14479
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Эйсмант: «Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў сьнежні
https://smarturl.click/0BW1n
«Стварэньне ўмоваў для разьмяшчэньня „Арэшніка“ ў Рэспубліцы Беларусь заканчваецца. У сьнежні бягучага году ён будзе пастаўлены на баявое дзяжурства, таму ўсялякія размовы, быць ці ня быць „Арэшніку“, на гэтым вычарпаныя», — сказала прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі Натальля Эйсмант, перадае БелТА.
Сёньня ў прамове на канфэрэнцыі па эўразійскай бясьпецы Аляксандар Лукашэнка заявіў, што разьмяшчэньне «Арэшніка» — «мера ў адказ на эскаляцыю сытуацыі ў рэгіёне і сучасныя пагрозы».
«Калі ласка, давайце ад гэтага адыдзем, і размовы пра „Арэшнік“ спыняцца. Але не жадаюць.Читать полностью…
Мы нікому не пагражаем, толькі забясьпечваем сваю бясьпеку. Больш за тое, заўсёды адкрытыя да канструктыўнага дыялёгу і ўзаемных крокаў па зьніжэньні напружанасьці», — сказаў Лукашэнка.
Зяленскі: Украіна гатовая весьці перамовы аб міры дзе заўгодна, толькі не ў Расеі і ўжо дакладна не ў Беларусі
https://smarturl.click/w42EW
Кіеў згодны на перамовы аб спыненьні вайны ў любым месцы, заявіў сёньня журналістам прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Паводле Зяленскага, украінскія ўлады гатовы весьці перамовы, у прыватнасьці, у Вугоршчыне, нягледзячы на сумневы ў некаторых пазыцыях прэм’ер-міністра гэтай краіны Віктара Орбана, які «усё блякуе для Ўкраіны».
«Калі будуць вынікі, то няхай перамовы пройдуць дзе заўгодна, — сказаў ён. — Гэта амаль не мае значэньня, толькі не ў Расеі, вядома, і ўжо дакладна не ў Беларусі».
Маці Кацярыны Ваданосавай застаецца ў Польшчы. Суд вынес канчатковае рашэньне
https://smarturl.click/DY0p3
Варшаўскі адміністрацыйны суд скасаваў рашэньне аб высылцы Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву.
Як паведаміў тэлеканал Белсат, маці Кацярыны Ваданосавай застанецца ў Польшчы, нягледзячы на Дублінскі рэглямэнт, згодна зь якім яе мусілі адправіць у Літву, бо ў жанчыны літоўская віза, а міжнародную абарону яна просіць у Польшчы.
Забойца беларускі Лізы падаў апэляцыю на пажыцьцёвы прысуд. Пачынаецца новы разгляд
https://smarturl.click/E16pW
Суд у Варшаве разгледзіць апэляцыю ў справе забойцы беларускі Лізы Дорыяна С. 28 кастрычніка. У студзені яго асудзілі на пажыцьцёвае зьняволеньне за згвалтаваньне і забойства, аднак абарона пасьля абвяшчэньня прысуду падала апэляцыю.
У Беларусі рэзка пабольшала паведамленьняў аб парушэньнях паветранай прасторы
https://smarturl.click/aRvYA
У 2020 годзе паведамленьняў аб парушэньні паветнанай прасторы было толькі 20, але ў 2022-м ужо 270, а ў 2024-м іх колькасьць вырасла да 598. Аднак вялікая частка паведамленьняў тычылася апаратаў з дазволам на палёты, што і высьвятляла праверка ўсьлед паведамленьню.
«Ноч расстраляных паэтаў». Расклад акцыяў памяці
https://smarturl.click/GgRbm
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году савецкія ўлады расстралялі больш за 100 беларускіх дзеячоў навукі, культуры, мастацтва й літаратуры. Штогод у гэтыя дні праводзяць акцыі памяці пад агульнай сымбалічнай назвай «Ноч расстраляных паэтаў».
Сёлета Ноч памяці чацьверты раз запар праходзіць пераважна за мяжой. Раней асноўнае ўшанаваньне адбывалася ў менскіх Курапатах, але пасьля ўзмацненьня рэпрэсіяў у Беларусі праводзіць публічныя акцыі на радзіме стала немагчыма.
Да 13,8 рубля за кіляграм. Чаму ў Беларусі дарагія яблыкі
https://smarturl.click/5ZabG
Беларусы скардзяцца, што яблыкі сёлета досыць дарагія. У крамах цэны на іх сягаюць амаль 13,8 рублёў за кіляграм. Прычына ня толькі ў малым ураджаі. Эканаміст патлумачыла, адкуль такія цэны на яблыкі.
🇺🇦 Ва Ўкраіне ўводзяць праязныя дакумэнты для іншаземцаў
https://smarturl.click/3Qx4V
Сярод навацыяў — павелічэньне з трох да шасьці месяцаў тэрміну законнага жыхарства іншаземцаў ва Ўкраіне пасьля заканчэньня кантракту. Апроч таго, пры наданьні дазволу на іміграцыю ў тэрмін бесьперапыннага жыхарства на тэрыторыі Ўкраіны на падставе часовага дазволу будуць залічваць пэрыяд вайсковай службы паводле кантракту.
Беларусы ўдзельнічаюць у абароне Ўкраіны на падставе кантрактаў з Узброенымі сіламі Ўкраіны. У некаторых зь іх скончылася дзеяньне нацыянальных пашпартоў, іншыя ўвогуле іх страцілі ў выніку баявых дзеяньняў. Апроч таго, ёсьць іншаземцы, якія атрымалі раненьні і ня могуць легалізавацца ва Ўкраіне, ёсьць тыя, хто мае няправільна падпісаныя кантракты з войскам.
У Літве баяцца, што праз палёты беларускіх аэрастатаў з кантрабандай міжнародныя авіякампаніі зьменшаць супрацу з аэрапортамі краіны
https://smarturl.click/mB4vG
У авіяцыйнай асацыяцыі заяўляюць, што ўрад краіны не прыняў апэратыўных захадаў, каб выправіць становішча.
Існуе рызыка таго, што авіякампаніі, якія выконваюць рэйсы ў Літву і зь яе, могуць перагледзець свае расклады з прычыны пэрыядычнага закрыцьця паветранай прасторы.
Былая міністарка абароны Літвы: Забудзьце пра Беларусь як самастойную дзяржаву
https://smarturl.click/zdER6
Былая міністарка абароны Літвы Раса Юкнявічэне ўпэўнена, што да запуску балёнаў у Літву датычныя расейскія ўлады:
«Няма ніякіх сумневаў, што Лукашэнка сам па сабе такія апэрацыі не ўчыняе. Ён — толькі проксі Расеі. Забудзьце пра сувэрэнную дзяржаву Беларусь побач з намі, няма яе. Ёсьць толькі інструмэнт Крамля».
«Ня будзе гэтага. Як і не ўвянчаюцца посьпехам перамовы з Пуціным наконт Украіны. Дыктатараў толькі сілай можна прымусіць зьмяніць свой курс. Або проста трэба іх перамагчы. Іншага выйсьця няма. Вось таму і меры наконт гэтых паветраных шароў павінныя быць вельмі жорсткія. Вайна ёсьць вайна» — кажа Юкнявічэне.Читать полностью…
«Менск выдатна ацэньвае сытуацыю. Дэстабілізацыя не адзіная мэта», — дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы
https://smarturl.click/9oQbz
У Генэральнай пракуратуры Літвы няма інфармацыі аб тым, што перавозка кантрабандных беларускіх цыгарэт з дапамогай мэтэазондаў ёсьць гібрыднай атакай, паведаміў партал Delfi.
Зараз там вядуць больш за дзясятак дасудовых расьсьледаваньняў.
Дырэктар Дэпартамэнту дзяржаўнай бясьпекі Літвы Рэмігіюс Брыдзікіс выказаў упэўненасьць, што «Менск выдатна ацэньвае сытуацыю».
«Так, яны хочуць нас дэстабілізаваць, але відаць, што дэстабілізацыя не адзіная мэта», — сказаў кіраўнік ДДБ.Читать полностью…
«Менсктранс» і Ecolines пачалі скасоўваць рэйсы паміж беларускімі і літоўскімі гарадамі
https://smarturl.click/y6vV3
У сувязі з закрыцьцём і абмежаваньнем руху праз пункты пропуску на беларуска-літоўскай мяжы перавозчыкі паведамілі пра скасаваньне дзясяткаў рэйсаў.
Прычым калі Ecolines 27 кастрычніка скасоўваў толькі рэйсаў дзень у дзень, то «Менсктранс» — ужо да 29 кастрычніка.
Цяперашні рэжым працы апошняга адкрытага памежнага пераходу зь Літвой у Медніках абмежаваны такім чынам, што большасьць беларусаў ня змогуць ім скарыстацца.
МЗС Беларусі ўручыў ноту пратэсту літоўскаму дыплямату ў сувязі з закрыцьцём мяжы
https://smarturl.click/13v56
Міністэрства замежных спраў Беларусі выклікала часовага паверанага ў справах Літвы, каб уручыць ноту пратэсту «ў сувязі з чарговым аднабаковым закрыцьцём мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі, ажыцьцёўленым безь якога-небудзь папярэдняга паведамленьня», — перадае БелТА.
Паводле МЗС Беларусі, гэтае рашэньне «наглядна дэманструе пагарджаньне Вільняй фундамэнтальнымі прынцыпамі свабоды перамяшчэньня».
Мінулай ноччу аэрастаты зь Беларусі зноў паралізавалі аэрапорт Вільні. Літва раней папярэджвала, што ў адказ можа цалкам закрыць мяжу. І вось 27 кастрычніка пункт пропуску ў Салечніках не аднавіў працу. А ў Медніках сталі прапускаць толькі асобныя катэгорыі падарожнікаў, у якія большасьць беларусаў не трапляе.
У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
У «Салечніках» мяжа закрытая на нявызначаны тэрмін.
https://smarturl.click/XD866
Церазь «Меднікі» могуць праяжджаць асобы, якія
1️⃣ едуць па спрошчаным транзытным дакумэнце, (ён выдаецца жыхарам Калінінградзкай вобласьці);
2️⃣ маюць грамадзянства Літоўскай Рэспублікі ці дзяржаў-сябраў Эўрапейскага Зьвязу, а таксама членам іх семʼяў, якія едуць у Літву;
3️⃣ маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве і едуць у Літву,
4️⃣ маюць дыпляматычныя пашпарты або перавозяць дыпляматычную пошту Літоўскай Рэспублікі.
Рух у пункце пропуску «Меднікі» ўжо аднавіўся, але толькі для згаданых вышэй катэгорый, паведамляюць карыстальнікі памежных чатаў.
Крыніца — vsat.lrv.lt
❤️ «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
https://smarturl.click/aRv3A
Былы старшыня незалежнага Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч паўтара месяца таму вывезьлі разам зь іншымі палітвязьнямі ў Літву.
Фядынічу 68 гадоў. У эміграцыі ён апынуўся бяз пашпарта, з «букетам» хваробаў, у тым ліку хворымі пасьля турмы суставамі. Цяпер шмат часу ён праводзіць у стаматоляга.
Ягоная сям’я засталася ў Менску.
У размове з Свабодай ён расказаў, чаму дагэтуль не адчувае «вялікай радасьці».
🇵🇱 Туск: у лістападзе мы будзем гатовыя да адкрыцьця двух памежных пераходаў зь Беларусьсю
«У лістападзе мы будзем гатовыя да адкрыцьця двух памежных пераходаў зь Беларусьсю», — заявіў прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас Форуму згуртаваньня і разьвіцьця памежжа Эўрапейскага Зьвязу ў Беластоку.
Гаворка ідзе пра пункты пропуску« Баброўнікі» (зь беларускага боку — «Бераставіца») і «Кузьніца» (зь беларускага боку — «Брузгі»), вынікае з прамовы Дональда Туска.
Туск заявіў, што Польшча мажа пайсьці на такі крок, бо мяжа «сёньня абароненая так добра, як ніколі раней».
Туск папярэдзіў, што адкрыцьцё будзе «на спробу». І калі зь нейкай прычыны ўзьнікне неабходнасьць зноў закрыць мяжу, ён «ня будзе вагацца ні хвіліны».
🛠 У Беларусі пашырылі кола спэцыяльнасьцяў, па якіх змогуць працаваць замежнікі бяз сталага дазволу на жыхарства
https://smarturl.click/VRM90
Цяпер замежнікі могуць уладкавацца на працу па 29 прафэсіях рабочых і па 18 спэцыяльнасьцях служачых.
Гэта на 12 болей, чым было дагэтуль.
Сярод даступных варыянтаў кар’еры —
• мэдсястра,
• фэльчар,
• аграном,
• прадавец,
• кіроўца,
• кухар,
• тынкоўшчык,
• бэтоншчык,
• маляр,
• інжынэр,
• абходчык,
• цясьляр,
і іншыя.
На сёньня ў Беларусі даступныя больш за 178 тысяч вакансій.
📱 Дзядок пра памылкі 2020-га: культ аднаго дню, мала рэвалюцыйных арганізацый, не было Майдану
https://youtu.be/Hr7wh_OUqYg
1️⃣ Якія галоўныя памылкі зроблены ў 2020-ым?
2️⃣ Ці прыслухваюцца да былых палітвязьняў?
3️⃣Чаму ўлады баяцца анархістаў?
Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гутарыць з былым палітвязьнем, блогерам, актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком.
«Вар’яцкая афэра». Лукашэнка пра закрыцьцё мяжы, вайну, крадзеж золатавалютных рэзэрваў і санкцыі
https://smarturl.click/JnEbq
У Менску праходзіць чарговая міжнародная канфэрэнцыя ў эўразійскай бясьпецы. Улады анансавалі ўдзел у ёй міністраў замежных справаў Расеі, Вугоршчыны, КНДР, М’янмы, спэцыяльнага прадстаўніка ўраду Кітаю, прадстаўнікоў замежнапалітычных ведамстваў Ірану, Індыі, Камбоджы, Аману, ААЭ, Таджыкістану.
Аляксандар Лукашэнка назваў рашэньне Літвы закрыць мяжу зь Беларусьсю празь вялікую колькасьць залётаў паветраных балёнаў «вар’яцкай афэрай».
Ініцыятыва Maldzis выкупіла мапу Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам
https://smarturl.click/p2Ozb
Аўтар мапы — адзін з заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі і першы прафэсар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч. Мапа мае фізычна-адміністрацыйны характар, які ў многіх дэталях адпавядае падручніку «Географія Беларусі», выдадзеным Смолічам вясной 1919 году таксама ў Вільні.
На мапе фіксуюцца ўласна беларускія назвы геаграфічных аб’ектаў: Вільня, Менск, Горадня, таксама Нямеччына, Маскоўшчына.
«Вясна»: у «справе Гаюна» затрымалі і зьмясьцілі пад варту сама меней 111 чалавек
https://smarturl.click/w42R7
Паводле праваабаронцаў, у Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды ў гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як «хімію з накіраваньнем», так і калёнію. Справы некаторых людзей перадаюць зь Менску ў рэгіянальныя суды
Кіроўцы грузавікоў усё яшчэ чакаюць у чарзе на мяжы Беларусі зьмены рашэньня ўладаў Літвы
https://smarturl.click/y6v33
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведаміў, што на 8-ю гадзіну 28 кастрычніка ў чарзе на ўезд у краіны Эўразьвязу стаяць 5140 грузавікоў, 1060 легкавікоў і 27 аўтобусаў.
Найбольш напружаная сытуацыя — на мяжы з Польшчай. У Казловічах выезду чакаюць 3080 грузавікоў, у Берасьці — 820 легкавых аўтамабіляў і 20 аўтобусаў.
У Менску зацьвердзілі тарыфы для платных парковак
https://smarturl.click/ReVEx
Устаноўлена, што час бясплатнага знаходжаньня транспартнага сродку на платнай аўтамабільнай паркоўцы, у тым ліку для пасадкі (высадкі) пасажыраў, пагрузкі (разгрузкі) тавараў складае 15 хвілін з моманту ўезду на паркоўку.
Дакумэнт акрэсьлівае пералік платных парковак, якія падзеленыя на тры зоны.
Ужо сёньня: 285 гадоў таму нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, які ўвайшоў у гісторыю фразай «Забіце мяне, але не забівайце Бацькаўшчыны!»
https://smarturl.click/p2Ovb
Сёньня ў 1740 годзе нарадзіўся Тадэвуш Рэйтан, пасол ад Наваградзкага павету, які ў 1773 годзе лёг крыжам перад дзьвярыма Сойму, каб не дапусьціць узаконьваньня першага падзелу Рэчы Паспалітай.
📅 Сёньня таксама
1523 — выйшла паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра».
1886 — адкрылі статую Свабоды ў Нью-Ёрку.
1892 — Эміль Рэно прадставіў першыя анімацыйныя «пантамімы, якія сьвецяцца».
1918 — абвясьцілі незалежнасьць Чэхаславаччыны.
1939 — у Беластоку Народны сход Заходняй Беларусі прыняў рашэньне аб далучэньні да БССР.
1942 — нацысты пачалі зьнішчаць гета ў Пінску.
2017 — у Менску ўпершыню правялі «Ноч расстраляных паэтаў».
🍃 Нарадзіліся: Тадэвуш Рэйтан, Зыгмунт Урублеўскі, Фларыян Ждановіч, Іван Сацункевіч, Парфён Савіцкі, Біл Гейтс, Аляксандар Старыкевіч, Эдуард Пальчыс.
🕯 У памяці: Джон Лок, Расьціслаў Лапіцкі, Тэд Х’юз.
Асноўнае за 27 кастрычніка
• Ці чакаць беларусам дэфіцыту паліва праз рост паставак бэнзіну ў Расею? Разьбіраемся
• «Аказваецца, за мной ажно 17 гадоў сачылі». Генадзь Фядыніч — пра арышт, украінскія песьні за кратамі і апошні дзень у турме
• Былая міністарка абароны Літвы пра налёты паветраных шароў зь Беларусі: Забудзьцеся пра Беларусь як самастойную дзяржаву
• Як беларусам трапіць у Эўропу, калі Літва канчаткова закрые мяжу?
• «Ізаляваць Беларусь і захапіць Калінінград». Як дзяржаўныя СМІ адрэагавалі на закрыцьцё Літвой мяжы
• У «Медніках» пачалі прапускаць церазь мяжу «некаторыя катэгорыі асобаў»
• BelPol: група «Альфа» пасьля 2020 году атрымала сама меней 13 браняваных аўтамабіляў для аховы кіраўніцтва КДБ
• Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках
Падаткавікі сочаць праз дроны за перавозчыкамі, рамонтнікамі і гандлярамі на стыхійных рынках
https://smarturl.click/4Ozdx
Міністэрства па падатках і зборах расказала, як бесьпілётнікі дапамагаюць зьбіраць падаткі і штрафаваць.
Гэтак, дроны дапамаглі падаткавікам выкрыць парушэньні ў →
• аказаньні паслуг па тэхнічным абслугоўваньні і рамонце аўтамабіляў,
• гандлі на «стыхійных» рынках,
• перавозцы безь дзяржаўнай рэгістрацыі пасажыраў.
😮 «Нябесны памочнік» нават вылічыў работнікаў, што працавалі без належна аформленых дамоваў. Якім чынам гэта яму ўдалося, МНС не паведаміла.
🇮🇹 Італія ўхваліла экстрадыцыю ўкраінца ў справе аб падрыве «Паўночных патокаў»
https://smarturl.click/VRMEx
Апэляцыйны суд Балёньні пастанавіў выдаць Нямеччыне грамадзяніна Ўкраіны Сяргея Кузьняцова, якога сьледзтва лічыць датычным да падрыву абодвух газаправодаў «Паўночны паток». Суд адмяніў рашэньне касацыйнага суду, які 15 кастрычніка адправіў справу на перагляд.
Адвакат мае намер абскардзіць пастанову ў Вярхоўным касацыйным судзе Італіі, адзначыўшы сур’ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас разбору.
Абарона таксама адзначыла, што італьянскі суд парушае прынцып узаемнага даверу паміж краінамі ЭЗ, паколькі не ўлічыў рашэньне польскага суду, які вызваліў іншага падазраванага па справе аб падрывах — грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра Жураўлёва.
Сяргея Кузьняцова затрымалі ў Італіі сёлета ў жніўні.
Генпракуратура Нямеччыны лічыць, што ён быў адным з каардынатараў падрыву газаправодаў. Кузьняцоў сьцьвярджае, што ў момант падрыву знаходзіўся на тэрыторыі Ўкраіны.
Трамп пра запуск Расеяй «Буревестника»: Маскве трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, а не выпрабоўваць ракеты
https://smarturl.click/w4207
Напярэдадні Крэмль зрабіў заяву аб пасьпяховым выпрабаваньні міжкантынэнтальнай ракеты «Буревестник», здольнай несьці ядзерны зарад.
У Генштабе РФ заявілі, што ракета «праляцела 14 тысяч км», што азначае, што яна здольная ўразіць тэрыторыю ЗША.
Трамп на гэта заявіў, што Пуціну «ня варта так казаць», а трэба завяршыць канфлікт ва Ўкраіне, які працягваецца ўжо амаль чатыры гады. «Вось што яны павінны рабіць замест таго, каб выпрабоўваць ракеты», — падкрэсьліў ён.
«Мы не гуляем у гульні», — сказаў Трамп.
Ён дадаў, што ЗША таксама пастаянна выпрабоўваюць ракеты, а каля берагоў Расеі ўжо зараз знаходзіцца амэрыканская атамная падлодка, «найлепшая ў сьвеце».
«І ёй ня трэба пераадольваць 8000 міль», — дадаў Трамп.
Крыніца — CNN
Ціханоўская заклікала не спыняць пасажырскі рух празь беларуска-літоўскую мяжу
https://smarturl.click/WRkxk
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х асудзіла «апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы», зьвязаныя з залётамі ў краіну аэрастатаў зь беларускай тэрыторыі.
«Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя тым, што былі зьдзейсьненыя зь мігрантамі, накіраваныя на праверку бясьпекі NATO і наносяць шкоду эканоміцы Літвы.Читать полностью…
Мы падтрымліваем такія санкцыі, як спыненьне транзыту тавараў, пры гэтым пакідаючы межы адкрытымі для пасажырскіх перавозак», — напісала палітык.
Рэстаўрацыя Кальварыйскага касьцёлу ў Вільні дазволіла адшукаць раней невядомыя фрэскі
https://smarturl.click/MGa0p
Сьцены касьцёлу Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў Вільні сотні гадоў хавалі барочны жывапіс XVII — пачатку XVIII стагодзьдзя.
Высьветлілася, што першы мураваны касьцёл у Вэрках мог паўстаць значна раней, чым меркавалася дагэтуль, — каля 1675–1700 гг.
Хоць жывапіс захаваўся толькі фрагмэнтарна, адкрыцьцё лічыцца надзвычай значным.
Крыніца — Віленская архідыяцэзія