Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
У Сэрбіі аднавіліся пратэсты супраць прэзыдэнта Вучыча
https://smarturl.click/ggOpB
Увечары 13 жніўня дайшло да буйных сутыкненьняў паміж праціўнікамі і прыхільнікамі дзейнай улады. Сутычкі адбыліся ў горадзе Нові Сад, у якім яны і пачаліся некалькі месяцаў таму пасьля абвалу паддашка на рэканструяванай чыгуначнай станцыі. Тады, у лістападзе 2024 году, загінулі 16 чалавек. Грамадзкія актывісты абвінавацілі ўлады ў нядбайнасьці пры будаваньні і хабарніцтве.
У час новых пратэстаў у Новім Садзе 64 пратэстоўцы атрымалі раненьні, таксама траўмаваныя пяцёра супрацоўнікаў жандармэрыі. Прыхільнікі «Сэрбскай прагрэсіўнай партыі» — палітычнай сілы прэзыдэнта Аляксандра Вучыча — выкарыстоўвалі супраць праціўнікаў улады фаеры і пэтарды. Раней пратэсты адбываліся ў гарадах Врбас, Бачка Паланка, Бялград і Ніш, там таксама пратэстоўцы зазналі нападаў з боку праўладных актывістаў.
Маніфэстанты патрабуюць ад Вучыча абвяшчэньня датэрміновых парлямэнцкіх выбараў, з чым прэзыдэнт не пагаджаецца. Напярэдадні Вучыч паабяцаў не зьмяняць Канстытуцыю краіны, заявіўшы, што ня можа і ня будзе вылучацца на наступныя выбары прэзыдэнта Сэрбіі.
📸 Балканская служба Радыё Свабода
Ужо сёньня: пяць гадоў таму быў створаны фонд BySol
14 жніўня 2020 году ў адказ на масавыя арышты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі створаны фонд BySol, які арганізуе збор сродкаў для падтрымкі пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі.
Болей пра падзеі 14 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.
Пазбавілі ліцэнзіі адвакатку Міколы Дзядка і Ўладзімера Кнігі
Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі адвакатку Сьвятлану Гарбаток «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
Яна абараняла анархіста Міколу Дзядка, а таксама Ўладзімера Кнігу, які праходзіў па «справе Ціханоўскага».
Перасьлед адвакатаў у Беларусі мае сыстэмны характар:
▪️ з 2020 году як мінімум 141 адвакат пазбаўлены ліцэнзіі;
▪️ 11 зазналі крымінальны перасьлед,
▪️ 6 былі зьняволеныя.
▪️ За 4 гады колькасьць адвакатаў скарацілася на 27% — да 1600.
🔗 Крыніцы — «Вясна», «Позірк», «Мэдыязона»
🇺🇸 Трамп хоча «хуткай» трохбаковай сустрэчы пасьля саміту на Алясцы
https://smarturl.click/ggEGw
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што пасьля саміту з Пуціным на Алясцы 15 жніўня хоча «амаль адразу» арганізаваць сустрэчу Зяленскі – Пуцін – Трамп — калі бакі пагодзяцца.
🗣 «Адмова РФ хутка спыніць вайну пацягне вельмі сурʼёзныя наступствы», — падкрэсьліў ён. Мэта сустрэчы з Пуціным — зразумець, «дзе мы знаходзімся і што робім».
Трамп сумняваецца, што зможа пераканаць Пуціна спыніць удары па мірных жыхарах, бо ўжо меў такую размову зь ім раней. Кансультацыі зь Зяленскім і эўрапейскімі лідэрамі назваў «вельмі добрымі».
Зяленскі і эўрапейскія лідэры правялі онлайн-саміт з Трампам
https://smarturl.click/ZX122
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, лідэры шэрагу эўрапейскіх краін, ЭЗ і NATO ў сераду правялі перамовы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Джэй Дзі Вэнсам.
🇺🇦🇺🇸🇩🇪🇫🇷🇬🇧🇮🇹🇵🇱🇫🇮🇪🇺🇳🇱
Камэнтуючы вынікі перамоваў, Зяленскі заявіў, што Трамп згодны з тым, што Ўкраіна павінна атрымаць цьвёрдыя гарантыі бясьпекі.
Ён таксама падкрэсьліў, што санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя, калі яна не пагодзіцца на спыненьне агню.
🗣 «Гэта наша эўрапейская праблема. Украіна знаходзіцца на першай лініі барацьбы з расейскім імпэрыялізмам. Успомніце, яны пачалі яшчэ ў 2008 годзе на Каўказе і могуць пайсьці далей», — заявіў, у сваю чаргу, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.
🇵🇱 Трох беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі
https://smarturl.click/kZmYk
Польская пракуратура перадала ў суд абвінаваўчы акт супраць шасьці чалавек, трох палякаў і трох беларусаў, якіх абвінавачваюць у працы на карысьць замежнай выведкі.
Група, у якую ўваходзілі беларусы Сьцяпан К., Андрэй Б. і Яраслаў С., як сьцьвярджаецца, учыніла шэраг дывэрсій:
💥 падпалілі рэстаран у Гдыні ў 2023 годзе;
💥 спрабавалі падпаліць склад у Гданьску ў сакавіку 2024 году;
💥 падпалілі склад з паддонамі ў Марках пад Варшавай у красавіку 2024 году.
Усе падпалы, паводле абвінавачваньня, яны зрабілі з дапамогай «кактэйляў Молатава», а апошнія два — на заданьне іншаземнай выведкі.
🧑⚖️ Ім пагражае ад 10 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.
💶 Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іх сем’ям назьбіраў 2,4 млн €
https://smarturl.click/AxRq0
Хто даў найбольш:
🇳🇴 Нарвэгія — 34%
🇩🇰 Данія — 28%
🇸🇪 Швэцыя — 18%
🇱🇺 Люксэмбург — 10%
Астатнія 🇮🇸🇪🇸🇫🇮🇪🇪🇱🇻 — разам 10%
📦 Дапамога разьмеркавана:
• ByHelp — 642 984 € (падтрымалі 370 чалавек)
• BySol — 320 144 € (509 чалавек)
• «Краіна для жыцьця» — 97 433 € (132 чалавекі)
• DissidentBy — 80 996 € (178 чалавек)
• INeedHelpBY — 41 200 € (🛒1181 прадуктовы кошык)
👥 Усяго падтрымалі 1139 чалавек.
🔗 Крыніца — DW
🔴 Дзесяцікілямэтровы клін на Данбасе: што вядома пра прарыў арміі Расеі на фронце і як рэагуюць украінскія вайскоўцы
https://smarturl.click/Y31ZA
На Данбасе расейскія войскі прасунуліся на 10 км у раёне Дабрапольля, перарэзаўшы трасу на Краматорск.
«DeepState» і валянтэры называюць сітуацыю крытычнай, але ў камандаваньні Узброеных сілаў Украіны заяўляюць, што яна пад кантролем.
РФ выкарыстоўвае перавагу ў пяхоце, абыходзячы апорныя пункты.
Ёсьць рызыка ўмацаваньня і пашырэньня прарыву, што можа пагражаць стратэгічным гарадам Пакроўску, Дабрапольлю і Канстанцінаўцы, якія да вайны мелі па 60-70 тысяч жыхароў кожны.
Украіна перакідвае рэзервы, «Азоў» трымае абарону на Пакроўскім кірунку.
Аналітыкі папярэджваюць: калі клін не ліквідаваць хутка, фронт можа раскалоцца.
Вызначэньне дакладнай даты заснаваньня Менску, падводныя дасьледаваньні. Беларускія археолягі расказалі пра знаходкі
https://smarturl.click/vd7og
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выдала 170 дазволаў на права правядзеньня археалягічных дасьледаваньняў. Пра гэта паведамілі ў час прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.
Шмат гаварылася і пра раскопкі, якія ўжо вядуцца і прыйшлі да пэўных высноў і канкрэтных адкрыцьцяў. Гэта рака Менка, Крывінскі тарфянік, возера Сялява, Княжычы. Таксама анансаваны выхад кнігі, якая раскрые новыя «фундамэнтальныя» адкрыцьці ў справе гісторыі Менску.
Здымак Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
Пасьля закрытай нарады ў Лукашэнкі міністар абароны абвясьціў аб ядзерным складніку на вучэньнях «Захад-2025»
https://smarturl.click/y6YLp
Аляксандар Лукашэнка прыняў міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з «закрытай справаздачай».
Як паведамляецца на афіцыйным сайце Лукашэнкі, сустрэча адбылася 13 жніўня, а на ёй абмеркавалі падрыхтоўку да супольных з Расеяй вучэньняў «Захад-2025», апэратыўную абстаноўку ля межаў Беларусі і гатоўнасьць адрэагаваць на пагрозы, якія ўзьнікаюць.
Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам Віктар Хрэнін заявіў, што на вучэньнях «Захад-2025» адпрацуюць «плянаваньне выкарыстаньня ядзернай зброі і «Арэшніка».
Толькі за ноч беларуска-польскую мяжу парушылі 35 чалавек
Падляскі аддзел Памежнай варты Польшчы апублікаваў відэа, як група мігрантаў зь беларускага боку парушае дзяржаўную мяжу Польшчы. Неўзабаве людзей затрымалі.
Польскія памежнікі ня згадваюць грамадзянства мігрантаў з чарговай затрыманай групы. Раней яны зазвычай былі зь дзяржаваў Азіі і Афрыкі. Толькі за ноч на 13 жніўня польскія памежнікі затрымалі 35 чалавек. За папярэдні дзень адбылося звыш 170 затрыманьняў. Агулам за 2025 год звыш 19,4 тысяч спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы.
🇱🇻 У Латвіі вынесьлі на абмеркаваньне праект абмежаваньняў на аўтобусныя паездкі
Міністэрства транспарту Латвіі паведаміла, што падрыхтаваная нарматыўная база па ўстанаўленьні абмежаваньняў на перасячэньне латвійска-беларускай і латвійска-расейскай межаў аўтобусамі. Праект вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне на публічным партале праектаў прававых актаў, піша 1188.lv.
Міністар транспарту Аціс Швінка адзначыў, што ягонае ведамства сумесна з Дырэкцыяй аўтамабільнага транспарту і ў кансультацыі зь Міністэрствам унутраных спраў сабрала зьвесткі, якія гавораць пра павелічэньне колькасьці пасажыраў у аўтобусных перавозках у Беларусь і Расею. Міністар падкрэсьліў, што гэта павялічыла рызыкі для бясьпекі на межах краіны, таму і зьявілася нарматыўная база, якая прадугледжвае абмежаваньні на пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расею.
Калі праект пройдзе, Дзяржаўная памежная ахова Латвіі з 15 кастрычніка ня будзе дапускаць пасажырскія перавозкі на міжнародных нерэгулярных аўтобусных маршрутах, якія перасякаюць латвійска-беларускую і латвійска-расейскую межы па дарогах у трох пунктах пропуску. У сьпіс пунктаў уваходзіць пераход Патэрніекі/Грыгараўшчына на мяжы зь Беларусьсю.
12 жніўня стала шырока вядома пра скасаваньне шэрагу аўтобусных рэйсаў розных кампаній зь Менску ў Вільню і назад. Літоўскія ўлады патлумачылі, што шэраг аўтобусаў ня меў для гэтага неабходных дазволаў.
☎️ У Беларусі запусьцілі службу экстраннай псыхалягічнай падтрымкі
Кругласуткавая псыхалягічная дапамога будзе працаваць па нумары 133, пра гэта інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Цягам першага тыдня — з 12 па 17 жніўня — лінія будзе працаваць у тэставым рэжыме, пасьля чаго пяройдзе на пастаянную аснову. Тэлефанаваньні дармовыя для абанэнтаў усіх буйных апэратараў: Белтэлекам, A1, МТС і life:). На выклікі адказваюць кваліфікаваныя псыхолягі з сыстэмы аховы здароўя.
✋🏻 Зьвярнуцца па дапамогу можна ў сытуацыях:
🔺страты блізкага чалавека;
🔺балючага растаньня;
🔺цяжкіх захворваньняў;
🔺перажытага гвалту і іншых крызісных станаў.
У менш вострых выпадках адмыслоўцы рэкамэндуюць асабістую кансультацыю ў псыхоляга, псыхатэрапэўта ці нарколяга.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў справаздачу за 2024 год аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі
https://smarturl.click/j7awd
Сярод найбольш сур’ёзных парушэньняў — пацьверджаная інфармацыя аб катаваньнях і жорсткім, бесчалавечным або прыніжальным абыходжаньні; аб прымусовай мэдычнай або псыхалягічнай практыках; аб адвольных арыштах і затрыманьнях; аб транснацыянальных рэпрэсіях супраць асоб у іншых краінах; аб супрацы зь іншай краінай для ажыцьцяўленьня актаў транснацыянальных рэпрэсій; аб сур’ёзных злоўжываньнях у канфлікце, зьвязаным з удзелам Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.
У Стоўбцах пакаралі кіроўцу маршруткі, які піў у час працы
Кіроўцу зь півам перад паездкай убачыла пасажырка, якая мела намер ехаць маршруткай Стоўбцы-Менск, піша старонка stolbtsy.city у інстаграме. Здарэньне адбылося 30 ліпеня. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Ужо неўзабаве ДАІ затрымала мікрааўтобус на вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах.
Пры праверцы ў кіроўцы знайшлі 1,3 праміле алькаголю ў крыві.
Аўтамабіль адправілі на стаянку пад аховай, а кіроўца атрымаў штраф у 200 базавых велічыняў (8400 рублёў) плюс пазбаўленьне права кіраваць усімі транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.
Адбыўся ўдар па будынку кіраўніцтва Белгарадзкай вобласьці Расеі
Паводле зьвестак каналу Shot, пры атацы на цэнтар Белгараду выкарыстоўваліся бесьпілётнікі «Дартс» і FPV-дроны. Пацярпелі тры чалавекі, адзін зь якіх паранены ў нагу, яшчэ адзін з шматлікімі асколачнымі раненьнямі ў шпіталі.
Відэа з аўтамабілем, які загарэўся і чалавекам, якому дапамагаюць мэдыкі і вайскоўцы, паказаў у сваім канале кіраўнік Белгарадзкай вобласьці Вячаслаў Гладкоў.
Атакаваныя цэнтральныя вуліцы гораду і будынак ураду вобласьці.
Украінскі бок, які расейцы вінавацяць у атацы, пра яе пакуль не паведамляе.
Галоўнае за 13 жніўня
❤️Расьсьледаваньне Свабоды. Як віцебскі завод «Маналіт» зарабляе на вайне
☢️ Пасьля закрытай нарады ў Лукашэнкі міністар абароны абвясьціў аб ядзерным складніку на вучэньнях «Захад-2025»
📱 «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў камандзе Ціханоўскай
📌 Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іх сем’ям назьбіраў 2,4 млн €
📌 Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША: сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася
🔴 Дзесяцікілямэтровы клін на Данбасе: што вядома пра прарыў арміі Расеі на фронце і як рэагуюць украінскія вайскоўцы
🇯🇵 Найбуйнейшая газэта Японіі падала пазоў на 15 млн даляраў супраць стартапу, заснаванага беларусам
▪️У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў 📱 WhatsApp і 📱 Telegram
🇵🇱 Трох беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі
📌 Зяленскі і эўрапейскія лідэры правялі онлайн-саміт з Трампам
🇺🇸 Трамп хоча «хуткай» трохбаковай сустрэчы пасьля саміту на Алясцы
🚍 Пасьля скарачэньня рэйсаў ў Літву падаражэлі аўтобусныя квіткі. А на чарзе новая забарона — з Латвіі
🚍 Пасьля скарачэньня рэйсаў ў Літву падаражэлі аўтобусныя квіткі. А на чарзе новая забарона — з Латвіі
https://smarturl.click/OLjEa
🇱🇹 Літоўскі перавозчык TOKS (Eurolines) афіцыйна пацьвердзіў: скасаваньне большасьці рэйсаў Вільня—Менск не часовае. На маршруце цяпер — двухпавярховыя аўтобусы.
💸 Ecolines, якога скарачэньні не закранулі, цану да 270 BYN (раней — 230). Нават дарагія квіткі на бліжэйшыя дні ўжо раскупленыя.
🇱🇻 З 15 кастрычніка Латвія плянуе забараніць нерэгулярныя міжнародныя аўтобусныя перавозкі зь Беларусі і Расеі.
Для турыстычных аўтобусаў даступным застанецца адзіны і апошні пераход Берасьце—Тэрэспаль на польскай мяжы.
🔗 Крыніцы — Infotransby, Delfi.lv
🇷🇸 «Я не дыктатар». Прэзыдэнт Сэрбіі заявіў, што ня будзе зьмяняць Канстытуцыю дзеля новага тэрміну на пасадзе
https://smarturl.click/p2DbX
Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заявіў 13 жніўня, што ня мае намеру зьмяняць Канстытуцыю краіны, каб балятавацца на новы прэзыдэнцкі тэрмін.
🗣 «Я палітычны вэтэран, я больш не магу балятавацца ў прэзыдэнты, і мне нават у галаву не прыходзіць зьмяняць Канстытуцыю, каб працягваць удзельнічаць у выбарах. Я не дыктатар, якога вы малюеце ў аўстрыйскіх СМІ, я завяршу сваю прэзыдэнцкую карʼеру праз паўтара года», — сказаў Вучыч, адказваючы на пытаньне аўстрыйскага журналіста.
Вучыч, якога лічаць прарасейскім палітыкам, у 2025 годзе ўпершыню за час поўнамаштабнай вайны наведаў Маскву 🇷🇺 і Украіну 🇺🇦. Ён таксама віншаваў Лукашэнку пасля выбараў у Беларусі, якія Захад не прызнаў.
Як беларускі завод расквітнеў на ваенных замовах з Расеі, пазьбягаючы заходніх санкцый
https://smarturl.click/zd4LE
Віцебскае прадпрыемствы «Маналіт» стала «санкцыйным вакном» для расейскага вайскова-прамысловага комплексу.
Пры поўнай падтрымцы беларускіх уладаў, на фоне сыходу з расейскага рынку сусьветных вытворцаў электронікі і адсутнасьці паўнавартаснай канкурэнцыі, завод дэманструе рэкордны фінансавы рост.
У той самы час украінскія гарады зноў і зноў апынаюцца пад абстрэламі ракет, у якіх знаходзяць электронныя кампанэнты, вырабленыя ў Віцебску.
Чытайце расьсьледаваньне Свабоды
🇷🇺 У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў WhatsApp і Telegram
https://smarturl.click/3Q98g
«Роскомнадзор» тлумачыць гэта «барацьбой з тэлефонным махлярствам».
Расейскае выданьне «Осторожно, медиа» паведаміла, што рашэньне аб блякаваньні палітычнае і прынятае «на самым версе».
Паведамлялася, што яго могуць лабіраваць расейскія сотавыя апэратары, занепакоеныя скарачэньнем прыбыткаў ад званкоў.
Аўдыторыя ў РФ:
📱 WhatsApp — 97,5 млн
📱 Telegram — 90,5 млн
Партал «Вёрстка» пісаў, што блякаваньне можа быць вызваленьнем рынку для падтрыманага дзяржавай мэсэнджэра Max.
Польшча адказала на прапанову Беларусі аднавіць дыялёг: «У цяперашняй сытуацыі катэгарычна адкідаем такую магчымасьць»
https://smarturl.click/ggEbw
На думку беларускіх уладаў, Беларусь і Польшча неўзабаве могуць стаць арэнай новай вайны. Каб гэтага не адбылося, кіраўнік вайсковага дэпартамэнту Валер Равенка прапанаваў вярнуцца да двухбаковых пагадненьняў і пашырыць супрацу.
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (на фота) адмовіў, заявіўшы, што ўжо чатыры гады з тэрыторыі Беларусі вядуцца «гібрыдныя дзеяньні», у тым ліку на мяжы.
Для вайсковага супрацоўніцтва патрэбнае ўзаемаразуменьне, якога «ў цяперашнім становішчы няма».
Равенка ж абвінаваціў Польшчу ў мілітарызацыі, спаслаўшыся на будаўніцтва агароджы і апараты сачэньня на мяжы.
📱 «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў каманадзе Ціханоўскай
На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку.
Яна магістрка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця.
Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?
Глядзіце інтэрвію з Алісай Рыжычэнкай у «ПіКу Свабоды» 👉 https://www.youtube.com/watch?v=0ZFw9GD_DJo
🇦🇿 Азэрбайджан пасьля абвастрэньня дачыненьняў з Расеяй праігнараваў сустрэчу кіраўнікоў МУС краін СНД
https://smarturl.click/ReD6l
Як адзначаецца на афіцыйным партале СНД, пасяджэньне прайшло 12 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. На яго прыехалі прадстаўнікі Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.
У Белстаце сьцьвярджаюць, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі павялічыліся
https://smarturl.click/AxRw0
У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі ў студзені-чэрвені 2025 году павялічыліся на 2,4 % да 4,2 мільярда даляраў.
Пры гэтым у паведамленьні няма інфармацыі аб паходжаньні замежных інвэстыцый.
Вайсковая выведка Ўкраіны: Расея ня мае рэзэрваў для істотнай прысутнасьці на вучэньнях «Захад-2025»
https://smarturl.click/vd7oG
🗣 «Ідзе плянавая падрыхтоўка да вучэньняў, мы яе адсочваем, ведаем усе этапы, разумеем, што, дзе, якія перамяшчэньні войскаў будуць адбывацца і ў якія тэрміны. Нічога незвычайнага пакуль няма. Узровень пагрозы, зьвязанай з гэтымі вучэньнямі даволі нізкі, і галоўнае — у Расеі цяпер няма свабодных войскаў, рэзэрваў, каб перакінуць вялікую групоўку для ўдзелу ў гэтых вучэньнях. Бо ўсе войскі цяпер удзельнічаюць у вайне супраць Украіны».
У той жа час, прадстаўнік вайсковай выведкі Ўкраіны перакананы, што ўдзел Лукашэнкі ў мірных перамовах немагчымы, як і правядзеньне іх на менскай пляцоўцы. «Гэта ўжо пройдзены этап, і давайце ня будзем да яго вяртацца», — падкрэсьліў Вадзім Скібіцкі.
🇯🇵 Найбуйнейшая газэта Японіі падала пазоў на 15 млн даляраў супраць стартапу, заснаванага беларусам
https://smarturl.click/lADZB
Найбуйнейшая паводле накладу газэта Японіі Yomiuri Shimbun зьвярнулася ў суд з пазовам супраць кампаніі Perplexity і вінаваціць яе ў парушэньні аўтарскіх правоў.
Пазоў зарэгістравалі 7 жніўня ў Такійскім акруговым судзе. У ім сьцьвярджаецца, што Perplexity выкарыстоўвала незаконны доступ да прыкладна 119,5 тысяч артыкулаў на сайце Yomiuri у пэрыяд зь лютага па чэрвень бягучага году. Такую выснову зрабілі пасьля аналізу ўваходаў з карпаратыўных сэрвэраў. У Yomiuri заявілі, што сабраную інфармацыю стартап без дазволу выкарыстоўвае ў адказах на запыты карыстальнікаў.
👀 Ініцыятыва Perplexity — прадукт, створаны з удзелам ураджэнца Гомля Дзяніса Ярца.
Перад сустрэчай Пуціна з Трампам Расея не спыняе абстрэлы Ўкраіны. Кіеў адказаў сваімі ўдарамі
https://smarturl.click/OLjpO
У ноч на 13 жніўня расейскія войскі атакавалі прыфрантавыя і тылавыя рэгіёны Ўкраіны 49 ударнымі дронамі і 2 балістычнымі ракетамі.
Асноўныя ўдары ажыцьцявілі па Данецкай, Сумскай, Чарнігаўскай і Палтаўскай абласьцях. У Данецкай вобласьці ў выніку расейскіх атак загінулі 2 мірных жыхары, яшчэ 10 атрымалі раненьні. У Херсонскай вобласьці расейскія войскі вядуць сталы артылерыйскі абстрэл. Паводле абласных уладаў, у Чарнабаеўцы цалкам зьнішчаны жылы будынак. Адзін чалавек загінуў.
Украіна адказвае сваімі ўдарамі па Расеі. У Краснадарскім краі ўкраінскі дрон пацэліў у нафтаперапрацоўчы завод у Славянску-на-Кубані, а ў Бранскай — па адной з помпавых станцый нафтаправоду «Дружба».
Відэа Херсонскай абласной адміністрацыі
‼️ На дошцы гонару за працу на расейскую абаронку. Як віцебскі завод «Маналіт» зарабляе на вайне
https://smarturl.click/zd4LE
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне прыбытак віцебскага радыёзаводу «Маналіт» вырас амаль у шэсьць разоў.
Як паказала расьсьледаваньне Свабоды, прадпрыемства, якое з 2011 году належыць расейскім уладальнікам, стала санкцыйным вакном для расейскай «абаронкі» яшчэ з 2014-га. Не патрапіўшы пад заходнія санкцыі, «Маналіт» працягвае пастаўляць абсалютную большасьць сваёй прадукцыі ў Расею.
🗓 Ужо сёньня: 525 гадоў зьяўленьня абраза Маці Божай Менскай, 75 гадоў Пятру Краўчанку, дзень памяці Якуба Коласа
https://smarturl.click/13el5
1500 — на Сьвіслачы каля менскага замка зьявіўся абраз Маці Божай Менскай.
1950 — нарадзіўся Пятро Краўчанка, дыплямат і гісторык, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі.
1956 — памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас.
А таксама:
1654 — Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі.
1920 — пачалася Варшаўская бітва.
1942 — зьнішчана Мірскае гета.
2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на пратэст у Бабруйскай калёніі.
🍃 Нарадзіліся: Ксаверы Карніцкі, Мацьвей Любаўскі, Сьцяпан Мельнік, Альфрэд Гічкок, Анатоль Багатыроў, Самсон Пярловіч, Фідэль Кастра, Ларыса Фінкельштэйн, Яўген Колчаў.
🕯 Памерлі: Фрэдэрык Чартарыйскі, Гербэрт Уэлс, Аляксей Мельнікаў.