14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Некалькі дронаў, якімі Расея атакавала Ўкраіну, заляцелі ў Малдову і Румынію
https://smarturl.click/w4b3Q
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў часе апошняй атакі Расея выкарыстала 22 ракеты розных тыпаў і больш за 460 дронаў, чатыры зь якіх заляцелі на тэрыторыю Малдовы і Румыніі.
«Дроны вылецелі [...] у Малдову і Румынію, ёсьць дакладны час пралёту. Менавіта таму ўсе партнэры павінны не забываць, што ратаваць жыцьцё трэба штодня. Зброя і СПА — важныя так, як і санкцыйны ціск на агрэсара», — заявіў Уладзімір Зяленскі 25 лістапада.
У Польшчы заснавалі Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў, да якой могуць далучыцца і зь іншых краін
https://smarturl.click/mB5GO
У Варшаве падчас фэстывалю Pradmova прайшоў устаноўчы сход беларускіх выдаўцоў з мэтай стварэньня прафэсійнай асацыяцыі.
У Асацыяцыю беларускіх выдаўцоў увайшло 11 сузаснавальнікаў, якія прадстаўляюць асобныя выдавецтвы або выдавецкія ініцыятывы. Абралі кіраўніцтва і сфармавалі рэвізійную камісію. Цяпер ідзе падрыхтоўка да рэгістрацыі ініцыятыву згодна з польскім заканадаўствам. На наступны плянуюць некалькі праектаў дзеля падтрымкі выдавецкай супольнасьці, піша Reform.news.
Старшынёй Асацыяцыі беларускіх выдаўцоў абралі Валянціну Андрэеву, рэдактарку кракаўскага выдавецтва Gutenberg.
На фота: беларускія кнігі на фэстывалі Pradmova, архіў
Інстытут вывучэньня вайны ацаніў уварваньне зь Беларусі дронаў і балёнаў у паветраную прастору краін ЭЗ
https://smarturl.click/0B69n
Аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны (ISW) называюць гэта часткай падрыхтоўкі Расеі да магчымай вайны з NATO.
Аб сувязі масавых прылётаў аэрастатаў з кантрабандай з Беларусі ў краіны Балтыі з падрыхтоўкай Расеі да патэнцыйнага сутыкненьня з Паўночнаатлянтычным альянсам гаворыцца ў новай справаздачы Інстытуту вывучэньня вайны (ISW).
Аналітыкі ISW адзначылі, што паветраныя балёны зь Беларусі «працягваюць урывацца ў прастору NATO ў Літве і Латвіі».
«ISW таксама па-ранейшаму ацэньвае, што Беларусь зьяўляецца дэ-факта саўдзельнікам Расеі ў вайне супраць Украіны, а значыць, беларускія ўварваньні ў паветраную прастору зьяўляюцца часткай больш шырокіх дзеяньняў Расеі ў рамках гэтай нулявой фазы», — гаворыцца ў дакумэнце.
Расейскія войскі шостую гадзіну запар атакуюць Кіеў. Ёсьць загінулыя і параненыя
Расейскія войскі ракетамі і дронамі пачалі атакаваць Кіеў а першай гадзіну ночы. Як паведамляюць украінскія маніторынгавыя каналы, цяпер па ўкраінскай сталіцы наносяць ракетныя ўдары.
Паводле Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны, папярэдне 6 чалавек загінулі і 13 атрымалі раненьні.
Дроны пацэлілі ў некалькі шматпавярховых дамоў.
У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны паведамілі, што расейскія войскі інтэнсіўна атакуюць энэргетычныя аб’екты краіны.
На фота: дрон пацэліў у 22-павярховы дом у Кіеве, крыніца — Дзяржаўная служба Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях
Асноўнае за 24 лістапада
• 1000 дзён няма зьвестак пра Максіма Знака. Хто яшчэ з палітвязьняў застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі
• «ПіК Свабоды». Што стаіць за вызваленьнем грамадзянаў Украіны з турмаў Беларусі? Тлумачаць украінскі і беларускі палітолягі
• «Заплацілі 6700 эўра за стаянку». Што адбываецца зь літоўскімі фурамі ў Беларусі
• Кіраўнікам прадпрыемстваў-даўжнікоў забаранілі выяжджаць за мяжу
• Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Лукашэнкі? Адказвае палітоляг Андрэй Казакевіч
• Прэм’ерка Літвы: калі сытуацыя зь Беларусьсю ня зьменіцца, будзе прынятае рашэньне закрыць мяжу
• Паветраныя балёны за ноч двойчы прымусілі Віленскі аэрапорт прыпыняць працу. Мэтэазонды кантрабандыстаў упалі і ў Латвіі
• Лукашэнка разьлічвае, што «цягамоціна» ва Ўкраіне скончыцца бліжэйшым часам
У Вільні асудзілі грамадзяніна Ўкраіны за падпал IKEA
https://smarturl.click/5ZXej
Акруговы суд у сталіцы Літвы ў панядзелак пакараў трыма гадамі і чатырма месяцамі пазбаўленьня волі 18-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Данііла Бардадзіма. Яго прызналі вінаватым у справе пра падпал гандлёвага цэнтру IKEA ў траўні 2024 году.
Паводле сьледзтва, ён зрабіў гэта на замову расейскіх спэцслужбаў, перадае LRT.
Бардадзіму пагражала 5 гадоў пазбаўленьня волі, але тэрмін быў зьменшаны на траціну, бо ён прызнаў віну, і таму справу разглядалі паводле скарочанай працэдуры.
Бардадзім схаваў у адным з аддзелаў IKEA запальную прыладу з гадзіньнікавым мэханізмам, якая спрацавала каля 4-й гадзіны раніцы 9 траўня 2024 году.
Праз тое, што пажар адбыўся ноччу, ніхто не пацярпеў. Шкода гандлёваму цэнтру склала 485 тысяч эўра. Пракуратура назвала гэты ўчынак тэрактам.
Бардадзіма затрымалі, калі ён ехаў зь Літвы ў Латвію, каб учыніць выбух і там, сьцьвярджаюць сьледчыя.
Палата прадстаўнікоў ухваліла ў першым чытаньні бюджэт-2026
https://smarturl.click/B4Z7M
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 24 лістапада прыняла ў першым чытаньні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год, паведаміў «Позірк».
https://pozirk.online/ru/news/165445/
Што ў ім:
• Даходы — 54,3 млрд (+12,4%)
• Выдаткі — 58,7 млрд (+10,4%)
• Дэфіцыт — 4,3 млрд (7% ад выдаткаў) ⚠️
• Суды, МУС, бясьпека — 6,7 млрд (+1,4 млрд)
• Нацыянальная абарона — 4,5 млрд (–210 млн) 🔻
Дзяржаўны доўг
• Выдаткі на абслугоўваньне — 6 млрд
• Зь іх на зьнешні доўг — 4,7 млрд (+1 млрд)
🇵🇱 У Польшчы затрымалі яшчэ аднаго падазраванага ў справе дывэрсій на чыгунцы
https://smarturl.click/13RqD
22 лістапада Цэнтральнае бюро расьсьледаваньняў выставіла абвінавачаньне грамадзяніну Ўкраіны Ўладзіміру Б., затрыманаму паводле падазрэньня ў дапамозе дывэрсантам.
Паводле сьледчых, ён працаваў на расейскую выведку. І ў верасьні падвёз аднаго з падазраваных у дывэрсіі — Яўгена І., на месца, дзе пазьней учынілі злачынства.
Гэта дапамагло выканаўцу выбраць, дзе лепш закласьці выбухоўку, усталяваць камэры і пакласьці мэталічныя прадметы на рэйкі, — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.
📍 Выбухі на чыгунцы за 60 км ад Варшавы адбыліся ўначы з 15 на 16 лістапада.
Падазраваныя — грамадзяне Ўкраіны Аляксандар К. і Яўген І. — пасьпелі вярнуцца ў Беларусь, адкуль прыехалі раней.
Уладзіміра Б. затрымалі ў Польшчы 20 лістапада. Суд адправіў яго пад арышт.
Марыя Місюк: «Думала, мяне расстрэльваць вязуць»
Грамадзянку Ўкраіны 18-гадовую Марыю Місюк затрымалі, калі ёй было 16. Абвінавацілі ў «тэрарызьме» і асудзілі на 13 гадоў турмы.
У 2022 годзе Марыя пераехала з бацькамі з Украіны ў Беларусь. 9 сакавіка 2024 году яе затрымалі. Прапаганда сьцьвярджала, што Марыя нібыта стварыла «анархісцкую ячэйку» для рыхтаваньня дывэрсіяў у Беларусі і Расеі. Пры гэтым няма пацьверджаньня ейнага ўдзелу ў якіх-небудзь арганізацыях.
22 лістапада Лукашэнка памілаваў 31 грамадзяніна Ўкраіны.
«ПіК Свабоды». Лукашэнка робіць крок насустрач Зяленскаму
https://www.youtube.com/watch?v=o7_7aeE-pYc
1️⃣ Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў?
2️⃣ Як шмат палітвязьняў сярод іх?
3️⃣ Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі?
Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гаворыць з палітолягам, прадстаўніком руху «Вольная Беларусь» Паўлам Вусавым і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.
Задавайце пытаньні, камэнтуйце, калі гэта бясьпечна.
🇱🇹 У Літве мяркуюць, што пасьпяшаліся з адкрыцьцём мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/dwmVo
Старшыня камітэту Сейму Літвы ў замежных справах Рэмігіюс Мотузас мяркуе, што Літва пасьпяшалася з рашэньнем аб адкрыцьці мяжы зь Беларусьсю.
«Мы пасьпяшаліся, бо перавозьнікі вельмі моцна на нас ціснулі. Насамрэч, калі ўнікаць у сытуацыю зь перавозьнікамі, яна была вельмі складанай, паколькі была затрыманая ня толькі тэхніка, але і частка перавозьнікаў, таксама была значная колькасьць тавараў. [...] Мы паверылі ў добрую волю Беларусі», — цытуе Мотузаса LRT.
Польская пракуратура адпусьціла кіроўцу, які падвозіў на чыгунку дывэрсантаў
https://smarturl.click/XDgJW
Як стала вядома польскім СМІ, на волю выпусьцілі чатырох грамадзян Украіны, якіх падазравалі ў падрыхтоўцы дывэрсій на чыгунцы. Сярод іх — кіроўца аўтамабілю, на якім ехалі падазраваныя ў дывэрсіі. У пракуратуры лічаць слушнай вэрсію пра тое, што кіроўца ня ведаў, дзеля чаго вязе меркаваных дывэрсантаў на названы адрас.
Пры гэтым спэцслужба Агенцтва ўнутранай бясьпекі (ABW) незадаволеная такім рашэньнем пракуратуры.
На здымку ўрадавая дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам на месцы здарэньня ў Мазавецкім ваяводзтве
Улады не змаглі прадаць маёнтак Падароск у Ваўкавыскім раёне, у які папярэдні ўласьнік уклаў мільён даляраў
https://smarturl.click/zd9AA
Пачатковую цану маёнтку вызначылі ў 2 160 490 рублёў, а першы крок таргоў — 108 024 рублі.
Маёнтак ужо адзін раз прадавалі ў 2013 годзе, але вярнулі на балянс мясцовых уладаў празь нібыта невыкананьне пакупніком інвэстыцыйных умоваў.
У гандлёвым цэнтры ў Баку грымнуў выбух, ёсьць пацярпелыя. Відэа
https://smarturl.click/xVbaQ
Раніцай 24 лістапада ў пяціпавярховым бізнэс-цэнтры AFEN Plaza ў Баку адбыўся выбух, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек.
1000 дзён няма зьвестак пра Максіма Знака. Хто яшчэ з палітвязьняў застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі
https://smarturl.click/mB5LG
У рэжым інкамунікада зноў трапіў палітвязень Мікола Статкевіч, якога раней трымалі ў ім больш за 900 дзён. Пасьля 11 верасьня, калі Статкевіча вывезьлі зь беларуска-літоўскай мяжы ў невядомым кірунку, ад яго няма ніякіх зьвестак. Хто з палітзьняволеных застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі?
Былы адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Ніякіх вестак ад яго няма зь лютага 2023 году — тады ў «чорны сьпіс» трапілі Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Мікола Статкевіч. Ціханоўскага і Лосіка вызвалілі, вывезшы за мяжу. Калесьнікаву і Бабарыку прынамсі паказалі ў тэлевізіі: Марыя Калесьнікава сустрэлася з бацькам 12 лістапада 2024 году, а ў студзені 2025 году зьявілася відэа зь Віктарам Бабарыкам.
Такім чынам, ад Максіма Знака няма зьвестак ужо 1000 дзён.
Генэральны сакратар NATO заклікаў да «ўдумлівага дыялёгу» аб спыненьні расейскай вайны супраць Украіны
https://smarturl.click/AxX5v
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што мірная прапанова ЗША дапамагла зьблізіць Кіеў і Вашынгтон на шляху да спыненьня вайны паміж Расеяй і Украінай, найбуйнейшага і найбольш сьмяротнага канфлікту ў Эўропе з часоў Другой сусьветнай вайны.
У інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода ў штаб-кватэры альянсу ў Брусэлі 24 лістапада Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ ахарактарызаваў перамовы паміж амэрыканскім і ўкраінскім бакамі, якія адбыліся ў выходныя ў Жэнэве, як «вельмі пасьпяховыя».
«Ну, відавочна, што некаторыя элемэнты трэба сапраўды прадумаць», — сказаў Рутэ пра плян з 28 пунктаў, дадаўшы, што «відавочна, што ў якасьці асновы ён учора выканаў сваю мэту, каб прымусіць два бакі сапраўды весьці дыялёг».
Зьявілася першая за амаль тры месяцы зьнікненьня Статкевіча афіцыйная інфармацыя, дзе ён
https://smarturl.click/zd9Qb
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча на пытаньні, дзе ён знаходзіцца пасьля зьнікненьня на мяжы пры спробе яго вывазу зь Беларусі ў Літву.
«У лісьце пазначана, што „Статкевіч М.В. адбывае пакараньне, згодна з выракам д 14.12.2021“. Дзе менавіта знаходзіцца Мікола — невядома», — адзначаецца ў паведамленьні.
Праваабаронцы нагадалі, што Аляксандар Лукашэнка 11 верасьня памілаваў Міколу Статкевіча і яшчэ 51 зьняволенага. Усіх акрамя Статкевіча прымусова перамясьцілі зь месцаў зьняволеньня на тэрыторыю Літвы. Мікола адмовіўся ад дэпартацыі, а па дарозе да мяжы зь Літвой выбіў дзьверы аўтобуса і выскачыў на нэўтральнай паласе паміж краінамі.
На фота: Мікола Статкевіч каля ЦВК у 2020 годзе, ілюстрацыя
Латушка: месца знаходжаньня зьніклай дзевяць месяцаў таму Анжалікі Мельнікавай ня вызначана
https://smarturl.click/zd9Qn
«На жаль, я абмежаваны перадаваць публічна інфармацыю. Сёньня, магу [...] сказаць, у мяне была [...] на гэтую тэму сустрэча. І мне сказалі, што на сёньня месцазнаходжаньне Анжалікі Мельнікавай ня вызначана», — сказаў намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада.
Ужо прайшло больш за дзевяць месяцаў з моманту зьнікненьня Мельнікавай, нагадаў ён: «І няма ніякіх пацьверджаных зьвестак, дзе яна можа знаходзіцца [...] — гэта мне сказалі абсалютна адназначна».
«Ідзе разьбіральніцтва, крымінальная справа. Вядзе яе Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы пад наглядам Нацыянальнай пракуратуры», — дадаў Латушка.
ℹ️Мельнікава (на фота) эмігравала зь Беларусі ў верасьні 2020 году. У 2022 годзе ў Польшчы далучылася да НАУ. У ліпені 2024-га яе абралі сьпікерам КР. Зьнікла імаверна ў сёлета ў лютым.
Ужо сёньня. 230 гадоў таму апошні кароль Рэчы Паспалітай адмовіўся ад пасаду
https://smarturl.click/nVpxA
📅 25 лістапада
1795 — Станіслаў Аўгуст Панятоўскі адмовіўся ад пасаду на карысьць Кацярыны ІІ. Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае спынілі сваё існаваньне.
1867 — Альфрэд Нобэль запатэнтаваў дынаміт.
1919 — Станіслаў Булак-Балаховіч напісаў верш «Покліч Бацькі».
1920 — адбыўся парад беларускіх аддзелаў у Семежаве падчас Слуцкага паўстаньня.
1989 — у Менску прайшла Асамблея народаў «Чарнобыльскі шлях» і міжнародны грамадзкі Чарнобыльскі трыбунал.
1992 — Фэдэральная асамблея Чэхаславаччыны падтрымала падзел краіны.
1997 — выйшаў апошні нумар забароненай газэты «Свабода».
🌱 Нарадзіліся: Тамаш Жаброўскі, Уладзімер Кудрэвіч, Анатоль Волкаў, Яўген Ціхановіч, Ефрасіньня Бондарава, Аляксандар Казулін.
🕯 У памяці: Юкіё Місіма, Хася Прусьліна, Яўгенія Янішчыц, Андрэй Жук.
Мірны плян ЗША быў зьменены, замест 28 пунктаў у ім засталося 19
https://smarturl.click/p27GE
Мірнага пляну з 28 пунктаў «у тым выглядзе, у якім яго ўсё бачылі», больш не існуе, частка пунктаў была зь яго выключаная, іншыя пункты зьмененыя. Пра гэта заявіў дарадца кіраўніка офісу прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандар Бэўз па выніках перамоваў, якія прайшлі 23 лістапада ў Жэнэве.
«Украіна абмеркавала з ЗША кожны пункт прапанаванага пляну... ніводная прапанова ўкраінскага боку не засталася без рэакцыі», — паведаміў Бэўз.
Ціханоўская аб вызваленьні палітвязьняў: Спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны
https://smarturl.click/ggQ7O
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам.
Пра гэта яна паведаміла на брыфінгу ў Варшаве 24 лістапада, перадае інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
У кантэксьце далейшага вызваленьня палітвязьняў яна сказала:
«Мы аднолькава разумеем сытуацыю. Спадар Коўл прыкладае вялікія намаганьні, каб выцягнуць нашых людзей з турмаў і дамагчыся спыненьня рэпрэсій. І каб людзі мелі магчымасьць застацца ў Беларусі таксама. Я шчыра спадзяюся, у бліжэйшыя тыдні будуць добрыя навіны».
«ПіК Свабоды». Што стаіць за вызваленьнем грамадзянаў Украіны з турмаў Беларусі? Тлумачаць украінскі і беларускі палітолягі
https://smarturl.click/y6ZnL
Палітоляг, прадстаўнік руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў: «Я думаю, што гэты крок зьвязаны таксама з тым, што Лукашэнка прабуе намацаць пазытыўную для сябе глебу ня толькі ў стасунках з заходнімі і паўночнымі суседзямі, але таксама і з Украінай. Разумеючы, што зараз вядуцца гутаркі пра новыя дамоўленасьці, пра збліжэньне бакоў адносна заключэньня міру, не выключаю, што Лукашэнка шукае лазейку для сябе, каб нейкім чынам уключыцца ў гэты працэс таксама».
Украінскі палітоляг Яўген Магда: «Гэта выкліча чарговыя размовы пра тое, што Кіеў ня хоча сустрэкацца зь Ціханоўскай, бо не жадае раздражняць Лукашэнку». «Магчыма, я скажу цынічна, але вяртаньне нават аднаго чалавека з лукашэнкаўскай турмы важнейшае за сустрэчу Зяленскага са Сьвятланай Ціханоўскай».
Глядзіце размову цалкам на YouTube → https://youtu.be/o7_7aeE-pYc
Прэм’ерка Літвы: калі сытуацыя зь Беларусьсю ня зьменіцца, будзе прынятае рашэньне закрыць мяжу
https://smarturl.click/dwmVo
«Як толькі мы адкрылі памежныя пераходы, мы ўбачылі пазытыўныя сыгналы зь іншага боку мяжы. Але як толькі сытуацыя зьменіцца, мы ўжо атрымліваем права і магчымасьць разгледзець самыя жорсткія іншыя меры. На сёньняшні дзень нам трэба сустрэцца і абмеркаваць усе дзеяньні, якія мы робім. Магчыма, мы закрыем мяжу» — заявіла Інга Ругінене, перадае Delfi.
«Адкрыцьцё мяжы паказала адно: мы ўсё ж мелі рацыю — гэта гібрыдная атака. Беларусь учыняе супрацьпраўныя дзеяньні, утрымліваючы нашы фуры і не адкрываючы мяжу са свайго боку», — сказала прэмʼерка.
«Мы ўсё абмяркуем, закрыцьцё мяжы — гэта не адзіная мера», — падкрэсьліла Ругінене.Читать полностью…
Лукашэнка разьлічвае, што «цягамоціна» ва Ўкраіне скончыцца бліжэйшым часам
https://smarturl.click/zd9Xn
Аляксандр Лукашэнка думае, што неўзабаве могуць быць дасягнутыя дамоўленасьці па спыненьні вайны ва Ўкраіне. Такую думку ён выказаў, прымаючы губэрнатара Яраслаўскай вобласьці Расеі Міхаіла Яўраева (на фота).
Пра гэта паведамляе блізкі да адміністрацыі Лукашэнкі тэлеграм-канал «Пул Первого».
Лукашэнка сказаў, што заканчэньне вайны дазволіць яму і Ўладзіміру Пуціну заняцца ўнутранымі справамі.
«Скончым гэтую „цягамоціну“, я думаю, бліжэйшым часам ва Ўкраіне, і зоймемся сваімі ўнутранымі справамі, каб нашым людзям жылося лепш і каб яны разумелі, што лепш за нашую зямлю нідзе нічога няма», — сказаў Лукашэнка.
🧬 У Беларусі індывідуальным прадпрымальнікам забароняць займацца геннай інжынэрыяй. Чым гэта патлумачылі
https://smarturl.click/qBpmW
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліла ў першым чытаньні законапраект, які забараняе прадпрымальнікам купляць ці нарыхтоўваць дзікарослыя расьліны ці дзікіх жывёлін, калі толькі не для паляваньня ці рыбацтва.
Прадпрымальнікам таксама забароняць займацца генна-інжынэрнай дзейнасьцю.
Аўтары закону лічаць, што гэта дапаможа абараніцца ад «нэгатыўных наступстваў, зьвязаных з стварэньнем, выкарыстаньнем і распаўсюдам генна-інжынэрных арганізмаў», — адзначаецца ў паведамленьні Палаты прадстаўнікоў.
Галіна Пазьняк расказала, ці «цяжка быць жонкай Зянона Пазьняка» і як яны вырашаюць канфлікты
https://smarturl.click/p27aE
Жонка Зянона Пазьняка ўпершыню за многія гады дала вялікае інтэрвію.
У размове яна расказала пра сумеснае жыцьцё з палітыкам, сваю падтрымку яго ў грамадзка-палітычнай дзейнасьці і пра тое, ці лёгка быць жонкай вядомага палітыка.
У інтэрвю для ютуб-каналу «Беларускі крок» Галіна Пазьняк расказала, што да грамадзка-палітычнай дзейнасьці яе прыцягнуў удзел у акцыі «Дзяды» ў 1988 годзе, якую ладзіў яе будучы муж.
«У 1988 годзе мае сябры прапанавалі мне схадзіць на Маскоўскія могілкі, на першыя „Дзяды“. Я ўбачыла людзей з кветкамі, якія прыйшлі адзначыць дзень памяці продкаў, і машыны міліцыі з усёй Беларусі. Да могілак трэба было ісьці скрозь строй — гэта было страшна. Я бачыла, як зь людзей зьдзекваліся ні за што. Гэта перавярнула маю сьведамасьць».Читать полностью…
Малодшай дачцэ вызваленай зь Беларусі ўкраінкі Лідзіі Грук на момант яе затрыманьня было 7 месяцаў
https://smarturl.click/E1ZEW
Як паведаміла выданьне «Суспільне», Лідзію Грук затрымалі разам з мужам Яўгенам паводле абвінавачаньня ў «тэрарызьме», але потым ёй перакваліфікавалі абвінавачаньне на «агентурную дзейнасьць». Мужа асудзілі на 24 гады, а яе — на 4 гады зьняволеньня.
Лідзія — этнічная ўкраінка, родам з суседняй з Маларыцкім раёнам Валынскай вобласьці Ўкраіны. У сацыяльных сетках у яе пазначаны брат-украінец, які, імаверна, служыць памежнікам. Прынамсі, на здымках ён у форме памежніка і з сабакам.
«Заплацілі 6700 эўра за стаянку». Што адбываецца зь літоўскімі фурамі ў Беларусі
https://smarturl.click/mB5L9
Пасьля адкрыцьця мяжы 20 лістапада літоўскія фуры па-ранейшаму застаюцца на беларускім баку. Рэспубліка Беларусь не выпускае грузавікі і чакае перамоваў.
Свабода распытала перавозьнікаў пра сытуацыю на мяжы.
🇮🇱🇱🇧 Ізраіль заявіў пра забойства начальніка штабу «Хезбалы» ў выніку ўдару па Бэйруце
https://smarturl.click/qBpoO
Ізраіль забіў вайсковага начальніка «Хезбалы» ў выніку ўдару па Бэйруце ў нядзелю, паведамілі ізраільскія вайскоўцы. Лібанскія ўлады заявілі, што ў выніку ўдару па жылым доме загінулі пяць чалавек, а яшчэ 28 параненыя.
Гэта ўжо пяты ізраільскі ўдар па паўднёвых прыгарадах Бэйруту з моманту падпісаньня пагадненьня пра спыненьне агню ў лістападзе 2024 году.
З Хойніцкага раёну тры адсоткі мясцовых зьехалі на заробкі ў краіны ЭАЭС. Улады лічаць гэта дасягненьнем
https://smarturl.click/lAb7L
Гэта вынікае з публікацыі раённага выданьня «Хойніцкія навіны» аб тым, як мясцовая міліцыя прымушае ўладкоўвацца на працу працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы.
Згодна зь інфармацыяй раённага ўпраўленьня па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне цяпер у раёне налічваецца 1343 грамадзян, якія ня маюць сталага месца працы, — то бок колькасьць беспрацоўных складае 7,4 % беспрацоўных. Пры тым, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя па Беларусі, паводле ўладаў, скаладае 2,4 %.