Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Макс Корж расказаў пра адмену свайго канцэрту ў Алматы
https://smarturl.click/6WnDD
Беларускі выканаўца Макс Корж паведаміў пра скасаваньне свайго канцэрту, якім меўся адбыцца 6 верасьня на Цэнтральным стадыёне ў Алматы ў Казахстане.
Корж сказаў, што прычынай сталі паводзіны фанатаў у Варшаве. Ён адзначыў, што тады «вельмі моцна качнулі», таму гарадзкія ўлады Алматы не захацелі браць на сябе адказнасьць магчымыя беспарадкі ў горадзе.
Корж папрасіў фанатаў, якія прыехалі ў Алматы, «не апраўдваць захадаў гарадзкіх уладаў» і паводзіць сябе культурна.
Да і пасьля канцэрту ў Варшаве, які прайшоў 9 жніўня, польская паліцыя затрымала 109 чалавек. Сярод іх было 13 беларусаў: 7 зь іх арыштавалі за крымінальныя злачынствы, а 6 — за дробныя парушэньні. Пазьней двух беларусаў прымусова дэпартавалі, а адзін зьехаў добраахвотна.
Складаная формула перамоваў: Зяленскі, Пуцін, Трамп
https://smarturl.click/dwX8J
Пуцін ± Зяленскі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін апавёў, што сустрэча зь Зяленскім можа адбыцца ў Маскве, калі той «гатовы» прыехаць. Раней ва Ўкраіне заявілі, што сутрэчы на тэрыторыі агрэсара немагчымыя.
Зяленскі + Трамп. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што хутка павінен паразмаўляць з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Зяленскі настойвае на ўвядзеньні новых санкцый супраць Расеі. Паводле яго слоў, Украіна не зьбіраецца аддаваць свае тэрыторыі.
Пуцін ± Трамп. Таксама Пуцін паведаміў, што візыт Трампа ў Маскву пакуль не рыхтуецца, хоць запрашэньне «на стале». Трамп раней заявіў пра гатоўнасьць увесьці санкцыі супраць Расеі, калі яна не праявіць імкненьня да міру.
🇩🇪 Канцлер Нямеччыны назваў Пуціна «ваенным злачынцам»
https://smarturl.click/4OnEx
У інтэрвію тэлеканалу Sat1 Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма, самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
Канцлер падкрэсьліў, што ў адносінах да такіх асоб ня можа быць «ніякай паблажлівасьці».
Хоць раней ён ужо абвінавачваў Расею ў «найцяжэйшых ваенных злачынствах», пэрсанальна Пуціна ён так не называў.
Таксама «ваенным злачынцам» і «забойцам» называў Пуціна былы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Паводле канцлера, каб прымусіць Расею да міру, неабходна аслабіць яе эканамічна, у тым ліку праз увядзеньне мытаў супраць яе партнэраў.
Дзік, якога вясковец трымаў на падворку, вырваўся і забіў чалавека
https://smarturl.click/oVbvA
У вёсцы Воўкавічы Талачынскага раёну гаспадар трымае на падворку дзікоў.
Адзін зь іх вырваўся з вальера і кінуўся на 44-гадовага работніка, які быў побач. Ён ударыў небараку ікламі ў галёнку, сьцягно і пахвіну.
Мужчына там жа і памёр ад страты крыві.
Здарэньне адбылося яшчэ 23 жніўня, а сёньня пра яго паведаміў Камітэт судмэдэкспэртыз.
Фота — ілюстрацыйнае
«Проста пляваць ім было на наша здароўе!». Былыя вязьні расказалі пра сьмерці ў беларускіх калёніях
https://smarturl.click/E1M4Z
Мікіта Літвіненка, які адбываў тэрмін у шклоўскай калёніі, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, паведаміў праваабаронцам «Вясны», што за час яго знаходжаньня там загінулі каля 5 чалавек.
«З майго атраду памерла тры чалавекі проста таму, што ім не аказвалі дапамогу. Зразумела, што людзі былі не здаровага ладу жыцьця, але пры жаданьні ім можна было дапамагчы», — расказаў Літвіненка.
«Я расказваю пра гэта лекару, а ён мне: вы ж заўсёды можаце там папіць гарбаткі... Ну якая гарбатка на „промцы“, няўжо ён ня ведае?» — абураецца Судаленка.
Улады Польшчы зьмясьцілі ў сьпіс «непажаданых» 31 тысячу іншаземцаў. Колькі сярод іх беларусаў?
https://smarturl.click/MGXnx
З пачатку году Польшчу прымусова пакінулі 1100 іншаземцаў, паведаміла Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі. Гэта такая ж колькасьць, як і за ўвесь мінулы год. Цяпер у сьпісе "непажаданых" 2200 беларусаў (500 з канчатковымі абвінаваўчымі прысудамі).
Усе польскія службы могуць падаць заяву на ўключэньне ў сьпіс «непажаданых асобаў» — у тым ліку паліцыя, Агенцтва ўнутранай бясьпекі і Памежная варта — і ў залежнасьці ад тыпу парушэньня закону забароны накладаюцца на тэрмін ад паўгода да максымум 10 гадоў. Пераважна гэта адбываецца з прычыны злачынстваў, якія ўчыняюць у Польшчы замежнікі.
Фонд «Захад Усход Падтрымка»: «Беларускія дзеці прыяжджаюць у Польшчу ў горшым псыхалягічным стане, чым украінскія»
https://smarturl.click/oVbbA
Старшыня фонду Вольга Сьцяпанава адзначыла, што часта бацькі вырашаюць: падлетак — ужо дастаткова дарослы і сам можа даць рады цяжкасьцям. А якраз у падлеткавым узросьце дзецям вельмі патрэбная падтрымка, таму ў фондзе яны могуць прайсьці групавую тэрапію з псыхолягам — трэнінг сацыяльных навыкаў. Як паводзіцца ў грамадзтве, як супрацьстаяць цкаваньню, як завесьці сяброў.
«Шчыра скажу, што нашыя дзеці зь Беларусі прыяжджаюць у цяжэйшым псыхалягічным стане, чым дзеці з Украіны. Бо ўкраінскія дзеці прынамсі разумеюць, чаму яны адтуль зьехалі, у іх ідзе вайна, гэта небясьпечна для іхнага жыцьця, здароўя. Беларускія дзеці, якія прыехалі раптоўна, сарваўшыся з сваіх месцаў, не разумеюць, чаму яны выехалі. Большасьць нашых бацькоў проста зрываюць дзяцей, не заўсёды тлумачачы, а дзеці не заўсёды разумеюць, чаму яны зьяжджаюць».Читать полностью…
«Я нават забыў ужо пра тыя здымкі». Праваабаронцы прагназуюць, што колькасьць фігурантаў «справы Гаюна» можа дасягнуць 1000 чалавек
https://smarturl.click/aRXXA
«Пасьля пачатку гэтага ўсяго быў уздым, абурэньне. Расейскіх вайскоўцаў было вельмі шмат у нас у горадзе. Цягнікі кожны дзень ішлі, іх можна было свабодна фатаграфаваць. Ніхто не хаваўся. Расейцы хадзілі па вуліцах у форме, самалёты ў небе пастаянна. Хацелася хоць нешта зрабіць ад абурэньня і бездапаможнасьці».
Лукашэнка ў Пэкіне пагутарыў з Пуціным, кіраўніком КНДР і прэм'ерам Славаччыны. Фота бяз рэтушы
https://smarturl.click/E1MM1
Дзяржаўныя СМІ і набліжаны да Аляксандра Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого» паведамілі аб некалькіх ягоных сустрэчах у межах візыту ў Пэкін (Кітай) для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў гонар 80-й гадавіны цырымоніі капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэньня Другой Усясьветнай вайны.
Родныя зьніклага Котава не атрымалі адказу ад уладаў Турэччыны
Былы беларускі чыноўнік, а пазьней апазыцыянэр, сябра Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Анатоль Котаў (на здымку) дасюль ня знойдзены. Ягоная жонка паведаміла Свабодзе, што не атрымала ніякіх адказаў на свой афіцыйны запыт ад турэцкіх органаў, якія займаюцца пошукам. Пра мужа яна на гэты момант ня мае ніякіх навінаў, «ані добрых, ані кепскіх».
Раней, паводле неназванай крыніцы DW у турэцкай паліцыі, стала вядома, што Анатоль Котаў увечары 21 жніўня нібыта пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і адправіўся ў расейскі Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турэччыну з Польшчы.
Ужо сёньня: дзень памяці Міхася Дубянецкага
35 гадоў таму, 3 верасьня 1990 году, памёр Міхась Дубянецкі, кнігавыдавец і перакладчык, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х
Пра іншыя падзеі 3 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі можна прачытаць тут https://smarturl.click/3QGe7
Куды бясьпечна падарожнічаць беларусам, якія асьцерагаюцца перасьледу з боку ўладаў?
Усё, што трэба ведаць — у кароткім відэа Свабоды.
Чаму разьвіцьцё адносін з Кітаем — нацыянальны інтарэс Беларусі? Адказвае былы дыплямат Павал Мацукевіч
https://smarturl.click/mB1y0
Удзел Беларусі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва умацоўвае суб’ектнасьць і сувэрэнітэт краіны, збалянсоўвае ўплыў Расеі, мяркуе былы дыплямат, аналітык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч.
• Лукашэнку прымалі на саміце ШАС як кіраўніка сувэрэннай дзяржавы, а ня як марыянэтку Крамля.
• ШАС усё больш эвалюцыянуе ў бок стварэньня сусьветнага антызаходняга альянсу.
• Лукашэнка можа быць дадатковымі вачыма і вушамі Сі Цзіньпіна ў Крамлі.
• 98% сухапутнага транзыту ў гандлі Кітая з Эўропай ажыцьцяўляецца празь Беларусь.
• Кітайскі фактар дапамагае ўмацоўваць незалежнасьць і сувэрэнітэт Беларусі нават апасродкавана.
СК сёлета паведаміў пра 15 падзеньняў дзяцей з вокнаў
https://smarturl.click/vdGjw
Апошні выпадак адбыўся 1 верасьня. У Пінску з вакна 2-га паверху выпала 6-гадовая дзяўчынка. Яна засталася адна, пакуль маці карміла яе 4-месячную сястру ў суседнім пакоі. Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла адчыненае акно, а пад ім на зямлі сваё дзіця. Дзяўчынку шпіталізавалі. Пагрозы жыцьцю няма.
З пачатку году Сьледчы камітэт паведаміў пра 15 выпадкаў выпадзеньня дзяцей вокнаў.
7 дзяцей загінулі.
8 — трапілі ў шпіталі, зь іх большасьць — у цяжкім стане.
Здарэньні адбыліся ў Баранавічах, Берасьці, Віцебску, Гомлі, Горадзенскім раёне, Магілёве (2), Менску (3), Мазыры, Оршы, Пінску, Смалявіцкім раёне і Хоцімску.
Міністар фінансаў ЗША: Пуцін не выконвае абяцаньняў
https://smarturl.click/MGXjp
Адміністрацыя ЗША разглядае «ўсе варыянты», зьвязаныя з узмацненьнем санкцый, у сувязі з апошнімі дзеяньнямі Расеі, якая працягвае вайну супраць Украіны, нягледзячы на міратворчыя намаганьні Злучаных Штатаў.
Пра гэта заявіў у інтэрвію тэлеканалу Fox News міністар фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.
Ён раскрытыкаваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
«З моманту гістарычнай сустрэчы ў Анкарыджы і тэлефоннай размовы, калі эўрапейскія лідэры і прэзыдэнт Зяленскі былі ў Белым доме, ён рабіў супрацьлеглае таму, на што ён намякаў. Наадварот, ён агідным чынам узмацніў свае бамбаваньні», — сказаў Бэсэнт.
Мігранты прынесьлі драбіну, каб пералезьці цераз плот зь Беларусі ў Літву. ВІДЭА
У ноч на 3 верасьня зь Белрарусі ў Літву спрабавалі трапіць 38 мігрантаў.
Гэта трапіла на камэры літоўскіх памежнікаў.
На відэа бачна, як двое мужчын з схаванымі тварамі — імаверна, прадстаўнікі дзяржаўных структураў Беларусі — суправаджаюць мігрантаў з самаробнымі драбінамі, а потым сыходзяць.
Крыніца — Дзяржаўная памежная служба Літвы
📱 Лукашэнка ў Кітаі: чаму Беларусь ідзе ў «чужы клюб». Аналіз Валера Карбалевіча
https://www.youtube.com/watch?v=ZONX2waDMEo
У Пэкіне Аляксандар Лукашэнка разам зь лідэрамі аўтарытарных дзяржаў прысутнічаў на вайсковым парадзе з нагоды 80-й гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
Заходнія лідэры амаль цалкам праігнаравалі падзею.
Напярэдадні Лукашэнка ўдзельнічаў у саміце ШАС – арганізацыі, якая аб’ядноўвае краіны Азіі і абмяркоўвае праблемы, далёкія ад Беларусі.
Лукашэнка называе сяброўства ў ШАС «стратэгічным выбарам Беларусі», але насамрэч гэта яго асабісты выбар.
Чаму афіцыйны Менск паварочвае на Ўсход, і што Лукашэнка шукае ў Кітаі — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
У Парку высокіх тэхналёгій — цалкам новае кіраўніцтва
https://smarturl.click/Re51x
Пры канцы траўня ПВТ узначаліла Ганна Рабава, якая раней займала пасаду намесьніцы міністра сувязі.
У чэрвені першым намесьнікам кіраўніцы ПВТ стаў Дзьмітры Калечыц, які раней працаваў намесьнікам старшыні Нацыянальнага банка.
Цяпер стала вядома, што на пасаду намесьніка начальніцы прызначаны Віталь Тульвінскі, які да гэтага працаваў у Дзяржаўным камітэце маёмасьці.
Доўгі час кіраўнічыя пасады займалі Іван Жызьнеўскі і Аляксандар Марцінкевіч. Цяпер іх больш няма ў сьпісе кіраўніцтва.
Паводле Рабавай, колькасьць рэзыдэнтаў ПВТ застаецца ранейшай — 1026, а экспартная выручка складае 2 мільярды даляраў.
Паводле праваабаронцаў, каля сотні беларускіх ІТ-спэцыялістаў былі асуджаны на тэрміны да 12 гадоў за ўдзел у пратэстах і ахвяраваньні.
Сі і Пуцін пагутарылі пра жыцьцё да 150 гадоў і «неўміручасьць»
https://smarturl.click/VRBnx
Падчас цырымоніі ў Пэкіне, прысьвечанай 80-й гадавіне перамогі над Японіяй, у этэр трапіла размова Сі Цзіньпіна, Пуціна і Кім Чэн Ына.
Сі: «Раней людзі рэдка дажывалі да 70, цяпер у 70 ты яшчэ дзіця».
Пуцін: «З разьвіцьцём біятэхналёгій можна бясконца перасаджваць органы і дасягнуць неўміручасьці».
Сі: «У гэтым стагодзьдзі ёсьць шанец дажыць да 150 гадоў».
Пасьля гэтага было чуваць, як перакладнік паўтарыў па-карэйску словы пра трансплянтацыю органаў, што сьведчыць аб прысутнасьці Кім Чэн Ына побач.
Як адзначае Bloomberg, узрост і здароўе выклікаюць заклапочанасьць лідэраў Кітаю і Расеі, але ніводны зь іх не прызначыў відавочных пераемнікаў.
Кім Чэн Ын прыехаў у Пэкін з сваёй дачкой-падлеткам, што выклікала вэрсіі пра рыхтаваньне яе як пераемніцы.
📱 Навошта Лукашэнка патрэбны Кітаю
3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць «заходняга дамінаваннья» і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем.
Госьці «Піка Свабоды» — гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.
• Глядзець: https://youtube.com/live/tT6ifulBx9s
• Чытаць: https://smarturl.click/OL9Qz
У аэрапорце Вільні ня мог прызямліцца самалёт прэзыдэнта Літвы, магчыма, празь бесьпілётнік
https://smarturl.click/e0Xv1
Паводле зьвестак плятформы Flightradar24, самалёт вылецеў з Хэльсынкі 2 верасьня а 19:10, прызямліўся а 21:17.
Сі, Пуцін і Кім прадэманстравалі адзінства на вайсковым парадзе ў Пэкіне
https://smarturl.click/AxGGR
Кітай прадэманстраваў сваю вайсковую моц і паглыбленьне сувязяў з Расеяй падчас грандыёзнага вайсковага параду, прысьвечанага 80-годзьдзю заканчэньня Другой усясьветнай вайны.
Кіраўнікі Кітаю Сі Цзіньпін, Расеі — Уладзімір Пуцін і Паўночнай Карэі — Кім Чэн Ын зьявіліся разам, паказваючы сваю салідарнасьць у процістаяньні «заходняму дамінаваньню».
Парад высьвеціў кітайскае бачаньне альтэрнатыўнага глябальнага парадку і непрыманьне ўплыву ЗША, піша аналітык Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рэйд Стэндыш.
Ва Ўкраіне апублікавалі прозьвішчы яшчэ амаль 600 грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расеі
https://smarturl.click/mB110
Украінскі праект «Хачу жыць», які ажыцьцяўляе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, апублікаваў прозьвішчы яшчэ 596 грамадзян Беларусі, якія ваююць на баку Расеі.
Усе яны падпісалі кантракт з расейскім войскам у першыя шэсьць месяцаў 2025 году.
🗣 «Расея вярбуе людзей у свае „мясныя падразьдзелы“ па ўсім сьвеце, у першую чаргу там, дзе беднасьць і нізкі ўзровень жыцьця. Практычна ва ўсіх гэтых краінах можна назіраць спробы рознай эфэктыўнасьці супрацьдзейнічаць вербаваньню іх грамадзян на вайну. Але толькі ў Беларусі ўлады ня робяць нічога, каб Расея не выкарыстоўвала беларусаў як салдат-сьмяротнікаў», — адзначылі ў праекце.
Прэч з навучальных плянаў: у Расеі скарачаюць вывучэньня родных моў у нацыянальных рэспубліках
https://smarturl.click/6WnO2
Зацьверджаныя Мінасьветы Расеі зьмены ў школьнай праграме выклікаюць занепакоенасьць у нацыянальных рэспубліках, бо зараз вывучэньне моў народаў добраахвотнае і вынесенае за рамкі агульных навучальных праграм. Як гэтыя зьмены паўплываюць на культурную разнастайнасьць і захаваньне моў — у артыкуле праекта Расейскай службы Радыё Свабода «Кавказ.Реалии».
На плошчы Т’яньаньмэнь у Пэкіне прайшоў буйны вайсковы парад
Кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін сабраў у Пэкіне кіраўнікоў 26 дзяржаваў. Вайсковы парад адбыўся ў гонар 80-й гадавіны цырымоніі капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэньня Другой Усясьветнай вайны. Сярод удзельнікаў — Аляксандар Лукашэнка, Уладзімір Пуцін, Кім Чэн Ын. Пры гэтым Лукашэнка ня быў побач зь Сі ў час самога параду.
Некаторыя віды зброі і вайсковых падразьдзелаў на парадзе прадэманстравалі ўпершыню, заявіла кітайскае вайсковае кіраўніцтва. Маршам прайшлі службоўцы Народна-вызваленчай арміі з флёту і арміі, а таксама новыя падразьдзелы - кібэрпрасторы ды інфармацыйнай падтрымкі. Апошні заснавалі ў 2024 годзе для стварэньня сеткавых інфармацыйных сыстэмаў для падтрымкі баявой гатоўнасьці войскаў.
Беларусь супрацоўнічае з Кітаем у вайсковай сфэры. На вучэньнях у Беларусі ў ліпені 2024 году кітайскія войскі трэнаваліся каля самай мяжы з NATO.
Здымкі Reuters і Пул Первого
Асноўнае за 2 верасьня
• Чаму разьвіцьцё адносін з Кітаем — нацыянальны інтарэс Беларусі? Адказвае былы дыплямат Павал Мацукевіч
• Хто будзе на парадзе ў Пэкіне і чаго Кітай хоча ад замежных гасьцей, сярод якіх Лукашэнка
• Дэтэктывы, містэрыя і фантасмагорыя. Хто сёлета мае шанцы на прэмію Гедройця
• Урад назваў фэрмэраў вінаватымі ў сёлетнім дэфіцыце бульбы ў Беларусі
• BySol абвесьціў збор для былой палітзьняволенай, у якой на вайне ва Ўкраіне загінуў сын. Грошы сабралі за паўдня
• Юрыстка «Вясны» параіла, як сябе паводзіць пры выкліку на «прафіляктычную гутарку» ў КДБ
• У Латвіі, Літве і Польшчы адначасова пачынаюцца вайсковыя вучэньні. Іх называюць адказам на расейска-беларускія «Запад-2025»
• Беларускія і польскія журналісты заклікалі Наўроцкага падняць тэму палітзьняволеных калегаў на сустрэчы з Трампам
• На аўкцыён выставілі мастацкую калекцыю палітвязьня Віктара Бабарыкі
• У Пінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна
• Польскія байкеры наведалі Курапаты. ФОТА
🇱🇹 Прэзыдэнт Літвы: сустрэчы ў Кітаі паказваюць, што антыдэмакратычныя сілы не зацікаўленыя ў міры
https://smarturl.click/Re52v
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва выкарыстоўвае любую магчымасьць, каб працягваць вайну ва Ўкраіне і перашкаджаць мірным перамовам.
«Міру можна дасягнуць толькі сілай, з дапамогай вельмі жорсткіх мераў, якія павінна прыняць міжнародная супольнасьць, і перш за ўсё ЗША, Эўропа і іншыя краіны-аднадумцы», — заявіў Наўседа падчас візыту ў Фінляндыю, перадае LRT.Читать полностью…
Улады Ўкраіны падалі ў суд пазоў аб забароне Кіеўскай мітраполіі УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
https://smarturl.click/xVklY
Прычына — сувязі мітраполіі з Расейскай праваслаўнай царквой.
У жніўні 2024 году прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які забараняе дзейнасьць рэлігійных арганізацый з сувязямі ў Расеі.
РПЦ, якую ўзначальвае патрыярх Кірыл, з самага пачатку падтрымала вайну супраць Украіны.
Масква ўжо адрэагавала на пазоў, назваўшы яго перасьледам кананічнай канфэсіі з мэтай разрабаваць маёмасьць.
🖼 На фота — Мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы (Маскоўскага патрыярхату) Ануфрый каля партрэту патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы Кірыла
Польскія байкеры ў Курапатах пад Менскам 30 жніўня ўшанавалі памяць ахвяраў савецкага тэрору
https://smarturl.click/OL9j3
У тым ліку тысяч палякаў, расстраляных НКВД.
«Гэта ня толькі даніна памяці, але і абавязак перад будучымі пакаленьнямі, каб гістарычная праўда заўсёды жыла», — напісалі яны пасьля цырымоніі.
Беларускія і польскія журналісты заклікалі Наўроцкага падняць тэму палітзьняволеных калегаў на сустрэчы з Трампам
https://smarturl.click/0BGYm
У лісьце, падпісаным прадстаўнікамі розных СМІ, яны просяць падняць пытаньне вызваленьня Анджэя Пачобута і 11 журналістаў «Белсату», якія застаюцца за кратамі ў Беларусі.
«Гэтая сытуацыя ня толькі асабістая і сямейная трагедыя зьняволеных, але і ўдар па фундамэнтах дэмакратыі, якія Польшча — як сусед і сябра свабоднай Беларусі — мае маральны абавязак падтрымліваць. Супольны голас Польшчы і Злучаных Штатаў у гэтай справе мог бы стаць важным жэстам салідарнасьці і падтрымкі, так неабходнай сёньня беларускай грамадзянскай супольнасьці», — гаворыцца ў лісьце.