Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўнае за 10 жніўня
📱 Як наблізіць перамены ў Беларусі? Адказваюць удзельнікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
📱 Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Варшаве і што казалі яго фанаты
📱 Лукашэнка паміж ЗША і Расіяй і пяць гадоў пасьля 2020-га — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
🇪🇺 Эўразьвяз падтрымаў перамовы Трампа і Пуціна пры ўмове гарантый для Ўкраіны
🧨 Тысячы фанатаў Каржа напярэдадні канцэрту зладзілі шумную вечарыну на вуліцы
▪️ У Менску хлопчык выпаў з акна пятага паверху і загінуў
🇷🇺 Ад удару дронамі ў Саратаве загінуў чалавек
🇺🇦 Каля Адэсы ад мінаў у моры загінулі тры чалавекі
🇷🇺 Амніставаныя вайной расейскія злачынцы працягваюць забіваць і па вяртаньні з фронту
🛰 Памёр Джым Ловэл, камандзір легендарнай місіі Apollo-13. Яму было 97
🦷 Зубная нітка — не адзіны і не заўсёды найлепшы варыянт
❓ Ці добра вы ведаеце гісторыю Берасьця? ТЭСТ
🔴 Каля Адэсы ад мінаў у моры загінулі тры чалавекі
https://smarturl.click/ZX1lq
У курортных паселішчах Затока і Караліна-Бугаз за адзін дзень падарваліся ў моры тры чалавекі — жанчына і два мужчыны.
Выбух адбыўся прыкладна за 50 мэтраў ад берагу.
Мясцовыя ўлады заклікаюць адпачываць толькі на дазволеных пляжах, правераных на адсутнасьць мінаў і абсталяваных сховішчамі. Такія ёсьць у Адэсе, Чарнаморску і Прыморскім.
❌ На ўсіх пляжах Затокі і Караліна-Бугазу купацца забаронена, але, мяркуючы па кадрах з сацыяльных сетак, шмат каго гэта не спыняе.
ℹ️ У мінулым месяцы міна здэтанавала на іншым некалі папулярным курорце — у Коблеве, аднаго чалавека параніла.
🇷🇺 Амніставаныя вайной расейскія злачынцы працягваюць забіваць і па вяртаньні з фронту
https://smarturl.click/y6Y2B
🔸 У Стаўрапольскім краі двое былых вайскоўцаў, амніставаных за згоду пайсьці на фронт, закатавалі чалавека да сьмерці, а потым напісалі заявы, каб вярнуцца на вайну і пазьбегнуць вяртаньня ў калёнію.
🔸 У Тамбоўскай вобласьці вайсковец у адпачынку забіў знаёмую і зламаў сківіцу ейнай дачцэ, мясцовыя жыхары баяцца, што ён вернецца на фронт без пакараньня.
🧨 Тысячы фанатаў Каржа напярэдадні канцэрту зладзілі шумную вечарыну на вуліцы
https://smarturl.click/OLj3e
🇵🇱 Увечары 8 жніўня на былых чыгуначных тэрыторыях у варшаўскім раёне Воля адбыўся несанкцыянаваны сход фанатаў беларускага рэпэра Макса Каржа.
Каля 18-й гадзіны сышліся некалькі тысячаў чалавек, піша miejskireporter.pl.
Мясцовыя жыхары скардзіліся на моцны шум, заторы і блякаваньне вуліц, фаервэркі і пэтарды, сьмецьце і парушэньне грамадзкага парадку. Паводле іх, удзельнікі сходу спраўлялі натуральныя патрэбы ў грамадзкіх месцах.
🚨 На месца прыехалі дзясяткі нарадаў паліцыі.
👮 Яны склалі 25 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях і затрымалі 6 чалавек за захоўваньне наркотыкаў.
🗑 Паліцыя спыніла імпрэзу а 22-й гадзіне. Па фанатах засталося шмат сьмецьця і бутэлек.
Супраць арганізатара завядуць справу аб парушэньні грамадзкага парадку. Зь яго ж спагоняць кошт прыбіраньня тэрыторыі.
🔗 Фота з допісу бурмістра раёну Воля Кшыштафа Стшалкоўскага
🇪🇺Эўразьвяз падтрымаў перамовы Трампа і Пуціна пры ўмове гарантый для Ўкраіны
Эўрапейскія лідэры заявілі, што вітаюць сустрэчу прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна для абмеркаваньня заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Аднак яны падкрэсьлілі, што перамовы павінны абараняць інтарэсы бясьпекі Ўкраіны і ўсёй Эўропы.
У сумеснай заяве лідэраў ЭЗ адзначана, што мірнае пагадненьне магчымае толькі пры выкананьні шэрагу ўмоваў:
🔸 Украіна мусіць атрымаць «моцныя і на дзейныя гарантыі бясьпекі».
🔸 Міжнародныя межы не павінны зьмяняцца сілай.
🔸 Цяперашняя лінія фронту павінна стаць зыходным пунктам перамоваў.
🔸 Мірнае вырашэньне канфлікту немагчымае без удзелу Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі цалкам падтрымаў заяву Эўразьвязу.
🦷 Зубная нітка — не адзіны і не заўсёды найлепшы варыянт
https://smarturl.click/lADQ5
Стаматолягі ведаюць, што шмат хто ня любіць карыстацца зубной ніткай. Але так ці іначай, чысьціць міжзубныя прамежкі трэба, і іншыя прылады могуць аказацца нават больш эфэктыўнымі за зубную нітку.
Адна толькі шчотка выдаляе толькі 40–60% налёту, дрэнна дасягаючы міжзубных зон.
Якія ж альтэрнатывы?
Акіхіру Гаеўскаму-Ханаду зь беларускім і японскім пашпартамі арыштавалі ў жніўні 2020 году, абвінавацілі паводле больш чым 10 крымінальных артыкулаў і асудзілі на 16 гадоў пазбаўленьня волі. У зьняволеньні ён правёў пяць гадоў. У размове з Свабодай Акіхіра расказаў, што зь ім адбылося за гэты час. Чытайце артыкул цалкам пад спасылкай на Радыё Свабода.
Читать полностью…❓ Ці добра вы ведаеце гісторыю Берасьця? ТЭСТ
https://smarturl.click/B40AQ
Берасьце — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі, у якім адбылося шмат значных гістарычныя падзеяў.
У Берасьці створаныя важныя помнікі культуры, нарадзіліся і жылі многія знакамітыя беларусы.
Праверце сябе, ці добра ведаеце гісторыю Берасьця, адкажыце на пытаньні тэсту.
Фінляндыя, Данія і Нарвэгія выказалі падтрымку народу Беларусі
Салідарнасьць з народам Беларусі, які працягвае «дэманстраваць сілу і рашучасьць перад тварам рэпрэсій», выказала 9 жніўня міністарка замежных спраў Фінляндыі Эліна Валтанен з нагоды пятай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Нарвэгіі з нагоды гадавіны выбараў-2020 адзначыла, што беларусы выступілі за свабоду і дэмакратыю, але сутыкнуліся з жорсткімі рэпрэсіямі. Нарвэгія заявіла аб цьвёрдай падтрымцы свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі.
Зьнешнепалітычнае ведамства Даніі падкрэсьліла, што ўсе палітвязьні ў Беларусі павінны быць вызваленыя. Адзначаецца, што Капэнгаген падтрымлівае заяву ЭЗ і салідарны з беларускім народам, які змагаецца за свабодную і дэмакратычную краіну.
Болей заяваў сусьветных лідэраў, арганізацый, урадаў чытайце тут. https://smarturl.click/AxRbv
Нягледзячы на канфіскацыю сьцягоў перад канцэртам Макса Каржа, сярод фанатаў сьпевака ў Варшаве заўважылі адзін бела-чырвона -белы сьцяг.
Читать полностью…Канцэрт Макса Каржа можа быць прыпынены праз парушэньні парадку
На канцэрце Макса Каржа ў Варшаве адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку. Арганізатары заяўляюць, што канцэрт можа быць прыпынены праз парушэньні парадку.
Ва Ўроцлаве праходзіць Марш вольнай Беларусі
9 жніўня ў цэнтры Уроцлава адбыўся Марш вольнай Беларусі, прымеркаваны да пятай гадавіны падзей 2020 года. Шэсьце пачалося каля Narodowego Forum Muzyki і прайшло да Рынку, дзе распачалася акцыя. Тут выступаюць прадстаўнікі беларускіх ініцыятыў Уроцлава, а таксама спартовец Іван Ганін. Да маршу і акцыі далучыліся прадстаўнікі польскай і ўкраінскай супольнасьцяў, каб выказаць падтрымку і салідарнасьць.
Многія ўдзельнікі – у масках гномаў, зробленых разам на майстар-класе напярэдадні.
«З аднаго боку, гэта крэатыўна, з другога – дазваляе больш паклапаціцца пра бясьпеку ўдзельнікаў» – кажуць арганізатары з суполкі беларусаў Уроцлава. Напрыканцы для прысутных выступіць музыка і былы палітвязень Алесь Папковіч.
9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне пройдзе маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў. Ці будуць нацыянальныя сьцягі на канцэрце? Неўзабаве даведаемся.
Читать полностью…Нагадваем вам пра наш стрым з Варшавы з «Маршу Свабоды» https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw
Читать полностью…Ужывую: «Марш Свабоды»
Глядзіце ТУТ - https://youtube.com/live/2Gv0AUBjfQw
Радыё Свабода вядзе трансьляцыю з Варшавы ў 5-ю гадавіну пачатку пратэстаў у Беларусі, дзе праходзіць акцыя «Марш Свабоды».
📱 Як наблізіць перамены ў Беларусі? Адказваюць топавыя ўдзельнікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
https://www.youtube.com/watch?v=MJ-g3a0_JZI
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у размове са Свабодай палітыкі і грамадзкія дзеячы тлумачаць, чаму 2020-ы не стаў паразай, якія інструмэнты сапраўды працуюць супраць рэжыму, і як выкарыстаць рэдкія моманты геапалітычнага акна магчымасьцяў.
🔸 Аляксандар Мілінкевіч: Не губляць духу. Не мачыць адзін аднаго. Быць прыязным, умець ствараць кааліцыі, бо ў адзінстве наша сіла. І рабіць малыя крокі.
🔸 Сяргей Чалы: «Трэба быць гатовым да расколу элітаў»
🔸 Зьміцер Шчыгельскі: «Абвясьціць мабілізацыю, працаваць па стварэньні беларускіх падразьдзяленьняў у эўрапейскіх краінах, асабліва з улікам уварваньня з Расеі».
🔸 Сьвятлана Ціханоўская: «Нашая задача паказаць Беларусь як самастойную дзяржаву, а не апэндыкс да Расеі»
🛰 Памёр Джым Ловэл, камандзір легендарнай місіі Apollo-13. Яму было 97
https://smarturl.click/oVw3j
У красавіку 1970 году падчас палёту да Месяца выбухнуў кіслародны бак. Разам з Джэкам Сўайгертам і Фрэдам Гайзам Ловэл трое з паловай содняў прабыў у цесных і халодных адсеках, эканомячы ваду, ежу і электраэнэргію. Экіпажу ўдалося хуткімі і творчымі рашэньнямі даць рады сытуацыі і вярнуцца на Зямлю.
🎞 Гэтая «пасьпяховая няўдача» ўвайшла ў гісторыю і легла ў аснову фільму Apollo-13, дзе Ловэла сыграў Том Гэнкс.
🗣 «Ёсьць людзі, якія адважваюцца, мараць і вядуць іншых туды, куды мы самі б не пайшлі. Ловэл быў менавіта такім чалавекам», — напісаў Гэнкс у памяць пра астранаўта.
🌓 Ловэл чатыры разы лётаў у космас, у тым ліку ў місіі Apollo-8 — першым у гісторыі аблёце Месяца з экіпажам.
🕯З экіпажу Apollo-13 цяпер не засталося нікога.
📱Лукашэнка паміж ЗША і Расіяй і пяць гадоў пасля 2020-га — вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам
https://www.youtube.com/watch?v=BWUtzIbjjRM
Аляксандр Лукашэнка даў інтэрвію журналісту амэрыканскага часопіса Time Сайману Шустэру, спрабуючы прадставіць сябе пасярэднікам паміж ЗША і Расеяй. Валер Карбалевіч аналізуе сэнсы гэтай размовы.
Ён таксама робіць высновы з нагоды пятых угодкаў падзей 2020-га — чаму рэвалюцыя, якая не перамагла, прывяла да рэакцыі і як гэта ўплывае на сёньняшнюю Беларусь.
📱 Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Варшаве і што казалі яго фанаты
9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне прайшоў маштабны канцэрт беларускага рэпера Макса Каржа, разьлічаны на 60 тысяч гледачоў. Рэпер зьвярнуўся да фанатаў. А што кажуць фанаты — у рэпартажы Свабоды.
https://www.youtube.com/watch?v=4CFlAH4IMS4
У Менску хлопчык выпаў з акна пятага паверху і загінуў
https://smarturl.click/zd4Bw
Яму быў 1 год і 9 месяцаў.
Маці прыйшла зь ім у госьці. На нейкі час ён застаўся адзін у пакоі, залез на падаконьне і адчыніў акно...
І хоць акно было з замком, той быў адамкнуты.
Таму самая важная парада — не пакідаць маленькіх дзетак без нагляду нават на хвіліну.
ℹ️ Сёлета было ўжо больш за дзесяць выпадкаў падзеньня дзяцей з вокнаў, пра якія паведамляў Сьледчы камітэт.
🗣Латушка пра акно магчымасьцяў для Беларусі: «Трэба моцна ўключыцца і націснуць»
https://smarturl.click/L3wjR
Падчас канфэрэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка даў інтэрвію Свабодзе. ❤️
У ім — пра новы шанец для Беларусі, цяжкае становішча Лукашэнкі, і пляны на шампанскае, падоранае ў 2020-м.
🇷🇺 Ад удару дронамі ў Саратаве загінуў чалавек
https://smarturl.click/e0Wl9
У ноч на 10 жніўня ўкраінскія бесьпілётнікі атакавалі Саратаў. Адзін зь іх упаў у двары жылога дома — загінуў мужчына, некалькі чалавек атрымалі раненьні. У частцы кватэр выбіла вокны, пашкоджаны аўтамабілі, паведаміў у «Тэлеграме» губэрнатар вобласьці.
Мясцовыя жыхары паведамляюць, што адзін з дронаў трапіў у нафтабазу, дзе ўспыхнуў пажар (на фота Reuters).
Губэрнатар Раман Бусаргін пацьвердзіў пашкоджаньні на адным з прамысловых прадпрыемстваў, але не ўдакладніў, якім менавіта.
Мінабороны Расеі заявіла, што ўсяго за ноч зьбілі 121 украінскі дрон над 13 рэгіёнамі Расеі, а таксама ў Крыме і над Азоўскім морам.
🇺🇦 Ва Ўкраіне заявілі, што Расея атакавала яе тэрыторыю ста дронамі Ад удару па станцыі Сінэльнікава спыняўся рух цягнікоў.
Паслухайце, што казалі наведвальнікі канцэрту Макса Каржа ў Варшаве, які прайшоў 9 жніўня ў гадавіну выбараў у Беларусі. Некаторыя зь іх прыехалі ня толькі зь Беларусі, але і зь іншых краінаў Эўропы.
Читать полностью…Канцэрт Макса Каржа пачаўся ў Варшаве, хоць і з моцнай затрымкай.
Читать полностью…Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 9 жніўня
У Варшаве прайшоў Марш Свабоды
Карагод і самалёцікі з пасланьнямі ўладам Беларусі. Акцыя беларусаў у Вільні. ФОТА
«Яшчэ не перамаглі, але і не прайгралі». Першы дзень канфэрэнцыі «Новая Беларусь» https://smarturl.click/WR8AO
Канцэрт Макса Каржа ў Варшаве
Паўмільёна рэпрэсаваныя, паўмільёна ў эміграцыі: уражальныя лічбы пра беларусаў пасьля 2020 году
Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»
«Падтрымка беларускага народа застаецца непахіснай», — сусьветныя лідэры, арганізацыі і ўрады з нагоды пяцігодзьдзя падзей у Беларусі
Што Лукашэнка хоча давесьці ЗША. Інтэрвію з элемэнтамі скандалу, — аналіз Валера Карбалевіча
Максім Знак стаў ляўрэатам прэміі Цэнтру Вацлава Гаўла
Дональд Трамп: сустрэча з прэзыдэнтам Расеі адбудзецца 15 жніўня на Алясцы
Паглядзіце, што адбываецца перад пачаткам канцэрту Макса Каржа ў Варшаве. На пляцоўцы адбываюцца затрыманьні фанатаў, якія пераскокваюць з трыбунаў на танцавальную пляцоўку.
Читать полностью…Прадстаўнікі Эўропы, Украіны і ЗША абмяркуюць пляны заканчэньня вайны
У Вялікабрытаніі пройдзе сустрэча дарадцаў па нацыянальнай бясьпецы з эўрапейскіх краін, Украіны і ЗША, паведаміў брытанскі ўрад пасьля тэлефоннай размовы ў суботу прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага і брытанскага прэм’ера Кіра Стармера. У сустрэчы, на якой будзе абмяркоўвацца плян заканчэньня вайны ва Ўкраіне, возьме ўдзел віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс.
У пятніцу было абвешчана аб падрыхтоўцы 15 жніўня сустрэчы на Алясцы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна, прысьвечанай пэрспэктывам заканчэньня вайны ва Ўкраіне. Згодна з уцечкамі, якія тычацца зьместу магчымага мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой, на якое можа пайсьці Расея і зь якім гатовы пагадзіцца ЗША, у праекце пагадненьня ёсьць пункты аб тэрытарыяльных саступках Украіны.
Зяленскі заявіў 9 жніўня, што Ўкраіна не будзе «дарыць сваю зямлю». https://smarturl.click/ggEYa
Ганна Вішняк, колішняя палітычная зьняволеная, перакананая, што пяць гадоў таму перамагла праўда. «Для мяне гэта вельмі блізка. Там шмат людзей сядзяць за кратамі», — сказала яна.
Ганна Вішняк — валянтэрка Telegram-канала «Водители 97%». Яе затрымалі 28 кастрычніка 2020 году за «арганізацыю пратэстаў». Ганну асудзілі на 2,5 года калёніі за «арганізацыю пратэстаў». Большую частку 2,5-гадовага тэрміну Ганна адбывала ў Гомельскай жаночай калёніі № 4. Палову часу яна правяла ў ШЫЗА і прэс-атрадзе. Мела 16 спагнаньняў. Ёй удалося пазьбегнуць дадатковага пакараньня па 411-м артыкуле. Ганна выйшла на волю, адседзеўшы поўны тэрмін у 2,5 года. Пазьней яна выехала за мяжу.
🇱🇹Літва: у Вільні адбылася акцыя беларусаў, прысьвечаная гадавіне выбараў 2020 года ў Беларусі і жорсткага разгону пратэстоўцаў 9 жніўня.
Удзельнікі сабраліся на Лукішскай плошчы і прайшлі маршам праз цэнтар горада да амбасады Беларусі ў Літве. Там яны закінулі папяровыя самалёты з пасланьнямі ўладам Беларусі.
Цалкам галерэю глядзіце пад спасылкай на Радыё Свабода.
Зяленскі пасьмяротна ўзнагародзіў беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву ордэнам «За мужнасьць»
https://smarturl.click/20pkA
Ордэн перадалі Крысьціне Шыянок, якая была кантактнай асобай на выпадак сьмерці Марыі Зайцавай.
24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава загінула 17 студзеня пад Пакроўскам ва Ўкраіне.
Марыя ўдзельнічала ў пратэстах 2020 году, 9 жніўня яе параніла шумавой гранатай у Менску каля стэлы. Тады ёй зрабілі некалькі апэрацый у Беларусі, а пасьля вывезьлі на лячэньне ў Чэхію.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны яна далучылася да абаронцаў Украіны.
На фота: Марыя Зайцава