radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14478

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

24 сваякі Ўладзіміра Пуціна займаюць пасады, зьвязаныя з дзяржавай або буйным дзяржаўным бізнэсам

Пра гэта піша выданьне «Проект».

Найбольш высокія пасады займаюць прадстаўнікі роду стрыечнага брата прэзыдэнта Яўгена Пуціна:

• Анна Цывілёва — намесьніца міністра абароны,
• Сяргей Цывілёў — міністар энэргетыкі,
• Міхаіл Пуцін — намесьнік старшыні праўленьня «Газпрама».

Іншая галіна сям’і кантралюе «РусГідра».

Даход ад дзяржструктур атрымліваюць таксама ўсе чатыры вядомыя жанчыны Пуціна — Людміла Ачарэтная, Аліна Кабаева, Сьвятлана Крываногіх і Аліса Харчава, а таксама дзьве ягоноыя дочкі — Марыя Варанцова і Кацярына Ціханава.

Паводле «Проекта», гэта рэкорд для расейскіх кіраўнікоў за апошняе стагодзьдзе. У Барыса Ельцына, якога крытыкавалі за кумаўство, на дзяржаўных пасадах было ня больш за пяць родзічаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 лістапада

• «Мы ж рэсурс, які трэба прадаць». Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым

Амэрыканскі бок трымае слова, аслабляючы санкцыі адносна «Белавія», — амэрыканіст Пянькоўскі

На «Нафтане» быў пажар, яго тушылі 17 адзінак тэхнікі

• Калі ў Беларусі паспрабуюць пабудаваць завод для вырабу «шахедаў», Украіна глядзець на гэта проста так ня будзе, — украінскі экспэрт

• Пуцін заснаваў Дзень моваў народаў Расеі. Экспэрты кажуць пра палітыку лінгвацыду ў РФ

• МЗС Беларусі адхіліў зварот ураду Літвы аб пропуску грузавікоў, заблякаваных на беларускай тэрыторыі

Чарга на выезд у Польшчу расьце далей, цяпер у ёй каля 3000 легкавікоў і 155 аўтобусаў

• Урад Беларусі заплянаваў на 2026 год больш штрафаў і канфіскацыяў маёмасьці

• Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з кіраўнікамі ўраду і парлямэнту Аўстраліі

• На Саакашвілі і лідэраў апазыцыі ў Грузіі завялі новую крымінальную справу

Ці вырастуць зноў ядзерныя грыбы? Да чаго можа прывесьці пагроза Трампа аднавіць ядзерныя выпрабаваньні

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🦬 З вобразам зубра ў Беларусі цяпер будзе асацыявацца і алькаголь

https://smarturl.click/MG5a3

Савет міністраў пастанавіў наносіць выяву зубра на ўсе пляшкі з алькагольнымі напоямі.

Побач з выявай будуць яшчэ два радкі тэхнічнага коду — нумар ліцэнзіі, зьмена і дата вытворчасьці.

Апроч таго, на ўсёй алькагольнай прадукцыі будуць розныя акцызныя маркі, па якіх можна вызначыць:

• ці яна імпартаваная,
• ці вырабленая або разьлітая ў Беларусі,
• ці арыштаваная або канфіскаваная.

🍾 Усяго — 15 варыянтаў марак для розных па паходжаньні, аб’ёме і тыпе напояў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднаго з чатырох пацярпелых ад выбуху на «Беларуськаліі» перавялі на амбуляторнае лекаваньне

https://smarturl.click/L36zd

Але два пацярпелыя па-ранейшаму знаходзяцца на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.

Лекары адзначылі станоўчую дынаміку стану пацярпелай жанчыны, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

31 кастрычніка «Беларуськаліі» разарвалася ёмістасьць з-пад салянай кіслаты. Ударная хваля пашкодзіла таксама суседні рэзэрвуар з салянай кіслатой, частка якой выцекла вонкі.

Ад хімічных апёкаў і траўмаў пацярпелі чацьвёра работнікаў — адна жанчына і трое мужчын.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 15 чалавек

https://smarturl.click/oVqXO

Сярод іх — адвакатка Сьцяпана Латыпава Кацярына Жаўтанога. Яна адбывае пакараньне.

Анастасія Грыцкевіч, 31 год, ч.1–2 арт. 361-4
Вадзім Дзярюгін, 45 гадоў, ч.1–2 арт. 361-4
Кацярына Жаўтанога, 43 гады, ч.1 арт. 130
Кацярына Зайцава, 23 гады, ч.1 арт. 361-4
Дзмітрый Карповіч, 24 гады, ч.1–2 арт. 361-4
Андрэй Крывашэй, 32 гады, ч.1–2 арт. 361-4
Максім Ланскіх, 34 гады, ч.1 арт. 130
Тацяна Лукʼянцава, 39 гадоў, ч.1 арт. 342; ч.1–2 арт. 361-4
Анастасія Нікалаева, 25 гадоў, ч.1–2 арт. 361-4
Аляксей Перавалаў, 22 гады, ч.1 арт. 361-4
Аляксей Прохарчык, 37 гадоў, ч.1–2 арт. 361-4
Дарʼя Пучыла, 27 гадоў, ч.1–2 арт. 361-4
Алена Суляк, 31 год, ч.1 арт. 361-4
Юлія Фэнэр, 52 гады, ч.1 арт. 342; ч.1–2 арт. 361-4
Павел Чырын, 30 гадоў, ч.1–2 арт. 361-4

ℹ️ 130 — распальваньне варожасьці.
342 — удзел у беспарадках.
361-4 — садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці.

Усяго ў сьпісе цяпер 5957 чалавек, піша «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На тле вайны ва Ўкраіне неяк нам радавацца...». Лукашэнка адкрыў мост і заклікаў украінцаў ехаць у Беларусь

https://smarturl.click/VR1a0

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што абноўлены мост цераз Прыпяць пабудавалі для беларусаў і ўкраінцаў, і заклікаў грамадзян Украіны прыяжджаць у Беларусь.

«Мы адкрытыя. Калі ласка, прыяжджайце, украінцы. Мы з задаволеньнем вас прымем. Вашым сем’ям, вашым дзеткам забясьпечым такое жыцьцё, як беларусам у пляне адукацыі, аховы здароўя», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.


«Для нас украінцы — гэта добра. Гэта вельмі працавітыя людзі, якія разумеюць нас і размаўляюць з намі на адной мове. Тым ня менш, бяда прыйшла ў дом нашага суседа. Мяркую, што ўстаканімся мы з гэтай праблемай», — заявіў ён.


• На сярэдзіну 2024 году ў Беларусі за кратамі паводле крымінальных артыкулаў былі сама меней 15 украінцаў.

• Фігурантамі спраў за «агентурную дзейнасьць» і «шпіянаж» сталі ня менш за 8 украінцаў.

• Некалькіх ураджэнцаў Украіны Беларусь абвясьціла ў вышук.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МЗС Беларусі адхіліў зварот ураду Літвы аб пропуску грузавікоў, заблякаваных на беларускай тэрыторыі

https://smarturl.click/DYkj3

Міністэрства замежных справаў Беларусі заклікае Літву скасаваць рашэньне аб закрыцьці мяжы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара МЗС Руслана Варанкова. Паводле яго, «аб прыняцьці якіх-небудзь паасобных захадаў ня можа быць і гаворкі».

Ён адзначыў, што Беларусь не нясе адказнасьці нэгатыўныя наступствы рашэньня Літвы, «якія аказаліся шматграннымі — ад праблем з грузавым транспартам да істотнай шкоды, нанесенай ня толькі беларускім грамадзянам і бізнэсу, самому літоўскаму боку, але і грамадзянам трэціх краін, уключаючы дзяржавы ЭЗ».

Літоўская нацыянальная асацыяцыя аўтамабільных перавозьнікаў LINAVA раней заявіла, што тысячы грузавікоў і паўпрычэпаў зь Літвы ўсё яшчэ затрымліваюцца ў Беларусі.

Пасьля наплыву кантрабандных паветраных балёнаў у кастрычніку Кабінэт міністраў Літвы вырашыў закрыць мяжу зь Беларусьсю да 30 лістапада.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇺 Ціханоўская ўпершыню сустрэлася з кіраўнікамі ўраду і парлямэнту Аўстраліі

https://smarturl.click/4OyDG

6 лістапада Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Аўстраліі Энтані Альбанэзэ ў ягонай канцылярыі ў Канбэры. Гэта першы выпадак, калі аўстралійскі прэм’ер прымае беларускага палітыка на такім узроўні.

Прэм’ер Аўстраліі выказаў поўную падтрымку беларускім дэмакратычным сілам і беларускаму народу.

Затым Ціханоўская сустрэлася з старшынём Палаты прадстаўнікоў Аўстраліі Мілтанам Дыкам. Перамовы адбыліся ў будынку парлямэнту ў Канбэры.

Асноўнай тэмай сустрэчы стала прапанова Ціханоўскай аб стварэньні ў аўстралійскім парлямэнце адмысловай групы «За дэмакратычную Беларусь». Мілтан Дык выказаў падтрымку гэтай ініцыятыве.

Падобныя групы ўжо дзейнічаюць у 23 краінах.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Армэнія дазволіла выезд беларусцы, унесенай у міжнародны вышук з палітычных прычын

https://smarturl.click/9o7Az

У 2020 годзе Натальля (імя зьменена дзеля бясьпекі) удзельнічала ў мірных пратэстах і ўваходзіла ў кіраўніцтва чату, дзе беларусы абмяркоўвалі сытуацыю ў краіне. Яе затрымлівалі паводле палітычных артыкулаў, пасьля допыту яна была вымушана пакінуць Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі ў Беларусі паспрабуюць пабудаваць завод для вырабу «шахедаў», Украіна глядзець на гэта проста так ня будзе, — украінскі экспэрт

https://smarturl.click/Rek1x

Украінскі экспэрт Ігар Семівалос, дырэктар Цэнтру блізкаўсходніх дасьледаваньняў, аналізуе матывы шматлікіх беларуска-іранскіх афіцыйных сустрэчаў і прагназуе рэакцыю Кіева, калі вырабленыя ў Беларусі «шахеды» паляцяць у бок Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧑🏼‍🚒 Пажар на «Нафтане» патушылі

Разам з тэхнічным пэрсаналам аб’екту ратаўнікі наладзілі падачу ў зону аварыі інэртных газаў для нэўтралізацыі гаручых рэчываў і матэрыялаў.

Цяпер у МНС паведамілі, што пажар удалося патушыць цалкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўная кампанія знайшла альтэрнатыву аўтамабільным грузаперавозкам у Літву

https://smarturl.click/Jnkgq

Альтэрнатыўны маршрут у Літву пралягае праз чыгунку з Маладэчна, паведамляе прадпрыемства «Белмытсэрвіс». Чыгуначныя зносіны паміж Літвой і Беларусьсю не закрытыя, таму прапануецца чыгуначны маршрут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На «Нафтане» загарэлася дызэльнае паліва

Як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сытуацыяў, у ААТ «Нафтан» у Наваполацку на вышыні 20 м загарэлася дызэльнае паліва тэхналягічнай прылады.

Пажар зьлякалізавалі. На месцы здарэньня працуюць 17 адзінак тэхнікі і больш за 70 чалавек асабовага складу МНС.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, пацярпелых няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці вырастуць зноў ядзерныя грыбы? Да чаго можа прывесьці пагроза Трампа аднавіць ядзерныя выпрабаваньні

https://smarturl.click/MG5Xx

ЗША абвінавачваюць Расею і Кітай у сакрэтных ядзерных выпрабаваньнях.

Прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў, што калі яны выпрабоўваюць, то і Амэрыка мусіць. Яго падтрымалі «ястрабы» ва ўрадзе.

У Маскве гэтай заяве абурыліся, але сам Пуцін ужо загадаў рыхтавацца да магчымых выпрабаваньняў.

Апошнія сапраўдныя выпрабаваньні зь ядзернымі выбухамі адбыліся ў ЗША і Расеі калі 30 гадоў таму. Пасьля гэтага былі толькі тэсты без дэтанацыі.

Экспэрты папярэджваюць, што калі хоць адна краіна парушыць забарону, астатнія пойдуць тым жа шляхам — і сьвет зноў увайдзе ў небясьпечную ядзерную гонку.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за чвэрць цыгарэт у Літве — кантрабандныя. Зь іх каля 75% — беларускія

https://smarturl.click/e0kX1

Дасьледчая кампанія Nielsen апублікавала вынікі свайго аналізу нелегальнага тытунёвага рынку ў Літве.

Аб’ём нелегальнага рынку цыгарэт у Літве ў другім квартале дасягнуў 26,7%, піша Delfi са спасылкай на дасьледаваньне.

Для параўнаньня: доля нелегальнага рынку цыгарэт у Латвіі складае 18,6%, у Эстоніі — 17,3%, а ў Польшчы — толькі 6,7%.

73,5% неабкладаных падаткам цыгарэт, якія паступаюць у Літву, вырабляюцца ў Беларусі, яшчэ 11,3% прыбывае з Польшчы.

Паводле ацэнак, Літва штогод страчвае больш за 70 млн эўра нявыплачанага акцызнага падатку з-за нелегальных цыгарэт.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📈 З Новага году на 18% павялічыцца мінімальны заробак

https://smarturl.click/WRGk9

З 1 студзеня 2026 году ён складзе 858 рублёў.

Мінімальны заробак у Беларусі павінен быць ня меншым за 30% ад прагнознага сярэдняга заробку. Плаціць менш за яго працадаўца ня мае права.

Павышэньне адбываецца штогод.
За апошнія пяць гадоў найбольшае — у 2023-м (+21%), найменшае — у 2021-м (+6,7%).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🕯 Памёр знаны беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш

5 лістапада на 86‑м годзе жыцьця памёр беларускі фотажурналіст Яўген Коктыш. Пра гэта паведамілі ягоныя родныя на старонцы ў Facebook.

«Неймаверна добры, сьветлы, сумленны, шчыры Чалавек. Вельмі клапатлівы, жыцьцярадасны, адкрыты, ён з усімі знаходзіў агульную мову. Бясконца адданы сваёй прафэсіі, не шкадаваў на яе ні часу, ні сілаў», — напісалі ў «Фэйсбуку» родныя фотажурналіста.


Дзякуючы Яўгену Коктышу творчы шлях дзясяткаў літаратараў, мастакоў, скульптараў, тэатральных дзеячоў навечна зафіксаваны ў гісторыі. Сярод іх — Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч, Уладзімер Мулявін, Стэфанія Станюта, Георгі Паплаўскі, Міхаіл Савіцкі, Леанід Шчамялёў, Гаўрыла Вашчанка, Яўген Кулік і іншыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 У Расеі ўпершыню ўсчалі справу за пошук «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

https://smarturl.click/9mAzQ

Пра крамольны пошукавы запыт аднаго з карыстальнікаў у ФСБ паведаміў апэратар сувязі.

У Сьвярдлоўскай вобласьці дайшла да суду справа супраць жыхара Каменск-Уральскага, які, паводле ФСБ, шукаў у інтэрнэце зьвесткі пра полк «Азоў» і «Рускі добраахвотніцкі корпус», паведаміў екацярынбурскі тэлеграм-канал It's My City.

Адвакат заявіў, што мужчына толькі толькі праглядзеў інфармацыю і палічыў яе непрымальнай, а ў матэрыялах справы — толькі дзьве «карцінкі» і допыт абвінавачанага.

Суд адправіў справу на дапрацоўку.

Закон, які прадугледжвае штраф за «пошук экстрэмісцкіх матэрыялаў», дзейнічае ў Расеі з 1 верасьня. Гэта першая вядомая справа паводле новай нормы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💵 Беларусы працягваюць здаваць валюты больш, чым купляюць

https://smarturl.click/JnkEx

🍁 У кастрычніку людзі прадалі амаль на 160 мільёнаў даляраў больш, чым набылі, паведаміў Нацыянальны банк.

👤З пачатку году розьніца паміж продажам і набыцьцём склала ўжо бяз малага 1,4 мільярда даляраў.

🏢 Зь юрыдычнымі асобамі сытуацыя адваротная — кампаніі купляюць болей, чым прадаюць: у кастрычніку на 258 мільёнаў, а з пачатку году — на 2 мільярды даляраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы ж рэсурс, які трэба прадаць». Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым

📱 https://youtu.be/c7_FQdq6lzo

Вялікае інтэрвію з Паўлам Вінаградавым — грамадзкім актывістам і былым палітвязьнем, які атрымаў пяць гадоў зьняволеньня за допіс у Facebook з крытыкай Аляксандра Лукашэнкі, Франака Вячоркі, Паўла Латушкі і Дзяніса Дудзінскага.

У размове са Свабодай Павал Вінаградаў распавядае, як у ягонай справе Лукашэнку зрабілі «пацярпелым», тлумачыць, як адміністрацыя турмы выкарыстоўвае «нізкі статус» для прыніжэньня і кантролю над палітвязьнямі, і чаму ён сьвядома застаўся ў Беларусі, хоць меў магчымасьць зьехаць.

Павал падрабязна апісвае ўмовы ў Горадзенскай турме, расказвае, як падхапіў тубэркулёз, а таксама дзеліцца думкамі пра стан беларускай эміграцыі, пра тое, чаму палітвязьні могуць выйсьці на волю раней за тэрмін і чаму галоўнае пытаньне для Беларусі — не «ці зьменіцца ўлада», а «калі яна зьменіцца».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У вёсках на Гомельшчыне зносяць старыя хаты, а на іх месцы садзяць дрэвы

https://smarturl.click/lAqwg

Пра новую практыку распавялі ў вёсцы Асарэвічы Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці, дзе сёлета адкрылі новую памежную заставу. Там на месцы зьнесенага прыватнага дома пасадзілі дрэвы.

Для мясцовых уладаў знос «лядашчага і пустога жыльля» застаецца важным кірункам дзейнасьці, паведаміў «Маяк Палесся».

З 2008 году ў сельсавеце зьнесьлі 265 хатаў.

Цяпер у ім 738 жыхароў — на 41% менш, чым было ў 2009-м.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇪 На Саакашвілі і лідэраў апазыцыі ў Грузіі завялі новую крымінальную справу

https://smarturl.click/9o7Z7

У чым іх абвінавачваюць цяперашнія ўлады →
• сабатаж,
• садзейнічаньне варожай дзейнасьці замежнай дзяржавы,
• фінансаваньне дзеяньняў супраць канстытуцыйнага ладу і нацыянальнай бясьпекі,
• заклікі да гвалтоўнай зьмены ўлады,
• дапамога Захаду ва ўвядзеньні санкцыяў супраць мясцовых чыноўнікаў і бізнэсмэнаў,
• перадача інфармацыі пра гандаль нафтапрадуктамі і ваенны сэктар Грузіі.

Каго абвінавачваюць →
1️⃣ Георгі Вашадзэ — лідэр партыі «Стратэгія Агмашанэбелі».

2️⃣ Ніка Гварамія — былы міністар юстыцыі і адукацыі (за кратамі).

3️⃣ Бадры Джапарыдзэ — сустаршыня партыі «Лела».

4️⃣ Зураб Джапарыдзэ — лідэр партыі «Гірчы — больш свабоды».

5️⃣ Ніка Мелія — старшыня партыі «Адзіны нацыянальны рух» (за кратамі).

6️⃣ Міхэіл Саакашвілі — былы прэзыдэнт Грузіі (за кратамі).

7️⃣ Мамука Хазарадзэ — лідэр партыі «Лела».

8️⃣ Эленэ Хаштарыя — кіраўніца руху «Дроа».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі заплянаваў на 2026 год больш штрафаў і канфіскацыяў маёмасьці

https://smarturl.click/3Q7vB

Паступленьняў ад канфіскацыі маёмасьці ўлады Беларусі плянуюць налета спагнаць у чатыры разы болей, чым сёлета.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін заснаваў Дзень моваў народаў Расеі. Экспэрты кажуць пра палітыку лінгвацыду ў РФ

https://smarturl.click/QbwZJ

Тым часам, паводле апошніх перапісаў насельніцтва, амаль усе мовы народаў Расеі масава страчваюць носьбітаў, нават калі адпаведныя этнічныя групы колькасна растуць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У МУС заявілі, што сёлета зь Беларусі дэпартавалі ўжо 3,6 тысячы іншаземцаў

https://smarturl.click/OLg1z

Паводле статыстыкі МУС, за дзевяць месяцаў сёлета ўжо больш за 3,6 тыс. іншаземцаў былі дэпартаваныя зь Беларусі. У гэтай лічбе 1,3 тыс. мігрантаў, якія парушылі памежны рэжым.

Кіраўнік МУС Беларусі Іван Кубракоў падкрэсьліў, што іншаземцы прыходзяць у аддзелы грамадзянства і міграцыі, дзе зь імі праводзяць прафіляктычную работу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белстат зафіксаваў пагаршэньне вынікаў працы ў апрацоўчай прамысловасьці

https://smarturl.click/dwLWJ

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў вынікі працы эканомікі Беларусі за тры кварталы 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚗🚙🛻 Чарга на выезд у Польшчу расьце далей, цяпер у ёй каля 3000 легкавікоў і 155 аўтобусаў

https://smarturl.click/13B96

Вядома, што машыны стаяць у чарзе больш за тры дні.

Пасьля прылёту зь Беларусі балёнаў з кантрабанднымі цыгарэтамі літоўскі ўрад закрыў два пункты пропуску на мяжы з Беларусьсю. У выніку зьявіліся доўгія чэргі легкавікоў і аўтобусаў на выезьдзе зь Беларусі ў Польшчу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыканскі бок трымае слова, аслабляючы санкцыі адносна «Белавія», — амэрыканіст Пянькоўскі

https://smarturl.click/lAqLL

Амэрыканцы працягваюць сваю палітыку пакрокавых узаемных саступак з рэжымам Лукашэнкі. І на гэта не ўплываюць ані шатдаўн у ЗША, ані канфлікт паміж Літвой і Беларусьсю, мяркуе амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.

• «Вялікая ўгода», пра якую казаў Лукашэнка, бачыцца малаімавернай.

• ЗША вызначылі стратэгію адносна Беларусі і ня будуць мяняць яе з прычыны кантрабанды цыгарэтамі.

• Вашынгтон — на баку Вільні, але, на думку цяперашняй адміністрацыі ЗША, пытаньне бясьпекі эўрапейскіх краінаў — гэта найперш эўрапейскае пытаньне.

• Расея не зацікаўленая ў пабудове асобнай камунікацыі паміж Менскам і Вашынгтонам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Дзень сьмерці архітэктара Лявона Вітан-Дубейкаўскага

https://smarturl.click/Y3w51

📅 6 лістапада
1595 — Слуцак захапілі запароскія казакі атамана Севярына Налівайкі.
1842 — у Горы-Горацкай земляробчай школе заснавалі батанічны сад.
1860 — Абрагама Лінкальна выбралі прэзыдэнтам ЗША.
1927 — у Вільні заснавалі партыю «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
1945 — заснаваны Менскі матацыклетна-роварны завод.
1987 — адкрыты Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры.
2018 — у Курапатах усталяваны дзяржаўны мэмарыяльны знак.
2019 — у Слоніме адкрылі помнік Міхалу Казімеру Агінскаму.

🍃 Нарадзіліся: Фабіян Саковіч, Леанард Ходзька, Радаслаў Астроўскі, Лейб Найдус, Язэп Воўк-Левановіч, Віктар Войтанка, Мікола Гарулёў, Аляксандар Баль, Марына Золатава.

🕯 У памяці: Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Віктар Каліноўскі, Міхал Кулеша, Лукаш Голад, Станіслаў Станкевіч, Стэфанія Станюта, Мікалай Ільніцкі, Алесь Шут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 5 лістапада

• Прэцэдэнт Падлеўскай. Былую палітзьняволеную маглі дэпартаваць у Беларусь праз памылкі польскіх службоўцаў

• У Беларусі войска будзе ўдзельнічаць у вырашэньні ўнутраных канфліктаў. Якія яшчэ зьмены ўхвалілі 5 лістапада

• Латушка: Грукацца ў дзьверы амэрыканцаў і эўрапейцаў Лукашэнку прымушае эканоміка

Чаму Літва закрыла мяжу цяпер, хоць балёны зь Беларусі лятаюць ужо даўно?

• Тлумачым з Гурневічам. Што камунізм зрабіў зь Беларусьсю

• Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расею

• Беларускі «Альфа-Банк», які трапіў пад санкцыі ЭЗ, паведаміў аб спыненьні супрацы з сэрвісам Apple Pay

• Руіны найстарэйшай драўлянай царквы абяцаюць перавезьці з-пад Ваўкавыску ў скансэн пад Менскам

• Пачынаецца завочны суд у справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»

Читать полностью…
Subscribe to a channel