radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае на Радыё Свабода за 17 жніўня ❤️

🔖 Трамп яшчэ раз успомніў пра 1300 беларускіх палітвязьняў і падзякаваў Лукашэнку

🔖 Спэцслужбы стварылі бот ад імя праваабарончай ініцыятывы, каб выкрыць інфарматараў «Беларускага Гаюна»

🔖 Белстат: жанчын у Беларусі больш за мужчын, а найбольш «жаночы» горад — Менск

🔖 Вандруем па-беларуску! Моўны тэст

🔖 Яшчэ адзін перавозьнік скасаваў рэйсы на Вільню. Ён займаўся рэйсамі з Магілёва

🔖 Украіна ўключыла Менскі завод шасьцерняў і Менскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакет

🔖 Разам зь Зяленскім да Трампа паляціць генэральны сакратар NATO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сыстэму сярэдняй адукацыі Беларусі залучаныя каля 2 тысяч «кіраўнікоў вайскова-патрыятычнага выхаваньня»

Гэта вынікае з мэтадычак для чальцоў інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў да чарговага «адзінага дня інфармаваньня».

У школах на пасадах кіраўнікоў вайскова-патрыятычнага выхаваньня працуюць 1730 чалавек, у каледжах — 168. Акрамя таго, функцыянуе больш за 250 вайскова-патрыятычных клюбаў і каля 900 пошукавых аб’яднаньняў, заўважыла інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паводле аўтараў, у «рэалізацыю задачаў вайскова-патрыятычнага выхаваньня навучэнцаў» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі «павінны быць уключаныя ўсе суб’екты адукацыйнага працэсу».

Складальнікі мэтадычкі назвалі такога супрацоўніка «цэнтральнай фігурай сыстэмы вайскова-патрыятычнага выхаваньня» ва ўстановах падобнага кшталту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Спэцслужбы стварылі бот ад імя праваабарончай ініцыятывы, каб выкрыць інфарматараў «Беларускага Гаюна»

Беларускія спэцслужбы стварылі бот у тэлеграме, у апісаньні якога паведамілі, што бот дапамагае ў эвакуацыі людзей, якія дасылалі інфармацыю ініцыятыве «Беларускі Гаюн».

Пры гэтым бот стварылі на расейскай мове, хаця Dissidentby пасьлядоўна карыстаецца толькі беларускай.

⚠️ «Ні ў якім разе не дасылайце туды інфармацыю! У Dissidentby няма боту для сувязі! Вы можаце зьвязацца з намі праз наш сайт dissidentby.com (stayrebel.fun — даступны без VPN) або праз кантакты ў апісаньні каналу. Акрамя гэтага, мы вядзем сацыяльныя сеткі на беларускай мове. Калі ласка, правярайце любыя акаўнты і кантакты для сувязі. Вы заўседы можаце перапытацца ў нас па афіцыйных кантактах для камунікацыі», — піша праваабарончая ініцыятыва Dissidentby.

Ініцыятыва «Беларускі Гаюн» закрылася пасьля ўзлому старонкі ў тэлеграм, пасьля чаго сілавікам удалося выкрыць шэраг людзей, якія дасылалі інфармацыю пра перасоўваньне расейскай тэхнікі па Беларусі. Пасьля гэтага ў краіне прайшоў шэраг ператрусаў і арыштаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разам зь Зяленскім да Трампа паляціць генэральны сакратар NATO

https://smarturl.click/e0OWR

Эўрапейскія лідэры маюць намер падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў час сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мае адбыцца ў панядзелак, 18 жніўня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна ўключыла Менскі завод шэсьцерняў і Менскі прыборабудаўнічы інстытут у санкцыйны пакет

Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны. Яго ўвялі ў дзеяньне ўказам Уладзіміра Зяленскага. Беларускія прадпрыемствы пастаўляюць расейскім электроніку.

Агулам абмежаваньні закранулі 39 фізычных асоб і 55 кампаній (43 расейскіх, 10 кітайскіх, 2 беларускія), адзначаецца ў рэлізе.

Санкцыі прадугледжваюць 16 відаў абмежаваньняў, у тым ліку блякаваньне актываў, гандлёвых апэрацый, забарону на ўдзел у закупках, прыватызацыі, арэнду маёмасьці на тэрыторыі Ўкраіны, скасаваньне візытаў, паседжаньняў, перамоваў у пытаньнях складаньня дамоваў і пагадненьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін перавозьнік скасаваў рэйсы на Вільню

Магілёўскі перавозьнік «АўтаСеўлад» скасаваў рэйсы з Магілёва ў Вільню (а 9.30 з Магілёва і а 12.15 зь Менску).

Скасавалі таксама рэйс а 15.40 зь Вільні ў Магілёў (аўтобус ідзе празь Менск).

Білетны апэратар «Інфабус» паабяцаў вяртаньне поўнага кошту білетаў скасаваных рэйсаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля чарговых удараў Расеі па Ўкраіне загінулі пяць чалавек

За апошнія 24 гадзіны ў выніку расейскіх удараў загінулі пяць жыхароў Данецкай вобласьці, паведаміла абласная вайсковая адміністрацыя рэгіёну. Паводле гэтых зьвестак, два чалавекі загінулі ў Райскім і Сьвятагораўцы, адзін — у Канстанцінаўцы.

«Яшчэ чатыры чалавекі ў рэгіёне атрымалі раненьні за апошнія 24 гадзіны», — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя таго, украінскія ратавальнікі працавалі на пажарах у Херсонскай вобласьці, якую зноў абстралялі з паветра.

Здымак ДСНС Украіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Менавіта ў БССР быў створаны падмурак для незалежнай Беларусі, — Уладзімер Лобач

Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці — Беларусь і БССР?

Гаворым з доктарам гістарычных навук, прафэсарам Уладзімерам Лобачам.

Тэкст у скароце: https://smarturl.click/GgLQQ

Відэа гутаркі цалкам:
https://www.youtube.com/watch?v=VBis2Fjajm8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амэрыкана-расейскі саміт у Анкорыджы можа стаць яшчэ адным этапам доўгага працэсу мірных перамоваў. І Аляксандар Лукашэнка можа адыграць у ім пэўную ролю.

Піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/QbARJ

Сьцісла:
- Трамп заявіў, што саміт на Алясцы не прывёў да заключэньня ўгоды, аднак ані ён, ані Пуцін не палічылі сустрэчу правалам.
- Тэлефанаваньне Трампа Лукашэнку — прызнаньне карыснасьці апошняга для Вашынгтону ў перамовах з Масквой.
- У
Беларусі магла б адбыцца адна з чарговых сустрэчаў Трампа з Пуціным. Пасьля саміту на Алясцы і тэлефанаваньня Трампа Лукашэнку мірныя перамовы ў Беларусі не выглядаюць такім ужо фантастычным варыянтам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вялікі воз» беларускіх талентаў. Навошта навукоўцы зь Беларусі другі раз зьбіраліся ў Эстоніі

https://smarturl.click/WRXv9
У Эстоніі прайшоў другі зьезд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз», які аб’ядноўвае адмыслоўцаў у галіне дакладных, тэхнічных і прыродазнаўчых навук і раскіданыя па ўсім сьвеце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэланія Трамп напісала Пуціну пра дзеяньні, у якіх замяшаны і афіцыйны Менск

https://smarturl.click/w461W

Жонка прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Мэлянія ўзьняла пытаньне аб становішчы дзяцей ва Ўкраіне і Расеі ў асабістым лісьце Ўладзіміру Пуціну, піша Reuters са спасылкай на двух прадстаўнікоў Белага дому. Трамп асабіста ўручыў гэты ліст Пуціну падчас іх перамоваў на Алясцы.

Афіцыйныя асобы, якія размаўлялі з агенцтвам, ня сталі раскрываць зьмест ліста, за выключэньнем згадкі аб выкраданьнях дзяцей падчас поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Праваабарончыя арганізацыі абвінавачваюць таксама афіцыйны Менск у саўдзеле ў перамяшчэньні, перавыхаваньні і мілітарызацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторыяў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памежны камітэт: сярэдні час перасячэньня мяжы з ЭЗ у электроннай чарзе — больш за 6 содняў

https://smarturl.click/DYn43

На выходныя ў чарзе на ўезд у Літву і Польшчу стаяць некалькі тысяч легкавікоў і аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі. Уезду ў Польшчу чакаюць звыш 4000 аўтамабіляў і 110 аўтобусаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўрапейскія лідэры пасьля размовы з Трампам апублікавалі заяву

Эўрапейскія лідэры падкрэсьліваюць неабходнасьць надзейных гарантый бясьпекі для Украіны і пацьвярджаюць недапушчальнасьць гвалтоўнай зьмены міжнародных межаў.

Што яшчэ заявілі старшыня Эўрапейскай камісіі, лідэры Францыі, Італіі, Нямеччыны, Польшчы, Фінляндыі і Вялікабрытаніі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп памяняў сваё стаўленьне да спыненьня агню ва Ўкраіне

У сацыяльнай сетцы realDonaldTrump/posts/115033133751064517">Truthsocial ён напісаў, што сустрэча з Уладзімірам Пуціным прайшла вельмі добра, як і пазьнейшая тэлефонная размова з Уладзімірам Зяленскім і з эўрапейскімі лідэрамі, у тым ліку з Генэральным сакратаром NATO.

«Усе вырашылі, што лепшы спосаб спыніць жахлівую вайну паміж Расеяй і Украінай — гэта перайсьці непасрэдна да мірнага пагадненьня, якое пакладзе канец вайне, а ня проста да пагадненьня аб спыненьні агню, якое часта не працуе. Прэзыдэнт Зяленскі прыедзе ў Авальны кабінэт Вашынгтону ў панядзелак днём. Калі ўсё атрымаецца, мы заплянуем сустрэчу з прэзыдэнтам Пуціным», — напісаў Трамп.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі пасьля тэлефоннай размовы з Трампам паведаміў, што ў панядзелак паляціць у Вашынгтон

https://smarturl.click/VRX6x

Зяленскі:

- Украіна гатовая да канструктыўнага супрацоўніцтва
- мы падтрымліваем прапанову прэзыдэнта аб трохбаковай сустрэчы
- важна, каб эўрапейцы ўдзельнічалі на кожным этапе, каб разам з Амэрыкай даць надзейныя гарантыі бясьпекі
- абмеркаваў пазытыўныя сыгналы з амэрыканскага боку адносна ўдзелу ў гарантаваньні бясьпекі Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📊 Белстат: жанчын у Беларусі больш за мужчын, а найбольш «жаночы» горад — Менск

У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад — Менск, тут суадносіны 10/12. Такія зьвесткі апублікаваныя ў зборніку Белстату, заўважыла выданьне «Белорусы и рынок».

Больш за ўсё блізкая да гендэрнага балянсу Менская вобласьць — 11,3 жанчыны на дзясятак мужчын.

Пры гэтым беларускія жанчыны ў сярэднім на 2,8 года старэйшыя за мужчын — гэта адбываецца з-за больш раньняй сьмерці мужчынскага полу ў параўнаньні з жаночым. Розьніца ў працягласьці жыцьця паміж мужчынамі і жанчынамі да пачатку 2025 году склала 10,5 года.

Сярэдняму беларусу цяпер амаль 42 гады.

Самай маладой сярод абласьцей стала Берасьцейская — тут сярэдні ўзрост насельніцтва склаў 41,4 года, а Віцебская вобласьць найбольш старая — 43,6 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп яшчэ раз успомніў пра 1300 беларускіх палітвязьняў і падзякаваў Лукашэнку

Новы допіс амэрыканскі прэзыдэнт realDonaldTrump/posts/115044463870504970">апублікаваў у сацыяльнай сетцы Truth. Ён назваў Лукашэнку «магутным лідэрам» і выказаў спадзяваньне, што неўзабаве 1300 беларускіх палітвязьняў будуць выпушчаныя з турмаў.

Фота Reuters

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як праходзіць рамонт Чырвонага касьцёлу ў Менску, некалькі здымкаў

Некаторыя вернікі парафіі сьвятых Сымона і Алены імкнуцца, наколькі мага, весьці маніторынг рэканструкцыі. Яны пэрыядычна падыходзяць да сьвятыні і назіраюць, як ідуць працы, піша katolik.life.

Таксама вернікам стала вядома, што ў памяшканьнях касьцёлу яшчэ засталіся абразы і іншыя рэлігійныя прадметы – парафіяне непакояцца, каб іх не пашкодзілі пры будаўнічых працах.

«Менскпрамбуд» на замову дзяржаўнага прадпрыемства «Менская спадчына», уласьніка Чырвонага касьцёлу, пачаў яго рэканструкцыю ў чэрвені 2025 году. У будаўніцтва залучаныя і рабочыя з Азіі. Паводле пляну рамонт мае быць завершаны да 31 студзеня 2027 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка і Пуцін паразмаўлялі праз тэлефон пра вынікі сустрэчы на Алясцы

Як сказалі ў прэс-службе Лукашэнкі, гутарка адбылася 16 жніўня. Два палітыкі абмеркавалі становішча ў рэгіёне. Пуцін расказаў Лукашэнку пра вынікі сустрэчы Расея — ЗША ў Анкорыджы 15 жніўня, дзе Пуцін сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Таксама, як паведамляюць, яны абмеркавалі дэталі міждзяржаўных беларуска-расейскіх дачыненьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці дапамагае малако здароўю касьцей?

https://smarturl.click/w46vW

Адзін кубак малака зьмяшчае каля 300 міліграмаў кальцыю, які зьяўляецца асноўным будаўнічым рэчывам для костак чалавека. Раней лічылася, што ўжываньне трох кубкаў малака ў дзень павінна зрабіць косьці мацнейшым. Але гэтая ідэя была заснаваная на кароткатэрміновых дасьледаваньнях і прасоўвалася малочнай прамысловасьцю, кажа доктар Уолтар Уілэт, прафэсар эпідэміялёгіі і харчаваньня з Гарвардзкага ўнівэрсытэту.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вандруем па-беларуску! Моўны тэст

https://smarturl.click/MG4Ba

Пакуль не закончыўся сэзон, ідзіце ў вандроўку зь сябрамі і гаварыце зь імі па-беларуску, каб засвоілі, дзе пад нагамі ток, а дзе брук. Ці ведаеце патрэбныя беларускія словы, каб выжыць у паходзе і дайсьці да мэты? ТЭСТ нескладаны, але трохі падступны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 30 гадоў таму пачаўся страйк менскага мэтрапалітэну

З 17 па 21 жніўня 1995 году адбыўся страйк працаўнікоў Менскага мэтрапалітэну — сяброў Свабоднага прафсаюзу, якія дамагаліся паляпшэньня эканамічных умоваў працы.

Перамовы з прадстаўнікамі ўладаў не далі плёну. Тады ўлады знайшлі штрайкбрэхераў — машыністаў электрычак Беларускай чыгункі й цягнікоў маскоўскага мэтро, якіх спэцыяльным авіярэйсам з расейскай сталіцы даставілі ў Менск. Падземны рух быў адноўлены, але страйк працягваўся.

Пазьней пачаліся арышты, суды, звальненьні. Шэраг удзельнікаў страйку апынуліся за кратамі. 1995 год у Беларусі вызначыўся масавымі выступамі працоўных, якія перадусім патрабавалі падвышэньня заробкаў. Страйк на Менскім мэтрапалітэне быў задушаны асабліва жорстка і паказальна для іншых. Загад аб задушэньні страйку даў тагачасны міністар унутраных справаў Юры Захаранка.

Пра іншыя падзеі з датай 17 жніўня - у публікацыі "Ужо сёньня".

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што варта пачытаць 16 жніўня на сайце Свабоды

Вынікі саміту ў Анкорыджы: уражаньні Трампа, міжнародная рэакцыя ад палітыкаў і экспэртаў, Зяленскі ляціць у Вашынгтон, заява эўрапейскіх лідэраў, якую ролю можа адыграць Лукашэнка ў выпадку працягу перамоваў.

Тэлефанаваньне Трампа Лукашэнку: што гэта было? Аналіз Валера Карбалевіча . Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Камэнтар Валера Кавалеўскага

Мэлянія Трамп напісала Пуціну пра дзеяньні, да якіх датычны і афіцыйны Менск 

Памежны камітэт: сярэдні час перасячэньня мяжы з ЭЗ у электроннай чарзе — больш за 6 сутак 

Стала вядома, што Віктара Бабарыку з мэдсанчасткі вярнулі ў атрад https://

«Вялікі воз» беларускіх талентаў. Навошта навукоўцы зь Беларусі другі раз зьбіраліся ў Эстоніі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм'ер-міністарка Італіі: Трамп агучыў гарантыі бясьпекі Украіне паводле мадэлі NATO

Джорджа Мэлоні напісала, што падчас размовы зь Зяленскім і эўрапейскімі лідэрамі прэзыдэнт ЗША падтрымаў італьянскую ідэю даць гарантыі бясьпекі Украіне паводле ўзору 5-га артыкулу дамовы NATO.

Гэта азначае, што Украіна без уступленьня ў NATO зможа скарыстацца падтрымкай усіх партнэраў, у тым ліку ЗША, у выпадку паўторнага расейскага нападу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША прызначылі новага часовага паверанага ў справах у Беларусі

https://smarturl.click/20Vz0

Майкл Крайдлер заняў пасаду ў ліпені 2025 году. Да гэтага  працаваў у Дэпартамэнце дзяржбясьпекі ЗША – у Бюро эўрапейскіх і эўразійскіх спраў, а таксама выконваў дыпляматычныя місіі ў Кіеве, Ісламабадзе, Бішкеку, Прышціне і Ерэване.

У Беларусі дагэтуль няма афіцыйнага амбасадара – у 2008 годзе беларускія ўлады выдварылі пасла ЗША, а пасьля 2020-га дыпляматы не атрымлівалі візаў. Акрамя таго, у 2022 годзе ЗША прыпынілі працу сваёй амбасады ў Менску зь меркаваньняў бясьпекі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з Кавалеўскім нечаканы званок Трампа і вынікі саміту на Алясцы

https://www.youtube.com/live/lrnIy6ChQ90

У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» разам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сэрбіі працягваюцца антыўрадавыя пратэсты, якія перарастаюць у сутычкі з паліцыяй

https://smarturl.click/vdj2E

Чаго ўжо дзявяты месяц дамагаюцца пратэстоўцы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Навіны пра Віктара Бабарыку: стала вядома, што яго з мэдсанчасткі вярнулі ў атрад

https://smarturl.click/QbAR6

Як стала вядома «Позірку», асуджаны прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта на выбарах-2020 Віктар Бабарыка знаходзіцца ў сваім атрадзе і зноў працуе ў пякарні. У атрад Бабарыку вярнулі з мэдсанчасткі, куды ён трапіў з памяшканьня камэрнага тыпу (ПКТ).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму адбылася адна з найбуйнейшых акцый пратэсту ў сучаснай гісторыі Беларусі

16 жніўня 2020 году ў Менску і іншых гарадах краіны прайшоў «Марш за свабоду» супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Сотні тысяч людзей рушылі да стэлы «Менск — горад-герой».

Была занятая ўся тэрыторыя каля музэю Вялікай Айчыннай вайны, парку Перамогі, праспэкту Пераможцаў і прылеглых вуліц. Атмасфэра была ўзьнёслая, людзі радаваліся, што прыйшло так шмат.

У гэты ж дзень Лукашэнка выступіў на праўладным мітынгу на плошчы Незалежнасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп у інтэрвію Fox News: «З Пуціным можна дамовіцца, калі дзейнічаць з пазыцыі сілы»

У інтэрвію Fox News пасьля перамоваў з Уладзімірам Пуціным на Алясцы Дональд Трамп заявіў, што, паводле ягоных адчуваньняў, Пуцін хоча міру, але таксама хоча справядлівага рашэньня.

Асноўныя пункты інтэрвію сьцісла:
https://smarturl.click/MGxmx

Читать полностью…
Subscribe to a channel