Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Асноўнае за 18 верасьня
• МУС Польшчы заявіла, што мяжа зь Беларусьсю застаецца закрытай, бо сытуацыя застаецца напружанай, там шмат бесьпілётнікаў
• Польшча разьлічвае на дапамогу Кітаю ў крызісе на беларускай мяжы, — кіраўнік МЗС Сікорскі
• Пачаўся суд над фігурантамі «малочнай справы», у тым ліку раней набліжанымі да Лукашэнкі чыноўнікамі і мэнэджарамі
• Зрэзаў скуру. Гутарка з хлопцам, якога прымусілі зьнішчыць татуяваньне з Пагоняй у калёніі
• «Мне засунулі бутэльку ў рот, каб засталася мая ДНК». Мікола Дзядок пра падкінутыя «кактэйлі Молатава», катаваньні ў турме і анархізм
• КДБ абвясьціў «экстрэмісцкім фармаваньнем» дасьледчы цэнтар BEROC
• Збор грошай вызваленым палітвязьням на BySol перавысіў 110 тысяч эўра
• МУС Беларусі: Бяз пашпарта беларусы ня могуць выяждаць за мяжу
• Колькасьць беларусаў з дазволам на жыхарства ў Літве ад пачатку году скарацілася больш як на 10%
Польшча заявіла пра актыўнасьць дронаў на мяжы зь Беларусьсю. Яна застанецца закрытай
Міністар унутраных спраў Польшчы Марцін Кервіньскі заявіў, што Польшча адкрые мяжу зь Беларусьсю тады, калі гэта будзе бясьпечна. Пакуль жа гэта ня так.
«Учора ўвечары памежная служба назірала ўзмацненьне актыўнасьці беларускіх і расейскіх бесьпілётнікаў, якія спрабавалі перасячы польскую паветраную прастору», – сказаў ён.
«Відавочна, што сытуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца вельмі і вельмі напружанай», — дадаў Кервіньскі.
17 верасьня беларускае МЗС заявіла, што праз 10 дзён пачне «прымяняць прадугледжаныя законам меры» да амаль паўтары тысячы польскіх фураў, якія не пасьпелі пакінуць Беларусь да закрыцьця мяжы. Выехаць празь мяжу зь Літвой ці Латвіяй Беларусь ім не дазваляе.
Асноўнае за 17 верасьня
• «ПіК Свабоды». Калі палякі адкрыюць мяжу?
• МЗС прыгразіў польскім перавозчыкам у заяве пра «добрасуседзкі» працяг дазволу на выезд на 10 дзён
• Лукашэнка выказаўся пра сытуацыю са Статкевічам, згадаўшы турму: «Забралі яго»
• «Калі былыя сілавікі трапляюць за краты, яны ўспамінаюць правы чалавека»: Максім Вінярскі пра сваё зьняволеньне і салідарнасьць беларусаў
• Пяць мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня
• Вызваленьне палітвязьняў, дэпартацыя ці экспатрыяцыя? Разьбіраемся, што адбылося. ВІДЭА
• Палітвязьнямі ў Беларусі прызналі яшчэ 17 чалавек
• «Вясна»: На 170 памілаваных — 283 новых палітвязьняў
• Міністэрства гандлю ЗША патлумачыла, якія санкцыі супраць «Белавія» засталіся ў сіле
• Куды цяпер беларусы едуць адпачываць. Тлумачым з Гурневічам
Ва ўкраінскі палон трапілі яшчэ трое грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі. Усе яны былі суджаныя
https://smarturl.click/oVvRB
Ва Ўкраіне сьпіс беларускіх палонных павялічыўся яшчэ на тры чалавекі, і цяпер ва ўкраінскім палоне знаходзяцца 13 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Расеі.
Перадача палонных беларусаў у рамках расейска-ўкраінскіх абменаў апошні раз адбылася сёлета 10 чэрвеня. Пасьля гэтага пра абмен беларусаў не паведамлялі.
🇵🇱 Польшча, калі закрывала мяжу зь Беларусі, думала найперш пра бясьпеку, а не выдаткі
https://smarturl.click/QbZ1Y
«Лёгіка бясьпекі падказвае: спачатку — бясьпека, а потым ужо ўлічваюцца выдаткі», — заявіў заявіў прэс-сакратар МЗС Павал Уроньскі падчас перамоў у Варшаве зь міністрам замежных спраў Кітаю Ван І.
На гэтых перамовах Польшча патлумачыла, што вымушана была пайсьці на такі крок праз «неаднаразовыя правакацыі зь беларускага боку» і «дэструктыўныя дзеяньні Расеі».
«Мы спадзяёмся, што гэтыя дзеяньні Масквы і Менску сустрэнуць процідзеяньне з боку Кітаю», — заявіў прадстаўнік польскага МЗС.
Украінскі МЗС жорстка адрэагаваў на сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком акупаваных тэрыторый Херсоншчыны
https://smarturl.click/E14e5
15 верасьня Аляксандар Лукашэнка прыняў у Менску кіраўніка часова акупаваных тэрыторый Херсонскай вобласьці. МЗС Украіны назвала гэта чарговым сьведчаньнем грубай пагарды Лукашэнкі «да сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, усяго ўкраінскага народу».
Там заявілі, што любыя ўгоды з акупантамі нікчэмныя паводле міжнароднага права. І прыгразілі новымі санкцыямі.
«Выклікае асаблівае зьдзіўленьне трызьненьне Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён „савецкі чалавек“, для якога Ўкраіна і Херсоншчына „таксама ягоная зямля“.Читать полностью…
Нагадваем, што СССР ужо больш за тры дзесяцігодзьдзі як на сьметніку гісторыі.
Туды ж рана ці позна адправяцца і абодва настальгуючыя непрызнаныя дзеячы, якія сустракаліся сёньня ў Менску.
А Ўкраіна была, ёсьць і будзе цэласнай у міжнародна прызнаных межах», — гаворыцца ў афіцыйным камэнтары ўкраінскага МЗС.
«Для яго Беларусь — найвышэйшая каштоўнасьць». Жонка Статкевіча расказала, чаму ён застаўся ў Беларусі
http://svaboda.org/a/33531012.html
«Для Міколы застацца сабой заўсёды было важней, чым знаходзіцца ў бясьпецы і на волі. Ён заўсёды казаў: „Нашы каштоўнасьці каштуюць роўна столькі, колькі мы гатовыя за іх заплаціць“».
З Марынай Адамовіч, жонкай Міколы Статкевіча, пагутарыла спэцкарэспандэнтка «Новой газеты Европа» Ірына Халіп.
Блогер «Шэры Кот» і дацэнтка Дуліна пра высылку зь Беларусі
https://youtube.com/live/4ifpGvg73s4
Ці могуць улады ЗША дазволіць сабе ўльтыматумы на перамовах з рэжымам Лукашэнкі пра вызваленьне палітвязьняў? Як дамагчыся, каб рэпрэсіі ў Беларусі спыніліся? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажуць былыя палітвязьні – Дзьмітры Казлоў, вядомы як блогер «Шэры Кот» і выкладчыца італьянскай мовы, экс-дацэнтка МДЛУ Натальля Дуліна.
Мінулай ноччу ў Расеі гарэў НПЗ і два цягнікі сышлі з рэек
У ноч на 14 верасьня ўкраінскія дроны атакавалі буйны нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Кі́рышы Ленінградзкай вобласьці, там усчаўся пажар.
У Ленінградзкай вобласьці двойчы сышлі з рэек цягнікі.
У адным выпадку — з 15 чыгуначнымі цыстэрнамі (паводле расейскага боку — пустымі, паводле ўкраінскага — з палівам).
У другім — пад адхон зьехаў лякаматыў. Машыніст загінуў.
Фота — ENews112
«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу
https://smarturl.click/OL9nA
12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.
📘 Мікола Дзядок адказаў на пытаньне Беларускай службы Радыё Свабода пра парваны пашпарт:
🗣 «Мажліва, я скажу за ўсіх, бо ва ўсіх падобная сытуацыя. Пашпарт падарожнічае за табой па Беларусі, у залежнасьці ад месца, куды цябе пераводзяць. Мяне вывезьлі з Калядзічаў. Ні ў кога з тых 13 чалавек, зь якімі я апынуўся ў адной групе, не было пашпартоў па прыезьдзе ў Літву. Ня ведаю, навошта ім пашпарты нашыя, магчыма, рабіць правакацыі, ствараць псэўда-Кучука, псэўда-Дзядка, ня ведаю. Калі нас вывозілі, нас ня білі, але пастаянна абражалі. Ня білі, бо ведалі, што назаўтра нас трэба паказваць замежнікам. А калі мы ня ўсталі ў час гімну РБ, адкрывалі „кармушку“ і абражалі. Думаю, было ўказаньне ціснуць на нас і зьдзекавацца да самага апошняга моманту, да самае перадачы».
🇱🇹 Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку і яго краіна закрые мяжу зь Беларусьсю
https://smarturl.click/y6o1L
Польшча з-за вучэньняў «Захад 2025» з 12 верасьня закрыла мяжу з Беларусьсю.
Міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч расказаў, што калі будуць правакацыі, Літва зробіць гэтак жа.
📹 На волі і без пашпартоў: палітвязьняў вывезьлі ў Літву
https://youtu.be/RuCslple4hw
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Іх адразу зь месцаў няволі прымусова вывезлі ў Літву, аднак палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі.
Свабода сустракала былых палітзьняволеных і распытала пра іх першыя эмоцыі на волі.
🇱🇹 Літва ўзмоцніць ахову мяжы зь Беларусьсю падчас вучэньняў «Захад-2025»
https://smarturl.click/XDp0M
«Больш актыўны маніторынг мяжы, патруляваньне і іншыя кантрольныя мерапрыемствы будуць ажыцьцяўляцца ня толькі сіламі Службы аховы дзяржаўнай мяжы, але і з выкарыстаньнем структур нацыянальнай абароны і Саюзу стралкоў Літвы», — паведаміла 9 верасьня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Стала вядомай прычына сьмерці палітвязьня Андрэя Паднябеннага
https://smarturl.click/AxG8O
Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў сытуацыі крыніцы, прычынай сьмерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму.
Пра сьмерць Андрэя Паднябеннага стала вядома з допісу ў сацсетках, які пакінула ягоная маці Валянціна Паднябенная. Паводле апублікаванай ёй інфармацыі, сын памёр сёлета 3 верасьня.
Польскія ўлады пацьвердзілі, што дом у Вырыках пацярпеў не ад дрону
Міністар-каардынатар спэцслужбаў Польшчы Томаш Семоняк пацьвердзіў, што дом у вёсцы Вырыкі, што за 10 км ад белаурскай мяжы, пашкодзіў не залётны дрон.
У інтэрвію Polast News Томаш Семоняк не зрабіў катэгарычнай заявы, але зь ягоных дыпляматычных фармулёвак усё ж стала зразумела, што ў дом трапіла ракета.
Міністар спаслаўся на высновы пракуратуры, якая выключыла вэрсію зь бесьпілётнікам, і спытаўся: «Калі не бесьпілётнік, то што тады?».
Ён пагадзіўся, што памер пашкоджаньняў, бачны на фатаграфіях дому, не адпавядае таму, што мог бы нарабіць дрон. І адзначыў, што інцыдэнт, верагодна, стаў вынікам прымяненьня зброі польскімі або саюзнымі пілётамі падчас апэрацыі па нэўтралізацыі расейскіх бесьпілётнікаў, якіх, як заявіў міністар, было больш за 20.
⛽️🇷🇺 Бэнзін у Расеі імкліва даражэе, у Крамлі робяць выгляд, што праблемы няма. А што ў Беларусі?
https://smarturl.click/AxDD0
Усё больш рэгіёнаў Расеі пачалі сутыкацца з недахопам бэнзіну. Паліўны дэфіцыт закрануў ужо больш за 10 суб’ектаў фэдэрацыі, у тым ліку Ніжагародзкую, Растоўскую, Разанскую вобласьці, а таксама акупаваны Расеяй Крым. Крэмль праблему з палівам публічна не прызнае, фэдэральныя тэлеканалы запэўніваюць, што прычына ўсяму — нібыта турыстычны сэзон.
МЗС і Мытны камітэт абвясьцілі, што «па-добрасуседзку» даюць палякам яшчэ 10 дзён.
Зь Беларусі да закрыцьця мяжы не пасьпелі выехаць 1453 польскія фуры.
Выяжджаць празь Літву ці Латвію Беларусь ім забараніла ў 2023 годзе.
Прычым Мытны камітэт адзначыў, што перавозьнікі могуць зьвярнуцца па працяг дазволу.
А МЗС у пазьнейшай заяве прыгразіла па сканчэньні адтэрміноўкі «прымяніць усе прадугледжаныя законам меры ў поўным аб’ёме».
У заяве гаворыцца пра «чалавечнасьць», «здаровы сэнс» і «жэст добрай волі». А Пра зьняцьцё забароны на выезд церазь Літву і Латвію — не.
Напярэдадні ў Польшчы заявілі, што не адкрыюць мяжу да зьнікненьня небясьпекі для польскіх грамадзян у Беларусі.
ℹ️ Перавозьнікаў за парушэньне тэрмінаў выезду могуць пакараць штрафам
• да 1260 рублёў — для фізычных асоб
• да 30% ад кошту «прадмета парушэньня» — для юрыдычных.
Пяць мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня
https://smarturl.click/PLRW
17 верасьня ў Беларусі цяпер адзначаецца Дзень народнага адзінства. Лукашэнка прыдумаў гэтае сьвята пасьля пратэстаў у 2020 годзе на хвалі антыпольскай гістэрыі.
Дата 17 верасьня 1939 году зьвязаная з пачаткам ІІ сусьветнай вайны, якая для беларусаў стала адной з самых трагічных старонак гісторыі. Давайце па чарзе разгледзім міты і клішэ, якімі сёньня карыстаецца прапаганда, каб стварыць вакол яе рамантычную і сьвяточную атмасфэру.
🇱🇹Старшыня Сейма Літвы: «Зробім усё, каб палітвязьні ў Беларусі былі вызваленыя»
15 верасьня старшыня Сейма Літвы Юозас Олекас сустрэўся са Сьвятланай Ціханоўскай. Ён падкрэсьліў, што Літва прыкладзе ўсе намаганьні дзеля вызваленьня беларускіх палітвязьняў, паведаміла LRT.
«Мы рады, што частку палітвязьняў ужо вызвалілі. Але яшчэ каля тысячы застаюцца за кратамі. Будзем рабіць усё, каб яны выйшлі на волю».
🪖 У вучэньнях «Запад-2025» бярэ ўдзел 7 тысяч вайскоўцаў
Пра гэта 15 верасьня заявіў міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін.
Зь іх 6 тысяч беларусаў і каля тысячы — расейцаў.
↘️ Гэта амаль удвая менш, чым анансавалася раней (каля 13 тысяч удзельнікаў).
Паводле афіцыйных паведамленьняў, падчас папярэдніх вучэньняў «Запад» на тэрыторыі Беларусі таксама было каля 13 тысячаў вайскоўцаў.
Сумарна ж з Расеяй лічба магла быць большай. Напрыклад, у 2021 годзе агульная колькасьць удзельнікаў вучэньняў дасягала 200 тысяч.
🚤 Сёлета, апроч Беларусі, вучэньні «Запад» праводзяцца ў расейскіх водах Балтыйскага (каля 600 вайскоўцаў) і Баранцава (каля 200 вайскоўцаў) мораў.
Лукашэнка назваў Херсонскую вобласьць «новым рэгіёнам Расеі»
https://smarturl.click/7vaMX
Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком расейскай акупацыйнай адміністрацыі Херсонскай вобласьці Ўладзімірам Сальдам, які ва Ўкраіне асуджаны на 15 гадоў за дзяржаўную здраду.
Лукашэнка назваў вобласьць «новым рэгіёнам Расеі» і заявіў пра гатоўнасьць супрацоўнічаць у сфэры сельскай гаспадаркі, паставак тэхнікі і будаўніцтва.
«Я вельмі добра ведаю, якую ўвагу надае Ўладзімір Уладзіміравіч Пуцін разьвіцьцю гэтых рэгіёнаў. Ідзе прыстойнае фінансаваньне», — дадаў Лукашэнка.Читать полностью…
Не выходзіць на сувязь бард Аляксей Галіч
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што перастаў выходзіць на сувязь сьпявак, гід і пэдагог Аляксей Галіч. Паводле словаў ягоных сяброў, сувязь з Аляксеем зьнікла каля 2 тыдняў таму, яго тэлефон выключаны. Ён не выходзіць на працу ў сваёй гімназіі № 15 Менску.
У самой гімназіі на пытаньне, дзе настаўнік Галіч, адказалі, што ня могуць даць такіх зьвестак. Сілавыя органы таксама нічога не паведамляюць пра яго.
Паводле крыніц Свабоды, сьведкі бачылі, як Галіча выводзілі з дому два чалавекі.
Вайсковы аналітык: Пуцін і Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі вайны з Захадам
https://smarturl.click/qB1G9
Хоць афіцыйна паведамляецца пра ўдзел у вучэньнях «Захад — 2025» каля 18 тысяч вайскоўцаў (зь іх прыкладна 5,5 тысячы расейскіх), вайсковы аглядальнік BILD Юльян Рёпкэ папярэджвае: невялікая лічба ня мусіць уводзіць у зман наконт сапраўднай небясьпекі вучэньняў. На ягоную думку, Пуцін і Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі супольнай вайны супраць Захаду:
▪️Ядзерны сцэнар
▪️Сувалскі калідор
▪️«Барацьбу з дывэрсантамі»
«Захад – 2025» ня толькі дэманструе гатовасьць Пуціна і Лукашэнкі да магчымай канфрантацыі з Захадам, але і стварае падставы для ўнутраных рэпрэсій у Беларусі пад выглядам «барацьбы з ворагамі», робіць выснову вайсковы аглядальнік BILD.
«Дарослыя мужыкі вылі і звалі маму».
Анархіст Мікола Дзядок на прэс-канфэрэнцыі вызваленых палітвязьняў расказаў пра суворыя катаваньні за кратамі.
Прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч:
🗣 «Палітзьняволеных называюць звычайна „бэчэбэшнікамі“. Нас такіх садзяць у ШЫЗА па некалькі разоў, а тады можна атавартвацца ў краме на мінімум грошай. Гэта зьдзек… У Беларусі настаў час увесьці суды прысяжных. Трэба запрасіць туды замежных спэцыялістаў. Тады яны ўбачаць, што доказаў віны няма, а людзей судзяць».
Фядыніч расказаў, што пачаў у турме пісаць вершы, даслаў жонцы і яна ўхваліла, але ўсе вершы, усю перапіску ў КДБ забралі, калі вызвалялі. Згадаў вызваленьне: у апошнюю раніцу не пакармілі, далі толькі гарбату і па лыжцы кашы. Але людзі адмовіліся.
ФБР апублікавала фота чалавека, якога шукаюць у рамках расьсьледаваньня забойства Кэрка
https://smarturl.click/7vo4y
Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) ЗША 11 верасьня апублікавала фота чалавека, якога ахарактарызавалі як «асобу, якая нясе цікавасьць» у сувязі з забойствам кансэрватыўнага актывіста, прыхільніка прэзыдэнта Трампа Чарлі Кэрка.
Сьледзтва, аднак, ня кажа, што гэты чалавек зьяўляецца меркаваным стралком.
💰 Пяршынства Ілана Маска пад сумневам, бо багацьце іншага мільярдэра за дзень вырасла на 100 мільярдаў
https://smarturl.click/dwXEQ
Заснавальнік Oracle Лары Элісан (на фота) упершыню ўзначаліў рэйтынг самых багатых людзей паводле Bloomberg. Ягоны капітал за дзень вырас на рэкордныя $101 млрд дзякуючы ўдалай справаздачы Oracle і дасягнуў $393 млрд.
У Ілана Маска, паводле Bloomberg, цяпер $385 млрд. Гэта азначае, што ўпершыню за амаль год ён страціў першае месца.
Але паводле Forbes, Маск усё яшчэ лідэруе з ацэнкай $436,3 млрд, а Элісан мае $377 млрд.
📊 Розныя мэтадалёгіі падліку пакідаюць інтрыгу, хто ж сапраўды самы багаты чалавек на плянэце.
🇱🇹 У Літве, каля мяжы зь Беларусьсю, знайшлі цела замежніка
https://smarturl.click/6WndY
Гэта адбылося яшчэ 4 верасьня. Цяпер пра здарэньне паведаміла паліцыя.
Мужчыну было каля 40 гадоў. Хто ён, пакуль ня высьветлілі, але падазраюць, што гэта мігрант, які нелегальна перайшоў мяжу зь Беларусі, піша Delfi.
Непадалёк — Шчучынскі і Гарадзенскі раёны.
ℹ️ У ліпені Агенцтва Эўразьвязу па правах чалавека паведаміла, што за 2023–2024 гады на мяжы зь Беларусьсю загінулі амаль 60 мігрантаў — многія ад пераахаладжэньня. Улады Беларусі даюць вышэйшую лічбу — больш як 70 чалавек.
🇨🇿 Чэхія высылае беларускага дыплямата, заявіўшы, што ён працаваў на КДБ
https://smarturl.click/zdqmE
Чэхія абвесьціла беларускага дыплямата persona non grata і дала яму 72 гадзіны, каб пакінуць краіну. Яго ідэнтыфікавалі як супрацоўніка, які працаваў пад прыкрыцьцём беларускага КДБ.
Чэская служба контравыведкі BIS заявіла, што сумесна са спэцслужбамі Румыніі і Вугоршчыны раскрыла разгалінаваную сетку, якую КДБ ствараў па ўсёй Эўропе.
Кіраўнік BIS Міхал Коўдэлка падкрэсьліў, што гэты выпадак яшчэ раз даказвае, як важна абмежаваць свабоднае перамяшчэньне расейскіх і беларускіх дыпляматаў у Шэнгенскай зоне, бо яны выкарыстоўваюць дыпляматычнае прыкрыцьцё для шпіянажу.
Чэскае Міністэрства замежных справаў заявіла, што не пацерпіць выкарыстаньня дыпляматычнага прыкрыцьця для шпіянажу.