radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Парыжы сустракаюцца чальцы Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»

https://smarturl.click/VRa8n

Гэта ўжо трэцяя сустрэча. Папярэднія былі ў лістападзе 2023 і сакавіку 2025 году.

Паводле прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы Анатоля Лябедзькі, «ёсьць моцная патрэба ў падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі з боку парлямэнтарыяў і палітыкаў Францыі».

7 кастрычніка ў Нацыянальным сходзе Францыі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Сустрэчы з удзелам прэзыдэнткі Эўрапарлямэнту Рабэрты Мэцолы і беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.

У праграме — тры круглыя сталы:

• аб дэмакратычнай пэрспэктыве для Беларусі,
• аб праблемах дапамогі і вызваленьня палітвязьняў,
• аб пэрспэктывах беларускага дэмакратычнага руху.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мэркель заявіла, што Польшча і краіны Балтыі нясуць частку віны за тое, што Пуцін пайшоў вайной супраць Украіны

https://smarturl.click/0BD9v

У інтэрвію вугорскаму сайту «Партызан» былая канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што з прычыны процідзеі краінаў Балтыі і Польшчы прамыя перамовы паміж Эўразьвязам і Пуціным у 2021 годзе не адбыліся, і ў выніку пачалася поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны.

Нямецкае выданьне «Bild» адзначыла ў сваім камэнтары, што Мэркель хваліць Менскія пагадненьні, не зважаючы на тое, што

• паміж 2015 і 2021 гадамі расейцы забілі або паранілі больш за 5000 украінскіх жаўнераў,

• агрэсія Пуціна суппаць Украіны пачалася ня толькі пасьля сыходу Мэркель з пасады ў сьнежні 2021, доўжылася і раней.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❤️Галоўнае за 5 кастрычніка на Радыё Свабода

▫️«Ня думала, што так хутка траплю ў польскую школу». Як беларуская настаўніца выкладае матэматыку ў Польшчы

▫️Віленскі аэрапорт зачынялі праз прылёт 25 паветраных шароў зь Беларусі

▫️Школа й шкаляры. Моўны ТЭСТ

▫️Што будуе Лукашэнка, ствараючы Пантэон сваіх герояў — адказваюць гісторык Цімох Акудовіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман

▫️Групу беларускіх турыстаў пасадзілі ў польскі ізалятар за пратэрмінаваную на дзень візу. Пазьней выпусьцілі, але з забаронай прыезду

▫️Расея на пачатак ацяпляльнага сэзону ўдарыла па Ўкраіне. Ёсьць ахвяры і вялікія пашкоджаньні

▫️Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх турыстаў выпусьцілі з ізалятару ў Польшчы

Як паведаміла адна з удзельніц турыстычнай групы, польскія памежнікі знайшлі аўтобус у бок Беларусі, куды яны падселі. У пашпарты ўсім, хто пратэрмінаваў час дзеяньня візы, паставілі забарону ўезду ў шэнгенскую зону на паўгода.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔺Колькасьць загінулых пры паводках у Нэпале дасягнула 64 чалавек. Акрамя таго, ёсьць праблемы і ў іншых рэгіёнах. Каля тысячы турыстаў апынуліся ў пастцы на ўсходнім схіле Эвэрэсту ў Тыбэце праз завею, піша Reuters са спасылкай на кітайскія дзяржаўныя СМІ.

Ратавальнікі пачалі расчышчаць шлях да лягераў зь людзьмі. Задзейнічалі сотні мясцовых жыхароў і ратавальных камандаў. Некаторых турыстаў ужо эвакуавалі.

Сьнег пачаўся ў пятніцу ўвечары і працягваўся ўсю суботу. Зь вечару 4 кастрычніка зачынены доступ у ляндшафтны парк Эвэрэсту, спынены продаж білетаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Здымкі наступстваў расейскага абстрэлу Львоўшчыны

У выніку ракетнага нападу расейцаў у вёсцы Лапаеўка на Львоўшчыне загінулі чатыры чалавекі, сямейнікі. Іх дом разбураны. Сярод загінулых 15-гадовая дзяўчынка. У выніку нападу ў Львове адбылося некалькі пажараў, у прыватнасці, гарэў індустрыяльны парк Sparrow.

Здымкі ўкраінскай службы Радыё Свабода

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📝 Школа й шкаляры. Моўны ТЭСТ

https://smarturl.click/b5626

У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што будуе Лукашэнка, ствараючы пантэон сваіх герояў? Адказваюць гісторык Цімох Акудовіч і палітычны аналітык Арцём Шрайбман

https://smarturl.click/OLQDa

У Беларусі ствараецца своеасаблівы пантэон герояў — у выглядзе барэльефаў на фасадзе новага будынку Нацыянальнага гістарычнага музэю. Сярод пэрсанажаў шмат годных гістарычных постацяў, хоць ёсьць спрэчныя.

Аднак няма ані Вітаўта, ані Каліноўскага, ані Касьцюшкі, ані Алексіевіч, ані Быкава. Якое значэньне мае стварэньне гэтага пантэону?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віленскі аэрапорт зачынялі праз прылёт 25 паветраных шароў зь Беларусі

https://smarturl.click/ZXQ62

Больш за палову шароў даляцелі да Вільні і Віленскага павету.

Паветраная прастора Віленскага аэрапорту была зачыненая ў суботу, а 22:16 пасьля таго, як паблізу лётнішча заўважылі магчымыя паветраныя шары. Паветраны рух аднавіўся, а 4:50 раніцы. Абмежаваньні закранулі агулам каля 30 рэйсаў і 6000 пасажыраў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Вацлава Гавэла

5 кастрычніка Вацлаву Гаўлу споўнілася б 89 гадоў (ён нарадзіўся ў 1936 годзе). Гавэл быў ня толькі дысыдэнтам, праваабаронцам, лідэрам Аксамітнай рэвалюцыі 1989 г., якая паклала канец дзесяцігодзьдзям камуністычнага кіраваньня ў Чэхаславаччыне, а пазьней апошнім прэзыдэнтам Чэхаславаччыны і першым прэзыдэнтам Чэхіі, ня толькі драматургам і пісьменьнікам. Гэта быў чалавек, які ніколі не губляў аптымізму і пачуцьця гумару.

Болей пра падзеі і даты 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/0BD68

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі перамагла правая партыя эўраскептыка-мільярдэра Андрэя Бабіша

Пасьля апрацоўкі больш за 97% бюлетэняў на парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі перамагла партыя ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян»), якая знаходзіцца ў апазыцыі да цяперашняга ўрада. ANO набірае каля 35% галасоў. https://smarturl.click/9oZqG

Партыю, якая выступае за скарачэньне падтрымкі Ўкраіны, узначальвае мільярдэр, сельскагаспадарчы магнат і былы прэм’ер-міністра рэспублікі Андрэй Бабіш.

ANO не набірае большасьці ў парлямэнце, партыі давядзецца фарміраваць кааліцыю з іншымі палітычнымі сіламі.Адзін з магчымых сцэнарыяў — стварэньне ўраду меншасьці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі пратэстоўцы штурмуюць прэзыдэнцкі палац, сілавікі ўжылі сьлёзацечны газ і вадамёты. Фота AFP і карэспандэнтаў грузінскай службы Радыё Свабода

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 4 кастрычніка

«Армяне і беларусы заслугоўваюць жыць у свабодзе». Ціханоўская ў Капэнгагене сустрэлася з Пашынянам і шэрагам эўрапейскіх лідараў

Politico: За ўмяшаньне ў выбары ў Чэхіі TikTok закрыў амаль паўсотні акаўнтаў, якія распаўсюджваюць крамлёўскую прапаганду 

«Гэта ж нашы людзі». Лукашэнка зноў выступіў за прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў 

Бесьпілётнікі атакавалі НПЗ у Ленінградзкай вобласьці Расеі 

Аэрапорт Мюнхэна двойчы прыпыняў палёты з прычыны дронаў 

Чарга на год. Як майстрыха стварае традыцыйныя беларускія строі за мяжой 

Разьвітаньне перад сустрэчай. Думкі наўзбоч кнігі Аляксандра Лукашука «Там, дзе няма цемнаты»

Тры шляхі, як беларусам у дыяспары адстойваць свае правы — Арцём Шрайбман пра справу Ваданосавай

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта ж нашы людзі». Лукашэнка зноў выступіў за прыцягненьне ў Беларусь працоўных мігрантаў

Наведваючы 4 кастрычніка Петрыкаўскі раён, Лукашэнка нагадаў, што «адказнасьць у пытаньні прыцягненьня працоўных мігрантаў з-за мяжы ляжыць на кіраўніках прадпрыемстваў і арганізацый». https://smarturl.click/kZn3k

«Да іх трэба ставіцца, як да сваіх людзей. І дзетак навучаць, і лячыць людзей трэба. Таму трэба арыентавацца, асабліва на нашыя [постсавецкія] рэспублікі. Гэта ж нашы людзі», — сказаў ён.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аэрапорт Мюнхэну двойчы прыпыняў палёты з прычыны дронаў

Праца аэрапорту была прыпыненая ўвечары ў пятніцу. 23 рэйсы перанакіравалі, 12 рэйсаў у Мюнхэн і 48 вылетаў з гораду скасавалі ці адклалі. Раніцай у суботу аэрапорт пачаў паступова аднаўляць працу, аднак цягам дня чакаюцца затрымкі рэйсаў. https://smarturl.click/XDAgM

Увечары ў чацьвер, калі аэрапорт прыпыняў працу першы раз, капітан самалёта, які накіроўваўся зь Мюнхэну ў Лёндан, паведаміў пасажырам, што ўзьлётна-пасадачныя палосы закрытыя «з прычыны выяўленьня дронаў» і што ў паветра паднятыя паліцэйскія верталёты.

Міністар унутраных справаў Германіі паабяцаў спрасьціць для паліцыі працэдуру запыту вайскоўцам на зьнішчэньне бесьпілётнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Працэс перапрацоўкі адкідаў займае дзесяцігодзьдзі». На БелАЭС расказалі, куды адпраўляюць радыяактыўныя адкіды

https://smarturl.click/WRm7Z

Генэральны дырэктар «Беларускай атамнай станцыі» Сяргей Бабовіч у эфіры тэлеканалу СТВ расказаў пра перапрацоўку адкідаў пасьля выпрацоўкі паліва на БелАЭС.

«Нашы адкіды, якія адпрацавалі ядзернае паліва, будуць накіроўвацца на перапрацоўку ў Расейскую Фэдэрацыю. Яны будуць перапрацаваны да неабходнай паніжанай актыўнасьці, пасьля чаго праз пэўны час вернуцца да нас у краіну і тут будуць пахаваны», — растлумачыў Бабовіч.


Паводле яго, працэс гэтай перапрацоўкі займае дзесяцігодзьдзі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду дакумэнтаў на міжнародную абарону

https://smarturl.click/oVOza

З 4 верасьня 2025 году ўступілі ў сілу зьмены, унесеныя ў закон ад 12 сакавіка 2022 года «Аб дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з узброеным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы.

Да 4 сакавіка 2026 году прыпыняецца адлік тэрмінаў разгляду заяў аб прадастаўленьні міжнароднай абароны, якія знаходзяцца на разглядзе Ўпраўленьня па справах замежнікаў (Urząd do Spraw Cudzoziemców)».

Для беларускіх уцекачоў гэта азначае, што калі справа ўжо разглядаецца — тэрмін „замарожваецца“ і не працягваецца да 4 сакавіка 2026 года.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністэрства прыроды загадала разабрацца, як забруджаныя сьцёкавыя воды трапілі ў Сьвіслач

У сеціве зьявіўся ролік, на якім паказалі скід забруджаных сьцёкавых водаў з выпускнога калектару ў раку Сьвіслач, Менскі гарадзкі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя пачаў разьбірацца.

Фактаў гібелі рыбы ў выніку скіду не зафіксавалі. Адмыслоўцы ўзялі патрэбныя ўзоры вады на месцы здарэньня і недалёка ад яго.

У камітэце мяркуюць, што прычынай скіду могуць быць будаўнікі. Але справу яшчэ расьсьледуюць.

Гэта ўжо ня першае здарэньне, якое адбылося на рацэ сёлета. Раней на Сьвіслачы зафіксавалі разьліў нафтапрадуктаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Грузіі пачалі крымінальную справу супраць пратэстоўцаў. Іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў

https://smarturl.click/VRa24

Паводле зьвестак мэрыі Тбілісі, у выніку падзей, якія адбыліся 4 кастрычніка, «былі пашкоджаны фасады помнікаў культурнай спадчыны, частка аканіц і дэкаратыўнае мастацкае асьвятленьне».

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, затрыманым пагражае да 9 гадоў пазбаўленьня волі. Мяркуецца, што па меры прасоўваньня расьсьледаваньня затрымаюць яшчэ некалькіх чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇳🇵 У Нэпале залевы прывялі да гібелі амаль паўсотні чалавек

https://smarturl.click/mB3Ln

Ва ўсходнім горным раёне Ілам некалькі вёсак былі змытыя апоўзьнямі, на паўднёвым усходзе краіны ўзровень вады ў рацэ Косі перавысіў небясьпечную рысу. У сталіцы Катманду некалькі рэкаў затапілі дарогі і мноства дамоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея на пачатак ацяпляльнага сэзону ўдарыла па Ўкраіне. Ёсьць ахвяры і вялікія пашкоджаньні

https://smarturl.click/WRme4

Уначы шэраг украінскіх рэгіёнаў зазнаў удары з боку Расеі. У Львоўскай вобласьці загінулі чатыры чалавекі, столькі ж атрымалі раненьні. У Карпацкім рэгіёне вядома пра аднаго параненага. У Запарожжы пашкоджаныя восем шматпавярховых дамоў, загінула 69-гадовая жанчына, а таксама 10 чалавек атрымалі раненьні, у тым ліку 16-гадовае дзіця.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Групу беларускіх турыстаў пасадзілі ў польскі ізалятар за пратэрмінаваную на дзень візу

https://smarturl.click/e07ok

Падарожнікі вінавацяць сваю фірму ў тым, што тур скончыўся пазьней за заплянаваны час. Пра гэта паведаміла чытачка @onlinerby Турысты лічаць, што фірма пакінула іх сам на сам з праблемамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇬🇪 У Грузіі назвалі вынікі мясцовых выбараў: пры байкоце апазыцыі перамагла «Грузінская мара». Затрыманы шэраг апазыцыянэраў

https://smarturl.click/Ggvzg

На сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі Грузіі апублікавалі лічбы з усіх выбарчых участкаў на выбарах у органы мясцовага самакіраваньня, якія адбыліся 4 кастрычніка. Ва ўмовах байкоту з боку шэрагу празаходніх апазыцыйных партый упэўненую перамогу атрымала кіроўная партыя «Грузінская мара».

Паводле папярэдніх лічбаў ЦВК, на выбарах мэраў у Тбілісі, Руставі, Кутаісі, Батумі і Поці перамогу таксама атрымалі кандыдаты ад «Грузінскай мары».

Прэм’ер-міністар краіны і лідэр «Грузінскай мары» Іраклі Кабахідзэ заявіў, што «спроба зрынаньня ўлады правалілася». Ён нагадаў пра пляны ўладаў зьліквідаваць шэраг апазыцыйных партый, у тым ліку «Адзіны нацыянальны рух» колішняга прэзыдэнта Міхеіла Саакашвілі. Акрамя таго, уначы паліцыя затрымала шэраг апазыцыйных палітыкаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня думала, што так хутка траплю ў польскую школу». Як беларуская настаўніца выкладае матэматыку ў Польшчы

https://smarturl.click/nV83O

5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе зьнікла беларуска

У Чэхіі шукаюць 48-гадовую ўраджэнку Беларусі, грамадзянку Францыі Іну Мацыенку. https://smarturl.click/L3mye

Апошні раз яе бачылі на аўтавакзале «Флорэнц» у Празе, дзе яна спрабавала купіць квіток да Варшавы, аднак ёй адмовілі ў продажы. Па словах яе знаёмых, якія публікаюць абвесткі ў сацсетках пра яе зьнікненьне, з прычыны стану здароўя яна магла выглядаць як нецьвярозая. Паведамляецца, што Іна Мацыенка зьвязалася з маці і паведаміла, што яе абрабавалі. Пасьля сувязь зь ёй зьнікла.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ерам Японіі ўпершыню можа стаць жанчына

Старшынёй Лібэральна-дэмакратычнай партыі Японіі абраная 64-гадовая Санаэ Такаіці. Хутчэй за ўсё, яна стане і прэм'ер-міністрам — тады ўпершыню ў гісторыі Японіі гэтую пасаду зойме жанчына. https://smarturl.click/8pke7

Галасаваньне праводзілі ў два туры, бо нікому з кандыдатаў не ўдалося набраць большасьці. Як піша The Japan Times, у другім туры Такаіці атрымала перамогу над міністрам сельскай гаспадаркі.

Нечарговай сэсіі парлямэнту для зацьвярджэньня новага прэмʼера чакаюць у сярэдзіне кастрычніка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі пратэстоўцы штурмуюць прэзыдэнцкі палац, сілавікі ўжылі сьлёзацечны газ і вадамёты

У Тбілісі ўдзельнікі акцыі пратэсту паспрабавалі захапіць прэзыдэнцкі палац. Частцы дэманстрантаў удалося трапіць у двор — яго плот быў разбураны. https://smarturl.click/oVOnw

Спэцназ выкарыстаў пярцовы спрэй, сьлёзацечны газ і вадамёт для абароны палаца. Паліцыянты аказаліся не гатовыя да першай спробы штурму будынка, але выклікалі падмацаваньне.

У Грузіі чацьвёртага кастрычніка праходзяць выбары ў органы мясцовага самакіраваньня; іх байкатуе шэраг буйных апазыцыйных сіл, у тым ліку партыя былога прэзыдэнта Мікаэла Саакашвілі. Апазыцыя анансавала сход у цэнтры Тбілісі з мэтай «мірнага зьвяржэньня ўлады».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анколяг — пра найпершага забойцу жанчын у сьвеце

Чаму мамаграфія ў Беларусі абавязковая і даступная пасьля пяцідзесяці гадоў, а ў ЭЗ — пасьля сарака, як рэпрэсіі ўплываюць на хворых на рак жанчын, чым Анджаліна Джалі дапамагла анколягам і чаму гэтым відам раку значна менш хварэюць у бяднейшых краінах? https://smarturl.click/4ODgm

Кастрычнік ва ўсім сьвеце адзначаецца як месяц інфармаваньня пра рак малочнай залозы з мэтай прыцягненьня ўвагі да праблемы раку малочнай залозы, матывацыі жанчын да праходжаньня абсьледаваньняў і павышэньня агульнай дасьведчанасьці аб захворваньні.

Прапануем з архіваў Свабоды гутарку з анколягам, кандыдатам мэдычных навук Надзяй Пятроўскай пра рак малочнай залозы, яго лячэньне і спосабы раньняй дыягностыкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Чэхіі завяршылася галасаваньне на выбарах, у якіх можа перамагчы партыя экс-прэм’ера Бабіша

Выбарчыя ўчасткі зачыніліся а 15:00 4 кастрычніка. Вынікаў галасаваньня чакаюць цягам некалькіх гадзін. https://smarturl.click/B4wZx

Большасьць апытаньняў да выбараў паказвалі, што мільярдэр Андрэй Бабіш і яго папулісцкая партыя ANO перамогуць на парлямэнцкіх выбарах, набраўшы каля 30% галасоў. Мільярдэр-папуліст Бабіш у сваёй кампаніі засяроджваўся на абяцаньнях павысіць заробкі і стымуляваць рост эканомікі, а таксама на спыненьні вайсковай дапамогі Ўкраіне.

Пры гэтым, нават калі партыя Бабіша пераможа на выбарах, ёй амаль напэўна давядзецца дамаўляцца пра кааліцыю з маргінальнымі партыямі, што наблізіць краіну да Вугоршчыныі Віктара Орбана і Славаччыны Робэрта Фіцы ў стаўленьні да Ўкраіны і можа прывесьці да спыненьня дапамогі Кіеву і зьмяншэньня энтузіязму наконт удзелу Чэхіі ў заходніх інстытуцыях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Армяне і беларусы заслугоўваюць жыцьця ў свабодзе». Ціханоўская ў Капэнгагене сустрэлася з Пашыньянам і шэрагам эўрапейскіх лідэраў

Падчас саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці лідэрка беларускіх дэмакратычыных сілаў сустрэлася з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам. https://smarturl.click/VRag4

«Мы цьвёрда падтрымліваем эўрапейскую і дэмакратычную будучыню Армэніі, — напісала палітык 4 кастрычніка ў сацыяльнай сетцы Х. — Армяне і беларусы заслугоўваюць жыцьця ў свабодзе і бясьпецы. Мы вельмі шануем вашу салідарнасьць і з нецярплівасьцю чакаем больш шчыльнай супрацы».

Читать полностью…
Subscribe to a channel