radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14479

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

ChatGPT больш ня будзе даваць мэдычных, юрыдычных і фінансавых парадаў

https://smarturl.click/p2Oxj
Кампанія OpenAI абнавіла ўмовы выкарыстаньня ChatGPT, афіцыйна забараніўшы чат-боту даваць карыстальнікам кансультацыі ў гэтых пытаньнях.

Цяпер у адказ на такія запыты альгарытм падае толькі даведачную інфармацыю з інтэрнэту і рэкамэндуе зьвяртацца да ліцэнзаваных адмыслоўцаў. Акрамя таго, чат-бот больш не аналізуе мэдычныя здымкі і фота цела.

«Цяпер я тлумачу мэханізм і тып лячэньня, але не называю прэпараты і дозы», — растлумачыў сэрвіс. Ён удакладніў, што па гэтыя пытаньні будзе нязьменна накіроўваць да доктара.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пачытаць пра падзеі ў Беларусі і вакол яе 1 лістапада

▪️Пасьля выбуху на «Беларуськаліі» Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу. Стан пацярпелых «стабільна цяжкі»

▪️Надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю адкрыюць праз 5 гадоў пасьля перапахаваньня

▪️Чаму Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак

▪️Revolut пачаў блякаваць рахункі расейцам і беларусам з доўгатэрміновымі візамі Эўразьвязу

▪️«Арганізацыя для маладых кар’ерыстаў»: моладзевы партыйны рух пры «Белай Русі» абраў старшыню

▪️Пасьля заявы Лукашэнкі Пратасевіча ўнесьлі ў базу ўкраінскага «Міратворца»

▪️Латвія забараніла нерэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь

▪️Балёны разладу. Як Лукашэнка пасварыўся з усімі адразу

▪️Што застанецца ад Каардынацыйнай рады?

▪️Як беларусы ў вымушанай эміграцыі даглядаюць магілы чужых людзей і навошта

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля заявы Лукашэнкі Пратасевіча ўнесьлі ў базу ўкраінскага «Міратворца»
https://smarturl.click/JnEm7

У картцы Рамана Пратасевіча на ўкраінскім сайце «Міратворац» разьмясьцілі спасылку на матэрыял, дзе цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі, які сьцьвярджае, што Пратасевіч зьяўляецца беларускім выведнікам.

«Цэнтар „Міратворац“ просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб зьдзяйсьненьні гэтым грамадзянінам усьвядомленых дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі Украіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэньняў», — гаворыцца на сайце «Міратворца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Балёны разладу. Як Лукашэнка пасварыўся з усімі адразу

Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі з ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з зондамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір празь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба лукашэнкаўскага рэжыму яе ўжыць дала збой, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/y6vDv

▪️Звычайна скандальнымі заявамі Лукашэнка маскуе нэрвовы зрыў. Здаецца, нешта падобнае адбылося і цяпер.
▪️Скандальныя заявы Лукашэнкі 31 кастрычніка сталі рэакцыяй на крызіс перамоўнага працэсу з ЗША. Прычым здарыўся ён нібы на роўным месцы, праз балёны на беларуска-літоўскай мяжы.
▪️У Менску разьлічвалі, што ЗША будуць ціснуць на краіны ЭЗ, каб прымусіць іх далучыцца да беларуска-амэрыканскай угоды. Аднак атрымалася наадварот.
▪️Складваецца ўражаньне, што гісторыю Пратасевіча — супрацоўніка беларускай выведкі Лукашэнка прыдумаў на хаду. Дзеля штучнай сэнсацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак. Хакерам спрыяюць састарэлыя ІТ-сыстэмы і дэфіцыт спэцыялістаў кібэрбясьпекі

https://smarturl.click/ReV69

Беларусь — самая папулярная мішэнь для кібэратак у СНД пасьля Расеі. Аб гэтым піша kv.by са спасылкай на дасьледаваньне кампаніі Positive Technoligies.

За апошні час на беларускія арганізацыі прыпала 9% усіх пасьпяховых кібэратак у рэгіёне. На думку экспэртаў, рост можа быць зьвязаны з павышаным зацікаўленьнем арганізацыямі, якія працуюць з Расеяй.

Самая высокая доля атак у Беларусі — на дзяржаўныя ўстановы (18%), прамысловасьць (14%) і фінансавую галіну (11%). 62% пасьпяховых кібэратак на беларускія арганізацыі завяршаліся выцекам канфідэнцыйнай інфармацыі, якая потым прадаецца ў даркнэце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю адкрыюць аж праз 5 гадоў пасьля перапахаваньня

https://smarturl.click/9oQVO

У панядзелак, 3 лістапада, на Ўсходнік могілках у Менску адкрыюць помнік знакамітаму беларускаму пісьменьніку Зьмітраку Бядулю.

Падзея прымеркаваная да дня памяці клясыка: ён памёр 3 лістапада 1941 году ў эвакуацыі каля Ўральску ў Казахстане, дзе яго і пахавалі на гарадзкіх могілках.

Сын пісьменьніка Яфім Плаўнік расказаў, што было шэсьць спробаў перавезьці прах бацькі на радзіму ў Беларусь, і толькі на сёмы раз гэта ўдалося. У лютым 2020 году парэшткі Бядулі эксгумавалі і даставілі самалётам з Казахстану ў Беларусь. Прах пісьменьніка перапахавалі на Ўсходніх могілках у Менску 3 лістапада 2020 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Было вельмі цяжка на душы, што я тут, а магілы родных далёка». Як беларусы ў вымушанай эміграцыі даглядаюць магілы чужых людзей і навошта

https://smarturl.click/7vAmD

Тысячы беларусаў раскіданыя па сьвеце пасьля падзеяў 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць на Дзяды наведаць магілы продкаў.

Свабода паслухала некалькі гісторыяў, а таксама парады сьвятара — як ушанаваць памяць памерлых.

«Так, мы ня можам пайсьці на могілкі сваіх блізкіх, продкаў у Беларусі. Але ў тых краінах, у якіх мы знаходзімся, заўсёды можам знайсьці на могілках сярод мясцовых людзей і пахаваньні слынных беларусаў. Ужо становіцца традыцыяй, што беларусы за мяжой наведваюць могілкі славутых землякоў, герояў Беларусі — ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве», — кажа сьвятар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для барацьбы з «кантрабанднымі» балёнамі Літва паставіць на мяжу валянтэраў-стральцоў

https://smarturl.click/6Wma5

Цывільныя сябры Літоўскага зьвязу стральцоў далучацца да мабільных групаў, якія будуць змагацца з мэтэазондамі, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі, паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Літвы Ігнас-Альгірдас Дабравольскас.

Зьвяз стральцоў — непалітычная грамадзкая ваенізаваная арганізацыя пад кіраўніцтвам ураду Літвы. У ім больш за 16 тысяч чалавек.

На ўзбраеньні ў стральцоў аўтаматычныя і снайпэрскія вінтоўкі рознай мадыфікацыі, пісталеты і кулямёты.

Крыніца — Delfi.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 31 кастрычніка

• «Хто вырашыў бараніць Украіну, ужо трапіў у палітыку». Што цяпер адбываецца з палком Каліноўскага

• Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў

• Балёны з кантрабандай і «вялікая ўгода» Лукашэнкі — Валер Карбалевіч камэнтуе найважнейшыя падзеі тыдня

• Мэр Львова: «Мы павінны мець добрыя адносіны зь беларусамі»

• Сярод беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, ёсьць выпадкі дэзэртырства і ўцёкаў з баявых пазыцый

Абвінаваціў Польшчу ў невызваленьні Пачобута, Літву — у кантрабандзе, нахаміў амэрыканцам. Што яшчэ нагаварыў Лукашэнка

• Лукашэнка: «Доўга расказваць ня буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі»

• На «Беларуськаліі» выбухнyла цыстэрна з салянай кіслатой. Чацьвёра пацярпелых

• Уладальніка горадзенскага блёга «S13», палітвязьня Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 году калёніі

• Мэмарыяльную табліцу зь імем Францішка Аляхновіча усталявалі ў Лютэранскім садзе Вільні

• Улады Беларусі забаранілі літоўскім грузавікам выяжджаць цераз польскую і латвійскую мяжу

• Прадстаўнік Рады БНР уручыў журналісту Свабоды Алегу Грузьдзіловічу мэдаль Ордэну Пагоні

• Новы пражытковы мінімум і ліміты цэнаў на гародніну. Што зьменіцца для беларусаў у лістападзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Раман Пратасевіч пацьвердзіў «Люстэрку» словы Лукашэнкі пра тое, што ён супрацоўнік беларускай выведкі

«Словы Кіраўніка дзяржавы пацьвярджаю, але са зразумелых прычын пакуль адмоўлюся ад якіх-небудзь камэнтароў, — сказаў «Люстэрку» Пратасевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🛑 Улады Беларусі забаранілі літоўскім грузавікам выяжджаць цераз польскую і латвійскую мяжу

https://smarturl.click/b5EV7

Адпаведнае рашэньне 31 кастрычніка падпісаў прэм’ер-міністар Беларусі, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні ўраду.

Ва ўрадзе называюць гэта «вымушаным адказам на аднабаковыя дзеяньні» Літвы, якая «неаднаразова і без папярэдніх паведамленьняў» закрывала пункты пропуску.

А таксама клопатам пра «іншых добрасумленных перавозьнікаў», якім даводзіцца стаяць у заторах пасьля пераарыентацыі грузавых плыняў на пераходы з Польшчай і Латвіяй.

🇵🇱 У 2023 годзе гэткую ж забарону ўлады Беларусі ўвялі для польскіх грузавікоў, забараніўшы ім выезд церазь Літву ці Латвію. Яна дзейнічае і цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уладальніка горадзенскага блёга «S13», палітвязьня Сяргея Чабоцьку асудзілі на 3,5 году калёніі

https://smarturl.click/ggAXA

Горадзенскі абласны суд 31 кастрычніка асудзіў палітвязьня Сяргея Чабоцьку за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня».

Апроч зьняволеньня, яго пакаралі штрафам у 42 тысячы рублёў, перадало гарадзенскае дзяржТВ.

Сяргей Чабоцька — пасьпяховы бізнэсмэн, праграміст і адзін зь першых SEO-спэцыялістаў у Беларусі.

Цягам 20 гадоў ён кіраваў уплывовым гарадзкім парталам s13.ru, які чытала каля траціны гарадзенцаў.

Сайт зьбіраў навіны як зь дзяржаўных, так і незалежных крыніц і быў пляцоўкай для вырашэньня гарадзкіх праблемаў.

Віны ў судзе ён не прызнаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводле Лукашэнкі, рашэньню Польшчы пра адкрыцьцё 2 пунктаў пропуску папярэднічала дамова вызваліць Пачобута

https://smarturl.click/B4mj0

Але пасьля таго, як Польшча, пракансультаваўшыся зь Літвой, вырашыла адкласьці адкрыцьцё «на пару тыдняў», адклалася і вызваленьне вязьняў, заявіў Лукашэнка.

Ён зноў паўтарыў, што гатовы да «вялікай угоды» з ЗША:

«У чым сутнасьць «вялікай угоды»? Мы робім тое, што яны хочуць, а яны робяць, што мы хочам».

Разам з тым, Лукашэнка заявіў, што ў адказ на просьбу амэрыканскага боку выбачыцца перад Літвой за запуск кантрабандных шароў з цыгарэтамі, нецэнзурна паслаў іх.

«Літаральна на наступны дзень пасьля ночы, калі гэтыя шарыкі паляцелі, амэрыканцы мэсэдж нам даслалі, што беларусы вінаватыя, што гэта здарылася, і ўлады, і Лукашэнка павінны неадкладна папрасіць прабачэньня перад Літвой, прытым публічна, за гэта. Я кажу: „Пайшлі нах... “».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка абвінаваціў літоўцаў у кантрабандзе цыгарэтаў зь Беларусі

https://smarturl.click/mB4mo

Паводле Лукашэнкі, самі грамадзяне Літвы на фоне закрыцьця заходнімі суседзямі Беларусі межаў вырашылі зарабіць на перапродажы цыгарэт. Ён завяіў, што ў такія ўмовы іх паставілі ўласныя ўлады, спыніўшы нармальныя гандлёвыя сувязі і пабудаваўшы плот на мяжы, перадае БелТА.

«Улады літоўскія і польскія — вы вінаватыя, што так адбываецца. Вы навошта паставілі людзей у такія ўмовы? Навошта вы іх штурхнулі на шлях злачынства?» — заявіў Лукашэнка.


Паводле яго, беларускія грамадзяне абсалютна легальна набывалі на вытворчасьці цыгарэты і перадавалі літоўцам, якія прыбылі на тэрыторыю Беларусі, «атрымліваючы свой навар».

І ўжо самі літоўцы сваім хаўрусьнікам перапраўлялі тавар з дапамогай паветраных шароў, каб зарабіць на розьніцы ў цэнах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка: «Доўга расказваць ня буду. Пратасевіч — гэта супрацоўнік нашай выведкі»

https://smarturl.click/kZR12

Пра гэта Лукашэнка заявіў сёньня, перадае БелТА.

«Нам трэба было яго затрымліваць? А вось пытаньне, чаму яны [Ryanair] у Вільню ляцелі, там ня селі, а разьвярнуліся і ў Менск прыляцелі, селі пасьля званку, што ў іх на борце там нейкая выбухоўка… Ну садзіцеся, вы ў Вільню ляцелі, над Вільняй былі — садзіцеся. Разьвярнуліся, прыляцелі ў Менск. Селі ў Менску. Я кажу: „Ну што, праводзьце апэрацыю, ён жа пад прыкрыцьцём працаваў гэтых зьбеглых. Праводзьце апэрацыю як належыць“», — заявіў Лукашэнка.


«Прыйшлося нам апэрацыю праводзіць па яго затрыманьні. Хоць нам ня трэба было яго затрымліваць. Ён прыехаў у Грэцыю, яго туды выклікалі, ён далажыў выведнікам усё, што нас цікавіла, атрымаў заданьне і ляцеў назад. Туды, дзе працаваў, празь Вільню. Нас абвінавацілі ў тым, што мы затрымалі апазыцыянэра. А ён ня наш апазыцыянэр. Мы не затрымлівалі апазыцыянэра. Вось увялі санкцыі…»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце ролю Дзядоў у беларускай гісторыі і культуры? ТЭСТ

https://smarturl.click/v52y

Абрад памінаньня продкаў Дзяды — адзін з самых старых і вядомых беларускіх народных звычаяў.

Дзяды пакінулі значнае месца ў культуры і гісторыі Беларусі ХІХ і ХХ стагодзьдзяў.

Ці добра вы ведаеце сам звычай і традыцыі яго адзначэньня ў прыватнай і грамадзкай прасторы?

Праверце сябе!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія забараніла нерэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь

https://smarturl.click/ggAbR

Латвійскае агенцтва аўтамабільнага транспарту (ANTA) з 1 лістапада абмежавала перасячэньне мяжы Латвіі з Расеяй і Беларусьсю. Будзе абмежаваны рух нерэгулярных міжнародных аўтобусных рэйсаў, якія выконваюць пасажырскія перавозкі.

Згодна з рашэньнем, перавозчыкі ня змогуць перасякаць мяжу Латвіі праз пункты пропуску Грэбнева і Церахава (на мяжы з Расеяй), а таксама Патэрніекі (на мяжы зь Беларусьсю).

Захады будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 году. Абмежаваньні не закрануць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія маршруты.

Цяпер з Латвіі выконваюцца тры рэгулярныя маршруты ў Беларусь і шэсьць - у Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Revolut пачаў блякаваць рахункі расейцам і беларусам з доўгатэрміновымі візамі Эўразьвязу

https://smarturl.click/B4mYl

Банк спасылаецца на апошні пакет санкцый ЭЗ за вайну ва Ўкраіне, згодна зь якім крэдытным арганізацыям забаронена надаваць паслугі грамадзянам Расеі і Беларусі, калі яны ня маюць дазволу на жыхарства ці пашпарта ад эўрапейскай дзяржавы.

Раней у Revolut маглі адкрываць рахункі грамадзяне Расеі і Беларусі, якія мелі эўрапейскі дазвол на жыхарства ці доўгатэрміновую нацыянальную візу катэгорыі D. У ноч на суботу карыстальнікі, якія адкрывалі рахункі зь візай катэгорыі D, атрымалі два лісты. У першым іх прасілі загрузіць у сыстэму копію дзейнага часовага ці сталага дазволу на жыхарства ў краіне ЭЗ ці ў Вялікай Брытаніі, ЗША, Аўстраліі, Швайцарыі або пацьвердзіць наяўнасьць эўрапейскага пашпарта. У другім лісьце гаварылася, што дамова з кліентам будзе скасаваная ў канцы году. Пры гэтым зьдзяйсьняць якія-небудзь апэрацыі немагчыма ўжо цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Арганізацыя для маладых кар’ерыстаў»: моладзевы партыйны рух «Іскра» пры «Белай Русі» выбраў старшыню

https://smarturl.click/ReVnD

Ім стаў 19-гадовы Яраслаў Давыдзенка, кіраўнік вайскова-патрыятычнага выхаваньня менскай школы № 91 імя Хасэ Марці.

Аб намеры стварыць моладзевы партыйны рух абвясьцілі 25 ліпеня 2025 на пасяджэньні Вышэйшага палітычнага савету партыі «Белая Русь». Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў лічыць, што хаця і «ёсьць нейкія паралелі з БРСМ, але гэтыя арганізацыі будуць ісьці кожная сваім шляхам, паколькі задача БРСМ — прыцягваць як мага больш моладзі і прышчапляць ёй пэўную ідэалёгію, а „Іскра“ ствараецца для маладых карʼерыстаў, для тых, хто зьбіраецца рабіць палітычную карʼеру».

Сёньня ў менскім Доме моладзі праходзіць першае пасяджэньне руху.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што застанецца ад Каардынацыйнай рады?

https://smarturl.click/vdOov

Выхад са складу Каардынацыйнай рады васьмі дэлегатаў цягам кастрычніка — паказьнік працягу крызісу ў дэмакратычных сілах. Гэта нагода задумацца пра пэрспэктывы дэмакратыі ў будучыні, у новай свабоднай Беларусі, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

▪️Выглядае, што сапраўдная прычына выхаду са складу КР 8 чальцоў — дамінаваньне Паўла Латушкі і яго прыхільнікаў.
▪️Латушка палітычна перагуляў апанэнтаў у КР не ў апошнюю чаргу дзякуючы вопыту шматгадовага апаратчыка рэжыму Лукашэнкі.
▪️Каардынацыйная рада — «трэнажорная заля» дэмакратыі для будучай свабоднай Беларусі.
▪️Дэмарш дэлегатаў КР — дэманстрацыя таго, што парлямэнцкая форма кіраваньня не перадухіляе тэндэнцыяў да адзінаўладзьдзя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стан пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі» «стабільна цяжкі». СК распачаў крымінальную справу

https://smarturl.click/GgR8w

Сьледчыя канфіскавалі тэхнічную дакумэнтацыю, прызначылі экспэртызу, праводзяць допыты сьведкаў. Артыкул — парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі.

31 лістапада каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэху мэмбраннага электролізу 4-га рудаўпраўленьня разарвалася пустая ёмістасьць з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзэрвуар «з аналягічнай хімічнай рошчынай», узьнік працёк кіслаты.

Чатыры работнікі — адна жанчына і трое мужчын — атрымалі хімічныя апёкі і траўмы. Дваім зрабілі апэрацыі ў Салігорску, потым усіх перавезьлі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. Тут дактары правялі кансыліюм.

Стан усіх чатырох пацыентаў расцэньваецца як стабільна цяжкі. У дваіх пацярпелых цяжкая інгаляцыйная траўма, ім праводзіцца ШВЛ, у дваіх – назіраецца нязначнае паляпшэньне, паведамляе Мінздароўя.

Фота: СК

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўбаўм, 5 гадоў таму — разгон маршу ў Курапаты

https://smarturl.click/MGago

📅 1 лістапада

1755 — Лісабонскі землятрус забраў каля 60 000 жыцьцяў.
1800 — пабудавалі Белы дом.
1863 — створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.
1923 — кіраўніцтва БНР пераехала ў Прагу.
1937 — у Курапатах НКВД расстраляў сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
1980 — у Горадні адкрыўся Тэатар лялек.
1987 — у Менску адбылася першая шырокая акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій.
1992 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм Згуртаваньня беларускай шляхты.
1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўразьвязу.
2020 — улады ўпершыню з 1988 году разагналі шэсьце на Дзяды.

🍃 Нарадзіліся: Дзьмітры Даўгяла, Іван Замоцін, Міхал Сапоцька, Глеб Бонч-Асмалоўскі, Уладзімер Крыловіч, Яўгенія Пфляўмбаўм, Янка Золак, Міхась Кавыль, Вячаслаў Адамчык.

🕯 У памяці: Мікалай Пржавальскі, Ян Матэйка, Міхаіл Ром, Эзра Паўнд, Пётра Сергіевіч, Віктар Какарэка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску з аўкцыёну прадалі кватэру былога сябра ByPol

https://smarturl.click/MGaDa

Знайшлося сем ахвотных яе набыць, яны таргаваліся цэлы дзень, піша «Люстэрка».

У выніку аднапакаёўка ў Каменнай Горцы прадалася амаль за 230 тысяч — на траціну даражэй за пачатковую цану.

Уладальнікам кватэры быў Алег Мікалаевіч Талерчык. Гэта поўны цёзка экс-супрацоўніка Генпракуратуры і былога сябра ініцыятывы ByPol.

У лютым 2024 году яго завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня і штраф у 40 тысяч рублёў за «дзеяньні для захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Талерчык пакінуў ByPol восеньню 2022 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вусаў пра запуск аэрастатаў у Літву: Гэта магла быць спэцапэрацыя расейцаў

https://smarturl.click/Y3GvV

У праграме «ПіК Свабоды» Павал Вусаў заявіў, што правакацыя з кантрабанднымі аэрастатамі, якая прывяла да закрыцьця аэрапортаў, упісваецца ў стратэгію, якую рэалізуе Расея — сабатаж авіяперавозак, ключавых транспартных вузлоў.

«Я лічу, што за гэтым магла стаяць спэцапэрацыя расейцаў. Ня трэба забываць, што гібрыдная вайна, асабліва ва ўмовах, калі задзейнічаныя такія рэсурсы з боку Расеі, вядзецца таксама рукамі крымінальных груповак, іншымі словамі – мафіі. Падчас ІІ сусьветнай вайны амэрыканцы дамовіліся з сыцылійскай мафіяй. Тое самае можа быць і ў Беларусі.

Крымінальныя групоўкі ў Беларусі могуць быць задзейнічаны ў такія апэрацыі. Лукашэнка ня можа пра гэта ня ведаць. А калі ён нічога ня можа зрабіць, то гэта азначае, што ты не кантралюеш сваю прастору».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На кінафэстывалі «Лістапад» уручылі прыз Лукашэнкі былому расейскаму дэпутату, асуджанаму ва Ўкраіне

https://smarturl.click/dwzD4

У Менску адкрыўся XXXI кінафэстываль «Лістапад».

На ім пакажуць 157 фільмаў з 41 краіны.

І ўжо прысудзілі спэцыяльны прыз Лукашэнкі «За захаваньне і разьвіцьцё традыцый духоўнасьці ў кінамастацтве» — расейскаму актору і былому дэпутату Дзярждумы Расеі Дзьмітрыю Пяўцову.

Ва Ўкраіне Пяўцова завочна асудзілі на 10 гадоў турмы за «неаднаразовы распаўсюд антыўкраінскіх наратываў і заклікаў да захопу дзяржаўнай улады і ўсёй тэрыторыі Ўкраіны».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 26 прозьвішчаў — цяпер у ім 5942 чалавекі.

https://smarturl.click/MGaDa

Сярод іншых, у сьпісе гомельскі пастар Алег Лойка і 5 чалавек, у якіх скончыўся тэрмін прыцягеньня да адказнасьці, адзначыла «Вясна».

• Натальля Аўсеюшкіна, 35 гадоў
• Ігар Бахаўчук, 48 гадоў
• Аляксандар Будзейка, 34 гады
• Аляксандар Ваўчок, 48 гадоў
• Ірына Воранава, 63 гады
• Юлія Грыгорʼева, 54 гады
• Сяргей Даронін, 50 гадоў
• Іна Корбут, 31 год
• Уладзімер Кушнер, 50 гадоў
• Алег Лойка, 49 гадоў
• Мікалай Люцкевіч, 52 гады
• Андрэй Лясьняк, 38 гадоў
• Фёдар Марцінкевіч, 42 гады
• Ўладзімер Маханько, 46 гадоў
• Ганна Насека, 33 гады
• Ала Пратас, 36 гадоў
• Васіль Прохараў, 33 гады
• Дзьмітры Раманчук, 44 гады
• Алена Сафронава, 56 гадоў
• Вераніка Сьніцарэнка (Раманчук?), 33 гады
• Віктар Старжынскі, 37 гадоў
• Ганна Ўласенка, 43 гады
• Аляксей Французаў, 38 гадоў
• Ларыса Шаблоўская, 42 гады
• Тацьцяна Шупянко, 38 гадоў
• Іван Юрскі, 29 гадоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Балёны з кантрабандай і «вялікая ўгода» Лукашэнкі — Валер Карбалевіч камэнтуе найважнейшыя падзеі тыдня

https://youtu.be/UQt6n2WVmkA

• Літва закрыла мяжу з Беларусьсю на месяц — у адказ на мэтэазонды з кантрабанднымі цыгарэтамі з тэрыторыі Беларусі. Вільня таксама заклікала ЭЗ увесьці дадатковыя санкцыі супраць беларускага рэжыму.

• Польшча, наадварот, абвясьціла пра адкрыцьцё двух дадатковых памежных пераходаў.

• У Менску прайшла канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы, дзе Лукашэнка прапанаваў «вялікую ўгоду» з Захадам.

Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць падзеі тыдня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэмарыяльную табліцу з імем Францішка Аляхновіча усталявалі ў Лютэранскім садзе Вільні

https://smarturl.click/QbQyq

«Аляхновіч Францішак. 1883—1944. Беларускі драматург» — напісана па-літоўску на базальтавай дошцы.

Тут, на Лютэранскіх могілках, ён быў пахаваны ў 1944 годзе.

Дошку з імёнамі 30 пахаваных, у тым ліку Аляхновіча, усталявалі ў кастрычніку падчас рэканструкцыі муру.

Дакладнае месца магілы пісьменьніка страчана пасьля зруйнаваньня могілак у 1960-х.

У 2022 годзе на іншых старажытных віленскіх могілках — Росы — быў усталяваны сымбалічны помнік Францішку Аляхновічу.

Аляхновіч — аўтар кнігі «У капцюрох ГПУ», адной зь першых пра сталінскія рэпрэсіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Хто стаіць за закрыцьцём мяжы? Навошта ватыканскі кардынал сустракаўся з Лукашэнкам

https://www.youtube.com/live/QoX3zyFzd_0?feature=share

У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам зь Дзмітрыем Гурневічам падзеі тыдня камэнтуе палітоляг і прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў.

Сярод тэмаў —

• закрыцьцё Літвой на месяц мяжы зь Беларусьсю,
• пляны Польшчы адкрыць у лістападзе два пераходы на польска-беларускай мяжы,
• візыт у Беларусь кардынала Кляўдыё Гуджэроцьці,
• павелічэньне выдаткаў беларусаў на ежу.

Задавайце свае пытаньні ў чаце Youtube.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Беларуськаліі» выбухнyла цыстэрна з салянай кіслатой. Чацьвёра пацярпелых

https://smarturl.click/aRvO0

У Салігорску адбыўся выбух у цэху мэмбраннага электролізу 4-га рудаўпраўленьня.

Разарвалася ёмістасьць з-пад салянай кіслаты, пашкоджана і суседняя ёмістасьць.

4 работнікі атрымалі хімічныя апёкі і камбінаваныя траўмы, паведаміла МНС. Іх шпіталізавалі.

У Салігорскі шпіталь выправілася брыгада рэспубліканскага ўзроўню — камбустыёляг (лекар, які займаецца апёкамі), траўматоляг і рэаніматоляг, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

Прычыны выбуху высьвятляюць.

Вядзецца маніторынг паветра.

Читать полностью…
Subscribe to a channel