Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўнае за 12 жніўня
🇺🇦 Daily Telegraph: Украіна можа пайсьці на саступку часткі сваёй тэрыторыі. Зяленскі: Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей
🇺🇸 Белы дом: Трамп сустракаецца з Пуціным па просьбе Пуціна
🚌 Скарацілася колькасьць аўтобусных рэйсаў у Літву. Некаторыя перавозчыкі езьдзілі без дазволаў
🎤 Пра скандал вакол канцэрту Каржа выказаўся польскі прэм’ер Туск. З краіны вышлюць украінцаў і беларусаў
🥔 Менш аўтобусаў і машын, удвая менш бульбы. Як зьніжэньне экспарту ў Расею можа паўплываць на заробкі беларусаў
▪️Стала вядома колькасьць беларусаў, якія пасьля заканчэньня кантракту ня могуць звольніцца з расейскай арміі
▪️Што новага рабілі ўлады ў рэпрэсіях у першай палове 2025 году. Агляд справаздачы Human Constanta
⚠️ Сілавікі працягваюць апазнаваць людзей на здымках з фатакнігі, выдадзенай у Польшчы
📈 У Польшчы за 5 гадоў беларусаў стала ў пяць разоў больш
▪️Улады перайменавалі Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
👮♂️ У Беларусі сёлета затрымалі крыху больш як тысячу нелегальных мігрантаў. На межах Беларусі і ЭЗ — у 30 разоў больш
📱 «ПіК Свабоды». Халезін пра правакацыю Беларускага свабоднага тэатру, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых
🕯 Пяць гадоў таму ў Гомлі загінуў Аляксандар Віхор, затрыманы падчас разгону пратэстаў. Прыгадалі аповед пра яго
Зяленскі: Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей
https://smarturl.click/kZmz4
«Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія застаюцца пад іх кантролем», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў аўторак увечары падчас размовы з журналістамі за тры дні да сустрэчы на Алясцы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.
🗣 «Мы ня сыдзем з Данбасу — мы ня можам гэтага зрабіць. Усе забываюць першую частку — нашы тэрыторыі незаконна акупаваныя. Данбас для расейцаў — гэта пляцдарм для будучага новага наступленьня. Калі мы сыдзем з Данбасу па сваёй волі або на нас будуць ціснуць — мы адкрыем трэцюю вайну», — падкрэсьліў Зяленскі.
Белы дом: Трамп сустракаецца з Пуціным па просьбе Пуціна
https://smarturl.click/DYVxz
Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.
Адказваючы на пытаньне аб тым, чаму на саміт на Алясцы, які прысьвечаны пошуку шляхоў заканчэньня вайны ва Ўкраіне, не запрошаны прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, прэсавая сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт (на фота) сказала:
🗣 «Прэзыдэнт Расеі папрасіў прэзыдэнта ЗША сустрэцца праз спэцпрадстаўніка Стыва Ўіткафа, які прыяжджаў у Расею, каб пагаварыць з Пуціным на яго просьбу. І таму прэзыдэнт згаджаецца на гэтую сустрэчу па просьбе прэзыдэнта Пуціна, і мэта гэтай сустрэчы для прэзыдэнта — лепш зразумець, як мы можам пакласьці канец гэтай вайне».
Улады перайменавалі Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт
https://smarturl.click/AxRWO
Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт атрымаў новую назву. Цяпер гэта Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў (БДУЗМ / БГУИЯ).
Пры гэтым сам сайт пакуль захоўвае стары адрас mslu.by, дзе ангельская абрэвіятура расшыфроўваецца як «Minsk State Linguistic University».
Летась, наведваючы лінгвістычны ўнівэрсытэт, Аляксандар Лукашэнка абурыўся назвай ВНУ і назваў яе мацернай.
«Быў ін’яз — чаго мацернымі словамі ВНУ абазвалі?» — спытаўся ён і заявіў, што ўнівэрсытэт павінен зноў стаць ін’язам.
↘️ Прагноз BEROC: Рост ВУП Беларусі ў 2025 годзе — каля 2%, інфляцыя — да 10%
https://smarturl.click/E1Rz4
Эканоміка Беларусі будзе павольна «астываць» у сярэднетэрміновай пэрспэктыве, прагназуюць экспэрты дасьледчага цэнтру BEROC. Паводле іх, рост валавага ўнутранага прадукту краіны ў 2025 годзе складзе каля 2%, перадае «Позірк».
Гэтыя лічбы ніжэйшыя за афіцыйны прагноз ураду — 4,1%.
Экспэрты мяркуюць, што, інфляцыя на канец году складзе 7–9%. Але калі рост цэнаў наблізіцца да 10% і болей, то ўлады могуць зрабіць барацьбу з інфляцыяй прыярытэтнай, каб супакоіць людзей.
Што да 2026 году, то экспэрты чакаюць запавольваньня росту ВУП да 1,5%, а то і да нуля.
ℹ️ BEROC (Belarusian Economic Research and Outreach Center) — гэта незалежны акадэмічны дасьледчы цэнтар, які займаецца аналізам эканомікі Беларусі. Цяпер ён дзейнічае за межамі Беларусі, а ў Беларусі ўнесены ў экстрэмісцкія сьпісы.
Генпракуратура павялічыла колькасьць ахвяр нацысцкага лягеру «Трасьцянец» пад Менскам у 2,6 раза
https://smarturl.click/7vQ4l
У нацысцкім лягеры сьмерці «Трасьцянец» пад Менскам, які існаваў падчас акупацыі Беларусі, пахаваныя ня менш за 546 тысяч чалавек, заявіла Генэральная пракуратура Беларусі, падводзячы вынікі ініцыяванай ведамствам так званай «актуалізацыі зьвестак».
Незалежныя гісторыкі і экспэрты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанэнтаў.
Пра гэта, у прыватнасьці, сьведчыць зьмест кнігі «Генацыд беларускага народу», якая выйшла пад рэдакцыяй генэральнага пракурора Андрэя Шведа.
У ёй сьцьвярджаецца, што масавыя пратэсты супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году зьяўляюцца спробай дзяржаўнага перавароту з выкарыстаньнем нацысцкай ідэалёгіі.
Акрамя таго, да генацыду фактычна прыраўнаны антысавецкі супраціў у першыя пасьляваенныя гады.
🏗 Беларускі цэмэнт можа страціць расейскі рынак — холдынг мільярдэра Дзерыпаскі «Цемрос» патрабуе абмежаваць імпарт
https://smarturl.click/
▪️ Імпарт цэмэнту ў РФ за 2019–2024 гадах вырас у 3 разы, а рынак — усяго на 16%.
▪️ Асноўныя пастаўшчыкі: 🇧🇾 Беларусь, 🇮🇷 Іран, 🇰🇿 Казахстан, 🇨🇳 Кітай, 🇻🇳 Віетнам.
▪️ Аб’ём імпарту цяпер пакрывае патрэбы 6–7 рэгіёнаў Расеі або 2–3-х заводаў.
▪️ «Цемрос» хоча ліміту 1,5 млн тон/год.
▪️ З 1 кастрычніка холдынг (13 тысяч работнікаў) скарачае працоўны тыдзень.
ℹ️ Ад пачатку вайны РФ стала асноўным рынкам беларускага цэмэнту. Раней асноўным пакупніком была 🇺🇦 Ўкраіна, але там з 2019 году дзейнічае антыдэмпінгавае мыта 57%.
«ПіК Свабоды». Халезін пра правакацыю Беларускага свабоднага тэатру, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых
Усе квіткі на прэм’еру новай пастаноўкі Беларускага свабоднага тэатру ў Варшаве ў верасьні прададзеныя.
«Urząd Przyjemności» («Бюро прыемнасьцяў») — гэта споведзі беларусаў, якія не хацелі зьяжджаць, але былі вымушаныя, а цяпер даказваюць бюракратам, што маюць права на жыцьцё.
Пра новую амбітную пастаноўку і іншыя праекты Беларускага свабоднага тэатру — у жывым эфіры «ПіКа Свабоды». Ганна Соўсь гутарыць з сузаснавальнікам тэатру, рэжысэрам, драматургам, кавалерам Ордэну Брытанскай імпэрыі Мікалаем Халезіным.
📱 ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/live/jRjbbcxBkHY
📃ЧЫТАЦЬ: https://smarturl.click/qBD6v
Пра скандал вакол канцэрту Каржа выказаўся польскі прэм’ер Туск. З краіны вышлюць украінцаў і беларусаў
https://smarturl.click/OLjqb
Кіраўнік польскага ўраду Дональд Туск заявіў 12 жніўня пра працяг разбораў, зьвязаных з паводзінамі асобных прыхільнікаў творчасьці беларускага рэпэра Макса Каржа. На канцэрце 9 жніўня, што прайшоў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, некаторыя людзі прарываліся на пляцоўку для танцаў, ня маючы туды білетаў, нападалі на ахову, шумна паводзілі сябе ў позьні час і дапусьцілі некаторыя іншыя парушэньні.
Паводле Туска, з Польшчы вышлюць 63 чалавекі. Абсалютная большасьць — 57 чалавек — украінцы. Беларусаў у сьпісах на высылку з краіны — шасьцёра, паведамляюць польскія СМІ.
Палітык перасьцярог грамадзтва ад няслушных высноваў і ўсплёску ксэнафобіі, заявіўшы, што злачынствы і парушэньні ўчынялі толькі асобныя людзі. Таксама ён падзякаваў паліцыі, судам і іншым службам за апэратыўную рэакцыю.
Што новага рабілі ўлады ў рэпрэсіях у першай палове 2025 году. Агляд справаздачы Human Constanta
https://smarturl.click/Y31LM
Праваабарончая арганізацыя Human Constanta апублікавала агляд «Барацьбы з экстрэмізмам» у Беларусі за красавік — чэрвень 2025 года». Разам зь юрыстам Human Constanta прааналізавалі асноўныя тэндэнцыі — пагарталі справаздачу на 50 старонак.
Праваабаронцы Human Constanta адзначаюць, што ўлады яшчэ больш абмежавалі крыніцы інфармацыі пра перасьлед з боку дзяржавы: забаранілі доступ да базы дадзеных судовых рашэньняў і раскладу судоў, хаваюць афіцыйную статыстыку, перасьледуюць праваабаронцаў.
Стала вядома колькасьць беларусаў, якія пасьля заканчэньня кантракту ня могуць звольніцца з расейскай арміі
https://smarturl.click/oVwkW
Ва ўкраінскім праекце «Хачу жыць», які ажыцьцяўляе Каардынацыйны штаб Украіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, паведамілі, што 244 грамадзяніна Беларусі ня могуць звольніцца з расейскай арміі, нягледзячы на заканчэньне іхных кантрактаў зь Міністэрствам абароны Расеі.
Трамп зноў адклаў увядзеньне высокіх тарыфаў на кітайскія тавары
https://smarturl.click/ZX1bW
🇺🇸🇨🇳 У траўні Кітай і ЗША дамовіліся адкласьці «гандлёвую вайну» з увядзеньнем павышаных мытаў на тавары. 90-дзённае прыпыненьне больш высокіх тарыфаў павінна было скончыцца ўжо 12 жніўня.
Новы загад Трампа прадугледжвае, што прыпыненьне Белым домам больш высокіх тарыфаў будзе дзейнічаць да 10 лістапада.
Польскія ўлады пагражаюць затрыманым на канцэрце Максама Каржа ў Варшаве высланьнем з краіны
Пра гэта заявіў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марцін Кервіньскі.
🗣 «Кожная асоба, якая парушыла закон у час таго канцэрту, будзе пакараная. Калі гэта былі асобы, якія парушалі закон такім спосабам, што няма пэўнасьці, што яны ня будуць парушаць яго надалей на тэрыторыі Польшчы — з поўнай упэўненасьцю мы выкарыстаем працэдуру высыланьня такіх людзей у краіны, адкуль яны прыехалі», — цытуе міністра сайт Interia.
👮🏼♀️ Агулам у час канцэрту Каржа і на зьвязаных зь ім мерапрыемствах паліцыя затрымала 109 чалавек. Зь іх 50 чалавек аштрафавалі на больш як $3 тысячы, яшчэ 38 спраў перадалі ў суд.
У Беларусі назвалі тэрміны правядзеньня вучэньняў «Захад-2025»
https://smarturl.click/y6Ypv
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі, што супольныя з Расеяй стратэгічныя вучэньні «Захад-2025» пройдуць з 12 да 16 верасьня. Таксама назвалі і галоўную мэту вучэньняў.
Новы прэзыдэнт Польшчы наведаў Гданьск, каб паглядзець гульню ўлюбёнага клюбу
Караль Наўроцкі, які на мінулым тыдні склаў прысягу і афіцыйна заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы, прыйшоў на гульню «Лехіі» з Гданьску супраць «Матору» зь Любліну ў польскай футбольнай Экстраклясе. Палітык нават правёў частку гульні на фанацкай трыбуне, якую актыўна наведваў да палітычнай кар’еры. Здымак з трыбуны ў сваім Х апублікаваў сам Наўроцкі.
Польская прэса актыўна пісала пра фанацкае мінулае Караля Наўроцкага. У мінулыя гады ён быў хуліганам «Лехіі», браў удзел у бойках з прыхільнікамі іншых клюбаў. Таксама Наўроцкі зьяўляецца аўтарам некалькіх кніг па гісторыі гданьскай каманды.
Пры гэтым цікава, што ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў, у якім Наўроцкі перамог Рафала Тшаскоўскага зь невялікай перавагай, у Гданьску абсалютная большасьць выбарцаў галасавала не за свайго земляка. У Гданьску ён набраў толькі 29,97% галасоў, у той час як за Тшаскоўскага галасы аддалі 70,03%.
📹 Перавозчыкі масава скасоўваць аўтобусныя рэйсы паміж Менскам і Вільняй. Расказваем, што адбываецца, а таксама што кажуць прадстаўнікі кампаній і памежных службаў.
Читать полностью…🚌 Колькасьць рэйсаў у Літву мусіла быць меншай і раней. Але некаторыя аўтобусы езьдзілі без дазволаў
https://smarturl.click/3Q9lm
📅 Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.
Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў.
Цяпер перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.
🔗 Крыніцы — «Эўрарадыё», novayagazeta.ee, ltsa.lrv.lt
👮♂️ У Беларусі сёлета затрымалі крыху больш як тысячу нелегальных мігрантаў. На межах Беларусі і ЭЗ — у 30 разоў больш
https://smarturl.click/ReDj8
Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў 12 жніўня пра значнае зьніжэньне плыні мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.
Паводле яго, сёлета ў Беларусі выявілі 1063 такія асобы, што на 34% менш, чым летась.
Тым часам колькасьць прадухіленых спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусі ў Эўразьвяз сёлета (паводле апошніх на момант публікацыі зьвестак) склала амаль 30 тысяч:
🇵🇱у Польшчы — 20 500,
🇱🇻 у Латвіі — 8382,
🇱🇹у Літве — 990.
ℹ️ Паводле беларускага закону, перасячэньне мяжы па-за пунктамі пропуску зьяўляецца правапарушэньнем — адміністрацыйным, а ў групе асобаў ці з ужываньнем гвалту — і крымінальным.
🔴 Daily Telegraph: Украіна можа пайсьці на саступку часткі сваёй тэрыторыі
https://smarturl.click/aRyOg
Украіна можа пагадзіцца спыніць баявыя дзеяньні і саступіць тэрыторыі, якія ўжо ўтрымлівае Расея, у рамках мірнага пляну, які падтрымлівае Эўропа, піша ў аўторак The Daily Telegraph.
У публікацыі гаворыцца, што прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў эўрапейскім лідэрам аб неабходнасьці адхіліць любое ўрэгуляваньне, якое будзе прадугледжваць адмову Кіева ад тэрыторый, але Расеі пры гэтым можа быць дазволена захаваць частку захопленых ёю зямель.
Гэта азначала б замарожваньне цяперашняй лініі фронту і перадачу Маскве кантролю над акупаванымі часткамі Данецкай, Луганскай, Запароскай і Хэрсонскай абласьцей, а таксама над анэксаваным Крымам, піша выданьне.
«Яны абражаюцца на кожную шыльду на беларускай мове». Азаронак накінуўся з крытыкай на прарасейскіх актывістаў
https://smarturl.click/QbVyR
Прапагандыст Рыгор Азаронак у калёнцы для аднаго з праўладных СМІ абурыўся дзейнасьцю шэрагу прыхільнікаў «русского мира» ў Беларусі і паабяцаў іх «выкараніць», піша «Люстэрка».
На думку Азаронка, прарасейскія актывісты ў Беларусі спрабуюць разваліць Саюзную дзяржаву, прычым робяць гэта «не пад заходніцкімі або лібэральнымі лёзунгамі, а пад нібыта прарасейскімі».
«Галоўнымі фігурантамі расколу» Азаронак назваў прарасейскіх актывістаў Арцёма Агафонава, Кірылы Авяр’янава, Юрыя Баранчыка, Аляксандра Гронскага, Эльвіру Мірсалімаву, Сяргея Шыпценку, Усевалада Шымава, Міхаіла Юспу.
«Некаторых пакуль не называем. Прыйдзе час», — паабяцаў прапагандыст.
📈 У Польшчы за 5 гадоў беларусаў стала ў пяць разоў больш
https://smarturl.click/MGjq2
2020 → 28 745
2025 → 145 205
📌 Асноўныя прычыны: рэпрэсіі ў Беларусі, вайна ва Ўкраіне, мабілізацыя ў Расеі, міграцыйныя праграмы Польшчы.
🔹 62% — маюць часовы дазвол на жыхарства
🔹 30% — дазвол на сталае пражываньне
🔹 7,5% — атрымалі міжнародную абарону
🆕 Польскае грамадзянства мелі:
ў 2020-м — 2008 беларусаў
ў 2024-м — 5849
⚠️ Сілавікі працягваюць апазнаваць людзей на здымках з фатакнігі, выдадзенай у Польшчы
https://smarturl.click/13eZo
Да сваякоў тых, хто зьехаў, у Беларусі прыходзяць з вобшукамі і допытамі. Мэта — удзельнікі:
• акцый за мяжой
• пратэстаў 2020-га
🔍 Як шукаюць:
— выкладаюць фота з акцый у тэлеграм-каналах спэцслужбаў для апазнаньня
— выкарыстоўваюць здымкі з кнігі «Marsz Białorusi. Sierpień–grudzień 2020»
— аналізуюць фота і відэа з тэлефонаў затрыманых
📌 Рэкамэндацыі тым, хто зьехаў:
— ня ехаць у Беларусь і краіны, што супрацоўнічаюць з рэжымам
— пракансультаваць блізкіх:
• не панікаваць
• не трымаць дома вялікія грошы і каштоўнасьці
• не даваць паказаньняў супраць родных (арт. 27 Канстытуцыі)
🔗 Крыніца — dissidentBY
У Беларусі здымаюць з продажу адзеньне Adidas. Гаворка толькі пра канкрэтную прадукцыю
https://smarturl.click/nVL0W
Зьмены адбудуцца з 14 жніўня. Некаторыя віды прадукцыі сусьветна вядомай фірмы немагчыма будзе набыць у беларускіх крамах.
Такое рашэньне прыняў Дзяржстандарт пасьля таго як праверыў некалькі крамаў брэнду.
Здымак Дзяржстандарту
Улады Менску расказалі, дзе чакаюць на працу «асацыяльных» грамадзян
https://smarturl.click/DYVqn
У Камітэце працы, занятасьці і сацыяльнай абароны Менскага гарвыканкаме паведамілі аб правядзеньні 12 жніўня спэцыялізаванага міні-кірмаша для беспрацоўных грамадзян, якія вядуць «асацыяльны лад жыцьця».
Як адзначаецца ў паведамленьні, вакансіі прапануюць вызваленым зь месцаў пазбаўленьня волі, тым, хто знаходзіцца або вызваліўся зь лячэбна-працоўных прафілякторыяў, а таксама тым, хто знаходзіцца на ўліку ў органах унутраных спраў.
🔎 Увага, пошук!
Калі вас ці вашых знаёмых прымушаюць скідвацца на афіцыйную сымболіку, ці прымушаць вывешваць такую сымболіку ў вас на доме, раскажыце нам, калі ласка. Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37060571050
Пра скасаваньне паездак Менск — Вільня паведаміў і дзяржаўны «Менсктранс»
🚌 Дзяржаўнае транспартнае прадпрыемства адразу пазначыла прычыну скасаваньня рэйсаў з 14 жніўня — адсутнасьць неабходных дакумэнтаў, што дазвалялі б такія паездкі.
Спыненьне рэйсаў да Вільні названае «часовым», аднак дату ўзнаўленьня маршруту кліентам не паведамляюць.
⚠️ Тым часам Eurolines, які першым скасаваў рэйсы на Вільню і на Менск бліжэйшымі днямі, патлумачыў, што прычынай сталі вайсковыя вучэньні ў Літве Arsus Vilkas 2025. Яны праходзяць каля беларускай мяжы з 11 да 20 жніўня.
Менш аўтобусаў і машын, удвая менш бульбы. Як зьніжэньне экспарту ў Расею можа паўплываць на заробкі беларусаў
https://smarturl.click/5Z4LD
За першае паўгодзьдзе сёлета экспарт з Беларусі ўпаў на 3,7%, пры гэтым імпарт вырас на 3,3%. Беларусь больш набывае, чым прадае, вынікае з дадзеных Белстат.
Апошнія гады Расея — асноўны гандлёвы партнэр Беларусі. У траўні міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі заяўляла, што пастаўкі беларускага харчаваньня ў Расею ў першым квартале вырасьлі на 9,7% у параўнаньні з мінулым годам. Пра іншыя катэгорыі тавараў не гаварылася.
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею за год праселі на 55%, а ўвоз аўтамабіляў упаў утрая. Расказваем, што адбываецца зь беларускім экспартам на ўсход.
Масавае скасаваньне рэйсаў зь Менску на Вільню адбылося праз адсутнасьць дазволаў
Аўтобусны перавозьнік ня меў некаторых неабходных дакумэнтаў, і таму пазбавіўся дазволу на шэраг паездак. Пасажырам вернуць грошы. Кампанія Eurolines паабяцала аднавіць выкананьне маршруту ў поўным аб'ёме з панядзелка, 18 жніўня.
Раней паведамлялася, што прычынай скасаваньня рэйсаў могуць быць вайсковыя беларуска-расейскія вучэньні «Захад-2025», аднак яны пройдуць толькі 12-16 верасьня і ніяк не накладаюцца на згаданыя даты. У кампаніі такую інфармацыю назвалі непраўдзівай.
Расейскія войскі зноў пацэлілі па вайсковым навучальным падразьдзеле ва Ўкраіне. Ёсьць ахвяры
https://smarturl.click/0BY5p
У Сухапутных войсках Украіны паведамілі, што ў ноч на 12 жніўня расейскія войскі пацэлілі па тэрыторыі аднаго з навучальных падразьдзелаў гэтага віду войскаў.
Вядома пра аднаго загінулага і 11 параненых рознай ступені цяжкасьці. Яшчэ 12 вайскоўцаў зьвярнуліся па мэдычную дапамогу з скаргамі на акубатраўмы і востры стрэс.
Згодна з афіцыйным паведамленьнем, дронамі расейцы атакавалі Сумскую і Данецкую вобласьці, а ракетамі — Чарнігаўшчыну.
Пяць гадоў таму ў Гомлі загінуў Аляксандар Віхор, затрыманы падчас разгону пратэстаў
Вечарам 9 жніўня 2020 году Аляксандар Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — па дарозе дадому яго затрымалі сілавікі. Тры дні маці нічога не магла даведацца пра сына. Хоць на ягоным целе экспэрты зафіксавалі шматлікія пашкоджаньні, афіцыйная вэрсія сьледчых гучала як «вострае парушэньне сардэчнага рытму».
Аляксандру было блага ад моманту затрыманьня, ён прасіў аб дапамозе, а ў адказ атрымліваў ад сілавікоў шматлікія ўдары. Крымінальную справу па факце ягонай сьмерці заводзіць адмовіліся. Мужчыну было толькі 25 гадоў.
📠 Падрабязьней пра трагедыю можна прычытаць у матэрыяле, які выходзіў на Свабодзе: «Найбольш „стараўся“ міліцыянт Павал, нават свае яго супакойвалі».