radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14666

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Cамая поўная беларуская кулінарная кніга па-ангельску»

Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.

Паводле заснавальніцы выдавецтва і перакладчыцы Вольгі Яноўскай, «гэта самая поўная беларуская кулінарная кніга на ангельскай мове на сёньняшні дзень». Свабода пагутарыла зь ёй пра гэтую кнігу, працу выдавецтва і чаканыя выданьні.

https://www.svaboda.org/a/33514439.html

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кітаі Лукашэнку сустракалі танцамі й кветкамі, а ў Сэрбіі віншавалі з днём народзінаў на білбордах

https://smarturl.click/20gMZ

Як паведаміў зьвязаны з прэс-службай Лукашэнкі Telegram-канал «Пул первого», у Кітаі Аляксандра Лукашэнку сустракалі ў аэрапорце Цяньдзінь з чырвонай дарожкай, ганаровай вартай і танцамі ў нацыянальных строях, а віцэ-прэм’ер Мікалай Снапкоў, які да 2020 году быў паслом Беларусі ў Кітаі, павіншаваў яго з днём народзінаў. На гэта Лукашэнка адказаў: «У нас такога сьвята няма».

Тым часам у двух сэрбскіх гарадах — Бялградзе і Нові-Садзе — зьявіліся білборды зь віншаваньнямі Лукашэнку.

Акрамя віншаваньня з народзінамі, на іх напісана «Сэрбія цябе любіць».

Аляксандру Лукашэнку 30 жніўня споўніўся 71 год, зь іх 31 год ён знаходзіцца пры ўладзе на падставе сфальсыфікаваных вынікаў выбараў.

На фота: віншаваньне Аляксандру Лукашэнку ад сэрбскага незарэгістраванага руху «Нашы», Бялград (Сэрбія), 30 жніўня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гісторыя Радыё Свабода ў будынках: ад Мюнхэну да Прагі

https://smarturl.click/w4qY8

Гісторыя Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода пачалася ў 1949 годзе з ініцыятывы тагачаснага кіраўніка амэрыканскай выведкі Алена Далеса.

Першая праграма – чэхаславацкая вэрсія (на чэскай і славацкай мовах) — выйшла ў эфір 4 ліпеня 1950 году, у Дзень незалежнасьці ЗША.

Пазьней дадалі праграмы на мовах іншых народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, паняволеных Савецкім Саюзам, у тым ліку беларускую.

Радыё Свабода стварала гісторыю, а яго будынкі таксама былі гістарычныя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Вольга Карпушонак абвінаваціла Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, ён зьняпраўджвае

https://smarturl.click/mB185

«Павал асабіста і праз калег запрасіў мяне працаваць у НАУ, паабяцаў пратэкцыю, грошы і спакой. Я разьлічвала, што, выехаўшы ў Польшчу, змагу дыхаць свабодна і забыцца пра ўвесь гэты жах. Я глядзела на яго як на выратавальніка, мне далі працу, я прыйшла ў калектыў, як мне здавалася, ідэйных людзей», — напісала яна.

Паводле яе, у першыя дні пасьле пераезду Павал Латушка запрасіў яе на спатканьне ў рэстаран і намякнуў на магчымыя рамантычныя дачыненьні. На другім спатканьні, калі яна адмовілася ад асабістых дачыненьняў, сутыкнулася з «сэксуальнымі дамаганьнямі» і пагрозамі зьяўленьня праблемаў у Польшчы і выправаджэньня ў Беларусь.

У камэнтары выданьню «Позірк» Павал Латушка зьняпраўдзіў абвінавачаньні Вольгі Карпушонак і назваў іх «паклёпам». «Перакананы, што гэта праца спэцслужбаў рэжыму», — сказаў Латушка.

На фота: Павал Латушка, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Парубій у 2020 годзе ўвайшоў у склад міжфракцыйнага дэпутацкага аб’яднаньня «За дэмакратычную Беларусь».

У сьнежні 2019 году ён заявіў, што Расея і рэжым Пуціна пагражае сувэрэнітэту Беларусі. Ён быў перакананы, што з расейскім прэзыдэнтам нельга дамовіцца.

«Мэта Пуціна адна: узяць цалкам пад кантроль і Малдову, і Беларусь, і Грузію, але я адважуся сказаць, перш за ўсё Ўкраіну ён хоча ўзяць пад кантроль, — заявіў Парубій. — У яго ёсьць маніякальная ідэя: аднаўленьне геапалітычнай моцы Крамля, якая была ў часы Савецкага Саюзу. Але яны разумеюць, што імпэрыя ня мае ніякіх шанцаў без Украіны, таму для яго ключавое пытаньне – гэта параза Ўкраіны, гэта кантроль над ёю», — казаў Андрэй Парубій.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Безь літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б, — Алег Латышонак

https://smarturl.click/6WO2a


Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.

Цалкам інтэрвію глядзець тут.

Фотакаляж, Алег Латышонак (справа).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎭 «Аказваецца, тэатар можа зьмясьціцца на кухні». Гісторыя горадзенскага актора, які разносіў піццу, а пасьля адкрыў сваю школу

https://smarturl.click/DYnAn

Аляксандар Енджэеўскі, актор з Горадні, які 25 гадоў працаваў у тэатры лялек, пасьля 2020-га страціў працу і падпрацоўваў у дастаўцы піцы.

У 2023 годзе яго затрымалі, і сям’я вымушана была зьехаць у Польшчу.

У Беластоку ён разам з жонкай і калегамі стварыў тэатар «Прыехалі», а пазьней — дзіцячую тэатральную школу свайго імя.

Енджыеўскі кажа: тэатар для яго вучняў — гэта і самарэалізацыя, і тэрапія.

Наступная мара сям’і — адкрыць школу мастацтваў з тэатрам, жывапісам і вакалам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Пяць гадоў таму прайшоў «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску; Лукашэнка хадзіў з аўтаматам ля рэзыдэнцыі

30 жніўня 2020 году на «Марш міру і незалежнасьці» ў Менску выйшла 150 тысяч чалавек. Лукашэнка хадзіў вакол сваёй рэзыдэнцыі з аўтаматам. Мірныя маршы прайшлі ў іншых гарадах Беларусі: Горадні, Магілёве, Гомлі, Мазыры, Сьветлагорску, Рэчыцы.

Болей пра падзеі і даты 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон, які афіцыйна замацоўвае паняцьце «рашызм».

https://smarturl.click/QbA9R

У дакумэнце ён вызначаецца як «гібрыдная таталітарная ідэалёгія» Расеі, што спалучае шавінізм, імпэрыялізм, практыкі СССР і нацызму.

Закон падкрэсьлівае: ад 2014 году агрэсія РФ накіраваная на тое, каб пазбавіць украінцаў гістарычнай памяці.

📌 Асноўныя прынцыпы:

• прызнаньне злачыннасьці таталітарных рэжымаў, расейскай імпэрскай палітыкі і рашызму;

• недапушчэньне апраўданьня генацыду і ваенных злачынстваў;

• абарона ўкраінскай мовы і культуры як элемэнтаў нацыянальнай бясьпекі.

З публічных прастораў Украіны прыбяруць сымбалі расейскай і савецкай імпэрыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны Эўразьвязу, што суседзяць зь Беларусьсю, папрасілі дапамогі на ўзмацненьне мяжы

https://smarturl.click/mByxB

Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Фінляндыя зьвярнуліся да Эўракамісіі з просьбай аб дадатковым фінансаваньні для аховы межаў.

У ліпені ў Літву зь Беларусі заляцелі два дроны. Адзін зь іх нёс 2 кг выбухоўкі.

У жніўні залётныя дроны ўзарваліся ў Польшчы і Эстоніі.

Міністры краін адзначаюць, што гэтыя пагрозы, а таксама арганізаваны Менскам міграцыйны крызіс, патрабуюць узмацненьня бясьпекі межаў Эўразьвязу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржсакратар ЗША абвясьціў аб афіцыйным закрыцьці агенцтва міжнароднай дапамогі USAID

https://smarturl.click/xVlvJ

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё абвясьціў пра афіцыйнае закрыцьцё агенцтва USAID — Агенцтва для міжнароднага разьвіцьця ЗША. Пра гэта ён напісаў у 📱.

Невялікая колькасьць праграм USAID будзе перададзена пад кантроль Дзяржаўнага дэпартамэнту.

Яшчэ ў лютым адміністрацыя Дональда Трампа абвясьціла пра спыненьне больш за 90% праграмаў дапамогі. У сакавіку Рубіё скараціў працу агенцтва да 17% праектаў, пакінуўшы каля 1000 праграмаў пад наглядам Дзяржаўнага дэпартамэнту.

Паводле Рубіё, гэта дазволіла зэканоміць дзясяткі мільярдаў даляраў.

Агенцтва ня раз крытыкаваў Ілан Маск, які называў яго праграмы неэфэктыўнымі.

USAID — асноўнае ўрадавае агенцтва ЗША, якое аказвала міжнародную дапамогу з 1961 году. Летась сярод найбуйнейшых атрымальнікаў дапамогі былі Ўкраіна, Этыёпія і Ярданія.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнку запрасілі на парад на плошчы Цяньаньмэнь, дзе 36 гадоў таму расстралялі пратэстоўцаў

https://smarturl.click/7v9kl

Аляксандар Лукашэнка прыбыў у Кітай на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

3 верасьня ён будзе ў Пэкіне на ўрачыстасьцях з нагоды «80-годзьдзя перамогі над японскім мілітарызмам». У праграме — вайсковы парад на плошчы Цяньаньмэнь, дзе ў 1989 годзе кітайскія ўлады крывава разагналі студэнцкія пратэсты, забіўшы сотні, а можа і тысячы чалавек.

Беларусь стала паўнапраўным сябрам ШАС у 2024 годзе. У арганізацыю ўваходзяць Кітай, Расея, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Узбэкістан, а таксама Індыя, Іран і Пакістан.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💥 У Горадні выбухнуў кацёл на «Хімвалакне»

https://smarturl.click/Y3XDM

29 жніўня падчас пераводу паравога катла з газу на дызэль адбылося «аварыйнае разбурэньне» катла. Пацярпелі двое работнікаў, адзін зь з апёкамі 4-й ступені трапіў у шпіталь, паведаміў Сьледчы камітэт.

Работы ў кацельні былі плянаванымі.

Паводле апошняй даступнай афіцыйнай статыстыкі — за 2023 год, — у Беларусі на вытворчасьці пацярпелі 1659 чалавек, зь іх 83 загінулі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы задакумэнтавалі сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій

https://smarturl.click/5ZqwD

Міжнародная плятформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сабрала сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій.

Такая лічба была агучана на сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі плятформы ў Даніі (на фота).

Плятформа, створаная ў 2021 годзе пад эгідай АБСЭ супрацоўнічае з шасьцю эўрапейскімі ўрадамі і падтрымліваецца 14 краінамі.

Яна зьбірае доказы і сьведчаньні ад людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій, і апрацоўвае іх для міжнародных структураў, у тым ліку ААН і судоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Газе знайшлі цела ізраільскага закладніка Ілана Вайса

https://smarturl.click/8pVZ8

Армія Ізраілю паведаміла, што падчас апэрацыі ў сэктары Газа знайшла цела Ілана Вайса і парэшткі яшчэ аднаго закладніка (ідэнтыфікацыя працягваецца).

Вайс быў забіты 7 кастрычніка 2023 году падчас нападу ХАМАС, калі яму было 55 гадоў.

Яго цела баевікі вывезьлі ў Газу. Жонку і дачку Вайса тады таксама выкралі, але яны вярнуліся дадому пры абмене ў лістападзе 2023-га.

📌 У палоне ХАМАС застаюцца 48 чалавек. Частку зь іх улады Ізраілю ўжо абвясьцілі памерлымі.

📌 З пачатку вайны загінулі 1200 ізраільцаў, у тым ліку каля 800 вайскоўцаў.

📌 У Газе, паводле палестынскага боку, ахвяраў больш за 60 тысяч — гэтыя лічбы прызнаюць ААН і праваабаронцы, але ўлады Ізраілю іх аспрэчваюць.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: у 1579 годзе войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак ад маскоўскай акупацыі

31 жніўня 1579 году войскі караля і вялікага князя Стэфана Баторыя вызвалілі Полацак. Перад тым захоплены маскоўскім царом Іванам IV горад 16 гадоў быў пад акупацыяй, быў разрабаваны, тысячы палачан былі забітыя або выведзеныя ў маскоўскае рабства. Некаторыя гісторыкі мяркуюць, што менавіта тады, пры пажары ў Сафійскім саборы, зьнік полацкі летапіс.

У гэты ж дзень у 1432 годзе — князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі зрабілі замах на вялікага князя Сьвідрыгайлу. Гэта стала падставай для пачатку грамадзянскай вайны ў ВКЛ.

Пра іншыя падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі можна пачытаць тут.

На фота: Статут Вялікага Княства Літоўскага, ілюстрацыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 жніўня на Радыё Свабода

📌30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі?

📌«Аказваецца, тэатар можа зьмясьціцца на кухні». Гісторыя горадзенскага актора, які разносіў піццу, а пасьля адкрыў сваю школу

📌«Гісторыя на Свабодзе». Без літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б, — Алег Латышонак

📌У Львове застрэлілі экс-старшыню парлямэнту Ўкраіны Андрэя Парубія. Ён уваходзіў у групу «За дэмакратычную Беларусь»

📌У Літве расставілі перашкоды «зубы цмока» на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю

📌Дэлегатка Каардынацыйнай рады абвінаваціла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях, ён абвяргае

📌Праўладныя партыі Беларусі і Расеі дамовіліся аб супрацы. Што вядома

📌Гісторыя Радыё Свабода ў будынках: ад Мюнхэна да Прагі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Літве расставілі перашкоды – «зубы цмока» – на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/nVJj6

Умацаваньне бясьпекі мяжы зь Беларусьсю зьяўляюцца часткай Балтыйскай лініі абароны.

«Усталяваныя бар'еры – гэта толькі частка вялікай інтэграванай карціны. Мы пачынаем з тактычнага ўзроўню – канкрэтных перашкод на мяжы, а пазьней абʼяднаем увесь інжынэрны сцэнар у адзіную канцэптуальную сыстэму», – сказаў камандуючы Узброенымі сіламі Літвы Раймундас Вайкшнорас.

Паводле яго, каля дзейных пунктаў пропуску перашкоды разьмясьцілі такім чынам, каб пры неабходнасьці іх можна было хутка перамясьціць на дарогі. Цяпер «зубы цмока» ужо ўсталявалі на дарогах пунктаў пропуску ў Шумску, Лаварышках, Райгорадзе і Латэжэры на мяжы зь Беларусьсю, і ў Раманішках – на мяжы з Расеяй.

Неўзабаве супольна зь іншымі дзяржаўнымі ўстановамі правядуць дадатковую ацэнку іншых важных памежных раёнаў, дзе таксама будуць заплянаваныя так званыя «паркі контрамабільнасьці».

Фота Ўзброеных сіл Літвы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праўладныя партыі Беларусі і Расеі дамовіліся аб супрацы. Што вядома

https://smarturl.click/Re5LD

Як паведаміў дзяржаўны тэлеканал СТВ, партыі будуць «разам супрацьдзейнічаць нэакаляніялізму і ўмацоўваць палітычны сувэрэнітэт, садзейнічаць расшырэньню памежнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва».

Пасьля 2020 году ў гістарычнай палітыцы Беларусі адбыўся радыкальны пералом.

Масавае зьнішчэньне беларусаў нацыстамі і іх памагатымі падчас Другой сусьветнай вайны афіцыйна прызналі «генацыдам беларускага народу». Новыя тэндэнцыі ў гістарычнай палітыцы заўважныя і ў адносінах да Рэчы Паспалітай: Лукашэнка назваў гэты пэрыяд беларускай гісторыі «акупацыяй беларускай зямлі палякамі» і «этнацыдам беларусаў».

1 лютага 2024-га на пасяджэньні праграмнай камісіі «Адзінай Расеі» амбасадар Расеі ў Менску Барыс Грызлоў заявіў, што Расея і Беларусь дамовіліся аб стварэньні адзіных падручнікаў па гісторыі для школ і ВНУ.

На ілюстрацыйным фота: зьезд партыі «Белая Русь» у 2018 годзе Ілюстрацыйнае фота

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Львове застрэлілі колішняга старшыню Вярхоўнай рады Ўкраіны Андрэя Парубія

https://smarturl.click/vdjZQ

У Львове праваахоўныя органы высьвятляюць абставіны забойства грамадзка-палітычнага дзеяча.

Загінуў колішні старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны, актыўны ўдзельнік Эўрамайдану, народны дэпутат Андрэй Парубій. У яго стрэлілі пяць разоў.

Мясцовая паліцыя паведаміла, што стральба адбылася ў Сыхаўскім раёне Львова. У выніку атрыманых раненьняў Андрэй Парубій загінуў на месцы.

Андрэй Парубій нарадзіўся ў 1971 годзе. Быў у палітыцы з 1990 году, пачынаў як дэпутат Львоўскай абласной рады.

На фота: Андрэй Парубій, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі атакавалі Запарожжа, адзін чалавек загінуў, дзясяткі параненых. У Расеі зноў гараць НПЗ

https://smarturl.click/MGxJ2

У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 30 жніўня расейскія войскі атакавалі ўкраінскія гарады і вайсковыя пазыцыі 537 дронамі і 45 балістычнымі і крылатымі ракетамі.

Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, сама меней чатыры бесьпілётнікі вылецелі ў бок Беларусі, адзін зь іх — у кірунку Берасьця. Яшчэ некалькі дронаў заляцелі ва Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.

У выніку расейскага абстрэлу ў Запарожжы адзін чалавек загінуў, 25 атрымалі раненьні, у тым ліку трое дзяцей.

У Дніпры і Паўлаградзе Днепрапятроўскай вобласьці пашкоджаныя інфраструктурныя аб’екты, у Нікапальскім раёне — прадпрыемствы і АЗС. Улады пакуль нічога не паведамляюць аб пацярпелых.

УКраінскій войскі нанесьлі паўторны ўдар па двух НПЗ — у Краснадарскім краі і Самарскай вобласьці.

На фота: наступствы расейскага ўдару па Запарожжы 30 жніўня 2025

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі?

https://smarturl.click/Re2bD

Юры Захаранка (былы міністар унутраных спраў) — зьнік 7 траўня 1999 году.

Віктар Ганчар (экс-кіраўнік ЦВК) і Анатоль Красоўскі (бізнэсовец) — зьніклі 16 верасьня 1999 году.

Дзьмітры Завадзкі (тэлеапэратар) — зьнік 7 ліпеня 2000 году.

Нягледзячы на наяўныя сьведчаньні і доказы, афіцыйнае сьледзтва па гэтых справах было спынена. Міжнародная супольнасьць, у тым ліку ЗША і ЭЗ, наклала санкцыі на шэраг беларускіх чыноўнікаў, якіх падазраюць у дачыненьні да гэтых злачынстваў.

У 2019 годзе былы баец САХР МУС Юры Гараўскі заявіў, што ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Нягледзячы на яго паказаньні, улады Беларусі адмовіліся аднаўляць расьсьледаваньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 29 жніўня

Чаму вучэньні «Захад-2025» так непакояць суседзяў Беларусі?

📱 «Выкраданьне» Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжы. Абмяркоўваем гарачыя падзеі з Паўлам Вусавым

• DW: Котаў з Турэччыны на прыватнай яхце паплыў у Сочы

📱 Чаго чакаць ад палітыкі чаканьня. Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам

• Новыя школьныя прадметы, зьмены правілаў уезду ў Латвію. Што мяняецца для беларусаў з 1 верасьня

• Ад Вільні да Паўночнай Караліны. Расказваем пра беларускія школы за мяжой

• Зьявілася інфармацыя пра затрыманьне старшыні Паралімпійскага камітэту Беларусі

• Зяленскі: У Масквы ёсьць час да 1 верасьня, каб пагадзіцца на сустрэчу

• Праваабаронцы задакумэнтавалі сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій

Лукашэнку запрасілі на парад на плошчы Цяньаньмэнь, дзе 36 гадоў таму расстралялі пратэстоўцаў

• Дзяржсакратар ЗША абвясьціў аб афіцыйным закрыцьці агенцтва міжнароднай дапамогі USAID

• Краіны Эўразьвязу, што суседзяць зь Беларусьсю, папрасілі дапамогі на ўзмацненьне мяжы

• Вызваленьне, дапамога, спыненьне рэпрэсіяў. Арганізатары патлумачылі мэты другога кангрэсу, прысьвечанага палітвязьням

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хроніка перасьледу 29 жніўня

https://smarturl.click/lA4Md

• Адміністратара беларускай Вікіпэдыі Максіма Лепушэнку асудзілі да 2 гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах. Раней улады ўнесьлі яго ў «сьпіс экстрэмістаў».

Відэамем «Мы беларусы» зь дзяўчынкай, якая плача, і сацсеткі Натальлі Багданавай («Данута Хлусьня») прызналі «экстрэмісцкімі».

• МУС унесла ў « экстрэмісцкі сьпіс» яшчэ 14 чалавек. Сярод іх — палітвязень Андрэй Бесаў і асуджаныя за пратэсты (арт. 342) — Піліп Аўгусьціновіч, Арцём Багданаў, Максім Епушэнка, Антон Красоўскі, Юлія Ляшук, Віктар і Вольга Мінаковы, Андрэй Мякчыла, Раман Неваш, Крысьціна Раманоўская, Тацяна Шарах і Кацярына Явід. Усяго ў сьпісе 5677 чалавек.

• Каталіцкага сьвятара Анджэя Юхневіча, асуджанага на 13 гадоў, перавялі ў калёнію ў Бабруйску. Там жа ўтрымліваецца і другі сьвятар-палітвязень Генрых Акалатовіч.

📎 Крыніцы — НН| Люстэрка | Позірк | Вясна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Варшаўскі хаб «Робім разам» праверылі польскія сілавікі

https://smarturl.click/E1dLL

Паводле кіраўніка хаба Сяргея Бульбы, прычынай сталі шматлікія скаргі на тое, што ў будынку нібыта захоўваецца зброя. Супрацоўнікаў хабу на час праверкі папрасілі выйсьці.

• Пляцоўку на плошчы Канстытуцыі, 6 раней займаў «Беларускі моладзевы хаб» пад кіраўніцтвам Аляксандра Лапко.

• У 2023 годзе група на чале з Бульбам узяла памяшканьне пад свой кантроль.

• У 2024 годзе скончыўся тэрмін арэнды, а горад не сьпяшаецца яе працягваць, спасылаючыся на «сакрэтныя матэрыялы», сьцьвярджае Бульба.

Падчас праверкі сілавікі знайшлі страйкбольныя рэчы, якія, па словах Бульбы, зьяўляюцца законнымі.

Ня выключана, што на ўвагу сілавікоў паўплывала тое, што Сяргей Бульба кіраваў арганізацыяй «Паспалітае рушэньне», якая займалася ваенна-патрыятычнай падрыхтоўкай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🗣 Павал Вусаў пра зьнікненьне Котава

https://smarturl.click/qBkdv

«Першая вэрсія, якая напрошваецца, — што гэта апэрацыя беларускіх і расейскіх спэцслужбаў. Магчыма, што яна вялася на працягу некалькіх месяцаў ці году.

Котаў паехаў у Турцыю добраахвотна і дзеяньні на мяжы ў Трабзоне таксама выглядалі добраахвотнымі. Падаецца, што чалавек паехаў туды на нейкую сустрэчу, з пэўнымі гарантыямі бясьпекі. І ў выніку дзеяньняў спэцслужбаў яго нэўтралізавалі вывезьлі ў Расею ці Беларусь.

Для ўладаў гэтая акцыя пасьпяховая, каб паказаць сваю эфэктыўнасьць. Для тых, хто застаўся ў сыстэме, і тых, хто сышоў. Што ўлады сочаць за ўсімі і што няма недатыкальных. Што кожны апынецца там, дзе можа апынуцца. Гэта старая практыка з часоў СССР і ФСБ».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Чаго чакаць ад палітыкі чаканьня.

Чаго чакаюць сусьветныя лідэры, Лукашэнка і беларуская апазыцыя?

Валер Карбалевіч падводзіць вынікі тыдня.

https://www.youtube.com/watch?v=pnAUJSlBUGA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇾🇪 У Емэне ізраільскім ударам забіты кіраўнік ураду хусітаў Ахмэд аль-Рагаві

Ракета трапіла ў ягоны дом у сталіцы краіны Сане. Разам зь ім загінулі некалькі ягоных паплечнікаў, у тым ліку высокія вайсковыя чыноўнікі.

Некаторыя СМІ таксама паведамляюць пра сьмерць міністра абароны і начальніка генштабу хусітаў, але афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма.

Ахмэд аль-Рагаві быў прэм’ер-міністрам ураду, які стварылі емэнскія хусіты. Гэтая групоўка кантралюе значную частку Емэну, падтрымліваецца Іранам і вядзе вайну супраць Ізраілю: абстрэльвае яго ракетамі і дронамі, атакуе судны ў Чырвоным моры. Таму Ізраіль наносіць удары па кіраўніках гэтага ўраду і аб’ектах на тэрыторыі, якую ён кантралюе.

Крыніца — Erem News

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

DW: Котаў з Турэччыны на прыватнай яхце паплыў у Сочы

https://smarturl.click/OLaEb

Паводле крыніцы DW у турэцкай паліцыі, Анатоль Котаў 21 жніўня пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і адправіўся ў Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турэччыну з Варшавы.

Паліцыя адзначае, што ні ў Котава, ні ў ягоных спадарожнікаў не было праблемаў з дакумэнтамі, нічога не выглядала падазроным. Таму падставаў для расьсьледаваньня яны ня бачаць. Паводле непацьверджаных зьвестак, яхта ўжо чакала яго ў порце.

З порта Трабзона няма пасажырскіх рэйсаў. Адтуль выходзяць грузавыя, рыбалавецкія, круізныя караблі і прыватныя чаўны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Зяленскі: У Масквы ёсьць час да 1 верасьня, каб пагадзіцца на сустрэчу

https://smarturl.click/j7J5l

Прэзыдэнт Украіны заявіў, што краіны-саюзьнікі Кіева дамовіліся пачакаць да 1 верасьня сыгналаў ад Расеі аб гатоўнасьці да двухбаковай сустрэчы на ​​вышэйшым узроўні.

На мінулым тыдні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп казаў, што прыкладна праз 2 тыдні зможа ацаніць, наколькі бакі гатовыя да мірнага ўрэгуляваньня, і ў адпаведнасьці з гэтым распачне тыя ці іншыя дзеяньні. Ён згадаў аб санкцыях і павышэньні мытаў у дачыненьні да Расеі і яе партнэраў, ня выключыўшы і ціску на Ўкраіну.

Непасрэдна пра 1 верасьня як пра крайні тэрмін для Расеі Трамп ці лідэры краін ЭЗ не казалі.

Зяленскі таксама сказаў, што гарантыі бясьпекі для Ўкраіны павінны ўключаць:

• падтрымку колькасьці і ўзбраеньня войска;

• гатоўнасьць партнэраў прыйсьці на дапамогу пры новай агрэсіі;

• выкарыстаньне замарожаных актываў Расеі на адбудову Ўкраіны.

Читать полностью…
Subscribe to a channel