Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
🎨 У Аргентыне вярнулі карціну, якую вывезьлі з Эўропы пасьля нацысцкага рабаваньня
https://smarturl.click/ZX5gj
«Партрэт дамы» італьянскага майстра Джузэпэ Гісьляндзі зьнік бязь вестак 80 гадоў таму. Але ў мінулым месяцы карціну заўважылі на фатаздымку на сайце агенцтва нерухомасьці, піша BBC.
Карціна вісела ў доме, які належаў дачцэ нацысцкага дзеяча, які зьехаў у Аргентыну пасьля вайны. Ён быў галоўным дарадцам Германа Гёрынга, намесьніка Адольфа Гітлера. Гёрынг сабраў тысячы мастацкіх твораў, рабуючы калекцыі з усёй Эўропы.
Экспэрт адзначыў, што твор 1710 году захаваўся ў добрым стане, і ацаніў яго прыкладна ў $50 000.
🖼 Да выкраданьня карціна была ў калекцыі арт-дылера з Амстэрдаму.
Радыё Свабода абвясьціла прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2026 год
https://smarturl.click/DY2Me
Падавацца могуць і беларусы — але толькі тыя, хто цяпер жыве за межамі Беларусі (і Расеі).
Кандыдаты на стыпэндыю павінны:
• мець ня менш як два гады вопыту работы журналістам на роднай мове;
• мець намер працаваць у якасьці журналіста ў сваёй краіне або для аўдыторыі ў сваёй краіне;
• падзяляць місію Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
• валодаць ангельскай мовай.
⏰ Дэдлайн — 3 кастрычніка 2025.
Упаўнаважаная Расеі ў правах чалавека расказала дэталі ўдзелу Беларусі ў абменах з Украінай палоннымі і цывільнымі
https://smarturl.click/j7ZVq
Упаўнаважаная РФ у правах чалавека Тацяна Маскалькова заявіла, што беларускія «парлямэнцкія калегі» дапамагаюць у абменах палоннымі і вяртаньні цывільных грамадзян Расеі.
Паводле яе, Лукашэнка «стварае магчымасьці для ўзьяднаньня сем’яў».
Зь ейных слоў вынікае, што на мяжы Беларусі і Расеі цяпер працуюць памежныя пасты.
🔎 Старшыня КДБ Іван Тэртэль казаў, што Беларусь удзельнічае ў абменах зь верасьня 2022-га і ўжо праведзена 38 апэрацый — у тым ліку з удзелам палонных, дзяцей і пры абмене целамі загінулых.
💡 З 1 кастрычніка зьменяцца правілы аплаты ЖКГ для «дармаедаў»
https://smarturl.click/mB1q9
«Эканамічна абгрунтаваныя тарыфы» будуць налічвацца на ўсю плошчу жыльля, якое належыць чалавеку, «не занятаму ў эканоміцы» — незалежна ад колькасьці колькасьці жыхароў у кватэры.
Раней павышаныя тарыфы дзейнічалі толькі на долю плошчы, якая прыпадала на «дармаеда» ў кватэры.
Гэта датычыцца цяпла, гарачай вады і газу.
Улады ўжо 10 гадоў вядуць барацьбу з «сацыяльным утрыманствам». Спачатку гэта быў так званы «дармаедзкі падатак», цяпер — падвышаная плата за камунальныя паслугі і пагрозы ад міліцыі.
Памёр італьянскі мадэльер Джорджыё Армані
https://smarturl.click/WRBGO
Яму быў 91 год.
Армані быў сымбалем сучаснага італьянскага стылю і элегантнасьці.
Ён пабудаваў бізнэс-імпэрыю з абаротам у 2,3 мільярда эўра.
Крыніца — Reuters
📱 КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі
У праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня.
1️⃣ Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Ралы Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы.
2️⃣ Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч.
3️⃣ Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны.
https://www.youtube.com/live/my4U2d979e0
У Беларусі надалей закрываюць радзільні. Праблемы ў Каленкавічах, Вялейцы, Полацку, іншых гарадах
https://smarturl.click/VRBM0
Парадзіх адпраўляюць у шпіталі ў буйнейшых гарадах, бо ў меншых яны закрываюцца.
Экс-маладафронтаўца Арцёма Дубскага пазбавілі міжнароднай абароны ў Польшчы і зноў затрымалі
https://smarturl.click/gg5qO
Нягледзячы на статус чалавека пад міжнароднай абаронай, Дубскі ў апошнія гады неаднаразова наведваў Беларусь і Расею. У 2022 годзе яго затрымлівалі ў Асіповічах, у тым жа годзе ён пераехаў у Расею. У 2025-м яго там затрымалі — у Варонежы пасьля канфлікту ў пункце выдачы заказаў.
Акрамя таго, Дубскі ўдзельнічаў у прапагандысцкіх матэрыялах у Беларусі.
Ці падасьць «Кааліцыя ахвочых» плян бясьпекі для Ўкраіны праз шэсьць месяцаў працы?
https://smarturl.click/AxGag
Прынагодны альянс пераважна эўрапейскіх краін, вядомы як «Кааліцыя ахвочых», які абавязаўся распрацаваць жыцьцяздольны плян бясьпекі для пасьляваеннай Украіны, праводзіў сустрэчы цягам некалькі месяцаў, але выразных вынікаў амаль не было.
У Беларусі ўрад зацьвердзіў парадак абмежаваньня сілавымі органамі доступу да мабільнай сувязі і інтэрнэту
https://smarturl.click/OL9AA
Праінфармаваць уласьніка аб абмежавальных захадах мусіць Дзяржаўная інспэкцыя па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Доступ да сайтаў абмяжоўваюць у дзень атрыманьня звароту сілавых органаў. Пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг павіны заблякаваць рэсурсы цягам чатырох гадзін пасьля інфармацыі Дзяржаўнай інспэкцыі.
Як вырашаць канфлікты кшталту «Карпушонак супраць Латушкі»? Прапановы Дзяйкалы і Кныровіча
https://smarturl.click/XDpAW
Як павінныя вырашацца спрэчкі наконт абвінавачваньняў у сэксуальных дамаганьнях? На гэтае пытаньне адказваюць дэлегат Каардынацыйнай рады Аляксандар Кныровіч і экспэртка ў галіне міжнароднага права, кандыдатка юрыдычных навук Кацярына Дзяйкала.
Мігранты прынесьлі драбіну, каб пералезьці цераз плот зь Беларусі ў Літву. ВІДЭА
У ноч на 3 верасьня зь Белрарусі ў Літву спрабавалі трапіць 38 мігрантаў.
Гэта трапіла на камэры літоўскіх памежнікаў.
На відэа бачна, як двое мужчын з схаванымі тварамі — імаверна, прадстаўнікі дзяржаўных структураў Беларусі — суправаджаюць мігрантаў з самаробнымі драбінамі, а потым сыходзяць.
Крыніца — Дзяржаўная памежная служба Літвы
📱 Лукашэнка ў Кітаі: чаму Беларусь ідзе ў «чужы клюб». Аналіз Валера Карбалевіча
https://www.youtube.com/watch?v=ZONX2waDMEo
У Пэкіне Аляксандар Лукашэнка разам зь лідэрамі аўтарытарных дзяржаў прысутнічаў на вайсковым парадзе з нагоды 80-й гадавіны заканчэньня Другой сусьветнай вайны.
Заходнія лідэры амаль цалкам праігнаравалі падзею.
Напярэдадні Лукашэнка ўдзельнічаў у саміце ШАС – арганізацыі, якая аб’ядноўвае краіны Азіі і абмяркоўвае праблемы, далёкія ад Беларусі.
Лукашэнка называе сяброўства ў ШАС «стратэгічным выбарам Беларусі», але насамрэч гэта яго асабісты выбар.
Чаму афіцыйны Менск паварочвае на Ўсход, і што Лукашэнка шукае ў Кітаі — аналізуе палітычны аглядальнік Валер Карбалевіч.
У Парку высокіх тэхналёгій — цалкам новае кіраўніцтва
https://smarturl.click/Re51x
Пры канцы траўня ПВТ узначаліла Ганна Рабава, якая раней займала пасаду намесьніцы міністра сувязі.
У чэрвені першым намесьнікам кіраўніцы ПВТ стаў Дзьмітры Калечыц, які раней працаваў намесьнікам старшыні Нацыянальнага банка.
Цяпер стала вядома, што на пасаду намесьніка начальніцы прызначаны Віталь Тульвінскі, які да гэтага працаваў у Дзяржаўным камітэце маёмасьці.
Доўгі час кіраўнічыя пасады займалі Іван Жызьнеўскі і Аляксандар Марцінкевіч. Цяпер іх больш няма ў сьпісе кіраўніцтва.
Паводле Рабавай, колькасьць рэзыдэнтаў ПВТ застаецца ранейшай — 1026, а экспартная выручка складае 2 мільярды даляраў.
Паводле праваабаронцаў, каля сотні беларускіх ІТ-спэцыялістаў былі асуджаны на тэрміны да 12 гадоў за ўдзел у пратэстах і ахвяраваньні.
Сі і Пуцін пагутарылі пра жыцьцё да 150 гадоў і «неўміручасьць»
https://smarturl.click/VRBnx
Падчас цырымоніі ў Пэкіне, прысьвечанай 80-й гадавіне перамогі над Японіяй, у этэр трапіла размова Сі Цзіньпіна, Пуціна і Кім Чэн Ына.
Сі: «Раней людзі рэдка дажывалі да 70, цяпер у 70 ты яшчэ дзіця».
Пуцін: «З разьвіцьцём біятэхналёгій можна бясконца перасаджваць органы і дасягнуць неўміручасьці».
Сі: «У гэтым стагодзьдзі ёсьць шанец дажыць да 150 гадоў».
Пасьля гэтага было чуваць, як перакладнік паўтарыў па-карэйску словы пра трансплянтацыю органаў, што сьведчыць аб прысутнасьці Кім Чэн Ына побач.
Як адзначае Bloomberg, узрост і здароўе выклікаюць заклапочанасьць лідэраў Кітаю і Расеі, але ніводны зь іх не прызначыў відавочных пераемнікаў.
Кім Чэн Ын прыехаў у Пэкін з сваёй дачкой-падлеткам, што выклікала вэрсіі пра рыхтаваньне яе як пераемніцы.
На сцэне Кангрэсу Міжнароднага ПЭНа, які праходзіць у Польшчы, былі пастаўлены сымбалічныя «пустыя крэслы» журналіста Анджэя Пачобута і пісьменьніка ды юрыста Максіма Знака, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, паведаміў Беларускі ПЭНа.
ПЭН выкарыстоўвае гэты знак, каб нагадаць сьвету пра творцаў, якіх улады перасьледуюць, кідаюць у турмы або пазбаўляюць магчымасьці гаварыць.
⚖️ Суд Пружанскага раёну абвясьціў «экстрэмісцкімі» сацсеткі расейскага блогера Ільлі Варламава.
Такі вырак суд вынес 25 жніўня, паведаміла «Вясна». У 2020-м Варламаў адкрыта падтрымаў беларускія пратэсты, а адзін зь ягоных ролікаў пра Беларусь унесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс яшчэ летась.
📝 Акрамя Варламава, у гэты ж сьпіс трапілі яшчэ тры дзясяткі беларускіх праектаў і старонак.
▪️ У Гомлі 16 верасьня пачнецца завочны суд над мастачкай Віялетай Майшук, якой інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» і «абразу Лукашэнкі».
«Кааліцыя ахвочых» будзе пастаўляць Украіне дальнабойныя ракеты, — брытанскі ўрад
https://smarturl.click/0BG6M
4 верасьня ў Парыжы краіны-саюзьнікі Ўкраіны, аб’яднаныя ў «кааліцыю ахвочых», дамовіліся пра пастаўкі далёкабойных ракет, каб умацаваць украінскі арсэнал.
Пра гэта паведаміў офіс брытанскага прэм’ера Кіра Стармэра.
🇬🇧 Стармэр падкрэсьліў непарушную падтрымку Украіны і адзначыў, што цяпер трэба пайсьці яшчэ далей, каб узмацніць ціск на Пуціна з мэтай дабіцца спыненьня баявых дзеяньняў.
🔴 Расея абстраляла на Чарнігаўшчыне гуманітарную місію па разьмініраваньні. Два чалавекі загінулі
https://smarturl.click/aRXg5
Расейскія войскі нанесьлі ўдар па супрацоўніках гуманітарнай місіі па разьмініраваньні, якія праводзілі работы на мясцовасьці», — паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай гарадзкой вайсковай адміністрацыі Дзьмітро Брыжынскі ў сваім Telеgram-канале.
Два чалавекі загінулі, 5 атрымалі раненьні.
🏭 На «Беларуськаліі» тушылі пажар, а на «Гродна Азот» на дзень спынялі адзін з цэхаў
https://smarturl.click/vdG8E
📍 На «Беларуськаліі» загарэўся дах галерэі (4 м²) у 1-м рудаўпраўленьні. Пажар апэратыўна ліквідавалі чатыры аўтацыстэрны МНС. Ніхто не пацярпеў, праца прадпрыемства не спынялася.
📍 На «Гродна Азоце» 3 верасьня на дзень спынялі цэх «Аміяк-3» праз праблемы з падачай паветра. Пуск абяцаюць на працягу сутак, падчас запуску будзе бачна полымя факельнай устаноўкі.
Шасьцю днямі раней, 29 жніўня, на філіяле «Азоту» — заводзе «Хімвалакно» выбухнуў паравы кацёл, пацярпелі двое супрацоўнікаў.
Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне ў Лепелі «польскага шпіёна»
https://smarturl.click/0BGOn
У Лепелі на Віцебшчыне затрымалі «польскага шпіёна», паведаміў 4 верасьня дзяржаўны тэлеканал «Першы інфармацыйны».
Паводле прапагандыстаў, супрацоўнікі контравыведкі Беларусі ў выніку «бліскучай спэцапэрацыі» затрымалі «падданага замежнай дзяржавы», які дзейнічаў разам са «здраднікам Радзімы».
Пра абставіны справы яны абяцаюць расказаць пазьней
‼️ Беларус, які ўдзельнічаў у дывэрсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Ўкраіне. І вось чаму
https://smarturl.click/xVk8Q
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2,44 кіляграма асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Згодна з Крымінальным кодэксам Украіны, яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 9 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Падазраваны адмаўляе віну.
Як стала вядома Свабодзе, ідзецца пра беларуса, які ўдзельнічаў у дывэрсійнай апэрацыі Службы бясьпекі Ўкраіны на аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам, у выніку якой быў пашкоджаны расейскі самалёт А-50 (такі, як на фота).
Сам беларус катэгарычна аспрэчвае датычнасьць да інкрымінаванага яму злачынства.
❗️ У Беларусі ў час дэсантаваньня з самалёту Ан-2 разьбіўся жаўнер
Трагічнае здарэньне пацьвердзіла прэс-служба Міністэрства абароны. На адным з палігонаў вайсковец «атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыцьцём». Абставіны гібелі высьвятляюць Міністэрства абароны і Сьледчы камітэт.
Вядома, што загінулы вучыўся на 3-м курсе аднаго з факультэтаў Вайсковае акадэміі, меў досьвед дэсантаваньня. Справу пад асабісты кантроль узяў міністар абароны краіны.
Бізнэс-цэнтар сэрбскіх братоў Карычаў у самым цэнтры Менску не пачаў паўнавартаснай працы і праз чатыры гады пасьля завяршэньня будаўніцтва
https://smarturl.click/139vD
Улетку 2014 году з дазволу Лукашэнкі пачалі будаваць на Кастрычніцкай плошчы ў Менску цэнтар Capital Palace. Будаўніцтва доўга затрымлівалі, а калі бізнэс-цэнтар пабудавалі, выявілася, што сэрбы ня ведаюць, як яго паўнавартасна выкарыстоўваць.
Бізнэс-цэнтар умоўна падзелены на дзьве часткі: для «мінакоў» будзе адкрыты парадны бок — той самы, што зь вялізнымі вокнамі на першым паверсе. Асноўны ж аб’ём будынку аддадзены пад офісы. Пакуль занятыя толькі 13 зь іх.
Раённая рада ў Франкфурце-на-Майне вырашыла ўшанаваць Васіля Быкава, які тут жыў
https://smarturl.click/e0XaR
2 верасьня раённая рада ў нямецкім горадзе Франкфурт-на-Майне, дзе два гады жыў славуты беларускі пісьменьнік, ухваліла прапанову беларускай ініцыятывы аб усталяваньні памятнай шыльды.
У Лісабоне разьбіўся фунікулёр, 15 чалавек загінулі. Улады Партугаліі абвясьцілі дзень жалобы
https://smarturl.click/8pn0x
Знакаміты фунікулёр «Глёрыя» сышоў з рэек 3 верасьня.
У выніку трагедыі загінулі 15 чалавек, яшчэ 18 параненыя. Лісабонская пракуратура пачала расьсьледаваньне здарэньня.
Макс Корж расказаў пра адмену свайго канцэрту ў Алматы
https://smarturl.click/6WnDD
Беларускі выканаўца Макс Корж паведаміў пра скасаваньне свайго канцэрту, якім меўся адбыцца 6 верасьня на Цэнтральным стадыёне ў Алматы ў Казахстане.
Корж сказаў, што прычынай сталі паводзіны фанатаў у Варшаве. Ён адзначыў, што тады «вельмі моцна качнулі», таму гарадзкія ўлады Алматы не захацелі браць на сябе адказнасьць магчымыя беспарадкі ў горадзе.
Корж папрасіў фанатаў, якія прыехалі ў Алматы, «не апраўдваць захадаў гарадзкіх уладаў» і паводзіць сябе культурна.
Да і пасьля канцэрту ў Варшаве, які прайшоў 9 жніўня, польская паліцыя затрымала 109 чалавек. Сярод іх было 13 беларусаў: 7 зь іх арыштавалі за крымінальныя злачынствы, а 6 — за дробныя парушэньні. Пазьней двух беларусаў прымусова дэпартавалі, а адзін зьехаў добраахвотна.
Складаная формула перамоваў: Зяленскі, Пуцін, Трамп
https://smarturl.click/dwX8J
Пуцін ± Зяленскі. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін апавёў, што сустрэча зь Зяленскім можа адбыцца ў Маскве, калі той «гатовы» прыехаць. Раней ва Ўкраіне заявілі, што сутрэчы на тэрыторыі агрэсара немагчымыя.
Зяленскі + Трамп. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што хутка павінен паразмаўляць з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам. Зяленскі настойвае на ўвядзеньні новых санкцый супраць Расеі. Паводле яго слоў, Украіна не зьбіраецца аддаваць свае тэрыторыі.
Пуцін ± Трамп. Таксама Пуцін паведаміў, што візыт Трампа ў Маскву пакуль не рыхтуецца, хоць запрашэньне «на стале». Трамп раней заявіў пра гатоўнасьць увесьці санкцыі супраць Расеі, калі яна не праявіць імкненьня да міру.
🇩🇪 Канцлер Нямеччыны назваў Пуціна «ваенным злачынцам»
https://smarturl.click/4OnEx
У інтэрвію тэлеканалу Sat1 Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма, самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».
Канцлер падкрэсьліў, што ў адносінах да такіх асоб ня можа быць «ніякай паблажлівасьці».
Хоць раней ён ужо абвінавачваў Расею ў «найцяжэйшых ваенных злачынствах», пэрсанальна Пуціна ён так не называў.
Таксама «ваенным злачынцам» і «забойцам» называў Пуціна былы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн
Паводле канцлера, каб прымусіць Расею да міру, неабходна аслабіць яе эканамічна, у тым ліку праз увядзеньне мытаў супраць яе партнэраў.
Дзік, якога вясковец трымаў на падворку, вырваўся і забіў чалавека
https://smarturl.click/oVbvA
У вёсцы Воўкавічы Талачынскага раёну гаспадар трымае на падворку дзікоў.
Адзін зь іх вырваўся з вальера і кінуўся на 44-гадовага работніка, які быў побач. Ён ударыў небараку ікламі ў галёнку, сьцягно і пахвіну.
Мужчына там жа і памёр ад страты крыві.
Здарэньне адбылося яшчэ 23 жніўня, а сёньня пра яго паведаміў Камітэт судмэдэкспэртыз.
Фота — ілюстрацыйнае
«Проста пляваць ім было на наша здароўе!». Былыя вязьні расказалі пра сьмерці ў беларускіх калёніях
https://smarturl.click/E1M4Z
Мікіта Літвіненка, які адбываў тэрмін у шклоўскай калёніі, дзе памёр палітвязень Вітольд Ашурак, паведаміў праваабаронцам «Вясны», што за час яго знаходжаньня там загінулі каля 5 чалавек.
«З майго атраду памерла тры чалавекі проста таму, што ім не аказвалі дапамогу. Зразумела, што людзі былі не здаровага ладу жыцьця, але пры жаданьні ім можна было дапамагчы», — расказаў Літвіненка.
«Я расказваю пра гэта лекару, а ён мне: вы ж заўсёды можаце там папіць гарбаткі... Ну якая гарбатка на „промцы“, няўжо ён ня ведае?» — абураецца Судаленка.