radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 18 жніўня

🇱🇹 Viso gero. Беларусы расказваюць, чаму зьяжджаюць зь Літвы

❤️«ПіК Свабоды» Ці вызваліць Лукашэнка ўсіх палітвязьняў? Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Відэа

📱 Лукашэнка выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі? Вэрсія Карбалевіча

• «Выклік для нашай салідарнасьці»: Што значыць вызваленьне 1300 палітвязьняў і ці магчыма гэта

Ці даможацца Трамп вызваленьня беларускіх палітвязьняў? Аналіз Валера Карбалевіча

• Расея пасьля перамоў Пуціна і Трампа не спыняе абстрэлы Украіны. Найбольш пацярпелых — у Харкаве і Запарожжы

• У Беларусі заявілі аб рэкорднай чарзе транспартных сродкаў, якія чакаюць уезду ў краіны Эўразьвязу

• За сацыялягічнае дасьледаваньне пра COVID-19 у Беларусі прысудзілі 7,5 гадоў зьняволеньня

✉️ У Менску асудзілі траіх палітвязьняў у справе «Письмо.бел»

• «Прававая ініцыятыва» зьвярнулася ў ААН з заявай аб парушэньні правоў жанчын у беларускіх турмах

• МУС Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў дакумэнты савецкага ўзору без апастылю

❗️У Белым доме пачалася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Групавое фота палітычных лідэраў, якія бяруць удзел у перамовах наконт міру ва Ўкраіне ў Белым доме. Зьлева направа —

🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен — старшыня Эўрапейскай камісіі

🇬🇧 Кір Стармэр — прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі

🇫🇮 Аляксандар Стуб — прэзыдэнт Фінляндыі

🇺🇦 Уладзімір Зяленскі — прэзыдэнт Украіны

🇺🇸 Дональд Трамп — прэзыдэнт ЗША

🇫🇷 Эманюэль Макрон — прэзыдэнт Францыі

🇮🇹 Джорджа Мэлёні — прэм’ер-міністарка Італіі

🇩🇪 Фрыдрых Мэрц — канцлер Нямеччыны

🟦 Марк Рутэ — генэральны сакратар NATO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску асудзілі траіх палітвязьняў у справе «Письмо.бел»

https://smarturl.click/6WOnE

Аляксандар Мазур і Павел Каранюхін атрымалі па 3,5 году калёніі ўзмоцненага рэжыму, Аляксандар Лыкшын — 3 г. і 7 мес. Усім — штраф 42 тысячы рублёў.

Празь «Письмо.бел» сваякі і сябры дасылалі лісты ўсім вязьням, і толькі каля 10% лістоў былі для палітычных.

Праект працаваў афіцыйна, меў дамову з «Белпоштай». Улады закрылі яго ў сьнежні 2024 году.

Крыніца — «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна будзе гатовая пачаць перамовы пра ўступленьне ў Эўразьвяз да канца году — прэм’ер Сьвірыдэнка

https://www.svaboda.org/a/33506548.html

Украіна сумесна з Эўрапейскім Зьвязам правядзе да канца году афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ і будзе гатовая да адкрыцьця перамоваў па ўступленьні па ўсіх шасьці клястэрах.

Аб гэтым заявіла прэм’ер-міністар Украіны Юлія Свірыдэнка ў панядзелак, падчас прэзэнтацыі праекту Праграмы дзеяньняў ураду, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

«Мы рухаемся да сяброўства ў ЭЗ праз рэформы, праз адкрыцьцё рынкаў і інтэграцыю ў эўрапейскую сыстэму бясьпекі. Мы да канца году завяршаем ключавы этап. Сумесна з Эўрапейскай Камісіяй праводзім афіцыйны аналіз адпаведнасьці ўкраінскага заканадаўства праву ЭЗ, і мы будзем гатовыя пачаць перамовы аб уступленьні па ўсіх шасьці клястэрах. Гэта значыць, тэхнічна, з нашага боку, гэтая гатоўнасьць будзе. І гэта наш стратэгічны прыярытэт, і я лічу, што гэта наш абавязак перад украінскім грамадзтвам», — сказала Свірыдэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці даможацца Трамп вызваленьня беларускіх палітвязьняў? Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/dwlW3

Дональд Трамп патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку і двойчы пасьля гэтага згадаў пра вызваленьне больш як тысячы беларускіх вязьняў. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе тры магчымыя сцэнары далейшага разьвіцьця падзей.

1️⃣ У адказ на тэлефанаваньне Трампа варта спадзявацца на новыя вызваленьні палітвязьняў.

2️⃣ У выпаду, калі саміт прэзыдэнтаў Расеі, Украіны і ЗША адбудзецца ў Менску, шанцы на вызваленьне палітзьняволеных моцна ўзрастаюць.

3️⃣ Калі амэрыканскі бок не дачакаецца вызваленьня палітвязьняў, то цікавасьць каманды Трампа да гэтай тэмы можа зьнікнуць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ аднаго беларуса польская пракуратура абвінаваціла ў падрыхтоўцы дывэрсіі ў Польшчы

27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксе Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе reform.news.

Беларуса затрымалі 13 жніўня ў Варшаве супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.

Як заяўляе Нацыянальная пракуратура Польшчы, у ліпені 2025 годзе Віталь C. зьбіраў інфармацыю аб складзе ў Люблінскім ваяводзтве, здымаў яго на відэа і фатаграфаваў, перадаў гэтыя матэрыялы прадстаўнікам замежнай выведкі і зьбіраўся падпаліць склад. Беларус прызнаў віну і даў паказаньні.

Па хадайніцтве пракурора 14 жніўня суд у Любліне абраў для беларуса меру стрыманьня ў выглядзе арышту на тры месяцы. Яму пагражае да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да эўрапейскіх лідэраў зь лістом пра беларускае пытаньне ў часе перамоваў па Ўкраіне

https://smarturl.click/kZOAX

У лісьце Ціханоўская падкрэсьліла неабходнасьць «падтрымліваць пазыцыю ЭЗ адносна Ўкраіны». Для гэтага, паводле Ціханоўскай, павінны быць захаваныя «павага да тэрытарыяльнай цэласнасьці, поўны сувэрэнітэт, гарантыі бясьпекі і недапушчальнасьць таго, каб Расея мела „права вэта“ на ўдзел Украіны ў міжнародных арганізацыях і саюзах».

На думку дэмакратычнай лідэркі, Беларускае пытаньне павінна быць улічанае таму, што «што агрэсія пачалася з тэрыторыі Беларусі праз палітыку Лукашэнкі», а таму «бясьпека ў рэгіёне немагчымая без вырашэньня беларускага пытаньня». Пад «вырашэньнем беларускага пытаньня» Ціханоўская разумее спыненьне масавых рэпрэсій, вызваленьне палітвязьняў, аднаўленьне грамадзка-палітычнага жыцьця, забесьпячэньне нацыянальнага дыялёг і мірны транзыт улады.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як мінімум 40 чалавек затрыманыя па справе «Беларускага Гаюна» — «Вясна»

https://smarturl.click/E1d4g

Праваабаронцам ужо вядомыя імёны 40 затрыманых па справе маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна». Праваабаронцы пішуць, што затрыманых насамрэч можа быць больш.

Паводле «Вясны», затрыманым выстаўляюць абвінавачаньні па артыкуле аб садзейнічаньні «экстрэмісцкай дзейнасьці» (артыкул 361-4 КК). Вядома як мінімум пра шэсьць судовых працэсаў, якія ўжо праходзяць па гэтай справе.

Паводле стану на 7 жніўня было вядома пра 38 затрыманых па справе «Беларускага Гаюна».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвятлана Ціханоўская ўпершыню за доўгі час апублікавала фота ўсёй сям’і

Сьвятлана Ціханоўская павіншавала свайго мужа Сяргея зь днём нараджэньня і праілюстравала сваё віншаваньне фота ўсё сям’і.

«Сяргей, сёньня такі доўгачаканы дзень нараджэньня, які мы сустракаем разам, пасьля пяці гадоў разлукі. Першы твой дзень народзінаў, калі я ўпэўненая, што ты пабачыш віншаваньні нашых дзяцей, бо цяпер яны могуць уручаць іх асабіста, абдымаць цябе і бачыць тваю ўсьмешку. Ты – мая апора, мой сябра і мой каханы. І я зычу табе сёньня і заўсёды адчуваць тую ж цеплыню, якую мы цяпер адчуваем побач з табой. Дзякуй табе за тваю сілу, за тваю любоў і за тое, што, нягледзячы ні на што, мы ўсё ж такі разам. З днём нараджэньня, мой Сяргей!», – напісала Сьвятлана Ціханоўская.


На фота: Сьвятлана і Сяргей Ціханоўскія з сваімі дзецьмі. Крыніца — Instagram Сьвятланы Ціханоўскай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Запарожжы ў выніку расейскага абстрэлу загінулі тры чалавекі і 23 атрымалі раненьні

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі назваў гэты ўдар «абсалютна паказальным і цынічным».

«Яны ведаюць, што сёньня ў Вашынгтоне сустрэча для спыненьня вайны. Будзем гаварыць пра ключавыя рэчы з прэзыдэнтам Трампам. Разам з Украінай у размове будуць браць удзел лідэры Брытаніі, Францыі, Нямеччыны Італіі, Фінляндыі, ЭЗ, NATO. [...] І менавіта ў гэты момант расейцы б’юць па Харкаве, Запарожжы, Сумшчыне, па Адэсе, па жылых дамах, па нашай цывільнай інфраструктуры», – заявіў Уладзімір Зяленскі.

Украінскі прэзыдэнт заявіў, што Расея наносіла сьвядомыя ўдары.

«Расейская вайсковая машына, нягледзячы ні на што, працягвае зьнішчаць жыцьці. Пуцін паказальна будзе забіваць, каб і далей ціснуць на Ўкраіну, на Эўропу і каб прынізіць дыпляматычныя намаганьні. Менавіта таму мы так чакаем дапамогі для спыненьня забойстваў. Менавіта таму патрэбныя надзейныя гарантыі бясьпекі», – заявіў ён.

На фота: наступствы ўдару па Сумскай вобласьці

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За сацыялягічнае дасьледаваньне пра COVID-19 у Беларусі прысудзілі 7,5 гадоў зьняволеньня

https://smarturl.click/6WOnE

Менскі гарадзкі суд жніўня абвясьціў вырак 43-гадоваму Яўгену Красьнянскаму з сацыялягічнае дасьледаваньне пра COVID-19 у Беларусі.

Як паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна», яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

«Канчатковы прысуд вынесены шляхам складаньня пакараньняў паводле двух артыкулаў. Паводле ч. 1 артыкулу 356 (здрада дзяржаве) яго асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Паводле ч. 1 артыкулу 243-3 („ухіленьне ад выплаты страхавых складак, што прывяло да нанясеньня шкоды ў асабліва буйным памеры“) яму прысудзілі шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі, а таксама штраф 25 тысяч рублёў», — паведамілі праваабаронцы.

На фота: Яўген Красьнянскі, крыніца – праваабарончы цэнтар «Вясна»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні — новы масавы суд у справе «дваровых чатаў»

https://smarturl.click/6WOnE

У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што ў Горадні 11 жніўня пачалі разглядаць крымінальную справу супраць васьмі жыхароў Ваўкавыску. Працэс вядзе судзьдзя Зінаіда Барцэвіч.

Жыхароў Ваўкавыску абвінавачваюць ва «ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаваньні» паводле ч. 3 артыкулу 361-1 Крымінальнага кодэксу. Усе яны пад вартай з канца кастрычніка 2024 году.

Летам 2020 году як у Менску, так і ў рэгіёнах масава пачалі стварацца тэлеграм-чаты двароў, вуліц, мікрараёнаў. Спачатку для каардынацыі выхадаў на «ланцугі салідарнасьці», потым — для супольных нядзельных выхадаў на маршы. Валянтэры ўклалі падрабязную мапу, дзе кожны мог знайсьці свой мясцовы чат. Толькі ў Менску ў той час было больш за 800 дваровых чатаў, некаторыя з тысячамі ўдзельнікаў (напрыклад, у тэлеграм-канале «Новая Баравая 98%» было больш за 3 тысячы).

На фота: дваровая акцыя ў Менску падчас пратэстаў 2020 году, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Viso gero. Беларусы расказваюць, чаму зьяжджаюць зь Літвы

https://smarturl.click/AxAAv

Афіцыйна больш за ўсё грамадзян Беларусі жылі ў Літве на пачатку 2024 году. Пасьля іх толькі менела. Паводле сьвежай статыстыкі, за паўтара года зь Літвы зьехалі каля 10 тысяч беларусаў і гэты працэс працягваецца.

«Штомесяц я плачу амаль 40% падатку, прыкладна 1500–2000 эўра яшчэ трачу на жыцьцё. Неяк падлічыў, што толькі я ў выглядзе падаткаў і выдаткаў больш за 30 тысяч эўра ў год Літве прыношу. А нам кажуць, што мы нясём нацыянальную пагрозу Літве. Ну добра, буду несці гэтую «пагрозу» ў іншай краіне. Разам з сваімі грашыма». Беларусы пра тое, чаму зьяжджаюць зь Літвы.

На ілюстрацыйным фота: акцыя беларусаў у Вільні, 9 жніўня 2025 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская мяркуе, што на перамовах у ЗША не павінны забыцца пра Беларусь

https://smarturl.click/j7Jmb

Сьвятлана Ціханоўская заявіла аб падтрымцы лідэраў Украіны і эўрапейскіх дзяржаваў, якія накіраваліся на перамовы ў ЗША.

«Мір павінен быць справядлівым і трывалым, а Расею неабходна стрымаць. Любыя перамовы павіны таксама ўлічваць, што будучыня Беларусі ў небясьпецы», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы на плятформе Х.

Сьвятлана Ціханоўская падкрэсьліла, што падтрымлівае эўрапейскіх лідэраў «у надзеі на мір», а Ўкраіну — у яе мужнай барацьбе. Яна таксама дадала, што цэніць намаганьні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа для дасягненьня міру.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея пасьля перамоў Пуціна і Трампа не спыняе абстрэлы Украіны. Найбольш пацярпелых – у Харкаве

https://smarturl.click/w46Qn

Расейскія войскі ў ноч на 18 жніўня атакавала ўкраінскія гарады балістычнымі ракетамі і дронамі.

У выніку ўдару па Харкаве 6 чалавек загінулі, у тым ліку 2 дзяцей, яшчэ 20 атрымалі раненьні, сярод параненых шэсьць дзяцей.

Як паведаміў мэр Харкава Ігар Церахаў, расейскі дрон пацэліў у шматпавярховы жылы дом і выклікаў пажары ў двух пад’ездах. «У выніку абвалу перакрыцьця ёсьць пагроза, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі», – напісаў Ігар Церахаў у сваім Telegram-канале.

Позна ўвечары 17 жніўня ў выніку расейскай атакі Харкава пацярпелі 11 чалавек, у тым ліку 13-гадовы падлетак.

На фота ўкраінскіх выратавальнікаў: дом, у які пацэліў расейскі дрон раніцай 18 жніўня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп, Зяленскі і лідэры краінаў Эўразьвязу выказалі свае пазыцыі перад пачаткам сумесных перамоваў

https://smarturl.click/MGxAE

🔹 Гарантыі бясьпекі
. Усе лідэры пагадзіліся, што галоўнае пытаньне — гарантыі бясьпекі для Ўкраіны. У ЭЗ прапануюць мадэль паводле артыкулу 5 статуту NATO. Макрон падкрэсьліў, што яшчэ адной гарантыяй павінна стаць «магутнае ўкраінскае войска на дзесяцігодзьдзі наперад».

🔹 Спыненьне агню. Эўрапейскія лідэры заклікалі да чым хутчэйшага спыненьня агню. Трамп на гэта адказаў, што ў шасьці войнах, якія ён спыніў, спыненьне агню не было патрэбным.

🔹 Трохбаковы саміт. Трамп заявіў, што пытаньне стаіць «калі», а не «ці адбудзецца» сустрэча з Пуціным і Зяленскім, і што ён ня супраць да яе далучыцца. Пуцін можа прыняць заходнія гарантыі бясьпекі для Ўкраіны, лічыць Трамп.

🔹 Лёс палонных. Зяленскі заклікаў да вызваленьня палонных. Трамп паабяцаў падняць гэтую тэму ў размове з Пуціным.

ℹ️ Месца Зяленскага на прэс-брыфінгу было сьпінай да журналістаў (на фота)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 У Польшчы стварылі асацыяцыю беларускай дыяспары

https://smarturl.click/WRXm6

Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» паведаміў адзін з ініцыятараў стварэньня асацыяцыі, кіраўнік мэдыяпраекту Belarus Tomorrow Аляксей Дзікавіцкі (на фота).

«Перад намі чарговыя дыскусіі ў справе вызначэньня прыярытэтных кірункаў дзейнасьці, адначасова трэба вывучыць досьвед іншых дыяспараў, абмеркаваць сьпіс магчымых будучых партнэраў і гэтак далей», — напісаў Дзікавіцкі.


Асацыяцыя, адзначыў ён, сярод іншага, мае на мэце прадстаўляць на розных узроўнях інтарэсы беларускай дыяспары ў Польшчы, яе гуртаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп і Зяленскі правялі прэс-сустрэчу ў Белым доме

Трамп заявіў, што бачыць магчымасьць для дасягненьня міру. Ён пацьвердзіў, што ЗША гатовыя даць Украіне «добрую абарону і гарантыі», але ў NATO Ўкраіна ня ўвойдзе. Ён сказаў, што мір павінен быць ня толькі справядлівым, але і доўгатэрміновым. Прычым для падпісаньня мірнай дамовы не абавязкова папярэдне спыняць агонь, адзначыў ён.

На пытаньне пра ўвядзеньне міратворцаў ЗША ва Ўкраіну Трамп адказаў, што ўдзел Эўропы ў гарантаваньні бясьпекі Ўкраіны істотны, бо «ў іх будзе першая лінія абароны». Ён дадаў, што гэтая вайна аказалася «вельмі складанай», хоць ён і спадзяваўся, што яна будзе самай лёгкай з 6 канфліктаў, якія ён спыніў.

Зяленскі падзякаваў Трампу за яго намаганьні па спыненьні забойстваў, а таксама выказаў удзячнасьць Мэланіі за яе ліст Пуціну пра скрадзеных украінскіх дзяцей.

Ён пацьвердзіў гатоўнасьць правесьці прэзыдэнцкія выбары адразу пасьля заканчэньня ваеннага становішча.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸🇺🇦 У Белым доме пачынаецца сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны

https://smarturl.click/MGxAE

У перамовах таксама ўдзельнічаюць кіраўнікі краінаў і арганізацый Эўрапейскага Зьвязу, а таксама прэмʼер Вялікай Брытаніі і генэральны сакратар NATO. Галоўная тэма сустрэчы — спыненьне вайны Расеі супраць Украіны.

Візыт адбываецца праз тры дні пасьля саміту Трампа з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным на Алясцы.

Ад сёньняшней сустрэчы чакаюць лёсавызначальных рашэньняў у дасягненьні міру ва Ўкраіне.

📱 Жывы эфір, прысьвечаны перамовам, вядуць Украінская служба Радыё Свабода і «Настоящее время».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Лукашэнка выходзіць зь міжнароднай ізаляцыі? Вэрсія Карбалевіча

Па дарозе на сустрэчу з Пуціным на Алясцы амэрыканскі прэзыдэнт патэлефанаваў Лукашэнку. Паводле Трампа, мэтай званка Лукашэнку было жаданьне выказаць яму падзяку за вызваленьне зьняволеных. Празь дзень Трамп зноў публічна згадаў зьняволеных у Беларусі. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч тлумачыць, што гэта можа азначаць.

https://youtu.be/9dM2575cKmU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Выклік для нашай салідарнасьці»: Што значыць вызваленьне 1300 палітвязьняў і ці магчыма гэта

https://smarturl.click/aRL7X

Дональд Трамп заявіў, што яны з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі вызваленьне 1300 вязьняў з турмаў Беларусі. Мы распыталі праваабаронцаў, што гэта значыць і як дапамагчы такой колькасьці людзей адразу.

Павал Сапелка зь «Вясны» зазначыў, што нягледзячы на размовы пра вызваленьне, улады працягваюць і ўзмацняюць рэпрэсіі. Праваабаронца лічыць, што ўлада не атрымала дастатковых падставаў для спыненьня перасьледу грамадзян. Вызваленьне такой вялікай групы людзей было б вялікай радасьцю, але гэта не азначала б адлігі.

Прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў лічыць, што калі і адбудзецца масавае вызваленьне, яно будзе паступовым і расьцягнецца на тыдні. З улікам папярэдняга досьведу, магчыма, людзей будуць прымусова дэпартаваць. У такім выпадку спатрэбіцца мабілізацыя рэсурсаў беларускай дыяспары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў дакумэнты савецкага ўзору без апастылю — СМІ

https://smarturl.click/nVQW4

Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам прымаць у беларусаў у рамках легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю. Пра гэта са спасылкай на МУС Польшчы паведамляе тэлеканал “Белсат”.

Адзначаецца, што МУСіА накіравала ў мясцовыя органы інфармацыйны ліст. У ім гаворыцца, што беларускія дакумэнты савецкага ўзору “павінны ацэньвацца гэтак жа, як і раней, і апастыль не павінен запытвацца ў кожным выпадку (кіраўнік ЗАГСу павінен ацэньваць пададзены яму дакумэнт у кантэксьце праведзенай працэдуры)”. Толькі калі кіраўнік ЗАГСу “сумняваецца ў афіцыйным характары дакумэнту”, ён “можа запытаць яго пацьверджанне, напрыклад, апастыль”, падкрэсьліваецца ў публікацыі.

У міністэрстве паабяцалі разаслаць у мясцовыя органы ўлады яшчэ адзін такі ліст, каб яго сутнасьць “не выклікала сумневаў”.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

"ПіК Свабоды" Ці вызваліць Лукашэнка ўсіх палітвязьняў? Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку?

У жывым эфіры "ПіКа Свабоды" разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў.

Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій, а таксама якую ролю можа адыграць Беларусь, рэжым і дэмакратычныя сілы ў намаганьнях прэзыдэнта ЗША завяршыць вайну.

🎞 ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/live/xcU0ByYlk6U

📃ЧЫТАЦЬ: https://smarturl.click/20VWA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прававая ініцыятыва» зьвярнулася ў ААН з заявай аб парушэньні правоў жанчын у беларускіх турмах

https://smarturl.click/lA4L1

Беларуская праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» накіравала ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) афіцыйны зварот з патрабаваньнем пачаць расьследаваньне.

Арганізацыя заявіла, што мае доказы таго, што ў беларускіх турмах, калёніях і ізалятарах на працягу многіх гадоў адбываюцца сур'ёзныя і сыстэматычныя парушэньні правоў жанчын, у тым ліку катаваньні, зьнявагі і дыскрымінацыя па полавай прыкмеце:

«Гаворка ідзе не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сыстэму рэпрэсій, у якой гендэрна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжаньне сталі нормай, асабліва ў дачыненьні да жанчын-палітвязняў.

Гэтыя парушэньні падпадаюць пад вызначэньне дыскрымінацыі ў сэнсе артыкулаў 1, 2, 3, 5(a), 7 і 12 Канвэнцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненьні да жанчын, у тым ліку ў інтэрпрэтацыі Камітэта ў Агульных рэкамэндацыях № 19, № 24, № 28 і № 35».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі прызналі непажаданым нямецкі фонд, які выплачваў кампэнсацыі ахвярам нацысцкага рэжыму

https://smarturl.click/L3EnA

Генэральная пракуратура Расеі прызнала непажаданай дзейнасьць у краіне нямецкага фонду «Памяць, адказнасьць і будучыня» (EVZ), які захоўвае памяць аб злачынствах нацызму, а таксама выплачваў яго ахвярам кампэнсацыі.

Фонд ажыцьцяўляў праекты па падтрымцы колішніх вязьняў канцлягераў і гета, жыхароў акупаваных тэрыторый, адпраўленых у Рэйх на прымусовыя працы. Арганізацыя таксама займаецца гістарычнымі праектамі і абаронай правоў чалавека.

У Беларусі фонд рэалізаваў 205 такіх праектаў. Аналягічную падтрымку надаюць таксама грамадзянам іншых краіны — Расеі, Украіны, Малдовы, Чэхіі, Польшчы, Ізраілю і іншых.

Сёлета 24 сакавіка нямецкі дабрачынны фонд «Памяць, адказнасьць і будучыня» выключыў Беларусь і Расею з сваёй апякунскай рады пасьля таго, як папраўкі ў адпаведны закон зацьвердзілі дэпутаты Бундэстагу.

На фота: у нямецкім фондзе «Памяць, адказнасьць і будучыня» (EVZ)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка патлумачыў, чаму Шакуцін, які знаходзіцца пад санкцыямі, перадаў дзяржаве «Амкадор»

https://smarturl.click/B4y8g

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што «ранейшыя ўласьнікі» холдынгу «Амкадор» перадалі дзяржаве прадпрыемства празь немагчымасьць вярнуць крэдыты.

«Паколькі ранейшыя ўласьнікі холдынгу шчыра прызналі, што больш ня могуць забясьпечваць вяртаньне запазычаных сродкаў (то бо прызналі, што пазыкі ўзялі, вярнуць ня могуць), мы былі вымушаныя прыняць кіроўную кампанію ва ўласнасьць дзяржавы. Мы ж ня можам калектыў кінуць, гэта тысячы людзей», — працытавала Аляксандра Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Лукашэнка мяркуе, што фінансавыя праблемы прадпрыемства сталі вынікам вялікага абнаўленьня «лінейкі прадукцыі».

Асноўным уладальнікам быў набліжаны да Лукашэнкі Аляксандар Шакуцін, ён жа да красавіка 2025 году ўзначальваў раду дырэктараў.

На 2022 год у структуру холдынгу «Амкадор» уваходзілі 26 прадпрыемстваў. У 2020 годзе Шакуцін трапіў пад санкцыі ЭЗ як «гаманец» Аляксандра Лукашэнкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі заявілі аб рэкорднай чарзе транспартных сродкаў, якія чакаюць уезду ў краіны Эўразьвязу

https://smarturl.click/0BmGM

У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што ў чарзе стаяць 5 890 грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Найбольш — на польскім кірунку.

Як вынікае з афіцыйнага сайту ведамства, 18 жніўня а 10.00 уезду ў польскі пункт пропуску Тарэспаль зь Берасьця чакалі 4420 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў. Яшчэ 90 грузавікоў чакаюць выезду ў Кукурыкі, зь беларускага боку — Казловічы.

На фота: беларуска-польская мяжа, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усясьветная харчовая праграма папярэджвае пра «беспрэцэдэнтны» голад у Афганістане

https://smarturl.click/E1ddz

Дырэктар Усясьветнай харчовай праграмы ААН у Афганістане Джон Эйліф заявіў, што засуха, рэзкае скарачэньне дапамогі і вымушанае вяртаньне 1,5 мільёна аўганцаў з Ірану і Пакістану прывялі да «ўсё больш вострага недаяданьня» ў краіне, якая цярпіць ад беднасьці.

Жыхары Кабулу сказалі Радыё Свабода, што яны просяць рысу і «гатовыя прыняць сьмерць», тым часам як Усясьветная харчовая праграма заявіла, што «сотні тысяч людзей адрэзаны» ад цэнтраў выдачы харчаваньня.

Аб праблеме голаду пад уладай талібаў ў Афганістане пішуць журналісты Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рэй Фурлонг і Амід Марзбан.

На архіўным фота: маці з дачкой у клініцы ў Афганістане, якая працуе пры падтрымцы Ўсясьветнай праграмы харчаваньня ў галіне недаяданьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Азараў заявіў пра закрыцьцё пляну «Перамога»

https://smarturl.click/dwllk

Кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў апублікаваў заяву, у якой паведаміў, што плян «Перамога» закрываецца, а ўсіх яго ўдзельнікаў «пераводзяць у рэзэрвы».

«У мэтах запэўненьня бясьпекі ўдзельнікаў пляну «Перамога», у сувязі з стратай доступу да чат-боту пляну «Перамога» ў траўні 2024 году і адмовай Сьвятланы Ціханоўскай і Франака Вячоркі вярнуць яго, абвяшчаем пра закрыцьцё пляну «Перамога» да асаблівага распараджэньня. Усе ўдзельнікі пляну пераведзеныя ў рэзэрвы», – напісаў Азараў.

Раней у абʼяднаньні апублікавалі інструкцыю для тых, хто хоча бясьпечна выдаліць чат-бот пляну «Перамога».

На фота: кіраўнік ByPol Аляксандр Азараў, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп перад сустрэчай з Зяленскім расказаў, як той можа завершыць вайну

https://smarturl.click/13AQy

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі можа спыніць вайну з Расеяй «амаль імгненна».

«Зяленскі можа спыніць вайну з Расеяй амаль імгненна, калі захоча, або можа працягваць ваяваць. Памятаеце, як усё пачалося. Ніякага вяртаньня Крыму, які [прэзыдэнт ЗША] Абама аддаў (12 гадоў таму, без адзінага стрэлу!), І НІЯКАГА ЎСТУПУ ЎКРАІНЫ Ў NATO. Пэўныя рэчы ніколі не мяняюцца», — напісаў Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.

Тымчасам прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўжо прыбыў у Вашынгтон, дзе адбудзецца ягоная сустрэча з Дональдам Трампам і эўрапейскімі лідэрамі.

«Мы ўсе аднолькава хочам хутка і надзейна закончыць гэтую вайну. І мір мае быць трывал. Ня так, як гэта было гады таму, калі Ўкраіну прымусілі аддаць Крым і частку нашага Ўсходу — частку Данбасу», – паведаміў Уладзімір Зяленскі ў сваім Telegram-канале.

На фота: Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп, 25 чэрвеня 2025 году

Читать полностью…
Subscribe to a channel