14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Больш за чвэрць цыгарэт у Літве — кантрабандныя. Зь іх каля 75% — беларускія
https://smarturl.click/e0kX1
Дасьледчая кампанія Nielsen апублікавала вынікі свайго аналізу нелегальнага тытунёвага рынку ў Літве.
Аб’ём нелегальнага рынку цыгарэт у Літве ў другім квартале дасягнуў 26,7%, піша Delfi са спасылкай на дасьледаваньне.
Для параўнаньня: доля нелегальнага рынку цыгарэт у Латвіі складае 18,6%, у Эстоніі — 17,3%, а ў Польшчы — толькі 6,7%.
73,5% неабкладаных падаткам цыгарэт, якія паступаюць у Літву, вырабляюцца ў Беларусі, яшчэ 11,3% прыбывае з Польшчы.
Паводле ацэнак, Літва штогод страчвае больш за 70 млн эўра нявыплачанага акцызнага падатку з-за нелегальных цыгарэт.
Латушка: Грукацца ў дзьверы амэрыканцаў і эўрапейцаў Лукашэнку прымушае эканоміка
https://smarturl.click/JnkWq
Праблемы ў эканоміцы Беларусі прымушаюць Лукашэнку камунікаваць з заходнімі ўладамі. Такую думку выказаў у эфіры праграмы «ПіК Свабоды» кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка.
«Эканамічная сытуацыя ў Лукашэнкі вельмі цяжкая. Адмоўнае гандлёвае сальда $4,5 млрд.
Кажу як былы амбасадар і чалец ураду, гэта рэкорд за гады гандлёвых адносін зь Беларусьсю.
У Беларусі назіраецца падзеньне прамысловасьці. Падзеньне вытворчасьці сельскай гаспадаркі. У Віцебскай вобласьці ў прамысловасьці мінус 4,2%, у сельскай гаспадарцы мінус 5%.
Чаму Лукашэнка пачаў так моцна грукацца ў дзьверы амэрыканцаў і эўрапейцаў? Бо яго прымушае да гэтага эканоміка».
🇵🇱 У Мастаўлянах усталявалі шыльды на месцы нараджэньня Кастуся Каліноўскага
https://smarturl.click/b5jyB
5 лістапада ў Мастаўлянах, каля месца разьмяшчэньня сядзібна-паркавага ансамблю Каліноўскіх, былі ўсталяваныя дзьве інфармацыйныя шыльды.
Пры мантажы выявілася, што шыльды ўсталёўваюцца непасрэдна на фрагмэнтах, якія, праўдападобна, зьяўляюцца часткамі гістарычнага каменнага муру сядзібнага комплексу, паведаміла «Радыё Рацыя».
Першая шыльда зьмяшчае празрыстую выяву сядзібы ў ляндшафце.
Другая — кароткую інфармацыю пра Мастаўляны і геаграфічна-гістарычны кантэкст.
Урачыстае адкрыцьцё шыльдаў заплянаванае на 22 лістапада.
📍 Мастаўляны — вёска ў Польшчы на самай мяжы зь Беларусьсю. Там зімой 1838 году нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расею
https://smarturl.click/oVq5A
33-гадовую беларуску Яню Лявонаву экстрадавалі з Францыі ў ЗША. Яе абвінавачваюць у парушэньні законаў аб экспартным кантролі, кантрабандзе, адмываньні грошай і махлярстве.
Паводле амэрыканскіх пракурораў, пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне Лявонава праз пасярэднікаў у ЗША купляла і незаконна экспартавала ў Расею авіяцыйную электроніку і складнікі для самалётаў, якія выкарыстоўвала кампанія, унесеная ў санкцыйны сьпіс ЗША.
Яна ладзіла пастаўкі празь фірмы ў Армэніі, на Мальдывах і ў іншых краінах, падаючы ілжывыя зьвесткі пра атрымальнікаў.
Справу расьсьледавала ФБР.
📱 Чаму Беларусь — адзіная краіна, дзе Ленін усё яшчэ «малады»
https://www.youtube.com/watch?v=s41srVjNdlE
Беларусь — адзіная краіна ў сьвеце, дзе на дзяржаўным узроўні дагэтуль адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту.
Не дэмакратыі, не незалежнасьці, а ўзброенага захопу ўлады ў суседняй імпэрыяй. І штогод у лістападзе дзяржаўнае тэлебачаньне зноў сьпявае: «И Ленин такой молодой, и юный Октябрь впереди...»
Але давайце разьбярэмся, што ж насамрэч адбылося ў 1917-м.
Ці была гэта рэвалюцыя, як кажуць афіцыйна, ці ўсё ж звычайны пераварот, які прывёў да тэрору, ГУЛАГу і страты незалежнасьці?
І чаму сёньня — праз больш як сто гадоў — улады ў Менску працягваюць сьвяткаваць дзень, калі беларусы згубілі свабоду.
У Беларусі незаконны абарот наркотыкаў займае першае месца сярод цяжкіх злачынстваў падлеткаў
https://smarturl.click/zdOZA
Нядаўна 14-гадовага хлопца асудзілі ў Горадні на 8 гадоў зьняволеньня за іх распаўсюд. Ён пасьпеў папрацаваць «закладчыкам» два тыдні і зарабіць каля трох тысяч рублёў.
Незаконны абарот наркотыкаў займае першае месца ў цяжкіх злачынствах падлеткаў — больш за 22%, паведаміла МУС.
Сёлета толькі за паўгоду міліцыянты спынілі дзейнасьць больш як 25 інтэрнэт-крамаў наркотыкаў і заблякавалі 77 сайтаў.
🇱🇹 Чаму Літва закрыла мяжу цяпер, хоць балёны зь Беларусі лятаюць ужо даўно?
https://smarturl.click/AxJAY
Балёны з кантрабандай зь Беларусі масава прылятаюць у Літву з пачатку 2024 году, колькасьць прылётаў у кастрычніку не была рэкорднай сёлета.
Чаму Вільня вырашыла адказаць на гэты выклік менавіта цяпер?
Гэтае пытаньне зь Юрыем Дракахрустам абмяркоўваюць літоўскія экспэрты: вайсковы экспэрт Дарус Антанайціс і палітоляг Віціс Юрконіс.
Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у водным пола і конным спорце
https://smarturl.click/mBqy0
Такім чынам, воднае пола стала першым гульнявым алімпійскім відам ад часу, у якім дазволілі гуляць беларусам і расейцам поўнамаштабнага нападу Расеі на Ўкраіну.
У сьпісе таксама пазначаныя індывідуальныя віды:
• плаваньне,
• плаваньне на адкрытай вадзе,
• сынхроннае плаваньне,
• скачкі ў ваду.
Спартоўцам можна будзе выступаць толькі ў нэўтральным статусе — без выкарыстаньня дзяржаўнай сымболікі.
Таксама ім нельга мець сувязяў зь сілавымі структурамі сваіх дзяржаў.
Да камандных відаў спорту дапусьціла беларусаў і Міжнародная фэдэрацыя коннага спорту
Новыя правілы набываюць моц з 1 студзеня 2026 году.
У аэрапорце Вільні на паўгадзіны спынялі рух праз дрон. Прыладу і яго апэратара не знайшлі
https://smarturl.click/b5jLM
Раніцай 5 лістапада Віленскі аэрапорт часова закрывалі пасьля таго, як на яго тэрыторыі заўважылі дрон.
Як паведаміла выданьне LRT, гэта адбылося прыблізна а 9:50, а праз амаль паўгадзіны — а 10:18 працу аэрапорту аднавілі.
Прадстаўніца Службы грамадзкай бясьпекі Інгрыда Страгенес паведаміла, што гэта быў цывільны дрон. «Ён знаходзіўся ў паветры, з узьлётам і пасадкай, да хвіліны», — удакладніла яна і дадала, што сам бесьпілётнік і ягонага апэратара не знайшлі.
ℹ️ Да 27 кастрычніка памежная служба Літвы падчас залёту балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі двойчы цалкам закрывала мяжу зь Беларусьсю на некалькі гадзін уначы. А з 27 кастрычніка закрыла яе для беларусаў цалкам. Закрыцьцё мяжы будзе дзейнічаць да першай гадзіны ночы беларускага часу 1 сьнежня — з магчымасьцю падаўжэньня.
На фота: Віленскі аэрапорт, архіў
Прэцэдэнт Падлеўскай. Былую палітзьняволеную маглі дэпартаваць у Беларусь праз памылкі польскіх службоўцаў
https://smarturl.click/206pR
Былую палітзьняволеную Натальлю Падлеўскую, якая жыла ў Польшчы, польскія ўлады перадалі ў Літву, бо яна ўяжджала ў Эўразьвяз зь літоўскай візай. Праз шэраг адміністрацыйных памылак яе ледзь не дэпартавалі ў Беларусь.
Натальля Падлеўская (на фота) расказала Свабодзе, што варта рабіць у падобных выпадках. З словаў юрыстаў, прэцэдэнт Падлеўскай дапаможа вырашаць наступныя падобныя справы.
Руіны найстарэйшай драўлянай царквы абяцаюць перавезьці з-пад Ваўкавыску ў скансэн пад Менскам
https://smarturl.click/RekDv
Беларус накіраваў у Ваўкавыскі райвыканкам электронны зварот аб захаваньні руін драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі.
Як паведаміла выданьне Hrodna.life, гэтая царква — найстарэйшая драўляная пабудова ў Беларусі.
У адказе ўладаў адзначаецца, што ў часе экспэдыцыі навукоўцы папярэдне вызначылі непрымальны стан рэштак царквы. Патрэбнае дадатковае прафэсійнае абсьледаваньне і выснова аб магчымасьці захаваньня і кансэрвацыі. Для гэтага разглядаюць варыянт пераносу рэштак у Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам.
На фота: частка драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі, якую пабудавалі ў 1642 годзе
Беларускі «Альфа-Банк», які трапіў пад санкцыі ЭЗ, паведаміў аб спыненьні супрацы з сэрвісам Apple Pay
https://smarturl.click/ggqVB
Платныя карты ўключанага 23 кастрычніка ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу беларускага «Альфа-Банку» (брэнд «Альфа Банк у Беларусі») будуц працаваць у Беларусі й за мяжой і пасьля ўступленьня абмежаваньняў у сілу 2 сьнежня, паведамілі ў банку.
Аднак, як адзначаецца ў паведамленьні банку, магчымыя «лякальныя праблемы ў Эўропе праз пэрсанальныя рашэньні замежных контрагентаў у дачыненьні да беларускіх картаў».
Паведамляюць, што перастане працаваць сэрвіс Apple Pay (сыстэма мабільных платаў і электронны гаманец ад карпарацыі Apple).
Астатнія аплатныя сэрвісы (Samsung Pay, Swoo Pay) і аплікацыя INSNC будуць працаваць, гаворыцца ў паведамленьні.
Фота ілюстрацыйнае
Чарга на выезд у Польшчу зноў вырасла, цяпер у ёй стаіць каля 3000 легкавых машын і аўтобусаў
https://smarturl.click/Rek0v
Выезду ў Польшчу ў адзіным дзейным пункце пропуску «Берасьце» на 8:00 раніцы 5 лістапада чакалі 2845 легкавых аўтамабіляў і 165 аўтобусаў.
Вядома, што машыны стаяць у чарзе больш за тры дні.
Згодна з інфармацыяй памежнікаў Беларусі, у чарзе на выезд у пункце пропуску «Казловічы» на мяжы з Польшчай стаяць 2100 грузавікоў, дзень таму было 1780.
На беларуска-латвійскай мяжы ў пункце «Грыгораўшчына» стаяць 520 грузавікоў, дзень таму было 485.
Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. У выніку зьявіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу.
На фота: чарга на ўезд у Польшчу ў Берасьці. 5 лістапада 2025 году
Ужо сёньня: дзень народзінаў Кастуся Езавітава
https://smarturl.click/dwL50
🗓 5 лістапада
1097 — упершыню згадваецца Пінск.
1794 — расейскія войскі пад камандай Суворава ўзялі штурмам Варшаву, канчаткова здушыўшы паўстаньне Касьцюшкі.
1922 — выбары ў Сэйм Польшчы, створаны Беларускі пасольскі клюб.
1939 — створаны Нацыянальны мастацкі музэй Беларусі.
1957 — адкрыты новы будынак Мастацкага музэю ў Менску.
🍃 Нарадзіліся: Кастусь Езавітаў, Міхал Вітушка, Андрэй Грабаў.
🕯 У памяці: Міхась Клімковіч, Сьвятаслаў Коўш.
Аўтамабільныя чэргі ўтварыліся і на беларуска-расейскай мяжы
https://smarturl.click/b5jD1
Як паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media, стаяць на легкавых машынах даводзіцца ад 3 да 5 гадзін.
Гэта пры тым, што паміж Беларусьсю і Расеяй няма сталага памежнага кантролю, а візы для перасячэньня мяжы не патрабуюцца.
З боку Расеі пры ўезьдзе ў Беларусь чаргі легкавікоў няма.
Асноўнае за 5 лістапада
• Прэцэдэнт Падлеўскай. Былую палітзьняволеную маглі дэпартаваць у Беларусь праз памылкі польскіх службоўцаў
• У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 лістапада
• Латушка: Грукацца ў дзьверы амэрыканцаў і эўрапейцаў Лукашэнку прымушае эканоміка
• Чаму Літва закрыла мяжу цяпер, хоць балёны зь Беларусі лятаюць ужо даўно?
• Тлумачым з Гурневічам. Што камунізм зрабіў зь Беларусьсю
• Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расею
• Беларускі «Альфа-Банк», які трапіў пад санкцыі ЭЗ, паведаміў аб спыненьні супрацы з сэрвісам Apple Pay
• Руіны найстарэйшай драўлянай царквы абяцаюць перавезьці з-пад Ваўкавыску ў скансэн пад Менскам
• Пачынаецца завочны суд у справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»
Войска ў Беларусі можа разганяць пратэсты. Цяпер гэта афіцыйна
Гэта значыць, што калі ў мірныя беларусы выйдуць на пратэсты, супраць іх могуць вывесьці войскі, а ня проста міліцыю.
Хоць міжнароднае права сьцьвярджае, што войска прызначана для абароны краіны ад вонкавай пагрозы, а не для дзеяньняў супраць уласных грамадзян.
Вэтэраны спэцназу РБ дастаўляюць гуманітарную дапамогу расейскім захопнікам ва Ўкраіне
https://smarturl.click/B4kyn
У Беларусі існуе асацыяцыя вэтэранаў падразьдзелаў спэцназу ўнутраных войскаў МУС «Гонар», якую ўзначальвае Дзьмітры Паўлічэнка, якога лічаць датычным да зьнікненьня апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі.
Нядаўна арганізацыя паінфармавала аб зборы групы добраахвотнікаў — яны фатаграфаваліся пад банэрам з сымболікай ПВК Вагнэра.
Сябры названай асацыяцыі дастаўляюць гуманітарную дапамогу расейскім войскам, якія ваююць супраць Украіны, піша Zerkalo.
Літва зьвернецца да ўладаў Беларусі, каб тыя дазволілі літоўскім кіроўцам вярнуцца дадому, але мяжа застанецца закрытай
https://smarturl.click/w4G67
«Сёньня прынята рашэньне, што будзе зварот да Беларусі з дамоўленасьцю, каб літоўскія велікагрузы маглі вярнуцца назад дадому», — сказала прэм’ер-міністарка Літвы Інга Ругінене ў сераду пасьля пасяджэньня ўраду, перадае LRT.
«Гэты працэс ужо ідзе», — дадала яна.
Сьпікер парлямэнту Юозас Олекас спадзяецца, што пасьля заканчэньня ўсталяванага тэрміну мяжу адкрыюць.
«Незалежна ад рэакцыі беларускага рэжыму, я ўсё адно хачу, каб жыцьцё працягвалася і межы былі адкрытыя», — сказаў ён у эфіры Žinių radijas, перадае Delfi.
Паводле літоўскай асацыяцыі перавозьнікаў, тысячы літоўскіх грузавікоў і паўпрычэпаў ня могуць вярнуцца зь Беларусі.
Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала ў Празе прэмію «Гісторыі беззаконьня»
https://smarturl.click/nVqQX
Беларуская грамадзкая дзяячка і былыя палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк атрымала ў Празе прэмію «Гісторыі беззаконьня», якую ўручае чэская арганізацыя «Чалавек у нядолі».
Прэмію прысудзілі яшчэ ў 2021 годзе — разам з Ксеніяй Сырамалот і Мікітам Емяльянавым — за мужнасьць і змаганьне за свабоду ў Беларусі.
Але асабіста атрымаць яе Паліна змагла толькі цяпер, пасьля вызваленьня і выезду зь Беларусі.
На цырымоніі яна ўзгадала беларускіх жанчын, якія дагэтуль застаюцца за кратамі.
У няволі дагэтуль і Мікіта Емяльянаў, якому ўжо двойчы дадавалі тэрмін за «непадпарадкаваньне турэмнай адміністрацыі».
🇺🇦 Украіна зьбіраецца перайменаваць «капейкі»
https://smarturl.click/VR1Xn
Украіна плянуе яшчэ сёлета замяніць назву «копійка», каб пазбавіцца сымбалю былога дамінаваньня Масквы, заявіў Reuters кіраўнік Цэнтральнага банка Ўкраіны Андрэй Пышны.
Цяпер грыўня будзе складацца не са ста капеек, а са ста шагоў.
Самая дробная манэта, якая цяпер у абарачэньні ва Ўкраіне — 50 капеек, у пераліку на эўра гэта 1 цэнт.
Шаг быў назвай грошай ва Ўкраіне ў XVI і XVII стагодзьдзях. А банкноты з назвай «шаг» былі ў абарачэньні падчас украінскай рэвалюцыі 1917–1921 гадоў.
Пасьля гэтага назва «капейкі» застанецца толькі ў Беларусі і Расеі.
📱Ці дазволяць «Белавіі» лятаць у Эўропу
Злучаныя Штаты Амэрыкі зьнялі санкцыі зь «Белавіі». Таксама з санкцыйнага сьпісу прынялі самалёты і верталёт, якім карысталіся высокапастаўленыя чыноўнікі і чальцы сям’і Лукашэнкі і ён сам.
Ці стане гэта першым крокам да вяртаньня беларускіх авіялініяў на эўрапейскі рынак?
Госьць эфіру «Свабоды Premium» — Павал Латушка.
https://www.youtube.com/live/_Jgd4WJDlJs
Шатдаўн у ЗША пабіў рэкорд і працягваецца далей
https://www.svaboda.org/a/33582033.html
У ЗША спыненьне працы ўраду (шатдаўн) стала самым працяглым у гісторыі краіны, паведамляе NBC News.
Часовае прыпыненьне працы ўраду ЗША, якое адбываецца, калі Кангрэс (на фота) ня можа дамовіцца аб фінансаваньні ўрадавай дзейнасьці, пачалося 1 кастрычніка і працягваецца ўжо 37 дзён і 7 гадзін, піша cnn.com.
Папярэдні рэкорд быў у пачатку 2019 году, падчас першай кадэнцыі Дональда Трампа. Тады закрыцьцё ўраду працягвалася 34 дні і 21 гадзіну.
Кангрэс ня можа дамовіцца аб фінансаваньні, таму што дэмакраты настойваюць на падатковых льготах у мэдстрахаваньні і грашах на праграмы ў ахове здароўя. Рэспубліканцы адмаўляюцца падтрымліваць гэтыя патрабаваньні.
З-за шатдаўна 650 тысяч фэдэральных дзяржаўных служачых знаходзяцца ў неаплатным адпачынку. Яшчэ 600 тысяч чалавек, якія працуюць у крытычна важных сфэрах, вымушаныя працаваць, не атрымліваючы заробку (звычайна пасьля заканчэньня шатдаўна адпрацаваны час аплачваецца).
У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 лістапада
https://smarturl.click/4OyGd
Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні ўхваліла два законапраекты, якімі ўносіць зьмены ў шэраг законаў.
Адзін зь іх падрыхтаваны і ўхвалены з мэтай прывядзеньня законаў у адпаведнасьць з ваеннай дактрынай Беларусі. Сярод навацыяў— прызнаньне агрэсіяй узброенага нападу ня толькі на Беларусь, але і на так званую «саюзную дзяржаву» ці дзяржаву, якая ўваходзіць у АДКБ.
У закон аб Узброеных сілах Беларусі ўнесьлі новую яго задачу — удзел у недапушчэньні ўнутранага канфлікту, а ў выпадку яго пачатку — дапамога ў яго спыненьні (у 2020 годзе беларускіх вайскоўцаў выкарыстоўвалі ў часе масавых пратэстаў. — РС).
Яшчэ адзін праект закону прадугледжвае пашырэньне пераліку грамадзян, у якіх бяруць адбіткі пальцаў. Здаваць адбіткі пальцаў абавяжуць грамадзян Беларусі, якія стала жывуць за мяжой і стаяць на консульскім уліку ў беларускіх консульствах.
Фота ілюстрацыйнае
Пачынаецца завочны суд у справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»
https://smarturl.click/kZqmx
Віцебскі абласны суд (на фота) пачынае разгляд завочнай справы ў дачыненьні да Алены Жылачкінай (Жываглод), Зарыны Сарокінай, Алега Давыдчыка і Цімафея Малахоўскага.
У чэрвені КДБ паведамляў, што яны маюць дачыненьне да так званага «экстрэмісцкага фармаваньня» «Сумленныя людзі».
Справу будуць разглядаюць у рамках так званага «спэцыяльнага вядзеньня», гэта значыць завочна, у адсутнасьць абвінавачаных.
Ім інкрымінуюць шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «распальваньне варожасьці» (ч. 3 арт. 130 КК); «абраза і паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 368, ч. 1 арт. 367 КК); «заклікі да санкцыяў супраць Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК) і іншыя, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле пракурораў, удзельнікі ініцыятывы «Сумленныя людзі» зь ліпеня 2020 па верасень 2025 году нібыта «ажыцьцяўлялі злачынную дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Польшчы і Літвы».
Аднаго з пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі» перавялі з рэанімацыі, іншыя ў стабільна цяжкім стане
https://smarturl.click/dwL1Q
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі, што аднаго з чатырох пацярпелых 31 кастрычніка ў выніку інцыдэнту на прадпрыемстве «Беларуськалій» перавялі з рэанімацыйнага ў апёкавае аддзяленьне шпіталя хуткай мэдычнай дапамогі ў Менску.
Стан яшчэ трох пацярпелых па-ранейшаму ацэньваюць як стабільна цяжкі. Два зь іх маюць цяжкую інгаляцыйную траўму і знаходзяцца на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. На 6 лістапада заплянавалі чарговую хірургічную апрацоўку ран і выдаленьне пашкоджаных тканак.
1 лістапада завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 306 (парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі, прамысловай санітарыі ці іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх выкананьне, што пацягнула зь неасьцярожнасьці прычыненьне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджаньня).
На фота: прадпрыемства «Беларуськалій», ілюстрацыя
У Адэсе закрылі клюб, у якім выкарыстоўвалі расейскамоўныя творы беларускіх выканаўцаў
https://smarturl.click/j7lOy
Кіраўнік Адэскай вобласьці Алег Кіпер паведаміў, што супольна з вайсковым камандаваньнем падпісаў загад аб забароне дзейнасьці гатэльна-рэстараннага комплексу Palladium на час правядзеньня праверкі аб выкарыстаньні расейскамоўнага кантэнту.
Кіраўнік вобласьці даручыў кіраўнікам усіх дэпартамэнтам абласной адміністрацыі зрабіць усё, каб папярэдзіць падобныя парушэньні, і патлумачыць прадпрымальнікам патрабаваньні заканадаўства.
«Адэса — украінскі горад. І тут павінна гучаць Украіна», — заявіў Алег Кіпер.
Інцыдэнт у клюбе Palladium адбыўся 31 кастрычніка. У часе вечарыны на Хэлоўін дыджэй уключыў запіс расейскамоўнай песьні «Гламур» у выкананьні беларускіх музыкаў Nkeeei, uniqe, Artem Shilovets і Wipo.
Арцём Шылавец — папулярны рэп-выканавец, які паходзіць зь Менску. Згодна зь яго афішай, ён найчасьцей выступае з канцэртамі ў Расеі.
На фота: Адэса, ілюстрацыя
У некалькіх аэрапортах Бэльгіі спынялі рух праз выяўленыя дроны
У галоўным аэрапорце сталіцы Бэльгіі Брусэлю (на фота) спынялі рух праз падазрэньні ў выяўленьні дронаў.
«Няма ніякіх рэйсаў, што вылятаюць або прыбываюць праз падазрэньні на дроны», – сказаў агенцтву AFP сьпікер аэрапорту.
Авіярух таксама спынялі і ў другім па велічыні аэрапорце Шарлеруа.
Аэрапорт Льежа таксама паведаміў аб прысутнасьці дронаў і перанакіраваньні сваіх рэйсаў. Выданьне RTBF адзначыла, што палёты з двух аэрапортаў аднавілі неўзабаве пасьля 21.00.
Гэта ня першы выпадак выяўленьня дронаў у Бэльгіі. У ноч на 1 лістапада над вайсковай авіябазай Кляйн-Брогель у бэльгійскай правінцыі Лімбург, дзе разьмешчаныя амэрыканскія ядзерныя боепрыпасы і якая з 2027 году павінна стаць асноўнай для зьнішчальнікаў F-35, фіксавалі некалькі бесьпілётнікаў.
У кастрычніку дроны заўважылі над навучальным палігонам Эльзэнборн і казармамі ў Марш-ан-Фамэн.
Асноўнае за 4 лістапада
• «Накінуліся гурмой і змаглі выцягнуць з турмы Артура Сянько і Анатоля Бокуна». Як беларусы сталі ахвярамі барацьбы зь мігрантамі ў ЗША
• «У Каці й Ігара будзе 4 дзяцей, і я ведаю іх імёны». Беларуская рэжысэрка — пра свой гучны фільм, яго пракатны лёс і новыя праекты
• ЗША аслабілі авіяцыйныя санкцыі супраць уладаў Беларусі
• Чыноўнікі з адкладзеных відэа Пуціна ў дзень выхаду «кансэрваў» апранаюцца ў тое ж. Але д’ябал хаваецца ў дэталях
• Украінка пяць месяцаў правяла ў гомельскім ізалятары, як у палоне
• Апэляцыйны суд Варшавы пакінуў бязь зьменаў прысуд паляку Дорыяну С., які згвалтаваў і забіў беларуску
• У Беларусі могуць абмежаваць доступ да замежных маркетплейсаў. У якіх выпадках гэта адбудзецца
• Больш за 250 беларусаў шукаюць сваякоў, якія ваявалі на баку Расеі
• У Латвіі не зьбіраюцца працягваць дазволы на аўтобусныя перавозкі зь Беларусьсю
• Чарга на выезд у Польшчу працягвае расьці
Беларусь купляе больш, чым прадае — і гэта небясьпечна
Яшчэ зусім нядаўна беларусам казалі: «Ня страшна, калі Захад увёў санкцыі. У нас ёсьць бяздонная Расеі і Кітай».
Прайшло некалькі гадоў — і вось «сюрпрыз». Расея купляе ўсё менш, а Кітай асабліва і не зьбіраўся…