Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня: Бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным сьцягам БНР
5 жніўня 1917 году на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня. А праз год 5 жніўня 1918 году – бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.
Болей пра падзеі і даты 5 жніўня чытайце тут.
Палонны ва Ўкраіне, які сьцьвярджае, што ён грамадзянін Беларусі і трапіў на вайну з вучэньняў у Расеі, хутчэй за ўсё не беларус
https://smarturl.click/y6YZJ
Украінскі журналіст Юры Бутусаў 2 жніўня апублікаваў відэазапіс палоннага з расейскай арміі, які назваў сябе «вайскоўцам беларускай арміі».
Свабода праверыла, ці так гэта.
У МАГАТЭ паведамілі аб новай атацы аднаго з аб’ектаў Запароскай АЭС, але не ўдакладнілі, хто яе ўчыніў
https://smarturl.click/XDG8A
Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IFEA) Рафаэль Гросі з спасылкай на прадстаўнікоў сталай місіі арганізацыі на захопленай расейскімі войскамі Запароскай АЭС паведаміў аб атацы дронамі аднаго з дапаможных аб’ектаў станцыі.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МАГАТЭ, прадстаўнікі місіі 2 жніўня чулі выбухі і бачылі дым недалёка ад аднаго з дапаможных аб’ектаў, які знаходзіцца за 1,2 кілямэтра ад пэрымэтру пляцоўкі Запароскай АЭС.
«Любая атака ў непасрэднай блізкасьці да атамнай электрастанцыі — незалежна ад меркаванай мэты — стварае патэнцыйныя рызыкі таксама для ядзернай бясьпекі і яе трэба пазьбягаць. Яшчэ раз заклікаю да максымальі», — заявіў Рафаэль Гросі.
Місія МАГАТЭ сёлета ў ліпені пачала фіксаваць актывізацыю баявой актыўнасьці паблізу Запароскай АЭС.
На фота: штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене (Аўстрыя), ілюстрацыя
Ужо сёньня: дзень народзінаў Рамана Бандарэнкі
Сёньня споўнілася б 36 гадоў Раману Бандарэнку, мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Рамана пабілі невядомыя, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова ў Менску, як мяркуецца, сілавікі, 11 лістапада 2020 году. Памёр ён у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.
Сярод прысутных падчас нападу на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
Пра больш падзеяў 31 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/MGjvE
📱 «Мае сыны пад заваламі». Наступствы сьмяротнай атакі на Кіеў — у відэа Свабоды
🗣 «Я прачнулася ад паветранай трывогі. Усё, што я пасьпела, — гэта паглядзець, што ляціць балістыка, схапіць дзіця і выбегчы ў калідор. Ад ударнай хвалі дзіця проста прачнулася ў гістэрыцы. Гэта быў проста жах насамрэч. Перадаць словамі гэта немагчыма».
📱 33-гадовага гарадзенца асудзілі за камэнтары ў Telegram’е
https://smarturl.click/ReDYW
Аляксея Кердаля абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК) — за камэнтары, якія ён пасьпеў выдаліць.
Ён працаваў барыстам і меў фірму, зьвязаную з кэмпінгам. Цяпер ягонае імя — у сьпісе «тэрарыстаў» КДБ.
❓ Выдаленьне камэнтароў не ратуе ад перасьледу. Што рабіць?
1️⃣ Не пісаць лішняга.
2️⃣ Мяняць час ад часу акаўнт, пажадана на іншаземны ці віртуальны нумар.
3️⃣ Выдаляць гісторыю перад выдаленьнем акаўнта (і з свайго, і з чужога боку).
4️⃣ Не сьвяціць імя, тэлефон, месцазнаходжаньне, працу.
🔗 Крыніца — «Наша Ніва»
«Чаму яго не пасадзілі над полем ці лесам?». Што экспэрты кажуць пра прылёт бесьпілётніка з выбухоўкай у Менск
https://smarturl.click/ZX1ay
Адкуль у Менск мог прыляцець бесьпілётнік з выбухоўкай і чаму ён даляцеў да спальнага раёну, распыталі вайсковага экспэрта Defense Express Івана Кірычэўскага і аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.
Зьявіліся зьвесткі пра падзеньне бесьпілётніка ў Менску
Пра інцыдэнт стала вядома ў ноч на 29 ліпеня ў двары дома па вуліцы Матусевіча. Як піша @zerkalo_io, у двары дому па Матусевіча, 72 разьбіўся, як мяркуецца, бесьпілётнік. Пра гэта паведаміў відавочца. У рэдакцыі таксама ёсьць відэазапіс крушэньня. Бесьпілётнік, як сьцьвярджаюць відавочцы, урэзаўся ў дом, пасьля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і ўзарваўся.
На відэа можна заўважыць начны двор. У роліку чутны шум, як ад мапэду, затым гучыць моцны выбух, на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі легкавікамі зіхацяць іскры пад сэрыю гукаў удараў і выбухаў.
«Міліцыя прыехалі толькі праз 25 хвілін, пасьля чаго ўсіх разагнала, — сказалі відавочцы. — Усе прачнуліся ад гэтага пранізьлівага гуку, ноч выйшла жахлівай».
У двары гэтага дому — дзіцячы садок № 12.
Дзяжурны гарадзкога аддзелу міліцыі № 3 Фрунзэнскага раёну сказаў журналісту выданьня, які патэлефанаваў туды як мясцовы жыхар, што яму нічога не вядома пра начное здарэньне. У афіцыйных крыніцах падзеі не камэнтавалі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Трамп заявіў, што скарачае дадзены Расеі тэрмін на заключэньне міру да 10—15 дзён
https://smarturl.click/aRp5D
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што скароціць дадзены ім раней Расеі тэрмін 50 дзён на дасягненьне мірнага пагадненьня з Украінай. Па словах Трампа, ён «расчараваны ў прэзыдэнце Пуціне» і зьбіраецца скараціць тэрмін у 50 дзён, паколькі, на яго думку, «ён ужо ведае адказ» і тое, што адбудзецца.
Празь некаторы час у ходзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам у Шатляндыі Трамп удакладніў, што скароціць дадзены Расеі тэрмін да 10-12, максымум 15 дзён. «Чакаць больш няма сэнсу. Я хацеў праявіць шчодрасьць, але прагрэсу няма», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.
🇦🇹 Міністарка МЗС Аўстрыі: «Нэўтралітэт сам па сабе не абараняе»
Кіраўніца МЗС Аўстрыі Беатэ Майнль-Райзінгер у інтэрвію Die Welt ня выключыла, што краіна можа ўступіць у NATO 🟦.
🗣 «Мы ня можам проста сядзець склаўшы рукі і думаць: калі мы нікога не чапаем, то і нас не крануць. Гэта наіўна», — сказала яна.
ℹ️ Аўстрыя абвясьціла пра свой нэўтралітэт у 1955 годзе пасьля вываду войскаў саюзьнікаў. Нэўтральны статус замацаваны ў Канстытуцыі краіны. Пры гэтым Аўстрыя супрацоўнічае з NATO праз праграму «Партнэрства дзеля міру».
Беларусь зноў папрасіла грошай у Расеі, гаворка ня толькі пра інвэстыцыйныя праекты, прызнаўся міністар эканомікі Беларусі
Беларусь абмяркоўвае магчымасьць прыцягненьня дадатковага фінансаваньня ад Расеі, паведаміў міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў, піша расейскае выданьне The Moscow Times. https://smarturl.click/Ax1QO
Паводле Селіверстава, грошы патрэбныя для беларускага бюджэту, які сёлета зьвярстаны з дэфіцытам у 4,5 млрд беларускіх рублёў, ці 1,6% ВУП.
Акрамя таго, Менск хацеў бы прыцягнуць крэдыты для падтрымкі нафтаперапрацоўчай галіны Беларусі і іншых інвэстыцыйных праектаў.
Беларус загінуў на борце самалёта, які сёньня разьбіўся ў Расеі, — «Люстэрка»
https://smarturl.click/xVEZJ
Раніцай 24 ліпеня ў Амурскай вобласьці Расеі разьбіўся пасажырскі самалёт АН-24. На яго борце было 43 пасажыры і шэсьць чальцоў экіпажу. Ніхто зь іх ня выжыў.
Сярод ахвяраў і беларус.
Забойства для радасьці? Эколяг і псыхоляг — пра дазвол паляваць на мядзьведзяў у Беларусі
https://smarturl.click/aRplJ
📌 Калі сапраўды неабходна забіваць мядзьведзя?
📌 Колькіх людзей забілі мядзьведзі ў Беларусі?
📌 Пра што сьведчаць фатаздымкі зь мёртвымі мядзьведзямі?
📌 І якая практыка ў іншых краінах?
Адказваем на пытаньні пра дазвол паляваць на мядзьведзя ў Беларусі.
Абвешчаны тэрміновы збор на лячэньне двух ваяроў Палку Каліноўскага
Пасьля цяжкіх раненьняў пад Бахмутам два беларускія байцы праходзяць складанае лекаваньне ў ЗША. Руку і нагу аднаго байца зьбіралі па частках пасьля танкавага абстрэлу, другі страціў частку кішачніка ад выбуху гранаты, паведаміў Полк Каліноўскага.
Ад імя вайсковага падразьдзелу зварот запісаў Павал Шурмей з пазыўным «Дзядзька». З-за доўгага лекаваньня за мяжою ім перасталі выплачваць заробак, а падтрымка фонду, які іх эвакуаваў, спынілася. Збор абвясьцілі, бо патрэбныя грошы, каб забясьпечыць апэрацыі і рэабілітацыю — і даць ваярам шанец вярнуцца да нармальнага жыцьця.
✈️ Ва Ўкраіне разьбіўся зьнішчальнік Mirage 2000 францускай вытворчасьці. Гэта першая такая страта
https://smarturl.click/ggV12
22 ліпеня ў Валынскай вобласьці разьбіўся францускі зьнішчальнік Mirage 2000. Паводле ўкраінскага камандаваньня, прычынай стала тэхнічная няспраўнасьць. Пілёт выжыў, яго стан — стабільны.
📌 Гэта першая страта самалёта такога тыпу. Mirage 2000-5F былі перададзеныя Ўкраіне Францыяй у 2024–25 гадах. Колькасьць пастаўленых машын афіцыйна не раскрывалася.
🇵🇱 Польшча за паўгоду дэпартавала 326 беларусаў
https://smarturl.click/L3wdl
📈 Гэта на 14% больш у параўнаньні з 1-м паўгодзьдзем 2024-га.
ℹ️ Па дэпартацыях беларусы — на 2-м месцы пасьля грузінаў.
📊 303 беларусы выехалі добраахвотна, 23 дэпартавалі прымусова.
🛂 Беларусы падалі 790 заяў на прытулак. Гэта на 19% менш, чым летась.
Работнікі кампаніі Boeing пачалі страйк: 3200 супрацоўнікаў не пагадзіліся з новымі ўмовамі працы
Супрацоўнікі амэрыканскага вытворцы самалётаў Boeing абвясьцілі страйк у панядзелак пасьля таго, як напярэдадні адхілілі другую прапанову новага кантракту. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.
Прыблізна 3200 работнікаў на заводах Boeing у Сэнт-Луісе, Сэнт-Чарльзе, штат Мізуры, і Маскуце, штат Ілінойс, прагаласавалі за адхіленьне перагледжанага чатырохгадовага кантракту з Boeing. Пра гэта афіцыйна паведаміў авіяцыйны прафсаюз IAM.
Супрацоўнікі, якія страйкуюць, зьбіраюць зьнішчальнікі Boeing F-15 і F/A-18, трэнавальны самалёт T-7 і бесьпілётнік-запраўнік MQ-25, які распрацоўваецца для ВМС ЗША. Паводле кіраўніцтва кампаніі, адхілены чатырохгадовы кантракт павялічыў бы сярэднюю заработную плату прыкладна на 40% і ўключаў бы агульную заработную плату на 20% і бонус за ратыфікацыю ў памеры 5000 даляраў, а таксама больш адпачынку і больнічных.
На мінулым тыдні Boeing паведаміў аб паляпшэньні прыбыткаў за другі квартал 2025 году і скарачэньні стратаў. Страты склалі 611 мільёнаў даляраў у другім квартале, што значна менш за 1,44 мільярда даляраў стратаў за аналягічны пэрыяд летась.
Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург для сустрэчы з Пуціным
https://smarturl.click/MGjja
1 жніўня Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург на працоўны візыт і сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Паводле БЕЛТА, кіраўнікі абмяркуюць саюзныя праекты, міжнародную сітуацыю і рэгіянальную бясьпеку.
🔸 Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў заявіў, што сустрэча будзе нефармальнай.
🔸 Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адзначыла, што лідэры адмыслова не абмяркоўвалі важныя тэмы па тэлефоне — «такое лепш толькі сам-насам».
📅 Зь мінулай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна прайшло 37 дзён.
🇱🇹 Прэмʼер Літвы Палуцкас заявіў пра адстаўку пасьля абвінавачаньняў у карупцыі
https://smarturl.click/dwnJ3
Гінтаўтас Палуцкас пакінуў пасады прэмʼер-міністра і старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі на фоне фінансавага скандалу.
Паводле расьсьледаваньняў журналістаў, кампанія, зьвязаная з жонкай брата Палуцкаса, атрымала €173 тыс. эўрапейскай падтрымкі і набыла акумулятары ў фірмы, дзе долю мае сам прэмʼер.
У кампаніі ўжо прайшлі ператрусы.
«Гэта ўжо задзяўбло». Як беларусы ў Польшчы гадамі чакаюць легалізацыі і чаму так адбываецца
https://smarturl.click/20p1A
Беларусы ў Польшчы вымушаныя чакаць дазволаў на жыхарства і польскіх праязных дакумэнтаў для іншаземцаў больш за год.
Жыць бязь дзейных дакумэнтаў некамфортна. Узьнікаюць праблемы з уладкаваньнем на працу, іншыя нязручнасьці.
Разьбіраліся ў праблеме з адмыслоўцамі, паслухалі гісторыі людзей.
Як кіяўляне начуюць у мэтро падчас расейскіх абстрэлаў
165 тысяч чалавек хаваліся ў мэтро ад ракет і дронаў у чэрвені. Для многіх начлег у мэтро стаў звычайным.
У мінулым месяцы Расея запусьціла па Ўкраіне рэкордную колькасьць дронаў — 5438. Гэта ў 16 разоў больш, чым у леташнім чэрвені.
За першую палову году ў Кіеве ад начных абстрэлаў загінулі 78 чалавек, больш за 400 атрымалі раненьні.
«Аэрофлот» працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу, у тым ліку ў Менск
https://smarturl.click/qBOdO
28 ліпеня былі адменены амаль 60 пар рэйсаў кампаніі. Там гэта растлумачылі збоем у працы інфармацыйных сыстэм, адказнасьць за які ўзялі на сябе хакерскія групоўкі Silent Crow і «Кіберпартызаны BY».
Пазьней праблемы ня зьніклі.
🫐 У Беларусі ўпершыню празь біржу прадалі чарніцы
Угоду заключылі на Беларускай ўнівэрсальнай таварнай біржы. Як расказалі Office Life, празь біржу правялі пробны закуп чарніцаў на 20 тонаў. Пакупніком стаў адзін зь беларускіх цукровых заводаў. А прадаўцом выступіла айчынная гандлёвая кампанія, якая спэцыялізуецца на пастаўках інгрэдыентаў для харчовай прамысловасьці.
Паводле зьвестак біржы, у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем мінулага году аб’ёмы таргоў харчовай сыравінай на ўнутраным рынку вырасьлі ў вартасным выражэньні больш як удвая — з 19,7 млн. да 45,5 млн. рублёў.
Самымі папулярнымі пазыцыямі ў айчынных пакупнікоў сталі комплексныя харчовыя дабаўкі, рафінаваны дэзадараваны алей, закваска для вытворчасьці кісламалочных прадуктаў, какава-парашок і пальмавы алеін.
🇺🇸🇪🇺 ЗША і Эўразьвяз заключылі дамову па пытаньнях гандлю
https://smarturl.click/Qbay3
Пасьля перамоваў у Шатляндыі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен абвясьцілі пра гандлёвае пагадненьне:
▪️ ЗША ўводзяць мыты ў 15% на большасьць тавараў з ЭЗ (замест раней абяцаных 30%).
▪️ Узаемныя нулявыя мыты — для шэрагу катэгорый, у тым ліку аграпрадукцыі.
▪️ ЭЗ закупіць у ЗША энэргарэсурсаў на $750 млрд і інвэстуе яшчэ $600 млрд у эканоміку Штатаў.
▪️ Таксама Брусэль абяцае набыць «вялікі аб’ём» амэрыканскай зброі.
Фон дэр Ляен падкрэсьліла, што пагадненьне дасьць стабільнасьць і дапаможа Эўразьвязу зьменшыць залежнасьць ад расейскага паліва.
🇺🇸 Рубіё: Трамп губляе цярпенне ў дачыненьні да Пуціна
https://smarturl.click/ZXBq5
Дональд Трамп усё менш гатовы цярпець паводзіны Крамля — пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіё ў інтэрвію Fox News 26 ліпеня. Паводле яго, Расея наўмысна зацягвае мірныя перамовы, а Пуцін выкарыстоўвае «тактыку прамаруджваьньня», каб выйграць час.
🗣 «Думаю, ён усё больш раздражняецца, што, нягледзячы на вельмі добрае ўзаемадзеяньне з Уладзімерам Пуціным і тэлефонныя званкі, гэта ніколі ні да чаго не прыводзіць. Таму прыйшоў час дзейнічаць, і, думаю, прэзыдэнт даў цалкам ясна зразумець: ён губляе цярпеньне. Ён губляе жаданьне далей чакаць, пакуль расейскі бок распачне якія-небудзь дзеяньні, каб пакласьці канец гэтай вайне», — сказаў дзяржсакратар ЗША.
🔗 Крыніцы — Fox News, DW
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 25 ліпеня
«ПіК Свабоды». 35 гадоў Дэклярацыі незалежнасьці Беларусі. Чаму і як распаўся СССР — гутарка зь Віталём Портнікавым
«Беларусы — іншыя!» Інтэрвію з латышом Дзьмітрыем Міхайлавым, які правёў у беларускай турме 3,5 гады і быў вызвалены разам з Ціханоўскім
Жывёлы паміраюць, ураджай падае: што адбываецца з сельскай гаспадаркай і ці ня зьнікне з крамаў зноў бульба
«Працаўнік для дабра ўсяго беларускага». Успаміны пра Вячку Станкевіча
Рост рэальных заробкаў будзе запавольвацца — эканаміст Крук
Чаму ўлады сталі хаваць рэпрэсіі — аналіз Валера Карбалевіча
70-гадовую гамяльчанку асудзілі за камэнтары ў сеціве
Расьсьледаваньне BelPol: Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» працуе на расейскую вайну ва Ўкраіне
https://smarturl.click/qBOnv
Арганізацыя былых сілавікоў BelPol апублікавала расьсьледаваньне, у якім сьцьвярджае, што Рагачоўскі завод «Дыяпраектар» пастаўляе ключавыя дэталі для прыцэлаў «Сосна-У», якія выкарыстоўваюцца ў расейскіх танках Т-72Б3 і Т-80У.
Пры гэтым, паводле BelPol, у ланцужку вытворчасьці прыцэлаў прадпрыемства выконвае дзьве важныя функцыі. Першая — гэта вытворчасьць ЛВ-10, аднаго з кампанэнтаў для лазэрнага канала навядзеньня ў прыцэле «Сосна-У». Другая — праца ў якасьці «кампаніі-пракладкі» паміж кітайскімі пастаўнікамі прыцэлаў і прадпрыемствам «Пеленг» — найбуйнейшым беларускім вытворцам прыцэлаў для браняванай тэхнікі.
«Я ня дам Чарнобылю ніякіх шанцаў». 75 гадоў таму нарадзіўся Генадзь Грушавы
https://smarturl.click/DYdQn
24 ліпеня споўнілася б 75 гадоў Генадзю Грушавому — філёзафу, грамадзкаму дзеячу, які стварыў фонд «Дзецям Чарнобыля» і вывез сотні тысяч беларускіх дзяцей на аздараўленьне за мяжу, а сам памёр ад лейкеміі 28 студзеня 2014 году. Узгадалі, якім ён быў.
🗣 «Два галоўныя пасылы былі ў Генадзя: „пашана жыцьцю“ і „хто будзе ратаваць людзей ў небясьпецы?“ Прыйдзе Бог або мэцэнат? Не! Людзі самі павінны мяняць сваё жыцьцё і ратаваць сябе і адно аднаго, не спадзеючыся на дзяржаву. У гэтым уся філязофія Грушавога», — кажа жонка і паплечніца Генадзя Ірына.
Навошта дасылаюць дыкпікі? Разьбіраем кейс Стрыжака з палітыкам і псыхолягам
Кіраўніка фонду BYSOL Андрэя Стрыжака абвінавацілі ў рассылцы беларускім актывісткам і праваабаронцам дыкпікаў. Ці адэкватная рэакцыя дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасьці на скандал? Чаму гэта выйшла ў публічную сфэру толькі цяпер? Чаму мужчыны робяць такія рэчы і чаму гэтая гісторыя насамрэч пра гвалт?
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» у 15 30 паводле менскага часу разам з прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў гендэрных пытаньнях Юліяй Міцкевіч і псыхолягам Ганнай Матуляк абмяркоўваем прычыны і наступствы кейса Стрыжака.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=3MpBtd-U_uI
Стала вядома, што малдаўскі алігарх Аляксандар Плахатнюк падарожнічаў па дакумэнтах, выдадзеных не Рэспублікай Малдова, і ўлады ў Кішынёве зараз правяраюць іх сапраўднасьць.
Міністэрства юстыцыі Малдовы тым часам завіла, што распачало працэдуру экстрадыцыі Ўладзіміра Плахатнюка пасьля таго, як Інтэрпол афіцыйна паведаміў пра яго затрыманьне. Запыт рыхтуюцца перадаць грэцкім уладам.