Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў справах у Беларусі
https://smarturl.click/20Vz0
Майкл Крайдлер заняў пасаду ў ліпені 2025 году. Да гэтага працаваў у Дэпартамэнце дзяржбясьпекі ЗША – у Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх спраў, а таксама выконваў дыпляматычныя місіі ў Кіеве, Ісламабадзе, Бішкеку, Прышціне і Ерэване.
У Беларусі дагэтуль няма афіцыйнага амбасадара – у 2008 годзе беларускія ўлады выдварылі пасла ЗША, а пасьля 2020-га дыпляматы не атрымлівалі візаў. Акрамя таго, у 2022 годзе ЗША прыпынілі працу сваёй амбасады ў Менску зь меркаваньняў бясьпекі.
Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з Кавалеўскім нечаканы званок Трампа і вынікі саміту на Алясцы
https://www.youtube.com/live/lrnIy6ChQ90
У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.
У Сэрбіі працягваюцца антыўрадавыя пратэсты, якія перарастаюць у сутычкі з паліцыяй
https://smarturl.click/vdj2E
Чаго ўжо дзявяты месяц дамагаюцца пратэстоўцы.
Навіны пра Віктара Бабарыку: стала вядома, што яго з мэдсанчасткі вярнулі ў атрад
https://smarturl.click/QbAR6
Як стала вядома «Позірку», асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні. У атрад Бабарыку вярнулі з мэдсанчасткі, куды ён трапіў з памяшканьня камэрнага тыпу (ПКТ).
5 гадоў таму адбылася адна з найбуйнейшых акцый пратэсту ў сучаснай гісторыі Беларусі
16 жніўня 2020 году ў Менску і іншых гарадах краіны прайшоў «Марш за свабоду» супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сотні тысяч людзей рушылі да стэлы «Менск — горад-герой».
Была занятая ўся тэрыторыя каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, парку Перамогі, праспэкту Пераможцаў і прылеглых вуліц. Атмасфэра была ўзьнёслая, людзі радаваліся, што прыйшло так шмат.
У гэты ж дзень Лукашэнка выступіў на праўладным мітынгу на плошчы Незалежнасьці.
Трамп у інтэрвію Fox News: «З Пуціным можна дамовіцца, калі дзейнічаць з пазыцыі сілы»
У інтэрвію Fox News пасьля перамоваў з Уладзімірам Пуціным на Алясцы Дональд Трамп заявіў, што, паводле ягоных адчуваньняў, Пуцін хоча міру, але таксама хоча справядлівага рашэньня.
Асноўныя пункты інтэрвію сьцісла:
https://smarturl.click/MGxmx
Латушка: Калі Лукашэнка хоча «Менск-3», ён павінен вызваліць усіх палітвязьняў
Намесьнік кіраўніцы Абʼяднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка выказаўся з нагоды тэлефоннай размовы Дональда Трампа і Аляксандра Лукашэнкі.
«Калі Лукашэнка хоча «Менск-3», ён павінен вызваліць усіх 1300+ палітвязьняў, спыніць усе рэпрэсіі ў Беларусі, дэкрыміналізаваць грамадзкае і палітычнае жыцьцё. Гэта пазыцыя @CabinetBelarus», — напісаў Латушка ў X.
«Менск-3», відаць па ўсім, — умоўная назва магчымых новых перамоваў паміж прадстаўнікамі Захаду, Украіны, Расеі і, магчыма, Беларусі наконт спыненьня вайны ва Ўкраіне. Відавочна, маецца аналёгія зь «Менск-1» (2014) і «Менск-2» (2015) — папярэднімі дамоўленасьцямі, падпісанымі ў Менску пад эгідай АБСЭ, якія меліся спыніць вайну, але не былі ажыцьцёўлены.
‼️Трамп паразмаўляў па тэлефоне з Лукашэнкам: Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленьне 16 зьняволеных.
Аляксандар Лукашэнка і Дональд Трамп паразмаўлялі па тэлефоне, пра гэта прэзідэнт ЗШАrealDonaldTrump/posts/115033133751064517"> напісаў у Truth.
«Я правёў выдатную гутарку з паважаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Мэтай званка было падзякаваць яму за вызваленьне 16 зьняволеных. Мы таксама абмяркоўваем вызваленьне яшчэ 1300 зьняволеных. Наша гутарка прайшла вельмі добра. Мы абмеркавалі многія тэмы, у тым ліку візыт прэзыдэнта Пуціна на Аляску. будучым», — напісаў Трамп па выніках званка.
Галоўнае за 14 жніўня
❤️ 2700 эвакуацый, 8 мільёнаў эўра дапамогі: Фонд BySol адзначае 5-гадовы юбілей. Распыталі кіраўніцтва пра дасягненьні і праблемы
❤️ Звычка да кратаў. Былы палітзьняволены мэдык расказвае, што турма робіць зь вязьнямі і зь іх наглядчыкамі
▪️ Палітычных эмігрантаў папярэджваюць пра адказнасьць з прычыны пратэрмінавага пашпарту
▪️ У Грузіі затрымалі Аляксандра «Маляваныча» Ждановіча
📱 Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі
📱 Чаму палякі абураныя канцэртам Каржа?
📱 Ці магчымая Беларусь без Лукашэнкі? Палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага пра «Захад-2025», сустрэчу на Алясцы і цану вяртаньня
▪️ Стала вядома аб другім выпадку выключэньня беларуса з базы вышуку Інтэрполу
▪️ Колішняга кіраўніка Беларускай чыгункі асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі, але скарацілі пакараньне па амністыі
▪️ Якія вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ
▪️ Расея, імаверна, рыхтуецца да выпрабаваньняў ракеты «Буравесьнік» зь ядзернай устаноўкай
🔴 Расея і Ўкраіна нанесьлі ўзаемныя ўдары. Тры чалавекі на Данеччыне загінулі
▪️ Расея і Ўкраіна правялі новы абмен палоннымі
▪️ Трамп ацаніў верагоднасьць пагадненьня з Пуціным па Украіне
📸 Ад Клінтана да Трампа: саміт на Алясцы стане 49-й сустрэчай Пуціна з прэзыдэнтам ЗША
📈 Што найбольш падаражэла ў ліпені 2025
https://smarturl.click/GgL6E
✉️ Паштовыя паслугі → +23,35%
🚿 Гарачае водазабесьпячэньне → +10,18%
🚆 Квіткі на міжнародныя цягнікі → +7,62%
Несэзонныя прадукты
☕️ Натуральная молатая кава → +4,56%
🍯 Натуральны мёд → +4,09%
🐟 Рыбныя кансэрвы ў таматным соўсе → +3,96%
🍬 Халва → +3,73%
🌽 Кукурузныя шматкі → +3,31%
Сэзонныя прадукты
🥕 Морква → +39,99%
🍏 Яблыкі → +8,44%
🍐 Грушы → +2,04%
🍄 Сьвежыя грыбы → +0,94%
🌿 Зеляніна (кроп, пятрушка, салата) → +0,74%
Нехарчовыя тавары
💄 Туш для павек і броваў → +3,95%
🪒 Аднаразовыя станкі для галеньня → +2,94%
🔒 Замкі → +2,76%
📰 Газэты → +2,64%
👗 Школьная форма для дзяўчынак → +2,53%
Інфляцыя
📌 За месяц → +0,20%
📌 З пачатку году → +5,56%
Інфляцыйны ТОП-5 з пачатку году
☕️ Какава-парашок → +51,44%
🐟 Салёны селядзец → +24,42%
☕️ Натуральная молатая кава → +22,41%
🍫 Шакаляд → +22,21%
☕️ Распушчальная какава → +20,91%
Трамп ацаніў верагоднасьць пагадненьня з Пуціным па Украіне
https://smarturl.click/ZXnyd
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што верагоднасьць таго, што перамовы з Пуціным скончацца няўдачай — 25%.
Саміт стане падрыхтоўкай да другой сустрэчы з удзелам Уладзіміра Зяленскага, якую ён гатовы арганізаваць у адным з трох магчымых месцаў, сказаў Трамп.
Дзяржсакратар Марка Рубіё адзначыў, што для дасягненьня міру спатрэбіцца больш часу.
Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што падпісаньне дакумэнтаў па выніках саміту не плянуецца.
Расея і Ўкраіна правялі новы абмен палоннымі
https://smarturl.click/zdZpo
Абодва бакі перадалі па 84 чалавекі.
🇺🇦 Сярод вызваленых украінцаў 33 вайскоўцы і 51 цывільны. Некаторых трымалі з 2014—2017 гадоў. Сярод вайскоўцаў — абаронцы Марыюпалю.
🇷🇺 Расея паведаміла, што яе вайскоўцы цяпер у Беларусі, дзе атрымліваюць псыхалягічную і мэдычную дапамогу.
🇦🇪 Пасярэднік — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.
2 чэрвеня ў Стамбуле бакі дамовіліся аб рэгулярных абменах палоннымі і целамі загінулых.
📱 Ці стала БССР падмуркам для незалежнай Беларусі
🔸 Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай?
🔸 Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды?
🔸 І ці розныя гэта паняцьці — Беларусь і БССР?
Пра гэта і пра іншае мы гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.
https://youtu.be/VBis2Fjajm8?si=16rf2LNDgbS_6PRy
🇬🇪 У Грузіі затрымалі Аляксандра «Маляваныча» Ждановіча
https://smarturl.click/mByp0
У аэрапорце Кутаісі затрымалі беларускага актора Аляксандра Ждановіча, вядомага як «Маляваныч». Яго доўга правяралі на пашпартным кантролі, правялі размову з афіцэрам, а праз паўгадзіны ўручылі афіцыйную адмову на ўезд, паведаміла Радыё Рацыя.
🗣 «Кажуць: „Прабачце, вы ня можаце ўехаць у Грузію“. — „А прычыны?“ — „Прычыны ня маем магчымасьці вам сказаць“. Раніцай а шостай мяне пасадзяць на самалёт у Варшаву», — сказаў Ждановіч «Салідарнасьці».
Ждановіч плянаваў выступ у Батумі перад беларусамі з новым прадстаўленьнем і кнігамі. Ён пакінуў Беларусь у 2022 годзе пасьля ціску спэцслужбаў, звальненьня з тэатру і 9-дзённага арышту за ўдзел у пратэсьце. У 2020-м адкрыта заяўляў пра фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў.
Пасьля эвакуацыі з Беларусі акцёр пэўны час жыў у Грузіі, пасьля пераехаў у Польшчу.
Якія вынікі ўступнай кампаніі ў беларускія ВНУ
https://smarturl.click/5ZqR2
📊 Топ прахадных балаў
398 — Міжнароднае права (БДУ) 🥇
397 — Міжнародная эканоміка і гандаль (БДУ)
395 — Электронная эканоміка (БДУІР)
394 — Міжнародная канфлікталогія (БДУ)
393 — Эканамічная інфарматыка, Міжнародная лягістыка (БДУ)
392 — стаматалёгія (БДМУ)
391 — Мэнэджмэнт (БДУ), Лічбавы маркетынг (БДУІР)
390 — Стаматалёгія (Віцебскі ДМУ)
🏆 Найбольшыя конкурсы
1️⃣ Графічны і мультымэдыйны дызайн — 25,8 чал./месца (ГрДУ), 13,8 (БДУ)
2️⃣ Міжнароднае права (ВДУ) — 11,5
3️⃣ Правазнаўства — 8,3 (ГрДУ), 6,7 (БрДУ)
4️⃣ Псыхалёгія (ГрДУ) — 7
5️⃣ Інжынэрная эканоміка (ГДТУ) — 6,9
📌 На бюджэт паступілі 30 500 чалавек
📌 Кожны 5-ы — мэтавік.
📈 ВНУ прынялі больш за 500 пераможцаў алімпіядаў — на 30% больш, чым летась.
Мэланія Трамп напісала Пуціну пра дзеяньні, у якіх замяшаны і афіцыйны Менск
https://smarturl.click/w461W
Жонка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Мэлянія ўзьняла пытаньне аб становішчы дзяцей ва Ўкраіне і Расеі ў асабістым лісьце Ўладзіміру Пуціну, піша Reuters са спасылкай на двух прадстаўнікоў Белага дому. Трамп асабіста ўручыў гэты ліст Пуціну падчас іх перамоваў на Алясцы.
Афіцыйныя асобы, якія размаўлялі з агенцтвам, ня сталі раскрываць зьмест ліста, за выключэньнем згадкі аб выкраданьнях дзяцей падчас поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць таксама афіцыйны Менск у саўдзеле ў перамяшчэньні, перавыхаваньні і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў.
Памежны камітэт: сярэдні час перасячэньня мяжы з ЭЗ у электроннай чарзе — больш за 6 содняў
https://smarturl.click/DYn43
На выходныя ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць некалькі тысяч легкавікоў і аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. Уезду ў Польшчу чакаюць звыш 4000 аўтамабіляў і 110 аўтобусаў.
Эўрапейскія лідэры пасьля размовы з Трампам апублікавалі заяву
Эўрапейскія лідэры падкрэсьліваюць неабходнасьць надзейных гарантый бясьпекі для Украіны і пацьвярджаюць недапушчальнасьць гвалтоўнай зьмены міжнародных межаў.
Што яшчэ заявілі старшыня Эўрапейскай камісіі, лідэры Францыі, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Фінляндыі і Вялікабрытаніі.
Трамп памяняў сваё стаўленьне да спыненьня агню ва Ўкраіне
У сацыяльнай сетцы realDonaldTrump/posts/115033133751064517">Truthsocial ён напісаў, што сустрэча з Уладзімірам Пуціным прайшла вельмі добра, як і пазьнейшая тэлефонная размова з Уладзімірам Зяленскім і з эўрапейскімі лідэрамі, у тым ліку з Генэральным сакратаром NATO.
«Усе вырашылі, што лепшы спосаб спыніць жахлівую вайну паміж Расеяй і Украінай — гэта перайсьці непасрэдна да мірнага пагадненьня, якое пакладзе канец вайне, а ня проста да пагадненьня аб спыненьні агню, якое часта не працуе. Прэзыдэнт Зяленскі прыедзе ў Авальны кабінэт Вашынгтону ў панядзелак днём. Калі ўсё атрымаецца, мы заплянуем сустрэчу з прэзыдэнтам Пуціным», — напісаў Трамп.Читать полностью…
Зяленскі пасьля тэлефоннай размовы з Трампам паведаміў, што ў панядзелак паляціць у Вашынгтон
https://smarturl.click/VRX6x
Зяленскі:
- Украіна гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтваЧитать полностью…
- мы падтрымліваем прапанову прэзыдэнта аб трохбаковай сустрэчы
- важна, каб эўрапейцы ўдзельнічалі на кожным этапе, каб разам з Амэрыкай даць надзейныя гарантыі бясьпекі
- абмеркаваў пазытыўныя сыгналы з амэрыканскага боку адносна ўдзелу ў гарантаваньні бясьпекі Ўкраіны
Трамп: У нас была вельмі прадуктыўная сустрэча, мы абмеркавалі многія пытаньні, мы не змаглі знайсьці поўнага разуменьня, угоды пакуль няма
Ён адзначыў, што ў ЗША і Расеі шмат эканамічных супольных інтарэсаў.
Пры канцы кароткай прамовы ён дадаў:
«Я спадзяюся, пабачымся наступны раз у Маскве»Читать полностью…
Экспэрты ААН заклікалі Менск спыніць жорсткае абыходжаньне з асуджанымі па абвінавачваньнях у тэрарызьме і экстрэмізьме вязьнямі
Група экспэртаў ААН заклікала ўлады Беларусі неадкладна правесьці эфэктыўныя расьсьледаваньні паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні са зьняволенымі, асуджанымі па абвінавачваньнях у тэрарызьме і экстрэмізьме.
У лісьце, накіраваным уладам Беларусі, экспэрты выказалі занепакоенасьць у сувязі з паведамленьнямі аб жорсткім абыходжаньні з трыма вязьнямі — дзьвюма жанчынамі і адным мужчынам — асуджанымі да працяглых тэрмінаў пазбаўленьня.
«Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна пачаць дбайнае і бесстароньняе расьсьледаваньне паведамленьняў аб жорсткім абыходжаньні з гэтымі зьняволенымі і прыняць усе магчымыя меры для абароны іх здароўя і асабістай недатыкальнасьці, у тым ліку разгледзець магчымасьць памілаваньня або замены іх пакараньня на меры, ня зьвязаныя з пазбаўленьнем волі», — гаворыцца ў звароце.Читать полностью…
«Не адпавядае новай канцэпцыі». У Вільні з музэя прыбралі экспазыцыю, прысьвечаную Якубу Коласу
https://smarturl.click/4OVOd
Пасьля рэарганізацыі ў сыстэме музэяў у Вільні з музэя ў Маркуцях прыбралі экспазыцыю, прысьвечаную беларускаму клясыку Якубу Коласу. Пра гэта Свабодзе паведаміў старшыня Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.
Выстава ўтрымлівала артэфакты, ксэракопіі дакумэнтаў, фатаздымкі і іншыя прадметы.
ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскай крыптавалютнай біржы
https://smarturl.click/p2Rp9
🇺🇸 Дзярждэпартамэнт і Мінфін ЗША абвясьцілі санкцыі супраць крыптабіржы Garantex і яе кіраўнікоў.
💰 Вашынгтон прапануе $6 млн за інфармацыю, якая дапаможа арыштаваць фігурантаў «чорнага сьпісу».
🔍 Паводле ЗША, Garantex выкарыстоўваецца кібэрзлачынцамі для адмываньня грошай. З 2019 да 2025 году яна апрацавала транзакцыі на $96 мільярдаў.
⛔️ Пад санкцыі трапілі таксама
Exved — фінансавая плятформа, зьвязаная з сузаснавальнікам Garantex Сяргеем Мендзялеевым.
INDEFI — расейская крыптафінансавая структура, таксама зьвязаная зь Мендзялеевым.
🔗 Крыніца — РБК
🎤 Канцэрт Макса Каржа выклікаў у Польшчы скандал.
Ад нядзелі гэта тэма нумар адзін у польскіх мэдыях і сацыяльных сетках.
❓ Што адбылося насамрэч?
Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
📱 10-хвілінная вэрсія на YouTube →
https://www.youtube.com/watch?v=zJNN_ommwgU
🔴 Расея і Ўкраіна нанесьлі ўзаемныя ўдары. Тры чалавекі на Данеччыне загінулі
https://smarturl.click/13AdY
Украіна. У Сумскай вобласьці раненьні атрымалі дзяўчынка (7 гадоў) і мужчына (27 гадоў).
У Данецкай вобласьці тры чалавекі загінулі, яшчэ двое параненыя.
Расея. У Валгаградзкай вобласьці ў вынікі атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ, які вырабляе паліва для расейскага войска. Яго атакавалі ўжо ня раз.
У Белгарадзкай вобласьці пашкоджаны будынак ураду, тры чалавекі пацярпелі.
У Растоўскай вобласьці параненыя 13 чалавек, пашкоджана 10 шматпавярховікаў і аўтамабілі.
📱 Чаму палякі абураныя канцэртам Каржа?
Канцэрт Макса Каржа выклікаў у Польшчы скандал. Ад нядзелі гэта тэма нумар адзін у польскіх мэдыях і сацыяльных сетках. Што адбылося насамрэч, тлумачыць Дзьмітры Гурневіч.
https://www.youtube.com/watch?v=zJNN_ommwgU
🇷🇺 Расейскаму блогеру Ільлю Варламаву, які падтрымліваў беларускія пратэсты, завочна прысудзілі 8 гадоў калёніі
https://smarturl.click/xVlBY
Такое рашэньне вынес суд у Маскве, прызнаўшы блогера вінаватым у «фэйках» пра расейскае войска і «невыкананьні абавязкаў замежнага агента».
Прычынай для крымінальнай справы стала відэа, у якім Варламаў расказваў пра абстрэлы жылых дамоў у Крывым Розе і Адэсе. Таксама блогер адмовіўся маркіраваць свае публікацыі «плашкай замежнага агента», што ў Расеі лічыцца крымінальным злачынствам.
Акрамя турэмнага тэрміну, Варламаву прысудзілі штраф у 99,5 мільёна RUB (1,25 мільёна USD). Цяпер ён жыве за мяжой, абвешчаны ў вышук, а ягоныя рахункі арыштаваныя.
Палітычных эмігрантаў папярэджваюць пра адказнасьць з прычыны пратэрмінавага пашпарту
https://smarturl.click/VRXyQ
Беларускіх палітэмігрантаў з пратэрмінаванымі пашпартамі пачалі папярэджваць пра штрафы (да 168 рублёў) і патрабуюць зьявіцца ў аддзел міграцыі для замены дакумэнта.
📄 Указ Лукашэнкі № 278 у верасьні 2023-га забараніў амбасадам і консульствам падаўжаць або выдаваць пашпарты за мяжой.
⚠️ ААН назвала гэта мэтанакіраванай спробай пакараньня неляяльных беларусаў, асабліва тых, хто зьехаў пасьля рэпрэсіяў 2020-году.
🇪🇺 Шэраг заходніх краін ужо спрасьціў легалізацыю для тых, хто ня можа вярнуцца на радзіму.
📱 Ці магчымая Беларусь без Лукашэнкі? Палітычны прадстаўнік палка Каліноўскага пра «Захад-2025», сустрэчу на Алясцы і цану вяртаньня
🔸 Дзеля чаго на расейска-беларускіх вучэньнях «Захад-2025» будуць адпрацоўваць «выкарыстаньне ядзернай зброі і «Арэшніка»?
🔸 Якім можа быць беларускі кантэкст перамоваў Трампа з Пуціным на Алясцы?
🔸 Якой цаной можна выйсьці з палітычнага крызісу, у якім апынулася Беларусь пасьля 2020 году?
Падсумоўваем вынікі пяці гадоў пасьля падзеяў 2020 году ў жывым эфіры «ПіКа Свабоды» з намесьнікам прадстаўніка ў абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, доктарам-псыхіятарам Дзьмітрыем Шчыгельскім.
Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=6RYImWBR42E
Чытаць: https://smarturl.click/Re2Av