radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У Літве перахапілі дрон зь беларускімі цыгарэтамі на 4 тысячы эўра

https://smarturl.click/vd8dg

У Салечніцкім раёне Літвы, што мяжуе зь Беларусьсю, 3 лістапада перахапілі дрон з кантрабанднымі цыгарэтамі.

Як паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы, да беспілётніка быў прымацаваны пакунак з 750 пачкамі беларускіх цыгарэтаў коштам каля 4 тысяч эўра.

Сёлета літоўскія памежнікі перахапілі ўжо 51 дрон зь Беларусі.

Літва закрыла для звычайных беларусаў усе пункты пераходу празь беларуска-літоўскую мяжу пасьля масавых залётаў шароў з кантрабандай.

Лукашэнка ў адказ абвінаваціў літоўцаў у тым, што «яны самі перакідваюць цыгарэты» з тэрыторыі Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жэнэве разглядаюць сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Даклад афіцыйнага Менску супярэчыць інфармацыі ААН

https://smarturl.click/mBqpn

На паседжаньні Рады правоў чалавека ААН у Жэнэве прадстаўнік ураду Беларусі Ігар Сякрэта заявіў, што краіна «стабільна ўваходзіць у лік краін зь вельмі высокім узроўнем чалавечага разьвіцьця» і што выбары-2025 былі «свабоднымі і дэмакратычнымі».

У афіцыйным дакладзе таксама сьцьвярджаецца, што беларусы маюць усе палітычныя правы, беспрацоўе найніжэйшае з 2012 году, а дзяржава выдаткоўвае мільярды на падтрымку сем’яў.

У ААН жа ёсьць зьвесткі пра іншыя аспэкты сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі:

• гвалт з боку супрацоўнікаў сілаў бясьпекі,
• сьмерці зьняволеных,
• шырокія парушэньні грамадзянскіх і палітычных правоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пачытаць пра падзеі ў Беларусі і сьвеце 2 лістапада

• «Сюррэалістычная атмасфэра, як у антыўтопіі». Як выглядае Нагорны Карабах праз два гады пасьля вайны

• У кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгоду колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі

• Пасольствы краінаў Эўразьвязу ў Беларусі заклікалі вызваліць несправядліва зьняволеных беларускіх журналістаў

• У Грузіі дэманстранта ўпершыню затрымалі за «перакрыцьцё дарогі» паводле крымінальнага артыкулу

• Ад расейскіх удараў па Ўкраіне загінулі 7 мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей

Трамп прыгразіў увесьці войскі ў Нігерыю, калі там ня спыняцца забойствы хрысьціянаў

• Над вайсковай базай NATO ў Бэльгіі двойчы заўважылі дроны

• У Вялікай Брытаніі нажавыя раненьні атрымалі 11 пасажыраў цягніка

«Вось яны, а вось мы». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра тое, калі гэта ўсё скончыцца

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Пасольствы краінаў Эўразьвязу ў Беларусі заклікалі вызваліць несправядліва зьняволеных беларускіх журналістаў

https://smarturl.click/vdOZG

Пасольствы Вялікай Брытаніі, Нямеччыны, Латвіі, Літвы, Польшчы, Швэцыі і прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі заклікалі ўлады вызваліць беларускіх журналістаў, якія застаюцца за кратамі.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве, апублікаванай дыпляматычнымі місіямі з нагоды Міжнароднага дня барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў, які адзначаецца 2 лістапада.

«Сёньня Міжнародны дзень барацьбы зь беспакаранасьцю за злачынствы супраць журналістаў. У Беларусі як мінімум 24 журналісты знаходзяцца ў несправядлівым зьняволеньні.

Многія іншыя жывуць у выгнаньні. Рэпрэсіі супраць журналістаў парушаюць міжнародныя абавязацельствы Беларусі. Мы заклікаем да іх вызваленьня», — гаворыцца ў заяве, апублікаванай на старонках пасольстваў у сацыяльных сетках.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇧 У Вялікай Брытаніі нажавыя раненьні атрымалі 11 пасажыраў цягніка

https://smarturl.click/lAnom

Дзевяць зь іх атрымалі цяжкія раненьні, а двое дагэтуль застаюцца ў стане, небясьпечным для жыцьця, перадае BBC.

Напад адбыўся суботнім вечарам у цягніку з Донкастэру ў Лёндан.

Паліцыя затрымала двух брытанцаў 32 і 35 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп прыгразіў увесьці войскі ў Нігерыю, калі там ня спыняцца забойствы хрысьціянаў

https://smarturl.click/p2Obj

«Калі ўрад Нігерыі будзе надалей дазваляць забойства хрысьціянаў, ЗША неадкладна спыняць усю дапамогу і падтрымку Нігерыі і могуць з высокай верагоднасьцю ўвайсьці ў гэтую зганьбаваную цяпер краіну са зброяй, каб цалкам зьнішчыць ісламскіх тэрарыстаў, якія ўчыняюць гэтыя жудасныя злачынствы», — напісаў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сваёй старонцы ў Truth Social.


«Калі мы нападзём, гэта будзе хутка, жорстка і з асалодай, гэтаксама, як бандыты-тэрарысты атакуюць нашых шаноўных хрысьціян!» — дадаў ён, параіўшы ўраду Нігерыі дзейнічаць хутка.


ℹ️ Паводле зьвестак Эўрапарлямэнту, з 2019 да 2023 году амаль 17 тысячаў хрысьціян былі наўмысна забітыя. Сёлета толькі за сем месяцаў загінулі больш за 7 тысяч хрысьціянаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У кастрычніку Літва зафіксавала рэкордную за апошнія паўгоду колькасьць спробаў нелегальнага пераходу мяжы зь Беларусі

https://smarturl.click/8p0Z8

🚧 У кастрычніку літоўскія памежнікі спынілі 275 спробаў незаконнага пераходу, вынікае з аналізу «Позірку».

📈 Амаль палова выпадкаў (116) прыпала на апошнія пяць дзён месяца — пасля таго як Літва закрыла мяжу з Беларусьсю.

📆 31 кастрычніка зафіксавалі рэкордныя за тры гады 63 спробы за суткі.

🇪🇺 Агулам краіны ЭЗ зафіксавалі ў кастрычніку 3271 спробу — крыху менш, чым у верасьні, але амаль на палову больш, чым летась (+42%) .

Ад пачатку 2025 году →
🇵🇱 Польшча — 28 435 (+0,6%)
🇱🇻 Латвія — 11 180 (+120%)
🇱🇹 Літва — 1 545 (+83,5%)

Усяго — 41 160 спробаў, што на 20,6% больш, чым такі ж пэрыяд летась.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: у Беларусі адзначаюць Дзяды
https://smarturl.click/3Qx8G
Дзяды — старадаўняя народна-рэлігійная традыцыя памінаньня продкаў. У гэты дзень наведваюць магілы продкаў і памінаюць іх за сямейным сталом.

Паводле каталіцкага календара 1 лістапада — Дзень усіх сьвятых, 2 лістапада — Дзень задушны. Праваслаўныя вернікі адзначаюць Зьмітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада.

У першай палове 1990-х у Беларусі Дзяды былі афіцыйным выходным днём і адзначаліся 2 лістапада.

Пра іншыя падзеі з датай 2 лістапада - у публікацыі Ужо сёньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце ролю Дзядоў у беларускай гісторыі і культуры? ТЭСТ

https://smarturl.click/v52y

Абрад памінаньня продкаў Дзяды — адзін з самых старых і вядомых беларускіх народных звычаяў.

Дзяды пакінулі значнае месца ў культуры і гісторыі Беларусі ХІХ і ХХ стагодзьдзяў.

Ці добра вы ведаеце сам звычай і традыцыі яго адзначэньня ў прыватнай і грамадзкай прасторы?

Праверце сябе!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія забараніла нерэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь

https://smarturl.click/ggAbR

Латвійскае агенцтва аўтамабільнага транспарту (ANTA) з 1 лістапада абмежавала перасячэньне мяжы Латвіі з Расеяй і Беларусьсю. Будзе абмежаваны рух нерэгулярных міжнародных аўтобусных рэйсаў, якія выконваюць пасажырскія перавозкі.

Згодна з рашэньнем, перавозчыкі ня змогуць перасякаць мяжу Латвіі праз пункты пропуску Грэбнева і Церахава (на мяжы з Расеяй), а таксама Патэрніекі (на мяжы зь Беларусьсю).

Захады будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка 2026 году. Абмежаваньні не закрануць рэгулярныя міжнародныя пасажырскія маршруты.

Цяпер з Латвіі выконваюцца тры рэгулярныя маршруты ў Беларусь і шэсьць - у Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Revolut пачаў блякаваць рахункі расейцам і беларусам з доўгатэрміновымі візамі Эўразьвязу

https://smarturl.click/B4mYl

Банк спасылаецца на апошні пакет санкцый ЭЗ за вайну ва Ўкраіне, згодна зь якім крэдытным арганізацыям забаронена надаваць паслугі грамадзянам Расеі і Беларусі, калі яны ня маюць дазволу на жыхарства ці пашпарта ад эўрапейскай дзяржавы.

Раней у Revolut маглі адкрываць рахункі грамадзяне Расеі і Беларусі, якія мелі эўрапейскі дазвол на жыхарства ці доўгатэрміновую нацыянальную візу катэгорыі D. У ноч на суботу карыстальнікі, якія адкрывалі рахункі зь візай катэгорыі D, атрымалі два лісты. У першым іх прасілі загрузіць у сыстэму копію дзейнага часовага ці сталага дазволу на жыхарства ў краіне ЭЗ ці ў Вялікай Брытаніі, ЗША, Аўстраліі, Швайцарыі або пацьвердзіць наяўнасьць эўрапейскага пашпарта. У другім лісьце гаварылася, што дамова з кліентам будзе скасаваная ў канцы году. Пры гэтым зьдзяйсьняць якія-небудзь апэрацыі немагчыма ўжо цяпер.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Арганізацыя для маладых кар’ерыстаў»: моладзевы партыйны рух «Іскра» пры «Белай Русі» выбраў старшыню

https://smarturl.click/ReVnD

Ім стаў 19-гадовы Яраслаў Давыдзенка, кіраўнік вайскова-патрыятычнага выхаваньня менскай школы № 91 імя Хасэ Марці.

Аб намеры стварыць моладзевы партыйны рух абвясьцілі 25 ліпеня 2025 на пасяджэньні Вышэйшага палітычнага савету партыі «Белая Русь». Палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў лічыць, што хаця і «ёсьць нейкія паралелі з БРСМ, але гэтыя арганізацыі будуць ісьці кожная сваім шляхам, паколькі задача БРСМ — прыцягваць як мага больш моладзі і прышчапляць ёй пэўную ідэалёгію, а „Іскра“ ствараецца для маладых карʼерыстаў, для тых, хто зьбіраецца рабіць палітычную карʼеру».

Сёньня ў менскім Доме моладзі праходзіць першае пасяджэньне руху.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што застанецца ад Каардынацыйнай рады?

https://smarturl.click/vdOov

Выхад са складу Каардынацыйнай рады васьмі дэлегатаў цягам кастрычніка — паказьнік працягу крызісу ў дэмакратычных сілах. Гэта нагода задумацца пра пэрспэктывы дэмакратыі ў будучыні, у новай свабоднай Беларусі, піша палітычны аглядальнік Свабоды Юры Дракахруст.

▪️Выглядае, што сапраўдная прычына выхаду са складу КР 8 чальцоў — дамінаваньне Паўла Латушкі і яго прыхільнікаў.
▪️Латушка палітычна перагуляў апанэнтаў у КР не ў апошнюю чаргу дзякуючы вопыту шматгадовага апаратчыка рэжыму Лукашэнкі.
▪️Каардынацыйная рада — «трэнажорная заля» дэмакратыі для будучай свабоднай Беларусі.
▪️Дэмарш дэлегатаў КР — дэманстрацыя таго, што парлямэнцкая форма кіраваньня не перадухіляе тэндэнцыяў да адзінаўладзьдзя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стан пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі» «стабільна цяжкі». СК распачаў крымінальную справу

https://smarturl.click/GgR8w

Сьледчыя канфіскавалі тэхнічную дакумэнтацыю, прызначылі экспэртызу, праводзяць допыты сьведкаў. Артыкул — парушэньне правілаў тэхнікі бясьпекі.

31 лістапада каля 13:00 на адкрытай пляцоўцы цэху мэмбраннага электролізу 4-га рудаўпраўленьня разарвалася пустая ёмістасьць з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла суседні рэзэрвуар «з аналягічнай хімічнай рошчынай», узьнік працёк кіслаты.

Чатыры работнікі — адна жанчына і трое мужчын — атрымалі хімічныя апёкі і траўмы. Дваім зрабілі апэрацыі ў Салігорску, потым усіх перавезьлі ў шпіталь хуткай дапамогі ў Менску. Тут дактары правялі кансыліюм.

Стан усіх чатырох пацыентаў расцэньваецца як стабільна цяжкі. У дваіх пацярпелых цяжкая інгаляцыйная траўма, ім праводзіцца ШВЛ, у дваіх – назіраецца нязначнае паляпшэньне, паведамляе Мінздароўя.

Фота: СК

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень народзінаў Яўгеніі Пфляўбаўм, 5 гадоў таму — разгон маршу ў Курапаты

https://smarturl.click/MGago

📅 1 лістапада

1755 — Лісабонскі землятрус забраў каля 60 000 жыцьцяў.
1800 — пабудавалі Белы дом.
1863 — створаны Часовы правінцыйны ўрад Літвы і Беларусі.
1923 — кіраўніцтва БНР пераехала ў Прагу.
1937 — у Курапатах НКВД расстраляў сьвятароў Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
1980 — у Горадні адкрыўся Тэатар лялек.
1987 — у Менску адбылася першая шырокая акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій.
1992 — у Менску адбыўся ўстаноўчы сойм Згуртаваньня беларускай шляхты.
1993 — уступіла ў сілу Маастрыхцкая дамова, якая паклала пачатак Эўразьвязу.
2020 — улады ўпершыню з 1988 году разагналі шэсьце на Дзяды.

🍃 Нарадзіліся: Дзьмітры Даўгяла, Іван Замоцін, Міхал Сапоцька, Глеб Бонч-Асмалоўскі, Уладзімер Крыловіч, Яўгенія Пфляўмбаўм, Янка Золак, Міхась Кавыль, Вячаслаў Адамчык.

🕯 У памяці: Мікалай Пржавальскі, Ян Матэйка, Міхаіл Ром, Эзра Паўнд, Пётра Сергіевіч, Віктар Какарэка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇸🇰 У Славаччыне 1 верасьня 2026 году адновіць працу беларуская амбасада

https://smarturl.click/e0k0k

Беларусь закрыла амбасаду ў Браціславе ўвосень 2023 году. Апошнім амбасадарам Беларусі ў Славаччыне быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020 году пасьля падтрымкі пратэстаў

Да нядаўняга часу Славаччына была пасьлядоўным крытыкам рэжыму ў Менску. Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала гэтую краіну, сустракалася з папярэдняй славацкай прэзыдэнткай Зузанай Чапутавай.

Аднак увосень 2023 году на парлямэнцкіх выбарах у Славаччыне перамагла левацэнтрысцкая партыя на чале з Робэртам Фіца, які вярнуў амбасадара ў Беларусь і некалькі разоў сустракаўся з Лукашэнкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня — дзень нараджэньня Якуба Коласа

https://smarturl.click/QbQ90

📅 3 лістапада
1957 — у Нью-Ёрку адкрыты сабор Кірылы Тураўскага Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
1961 — у Менску дэмантавалі помнік Сталіну, праз два дні пасьля таго, як ягонае цела вынесьлі з маўзалею ў Маскве.
1970 — Сальвадор Альендэ стаў прэзыдэнтам Чылі.
1972 — у Менску адкрыты помнік Якубу Коласу.
1992 — Біл Клінтан абраны прэзыдэнтам ЗША.
2009 — прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскую дамову аб рэформе Эўразьвязу.

🍃 Нарадзіліся: Вінчэнца Бэліні, Зыгмунт Глёгэр, Канстанцін Пушкарэвіч, Якуб Колас, Глеб Бонч-Асмалоўскі, Францішак Чарняўскі, Юліюш Бардах, Янка Юхнавец, Валдас Адамкус, Іван Ліштван.

🕯 У памяці: Максім Бурсевіч, Павал Валошын, Зьмітрок Бядуля, Анры Матыс, Андрэй Грабаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇪 У Грузіі дэманстранта ўпершыню затрымалі за «перакрыцьцё дарогі» паводле крымінальнага артыкулу

https://smarturl.click/mB4x5

Паводле паправак, прынятых кіроўнай партыяй «Грузінская мара» 16 кастрычніка, паўторнае «перакрыцьцё дарогі» цягам году пасьля адміністрацыйнага пакараньня цягне за сабой крымінальную адказнасьць.

Затрыманаму 31 кастрычніка дэманстранту Зурабу Мэнтэшашвілі пагражае да 1 году пазбаўленьня волі за «паўторнае перакрыцьцё дарогі» на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі.

З 27 да 31 кастрычніка затрымалі 29 удзельнікаў пратэстаў на праспэкце Руставэлі. Паводле МУС, яны «не падпарадкаваліся неаднаразовым патрабаваньням прадстаўнікоў патрульнай паліцыі» і, «нягледзячы на малую колькасьць, зноў перакрылі праспэкт Руставэлі, штучна ўскладніўшы рух транспарту».

2 лістапада — 340-ы дзень бесьперапынных пратэстаў, якія пачаліся 28 лістапада 2024 году — пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі краіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сюррэалістычная атмасфэра, як у антыўтопіі». Як выглядае Нагорны Карабах праз два гады пасьля вайны

https://smarturl.click/VRMWb

Праз два гады пасьля таго, як Азэрбайджан канчаткова ўзяў пад кантроль Нагорны Карабах, зь якога ўцякло больш за 100 тысячаў этнічных армянаў, рэгіён ператварыўся ў вялізную будаўнічую пляцоўку.

У рэгіёне ўжо адкрылі тры аэрапорты, якія практычна не запатрабаваныя.

І будуюць узорныя паселішчы ў і «дубайскім» стылі.

Але ў будынкі, як з карцінкі, нават бясплатна не сьпяшаюцца перасяляцца колішнія жыхары гэтых тэрыторый. Чаму так? Адказ у вялікім матэрыяле Радыё Свабода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Над вайсковай базай NATO ў Бэльгіі двойчы заўважылі дроны

https://smarturl.click/e0a8D

Над авіябазай NATO Кляйнэ-Брогель на паўночным усходзе Бэльгіі двойчы заўважылі невядомыя бесьпілётнікі. Дроны зафіксавалі ўначы на 1 і 2 лістапада. Паводле СМІ, на ёй захоўваецца ядзерная зброя NATO, перадае DW.

А ў аэрапорце Антвэрпэна была рызыка сутыкненьня дрона з самалётам. Дрон завіс над аэрапортам Антвэрпэну каля 19-й гадзіны 1 лістапада.

Кляйнэ-Брогель — важная вайскова-паветраная база бэльгійскага войска. Там захоўваецца амэрыканская ядзерная зброя. А з 2027 году тут будуць базавацца новыя зьнішчальнікі F-35, піша бэльгійскае інфармагенцтва Belga.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вось яны, а вось мы». Ліст Сяргея Дубаўца да менскага сябра пра тое, калі гэта ўсё скончыцца

https://smarturl.click/w42Wb

Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.

«Вось, дарэчы, адкуль мог узяцца гэты „экстрэмізм“ — як вобраз завышаных чаканьняў, здольнасьцяў, эмпатыі і веры ў сваю нацыю. Самі ўладныя вераць толькі ў Расею».


«„Больш ніякіх установаў культуры, усе грошы на кароўнікі!“, „На чорта нам Балёнскі працэс, на чорта магістратура!“ Так памерлае сяло на найвышэйшым узроўні „рашае вапросы“ ў краіне, дзе жывуць нармальныя беларускія людзі».


«Вядома, тут ёсьць шмат прычын: Расея, агентура, пасіўнасьць людзей, рэпрэсіі... Але я згадваю 1980-я гады, калі ў беларускіх асяродках пра гэта не гаварылі, бо і так усё ясна. Гаварылі пра сваё. Як там у Бахарэвіча: „Вось яны, а вось мы“. Вось часопіс „Политический собеседник“, а вось газэта „Свабода“. Яны і мы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Ад расейскіх удараў па Ўкраіне загінулі 7 мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей

https://smarturl.click/DY0Az

Расейскія войскі ў ноч на 2 лістапада ўчынілі масіраваную атаку на грамадзянскую інфраструктуру Ўкраіны дронамі і дзьвюма балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М».

Пад ударамі апынуліся Адэская, Запароская, Днепрапятроўская вобласьці і Хэрсон.

У Самараўскім раёне Днепрапятроўскай вобласьці загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку два хлопчыкі 11 і 14 гадоў.

У Адэскай вобласьці загінулі два чалавекі. У Запароскай вобласьці — адзін.

Пашкоджаныя дамы, транспарт, інфраструктура.

У памежных раёнах Сумшчыны дрон атакаваў мікрааўтобус. Балазе, там быў толькі кіроўца, і ён пасьпеў уратавацца. Маршрутка згарэла.

🇷🇺 Расейскія ж улады паведамілі пра атаку ўкраінскіх дронаў на порт Туапсэ ў Краснадарскім краі. Пашкоджаны танкер і нафтавы тэрмінал. Таксама пашкоджаньні былі зафіксаваныя ў Растоўскай і Ліпецкай абласьцях Расеі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ChatGPT больш ня будзе даваць мэдычных, юрыдычных і фінансавых парадаў

https://smarturl.click/p2Oxj
Кампанія OpenAI абнавіла ўмовы выкарыстаньня ChatGPT, афіцыйна забараніўшы чат-боту даваць карыстальнікам кансультацыі ў гэтых пытаньнях.

Цяпер у адказ на такія запыты альгарытм падае толькі даведачную інфармацыю з інтэрнэту і рэкамэндуе зьвяртацца да ліцэнзаваных адмыслоўцаў. Акрамя таго, чат-бот больш не аналізуе мэдычныя здымкі і фота цела.

«Цяпер я тлумачу мэханізм і тып лячэньня, але не называю прэпараты і дозы», — растлумачыў сэрвіс. Ён удакладніў, што па гэтыя пытаньні будзе нязьменна накіроўваць да доктара.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што пачытаць пра падзеі ў Беларусі і вакол яе 1 лістапада

▪️Пасьля выбуху на «Беларуськаліі» Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу. Стан пацярпелых «стабільна цяжкі»

▪️Надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю адкрыюць праз 5 гадоў пасьля перапахаваньня

▪️Чаму Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак

▪️Revolut пачаў блякаваць рахункі расейцам і беларусам з доўгатэрміновымі візамі Эўразьвязу

▪️«Арганізацыя для маладых кар’ерыстаў»: моладзевы партыйны рух пры «Белай Русі» абраў старшыню

▪️Пасьля заявы Лукашэнкі Пратасевіча ўнесьлі ў базу ўкраінскага «Міратворца»

▪️Латвія забараніла нерэгулярныя пасажырскія перавозкі ў Беларусь

▪️Балёны разладу. Як Лукашэнка пасварыўся з усімі адразу

▪️Што застанецца ад Каардынацыйнай рады?

▪️Як беларусы ў вымушанай эміграцыі даглядаюць магілы чужых людзей і навошта

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля заявы Лукашэнкі Пратасевіча ўнесьлі ў базу ўкраінскага «Міратворца»
https://smarturl.click/JnEm7

У картцы Рамана Пратасевіча на ўкраінскім сайце «Міратворац» разьмясьцілі спасылку на матэрыял, дзе цытуюцца словы Аляксандра Лукашэнкі, які сьцьвярджае, што Пратасевіч зьяўляецца беларускім выведнікам.

«Цэнтар „Міратворац“ просіць праваахоўныя органы разглядаць дадзеную публікацыю на сайце як заяву аб зьдзяйсьненьні гэтым грамадзянінам усьвядомленых дзеяньняў супраць нацыянальнай бясьпекі Украіны, міру, бясьпекі чалавецтва і міжнароднага правапарадку, а таксама іншых правапарушэньняў», — гаворыцца на сайце «Міратворца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Балёны разладу. Як Лукашэнка пасварыўся з усімі адразу

Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі з ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з зондамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір празь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба лукашэнкаўскага рэжыму яе ўжыць дала збой, піша палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/y6vDv

▪️Звычайна скандальнымі заявамі Лукашэнка маскуе нэрвовы зрыў. Здаецца, нешта падобнае адбылося і цяпер.
▪️Скандальныя заявы Лукашэнкі 31 кастрычніка сталі рэакцыяй на крызіс перамоўнага працэсу з ЗША. Прычым здарыўся ён нібы на роўным месцы, праз балёны на беларуска-літоўскай мяжы.
▪️У Менску разьлічвалі, што ЗША будуць ціснуць на краіны ЭЗ, каб прымусіць іх далучыцца да беларуска-амэрыканскай угоды. Аднак атрымалася наадварот.
▪️Складваецца ўражаньне, што гісторыю Пратасевіча — супрацоўніка беларускай выведкі Лукашэнка прыдумаў на хаду. Дзеля штучнай сэнсацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак. Хакерам спрыяюць састарэлыя ІТ-сыстэмы і дэфіцыт спэцыялістаў кібэрбясьпекі

https://smarturl.click/ReV69

Беларусь — самая папулярная мішэнь для кібэратак у СНД пасьля Расеі. Аб гэтым піша kv.by са спасылкай на дасьледаваньне кампаніі Positive Technoligies.

За апошні час на беларускія арганізацыі прыпала 9% усіх пасьпяховых кібэратак у рэгіёне. На думку экспэртаў, рост можа быць зьвязаны з павышаным зацікаўленьнем арганізацыямі, якія працуюць з Расеяй.

Самая высокая доля атак у Беларусі — на дзяржаўныя ўстановы (18%), прамысловасьць (14%) і фінансавую галіну (11%). 62% пасьпяховых кібэратак на беларускія арганізацыі завяршаліся выцекам канфідэнцыйнай інфармацыі, якая потым прадаецца ў даркнэце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Надмагільны помнік Зьмітраку Бядулю адкрыюць аж праз 5 гадоў пасьля перапахаваньня

https://smarturl.click/9oQVO

У панядзелак, 3 лістапада, на Ўсходнік могілках у Менску адкрыюць помнік знакамітаму беларускаму пісьменьніку Зьмітраку Бядулю.

Падзея прымеркаваная да дня памяці клясыка: ён памёр 3 лістапада 1941 году ў эвакуацыі каля Ўральску ў Казахстане, дзе яго і пахавалі на гарадзкіх могілках.

Сын пісьменьніка Яфім Плаўнік расказаў, што было шэсьць спробаў перавезьці прах бацькі на радзіму ў Беларусь, і толькі на сёмы раз гэта ўдалося. У лютым 2020 году парэшткі Бядулі эксгумавалі і даставілі самалётам з Казахстану ў Беларусь. Прах пісьменьніка перапахавалі на Ўсходніх могілках у Менску 3 лістапада 2020 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Было вельмі цяжка на душы, што я тут, а магілы родных далёка». Як беларусы ў вымушанай эміграцыі даглядаюць магілы чужых людзей і навошта

https://smarturl.click/7vAmD

Тысячы беларусаў раскіданыя па сьвеце пасьля падзеяў 2020 году. Празь небясьпеку перасьледу яны ня могуць на Дзяды наведаць магілы продкаў.

Свабода паслухала некалькі гісторыяў, а таксама парады сьвятара — як ушанаваць памяць памерлых.

«Так, мы ня можам пайсьці на могілкі сваіх блізкіх, продкаў у Беларусі. Але ў тых краінах, у якіх мы знаходзімся, заўсёды можам знайсьці на могілках сярод мясцовых людзей і пахаваньні слынных беларусаў. Ужо становіцца традыцыяй, што беларусы за мяжой наведваюць могілкі славутых землякоў, герояў Беларусі — ці то ў Вільні, ці то ў Варшаве», — кажа сьвятар.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для барацьбы з «кантрабанднымі» балёнамі Літва паставіць на мяжу валянтэраў-стральцоў

https://smarturl.click/6Wma5

Цывільныя сябры Літоўскага зьвязу стральцоў далучацца да мабільных групаў, якія будуць змагацца з мэтэазондамі, якія запускаюць з тэрыторыі Беларусі, паведаміў дарадца прэм’ер-міністра Літвы Ігнас-Альгірдас Дабравольскас.

Зьвяз стральцоў — непалітычная грамадзкая ваенізаваная арганізацыя пад кіраўніцтвам ураду Літвы. У ім больш за 16 тысяч чалавек.

На ўзбраеньні ў стральцоў аўтаматычныя і снайпэрскія вінтоўкі рознай мадыфікацыі, пісталеты і кулямёты.

Крыніца — Delfi.

Читать полностью…
Subscribe to a channel