radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16589

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 У Радоме падчас падрыхтоўкі да AirShow разбіўся самалёт F-16 Войска Польскага. Пілёт загінуў.

Уладзіслаў Касіняк-Камыш, віцэ-прэм’ер і міністар нацыянальнай абароны, прыехаў на месца і назваў сьмерць афіцэра вялікай стратай для ВПС Польшчы, выказаўшы спачуваньні родным і блізкім.

📍 Інцыдэнт адбыўся падчас падрыхтоўкі да аднаго з найбуйнейшых авіяшоў у Цэнтральнай Эўропе.

https://www.youtube.com/watch?v=G7tOCjJg7lo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 «Літаратурная беларуская мова — гэта мова абруселых літоўцаў»

https://www.youtube.com/watch?v=5_-hxMr074Q

• Як і калі сфармаваліся беларусы?

• На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў?

• Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам.

Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па пытаньнях адукацыі і навукі Тацьцяна Шчытцова пакінула пасаду

https://smarturl.click/13AEw

У сваім акаўнце ў Facebook яна пазначыла, што шэраг прычын «не дазволілі ёй працягваць плённа выконваць гэтую місію».

Разам з тым Шчытцова назвала чатыры гады «інтэнсіўнай працы» крыніцай «унікальнага палітычнага і грамадзянскага вопыту».

Сьвятлана Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала ёй за дапамогу настаўнікам, студэнтам і дзецям у выгнаньні.

Тацьцяна Шчытцова — прафэсарка ЭГУ і аўтарка кнігі «Салідарнасьць узрушаных. Эсэ пра беларускую рэвалюцыю».

ℹ️ 19 жніўня пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах пакінуў эканаміст Алесь Аляхновіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Кіеве вырасла да 19. Сярод загінулых 4 дзяцей

Яшчэ 52 чалавекі былі параненыя.

https://smarturl.click/y6RLd

Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг назваў гэтыя ўдары абуральнымі.

«Мінулай ноччу Расея ўчыніла другую па велічыні паветраную атаку ў гэтай вайне, выкарыстаўшы 600 бесьпілётнікаў і 31 ракету. Мэты? Не салдаты і зброя, а жылыя раёны ў Кіеве — былі ўзарваныя грамадзянскія цягнікі, офісы місій ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама мірныя жыхары. Гэтыя абуральныя напады пагражаюць міру, якога дамагаецца прэзыдэнт ЗША», — напісаў Кіт Келаг у сетцы Х.


Уначы 28 жніўня Расея нанесла атакавала Ўкраіну каля 600 бесьпілётнікамі і 31 ракетай. У Кіеве ракета трапіла ў пяціпавярховік (на фота). Разбураныя жылыя дамы, пацярпелі офісы прадстаўніцтваў ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама рэдакцыя ўкраінскай службы Радыё Свабода .

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вугоршчына забараніла ўезд у краіну і ЭЗ украінскаму камандзіру праз удар па нафтаправодзе «Дружба»

https://smarturl.click/Re29J

🇭🇺 Улады Вугоршчыны забаранілі ўезд ва ўсе краіны ЭЗ украінскаму камандзіру Робэрту Броўдзі (на фота) (пазыўны Мадзьяр), які заявіў пра атаку дронамі на расейскі нафтаправод «Дружба».

Міністар замежных спраў Петэр Сіярта назваў гэта «нападам на сувэрэнітэт Вугоршчыны», бо трубаправод крытычны для энэргабясьпекі Вугоршчыны і Славаччыны.

🇺🇦 Кіеў абвясьціў пра «люстраныя меры» — кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга падкрэсьліў, што «Вугоршчына знаходзіцца на няправільным баку гісторыі».

Эўракамісія заклікала абодва бакі гарантаваць бясьпеку крытычнай інфраструктуры, падкрэсьліўшы важнасьць «Дружбы» для энэргабясьпекі ўсяго Эўразьвязу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе

https://smarturl.click/aRLQb

Міжнародны зьвяз біятляністаў апублікаваў сьпіс краін, якія кваліфікаваліся на Алімпіяду-2026 у біятлёне, і Беларусі ў ім няма.

Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў выступаць беларусам і расейцам на спаборніцтвах у нэўтральным статусе. Але правілы Міжнароднага зьвязу біятляністаў такога не прадугледжваюць.

Таму беларусы ня змогуць выступіць на Кубку сьвету і Алімпіядзе.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як кампанія «Дана Холдынгс» пазьбегла санкцыяў Эўразьвязу

https://smarturl.click/9oM0j

17 сьнежня 2020 году Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць «Дана Холдынгс». Аднак, як высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, пад абмежаваньні трапіла не асноўная кампанія, а яе «беларускі атожылак».

У выніку кіпрскі суўладальнік працягваў атрымліваць дывідэнды, бо за некалькі тыдняў да ўводу санкцыяў кампанія «Дана Холдынгс» прадала пяць кіпрскіх кампаніяў, празь якія кантралявала беларускія праекты, фірме з ААЭ.

У жніўні 2021 году санкцыі супраць «Дана Холдынгс» ўвялі ЗША. І гэтым разам яны пацэлілі.

20 чэрвеня 2025 году кампанія «Дана Холдынгс» была зьліквідаваная.

Праз два месяцы, 21 жніўня, ЗША зьнялі зь яе эканамічныя абмежаваньні. Брытанскі адвакат Алекс Прэзанці мяркуе, што менавіта ліквідацыя магла стаць прычынай для выключэньня са сьпісу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анатоль Котаў пакінуў Турэччыну праз порт на Чорным моры

https://smarturl.click/Y3Xv0

Пра гэта паведаміла турэцкае агенцтва IHA.

21 жніўня ён а 13:49 — прыбыў у аэрапорт Стамбула з Варшавы. Потым вылецеў у Трабзон.

А 18:35 пакінуў Турэччыну праз марскі памежны пераход у Трабзоне.

Пасьля 21:30 польскага часу (22:30 турэцкага) перастаў выходзіць на сувязь.

Трабзон — грузавы марскі порт. Да Расеі ад яго — 300 кілямэтраў.

У раскладзе караблёў 21 жніўня пазначаны толькі адзін — а 19:00 з прыстані №2 выйшла грузавое судна SHELLS пад ірляндзкім сьцягам. Але 23 жніўня яно ўжо было зноў у порце Трабозна.

Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін напісаў у фэйсбуку, што сябры і калегі мяркуюць, што Котава прымусова дэпартавалі з Турэччыны. Бо для таго, каб адвезьці ў яго ў Беларусь ці Расею, можна было скарыстацца авіярэйсамі ў Стамбуле.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дроны ўдарылі яшчэ па двух расейскіх нафтаперапрацоўчых заводах — у Краснадарскім краі і Самарскай вобласьці

https://smarturl.click/8pVgQ

Бесьпілётнікі ў ноч на 28 жніўня атакавалі два нафтаперапрацоўчыя заводы ў Расеі — Афіпскі НПЗ у Краснадарскім краі і Куйбышаўскі НПЗ у Самарскай вобласьці.

У Кубанскім апэратыўным штабе паведамілі, што ў пасёлку Афіпскі ад падзеньня абломкаў дронаў загарэлася адна з установак нафтаперапрацоўчага заводу. У тушэньні пажару плошчай 20 квадратных мэтраў удзельнічаюць 21 чалавек і восем адзінак тэхнікі.

Губэрнатар Самарскай вобласьці Вячаслаў Федарышчаў напісаў толькі пра атаку дронаў, не ўдакладніўшы, якія аб’екты сталі цэльлю ўдараў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ Ударамі Расеі па Кіеве пашкоджаны офіс Украінскай службы Радыё Свабода

https://smarturl.click/3QelZ

Удары прыпалі і на іншыя рэдакцыі і штаб-кватэры, у тым ліку дыпляматычных прадстаўніцтваў.

❤️ У кіеўскім бюро Радыё Свабода ў частцы памяшканьняў рэдакцыі выбітае шкло, пашкоджаная тэхніка, пацярпелых няма. Украінская рэдакцыя працягвае працу без затрымак.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🧮 У Беларусі ўжо 109 «здраднікаў дзяржавы»

https://smarturl.click/b5O9L

Сьпіс «здраднікаў дзяржавы» у Беларусі нядаўна папоўнілі сацыёляг, яшчэ адзін журналіст, праграміст. Дагэтуль у ім былі вайскоўцы, музыка-бубнач, мэнэджар культуры, галоўны лекар санаторыю і нават ксёндз.

❓ За што беларусаў абвінавачваюць у адным з самых сур’ёзных злачынстваў?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

10 гадоў таму Алесь Чаркашын першым зь беларусаў загінуў у баях за Ўкраіну, цяпер такіх дзясяткі

https://smarturl.click/13AZO

28 жніўня 2015 году ў шпіталі ў Запарожжы ад баявых раненьняў, атрыманых на Данбасе, памёр актывіст зь Берасьця Алесь Чаркашын. Ён стаў першым беларусам, які паклаў сваё жыцьцё ў баях за незалежную Ўкраіну ў XXI стагодзьдзі.

Постаць Алеся Чаркашына ў інтэрвію Свабодзе згадвае ягоны зямляк — праваабаронца Ўладзімер Вялічкін.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. 10 гадоў таму загінуў Алесь Чаркашын, адзін зь першых беларускіх ваяроў за Украіну

https://smarturl.click/xVlw4

28 жніўня таксама
1656 — войска Рэчы Паспалітай перамагло ў бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны.
1919 — у Вільні ўрачыста адкрылі ўнівэрсытэт Стэфана Баторыя.
1929 — у БССР правялі «Дзень калектывізацыі», за адзін дзень створана 143 калгасы.
1963 — Марцін Лютэр Кінг выступіў з прамовай «I have a dream».
1990 — Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй.
1994 — у Беларусі ўпершыню адзначылі Дзень беларускага пісьменства і друку.

🍃 Нарадзіліся: Ёган Вольфганг фон Гётэ, Тадэвуш Чацкі, Францішак Сапега, Леў Талстой, Аляксандар Уласаў, Язэп Рэшаць, Чэслаў Найдзюк, Цімох Вострыкаў, Васіль Мельяновіч, Генадзь Бураўкін, Якаў Басін, Зьміцер Завадзкі.

🕯 Памерлі: сьв. Аўгусьцін, Рафал Корсак, Васіль Вашчыла, Аляксандар Каваленя, Канстанцін Сіманаў, Лідзія Вакулоўская.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎭 У тэатры беларускай драматургіі будуць ставіць спэктаклі па-расейску і па творах расейскіх прапагандыстаў

https://smarturl.click/6WObe

Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі запускае праект «расейскай клясыкі на расейскай мове».

Дырэктарка Сьвятлана Навуменка патлумачыла гэта «жаданьнем акунуцца ў расейскую культурную прастору» і пашырыць міжнародныя сувязі.

У афішу плянуюць уключыць творы Захара Прылепіна — расейскага пісьменьніка і прапагандыста, які ўдзельнічаў у вайне супраць Украіны і знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

З 2020 году з РТБД былі звольненыя або сышлі самі каля паловы актораў.

З 28 прафэсійных тэатраў краіны толькі 4 працуюць выключна на беларускай мове: РТБД, Купалаўскі, Коласаўскі і «Лялька».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мір любой цаной — пастка для Ўкраіны і Захаду? Аналіз Валера Карбалевіча

https://smarturl.click/zdZMb

Жаданьне дасягнуць замірэньня як найхутчэй і за ўсякую цану можа абярнуцца непрыемнымі наступствамі і для Ўкраіны, якая супрацьстаіць расейскай агрэсіі, і для заходняга сьвету. Сьпехам падпісаная дамова аб міры можа паўтарыць лёс Менскіх пагадненьняў 2015 года, якія так і не былі рэалізаваныя.

На ілюстрацыйным фота: сустрэча ў Менску лідэраў краін «нармандзкага фармату» (справа налева): прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка, прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, 11 лютага 2015

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Люстэрка»: Улады ўзялі пад свой кантроль кампанію, зьвязаную зь беглым прэзыдэнтам Кіргізстану Бакіевым

https://smarturl.click/8pVQV

Паводле дакумэнтаў, атрыманых «Люстэркам» празь BelPol, доля дзяржавы ў кампаніі павялічылася да 77%.

Прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў, які ўцёк з краіны пасьля пратэстаў у 2010 годзе, атрымаў палітычны прытулак у Беларусі на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.

Бакіеў і яго сямʼя, у прыватнасьці сын Асылбек Саліеў, зьвязаныя зь фірмамі, якім раней належала большасьць акцый БНБК.

Аднак шляхам выпуску дадатковых акцый кантрольны пакет перайшоў да Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці.

Нягледзячы на ільготы, крэдыты і асабістую ўвагі Лукашэнкі, кампанія не змагла дасягнуць заплянаваных абʼёмаў вытворчасьці. А ў 2024 годзе ў яе нават зьявіліся цяжкасьці з аплатай камунальных паслугаў.

Лукашэнка ня раз хваліў праект, называў яго «болей, чым космас». Казаў, што такой вытворчасьцю валодаюць толькі чатыры краіны — і сярод іх Беларусь.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇿 У Празе пройдзе выстава беларускіх мастакоў і мастачак у выгнаньні

https://smarturl.click/QbAOq

4 верасьня 2025 году ў Доме нацыянальных меншасьцяў у чэскай сталіцы адбудзецца вэрнісаж міжнароднага гуманітарнага праекту «Беларускія мастакі ў выгнаньні. Карціны ў эміграцыі».

Як паведамілі Свабодзе арганізатары, праект пакажа ўнікальную калекцыю твораў беларускіх мастакоў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну ў выніку палітычных рэпрэсіяў 2020 году.

«Яны працягваюць даўнюю традыцыю мастакоў у выгнаньні — іхная творчасьць захоўвае культурную ідэнтычнасьць, памяць і свабоду мастацкага выяўленьня», — сказала прадстаўніца беларускай грамады ў Празе, сябра Каардынацыйнай Рады Рыта Гаціх.


Праект атрымаў блаславеньне ад ✝️ папы рымскага і ☦️ ерусалімскага патрыярха. Ліст падтрымкі даслала першая лэдзі 🇫🇷 Францыі Брыжыт Макрон. Каралева 🇳🇱🇳🇱 Нідэрляндаў Максіма і каралева 🇧🇪 Бэльгіі Мацільда даслалі лісты пажаданьнямі посьпеху.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра зьніклага 21 жніўня Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка.

Ён перастаў выходзіць на сувязь пасьля прылёту з Варшавы ў Турэччыну. Паводле турэцкіх мэдыя, ён пакінуў краіну праз Трабзон, морскі порт на паўночным усходзе краіны, у які прыляцеў на самалёце з Стамбулу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

40% беларусаў мае менш за 1000 рублёў на месяц

https://smarturl.click/mByZo

Найбольш людзей з даходамі ніжэй за тысячу жыве ў Магілёўскай вобласьці (амаль 50%), за ёй ідуць Гомельская (47%) і Берасьцейская (45%).

Гэта грошы, якія застаюцца ў чалавека пасьля выплаты падаткаў, адзначае «Позірк».

З даходам да 450 рублёў найбольш людзей таксама ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях — каля 3%. У Менску столькі маюць усяго 0,8%.

У сталіцы — самы высокі ўзровень: толькі 24,9% жыхароў жывуць на менш як 1000 рублёў, і амаль столькі ж (25,5%) атрымліваюць больш за 1800 рублёў у месяц.

Рэальныя даходы за першае паўгодзьдзе 2025 вырасьлі на 10,2% — гэта значыць, нават з улікам росту цэнаў людзі могуць дазволіць сабе больш.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Апейкін: Котава маглі «выкрасьці» ў непрытомным стане

https://smarturl.click/zdZL8

Былы дыплямат і чыноўнік Анатоль Котаў ужо тыдзень на сувязь не выходзіць. Паводле турэцкага агенцтва IHA, 21 жніўня ён прыбыў з Варшавы ў Стамбул, адтуль паляцеў у Трабзон і ў той жа дзень пакінуў Турэччыну морскім шляхам. Пасьля 21:30 сувязь абарвалася.

Аляксандар Апейкін, кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, выказаў свае вэрсіі:

📌 афіцыйнай дэпартацыі з Турэччыны не было, магчыма — неафіцыйная экстрадыцыя;

💤 Котава маглі вывезьці ў непрытомным стане;

✈️ калі б ён хацеў прыехаць у Беларусь сам, было б лягічна скарыстацца простымі рэйсамі з Стамбулу ў Менск або Маскву;

🧳 апошнім часам ён не займаўся палітыкай, больш бізнэсам, часта падарожнічаў;

💰 інфармацыя пра нібыта зьніклыя грошы — хлусьня;

📺 калі ён у Беларусі, то яго ня будуць паказваць у ТВ, бо ідуць перамовы паміж Менскам і ЗША.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен наведае мяжу ЭЗ зь Беларусьсю

https://smarturl.click/zdZLw

Гэта адбудзецца ў рамках яе візыту на ўсход Эўразьвязу, які пачнецца 29 жніўня.

31 жніўня яна будзе на польска-беларускай мяжы, а 1 верасьня — на літоўска-беларускай.

Мэта — падкрэсьліць падтрымку краінаў ЭЗ, якія сутыкаюцца з выклікамі на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.

Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ працягваецца з 2021 году. Эўрапейскія ўлады лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Чаму і куды зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль Котаў? Жывы эфір Свабоды

Калега Анатоля Котава ў Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін выказаў меркаваньне пра ягоную магчымую «прымусовую экстрадыцыю» з тэрыторыі Турцыі.

Дык што сталася з былым дыпляматам і чыноўнікам — глядзіце інтэрвію з Аляксандрам Апейкіным у жывым эфіры «ПіКа Свабоды».

https://www.youtube.com/watch?v=FWYsOwxSwQ4

Задавайце вашыя пытаньні ў чаце трансьляцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад Беларусі забраў у камэрцыйнага банку акцыі трох стратных прадпрыемстваў, частку пастановы засакрэцілі

https://smarturl.click/L3E4W

Урад Беларусі прадэмастраваў прыклад дапамогі стратным прадпрыемствам праз маніпуляцыі з акцыямі.

На партале Pravo.by апублікавалі пастанову ўраду Беларусі «Аб распараджэньні акцыямі і фінансаваньні». Частка гэтай пастановы засакрэчаная.

У адкрытай частцы гаворыцца, што дзяржава прымае «бязвыплатна да 31 сьнежня 2025 году» тры пакеты акцыяў вядомых беларускіх прадпрыемстваў.

На здымку Сьветлагорскі цэлюлёзна-кардонны камбінат, адна з кампаніяў, якім дапамагаў урад Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol раскрыў схему паставак расейскіх дыямэнтаў праз Беларусь у абыход санкцыяў

https://smarturl.click/Re2jJ

18 сьнежня 2023 году ў рамках дванаццатага пакету санкцыяў Эўразьвязу на расейскія дыямэнты і ўсе апэрацыі зь імі накладзеныя санкцыйныя абмежаваньні. Забарона на імпарт расейскіх дыямэнтаў канчаткова набыла моц 1 студзеня 2024 году.

Абмежаваньні ўключалі «просты і ўскосны імпарт, куплю або перадачу дыямэнтаў з Расеі». Аднак расейцы з дапамогай свайго хаўрусьніка ў выглядзе рэжыму Лукашэнкі знайшлі спосаб абыходзіць санкцыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы амаль 22 тысячы беларускіх дзяцей атрымліваюць дзяржаўную дапамогу паводле праграмы «800+»

https://smarturl.click/QbAyY

Агулам дапамогу паводле праграмы «800+» атрымліваюць 276,6 тысяч дзяцей іншаземцаў. Сярод сем’яў, якія маюць права на такую дапамогу, — людзі, якія маюць права на працу ў Польшчы, у тым ліку тыя, хто атрымаў статус уцекача або асобы з дадатковай абаронай.

Першыя тры месцы сярод тых, хто атрымлівае дапамогу па лініі «800+», займаюць: грамадзяне Ўкраіны (224,7 тыс), Беларусі (21,9 тыс), Румыніі (6,6 тыс).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювэлірнай маркі Belaruskicry

https://smarturl.click/ggOW2

Прапагандысты паказалі Ягора Бужылава за кратамі, піша «Наша ніва». Відэа датуецца 29 ліпеня. Верагодна, яго было зьнятае на схаваную камэру. Падрабязнасьцяў пра месца ўтрыманьня Бужылава не прыводзіцца. Як вынікае са словаў прапагандыста Ігара Тура, сярод іншага, Бужылава абвінавачваюць у «фінансаваньні экстрэмізму» (арт. 361-2 КК).

26 ліпеня стала вядома, што ювэлірны брэнд Belaruskicry у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія вайскоўцы атакавалі Кіеў бесьпілётнікамі. Вядома, што загінулі восем чалавек

Атака адбылася ў ноч на 28 жніўня. Васьмёра чалавек загінулі, звыш 30 параненых. З-пад завалаў дасталі трох чалавек, якія выжылі пры ўдары, але разьбіраць абломкі дамоў працягваюць, застаецца рызыка, што там застаюцца людзі.

На месцы працуюць сотні адмыслоўцаў, у тым ліку кіналягічная служба, псыхолягі, пажарныя, паведаміў міністар унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка.

Таксама ўночы расейцы атакавалі крытычную інфраструктуру Віньніцкай вобласьці. Пасьля іхных удараў без электрычнасьці засталіся 60 тысяч карыстальнікаў у 29 населеных пунктах. Перад тым адбыўся ўдар па хуткасных цягніках Intercity на станцыі Казяцін, ёсьць пашкоджаньні, таму цягнікі адтуль цяпер ідуць зьмененым маршрутам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 Z-артысты і арэнда пад вясельлі: што зрабілі з Купалаўскім тэатрам

https://www.youtube.com/watch?v=EnSnY_iAaNg

Галоўны нацыянальны тэатар ператварылі ў пляцоўку для канцэртаў расейскай папсы і нават вясельных цырымоніяў.

Што б сказаў Янка Купала, убачыўшы, у што ператвораны тэатар ягонага імя?

Усё пачалося ў жніўні 2020-га, калі сілавікі білі людзей на вуліцах Менску, а артысты Купалаўскага публічна выступілі супраць гвалту. Большасьць трупы тады звольнілася. З таго часу Купалаўскі — ужо ня той, тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Забраную нацыстамі ў габрэяў карціну выпадкова знайшлі ў Аргентыне

Партрэт графіні Калеёні аўтарства італьянскага мастака Джузэпэ Гісьляндзі, забраны ў Амстэрдаме ў габрэйскай сям'і нацысцкімі акупантамі, знойдзены больш чым праз 80 гадоў. Карціну заўважылі ў абвестцы пра продаж маёмасьці каля Буэнас-Айрэсу, піша BBC.

Палатно належала прадаўцу твораў мастацтва Жаку Гудстыкеру, які загінуў, ратуючыся ад нацыстаў. Больш за 1100 работаў зь ягонай маёмасьці былі распрададзеныя нацыстамі. Частку зь іх пасьля ІІ усясьветнай вайны знайшлі ў Нямеччыне і вярнулі ў Нідэрлянды, дзе яны сталі часткай экспазыцыі нацыянальнага музэю.

Расьсьледаваньне нідэрляндзкай газэты AD выявіла, што карціну вывез з Эўропы Фрыдрых Кадгіен — афіцэр СС і старшы фінансавы памочнік Райхсмаршалу Германа Гёрынга. Пасьля капітуляцыі нацысцкай Нямеччыны Кадгіену ўдалося ўцячы ў Швайцарыю, а адтуль у Бразылію, затым ён пасяліўся ў Аргентыне, дзе стаў пасьпяховым прадпрымальнікам.

Шматгадовыя спробы журналістаў пагаварыць з дочкамі зьбеглага нацыста не прынесьлі плёну, але ў выніку адна зь іх выставіла дом, які раней належаў ейнаму бацьку, на продаж, і здымак адтуль пацьвердзіў здагадкі пра карціну. Сваякі Гудстыкера намагаюцца вярнуць твор мастацтва і ўжо зьвярнуліся да адвакатаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Куды небясьпечна ехаць беларусам, якія асьцерагаюцца перасьледу. Запыталіся экспэртаў

https://smarturl.click/e0ODY

Абставіны зьнікненьня былога дыплямата і чыноўніка Анатоля Котава па-ранейшаму невядомыя. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне.

🔴 Якія краіны беларусам лепш абмінаць, калі яны асьцерагаюцца перасьледу з боку рэжыму.

▪️ ААЭ
▪️ Азэрбайджан
▪️ Афганістан
▪️ Вэнэсуэла
▪️ Віетнам
▪️ Замбія
▪️ Зымбабвэ
▪️ Індыя
▪️ Іран
▪️ Ірак
▪️ Камбоджа
▪️ Казахстан
▪️ Кіргізстан
▪️ Кітай
▪️ Куба
▪️ Ляос
▪️ Манголія
▪️ Марока
▪️ М’янма
▪️ Паўночная Карэя
▪️ Пакістан
▪️ Расея
▪️ Саудаўская Арабія
▪️ Сэрбія
▪️ Сырыя
▪️ Таджыкістан
▪️ Тайлянд
▪️ Туркмэністан
▪️ Турэччына
▪️ Узбэкістан
▪️ Эгіпэт
▪️ Шры-Лянка
А таксама непрызнаныя тэрыторыі.

🟢 Адносна бясьпечна наведваць краіны ЭЗ, Вялікабрытанію, ЗША, Канаду, Аўстралію, Японію, Сынгапур. Таксма беларусы могуць выбіраць для сустрэч больш даступныя Чарнагорыю і Альбанію.

Читать полностью…
Subscribe to a channel