radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Літва абвясьціла беспалётнай зону каля мяжы зь Беларуссю

Гэта адказ на нядаўнія ўварваньні бесьпілётнікаў у краіну, піша LRT.

Беспалётнай зонай участак каля мяжы зь Беларусьсю будзе да 1 кастрычніка, паведамілі журналістам у Міністэрстве абароны Літвы. Калі ж пагроза прылёту бесьпілётнікаў на тэрыторыю Літвы ня зьменшыцца, забарону на палёты могуць працягнуць, як раней працягвалі рэжым надзвычайнага становішча ў памежнай зоне.

Бесьпілётнікі трапляюць у Літву або ў сувязі з вайной, якую Расея вядзе супраць Украіны, або ў сувязі з кантрабандай, якую закідваюць зь Беларусі ў Эўразьвяз.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гомельскага пастара Алега Лойку асудзілі на 3,5 года калёніі ў «справе Беларускага Гаюна»

https://smarturl.click/j7JLl

На судзе пастар не прызнаў, што зрабіў злачынства. Як піша «Хрысьціянская візія», ён «лічыць сваё сумленьне чыстым перад Богам».

Лойку затрымалі 22 красавіка 2025 года і з таго часу ўтрымліваюць у СІЗА-3 Гомля.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 жніўня

«Аддаць Данбас — гэта як аддаць Флёрыду». ЗША, Украіна і Эўропа дамовіліся пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна і ня толькі

110 даляраў за квіток да Вільні, содні ў чэргах па дарозе ў Варшаву. Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам

«ПіК Свабоды». Магда: «Паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп выбірае Лукашэнку». Вячорка: «Трамп можа стаць героем для многіх беларусаў»

Валянтэры вызвалілі сёлета з рабства ў Расеі восем беларусаў

У Беларусь з Ірану ўвязуць бульбу, памідоры, агуркі і яблыкі. Паглядзелі, у якіх аб’ёмах

Фонд BySol зьбірае грошы для 244 дзяцей палітвязьняў

Трамп: Украіна ня ўступіць у NATO, але атрымае «шмат зямлі»

• Расея і Ўкраіна празь Беларусь абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў

• У Беларусі прызналі экстрэмісцкай суполку ў «Аднаклясьніках», якая падтрымлівае «ДНР» і «ЛНР»

• Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Грузіі дэпартаваць беларускага праваабаронцу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Беларусі ўвяло асабісты запіс на апастыль, запісацца анлайн нельга

https://smarturl.click/AxAX3

Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных спраў Беларусі часова адмяніла жывую чаргу на падачу дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляецца на сайце ведамства.

Папярэдні запіс заведзены «ў сувязі зь вялікай колькасьцю зваротаў для ажыцьцяўленьня працэдуры прастаўленьня апастылю / легалізацыі афіцыйных дакумэнтаў».

Запісацца можна
▪️ толькі асабіста,
▪️ толькі з 9 да 10 раніцы чатыры дні на тыдзень,
▪️ толькі першым 50 ахвотным.

Раней гэтую працэдуру можна было зрабіць па жывой чарзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

АПК заклікае ўлічваць Беларусь у формуле эўрапейскай бясьпекі

https://smarturl.click/aRLx0

Аб’яднаны пераходны кабінэт пачаў кансультацыі з дыпляматамі краін, што ўдзельнічалі 18 жніўня ў перамовах у Вашынгтоне па Ўкраіне, паведаміў намесьнік кіраўніцы АПК Павал Латушка (на фота).

Ужо адбыліся сустрэчы з паслом Фінляндыі і прадстаўніком Францыі ў Польшчы. У плянах — кантакты з дыпламатамі Нямеччыны, Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША і Ўкраіны.

«Мы даводзім пазыцыю важнасьці ўлічваць сытуацыю ў Беларусі пры выпрацоўцы формулы гарантый бясьпекі ў Эўропе», — сказаў Латушка.


«Толькі зьмена ўнутранай рэпрэсіўнай палітыкі, дыялёг зь беларускім грамадзтвам могуць стварыць перадумовы, калі Беларусь перастане быць пагрозай», — дадаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸🇺🇦 Трамп: Украіна ня ўступіць у NATO, але атрымае «шмат зямлі»

https://smarturl.click/aRLxb

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у інтэрвію Fox News паведаміў, што Уладзімір Пуцін пагадзіўся на асабістую сустрэчу з Уладзімірам Зяленскім.

• Пуцін і Зяленскі спачатку правядуць сустрэчу сам-насам, а ўжо потым зь ім.

• Украіна ня можа ўступіць у NATO і вярнуць сабе анэксаваны Крым.

• Але Кіеў «атрымае шмат зямлі» ў рамках мірнага ўрэгуляваньня.

🪖 Францыя, Нямеччына і Вялікабрытанія, паводле Трампа, гатовыя разьмясьціць войскі ва Ўкраіне, але ЗША гэтага ня зробяць, пакуль ён прэзыдэнт. Крэмль раней заяўляў, што катэгарычна выключае падобны сцэнар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️Валянтэры вызвалілі сёлета з рабства ў Расеі восем беларусаў

https://smarturl.click/7v9XX

Беларусы паехалі ў Расею на заробкі, а мусілі працаваць без аплаты і магчымасьці вярнуцца дадому ці нават паведаміць пра сваю долю сваякам.

«Пад рознымі падставамі і ўгаворамі грамадзян Беларусі запрашаюць на працу, абяцаюць 2500–3500 рублёў за зьмену, а пасьля забіраюць дакумэнты і перавозяць празь мяжу. Ужо тут, у Падмаскоўі, яны працуюць на складах і будоўлях, не атрымліваюць ні капейкі заробку, пры гэтым іх бʼюць у выпадку адмовы ад працы», — пішуць валянтэры.


Яны падазраюць, што існуе «арганізаваная трансгранічная плынь бясплатнай працоўнай сілы» зь Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі прызналі экстрэмісцкай суполку ў «Аднаклясьніках», якая падтрымлівае «ДНР» і «ЛНР»

https://smarturl.click/MGxBa

Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.

У суполцы больш за 160 тысяч удзельнікаў. Група, як адзначаецца на яе старонцы, створаная для тых, хто «сапраўды любіць сваю краіну» і «клапоціцца пра яе будучыню».

Адміністратары суполкі сьцьвярджаюць, што яе ўдзельнікі «не распальваюць міжнацыянальную варожасьць», а выступаюць «за адзінства і росквіт усіх народаў і нацыянальнасьцяў».

На тытульнай старонцы групы разьмешчаны каляж са сьцягамі так званых Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», а таксама надпіс «Мір Данбасу».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым доме

• Які галоўны вынік перамоваў у Белым доме Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў, якія прыехалі падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны?

• Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі?

• У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі?

У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам.

📱 Глядзець: https://www.youtube.com/live/txtMQL2jQsI

📄 Чытаць: https://smarturl.click/Y3Xg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔎 Увага, пошук!

Шукаем былых ці цяперашніх супрацоўнікаў «Амкадору». Калі гэта вы, адгукніцеся, калі ласка.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37060571050

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ХАМАС пагадзіліся на 60-дзённае перамір’е, Ізраіль вывучае гэтую прапанову

https://smarturl.click/DYnkb

Агенцтва з спасылкай на публікацыю ў эгіпецкім дзяржаўным выданьні «Аль-Кагіра» адзначыла, што плян прадугледжвае пачатковае 60-дзённае перамір’е, частковае вызваленьне ізраільскіх закладнікаў і некаторых палестынскіх зьняволеных, палажэньні, якія дазваляюць перадачу дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МЗС Расеі адрэгавалі на плян перамоў з Украінай пры ўдзеле ЗША

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць». Пра гэта ён сказаў у інтэрвію тэлеканалу «Россия-24», перадае ТАСС.

🗣 «Мы не адмаўляемся ні ад якіх формаў працы — ні ад двухбаковых, ні ад трохбаковых, прэзыдэнт [Расеі] пра гэта неаднаразова казаў. Галоўнае, каб <…> любыя фарматы ўключаліся не дзеля таго, каб раніцой нехта напісаў у газэтах ці ўвечары паказаў па тэлевізары, ці потым пляткарыў у сацыяльных сетках, а дзеля таго, каб паступова, пачынаючы з экспэртнага ўзроўню і далей, праходзячы ўсе неабходныя ступені, рыхтаваць саміты. Вось такі сур’ёзны падыход мы будзем падтрымліваць», — сказаў Лаўроў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Закончыў працу ў Офісе Ціханоўскай дарадца ў эканоміцы Алесь Аляхновіч

https://smarturl.click/b5OjL

Алесь Аляхновіч назваў сваю працу ў Офісе Ціханоўскай пэрыядам «вялікай адказнасьці», «складаных выклікаў» і «часам натхненьня» і падзякаваў за магчымасьць працаваць у камандзе.

Сьвятлана Ціханоўская адзначыла, што Аляхновіч спыніў супрацу з Офісам «з асабістых прычынаў».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас перамоваў у ЗША Расея ўдарыла па Палтаўшчыне: больш за тысячу спажыўцоў засталіся безь сьвятла

https://smarturl.click/Re2VJ

У ноч на 19 жніўня Расея атакавала Палтаўскую і Днепрапятроўскую вобласьці, абстрэльвала памежныя рэгіёны, найперш Харкаўскую вобласьць.

Паводле апэратыўнага камандаваньня Паветраных сілаў Украіны, для абстрэлу расейскія войскі выкарысталі 270 дронаў і 10 ракет.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акцыён па продажы кватэры Аляксандры Герасімені праваліўся

У Менску на 19 жніўня плянаваліся таргі чатырохпакаёвай кватэрай, у якой была прапісана спартоўка Аляксандра Герасіменя. Аднак аўкцыён не адбыўся.

Прычына – не знайшлося ахвочых набыць нерухомасьць. Аб'яву разьмяшчалі на сайце «БелЮрЗабеспячэньне».

4-пакаёвую кватэру, дзе была зарэгістраваная алімпійская прызэрка ў плаваньні Аляксандра Герасіменя зь сямʼёй, улады выставілі на таргі 19 жніўня. Паводле спартоўкі, кватэра належала ня ёй, а ейнаму сваяку, але была арыштаваная разам зь іншай маёмасьцю яшчэ ў 2022 годзе, калі Герасіменю завочна асудзілі.

Тады спартоўцаў Аляксандру Герасіменю і Аляксандра Апейкіна асудзілі на 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці і буйнымі штрафамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бабруйску зносяць частку аўтэнтычнай драўлянай забудовы

Будынкі месьцяцца на вуліцы Лібкнэхта, 57. Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», пабудовы былі ў вельмі добрай захаванасьці, з разьбянымі падзорамі, ліштвамі з тонка выкананымі надаконьнікамі, дзьвярыма з фігурнымі філёнгамі, з каваным казырком.

🗣 «Зносяць з усім дэкорам, мясцовы музэй нават не парупіўся забраць нейкія элемэнты сабе. Упэўнены, што і ўнутры не аглядалі», — канстатуе канал.

Будынак быў пазначаны на гісторыка-архітэктурным апорным пляне — частцы генэральнага пляну Бабруйску, якім вызначаецца ўся каштоўная забудова гораду — як каштоўная драўляная забудова.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 жніўня

🇮🇷 Візыт у няёмкі час: што стаіць за прыездам прэзыдэнта Ірана ў Менск? Аналіз Валера Карбалевіча

🎭 Купалаўскі без купалаўцаў. Чым цяпер зарабляе галоўны тэатар краіны і як жывуць яго былыя зоркі

📱 Сваякі Трампа — зь Беларусі. Тлумачым з Гурневічам

🇺🇦 Беларус, які праз памылковы кантракт ня можа звольніцца з украінскай арміі, ня змог абараніць свае правы ў судзе

❗️23 ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі заклікалі вызваліць беларускіх палітвязьняў

🇱🇹 Літва ўзмацняе ахову мяжы зь Беларусьсю перад вучэньнямі «Захад-2025»

📚 Па-беларуску выйшаў культавы літоўскі раман пра часы Вялікага Княства Літоўскага

🇵🇱 У Польшчы недалёка ад межаў зь Беларусьсю і Ўкраінай упаў і выбухнуў неапазнаны аб’ект

🇺🇦 Літва і Эстонія заявілі пра гатоўнасьць адправіць сваіх міратворцаў ва Ўкраіну

☢️ У Манголіі затрымалі фізыка-атамніка Ажароўскага, пасьлядоўнага крытыка АЭС у Астраўцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Эйсмант: Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Зяленскага і Пуціна

https://smarturl.click/mBy5o

Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Ўладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім, калі гэта патрабуецца для забесьпячэньня міру. Пра гэта прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію расейскаму выданьню «Ведомости».

«Беларусь на ролю пасярэдніка не напрошвалася і не напрошваецца, але калі трэба для міру ў нашай брацкай рэспубліцы — мы любую сустрэчу арганізаваць гатовыя. І правядзем усё на най вышэйшым узроўні. Але гэтую тэму прэзыдэнт Беларусі з амэрыканскім калегам [з Трампам падчас іх тэлефоннай размовы] не абмяркоўвалі», — сказала Эйсмант.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі?

Украінскі палітоляг Яўген Магда: «Відавочна, што беларускім дэмакратычным сілам трэба зразумець сваё месца ў гэтай сытуацыі і не шукаць удзелу ў зьнешнепалітычнай залучанасьці, але трэба намагацца нагадаць пра сябе Дональду Трампу і іншым заходнім лідэрам. Выбачайце, мне ня хочацца гэтага гаварыць, але паміж Лукашэнкам і Ціханоўскай Трамп відавочна выбірае Лукашэнку».

Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка: «Мы разумеем, што непрыемна, што называюць Лукашэнку высокапаважаным прэзыдэнтам, але мы разумеем, што гэта кошт, які трэба плаціць за тое, каб людзі выйшлі на свабоду. І калі гэта атрымаецца, гэта будзе перамога. Нашая задача — гэта скарыстацца гэтым момантам і максымум зь яго выціснуць».

❤️ Размова цалкам — у «Піку Свабоды»
https://smarturl.click/Y3Xg0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇳 Камітэт правоў чалавека ААН забараніў Грузіі дэпартаваць беларускага праваабаронцу

https://smarturl.click/E1dZV

Камітэт прыняў да разгляду скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісьляка супраць Грузіі, якая адмовіла яму ў прытулку.

❌ Камітэт запатрабаваў ад уладаў Грузіі не высылаць Кісьляка ў Беларусь да завяршэньня працэдуры разгляду.

🇬🇪 Тбілісі павінен да 19 лютага 2026 г. даць свае тлумачэньні наконт скаргі.

⌛️ Яе разгляд можа заняць ад 2 да 5 гадоў.

Кісьляк цяпер знаходзіцца ў Грузіі з статусам «у дэпартацыі». Ён атрымае часовае пасьведчаньне асобы.

У першай палове 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку траім непаўналетнім.

ℹ️ Крыніца — «Позірк»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У 78-гадовай актывісткі Ніны Багінскай у РАУС забралі імянны гадзіньнік

https://smarturl.click/AxAX9

Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».

У панядзелак 18 жніўня супрацоўнікі міліцыі даставілі Ніну Багінскую ў РАУС на машне і адвялі на трэці паверх. У адным з кабінэтаў зь ёй размаўляў мужчына ў цывільным.

Празь нейкі час актывістка спачатку выйшла зь міліцыі, а потым туды вярнулася і паведаміла, што з кішэні курткі зьнік яе гадзіньнік.

Чалавек у цывільным сказаў жанчыне, што гадзіньнік ня верне, бо яго адправяць на экспэртызу.

Выдаць Багінскай які-небудзь дакумэнт ці хаця б расьпіску аб тым, што ён забраў гадзіньнік, той чалавек адмовіўся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇭 Швайцарыя надасьць Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду для перамоваў

https://smarturl.click/lA4bq

Швайцарыя надасьць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнародным крымінальным судом у Гаазе на сваёй тэрыторыі, калі Масква і Кіеў абяруць краіну для перамоваў на найвышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іньяцыё Касіс.

На прэсавай канфэрэнцыі ў аўторак, якую цытуе агенцтва AFP, міністар растлумачыў такую магчымасьць спэцыяльна створанай летась працэдурай. Урад вырашыў не выконваць міжнародныя ордэры на арышт, калі абвінавачаныя прыбылі ў краіну на мірныя перамовы, а не для прыватнага візыту.

Раней прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што спрабуе арганізаваць перамовы паміж Пуціным і прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Расея і Ўкраіна празь Беларусь абмяняліся целамі загінулых вайскоўцаў

https://smarturl.click/8pVyQ

Украінскі Каардынацыйны штаб паведаміў, што сярод іх — целы пяці ўкраінскіх абаронцаў, якія загінулі ў палоне, хоць былі ў сьпісах на абмен як цяжкапараненыя.

Усе целы пройдуць судова-мэдычную экспэртызу, бо раней Расея перадавала і целы сваіх вайскоўцаў разам з украінскімі.

Украіна настойвае на неадкладным вызваленьні ўсіх цяжкахворых і параненых.

Расеі вярнулі 19 целаў. Украінскаму войску, што адступае, цяжэй эвакуаваць з поля бою целы загінулых, тлумачаць дыспарытэт экспэрты.

Абмен адбыўся на беларуска-ўкраінскай мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы зь Літвой пераход Каменны Лог спыняў працу, каб «наладзіць праграмнае забесьпячэньне»

https://smarturl.click/20V6l

У афіцыйным паведамленьні адзначаецца, што пропуск аўтамабіляў і фізычных асобаў спынілі часова з 11:30 19 жніўня.

🚛 🛻 Як вынікае з афіцыйных зьвестак памежнага камітэту, на 12.00 выезду ў Літву з Каменнага Логу чакалі 340 грузавікоў і 110 легкавых аўтамабіляў.

А 14:54 Памежны камітэт паведаміў, што пропуск аўтамабіляў аднавіўся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

110 даляраў за квіток да Вільні, содні ў чэргах па дарозе ў Варшаву. Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам

https://smarturl.click/Re2kJ

Беларусам усё складаней трапіць у суседнія эўрапейскія краіны. Да візавых праблемаў дадаліся транспартныя.

15 жніўня стала вядома пра намер уладаў Літвы абмежаваць колькасьць аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй. Першым пра гэта паведаміў літоўскі міжнародны перавозьнік Eurolines, пасьля пра скарачэньні аўтобусных маршрутаў заявілі і беларускія транспартныя кампаніі.

Некалькі дзён было не зусім зразумела, на які пэрыяд скасаваныя рэйсы, але ўрэшце літоўскія ўлады патлумачылі, што ліцэнзіяў не адновяць. Зараз паміж Менскам і Вільняй засталося толькі каля дзесяці рэйсаў штодня (колькасьць залежыць ад дня тыдня). Пры гэтым частка зь іх транзытныя, у Коўна і Рыгу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фонд BySol зьбірае грошы для 244 дзяцей палітвязьняў

https://smarturl.click/0BmOL

Дапамагчы сем’ям палітзьняволеных сабраць дзяцей у школу і садок — мэта акцыі.

На сёньня фонд атрымаў 151 заяўку на дапамогу 244 дзецям палітзьняволеных — ужо вызваленых і тых, хто яшчэ ў няволі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Аддаць Данбас — гэта як аддаць Флёрыду». ЗША, Украіна і Эўропа дамовіліся пра сустрэчу Зяленскага і Пуціна і ня толькі

https://smarturl.click/e0OkX

У Белым доме адбыліся шматгадзінныя перамовы паміж ЗША, Украінай, лідэрамі Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі, NATO і Эўрапейскай камісіі аб дасягненьні міру ва Ўкраіне. Прэзыдэнт ЗША Трамп патэлефанаваў расейскаму кіраўніку Пуціну.

Карэспандэнт Украінскай службы Радыё Свабода Расьціслаў Хоцін аналізуе асноўныя моманты перамоваў і рашэньняў, а таксама цікавыя моманты, якія суправаджалі гэтую беспрэцэдэнтную падзею ў Вашынгтоне.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь з Ірану ўвязуць бульбу, памідоры, агуркі і яблыкі. Паглядзелі, у якіх аб’ёмах

https://smarturl.click/nVQn7

Урад Беларусі абавязаў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю разьмеркаваць паміж удзельнікамі замежнага гандлю аб’ёмы тарыфных квотаў на ўвоз у краіну прадуктаў харчаваньня з Ірану.

Як адзначаецца ў апублікаванай на нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі пастанове, квоты разьмяркуюць згодна з адпаведным рашэньнем калегіі Эўразійскага эканамічнага саюзу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарга на выезд у Польшчу перавысіла 4600 аўтамабіляў

https://smarturl.click/Re2VW

Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд. Паводле зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 6-ю раніцы яна складала 4650 аўтамабіляў.

Таксама ў чарзе расьце колькасьць аўтобусаў. Уначы іх колькасьць дасягнула 140 штук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі забілі сёмага мядзьведзя з моманту дазволу паляваць на яго

У ноч з 15 на 16 жніўня ў Гарадоцкай паляўнічай гаспадарцы паляўнічы застрэліў мядзьведзя ўзростам 3-4 гады, паведаміла Беларускае аб'яднаньне паляўнічых і рыбаловаў (БАПР).

Агулам у 2025 годзе ў беларускіх лясах плянуецца «здабыць» 20 бурых мядзьведзяў.

Паляваньне на бурага мядзьведзя ў Беларусі дазволілі з 1 ліпеня 2025 году пасьля працяглага перапынку, нягледзячы на статус чырвонакніжнай жывёлы. Фармальнай нагодай стала нібыта вялікая колькасьць мядзьведзяў у лясах Беларусі.

Здымак БАПР

Читать полностью…
Subscribe to a channel