14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
1000 дзён няма зьвестак пра Максіма Знака. Хто яшчэ з палітвязьняў застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі
https://smarturl.click/mB5LG
У рэжым інкамунікада зноў трапіў палітвязень Мікола Статкевіч, якога раней трымалі ў ім больш за 900 дзён. Пасьля 11 верасьня, калі Статкевіча вывезьлі зь беларуска-літоўскай мяжы ў невядомым кірунку, ад яго няма ніякіх зьвестак. Хто з палітзьняволеных застаецца ў рэжыме поўнай ізаляцыі?
Былы адвакат Максім Знак быў асуджаны на 10 гадоў зьняволеньня. Ніякіх вестак ад яго няма зь лютага 2023 году — тады ў «чорны сьпіс» трапілі Віктар Бабарыка, Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Ігар Лосік, Мікола Статкевіч. Ціханоўскага і Лосіка вызвалілі, вывезшы за мяжу. Калесьнікаву і Бабарыку прынамсі паказалі ў тэлевізіі: Марыя Калесьнікава сустрэлася з бацькам 12 лістапада 2024 году, а ў студзені 2025 году зьявілася відэа зь Віктарам Бабарыкам.
Такім чынам, ад Максіма Знака няма зьвестак ужо 1000 дзён.
Кіраўнікам прадпрыемстваў-даўжнікоў забаранілі выяжджаць за мяжу
Міністэрства юстыцыі Беларусі зьмяніла інструкцыю аб парадку ўзаемадзеяньня арганаў прымусовага выкананьня з ДАІ, Дзяржаўнай інспэкцыяй па маламерных суднах, арганізацыямі Міністэрства лясной гаспадаркі і Дзяржаўным памежным камітэтам.
Як адзначаецца ў апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі пастанове ведамства, з 1 студзеня 2026 году транспартным сродкам прадпрыемстваў, якія маюць запазычанасьці, і іхным кіраўнікам забароняць выяжджаць за мяжу.
Раней такія абмежаваньні выкарыстоўваліся толькі датычна фізычных асобаў.
Паветраныя шары за ноч двойчы прымусілі Віленскі аэрапорт прыпыняць працу
https://smarturl.click/4Oogx
Навігацыйныя сыстэмы паблізу лётнішча выявілі кантрабандныя паветраныя шары, якія маглі трапіць у паветраную прастору краіны зь Беларусі. Праз закрыцьцё Віленскага аэрапорту былі скасаваныя як мінімум пяць рэйсаў, а іншыя былі адкладзеныя або перанакіраваныя ў іншыя аэрапорты.
Літва з прычыны аэрастатаў з кантрабандай зачыняла мяжу зь Беларусьсю да 30 лістапада, але датэрмінова, яшчэ 20 лістапада, адчыніла яе.
Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Лукашэнкі? Адказвае Андрэй Казакевіч
https://smarturl.click/nVp3X
Ці магчымае сёньня «мірнае суіснаваньне» Захаду з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, і наколькі самастойны рэжым Аляксандра Лукашэнкі ў выбудоўваньні зьнешняй палітыкі? Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч разважае пра гэта ў інтэрвію Свабодзе.
Тэзы Казакевіча:
🔖Ніякіх прынцыповых зьменаў у адносінах паміж Беларусьсю і Захадам ня будзе да мірнага пагадненьня па Ўкраіне;
🔖Сёньня Беларусь — гэта частка новага расейскага блёку;
🔖Тэндэнцыя і гэтага году — працяг разбурэньня адносінаў;
🔖Усё будзе вызначацца глябальным стаўленьнем да Расеі, але беларускі трэк можа адрозьнівацца ў асобных дэталях.
Што пачытаць на Свабодзе 23 лістапада
• На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў
• Украінскія дзеці і вайна Расеі супраць Украіны. 28 здымкаў пра апаленае вайной дзяцінства — у фотагалерэі Свабоды.
• Хронікі вайны. Удар па ГРЭС пад Масквой, новыя ахвяры ва Ўкраіне і закрыты аэрапорт у Нідэрляндах праз дроны
• Ці магчымыя цяпер пратэсты «дармаедаў» у Беларусі?
• «Вушы разьвесяць, а потым прыяжджаюць у цынку». Як расейскіх сірот адпраўляюць на вайну супраць Украіны
• У Бярэзані чалавек параніў міліцыянта нажом і схаваўся ў лесе. Пры затрыманьні яго паранілі з зброі
• Infotrans: Літоўскія грузавікі выправіліся зь Беларусі ў Літву
• Келаг: мы знаходзімся «за два мэтры» ад міру ва Ўкраіне
• Урзуля фон дэр Ляен: Усякія спробы зьмяніць тэрыторыю Ўкраіны сілай непрымальныя
Келаг: мы знаходзімся «за два мэтры» ад міру ва Ўкраіне
https://smarturl.click/e0Az1
Спэцпрадстаўнік прэзыдэнта ЗША па Ўкраіне Кіт Келаг заявіў у інтэрвію Fox News, што засталося «два мэтры» да завяршэньня вайны ва Ўкраіне.
Ён сказаў, што перакананы ў посьпеху дзеяньняў прэзыдэнта ЗША для спыненьня вайны.
Келаг адзначыў, што на ўсякай дыстанцыі «апошнія дзесяць мэтраў — самыя цяжкія», але на ягоную думку, да завяршэньня вайны засталося ўсяго «два мэтры».
Ён выказаў надзею, што ўдасца «падштурхнуць» да прыняцьця гэтага пляну спачатку Ўкраіну, а пасьля — і Расею.
🚨 У Бярэзані чалавек параніў міліцыянта нажом і схаваўся ў лесе. Пры затрыманьні яго паранілі з зброі
https://smarturl.click/5ZXXG
Вечарам 22 лістапада ў Бярэзані мужчына зьнянацку некалькі разоў ударыў нажом міліцыянта, які падышоў, каб праверыць у яго дакумэнты.
Паводле паведамленьня МУС, мужчына быў падобны на нейкага падазраванага, па якога прыехаў нарад міліцыі пасьля выкліку.
Пасьля гэтага нападнік уцёк.
За ягоныя пошукі ўзяліся мясцовыя міліцыянты ўлучна з кіраўнікамі, а таксама сілавікі з Галоўнай управы крымінальнага вышуку, АМАПа, «Алмаза», унутраных войскаў.
На месца здарэньня прыехаў міністар унутраных спраў Іван Кубракоў.
Нападніка затрымалі сёньня каля 14:30 у лесе. Ён, паводле МУС, «аказаў супраціўленьне, праявіў агрэсію» і зноў «пайшоў на міліцыянта з нажом».
Як вынікае з паведамленьня, каб затрымаць, падазраванага паранілі стрэлам. «Прымянялася зброя. Мужчыну аказваецца мэдычная дапамога», — гаворыцца ў допісе МУС.
Паранены міліцыянт таксама ў шпіталі.
Ці магчымыя цяпер пратэсты «дармаедаў» у Беларусі?
https://smarturl.click/kZ33Q
Ці магчымае паўтарэньне пратэстаў «дармаедаў» як у 2017 годзе? Пра гэта ў выніковым «ПіКу Свабоды» пагаварылі з былым палітвязьнем і блогерам Мікалаем Дзядком.
«Мяркую, што можа. І прычына гэтага ня толькі ў росьце коштаў на камунальныя тарыфы, але і ў крызісе працоўнай сілы.
«Два фактары — высокія кошты, адсутнасьць у людзей працы ў Беларусі. А дзе гэтыя людзі? Яны мусяць зьяжджаць кудысь у Расею ці ў краіны Эўропы, адрывацца ад сваіх сем’яў, ад сваёй краіны, звычнага месца жыхарства, каб зарабіць сабе на жыцьцё.
Гэтыя два фактары, спалучыўшыся, могуць моцна паспрыяць сацыяльнаму выбуху».
Украінскія дзеці і вайна Расеі супраць Украіны
https://smarturl.click/0B66m
З 24 лютага 2022 году ад расейскай агрэсіі супраць Украіны загінулі больш як 600 украінскіх дзяцей. Тысячы атрымалі раненьні.
Расея таксама ўжыла генацыдную практыку — выкраданьне і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей для зьмены іхнай ідэнтычнасьці.
З амаль 20 тысяч выкрадзеных Расеяй дзяцей пакуль удалося вярнуць толькі каля 2 тысяч.
28 здымкаў пра апаленае вайной дзяцінства — у фотагалерэі Свабоды.
❓ТАА, ФСАН, РУУС... Ці пазнаяце беларускія скароты? Моўны ТЭСТ
https://smarturl.click/vd66w
Беларускай мове не ўласьцівыя складанаскарочаныя словы накшталт «юрасобы» ці «загклуба».
Але беларускія літарныя абрэвіятуры ёсьць здаўна, часам бязь іх не абысьціся.
Ці распазнаем іх не задумваючыся?
Яноты могуць стаць хатнімі гадаванцамі амэрыканцаў. А ў Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны
У Паўночнай Амэрыцы яноты неўзабаве могуць перайсьці ў катэгорыю хатніх жывёл, піша ВВС. У новым дасьледаваньні, апублікаваным у часопісе Frontiers in Zoology, гаворыцца, што з прычыны блізкасьці да людзей яноты эвалюцыянуюць, у іх мяняецца стыль паводзін і нават зьнешні выгляд. https://smarturl.click/PQ8B
У ЗША і Канадзе яноты ўсё часьцей прыходзяць да чалавечага жыльля ў пошуках лёгкай здабычы ў сьмецьцевых баках. Летась янот, які прыйшоў парыцца ў баках на футбольным стадыёне ў Філядэльфіі, нават выбег на поле падчас матчу. Аналіз амаль 20 тысяч фатаграфій паказаў «прыкметнае памяншэньне даўжыні морды» у гарадзкіх янотаў у параўнаньні з іх сельскімі суродзічамі, гаворыцца ў дасьледаваньні. Падобная фізычная зьмена характэрна для раньніх стадый прыручэньня, якія назіраліся ў котак і сабак, адзначаюць навукоўцы.
А ў прыродзе Беларусі больш чым праз 35 гадоў зноў зафіксавалі янота-паласкуна, паведамлялася нядаўна.
Спэцпасланьнік ЗША Коўл адрэагаваў на вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны з турмаў Беларусі
У сацсетцы X ён напісаў: «Пасьля перамоваў з Беларусьсю сёньня быў вызвалены 31 грамадзянін Украіны. Дзякую кіраўніку Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Кірылу Буданава за шчыльную каардынацыю ў гэтай угодзе. Гэта яшчэ адзін станоўчы крок з боку прэзыдэнта Лукашэнкі, пакуль мы працягваем працаваць над буйнейшымі мэтамі. Як Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта па Беларусі, я вяду гэтыя перамовы разам з Крысам Смітам пры актыўнай падтрымцы Дональда Трампа». https://smarturl.click/XDgwm
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 22 лістапада
Эканамістка тлумачыць, чаму ў Беларусі насамрэч няма людзей, не занятых у эканоміцы
Самай маладой вызваленай украінцы 18 гадоў, самай старэйшай — 58 гадоў. Украіна пацьвердзіла вяртаньне 31 вязьня зь Беларусі
«Я з сваімі чарцямі й галюнікамі апавядаю, як жыла-была каманда Gods Tower». Музыка Ўладзіслаў Наважылаў пра вяртаньне да літаратуры
«Мусім радавацца, што пра нас памятаюць», — Дзядок пра намаганьні ЗША ў вызваленьні палітвязьняў
Ціханоўскі ў The Washington Post заклікаў апазыцыю перагледзець падыходы і падзякаваў Трампу
Эўропа рыхтуе адказ на плян ЗША па ўрэгуляваньні вайны
Сярод вызваленых грамадзянаў Украіны —18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк
Кіраўнік украінскай разьведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калёніі. https://smarturl.click/Regkv
Аднак, паводле інфармацыі праваабаронцаў «Вясны», 18-гадовая палітзьняволеная Марыя Місюк была асуджаная да 13 гадоў пазбаўленьня волі. Яна чакала апэляцыю па справе.
Зазулінская пра вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны: Пакуль ня маем пацьверджаных зьвестак, колькі сярод іх палітвязьняў
Вызваленьне і перадача Ўкраіне яе 31 грамадзяніна сталася магчымай дзякуючы міжнародным перамовам з удзелам ЗША – працэсу, які «нарадзіўся не раптоўна», заявіла 22 лістапада прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Вольга Зазулінская. https://smarturl.click/7vXAk
«Мы пакуль не маем пацьверджаных зьвестак, колькі сярод гэтых 31 чалавек зьяўляюцца палітзьняволенымі. У любым выпадку, людзі знаходзіліся ў закладніках рэжыма, і добра, што яны цяпер на шляху дадому», – цытуе прадстаўніцу палітычнай структуры прэс-служба АПК.
З Хойніцкага раёну тры адсоткі мясцовых зьехалі на заробкі ў краіны ЭАЭС. Улады лічаць гэта дасягненьнем
https://smarturl.click/lAb7L
Гэта вынікае з публікацыі раённага выданьня «Хойніцкія навіны» аб тым, як мясцовая міліцыя прымушае ўладкоўвацца на працу працаздольных грамадзян, незанятых у эканоміцы.
Згодна зь інфармацыяй раённага ўпраўленьня па працы, занятасьці і сацыяльнай абароне цяпер у раёне налічваецца 1343 грамадзян, якія ня маюць сталага месца працы, — то бок колькасьць беспрацоўных складае 7,4 % беспрацоўных. Пры тым, што афіцыйны ўзровень беспрацоўя па Беларусі, паводле ўладаў, скаладае 2,4 %.
🇳🇬 50 з больш чым 300 дзяцей, выкрадзеных узброенымі людзьмі з каталіцкай школы ў Нігерыі, уцяклі ад сваіх захопнікаў
https://smarturl.click/OLZDz
Пра гэта паведаміла хрысьціянская група пасьля таго як прэзыдэнт краіны абвясьціў аб выратаваньні 38 вернікаў, захопленых у час асобнага нападу на мінулым тыдні.
Акрамя бандаў выкрадальнікаў, Нігерыя таксама сутыкаецца з крывавымі ісламісцкімі паўстанцамі на паўночным усходзе краіны. Там з моманту пачатку ў 2019 годзе ў выніку гвалту загінула больш за 40 000 чалавек, а каля двух мільёнаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
🇺🇸🇺🇦 Дэлегацыі ЗША і Ўкраіны ўзгаднілі «мірны плян». Цяпер іх мусяць зацьвердзіць кіраўнікі дзяржаў
https://smarturl.click/ZXg6v
Перамовы паміж украінскай і амэрыканскай дэлегацыямі ў Жэневе 23 лістапада адзначылі «істотны прагрэс» у спыненьні вайны Расеі ва Ўкраіне і прывялі да падрыхтоўкі «абноўленага і ўдасканаленага» рамачнага дакумэнту аб міры.
Ужо сёньня. Гадавіна рэфэрэндуму 1996 году
https://smarturl.click/6W9gD
📅 24 лістапада
1729 — у Пінску езуіты заснавалі друкарню.
1793 — «Марсэльеза» стала гімнам Францыі.
1859 — выйшла кніга Чарлза Дарвіна «Аб паходжаньні відаў».
1934 — Мустафа Кемаль атрымаў тытул Атацюрк.
1996 — у Беларусі адбыўся рэфэрэндум, які істотна пашырыў паўнамоцтвы прэзыдэнта. На рэфэрэндуме таксама прагаласавалі за перанос Дня Незалежнасьці на Дзень вызваленьня Менску 3 ліпеня, супраць куплі й продажу зямлі ды супраць адмены сьмяротнае кары. Вынікі рэфэрэндуму не прызналі ў краінах Эўразьвязу і ЗША. Апазыцыя назвала яго канстытуцыйным пераваротам.
1997 — улады закрылі газэту «Свабода».
2011 — у першы раз асудзілі старшыню праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
🌱 Нарадзіліся: Тамаш Жаброўскі, Залман Шазар, Міхаіл Ганчарык, Мікола Арэхва, Вісарыён Гарбук, Віктар Сідзяк, Андрэй Мельнікаў.
🕯 Памерлі: Мікалай Азбукін, Лі Гарві Освальд, Адольф Клімовіч, Фрэдзі Мэрк’юры.
Урзуля фон дэр Ляен: Усякія спробы зьмяніць тэрыторыю Ўкраіны сілай непрымальныя
https://smarturl.click/Y3gA1
Усякія спробы зьмяніць тэрыторыю Ўкраіны сілай «непрымальныя», а абмежаваньне ейнага абароннага патэнцыялу пагражае бясьпецы ўсёй Эўропы, заявіла старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен, камэнтуючы падыходы да магчымага мірнага ўрэгуляваньня.
Паводле фон дэр Ляен, «сапраўдны і ўстойлівы мір павінен перш за ўсё пакласьці канец ваенным дзеяньням і перадухіліць аднаўленьне агрэсіі ў будучыні».
Яна нагадала, што эўрапейскія партнэры ўжо дамовіліся пра асноўныя прынцыпы забесьпячэньня трывалага міру і захаваньня сувэрэнітэту Ўкраіны.
Гэтыя прынцыпы, падкрэсьліла старшыня Эўракамісіі, уключаюць
• непарушнасьць межаў,
• забарону на іх гвалтоўную зьмену і
• адсутнасьць якіх-колечы штучных абмежаваньняў для Ўзброеных Сіл Украіны.
Infotrans: Літоўскія грузавікі пайшлі зь Беларусі ў Літву
https://smarturl.click/MGBdx
Тэлеграм-канал беларускай Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лягістыкі паведаміў, што літоўскія фуры выправіліся зь месцаў стаянак у Беларусі ў Літву.
Перашкод з боку Беларусі на перамяшчэньне літоўскіх грузавікоў няма. Яны могуць рухацца ў бок Літвы праз 2 КПП:
• Каменны Лог — Меднікі (Medininkai);
• Беняконі — Салечнікі (Šalčininkai).
Каменны Лог — Меднікі «забіты пад завязку літоўскімі грузавікамі». Усе грузавікі зь Беларусі накіроўваюць на рэнтген, — гаворыцца ў паведамленьні Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лягістыкі.
Інтэнсіўны паток грузавікоў ідзе і ў зваротным кірунку — зь Літвы ў Беларусь.
У іншых СМІ — літоўскі і беларскіх — на момант публікацыі пацьверджаньняў гэтай інфармацыі не было.
Фота — @infotransby
«Вушы разьвесяць, а потым прыяжджаюць у цынку». Як расейскіх сірот адпраўляюць на вайну супраць Украіны
https://smarturl.click/JnZZq
Шэсьць тысяч сірот з Расеі ўдзельнічалі ў вайне з Украінай, чатыры тысячы зь іх вярнуліся з зоны баявых дзеяньняў, яшчэ дзьве тысячы працягваюць службу.
Журналісты «Сибирь.Реалии» за тры з паловай гады вайны знайшлі 190 нэкралёгаў.
«Там усе сьцены абвешаныя плякатамі з рэклямай кантрактаў з шалёнымі сумамі «зарплаты», па тэлевізары — навіны пра тое, як лёгка і проста ваяваць ва Ўкраіне.Читать полностью…
З камісарыятаў заходзяць свабодна і рэклямуюць вайну, літаральна падманваюць: «Будзеш сядзець заўгасам у тыле, ніводнага „нацыста“ ўжывую ня ўбачыш». Яны вушы разьвесяць, а потым прыяжджаюць у цынку.
У клясе сказаць нешта супраць небясьпечна, возьмеш, завядзеш па адным — спрабуеш растлумачыць, але куды там, вочы шкляныя. „Я зараз у чарзе на кватэру тысяча сто пяты па ліку, падпішу — стану першым!“»
Хронікі вайны. Удар па ГРЭС пад Масквой, новыя ахвяры ва Ўкраіне і закрыты аэрапорт у Нідэрляндах праз дроны
https://smarturl.click/AxXXY
У Цярнопалі завяршыліся пошукавыя работы. Колькасьць ахвяр удару, нанесенага 19 лістапада, вырасла да 34, у тым ліку 6 дзяцей. Яшчэ 6 чалавек лічацца зьніклымі.
У Дніпры ў суботу выбухам дрона каля шматпавярховіка (на фота) параніла 14 чалавек.
У ноч на 23 лістапада РФ запусціла 98 ударных дронаў. 27 зь іх пацэлілі ў 12 месцаў. На Запарожжы — 2 загінулыя, 8 параненых, пашкоджана 53 аб’екты. У Адэскай вобласці — пажары і разбурэньні. У Краматорску загінулі тры юнакі, яшчэ тры чалавекі параненыя.
У Расеі ў выніку атакі дронаў усчаўся пажар на Шатурскай ГРЭС (каля ста кілямэтраў ад Масквы). Пра адключэньні электрычнасьці не паведамлялася. Мінабароны РФ заявіла пра 75 зьбітых БПЛА.
У Нідэрляндах праз дроны на некалькі гадзін закрывалі аэрапорт Эйндховэну. У той жа дзень над авіябазай Фолькель вайскоўцы стралялі па бесьпілётніках, але безвынікова.
📚 На фэстывалі беларускай кнігі ў Варшаве ўзнагародзілі найлепшых перакладчыкаў 2023–2024 гадоў
https://smarturl.click/zd996
У Варшаве на фэстывалі інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» 22 лістапада адбылася цырымонія ўручэньня прэміі імя Карласа Шэрмана.
Частку імёнаў намінантаў і сябраў журы не агучвалі — дзеля іхнай бясьпекі.
Пераможцы — 2023
• Проза — Алена Пятровіч, пераклад з польскай: Станіслаў Ігнацы Віткевіч, «Ненасытнасьць».
• Паэзія — Андрэй Хадановіч, пераклад з украінскай: Сяргей Жадан, «Іншае імя любові».
• Дзіцячая кніга — Сярж Мядзьведзеў, пераклад з англійскай: Фрэнк Баум, «Чараўнік Краіны Оз».
Пераможцы — 2024
• Проза — Сяргей Шупа, пераклад зь літоўскай: Юргіс Кунчынас, «Туўла».
• Паэзія — Лявон Баршчэўскі, пераклад са старажытнагрэцкай: Гамэр, «Іліяда».
• Дзіцячая кніга — зашыфраваны ўдзельнік.
ℹ️ Прэмію для найлепшых перакладчыкаў мастацкіх твораў на беларукую мову заснавалі ў 2016 годзе ў гонар выдатнага літаратурнага перакладчыка Карласа Шэрмана.
Ужо сёньня: пяць гадоў таму некалькі тысяч пэнсіянэраў выйшлі ў Менску на «Марш мудрасьці»
https://smarturl.click/qBpyV
Падзеі і даты 23 лістапада
1793 — 230 гадоў таму ў Горадні завяршыўся „маўклівы“ сойм, апошні сойм Рэчы Паспалітай, які замацаваў яе другі падзел
1871 — нарадзіўся Уладзімер Тэраўскі, хормайстар, кампазытар, аўтар музыкі гімну БНР, ахвяра сталінізму
1906 — выйшаў першы нумар газэты „Наша Ніва“
1910 — нарадзіўся Зьмітрок Астапенка, паэт, вязень ГУЛАГу.
1938 — расстраляны Мікалай Красінскі, рэлігійны і тэатральны дзяяч, ахвяра сталінізму
1953 — пачала працу Асіповіцкая ГЭС на Сьвіслачы
1966 — нарадзіўся Міхась Скобла, паэт, дасьледнік літаратуры
1970 — памёр Яўген Цікоцкі, кампазытар, народны артыст Беларусі
1996 — а пятай раніцы старшыня ВС Шарэцкі падпісвае пагадненьне з Лукашэнкам, якое спыняе працэдуру імпічмэнту апошняга
2011 — Алесь Бяляцкі за „ўхіленьне ад выплаты падаткаў“ асуджаны на 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці
Грамадзян Украіны, вернутых 22 лістапада, у Беларусі пераважна абвінавачвалі ў падтрымцы сваёй краіны — Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны
Пра гэта заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Андрэй Юсаў. https://smarturl.click/y6Z8m
«На гэты раз з тэрыторыі Беларусі вернуты 31 грамадзянін, — цытуе прадстаўніка ведамства інфармагенцтва „Укрінформ“. — Гэта цывільныя мужчыны і жанчыны, якія ўтрымліваліся за праўкраінскую пазыцыю, абвінавачваліся ў дапамозе і садзейнічаньні Ўкраіне».
Паводле слоў Юсава, самая маладая вызваленая ўкраінка правяла ў няволі два гады, а затрымалі дзяўчыну, калі ёй было 16 гадоў. «І абвінавацілі яе, уласна, у падтрымцы Украіны і таму, што яна спрабавала ў парушэньне закона рабіць некаторыя рэчы на тэрыторыі Беларусі», — сказаў ён. Усе вызваленыя ўжо на тэрыторыі Ўкраіны, падкрэсьліў прадстаўнік ГУВ МА. Ён адзначыў, што гэта «людзі рознага лёсу», у тым ліку «жыхары часова акупаваных тэрыторый, якія апынуліся ў Беларусі».
«Межы нельга зьмяняць сілай» Лідэры ЭЗ заяўляюць, што мірны плян Трампа патрабуе дапрацоўкі
Лідэры ЭЗ заявілі, што вітаюць намаганьні ЗША па дасягненьні міру ва Ўкраіне, але паводле іх мірны плян Вашынгтона патрабуе дадатковай дапрацоўкі. https://smarturl.click/mB5q0
ЭЗ таксама занепакоены прапанаванымі абмежаваньнямі ўзброеных сіл Украіны, якія могуць зрабіць краіну ўразьлівай для будучых нападаў. Лідэры ЭЗ падкрэсьлілі, што рэалізацыя элемэнтаў, якія тычацца ЭЗ і NATO, запатрабуе згоды членаў ЭЗ і NATO адпаведна. У заяве ЭЗ таксама падкрэсьліў сваю нязьменную падтрымку Ўкраіны.
Беларусь прапускае ў Літву толькі тыя фуры, якія толькі ўехалі пасьля адкрыцьця мяжы
Прэзыдэнт літоўскай Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас заявіў, што Беларусь дазваляе вярнуцца ў Літву толькі тым грузавым аўтамабілям, якія заехалі ў краіну пасьля адкрыцьця мяжы. Тым часам фуры, якія затрымаліся ў Беларусі з пачатку месяца, па-ранейшаму ня могуць выехаць – Менск патрабуе правесьці кансультацыі з Вільняй, піша Reform.news са спасылкай на LRT. https://smarturl.click/DYMk0
З Магілёва цяпер можна будзе лётаць у Эгіпет
Авіякампанія «Белавія» сумесна з турапэратарам «Інтэрсіці» аднаўляюць чартэрны кірунак Магілёў — Шарм-эль-Шэйх, паведаміла прэсавая служба Нацыянальнага аэрапорту «Менск». https://smarturl.click/vd68w
Паведамляюць, што першы рэйс запоўнены на 100 працэнтаў — 189 пасажыраў. Палёты плянуюцца раз у 10-11 дзён на Boeing 737-800.
Эканамістка тлумачыць, чаму ў Беларусі насамрэч няма людзей, не занятых у эканоміцы
Ці новы раўнд барацьбы з так званымі «дармаедамі» прынясе ўладам эканамічныя дывідэнды? Пра гэта ў выніковым «ПіКу Свабоды» пагаварылі з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай. https://smarturl.click/oVZXD
Аліса Рыжычэнка: Улады наўмысна навязваюць паняцьце «незанятых у эканоміцы» людзей, якое па сваёй сутнасьці няправільнае. У Беларусі няма людзей, якія не занятыя ў эканоміцы. Нават калі вы не працуеце і не плаціце падаходны падатак, вы ідзяце ў краму, купляеце тавары, у кошт якіх ужо ўключаны ПДВ. То бок вы плаціце падатак. Дзяржаўны бюджэт фарміруецца больш чым на 80% з падатковых паступленьняў, з грошай, якія плацяць беларусы.
Глядзець відэа https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44