Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 12 чалавек
1. Вадзім Боўфал
2. Ігар Варановіч
3. Віталь Гіра
4. Самір Зал аглы Гулу-задэ
5. Яўген Мельнічук
6. Генадзь Паляйчук
7. Уладзіслаў Піскуновіч
8. Дзьмітры Постнікаў
9. Аляксандар Рудкоўскі
10. Аляксандар Штык
11. Аляксандар Шульга
12. Сяргей Філімонаў
Гэтых людзей сілавікі абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах.
Праваабаронцы ж адзначылі, што выступы грамадзян «насілі стыхійны, самаарганізаваны характар і былі выкліканы недаверам да вынікаў выбараў прэзыдэнта, якія адбыліся 9 жніўня 2020 году і праходзілі з шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі». А сходы грамадзян «не ўяўлялі пагрозы ні нацыянальнай, ні грамадзкай бясьпецы».
Цяпер у Беларусі 1205 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны». Паводле праваабарончай ініцыятывы Dissidentby, палітвязьняў 1343. Розныя ініцыятывы выкарыстоўваюць розныя крытэры ўлучэньня ў сьпіс.
🇱🇻 Латвія падоўжыла забарону на палёты ў памежжы зь Беларусьсю і Расеяй на нявызначаны час
Забарона дзейнічае з 20:00 да 7:00.
«Далейшыя рашэньні зьвязаныя з плянаваньнем апэрацыі NATO „Усходні вартавы“, а таксама з каардынацыяй дзеяньняў зь іншымі краінамі Балтыі», — адзначыў міністар абароны Латвіі Андрыс Спрудс.
Жыхароў Вільні напужала пара над Астравецкай АЭС
Яе было бачна зь літоўскай сталіцы і ваколіцаў. Хто-ніхто ўстурбаваўся, ці ня дым гэта. Дадатковай трывогі магло надаць тое, што акурат сёньня ў Літве праходзіла праверка сыстэм апавяшчэньня — з сырэнамі, рассылкай экстраных СМС і абвесткамі па радыё і тэлевізіі.
Радыялягічны цэнтар Літвы патлумачыў, што гэта ня дым, а вадзяная пара, якая ўтвараецца пры астуджэньні вады ў ахаладжальных вежах.
«Гэта частка працэсу працы станцыі, яна не ўяўляе пагрозы ні для жыхароў, ні для навакольнага асяродзьдзя», — паведамілі ў RSC.
🥇 Два беларускія чэмпіёны ня змогуць удзельнічаць у Паралімпіядзе
https://smarturl.click/7vpya
23-разовы паралімпійскі чэмпіён Ігар Бокі і 3-разовая чэмпіёнка Сьвятлана Саханенка засталіся па-за паралімпійскімі гульнямі. Прычынай сталі зьмены ў правілах для атлетаў з хваробамі вачэй.
Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканалу СТВ генэральны сакратар Паралімпійскага камітэту Беларусі Мікалай Шудзейка.
Нядаўна зьмяніўся Клясыфікацыйны кодэкс, і высокую ступень міяпіі выключылі зь спісу хвароб, зь якімі атлет мог трапіць на паралімпіяду.
Сьвятлана Саханенка — 3-разовая чэмпіёнка Паралімпійскіх гульняў 2018 году ў лыжных гонках.
Ігар Бокі з 2010 году заваяваў у плаваньні 79 залатых мэдалёў на найбуйнейшых спаборніцтвах і ўсталяваў 10 сусьветных рэкордаў.
Ён 21 раз станавіўся паралімпійскім чэмпіёнам, 28 разоў — чэмпіёнам сьвету і 30 разоў — чэмпіёнам Эўропы.
🇮🇱 У Ізраілі ўшаноўваюць памяць ахвяраў нападу ХАМАС
https://smarturl.click/p2ygb
Два гады таму баевікі напалі на поўдзень Ізраілю. 1200 чалавек загінулі, 251 трапілі ў закладнікі. Як мяркуецца, на палестынскай тэрыторыі яшчэ ўтрымліваюцца 20 жывых закладнікаў і 28 памерлых.
На фэстывалі Nova ў пустыні Негеў баевікі забілі 360 чалавек. Сёньня там адбыліся галоўныя жалобныя цырымоніі. Акцыі памяці і малітвы праходзяць па ўсім Ізраілі.
Свае спачуваньні выказалі сусьветныя лідэры — 🇪🇺 Урзуля фон дэр Ляен, 🇫🇷 Эмануэль Макрон, 🇬🇧 Кір Стармэр.
Сьвятлана Ціханоўская напісала: «Тэрор і нянавісць ніколі ня мусяць перамагчы. Хай нарэшце запануюць мір і чалавечнасць».
У Беларусь вярнуліся яноты-паласкуны
https://smarturl.click/XDAb6
Янот-паласкун не фіксаваўся на тэрыторыі Беларусі 35 гадоў. Таму яго вяртаньне гэта заалягічная сэнсацыя.
🦝 У XX стагодзьдзі янотаў-паласкуноў з Паўночнай Амэрыкі актыўна расьсялялі ў Эўропе дзеля футравага промыслу.
🦝 У Беларусі іх выпускалі ў прыроду ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя, але апошнія іх назіраньні ў дзікім асяродзьдзі былі яшчэ ў 1980-х гадах.
🦝 З таго часу яноты-паласкуны лічыліся зьніклымі з фаўны краіны.
❗️ Разам з тым, вяртаньне янота-паласкуна ў Беларусь — экалягічны выклік, мяркуюць экспэрты.
У Маладэчне дзяўчына памерла пасьля татуяваньня ў хатніх умовах
Паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, 21-гадовая жыхарка Маладэчна «ў хатніх умовах зрабіла татуяваньне ў вобласьці левага перадплечча».
Аднак празь некалькі дзён пасьля працэдуры «ў яе паднялася высокая тэмпэратура, а таксама ўзьніклі пачырваненьне і ацёк у вобласьці тату».
Судова-мэдычная экспэртыза высьветліла, што сьмерць дзяўчыны наступіла ў выніку пашыранага запаленчага працэсу ў арганізьме, гэта значыць сэпсісу. Гэта працэс «прывёў да паліорганнай функцыянальнай няздатнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.
Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай
https://smarturl.click/zd0g6
Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская жыве ў Вільні ад жніўня 2020 году, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, якія большасьць заходніх краін лічаць сфальсыфікаванымі. Тады ўрад Літвы надаў прадстаўніцтву беларускай дэмакратыі афіцыйны статус, а самой апазыцыянэрцы забясьпечылі пастаянную фізычную ахову як у Літве, так і за яе межамі.
Аляксандар Апейкін заявіў пра неадпаведнасьці турэцкіх зьвестак у справе зьнікненьня Анатоля Котава
https://smarturl.click/mB3g0
«На сёньня атрымана афіцыйная заява ад пракуратуры Турэччыны, што пашпарт Анатоля Котава адбіўся ў 18.35:54 пры выезьдзе з Турэччыны 21 жніўня праз порт Трабзон. Выезд нібы ажыцьцяўляўся добраахвотна. Сам па сабе гэты факт ні пра што не гаворыць, пакуль ня будзе фота і відэаматэрыялаў. Вялікае пытаньне, ці факт гэта ўвогуле.
Выезд мог ажыцьцяўляцца не добраахвотна, пашпарт мог адбіцца ў сыстэме без прад’яўніка (у порце Трабзон пашпарты здаюць пачкамі пры пасадцы на судна)», — адзначыў паплечнік Котава Аляксандар Апейкін.
«Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю
https://smarturl.click/oVO6D
«Чуткі пра тое, што на зону прыехаў сын Тацяны Канеўскай, разьляцеліся імгненна. І людзі, асуджаныя паводле 328 артыкулу, дзякавалі маёй маці, некаторыя пісалі ёй лісты яшчэ ў 2018–19 гадах. Мне адразу стала лягчэй».
Салтаўка вяртаецца да жыцьця: як аднаўляюць разбураны расейцамі самы вялікі спальны раён Харкава
ФОТА І ВІДЭА: https://smarturl.click/kZnxx
Расейскія войскі разбурылі цалкам або пашкодзілі у харкаўскім мікрараёне Паўночная Салтаўка 150 шматкватэрных дамоў.
Ужо сёньня. Тры гады ўганараваньня Нобэлеўскай прэміяй міру Алеся Бяляцкага
Ён у няволі ўжо 4 гады, 2 месяцы і 24 дні.
https://smarturl.click/4ODYd
🗓 7 кастрычніка
1571 — Бітва пры Лепанта, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.
1897 — у Вільні створаны «Бунд» — габрэйскі рабочы зьвяз.
1977 — прынятая апошняя Канстытуцыя СССР.
2001 — пачаліся амэрыканскія ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.
2002 — адноўлены Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча ў Вільні.
🍃 Нарадзіліся: Міхал Клеафас Агінскі, Іван Насовіч, Ян Булгак, Нільс Бор, Юры Попка, Ізраіль Басаў, Дэсманд Туту, Іван Пташнікаў, Яўген Шыпіла, Уладзімір Пуцін, Вячаслаў Швед.
🕯 У памяці: Эдгар Алан По, Раман Скірмунт, Юльян Сергіевіч, Ганна Паліткоўская.
🇴🇲 Беларусы змогуць лятаць у Аман бязь візаў
Такое пагадненьне было падпісана 6 кастрычніка падчас візыту ў Менск аманскага султана Хайсама бэн Тарэка Аль Саіда, перадае БелТА.
• За адзін візыт можна быць у краіне ня больш, як 30 дзён.
• Цягам году — ня больш, як 90 дзён.
• Тэрмін дзеяньня пашпарта павінен заканчвацца не раней, як праз паўгоду.
🏭 Таксама Аман інвэстуе 1,4 млрд даляраў у будаўніцтва новага цэлюлозна-кардоннага камбінату ў Беларусі з гадавой магутнасьцю 800 тысяч тон прадукцыі.
Дэфіцыт зьнешняга гандлю таварамі за студзень — жнівень склаў 3,8 мільярда даляраў
https://smarturl.click/L3mgO
Гэта на палову больш, чым летась ($2,5 млрд).
Пазытыўнае сальда ў гандлі з краінамі СНД (+$1,9 млрд) не кампэнсавала вялікі мінус у гандлі з астатнім сьветам — там дэфіцыт склаў $5,7 млрд.
Асабліва вырас імпарт харчаваньня (+22 %).
🇷🇺 Беларусы пры выезьдзе ў Расею застануцца без інтэрнэту і SMS
https://smarturl.click/ZXQGd
Усе беларускія апэратары — А1, МТС і life:) — паведамілі сёньня, што ў Расеі ўвялі прымусовае 24-гадзіннае блякаваньне мабільнага інтэрнэту і SMS у роўмінгу для толькі што зарэгістраваных у сетках SIM-картак.
Забарона тычыцца інтэрнэту і SMS. Галасавыя званкі павінны працаваць.
Праз 24 гадзіны блякаваньне здымаецца. Але калі SIM-картка будзе неактыўнай цягам трох дзён, яе зноў заблякуюць на содні.
Беларускі апэратар А1 падкрэсьліў, што ня быў загадзя праінфармаваны пра гэтыя зьмены і параіў абанэнтам па магчымасьці карыстацца Wi-Fi-сеткамі.
Аднак тэлеграм-канал Mobile-Review.com піша, што магчымыя праблемы з аўтарызацыяй у Wi-Fi, зьвязаныя з блякаваньнем аўтаматычных тэлефонных званкоў (робатаў), якія выкарыстоўваюцца ў Расеі для аўтарызацыі і падключэньня да Wi-Fi-сетак.
Гэтак у Расеі спрабуюць змагацца з атакамі дронаў, якія кіруюцца праз замежныя «сімкі».
⚽️ Клюбу «Пагоня», заснаванаму беларусамі Варшавы, пасьля некалькіх гадоў дамаганьня дазволілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце Польшчы
https://smarturl.click/B4wLM
Кіраўніцтва аматарскага клюбу некалькі гадоў змагалася за прызнаньне права выступаць у нацыянальным першынстве Польшчы. Зьвяз футболу Мазавецкага ваяводзтва пастаянна адмаўляў камандзе, спасылаючыся на тое, што ў камандах павінны гуляць пераважна грамадзяне краіны.
Ліга, у якую заявіліся беларусы — восьмая па сіле ў польскай сыстэме.
Асноўнае за 7 кастрычніка
• Беларусы скардзяцца на рост цэнаў і на тое, што беларускія тавары за мяжой таньнейшыя, чым дома
• У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці
• «Апублікаваў на эмоцыях пост, па мяне прыйшлі». Сын актывісткі Тацяны Канеўскай пра зьняволеньне і эміграцыю
• Літоўскі ўрад зьнізіў узровень аховы Сьвятланы Ціханоўскай
• Зьявілася інфармацыя пракуратуры Турэччыны ў справе зьнікненьня Котава, паплечнікі заяўляюць пра неадпаведнасьці
• За пяць дзён кастрычніка колькасьць спробаў незаконна патрапіць зь Беларусі ў ЭЗ вырасла на 80% у параўнаньні з мінулым годам
🇵🇱 Туск кажа, што Польшча не зацікаўленая выдаваць Нямеччыне падазраванага ў падрыве «Паўночнага патоку»
https://smarturl.click/aR8nA
Польшча не зацікаўленая выдаваць украінца, экстрадыцыі якога дамагаецца Нямеччына па падазрэньні ў датычнасьці да выбухаў на «Паўночным патоку», заявіў 7 кастрычніка прэмʼер-міністар Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў Варшаве з прэм'ер-міністаркай Літвы Інгай Ругінене.
Пры гэтым ён адзначыў, што рашэньне пра выдачу арыштаванага Ўладзіміра Ж. будзе прымаць суд.
Туск падкрэсьліў, што ніводзін польскі ўрад не падтрымліваў будаўніцтва гэтага газаправоду.
«Праблема для Эўропы, Украіны, Літвы і Польшчы палягае ня ў тым, што „Паўночны паток — 2“ быў падарваны, а ў тым, што яго пабудавалі», — заявіў Туск.Читать полностью…
Беларус у Сэрбіі рыхтаваў прарасейскіх актывістаў для дэстабілізацыі ў Малдове
https://smarturl.click/MGAyx
Пра гэта піша чарнагорскае выданьне Vijesti з спасылкай на службы бясьпекі і журналісцкае расьсьледаваньне.
54-гадовы грамадзянін Беларусі Аляксандар Гонтараў разам з расейцам Сяргеем Андрэенкавым, як сьцьвярджаецца, сёлета зь ліпеня да верасьня праводзілі падрыхтоўку больш як 150 прарасейскіх актывістаў для арганізацыі беспарадкаў у Малдове пасьля нядаўніх выбараў. Існаваньне лягера пацьвердзілі сэрбскія ўлады.
Пра Сяргея Андрэенкава паведамляецца, што ён сябра «Адзінай Расеі» і дарадца акупацыйных уладаў на Харкаўшчыне. Свае трэкі з Сэрбіі ён неабачліва публікаваў у сэрвісе Strava (на фота), выявіла Альбанская служба Радыё Свабода.
📈 За першыя пяць дзён кастрычніка памежныя службы Польшчы, Латвіі і Літвы зафіксавалі 625 спробаў незаконнага пераходу мяжы зь Беларусі
https://smarturl.click/8pkRv
Ад пачатку 2025 году суседнія краіны ЭЗ паведамілі пра 38 514 такіх выпадкаў — гэта ўжо больш, чым за ўвесь 2024 год (36 291).
Па краінах:
🇱🇹 Літва — 1281 спроба (+27,8 % у параўнаньні з 2024 годам)
🇱🇻 Латвія — 10 357 (+94,8 %)
🇵🇱 Польшча — 26 876 (–1,7 %)
🇱🇻 Латвія з 1 лістапада забараняе нерэгулярныя аўтобусныя перавозкі зь Беларусі і Расеі
https://smarturl.click/3QdmV
7 кастрычніка ўрад Латвіі зацьвердзіў падрыхтаванае Міністэрствам транспарту распараджэньне аб абмежаваньні перасячэньня латвійска-беларускай і латвійска-расейскай межаў аўтобусамі пры міжнародных нерэгулярных пасажырскіх перавозках.
На другім блёку Беларускай АЭС зноў рамонт — плянава-папераджальны
https://smarturl.click/E1w7Z
Пакуль Беларусь плянуе будаўніцтва другой АЭС, першую станцыю чакаюць плянавыя рамонты. Другі блёк зноў аддаюць у рамонт, паведаміў Сяргей Бабовіч, дырэктар станцыі.
Прысудзілі Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы
https://smarturl.click/Revdv
Прэмію гэтым разам прысудзілі Джону Кларку, Мішэлю Дэварэ і Джону Мартынісу «за адкрыцьцё макраскапічнага квантава-мэханічнага тунэляваньня і квантаваньня энэргіі ў электрычным ланцугу».
Пасьля шэрагу дывэрсій краіны ЭЗ пагадзіліся абмежаваць перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў
https://smarturl.click/vdzgw
Прапанаваныя меры абавяжуць расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у сталіцах краін ЭЗ, інфармаваць урады іншых краін аб сваіх плянах паездак перад выездам за межы краіны, якая іх прымае.
На здымку ініцыятар абмежаваньня перамяшчэньне расейскіх дыпляматаў кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі
🚆 У Горадзенскай вобласьці выявілі дэфэкты на чыгуначным мосьце. Магло дайсьці да катастрофы
https://smarturl.click/JnzVO
На некаторых участках чыгункі ў Дзятлаўскім і Лідзкім раёнах рэйкі былі дрэнна замацаваныя.
Выяўленыя дэфэкты маглі прывесьці да зрушэньня рэек і павышанага зносу каляінаў, а таксама — да аварыі ці сходу цягніка. Да такой высновы прыйшла пракуратура ў час праверкі.
У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці
https://smarturl.click/VRa5n
Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7-10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.
Асноўнае за 6 кастрычніка
• «Вясна»: з 2020 года як найменей 8905 чалавек зьведала палітычны крымінальны перасьлед
• Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава асудзілі на 13 гадоў завочна
• Як улады маніпулююць статыстыкай колькасьці палітвязьняў, — аналіз Арцёма Шрайбмана
• «Ты ня можаш хаміць». Халезін пра паводзіны Ціханоўскага, кейс Стрыжака і Нобэля за палітвязьняў
• Гэты вытворца беларускага кальвадосу перажыў 2 вайны. Яго спрабавалі давесьці да банкруцтва, цяпер прадаюць. Гісторыя Ілаўскага бровару
• Афіцэр польскай выведкі ў адстаўцы: Анжаліка Мельнікава супрацоўнічала з КДБ Беларусі яшчэ да эміграцыі
• Польшча часова замарожвае тэрміны разгляду справаў аб міжнароднай абароне
• Перамога Бабіша на выбарах у Чэхіі можа стаць галаўным болем для Брусэлю і Кіева. Аналіз Рыкарда Юзьвяка
🇵🇱🇪🇺 У краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы пасьля імклівага росту пачнецца спад
https://smarturl.click/b567M
Краіны Эўропы, якія ўступілі ў Эўразьвяз пасьля 2004 году, разьвіваліся ўдвая хутчэй, чым старыя краіны ЭЗ!
Але прагноз эканамістаў на наступнае дзесяцігодзьдзе менш аптымістычны.
🛠 Ва ўсім рэгіёне, асабліва ў Польшчы, зьмяншаецца насельніцтва — а значыць, і колькасьць работнікаў.
🔬Нестае інвэстцый у навуку і новыя тэхналёгіі, што запавольвае эканамічны рост.
🔃 Эканамісты крытыкуюць і так званы «лапікавы капіталізм» — калі законы ствараюцца бязладна і часам супярэчаць адно аднаму.
📱 Халезін пра Ціханоўскага, Стрыжака і Трампа — у эксклюзіўнай размове са Свабодай
https://smarturl.click/mB3Gm
«Для мяне яна [Сьвятлана] — ня жонка Ціханоўскага. Для мяне яна — той палітык, які выконвае мой запыт. Мой запыт такі: каб яна будавала як мага больш мастоў і тунэляў унутры Эўропы, у Штатах, каб максымальна пашырала кола сувязяў і сяброў, бо гэтыя палітыкі цяпер амаль што пасланцы Беларусі. Таму калі хтосьці перашкаджае ёй і адбірае час на штучныя праблемы — мяне гэта не задавальняе. Як сябра, як беларуса».
«BySol — гэта структура. Гэта не адзін Стрыжак, ня толькі Андрэй, які зьбірае і раздае грошы. Гэта каманда. І таму трэба ратаваць структуру... У выпадку Андрэя трэба было сыходзіць адразу».
«Калі б я быў старшынём Нобэлеўскага камітэту, я б патэлефанаваў Дональду Трампу і сказаў: „Мы дамо табе гэтую прэмію, але папрацуй яшчэ дзеля вызваленьня ўсіх палітвязьняў. І пастарайся спыніць вайну ва Ўкраіне“».
У Парыжы сустракаюцца чальцы Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь»
https://smarturl.click/VRa8n
Гэта ўжо трэцяя сустрэча. Папярэднія былі ў лістападзе 2023 і сакавіку 2025 году.
Паводле прадстаўніка Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях канстытуцыйнай рэформы Анатоля Лябедзькі, «ёсьць моцная патрэба ў падтрымцы дэмакратычнага руху Беларусі з боку парлямэнтарыяў і палітыкаў Францыі».
7 кастрычніка ў Нацыянальным сходзе Францыі адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Сустрэчы з удзелам прэзыдэнткі Эўрапарлямэнту Рабэрты Мэцолы і беларускай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай.
У праграме — тры круглыя сталы:
• аб дэмакратычнай пэрспэктыве для Беларусі,
• аб праблемах дапамогі і вызваленьня палітвязьняў,
• аб пэрспэктывах беларускага дэмакратычнага руху.