radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску хлопчык выпаў з акна пятага паверху і загінуў

https://smarturl.click/zd4Bw

Яму быў 1 год і 9 месяцаў.

Маці прыйшла зь ім у госьці. На нейкі час ён застаўся адзін у пакоі, залез на падаконьне і адчыніў акно...

І хоць акно было з замком, той быў адамкнуты.

Таму самая важная парада — не пакідаць маленькіх дзетак без нагляду нават на хвіліну.

ℹ️ Сёлета было ўжо больш за дзесяць выпадкаў падзеньня дзяцей з вокнаў, пра якія паведамляў Сьледчы камітэт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🗣Латушка пра акно магчымасьцяў для Беларусі: «Трэба моцна ўключыцца і націснуць»

https://smarturl.click/L3wjR

Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка даў інтэрвію Свабодзе. ❤️

У ім — пра новы шанец для Беларусі, цяжкае становішча Лукашэнкі, і пляны на шампанскае, падоранае ў 2020-м.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 Ад удару дронамі ў Саратаве загінуў чалавек

https://smarturl.click/e0Wl9

У ноч на 10 жніўня ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі Саратаў. Адзін зь іх упаў у двары жылога дома — загінуў мужчына, некалькі чалавек атрымалі раненьні. У частцы кватэр выбіла вокны, пашкоджаны аўтамабілі, паведаміў у «Тэлеграме» губэрнатар вобласьці.

Мясцовыя жыхары паведамляюць, што адзін з дронаў трапіў у нафтабазу, дзе ўспыхнуў пажар (на фота Reuters).

Губэрнатар Раман Бусаргін пацьвердзіў пашкоджаньні на адным з прамысловых прадпрыемстваў, але не ўдакладніў, якім менавіта.

Мінабороны Расеі заявіла, што ўсяго за ноч зьбілі 121 украінскі дрон над 13 рэгіёнамі Расеі, а таксама ў Крыме і над Азоўскім морам.

🇺🇦 Ва Ўкраіне заявілі, што Расея атакавала яе тэрыторыю ста дронамі Ад удару па станцыі Сінэльнікава спыняўся рух цягнікоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паслухайце, што казалі наведвальнікі канцэрту Макса Каржа ў Варшаве, які прайшоў 9 жніўня ў гадавіну выбараў у Беларусі. Некаторыя зь іх прыехалі ня толькі зь Беларусі, але і зь іншых краінаў Эўропы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канцэрт Макса Каржа пачаўся ў Варшаве, хоць і з моцнай затрымкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 9 жніўня

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды

Карагод і самалёцікі з пасланьнямі ўладам Беларусі. Акцыя беларусаў у Вільні. ФОТА 

«Яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі». Першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь» https://smarturl.click/WR8AO

Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве 

Паўмільёна рэпрэсаваныя, паўмільёна ў эміграцыі: уражальныя лічбы пра беларусаў пасьля 2020 году

Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць» 

«Падтрымка беларускага народа застаецца непахіснай», — сусьветныя лідэры, арганізацыі і ўрады з нагоды пяцігодзьдзя падзей у Беларусі 

Што Лукашэнка хоча давесьці ЗША. Інтэрвію з элемэнтамі скандалу, — аналіз Валера Карбалевіча 

Максім Знак стаў ляўрэатам прэміі Цэнтру Вацлава Гаўла 

Дональд Трамп: сустрэча з прэзыдэнтам Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паглядзіце, што адбываецца перад пачаткам канцэрту Макса Каржа ў Варшаве. На пляцоўцы адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнікі Эўропы, Украіны і ЗША абмяркуюць пляны заканчэньня вайны

У Вялікабрытаніі пройдзе сустрэча дарадцаў па нацыянальнай бясьпецы з эўрапейскіх краін, Украіны і ЗША, паведаміў брытанскі ўрад пасьля тэлефоннай размовы ў суботу прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага і брытанскага прэм’ера Кіра Стармера. У сустрэчы, на якой будзе абмяркоўвацца плян заканчэньня вайны ва Ўкраіне, возьме ўдзел віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.

У пятніцу было абвешчана аб падрыхтоўцы 15 жніўня сустрэчы на Алясцы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, прысьвечанай пэрспэктывам заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Згодна з уцечкамі, якія тычацца зьместу магчымага мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой, на якое можа пайсьці Расея і зь якім гатовы пагадзіцца ЗША, у праекце пагадненьня ёсьць пункты аб тэрытарыяльных саступках Украіны. 

Зяленскі заявіў 9 жніўня, што Ўкраіна не будзе «дарыць сваю зямлю». https://smarturl.click/ggEYa

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ганна Вішняк, колішняя палітычная зьняволеная, перакананая, што пяць гадоў таму перамагла праўда. «Для мяне гэта вельмі блізка. Там шмат людзей сядзяць за кратамі», — сказала яна.

Ганна Вішняк — валянтэрка Telegram-канала «Водители 97%». Яе затрымалі 28 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў». Ганну асудзілі на 2,5 года калёніі за «арганізацыю пратэстаў». Большую частку 2,5-гадовага тэрміну Ганна адбывала ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШЫЗА і прэс-атрадзе. Мела 16 спагнаньняў. Ёй удалося пазьбегнуць дадатковага пакараньня па 411-м артыкуле. Ганна выйшла на волю, адседзеўшы поўны тэрмін у 2,5 года. Пазьней яна выехала за мяжу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹Літва: у Вільні адбылася акцыя беларусаў, прысьвечаная гадавіне выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткага разгону пратэстоўцаў 9 жніўня.

Удзельнікі сабраліся на Лукішскай плошчы і прайшлі маршам праз цэнтар горада да амбасады Беларусі ў Літве. Там яны закінулі папяровыя самалёты з пасланьнямі ўладам Беларусі.

Цалкам галерэю глядзіце пад спасылкай на Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»

https://smarturl.click/20pkA

Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.

24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.

Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.

Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.

На фота: Марыя Зайцава

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Літвы: Лукашэнка паступова прадаў беларускі сувэрэнітэт Расеі

Падзеі 9 жніўня 2020 года былі «манумэнтальным грамадзянскім абуджэньнем», якое ледзь ня зрынула рэжым Лукашэнкі і нагадвае пра дэмакратычную Беларусь, што змагаецца цяпер пад таталітарным праўленьнем», заявіў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.

Паводле яго, дзяржаўная прапаганда малюе Лукашэнку геапалітычным геніем, які балянсуе паміж Усходам і Захадам дзеля ўмацаваньня беларускай незалежнасьці за ўсякую цану. У рэальным сьвеце, мяркуе кіраўнік літоўскай дыпляматыі, Лукашэнка «паступова прадаў беларускі сувэрэнітэт Расеі, у тым ліку крытычна важную інфраструктуру і ўзброеныя сілы».

На фота: міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Лукашэнка хоча давесьці ЗША. Інтэрвію з элемэнтамі скандалу, — аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/zd4aZ

Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію вядомаму журналісту амэрыканскага часопісу Time Сайману Шустэру яшчэ 25 ліпеня. Але апублікаванае яно толькі цяпер. Так сталася, што кулюарныя акалічнасьці, якія спадарожнічалі гэтаму інтэрвію, аказаліся не менш цікавымі, чым ягоны зьмест. Сайман Шустэр напісаў адмысловы артыкул, у якім са спасылкай на ўдзельнікаў працэсу, патлумачыў матывы, паводле якіх новая адміністрацыя ЗША пачала перамовы з афіцыйным Менскам.

Галоўнае палягае ў тым, што Лукашэнка настойліва спрабуе ўпісацца ў перамоўны працэс ЗША і Расеі, больш таго, прэтэндуе ў ім на важную ролю. Чарговым разам ён заклікае правесьці перамовы паміж Пуціным і Трампам у Менску, бярэцца арганізаваць такую сустрэчу.

На фота: Аляксандар Лукашэнка дае інтэрвію карэспандэнту часопіса TIME Сайману Шустэру

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў прайшло пасьля знакавых для Беларусі падзей 9 жніўня 2020 году

У той дзень у Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Міжнародная супольнасьць ўрэшце не прызнала вынікі выбараў.

Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты, якія працягваліся некалькі месяцаў і сталі самымі масавымі ў гісторыі краіны. Улады адказалі на пратэсты гвалтам, затрыманьнямі, катаваньнямі, і рэпрэсіямі, якія набылі небывалы маштаб у найноўшай гісторыі Беларусі і не спыняюцца дагэтуль.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паводле арганізатараў, у канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая праходзіць у Варшаве, бяруць удзел 420 чалавек, у тым ліку прыблізна 50 дыпляматаў. Усе яны прыехалі з 16 краін сьвету.

На фота: заля ў Варшаўскім унівэрсытэце адбываецца канфэрэнцыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🦷 Зубная нітка — не адзіны і не заўсёды найлепшы варыянт

https://smarturl.click/lADQ5

Стаматолягі ведаюць, што шмат хто ня любіць карыстацца зубной ніткай. Але так ці іначай, чысьціць міжзубныя прамежкі трэба, і іншыя прылады могуць аказацца нават больш эфэктыўнымі за зубную нітку.

Адна толькі шчотка выдаляе толькі 40–60% налёту, дрэнна дасягаючы міжзубных зон.

Якія ж альтэрнатывы?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду зь беларускім і японскім пашпартамі арыштавалі ў жніўні 2020 году, абвінавацілі паводле больш чым 10 крымінальных артыкулаў і асудзілі на 16 гадоў пазбаўленьня волі. У зьняволеньні ён правёў пяць гадоў. У размове з Свабодай Акіхіра расказаў, што зь ім адбылося за гэты час. Чытайце артыкул цалкам пад спасылкай на Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Берасьця? ТЭСТ

https://smarturl.click/B40AQ

Берасьце — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, у якім адбылося шмат значных гістарычныя падзеяў.

У Берасьці створаныя важныя помнікі культуры, нарадзіліся і жылі многія знакамітыя беларусы.

Праверце сябе, ці добра ведаеце гісторыю Берасьця, адкажыце на пытаньні тэсту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фінляндыя, Данія і Нарвэгія выказалі падтрымку народу Беларусі

Салідарнасьць з народам Беларусі, які працягвае «дэманстраваць сілу і рашучасьць перад тварам рэпрэсій», выказала 9 жніўня міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен з нагоды пятай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі з нагоды гадавіны выбараў-2020 адзначыла, што беларусы выступілі за свабоду і дэмакратыю, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нарвэгія заявіла аб цьвёрдай падтрымцы свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.

Зьнешнепалітычнае ведамства Даніі падкрэсьліла, што ўсе палітвязьні ў Беларусі павінны быць вызваленыя. Адзначаецца, што Капэнгаген падтрымлівае заяву ЭЗ і салідарны з беларускім народам, які змагаецца за свабодную і дэмакратычную краіну.

Болей заяваў сусьветных лідэраў, арганізацый, урадаў чытайце тут. https://smarturl.click/AxRbv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нягледзячы на канфіскацыю сьцягоў перад канцэртам Макса Каржа, сярод фанатаў сьпевака ў Варшаве заўважылі адзін бела-чырвона -белы сьцяг.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канцэрт Макса Каржа можа быць прыпынены праз парушэньні парадку

На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку. Арганізатары заяўляюць, што канцэрт можа быць прыпынены праз парушэньні парадку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўроцлаве праходзіць Марш вольнай Беларусі

9 жніўня ў цэнтры Уроцлава адбыўся Марш вольнай Беларусі, прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Шэсьце пачалося каля Narodowego Forum Muzyki і прайшло да Рынку, дзе распачалася акцыя. Тут выступаюць прадстаўнікі беларускіх ініцыятыў Уроцлава, а таксама спартовец Іван Ганін.  Да маршу і акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай і ўкраінскай супольнасьцяў, каб выказаць падтрымку і салідарнасьць.

Многія ўдзельнікі – у масках гномаў, зробленых разам на майстар-класе напярэдадні.

«З аднаго боку, гэта крэатыўна, з другога – дазваляе больш паклапаціцца пра бясьпеку ўдзельнікаў» – кажуць арганізатары з суполкі беларусаў Уроцлава. Напрыканцы для прысутных выступіць музыка і былы палітвязень Алесь Папковіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пройдзе маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў. Ці будуць нацыянальныя сьцягі на канцэрце? Неўзабаве даведаемся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нагадваем вам пра наш стрым з Варшавы з «Маршу Свабоды» https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужывую: «Марш Свабоды»

Глядзіце ТУТ - https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw

Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з Варшавы ў 5-ю гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі, дзе праходзіць акцыя «Марш Свабоды».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Эстоніі: надзея на дэмакратычную Беларусь не страчаная

Міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна адзначыў, што Лукашэнка захаваў сваю жалезную хватку і за апошнія гады сьвет убачыў сапраўдны твар ягонага рэжыму, які працягвае падтрымліваць жорсткую, агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, адначасова выкарыстоўваючы міграцыйны ціск на Эўропу ў якасьці зброі.

У той жа час, на думку Цахкны, надзея на дэмакратычную Беларусь ня страчаная, а падтрымка беларускіх дэмакратычных сіл Эстоніяй застаецца непахіснай. Беларусы павінны быць вызваленыя ад страху і рэпрэсій, а іх краіна павінна стаць часткай сям’і дэмакратычных эўрапейскіх нацый.

На фота: міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Самалёцікі з «пасланьнямі беларускаму рэжыму» ад удзельнікаў акцыі ў Вільні закінулі на тэрыторыю амбасады Беларусі ў Літве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў (ЦНІ) Генадзь Каршуноў прадставіў удзельнікам канфэрэнцыі «Новая Беларусь» вынікі дасьледаваньня «5 гадоў беларускай рэвалюцыі вачамі актыўнай часткі прадэмакратычнай супольнасьці».

90 % апытаных адзначылі, што падзеі 2020 году цалкам або істотна зьмянілі іхнае жыцьцё. «Такая ж колькасьць адказалі, што дзейнічалі б так сама альбо нават больш актыўна», — сказаў Генадзь Каршуноў.

«З справаздач правааабронцаў мы ведам, што рэпрсіі працягваюца, але таксама ведаме, што ўлады намагаюцца прыхаваць іх маштаб. Прынамсі, за два гады колькасьць людзей, да якіх дайшлі тыя ці іншыя рэпрэсіі павялічылася. Цяпер толькі траціна кажа, што іх рэпрэсіі не закранулі», — дадаў сацыёляг.

Паводле яго, сярод беларусаў ёсьць кансэнсус наконт даверу палітычным дзеячам.

«На першым месцы Сьвятлана Ціханоўская, другое месца — Павал Латушка. Далей. Сяргея Ціханоўскага ведаюць даволі шмат, але даверу вялікага яшчэ няма. Далей Франак Вячорка і Зянон Пазьняк. Шчыра кажучы, спадар Пазьняк у апошнія гады давер страціў вельмі моцна», — паведаміў Генадзь Каршуноў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапарлямэнт: узмацненьне кантролю Расеі над Беларусьсю ўяўляе сур’ёзную пагрозу для рэгіянальнай бясьпекі

https://smarturl.click/AxRbv

Дэлегацыя Эўрапейскага парлямэнту выступіла з заявай, прымеркаванай пяцігодзьдзю падзей у Беларусі.

У ёй адзначаецца, што 9 жніўня 2020 году беларусам адмовілі ў праве на дэмакратычны выбар прэзыдэнта, бо вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя, а наступныя пасьля гэтага пяць гадоў адзначыліся ўзмацненьнем залежнасьці рэжым Лукашэнкі ад Крамля, бязьлітасным кантролем над усімі аспэктамі грамадзкага жыцьця і ліквідацыяй дэмакратычных інстытутаў.

«Узмацненьне кантролю Расеі над Беларусьсю ўяўляе сурʼёзную пагрозу для рэгіянальнай бясьпекі і сувэрэнітэту Беларусі. [...] Гэтае паглыбленьне залежнасьці значна аслабіла незалежнасьць Беларусі, фактычна ператварыла яе ў дзяржаву-сатэліт Расейскай Фэдэрацыі. Мы рашуча выступаем супраць любога вонкавага ўмяшаньня ў справы Беларусі і пацьвярджаем, што будучыню Беларусі павінен вызначаць выключна яе народ».

Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Канфэрэнцыя «Новая Беларусь» праходзіць у Варшаўскім унівэрсытэце, які шмат гадоў дапамагае беларускай моладзі.

Як паведаміў Ян Маліцкі, дырэктар цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў Варшаўскага ўнівэрсытэту, гэтая навучальная ўстанова ўжо падрыхтавала 96 беларусаў, якія змогуць працаваць дыпляматамі пасьля зьмену рэжыму ў Беларусі.

Читать полностью…
Subscribe to a channel