radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Літва вызначыла дату завяршэньня дэмантажу ліній электраперадач зь Беларусьсю

https://smarturl.click/e0WmR

Літоўскі апэратар электрасетак Litgrid паведаміў, што лініі электраперадач, якія аб’ядноўвалі энэргетычную сыстэмы Літвы і Беларусі, дэмантуюць да канца 2026 году.

У кампаніі падкрэсьлілі, што дэмантуючы апошнія лініі электраперадач з Калінінградам і Беларусьсю завяршаецца гістарычны этап трансфармацыі інфраструктуры, зьвязаны з поўнай інтэграцыяй у энэргетычную сыстэму Эўропы, якая абслугоўвае больш за 400 мільёнаў спажыўцоў у 26 краінах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У гандлёвай сетцы «Санта» пратэрмінаваныя прадукты знайшлі ў траціне крамаў

Праект «Народны кантроль» пачаў праверку пасьля таго, як масавыя захопленыя водгукі аб сетцы «Санта» выклікалі падазрэньні ў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю. У сакавіку ў апошнія дні галасаваньня ў рамках праекту «Народны кантроль» колькасьць станоўчых водгукаў карыстальнікаў на адрас «Санты» рэзка вырасла, ствараючы ўражаньне бездакорнай працы.

Аднак ведамства ўлічыла звароты незадаволеных грамадзян і праверыла крамы сеткі. Маніторынг гандлёвых аб’ектаў «Санты» выявіў у 90% з іх парушэньні заканадаўства. Пры гэтым у кожнай трэцяй краме знайшлі пратэрмінаваныя прадукты. Сярод прадукцыі з скончаным тэрмінам прыдатнасьці — дзіцячае яблычнае пюрэ, марынаваныя таматы чэры, заправа «Галіна Бланка» і паўфабрыкаты зь мяса птушкі.

Сетцы выдалі прадпісаньні аб устараненьні парушэньняў, супраць юрыдычнай асобы пачалі адміністрацыйную вытворчасьць. Пры гэтым «Санту» вырашана выключыць з канчатковых вынікаў «Народнага кантролю» для таго, каб не дапусьціць іх скажэньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 «ПіК Свабоды». Чаму навучылі і не навучылі беларусаў падзеі 2020 года

https://youtu.be/61PLaOXcICk

9 жніўня споўніцца пяць гадоў ад прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і найбуйнейшых у гісторыі Беларусі пратэстаў. Якую ролю адыгралі гэтыя падзеі ў гісторыі Беларусі, чаму навучылі і не навучылі беларусаў? Якой гэтая падзея застанецца ў гісторыі: са знакам плюс ці знакам мінус?

Госьці — «ПіКа Свабоды» — публіцыст Сяргей Навумчык і дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мігранты зь беларускага боку мяжы спрабавалі трапіць у Польшчу з дапамогай біяпрыбіральні

Каля Чэрэмшы група мігрантаў спрабавала перайсьці мяжу з дапамогай біяпрыбіральні, якая стаяла каля мэталічнай агароджы. Мігранты павалілі прыбіральню і спрабавалі па ёй пераскочыць агароджу з калючым дротам.

Памежная варта Польшчы адзначыла, што дзеяньні мігрантаў запісваў на відэа нехьа зь беларускага боку. Камэра відэназіраньня на баку польскім зафіксавала ўсе дзеяньні групы асобаў. За некалькі соцен мэтраў ад загароды мігрантаў затрымалі. Тыя кідалі ў памежнікаў галінкі дрэваў і камяні. Двум чалавекам з групы парушальнікаў мяжы спатрэбілася мэдычная дапамога.

Таксама на мяжы затрымалі траіх чалавек за дапамогу ў нелегальным пераходзе мяжы. Гэта грамадзяне Польшчы, Украіны і Грузіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Іране пакаралі сьмерцю мужчыну, якога западозрылі ў працы на «Масад»

Іранскія ўлады пакаралі сьмерцю мужчыну, асуджанага за шпіянаж на карысьць Ізраілю. Сьледзтва абвінаваціла яго ў перадачы інфармацыі пра ядзернага навукоўца, забітага ў сярэдзіне чэрвеня.

«Рузбэх Вадзі быў пакараны сьмерцю пасьля судовага разбору і пацьверджаньня яго прысуду Вярхоўным судом», — паведамляецца на сайце судовай улады Mizan Online, перадае AFP. Пакараньне сьмерцю выканалі праз павешаньне, дадаецца ў паведамленьні. Пакуль невядома, калі канкрэтна мужчыну арыштавалі і асудзілі і колькі часу прайшло паміж судовай пастановай і выкананьнем пакараньня.

Вадзі працаваў у адной з «ключавых і канфідэнцыйных арганізацый» Ірану, што нібыта дазволіла яму перадаваць «сакрэтную інфармацыю» пасьля таго, як яго завэрбавала ў інтэрнэце ізраільская выведвальная служба «Масад». З пачатку вайны Іран абяцаў хуткія суды над людзьмі, арыштаванымі ў падазрэньні ў супрацы з Ізраілем. Улады абвясьцілі аб шматлікіх арыштах людзей, падазраваных у шпіянажы на карысьць Ізраілю, і аб пакараньні сьмерцю некалькіх асуджаных.

Паводле зьвестак праваабарончых арганізацый, у тым ліку Amnesty International, Іран займае другое месца ў сьвеце па колькасьці сьмяротных пакараньняў пасьля Кітаю.

У сярэдзіне чэрвеня Іран і Ізраіль 12 дзён абменьваліся атакамі, што ледзь не прывяло да поўнамаштабнай вайны. Ізраіль за гэты час забіў некалькіх навукоўцаў, якія, як мяркуецца, займаліся выпрацоўваньнем ядзернай зброі. Пры гэтым і ў Тэль-Авіве, і ў Тэгеране заяўлялі, што эфэктыўныя атакі сталі магчымымі дзякуючы якаснай працы выведак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўніцу Гагаузіі асудзілі на 7 гадоў турмы

Башкан аўтаномнай часткі Малдовы — Гагаузіі — Яўгенія Гуцул асуджаная на 7 гадоў і вінная дзяржаве 40 мільёнаў леяў (звыш 2 млн эўра), якія незаконна выкарыстала дзеля фінансаваньня партыі «Шор». Гуцул узялі пад варту ў судовай залі, піша Radio Europa Liberă. Іншую фігурантку справы Сьвятлану Попан, якая працавала сакратаркай партыі, асудзілі на 6 гадоў зьняволеньня.

Раней Гуцул прасіла не пазбаўляць яе волі і абвінавачвала цэнтральныя ўлады ў Кішынёве ў фабрыкаваньні справы.

Паводле абвінавачваньня, Гуцул і Попан незаконна фінансавалі выбарчую кампанію віцэ-старшыні партыі «Шор» Марыны Таўбэр, якая вылучалася на пасаду мэра горада Бельцы (Бэльць) ў 2021 годзе. Таксама іх абвінавацілі ў арганізацыі антыўрадавых пратэстаў восеньню 2022 году. Частка абвінавачаных у гэтых справах цягам сьледзтва перайшла ў статус сьведак.

У справе пратэстаў Гуцул абвінавацілі ў перадачы партыі «Шор» зьвестак пра колькасьць пратэстоўцаў, пасьля чаго людзей звозілі на антыўрадавыя пратэсты і плацілі ім за ўдзел. Пракуратура таксама зьвінаваціла кіраўніцу аўтаноміі ў арганізацыі самога намётавага мястэчка ў час пратэстаў у сталіцы. Гуцул запярэчвала сваю віну, адзначаючы, што ў гэты момант была ў дэкрэтным адпачынку і праходзіла аднаўленьне ў Турэччыне. Адвакаты падсудных заявілі, што бок абвінавачваньня не давёў віну і ў справе незаконнага фінансаваньня партыі, бо ня вызначыў крыніцы такога фінансаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Бел-чырвона-белы сьцяг стаў дзяржаўным сьцягам БНР

5 жніўня 1917 году на 1-й сэсіі Беларускай цэнтральнай рады было вызначана, што ўсе вайскоўцы-беларусы мусяць насіць бел-чырвона-белую стужку як дадатковы знак адрозьненьня. А праз год 5 жніўня 1918 году – бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

Болей пра падзеі і даты 5 жніўня чытайце тут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палонны ва Ўкраіне, які сьцьвярджае, што ён грамадзянін Беларусі і трапіў на вайну з вучэньняў у Расеі, хутчэй за ўсё не беларус

https://smarturl.click/y6YZJ

Украінскі журналіст Юры Бутусаў 2 жніўня апублікаваў відэазапіс палоннага з расейскай арміі, які назваў сябе «вайскоўцам беларускай арміі».

Свабода праверыла, ці так гэта.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МАГАТЭ паведамілі аб новай атацы аднаго з аб’ектаў Запароскай АЭС, але не ўдакладнілі, хто яе ўчыніў

https://smarturl.click/XDG8A

Генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ, IFEA) Рафаэль Гросі з спасылкай на прадстаўнікоў сталай місіі арганізацыі на захопленай расейскімі войскамі Запароскай АЭС паведаміў аб атацы дронамі аднаго з дапаможных аб’ектаў станцыі.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МАГАТЭ, прадстаўнікі місіі 2 жніўня чулі выбухі і бачылі дым недалёка ад аднаго з дапаможных аб’ектаў, які знаходзіцца за 1,2 кілямэтра ад пэрымэтру пляцоўкі Запароскай АЭС.

«Любая атака ў непасрэднай блізкасьці да атамнай электрастанцыі — незалежна ад меркаванай мэты — стварае патэнцыйныя рызыкі таксама для ядзернай бясьпекі і яе трэба пазьбягаць. Яшчэ раз заклікаю да максымальі», — заявіў Рафаэль Гросі.

Місія МАГАТЭ сёлета ў ліпені пачала фіксаваць актывізацыю баявой актыўнасьці паблізу Запароскай АЭС.

На фота: штаб-кватэра МАГАТЭ ў Вене (Аўстрыя), ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Рамана Бандарэнкі

Сёньня споўнілася б 36 гадоў Раману Бандарэнку, мастаку, удзельніку пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году. Рамана пабілі невядомыя, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі ў двары дому па вуліцы Чарвякова ў Менску, як мяркуецца, сілавікі, 11 лістапада 2020 году. Памёр ён у шпіталі на наступны дзень, 12 лістапада.
Сярод прысутных падчас нападу на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
Пра больш падзеяў 31 ліпеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/MGjvE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 «Мае сыны пад заваламі». Наступствы сьмяротнай атакі на Кіеў — у відэа Свабоды

🗣 «Я прачнулася ад паветранай трывогі. Усё, што я пасьпела, — гэта паглядзець, што ляціць балістыка, схапіць дзіця і выбегчы ў калідор. Ад ударнай хвалі дзіця проста прачнулася ў гістэрыцы. Гэта быў проста жах насамрэч. Перадаць словамі гэта немагчыма».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 33-гадовага гарадзенца асудзілі за камэнтары ў Telegram’е

https://smarturl.click/ReDYW

Аляксея Кердаля абвінавацілі ў «распальваньні варожасьці» (арт. 130 КК) — за камэнтары, якія ён пасьпеў выдаліць.

Ён працаваў барыстам і меў фірму, зьвязаную з кэмпінгам. Цяпер ягонае імя — у сьпісе «тэрарыстаў» КДБ.

Выдаленьне камэнтароў не ратуе ад перасьледу. Што рабіць?

1️⃣ Не пісаць лішняга.

2️⃣ Мяняць час ад часу акаўнт, пажадана на іншаземны ці віртуальны нумар.

3️⃣ Выдаляць гісторыю перад выдаленьнем акаўнта (і з свайго, і з чужога боку).

4️⃣ Не сьвяціць імя, тэлефон, месцазнаходжаньне, працу.

🔗 Крыніца — «Наша Ніва»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Чаму яго не пасадзілі над полем ці лесам?». Што экспэрты кажуць пра прылёт бесьпілётніка з выбухоўкай у Менск

https://smarturl.click/ZX1ay

Адкуль у Менск мог прыляцець бесьпілётнік з выбухоўкай і чаму ён даляцеў да спальнага раёну, распыталі вайсковага экспэрта Defense Express Івана Кірычэўскага і аб’яднаньне былых сілавікоў BelPol.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявіліся зьвесткі пра падзеньне бесьпілётніка ў Менску

Пра інцыдэнт стала вядома ў ноч на 29 ліпеня ў двары дома па вуліцы Матусевіча. Як піша @zerkalo_io, у двары дому па Матусевіча, 72 разьбіўся, як мяркуецца, бесьпілётнік. Пра гэта паведаміў відавочца. У рэдакцыі таксама ёсьць відэазапіс крушэньня. Бесьпілётнік, як сьцьвярджаюць відавочцы, урэзаўся ў дом, пасьля чаго ўпаў на прыпаркаваны аўтамабіль і ўзарваўся.

На відэа можна заўважыць начны двор. У роліку чутны шум, як ад мапэду, затым гучыць моцны выбух, на зямлю падаюць абломкі, а побач з прыпаркаванымі легкавікамі зіхацяць іскры пад сэрыю гукаў удараў і выбухаў.

«Міліцыя прыехалі толькі праз 25 хвілін, пасьля чаго ўсіх разагнала, — сказалі відавочцы. — Усе прачнуліся ад гэтага пранізьлівага гуку, ноч выйшла жахлівай».

У двары гэтага дому — дзіцячы садок № 12.

Дзяжурны гарадзкога аддзелу міліцыі № 3 Фрунзэнскага раёну сказаў журналісту выданьня, які патэлефанаваў туды як мясцовы жыхар, што яму нічога не вядома пра начное здарэньне. У афіцыйных крыніцах падзеі не камэнтавалі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што скарачае дадзены Расеі тэрмін на заключэньне міру да 10—15 дзён

https://smarturl.click/aRp5D

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што скароціць дадзены ім раней Расеі тэрмін 50 дзён на дасягненьне мірнага пагадненьня з Украінай. Па словах Трампа, ён «расчараваны ў прэзыдэнце Пуціне» і зьбіраецца скараціць тэрмін у 50 дзён, паколькі, на яго думку, «ён ужо ведае адказ» і тое, што адбудзецца.

Празь некаторы час у ходзе сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікай Брытаніі Кірам Стармэрам у Шатляндыі Трамп удакладніў, што скароціць дадзены Расеі тэрмін да 10-12, максымум 15 дзён. «Чакаць больш няма сэнсу. Я хацеў праявіць шчодрасьць, але прагрэсу няма», — падкрэсьліў прэзыдэнт ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Армэнія і Азэрбайджан атрымаюць ад перамоў пад эгідай Трампа?

https://smarturl.click/3Q9VB

🇦🇲 Армэнія і 🇦🇿 Азэрбайджан могуць наблізіцца да падпісаньня гістарычнай мірнай дамовы або хаця б абвясьціць пра яе дасягненьне, калі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп прыме іх лідэраў у Белым доме.

Матэрыял падрыхтавалі Армянская і Азэрбайджанская служба Радыё Свабода.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Офіс Ціханоўскай падвёў вынікі 5 гадоў працы ў лічбах

https://smarturl.click/DYVo3

🔸 35 краінаў не прызналі Лукашэнку і падтрымалі дэмсілы як легітымных прадстаўнікоў Беларусі
🔸 20+ краінаў — дзейнічаюць Народныя амбасады
🔸 200+ мерапрыемстваў у партнэрстве з дыяспарай і амбасадамі
🔸 26 парлямэнтаў стварылі групы сяброў дэмакратычнай Беларусі

📄 20+ законапраектаў і праект новай Канстытуцыі
⚖️ 5000+ юрыдычных зваротаў апрацавала каманда прававой дапамогі
🎓 2000+ студэнтаў атрымалі міжнародныя стыпэндыі

🤝 2+ млн эўра — дапамога рэпрэсаваным праз Міжнародны гуманітарны фонд

📌 4 маштабныя кампаніі:
• «Бязвыбары-2024»,
• «Плятформа 2025»,
• «Бязвыбары-2025»,
• «Новая Беларусь»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чэская кампанія набывала ў Беларусі шкловалакно і пастаўляла яго на завод у Прыднястроўі, які вырабляў дроны

https://smarturl.click/E1R9Z

Летась у чэрвені, верасьні і кастрычніку мытня Румыніі затрымала 10 грузавікоў зь беларускай прадукцыяй падвойнага прызначэньня. Цяпер у судзе разглядаюць крымінальную справу аб фальсыфікацыі дакумэнтаў.

Грузавікі перавозілі прадукцыю коштам 3 мільёны эўра. Яе сканфіскавалі на мытні Альбіца ў Румыніі праз падазрэньне, што груз можа мець вайсковае прызначэньне, у прыватнасьці, для вырабу бесьпілётнікаў ці вайсковай тэхнікі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп мае намер асабіста сустрэцца з Пуціным на наступным тыдні – New York Times

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер асабіста сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным ужо на наступным тыдні, а неўзабаве пасьля гэтага ён плянуе трохбаковую сустрэчу з Пуціным і Зяленскім. У ёй ня будзе ўдзельнічаць ніводны эўрапейскі лідэр. Пакуль незразумела, ці пагадзіліся Зяленскі і Пуцін, піша New York Times.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі знайшлі яшчэ адзін дрон, але ўлады не паведамляюць аб інцыдэнце

https://smarturl.click/zd4Xo

У ноч на 4 жніўня ў Рэчыцы ўлады праводзілі эвакуацыю жыхароў будынкаў у прыватным сэктары ў раёне метызнага заводу. Гэта адбылося празь бесьпілётнік, які ўпаў у мясцовасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўдарыла па чыгуначнай станцыі Лазавая на Харкаўшчыне, ёсьць ахвяры

У выніку расейскага абстрэлу пашкоджаны чыгуначны вакзал і іншыя аб’екты інфраструктуры Лазавой. Большасьці людзей удалося схавацца, але пазьбегчы ахвяраў не ўдалося, інфармуе прэс-служба Украінскай чыгункі.

Загінуў дзяжурны мэханік адной з падразьдзелаў, яшчэ чацьвёра чыгуначнікаў атрымалі раненьні. Усім пацярпелым аказваюць неабходную мэдыцынскую дапамогу.

З-за абстрэлу цягнік Умань — Чаркасы — Харкаў ужо едзе па аб’езным маршруце, тое ж самае чакаецца і для іншых цягнікоў у краматорскім кірунку.

Відэа Укразалізниця

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Польшча за паўгоду дэпартавала 326 беларусаў

https://smarturl.click/L3wdl

📈 Гэта на 14% больш у параўнаньні з 1-м паўгодзьдзем 2024-га.

ℹ️ Па дэпартацыях беларусы — на 2-м месцы пасьля грузінаў.

📊 303 беларусы выехалі добраахвотна, 23 дэпартавалі прымусова.

🛂 Беларусы падалі 790 заяў на прытулак. Гэта на 19% менш, чым летась.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Работнікі кампаніі Boeing пачалі страйк: 3200 супрацоўнікаў не пагадзіліся з новымі ўмовамі працы

Супрацоўнікі амэрыканскага вытворцы самалётаў Boeing абвясьцілі страйк у панядзелак пасьля таго, як напярэдадні адхілілі другую прапанову новага кантракту. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Прыблізна 3200 работнікаў на заводах Boeing у Сэнт-Луісе, Сэнт-Чарльзе, штат Мізуры, і Маскуце, штат Ілінойс, прагаласавалі за адхіленьне перагледжанага чатырохгадовага кантракту з Boeing. Пра гэта афіцыйна паведаміў авіяцыйны прафсаюз IAM.

Супрацоўнікі, якія страйкуюць, зьбіраюць зьнішчальнікі Boeing F-15 і F/A-18, трэнавальны самалёт T-7 і бесьпілётнік-запраўнік MQ-25, які распрацоўваецца для ВМС ЗША. Паводле кіраўніцтва кампаніі, адхілены чатырохгадовы кантракт павялічыў бы сярэднюю заработную плату прыкладна на 40% і ўключаў бы агульную заработную плату на 20% і бонус за ратыфікацыю ў памеры 5000 даляраў, а таксама больш адпачынку і больнічных.

На мінулым тыдні Boeing паведаміў аб паляпшэньні прыбыткаў за другі квартал 2025 году і скарачэньні стратаў. Страты склалі 611 мільёнаў даляраў у другім квартале, што значна менш за 1,44 мільярда даляраў стратаў за аналягічны пэрыяд летась.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка прыляцеў у Санкт-Пецярбург для сустрэчы з Пуціным

https://smarturl.click/MGjja

1 жніўня Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Санкт-Пецярбург на працоўны візыт і сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Паводле БЕЛТА, кіраўнікі абмяркуюць саюзныя праекты, міжнародную сітуацыю і рэгіянальную бясьпеку.

🔸 Прэс-сакратар Пуціна Пяскоў заявіў, што сустрэча будзе нефармальнай.

🔸 Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адзначыла, што лідэры адмыслова не абмяркоўвалі важныя тэмы па тэлефоне — «такое лепш толькі сам-насам».

📅 Зь мінулай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна прайшло 37 дзён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Прэмʼер Літвы Палуцкас заявіў пра адстаўку пасьля абвінавачаньняў у карупцыі

https://smarturl.click/dwnJ3

Гінтаўтас Палуцкас пакінуў пасады прэмʼер-міністра і старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі на фоне фінансавага скандалу.

Паводле расьсьледаваньняў журналістаў, кампанія, зьвязаная з жонкай брата Палуцкаса, атрымала €173 тыс. эўрапейскай падтрымкі і набыла акумулятары ў фірмы, дзе долю мае сам прэмʼер.

У кампаніі ўжо прайшлі ператрусы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ўжо задзяўбло». Як беларусы ў Польшчы гадамі чакаюць легалізацыі і чаму так адбываецца

https://smarturl.click/20p1A

Беларусы ў Польшчы вымушаныя чакаць дазволаў на жыхарства і польскіх праязных дакумэнтаў для іншаземцаў больш за год.

Жыць бязь дзейных дакумэнтаў некамфортна. Узьнікаюць праблемы з уладкаваньнем на працу, іншыя нязручнасьці.

Разьбіраліся ў праблеме з адмыслоўцамі, паслухалі гісторыі людзей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як кіяўляне начуюць у мэтро падчас расейскіх абстрэлаў

165 тысяч чалавек хаваліся ў мэтро ад ракет і дронаў у чэрвені. Для многіх начлег у мэтро стаў звычайным.

У мінулым месяцы Расея запусьціла па Ўкраіне рэкордную колькасьць дронаў — 5438. Гэта ў 16 разоў больш, чым у леташнім чэрвені.

За першую палову году ў Кіеве ад начных абстрэлаў загінулі 78 чалавек, больш за 400 атрымалі раненьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Аэрофлот» працягвае адмяняць рэйсы пасьля хакерскага нападу, у тым ліку ў Менск

https://smarturl.click/qBOdO

28 ліпеня былі адменены амаль 60 пар рэйсаў кампаніі. Там гэта растлумачылі збоем у працы інфармацыйных сыстэм, адказнасьць за які ўзялі на сябе хакерскія групоўкі Silent Crow і «Кіберпартызаны BY».

Пазьней праблемы ня зьніклі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🫐 У Беларусі ўпершыню празь біржу прадалі чарніцы

Угоду заключылі на Беларускай ўнівэрсальнай таварнай біржы. Як расказалі Office Life, празь біржу правялі пробны закуп чарніцаў на 20 тонаў. Пакупніком стаў адзін зь беларускіх цукровых заводаў. А прадаўцом выступіла айчынная гандлёвая кампанія, якая спэцыялізуецца на пастаўках інгрэдыентаў для харчовай прамысловасьці.

Паводле зьвестак біржы, у параўнаньні зь першым паўгодзьдзем мінулага году аб’ёмы таргоў харчовай сыравінай на ўнутраным рынку вырасьлі ў вартасным выражэньні больш як удвая — з 19,7 млн. да 45,5 млн. рублёў.

Самымі папулярнымі пазыцыямі ў айчынных пакупнікоў сталі комплексныя харчовыя дабаўкі, рафінаваны дэзадараваны алей, закваска для вытворчасьці кісламалочных прадуктаў, какава-парашок і пальмавы алеін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸🇪🇺 ЗША і Эўразьвяз заключылі дамову па пытаньнях гандлю

https://smarturl.click/Qbay3

Пасьля перамоваў у Шатляндыі прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен абвясьцілі пра гандлёвае пагадненьне:

▪️ ЗША ўводзяць мыты ў 15% на большасьць тавараў з ЭЗ (замест раней абяцаных 30%).

▪️ Узаемныя нулявыя мыты — для шэрагу катэгорый, у тым ліку аграпрадукцыі.

▪️ ЭЗ закупіць у ЗША энэргарэсурсаў на $750 млрд і інвэстуе яшчэ $600 млрд у эканоміку Штатаў.

▪️ Таксама Брусэль абяцае набыць «вялікі аб’ём» амэрыканскай зброі.

Фон дэр Ляен падкрэсьліла, што пагадненьне дасьць стабільнасьць і дапаможа Эўразьвязу зьменшыць залежнасьць ад расейскага паліва.

Читать полностью…
Subscribe to a channel