымі зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларус стаў папулярным пасьля допісу, што ідзе дахаты нападпітку

Ігар, звычайны рабочы зь Віцебску, стаў папулярным у сацыяльных сетках пасьля таго, як апублікаваў шчыры допіс пра сваё вяртаньне дадому нападпітку.

Пост набраў больш за 100 тысяч падабаек і 4 тысяч камэнтароў.

Людзі з розных краін фактычна ў жывым часе хваляваліся і цікавіліся лёсам Ігара.

«Справа ж ня ў тым, што ён там бухі, справа ў тым, што сумленны», — напісаў адзін з камэнтатараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску адкрылі будынак новага суду, дзе можна будзе «онлайн весьці судовыя працэсы і разглядаць пытаньні бязь яўкі бакоў»

https://smarturl.click/aRx25

З 1 студзеня ў будынку на вуліцы Мясьнікова, 5 пачнуць працаваць 27 судзьдзяў.

Патрэба ў ім зьявілася пасьля таго, як апэляцыі вырашылі разглядаць не ў абласных эканамічных судах ці гарадзкім эканамічным судзе Менску, як раней. Бо праз гэта атрымлівалася, што адзін і той жа суд быў судом і першай, і другой інстанцый.

У новым судзе «створаныя ўсе магчымасьці для таго, каб у рэжыме онлайн весьці судовыя працэсы і разглядаць пытаньні бязь яўкі бакоў», — адзначыў старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала.

Фота — Менскі гарвыканкам

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🛩 Аднаўляюцца авіярэйсы паміж Беларусьсю і Ізраілем

https://smarturl.click/9oqxy

Квіткі на люты і сакавік ужо прадаюцца на сайце авіякампаніі Arkia.

Пачынаючы з 2 лютага, рэйсы будуць выконвацца ў панядзелкі і пятніцы ў абодва бакі. Працягласьць палёту — ад 3:30 да 3:50. Кошт квіткоў на сёньня 244–273 даляры ў адзін бок.

Arkia — другі па велічыні грамадзянскі авіяперавозчык Ізраілю з 6 самалётамі.

ℹ️ 30 траўня 2022 году «Белавія» паведаміла, што ўлады Ізраілю адмовілі ў абслугоўваньні ейных самалётаў у аэрапорце Тэль-Авіву. Так спыніліся рэгулярныя палёты зь Менску ў Тэль-Авіў, якія ажыцьцяўляліся з 1996 году.

У 2021 годзе санкцыі супраць «Белавія» ўвёў ЭЗ. У 2022 — ЗША.

У верасьні 2025 году санкцыі ЗША супраць «Белавія» былі часткова зьнятыя. Сярод іншага зьняцьце санкцый адкрывае магчымасьць рабіць рэйсы ў Ізраіль. Разам з тым, «Белавія» пра аднаўленьне рэйсаў у Ізраіль на сваіх самалётах не паведамляла.

🇮🇱 Ізраіль ня ўводзіў санкцый супраць Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Беларусі абавязалі замежныя фуры выкарыстоўваць навігацыйныя плёмбы, гэта датычыць перавозьнікаў зь Літвы, Польшчы і Латвіі

https://smarturl.click/p27QE

Гэта дазваляе ў рэжыме рэальнага часу адсочваць рух транспарту і фіксаваць ускрыцьцё грузавых адсекаў.

Навігацыйныя плёмбы павінны абавязкова выкарыстоўвацца пры ўезьдзе ў Беларусь з Латвіі, Літвы і Польшчы на грузавіках, а таксама на парожніх аўто, зарэгістраваных у Эўразьвязе.

Акрамя таго, іх трэба выкарыстоўваць пры перавозцы небясьпечных грузаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». На чыім баку беларусы ў вайне?

https://www.youtube.com/watch?v=yMaWFH6op0s

1️⃣ На чыім баку беларусы ў вайне?

2️⃣ Ці хочуць беларусы ў NATO?

3️⃣ Мігранты, палітвязьні, вайна, ядзерная зброя — што кажуць беларусы ў апытаньні Chatham House.

4️⃣ Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай?

У праграме «ПіК Свабоды» пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі апавядае кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнікі МЗС краін NATO адрэагавалі на заявы Пуціна аб гатоўнасьці да вайны з Эўропай

https://smarturl.click/y6ZEL

🇳🇱 Міністар замежных спраў Нідэрляндаў: «Павелічэньне нашых выдаткаў на абарону — гэта ня нешта „для паказухі“, а неабходнасьць для рэгіёну і Эўропы».

🇱🇻 Міністар замежных спраў Латвіі: «Мы захоўвалі мір з моманту стварэньня NATO. Гэта наша задача, і гэта тое, што мы будзем рабіць».

🇳🇴 Міністар замежных спраў Нарвэгіі: «За 76 гадоў існаваньня NATO ніводная іншая краіна не нападала на краіну NATO, бо мы заўсёды гатовыя абараняцца і зьяўляемся самым моцным ваенным альянсам у гісторыі».

🇱🇹 Міністар замежных спраў Літвы: «Расея ўяўляе і будзе ўяўляць прамую ваенную пагрозу для NATO — незалежна ад таго, ці будзе дасягнута пагадненьне аб спыненьні агню».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палата прадстаўнікоў ухваліла бюджэт на 2026 год з дэфіцытам 4,3 млрд. рублёў і зьмены ў падатковым заканадаўстве

https://smarturl.click/B4ZxM

Паводле праекту рэспубліканскага (дзяржаўнага) бюджэту, налета прадугледжваецца 54 384,3 млн рублёў даходу. Асноўныя крыніцы падатковых даходаў бюджэту — падатак на дабаўленую вартасьць, акцызы, падатковыя даходы ад замежнаэканамічнай дзейнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За год у сьвеце за краты трапілі 93 праваабаронцы. Спэцыяльныя дакладчыкі ААН запатрабавалі іх вызваленьня

https://smarturl.click/w4bWW

Міжнародныя экспэрты ў правах чалавека выступілі з сумеснай заявай аб адвольным працяглым утрыманьні праваабаронцаў пад вартай.

Паводле аўтараў заявы, апошнімі гадамі праваабаронцаў пастаянна і надоўга зьмяшчаюць пад варту да суду і даюць ім працяглыя тэрміны турэмнага зьняволеньня, пры гэтым часта трымаючы іх у бесчалавечных і прыніжальных для годнасьці ўмовах. Праваабаронцы цярпяць ад катаваньняў, жорсткага абыходжаньня і ціску. Некаторыя памерлі ў турме.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Літоўскія перавозьнікі, фуры якіх заблякавалі ў Беларусі, заплянавалі акцыі пратэсту на трасе М1 і ў цэнтры Вільні

https://smarturl.click/GgZdQ

У Асацыяцыі перавозьнікаў Літвы заявілі, што на наступным тыдні перавозьнікі плянуюць пратэст на праспэкце Гедзіміна ў Вільні. А незалежныя перавозьнікі хочуць перакрыць трасу М1 пад Мар’ямпалем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Эўразьвяз вырашыў спыніць імпарт прыроднага газу з Расеі ў 2027 годзе

https://smarturl.click/JnZYx

Так званыя спотавыя закупкі газу, якія ажыцьцяўляюцца без папярэдніх кантрактаў, будуць спыненыя да чэрвеня 2026 года. Пастаўкі звадкаванага газу па доўгатэрміновых кантрактах павінны спыніцца 1 студзеня 2027 года, а пастаўкі газу па трубаправодах — 30 верасьня 2027 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Японцы на першым месцы сярод сталых карыстальнікаў Duolingo — праграмы для вывучэньня моваў. Беларусы — трэція

https://smarturl.click/xVbRQ

Ужо другі год запар — і трэці раз за чатыры апошнія гады — Японія заняла першае месца сярод краінаў з найбольш сур’ёзнымі вучнямі. Яны вызначаюцца паводле сярэдняга часу, які праводзіцца ў навучаньні. Далей ідуць Вугоршчына (№ 2), Беларусь (№ 3), Расея (№ 4) і Нямеччына (№ 5).

Калі глядзець на мовы, якія выбіраюць у гэтых краінах, на першай пазыцыі ідзе гішпанская, далей ангельская, затым італьянская. А чацьвертае і пятае месцы нечаканана занялі валійская і нарвэская мовы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Міжнародны дзень асобаў з інваліднасьцю

https://smarturl.click/w4bo7

📅 3 сьнежня
1775 — упершыню ўзьнялі амэрыканскі сьцяг. Ён яшчэ адрозьніваўся ад сучаснага — меў брытанскі «Юніён Джэк» у верхнім куце.
1918 — Рада і Ўрад БНР пакінулі Менск і пераехалі ў Вільню.
1921 — у Менску створаная Беларуская кантора Дзяржбанку РСФСР — структура, пераемнікам якой лічыцца Нацыянальны банк Беларусі.
1939 — у Бэрліне пачала выходзіць газэта «Раніца».
1965 — The Beatles выпусьцілі альбом Rubber Soul, які стаў паваротным пунктам у іх творчасьці.
1967 — хірург Крыстыян Барнард зрабіў першую ў гісторыі пасьпяховую перасадку чалавечага сэрца.
1991 — распушчаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі СССР.
1992 — адпраўлена першае SMS-паведамленьне.

🌱 Нарадзіліся: Рыгор Крушына, Міхась Кукабака, Данута Бічэль-Загнетава, Озі Осбарн.

🕯 У памяці: Робэрт Льюіс Стывэнсан, П’ер-Агюст Рэнуар, Вера Кляйнміхель, Рыта Млодак, Ірына Ждановіч, Вітаўт Кіпель.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: ЭЗ унясе Расею ў сьпіс краін з высокай рызыкай фінансаваньня тэрарызму

https://smarturl.click/OLyzo

ЭЗ уключыць Расею ў сьпіс краін з высокай рызыкай адмываньня грошай і фінансаваньня тэрарызму, пішуць Politico і Le Monde з спасылкай на крыніцы і дакумэнт, які распрацоўваецца.

Унясеньне ў чорны сьпіс цягне за сабой

• узмацненьне кантролю за фінансавымі апэрацыямі,

• комплексную праверку па ўсіх зьдзелках наконт бенэфіцыяраў і паходжаньня грошай,

• зьдзелкі будуць ухваляць спэцыяльныя камісары эўрапейскай службы па барацьбе з адмываньнем грошай.

Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываньнем грошай яшчэ ў 2023 годзе прыпыніла сяброўства Расеі ў арганізацыі з прычыны поўнамаштабнага ўварваныя ва Ўкраіну, але тады ня стала ўносіць у якія-небудзь сьпісы.

Афіцыйнай аб’явы пра ўключэньне ў сьпіс на момант публікацыі навіны не было.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 3 сьнежня

• «Я глыбока паважаю беларусаў, зь якімі служу». Гутарка з амэрыканскім мэдыкам палку Каліноўскага

На чыім баку беларусы ў вайне? «ПіК Свабоды» з сацёлягам Рыгорам Астапенем

«Менск адчуў, што „пайшла карта“», — Кавалеўскі ацэньвае магчымасьці Літвы

Сямейнае турнэ па дыктатурах. Што Лукашэнка шукаў у М’янме, Амане і Алжыры

• Калі дзяржаўныя інтарэсы губляюцца ў сямейных: што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі

• Японцы на першым месцы сярод сталых карыстальнікаў Duolingo — беларусы трэція

ЗША і Расея не знайшлі згоды наконт мірнага пагадненьня ва Ўкраіне

• Эўразьвяз вырашыў спыніць імпарт прыроднага газу з Расеі ў 2027 годзе

• «Нэўтральнасць» беларускіх фрыстайлістаў, лыжнікаў і сноўбардыстаў правераць перад допускам да адбору на Алімпіяду

• Кіраўнікі МЗС краін NATO адрэагавалі на заявы Пуціна

• У ЗША перасталі разглядаць іміграцыйныя запыты ад грамадзян 19 краінаў. Ці тычыцца гэта беларусаў?

Аднаўляюцца авіярэйсы паміж Беларусьсю і Ізраілем

• Літва ўручыла ноту пратэсту беларускаму паверанаму. А зь Беларусі зноў паляцелі шары з кантрабандай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як Рыма з Амэрыкі ратуе каліноўцаў ва Ўкраіне

https://smarturl.click/AxXqg

Рыма Журайціс, пакінуўшы працу ў фінансавай сфэры ў ЗША, далучылася да палку Каліноўскага ва Ўкраіне, каб аказваць мэдычную дапамогу жаўнерам.

Раней яна ўдзельнічала ў мітынгах беларускай дыяспары ў Чыкага.

Вяртацца да звычайнага жыцьця яна плянуе толькі пасьля перамогі Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі дзяржаўныя інтарэсы губляюцца ў сямейных: што хаваецца за паўднёвым ваяжам Лукашэнкі

https://smarturl.click/13oMb

Лукашэнка зладзіў доўгі ваяж па паўднёвых краінах. Ён наведаў М’янму, Аман, Альжыр, зноў Аман (дзе прабудзе да выходных). Пры гэтым паездка ў Аман нагадвала сямейны візыт, піша Валер Карбалевіч.

💬 Падчас перамоваў з султанам Амана склад беларускай дэлегацыі быў вельмі незвычайны. Не было беларускіх чыноўнікаў — прысутнічалі сам Лукашэнка і ягоныя сыны Віктар і Мікалай.

💬 Сямейныя інтарэсы сталі аддзяляцца ад дзяржаўных нават фармальна.

💬 Гандлёвы абарот Беларусі з Альжырам моцна вырас апошнім годам, дасягнуўшы $50 млн. У асноўным за кошт экспарту беларускіх харчовых прадуктаў.

💬 Па выніках візыту ў Альжыр падпісана шмат розных дакумэнтаў. Але досьвед мінулых паездак Лукашэнкі ў розныя краіны сьведчыць, што яны ў мінімальнай ступені ўплываюць на разьвіцьцё эканамічных адносін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сямейнае турнэ па дыктатурах. Што Лукашэнка шукаў у М’янме, Амане і Альжыры

https://www.youtube.com/watch?v=Ed-UMJ_qTb0

Паветраныя ўдары, абстрэлы і гвалт — гэта 🇲🇲 М’янма, адна з самых ваенізаваных і небясьпечных краінаў сьвету. І менавіта сюды Лукашэнка прылятае не адзін, а разам з сынамі, пачынаючы сапраўднае сямейнае турнэ па «далёкай дузе».

Пакуль сыны Мікалай і Віктар зьяўляюцца на ўсіх афіцыйных сустрэчах, сярэдні сын Дзьмітры нечакана ўзьнікае ў 🇮🇩 Інданэзіі на перамовах пра ўгнаеньні. У выніку візыт выглядае не як дзяржаўная місія, а як падарожжа сям'і, якая выкарыстоўвае зьнешнюю палітыку ў асабістых інтарэсах.

Што гэта было? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 У ЗША перасталі разглядаць іміграцыйныя запыты ад грамадзян 19 краінаў

https://smarturl.click/e0ApR

Адміністрацыя Дональда Трампа прыпыніла разгляд усіх іміграцыйных запытаў ад грамадзян 19 краін пасьля страляніны па двух вайскоўцам Нацыянальнай гвардыі ў некалькіх кварталах ад Белага дома ў Вашынгтоне.

❗️Беларусі ў сьпісе няма.

Забарона тычыцца грамадзянаў

🇦🇫 Аўганістана
🇧🇮 Бурундзі
🇻🇪 Вэнэсуэлы
🇭🇹 Гаіці
🇾🇪 Емэна
🇮🇷 Ірана
🇨🇩 Конга (ДРК)
🇨🇺 Кубы
🇱🇾 Лібіі
🇱🇦 Ляосу
🇲🇲 М’янмы
🇸🇴 Самалі
🇸🇩 Судана
🇸🇱 Сьера-Леонэ
🇹🇬 Тога
🇹🇲 Туркмэністана
🇹🇩 Чаду
🇬🇶 Экватарыяльнай Гвінэі
🇪🇷 Эрытрэі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Менск адчуў, што „пайшла карта“», — Кавалеўскі ацэньвае магчымасьці Літвы разьвязаць крызіс

https://smarturl.click/OLZ5A

Кіраўнік Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі: «Такое адчуваньне, што Менск адчуў, што „пайшла карта“ пасьля таго, як Злучаныя Штаты пачалі размаўляць пра вызваленьне палітвязьняў».

💬 «Праўда заключаецца ў тым, што па-ранейшаму на Беларусь глядзяць як на пагрозу, як на сатэліта Расеі».

💬 «Захад можа лёгка адмовіцца ад дыялёгу».

💬 «Захад можа адмежавацца ад Беларусі, выбудаваць гэтую мяжу, гэтую сьцяну на мяжы з Беларусьсю, выбудаваць мэханізмы стрымліваньня пагрозы на цэлыя дзесяцігодзьдзі наперад. І таму пераацэнка сваіх магчымасьцяў з боку Менску вельмі небясьпечная для нашай краіны».

Цалкам інтэрвію глядзіце ў праграме «ПіК Свабоды» на YouTube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўдарылі па Днепрапятроўскай вобласьці — некалькі чалавек загінулі

https://smarturl.click/5ZXkj

Расейскія войскі ў ноч на 3 сьнежня ўдарылі бесьпілётнікамі па горадзе Цярноўка, у якім жыве больш за 20 тысяч чалавек (на фота).

Як мінімум двое чалавек загінулі і трое пацярпелі.

За ноч Расея атакавала Ўкраіну 111 бесьпілётнікамі. 27 зь іх пацэлілі ў 13 месцаў, паведамілі Ўзброеныя сілы Ўкраіны.

Мінабароны Расеі заявіла пра 102 зьнішчаныя ўкраінскія бесьпілётнікі за ноч. У Тамбоўскай вобласьці ўсчаўся пажар на нафтабазе. Некалькі цыстэрнаў былі пашкоджаныя ў Варонескай вобласьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нэўтральнасьць» беларускіх фрыстайлістаў, лыжнікаў і сноўбардыстаў правераць перад допускам да адбору на Алімпіяду

https://smarturl.click/XDgRW

Міжнародная фэдэрацыя лыжнага спорту і сноўборду (FIS) праверыць спартоўцаў і дапаможны пэрсанал зь Беларусі і Расеі на адпаведнасьць патрабаваньням для атрыманьня статусу «індывідуальнага нэўтральнага спартоўца» на зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях 2026 году.

Раней нэўтральны статус некаторых спартоўцаў у асобных відах спорту выклікаў сумневы. Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны пратэставаў супраць павярхоўных захадаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былую кіраўніцу эўрапейскай дыпляматыі Магерыні вызвалілі пасьля затрыманьня

https://smarturl.click/13RnD

Бэльгійскія праваахоўныя органы вызвалілі Фэдэрыку Магерыні, рэктарку Каледжу Эўропы і былую Высокую прадстаўніцу ЭЗ у замежных справах, пасьля яе затрыманьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва ў 2026 годзе плянуе прызваць у войска пяць тысяч чалавек

https://smarturl.click/WR5V9

Структура прызыву ня будзе аднастайнай: амаль чатыры тысячы юнакоў будуць прызваныя на дзевяцімесячную пачатковую службу, 90 чалавек з патрэбнымі для войска спэцыяльнасьцямі адслужаць тры месяцы, яшчэ 450 чалавек будуць прызваныя на тры-чатыры месяцы пачатковай падрыхтоўкі або ў межах праграмы наданьня вайсковай спэцыяльнасьці, разьлічанай на тры гады. Яшчэ 650 чалавек за 160–200 дзён пройдуць праграму падрыхтоўкі малодшых афіцэраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

▫️На чыім баку беларусы ў вайне?

▫️Ці хочуць беларусы ў NATO?

▫️Мігранты, палітвязьні, вайна, ядзерная зброя – што кажуць беларусы ў апытаньні Chatham House.

▫️Як ставяцца беларусы да працоўных мігрантаў і да памілаваньняў палітвязьняў? Ці зьмянілася іх стаўленьне да вайны Расеі з Украінай? Які выбар робяць апытаныя паміж Расеяй і Эўропай?

У праграме «ПіК Свабоды» у 16:30 пра вынікі апошняга апытаньня гараджанаў Беларусі раскажа кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я глыбока паважаю беларусаў, зь якімі служу». Гутарка з амэрыканскім мэдыкам палку Каліноўскага

https://smarturl.click/AxXqg

Рыма Журайціс кінула жыцьцё ў ЗША і ратуе жаўнераў ва Ўкраіне. Фінансавы офіс яна прамяняла на відовішча разарваных канцавінаў і вантробаў. Часам усё, чаго яна хоча, – гэта гарачы душ. Але вяртацца да цывільнага жыцьця Рыма плянуе толькі тады, калі скончыцца вайна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША і Расея не знайшлі згоды наконт мірнага пагадненьня ва Ўкраіне ў час пяцігадзінных перамоваў у Крамлі

https://smarturl.click/Regnx

Перамовы паміж ЗША і Расеяй пра спыненьне вайны ва Ўкраіне ў аўторак не прывялі да прарыву, бо Крэмль заявіў, што ў ключавым пытаньні тэрыторыі «кампрамісу» пакуль не дасягнулі.

«Некаторыя прапанаваныя фармулёўкі нам не пасуюць, і праца будзе працягвацца», — сказаў галоўны памочнік прэзыдэнта Расеі Юрый Ушакоў.

Тым часам міністры замежных спраў краін NATO сустрэнуцца ў Брусэлі 3 сьнежня, каб абмеркаваць далейшую падтрымку Ўкраіны і абарончы патэнцыял альянсу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Хто ў Эўропе больш за ўсіх выдаткоўвае грошай на абарону?

https://smarturl.click/8pwQv

У 2024 годзе краіны Еўрасаюза накіравалі на абарону 343,2 млрд €, піша Euronews.

📌 44% усіх выдаткаў прыйшліся на Нямеччыну і Францыю.
• 🇩🇪 — 90,6 млрд €
• 🇫🇷 — 59,6 млрд €

Далей —
• 🇮🇹 Італія — 32,7 млрд €
• 🇵🇱 Польшча — 31,9 млрд €
• 🇪🇸 Гішпанія — 22,7 млрд €

Разам першая пяцёрка забяспечвае 69,2% абаронных выдаткаў усяго ЭЗ.

📈 У 2025 годзе выдаткі дасягнуць 392 млрд € (рост на 98% у параўнанні з 2020-м), мяркуе Эўрапейскае абароннае агенцтва.

Читать полностью…
Subscribe to a channel