radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Польскія байкеры ў Курапатах пад Менскам 30 жніўня ўшанавалі памяць ахвяраў савецкага тэрору

https://smarturl.click/OL9j3

У тым ліку тысяч палякаў, расстраляных НКВД.

«Гэта ня толькі даніна памяці, але і абавязак перад будучымі пакаленьнямі, каб гістарычная праўда заўсёды жыла», — напісалі яны пасьля цырымоніі.


🇷🇺 27 жніўня байкеры правялі акцыю памяці ў расейскім комплексе «Меднае» пад Цьвер’ю, дзе пахаваныя больш за 6 тысяч польскіх афіцэраў, расстраляных у 1940 годзе. Яны ўсклалі вянкі, запалілі факелы і памаліліся.

Пасля акцыі ў «Медным» пракрамлёўскія СМІ абвінавацілі байкераў у «правакцыі», а сэнатар Рагозін заклікаў да расправы над імі і зьнішчэньня польскіх помнікаў.

31 жніўня паліцыя Цьверы паведаміла, што на на палякаў склалі пратаколы за несанкцыянаваную акцыю і забаранілі ім уезд у Расею на 5 гадоў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія і польскія журналісты заклікалі Наўроцкага падняць тэму палітзьняволеных калегаў на сустрэчы з Трампам

https://smarturl.click/0BGYm

У лісьце, падпісаным прадстаўнікамі розных СМІ, яны просяць падняць пытаньне вызваленьня Анджэя Пачобута і 11 журналістаў «Белсату», якія застаюцца за кратамі ў Беларусі.

«Гэтая сытуацыя ня толькі асабістая і сямейная трагедыя зьняволеных, але і ўдар па фундамэнтах дэмакратыі, якія Польшча — як сусед і сябра свабоднай Беларусі — мае маральны абавязак падтрымліваць. Супольны голас Польшчы і Злучаных Штатаў у гэтай справе мог бы стаць важным жэстам салідарнасьці і падтрымкі, так неабходнай сёньня беларускай грамадзянскай супольнасьці», — гаворыцца ў лісьце.


Пад зваротам на момант публікацыі падпісалася 16 вядомых журналістаў беларускіх і польскіх СМІ.

Сустрэча Наўроцкага з Трампам адбудзецца 3 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падазраваны ў забойстве ўкраінскага экс-сьпікера Парубія назваў матыў сваіх дзеяньняў і адпрэчыў ранейшую інфармацыю ў СМІ

https://smarturl.click/B4809

52-гадовы Міхаіл Сьцельнікаў, якога падазраюць у забойстве Андрэя Парубія, прызнаў сябе вінаватым і назваў матывам «асабістую помсту ўкраінскім уладам».

Пры гэтым ён адпрэчыў ранейшую інфармацыю, што яго шантажавалі расейскія спэцслужбы.

Сьцельнікаў заявіў, што хоча хуткага вэрдыкту. Бо спадзяецца, што яго абмяняюць на ўкраінскіх ваеннапалонных і ён зможа шукаць цела сына, які зьнік на вайне.

Парубія, паводле яго, ён выбраў таму, што той «знаходзіўся побач».

Суд у Львове 2 верасьня пастанавіў трымаць Сьцельнікава пад вартай бяз права ўнясеньня закладу.

❤️Крыніца — Радіо Свобода

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрыстка «Вясны» параіла, як сябе паводзіць пры выкліку на «прафіляктычную гутарку» ў КДБ

https://smarturl.click/aRXyD

• Не пацьвярджайце ў тэлефоннай размове сваю асобу. Спачатку высьветліце, хто і навошта тэлефануе, і запытайце: «Што яму перадаць?»

• Прыходзьце з чыстым тэлефонам або зусім безь яго. Перадача тэлефона для агляду магчымая толькі з санкцыі пракурора.

• Лепш за ўсё даваць кароткія адказы: «так», «не», «ня ведаю».

• Можна падпісаць паперу аб папярэджаньні аб адказнасьці, бо яна ня мае юрыдычнага значэньня. Аднак адмаўляйцеся ад падпісаньня любых тлумачэньняў ці «прызнаньня віны», бо яны могуць быць выкарыстаны супраць вас.

• Вы маеце канстытуцыйнае права не сьведчыць супраць сябе і сваіх блізкіх.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвялі рэгуляваньне цэнаў на рытуальныя паслугі і на харч для вайсковых навучальных установаў

https://smarturl.click/VRBVn

Савет Міністраў Беларусі ўвёў рэгуляваньне цэнаў на паслугі пахаваньня, а таксама на прадукты харчаваньня для сувораўцаў, курсантаў і студэнтаў, якія навучаюцца ў вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

✈️ Кіраўнік «Белавія» расказаў аб якасьці дэталяў для самалётаў кампаніі ва ўмовах санкцыяў

https://smarturl.click/vdGW5

Нацыянальны авіяперавозьнік «Белавія» не пярэчыў бы аднаўленьню рэйсаў у Эўропу, аднак ня мае такіх плянаў, бо лічыць пазыцыю Брусэлю «пакуль безнадзейнай».

✈️ Ігар Чаргінец не чакае зьняцьця санкцыяў і аднаўленьня кампаніяй палётаў у краіны Эўразьвязу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BySol абвесьціў збор для былой палітзьняволенай, у якой на вайне ва Ўкраіне загінуў сын

https://smarturl.click/b5yJ1

Марыя Новік, былая палітзьняволеная ў справе Tut.by, у якой на вайне ва Ўкраіне загінуў сын Аляксандар, зьвярнулася па дапамогу з прычыны складанай фінансавай сытуацыі ў эміграцыі.

Сын пайшоў добраахвотнікам восеньню 2024-га. Яна спрабавала адгаварыць яго ад гэтага, але ён адмовіўся і пайшоў ва ўкраінскае войска. Служыў у Трэцяй асобнай штурмавой брыгадзе снайпэрам. Затым загінуў. Шмат грошай у Марыі пайшло на паездку ва Ўкраіну на пахаваньне сына.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто будзе на парадзе ў Пэкіне, і чаго Кітай хоча ад замежных гасьцей, сярод якіх Лукашэнка

https://smarturl.click/VRB6Q

Сярод замежных лідэраў, якія прыехалі ў Пэкін і будуць на вайсковым парадзе 3 верасьня, шмат прадстаўнікоў краін, якія заходзяцца пад заходнімі санкцыямі.

Кітайскі кіраўнік Сі Цзіньпін сабраў у Пэкіне кіраўнікоў 26 краінаў, якія 3 верасьня маюць наведаць вайсковы парад у гонар 80-й гадавіны цырымоніі капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе і заканчэньня Другой Сусьветнай вайны. Сярод замежных гасьцей практычна ня будзе заходніх лідэраў — выняткам можна лічыць толькі прэм’ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца, які паведаміў, што едзе ў Кітай.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пухавіцкім раёне загінула пэнсіянэрка, якая перабягала чыгунку

Пра гібель на чыгуначных каляінах 75-гадовай мянчанкі паведаміла УУС Менскага аблвыканкаму. Трагедыя адбылася 31 жніўня, а 20:50 на прыпыначным пункце Весялоўскі Пухавіцкага раёну.

Жанчына ўпала перад прыбыцьцём на станцыю цягніка, «перабягаючы па пешаходным насьціле чыгуначныя каляіны з каляскай у руках». Машыніст цягніка Менск — Асіповічы ўжыў пільнае тармажэньне, аднак наезду пазьбегчы не ўдалося. Жанчына ад атрыманых цялесных пашкоджаньняў памерла яшчэ да прыбыцьця брыгады хуткай мэдыцынскай дапамогі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇦 Зяленскі заклікаў кіраўніцу Міжнароднага алімпійскага камітэту захаваць прынцыповую пазыцыю да Беларусі

https://smarturl.click/ZX5z5

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў размову з новай прэзыдэнткай Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсьці Ковэнтры (на фота), якая ўзначаліла камітэт у сакавіку 2025 году.

«За час поўнамаштабнай вайны ад расейскіх удараў загінулі больш за 600 украінскіх спартоўцаў і трэнэраў, былі разбураны сотні нашых спартовых абʼектаў», — адзначыў Зяленскі.


Прэзыдэнт Украіны заявіў, што кожную спартовую падзею, да якой Расея мае дачыненьне, яна выкарыстоўвае для сваёй прапаганды, якая нясе нянавісьць і вайну.

Таму ён выказаў надзею, што падчас падрыхтоўкі і правядзеньня Алімпіяды-2026 МАК захавае тую ж прынцыповую пазыцыю, якая была прадэманстравана падчас Алімпіяды ў Парыжы — як адносна Расеі, так і адносна яе хаўрусьніцы — Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

⚖️ Працэс над журналістам Ігарам Ільяшом адновіцца 4 верасьня ў Менскім гарадзкім судзе.

https://smarturl.click/XDpEL

Разгляд справы прыпынілі ў сакавіку дзеля псыхалінгвістычнай экспэртызы яго тэкстаў.

Ільяша абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь» (арт. 369¹) і «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361⁴).

Паводле ўлады, нагодай для затрыманьня сталі інтэрвію незалежным СМІ і камэнтары ўкраінскім выданьням.

Цяпер у Беларусі ў зьняволеньні застаюцца 36 журналістаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка хоча пераняць у Кітая мэтады ўладкаваньня дзяржавы.

«Асабіста я ўжо прыйшоў да таго, што і ў палітычным ладзе дзяржавы мы павінны ў вас нешта пераняць. Калісьці Савецкі Саюз і Кітай вельмі дружна выбудоўвалі тую мадэль, якую вы цяпер ня страцілі, якая ў вас дзейнічае...»


Палітычны лад Кітая фактычна не прадугледжвае выбараў кіроўных органаў дзяржавы нават у выглядзе імітацыі.

Дэмакратыя — гэта найважнейшы элемэнт палітычнай культуры Захаду. Калі Беларусь паварочвае на Ўсход ды ў бок аўтакратый, то навошта яна?

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

АБСЭ закрывае «Менскую групу» ў выніку падпісаньня мірнай дамовы паміж Азэрбайджанам і Армэніяй

https://smarturl.click/Re5Yl

АБСЭ абвясьціла пра закрыцьцё Менскай групы, створанай у 1992 годзе для пасярэдніцтва паміж Армэніяй і Азэрбайджанам па Карабаху. Рашэньне падтрымалі ўсе 57 дзяржаў-удзельніц, працэдура завершыцца да 1 сьнежня.

Падставай стала дэклярацыя, падпісаная 8 жніўня ў Вашынгтоне Ніколам Пашынянам і Ільхамам Аліевым пры ўдзеле Дональда Трампа.

🇦🇿 У Баку рашэньне назвалі прызнаньнем аднаўленьня тэрытарыяльнай цэласнасьці Азэрбайджану і крокам да нармалізацыі адносінаў.

🇦🇲 Армэнія на гэты час афіцыйнай заявы не рабіла.

Канфлікт у Карабаху пачаўся яшчэ ў канцы 1980-х, за гэты час загінулі больш за 30 тысяч чалавек. У 2023 годзе рэгіён перайшоў пад поўны кантроль Азэрбайджана, і большасьць армянскага насельніцтва яго пакінула.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Кіраўнік МУС Польшчы: Наіўна меркаваць, што міграцыйны крызіс можна ўрэгуляваць зь Менскам, Беларусь — сатэліт РФ

🗣 «Урэгуляваньне міграцыйнага крызісу на польска-беларускай мяжы не ўяўляецца магчымым у двухбаковым фармаце, паколькі Беларусь — сатэліт Расеі, праводзіць палітыку Пуціна», — заявіў міністар унутраных справаў Польшчы Марцін Кервіньскі ў эфіры Radio Zet 1 верасьня.

За тры дні, з 29 па 31 жніўня, было амаль 420 спробаў прарыву. Агулам за месяц — 5,2 тысячы (гэта рэкорд).

Мігранты кідалі ў польскіх памежнікаў камяні і нават бярвёны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расею падазраюць у глушэньні навігацыйнай сыстэмы падчас пасадкі самалёта старшыні Эўракамісіі

https://smarturl.click/GgYGg

Самалёт старшыні Эўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен, які прызямляўся 31 жніўня ў Плоўдзіве, сутыкнуўся з глушэньнем GPS. Экіпаж быў вымушаны карыстацца папяровымі мапамі і наземнымі сродкамі навігацыі.

Баўгарскія ўлады мяркуюць, што за інцыдэнтам можа стаяць Расея.

У Эўракамісіі назвалі гэта часткай варожых дзеяньняў Расеі.

Самалёт бясьпечна прызямліўся, маршрут візыту не зьмяніўся. Пасьля Баўгарыі фон дэр Ляен наведала Польшчу і Літву.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міністар фінансаў ЗША: Пуцін не выконвае абяцаньняў

https://smarturl.click/MGXjp

Адміністрацыя ЗША разглядае «ўсе варыянты», зьвязаныя з узмацненьнем санкцый, у сувязі з апошнімі дзеяньнямі Расеі, якая працягвае вайну супраць Украіны, нягледзячы на міратворчыя намаганьні Злучаных Штатаў.

Пра гэта заявіў у інтэрвію тэлеканалу Fox News міністар фінансаў ЗША Скот Бэсэнт.

Ён раскрытыкаваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

«З моманту гістарычнай сустрэчы ў Анкарыджы і тэлефоннай размовы, калі эўрапейскія лідэры і прэзыдэнт Зяленскі былі ў Белым доме, ён рабіў супрацьлеглае таму, на што ён намякаў. Наадварот, ён агідным чынам узмацніў свае бамбаваньні», — сказаў Бэсэнт.


Магчымыя варыянты рэакцыі ЗША разгледзяць ужо на гэтым тыдні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін заявіў, што Расея ня хоча ні на каго нападаць і ня супраць інтэграцыі Ўкраіны ў Эўразьвяз

https://smarturl.click/GgY0E

На сустрэчы ў Кітаі з прэм’ер-міністрам Славаччыны Робэртам Фіца Пуцін назваў тых, хто агучвае такія сцэнары «адмыслоўцамі па казках і фільмах жахаў».

Ён дадаў, што Крэмль ніколі не пярэчыў супраць уступу Ўкраіны ў Эўразьвяз, але катэгарычна супраць яе сяброўства ў NATO.

І параіў Вугоршчыне і Славаччыне спыніць пастаўкі нафты і газу ва Ўкраіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Патрэбную суму для Марыі Новік сабралі ўсяго за паўдня

Былая палітзьняволеная ў «справе Tut.by» Марыя Новік, у якой на вайне загінуў сын Аляксандар (снайпэр 3-й штурмавой брыгады Ўзброеных сіл Украіны), зьвярнулася па дапамогу празь цяжкую фінансавую сытуацыю ў эміграцыі.

У яе пасьля сьмерці сына пагоршылася здароўе, ашчаджэньні скончыліся, а ў Польшчы, пакуль ідзе працэс легалізацыі, яна ня мае права працаваць.

Неабходныя ей 3,5 тысячы эўра неабыякавыя людзі сабралі за паўдня. І працягваюць пералічаць грошы далей.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад назваў фэрмэраў вінаватымі ў сёлетнім дэфіцыце бульбы ў Беларусі

https://smarturl.click/zdqzo

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю пачне штрафаваць гаспадаркі, якія ня выканалі дамоваў з гандлёвымі сеткамі, — такія высновы зрабілі ўлады з бульбянога крызісу.

Як паведаміла ўрадавая газэта «Рэспубліка», Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) правяло расьсьледаванне прычынаў зьнікненьня бульбы з паліцаў беларускіх крамаў. Некалькі беларускіх фэрмэраў, якія падпісалі зь беларускімі гандлёвымі сеткамі дамовы на пастаўкі, ня выканалі іх, а прадалі бульбу за мяжу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі, Літве і Польшчы адначасна пачынаюцца вайсковыя вучэньні. Іх называюць адказам на расейска-беларускія «Захад-2025»

https://smarturl.click/Y35Ja

🪖 Тры суседнія зь Беларусьсю дзяржавы на пачатку верасьня пачынаюць вайсковыя манэўры.

🇱🇻 На ўсёй тэрыторыі Латвіі ў аўторак, 2 верасьня, пачынаюцца арганізаваныя Нацыянальнымі ўзброенымі сіламі комплексныя вучэньні дзяржаўнай абароны «Namejs 2025». У іх возьмуць удзел каля 12 000 латыскіх і іншаземных вайскоўцаў, у тым ліку з Эстоніі.

🇱🇹 У Літве пачынаюцца вайсковыя вучэньні «Perkūno Griausmas» («Гром Перуна»), у якіх возьмуць удзел каля 17 тысяч літоўскіх і хаўрусьніцкіх вайскоўцаў.

🇵🇱 У Польшчы — стратэгічныя вайсковыя вучэньні Iron Defender 25 — наймаштабнейшыя для краіны ў 2025 годзе. У манэўрах бяруць удзел каля 34 тысяч жаўнераў і афіцэраў з Польшчы і краінаў-хаўрусьніц.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Масіўны апоўзень у заходнім рэгіёне Дарфур у Судане заваліў горную вёску, загінула тысяча чалавек

https://smarturl.click/AxGRR

Пра трагедыю паведаміла паўстанцкая групоўка, якая заклікала да дапамогі ў пошуку целаў. Стыхійнае бедзтва адбылося пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія спустошылі вёску Тарасін у раёне Джэбель-Мара, гаворыцца ў заяве Руху вызваленьня Судану (SLM) на чале з Абдулвахідам аль-Нурам, піша AFP.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, усе жыхары вёскі загінулі, іх колькасьць ацэньваецца ў больш чым 1000 чалавек, і толькі адзін чалавек выжыў», — заявіла групоўка, назваўшы апоўзень «маштабным і разбуральным».

Паўстанцы зьвярнуліся ў ААН і іншыя гуманітарныя арганізацыі па дапамогу ў пошуку загінулых, якія ўсё яшчэ знаходзяцца пад брудам і абломкамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэтэктывы, містэрыя і фантасмагорыя. Хто сёлета мае шанцы на прэмію Гедройця

https://smarturl.click/5ZjA2

«Ня думаю, што беларусы сталі менш пісаць, беларусы сталі менш выдаваць. На жаль, летась і сёлета ў конкурсе ўдзельнічаюць кнігі, выдадзеныя за мяжой».


Расказваем пра пісьменьнікаў, якія могуць сёлета стаць пераможцамі прэміі Гедройця.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🖼 На аўкцыён выставілі калекцыю карцінаў палітвязьня Віктара Бабарыкі

https://smarturl.click/AxGjy

Агулам на аўкцыёне 19 карцінаў з калекцыі. Найдаражэйшы лот — твор «Арлекін» француска-польскага мастака Эжэна Зака. Твор выставілі па стартавай цане ў 99 312 рублёў.

Ёсьць сярод арыштаваных карцінаў і работа мастака Парыскай школы зь Беларусі — Восіпа Любіча «Тэатральная ложа», напісаная прыкладна ў 1925 годзе.

Аўкцыён адбудзецца 8 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня. Гадавіна сьмерці Міколы Ільляшэвіча

https://smarturl.click/vdGY5

Сёньня таксама:
1192 — скончыўся трэці крыжовы паход.
1834 — Сэм’юэл Кольт запатэнтаваў рэвальвэр.
1928 — у Ленінградзе стварылі кінастудыю «Савецкая Беларусь», якая пазьней стала «Беларусьфільмам».
1942 — першае паўстаньне ў гета ў часе ІІ Сусьветнай вайны — у Лахве на Лунінеччыне.
1945 — капітуляцыя Японіі і заканчэньне Другой сусьветнай вайны.
1996 — ва Ўкраіне ўвялі нацыянальную валюту — грыўню.
2020 — з Купалаўскага тэатру масава звольніліся акторы пасьля адстаўкі Паўла Латушкі, сярод іх — Віктар Манаеў.

🍃 Нарадзіліся: Юлі Таўбін, Барыс Гюнтэр, Яўген Мірановіч.

🕯 Памерлі: Мікола Ільляшэвіч, Мацей Радзівіл, Жан Эмануэль Жылібэр, Джон Р. Р. Толкін, Мікола Гайдук, Ян Матусевіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 верасьня

• «Укід», «вярцеп», «неапраўданыя чаканьні». Вядомыя асобы камэнтуюць абвінавачаньні супраць Паўла Латушкі

• Уцёкі ад таварыша маёра. Гісторыя беларускай сям’і, якая зьехала за мяжу ад дзяржаўнай ідэалёгіі ў школах

Хроніка перасьледу: пэнсіянэрка зь Бярозы хацела паскардзіцца Лукашэнку на малую пэнсію, а яе затрымалі. Супраць экс-каліноўца завялі завочную справу па 18 артыкулах

• Беларусы сабралі больш за 17 тысяч эўра для дзяцей палітвязьняў

• КДБ выклікае беларусаў, што вяртаюцца з-за мяжы, на гутаркі пра «здраду дзяржаве»

Што сказалі на саміце ШАС Сі, Пуцін і Лукашэнка

• Стратэгічная ілюзія: што Беларусь робіць у ШАС?

• Прэзыдэнт Літвы і старшыня Эўракамісіі на мяжы зь Беларусьсю: Балтыйская лінія абароны павінна стаць прыярытэтам

• Падазраваны ў забойстве Парубія распавёў, што ўчыніў злачынства на просьбу расейцаў — каб вярнуць цела загінулага на вайне сына

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі зьбіраюцца завочна судзіць экс-каліноўца Максіма Шабуцкага

https://smarturl.click/p21lX

Следчы камітэт паведаміў, што супраць былога добраахвотніка палка Каліноўскага, блогера і былога сябра Каардынацыйнай рады Максіма Шабуцкага пачалі спэцыяльнае вядзеньне. Гэта значыць, яго зьбіраюцца судзіць завочна.

Яму выставілі абвінавачаньні ў 18 артыкулах Крымінальнага кодэксу: ад «масавых беспарадкаў» і «паклёпу» да «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня» і «змовы дзеля захопу ўлады», перадае «Позірк».

Шабуцкі далучыўся да палка Каліноўскага ў канцы 2022 году, пакінуў яго ў 2023-м.

У 2024-м яго абралі ў Каардынацыйную раду, але ў студзені 2025-га ён пакінуў яе «з асабістых прычынаў».

Да 2020 году Шабуцкі працаваў у структурах Міністэрства ўнутраных справаў.

ℹ️ Завочна асудзілі ўжо больш як 150 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падазраваны ў забойстве Парубія апавёў, што ўчыніў злачынства, каб вярнуць з Расеі цела загінулага на вайне сына

https://smarturl.click/zdq6o

— У 2023 годзе ў падозраванага зьнік сын-вайсковец. Ён пачаў шукаць зьвесткі ў расейскіх сацсетках.

→ Так ён выйшаў на кантакты з прадстаўнікамі РФ. Тыя паведамілі, што сын загінуў, і пачалі апраўдваць агрэсію Расеі.

→ Пазьней расейцы паабяцалі яму аддаць цела сына ў абмен на забойства якога-небудзь украінскага палітыка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стратэгічная ілюзія: што Беларусь робіць у ШАС?

https://smarturl.click/MGX4V

ШАС — гэта стратэгічны выбар Беларусі, казаў Лукашэнка. Насамрэч, гэта ягоны выбар, а не Беларусі, — піша Валер Карбалевіч.

ШАС аб’ядноўвае краіны Азіі і створаная, найперш, каб гарантаваць рэгіянальную(!) бясьпеку. І Беларусі, як эўрапейскай дзяржаве, там, па вялікім рахунку, няма чаго рабіць. Там абмяркоўваюцца праблемы далёкага ад беларусаў рэгіёну.

Галоўная праблема ШАС палягае ў тым, што яна аб’ядноўвае занадта розныя краіны, з адрознымі інтарэсамі, геапалітычнымі праблемамі, культурай, рэлігіяй. Гэта арганізацыя, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў пошуку сваёй ідэнтычнасьці.

Як вынік — пасьля перамоваў Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна не падпісана ніякіх дакумэнтаў, нават чыста дэкляратыўных сумесных заяваў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы сабралі больш за 17 тысяч эўра для дзяцей палітвязьняў

https://smarturl.click/8pMoQ

Гэта каля 68% ад заплянаванай сумы.

Збор ідзе зь сярэдзіны ліпеня. Грошы пойдуць на адзеньне, абутак, канцылярыю і заплечнікі.

📌 Кожнае дзіця да 16 гадоў атрымае па 100 эўра.

📌 Заяўкі прымалі да 17 жніўня.

«Кожны ўнёсак — гэта канкрэтная дапамога дзіцяці і адначасова знак салідарнасьці», — адзначаюць арганізатары.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Начальнік Генштабу Нямеччыны ня бачыць ніякіх прыкметаў для патэнцыйнага нападу Расеі на Эўропу ў час вучэньняў «Захад-2025»

https://smarturl.click/oVblw

Нямеччына не чакае расейскага нападу на тэрыторыю NATO пад прыкрыцьцём вайсковых вучэньняў «Захад», якія павінны пачацца праз два тыдні. Пра гэта заявіў начальнік Генштабу Нямеччыны Карстэн Броер.

🗣 «У нас няма ніякіх прыкметаў таго, што падрыхтоўка да нападу вядзецца пад прыкрыцьцём вучэньняў. Але мы будзем напагатове, ня толькі нямецкія войскі, але і NATO», — сказаў Броер журналістам, аадзначае Reuters.

Таксама ён назваў лічбу меркаваных удзельнікаў вучэньняў. На думку нямецкага камандаваньня, на тэрыторыі Беларусі ў манэўрах возьмуць удзел 13 тысяч вайскоўцаў Беларусі і Расеі. Яшчэ 30 тысяч будуць задзейнічаныя на вучэньнях у Расеі.

🪖 12–16 верасьня пройдуць маштабныя беларуска-расійскія вучэньні «Захад-2025«. Паведамлялася, што падчас вучэньняў будуць адпрацаваныя прымяненьне ядзернай зброі і комплексу «Арэшнік«, а таксама супрацьпаветраная абарона, абарончыя баявыя дзеяньні, падтрымка тактычнай авіяцыі і інш.

Здымак Bundesministerium der Verteidigung

Читать полностью…
Subscribe to a channel