radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇸 «Я не дыктатар». Прэзыдэнт Сэрбіі заявіў, што ня будзе зьмяняць Канстытуцыю дзеля новага тэрміну на пасадзе

https://smarturl.click/p2DbX

Прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч заявіў 13 жніўня, што ня мае намеру зьмяняць Канстытуцыю краіны, каб балятавацца на новы прэзыдэнцкі тэрмін.

🗣 «Я палітычны вэтэран, я больш не магу балятавацца ў прэзыдэнты, і мне нават у галаву не прыходзіць зьмяняць Канстытуцыю, каб працягваць удзельнічаць у выбарах. Я не дыктатар, якога вы малюеце ў аўстрыйскіх СМІ, я завяршу сваю прэзыдэнцкую карʼеру праз паўтара года», — сказаў Вучыч, адказваючы на пытаньне аўстрыйскага журналіста.

Вучыч, якога лічаць прарасейскім палітыкам, у 2025 годзе ўпершыню за час поўнамаштабнай вайны наведаў Маскву 🇷🇺 і Украіну 🇺🇦. Ён таксама віншаваў Лукашэнку пасля выбараў у Беларусі, якія Захад не прызнаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як беларускі завод расквітнеў на ваенных замовах з Расеі, пазьбягаючы заходніх санкцый

https://smarturl.click/zd4LE

Віцебскае прадпрыемствы «Маналіт» стала «санкцыйным вакном» для расейскага вайскова-прамысловага комплексу.

Пры поўнай падтрымцы беларускіх уладаў, на фоне сыходу з расейскага рынку сусьветных вытворцаў электронікі і адсутнасьці паўнавартаснай канкурэнцыі, завод дэманструе рэкордны фінансавы рост.

У той самы час украінскія гарады зноў і зноў апынаюцца пад абстрэламі ракет, у якіх знаходзяць электронныя кампанэнты, вырабленыя ў Віцебску.

Чытайце расьсьледаваньне Свабоды

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇷🇺 У Расеі заблякавалі галасавыя выклікі ў WhatsApp і Telegram

https://smarturl.click/3Q98g

«Роскомнадзор» тлумачыць гэта «барацьбой з тэлефонным махлярствам».

Расейскае выданьне «Осторожно, медиа» паведаміла, што рашэньне аб блякаваньні палітычнае і прынятае «на самым версе».

Паведамлялася, што яго могуць лабіраваць расейскія сотавыя апэратары, занепакоеныя скарачэньнем прыбыткаў ад званкоў.

Аўдыторыя ў РФ:

📱 WhatsApp — 97,5 млн

📱 Telegram — 90,5 млн

Партал «Вёрстка» пісаў, што блякаваньне можа быць вызваленьнем рынку для падтрыманага дзяржавай мэсэнджэра Max.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча адказала на прапанову Беларусі аднавіць дыялёг: «У цяперашняй сытуацыі катэгарычна адкідаем такую магчымасьць»

https://smarturl.click/ggEbw

На думку беларускіх уладаў, Беларусь і Польшча неўзабаве могуць стаць арэнай новай вайны. Каб гэтага не адбылося, кіраўнік вайсковага дэпартамэнту Валер Равенка прапанаваў вярнуцца да двухбаковых пагадненьняў і пашырыць супрацу.

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі (на фота) адмовіў, заявіўшы, што ўжо чатыры гады з тэрыторыі Беларусі вядуцца «гібрыдныя дзеяньні», у тым ліку на мяжы.

Для вайсковага супрацоўніцтва патрэбнае ўзаемаразуменьне, якога «ў цяперашнім становішчы няма».

Равенка ж абвінаваціў Польшчу ў мілітарызацыі, спаслаўшыся на будаўніцтва агароджы і апараты сачэньня на мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📱 «Эўразьвяз — адзіны шлях да эканамічнага разьвіцьця Беларусі», — Аліса Рыжычэнка, «міністарка эканомікі» ў каманадзе Ціханоўскай

На пасаду прадстаўніцы па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінэта прызначылі Алісу Рыжычэнка, вядомую гледачам нашага каналу эканамічную экспэртку.

Яна магістрка эканомікі (БДЭУ) і магістрка палітычных навук (Венскі ўнівэрсытэт), спэцыялізуецца на пытаньнях Эўразьвязу, міжнароднай палітыкі і разьвіцьця.

Чым яна будзе займацца ў камандзе Сьвятланы Ціханоўскай і як бы зьмяніла эканамічную мадэль Беларусь, калі б стала міністаркай эканомікі?

Глядзіце інтэрвію з Алісай Рыжычэнкай у «ПіКу Свабоды» 👉 https://www.youtube.com/watch?v=0ZFw9GD_DJo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇿 Азэрбайджан пасьля абвастрэньня дачыненьняў з Расеяй праігнараваў сустрэчу кіраўнікоў МУС краін СНД

https://smarturl.click/ReD6l

Як адзначаецца на афіцыйным партале СНД, пасяджэньне прайшло 12 жніўня ў Санкт-Пецярбургу. На яго прыехалі прадстаўнікі Армэніі, Беларусі, Казахстану, Кіргізстану, Расеі, Таджыкістану, Туркмэністану і Ўзбэкістану.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Белстаце сьцьвярджаюць, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі павялічыліся

https://smarturl.click/AxRw0

У Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі паведамілі, што замежныя інвэстыцыі ў рэальны сэктар эканомікі ў студзені-чэрвені 2025 году павялічыліся на 2,4 % да 4,2 мільярда даляраў.

Пры гэтым у паведамленьні няма інфармацыі аб паходжаньні замежных інвэстыцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковая выведка Ўкраіны: Расея ня мае рэзэрваў для істотнай прысутнасьці на вучэньнях «Захад-2025»

https://smarturl.click/vd7oG

🗣 «Ідзе плянавая падрыхтоўка да вучэньняў, мы яе адсочваем, ведаем усе этапы, разумеем, што, дзе, якія перамяшчэньні войскаў будуць адбывацца і ў якія тэрміны. Нічога незвычайнага пакуль няма. Узровень пагрозы, зьвязанай з гэтымі вучэньнямі даволі нізкі, і галоўнае — у Расеі цяпер няма свабодных войскаў, рэзэрваў, каб перакінуць вялікую групоўку для ўдзелу ў гэтых вучэньнях. Бо ўсе войскі цяпер удзельнічаюць у вайне супраць Украіны».

У той жа час, прадстаўнік вайсковай выведкі Ўкраіны перакананы, што ўдзел Лукашэнкі ў мірных перамовах немагчымы, як і правядзеньне іх на менскай пляцоўцы. «Гэта ўжо пройдзены этап, і давайце ня будзем да яго вяртацца», — падкрэсьліў Вадзім Скібіцкі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇯🇵 Найбуйнейшая газэта Японіі падала пазоў на 15 млн даляраў супраць стартапу, заснаванага беларусам

https://smarturl.click/lADZB

Найбуйнейшая паводле накладу газэта Японіі Yomiuri Shimbun зьвярнулася ў суд з пазовам супраць кампаніі Perplexity і вінаваціць яе ў парушэньні аўтарскіх правоў.

Пазоў зарэгістравалі 7 жніўня ў Такійскім акруговым судзе. У ім сьцьвярджаецца, што Perplexity выкарыстоўвала незаконны доступ да прыкладна 119,5 тысяч артыкулаў на сайце Yomiuri у пэрыяд зь лютага па чэрвень бягучага году. Такую выснову зрабілі пасьля аналізу ўваходаў з карпаратыўных сэрвэраў. У Yomiuri заявілі, што сабраную інфармацыю стартап без дазволу выкарыстоўвае ў адказах на запыты карыстальнікаў.

👀 Ініцыятыва Perplexity — прадукт, створаны з удзелам ураджэнца Гомля Дзяніса Ярца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перад сустрэчай Пуціна з Трампам Расея не спыняе абстрэлы Ўкраіны. Кіеў адказаў сваімі ўдарамі

https://smarturl.click/OLjpO

У ноч на 13 жніўня расейскія войскі атакавалі прыфрантавыя і тылавыя рэгіёны Ўкраіны 49 ударнымі дронамі і 2 балістычнымі ракетамі.

Асноўныя ўдары ажыцьцявілі па Данецкай, Сумскай, Чарнігаўскай і Палтаўскай абласьцях. У Данецкай вобласьці ў выніку расейскіх атак загінулі 2 мірных жыхары, яшчэ 10 атрымалі раненьні. У Херсонскай вобласьці расейскія войскі вядуць сталы артылерыйскі абстрэл. Паводле абласных уладаў, у Чарнабаеўцы цалкам зьнішчаны жылы будынак. Адзін чалавек загінуў.

Украіна адказвае сваімі ўдарамі па Расеі. У Краснадарскім краі ўкраінскі дрон пацэліў у нафтаперапрацоўчы завод у Славянску-на-Кубані, а ў Бранскай — па адной з помпавых станцый нафтаправоду «Дружба».

Відэа Херсонскай абласной адміністрацыі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️ На дошцы гонару за працу на расейскую абаронку. Як віцебскі завод «Маналіт» зарабляе на вайне

https://smarturl.click/zd4LE

З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне прыбытак віцебскага радыёзаводу «Маналіт» вырас амаль у шэсьць разоў.

Як паказала расьсьледаваньне Свабоды, прадпрыемства, якое з 2011 году належыць расейскім уладальнікам, стала санкцыйным вакном для расейскай «абаронкі» яшчэ з 2014-га. Не патрапіўшы пад заходнія санкцыі, «Маналіт» працягвае пастаўляць абсалютную большасьць сваёй прадукцыі ў Расею.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🗓 Ужо сёньня: 525 гадоў зьяўленьня абраза Маці Божай Менскай, 75 гадоў Пятру Краўчанку, дзень памяці Якуба Коласа

https://smarturl.click/13el5

1500 — на Сьвіслачы каля менскага замка зьявіўся абраз Маці Божай Менскай.

1950 — нарадзіўся Пятро Краўчанка, дыплямат і гісторык, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі.

1956 — памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас.

А таксама:
1654 — Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі.
1920 — пачалася Варшаўская бітва.
1942 — зьнішчана Мірскае гета.
2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на пратэст у Бабруйскай калёніі.

🍃 Нарадзіліся: Ксаверы Карніцкі, Мацьвей Любаўскі, Сьцяпан Мельнік, Альфрэд Гічкок, Анатоль Багатыроў, Самсон Пярловіч, Фідэль Кастра, Ларыса Фінкельштэйн, Яўген Колчаў.

🕯 Памерлі: Фрэдэрык Чартарыйскі, Гербэрт Уэлс, Аляксей Мельнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 Перавозчыкі масава скасоўваць аўтобусныя рэйсы паміж Менскам і Вільняй. Расказваем, што адбываецца, а таксама што кажуць прадстаўнікі кампаній і памежных службаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚌 Колькасьць рэйсаў у Літву мусіла быць меншай і раней. Але некаторыя аўтобусы езьдзілі без дазволаў

https://smarturl.click/3Q9lm

📅 Абмежаваньне на 29 рэйсаў зь Беларусьсю Літва ўвяла пасьля ўвядзеньня надзвычайнага становішча ў лютым 2022 году, калі пачалася вайна Расеі з Украінай. Да гэтага рэйсаў было ўдвая больш.

Але некаторыя рэйсы працягвалі выконвацца без дазволаў.

Цяпер перавозчыкаў папярэдзілі, што рабіць гэтага нельга, і яны адмянілі няўзгодненыя рэйсы.

🔗 Крыніцы — «Эўрарадыё», novayagazeta.ee, ltsa.lrv.lt

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👮‍♂️ У Беларусі сёлета затрымалі крыху больш як тысячу нелегальных мігрантаў. На межах Беларусі і ЭЗ — у 30 разоў больш

https://smarturl.click/ReDj8

Міністар унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў 12 жніўня пра значнае зьніжэньне плыні мігрантаў, якія прыбываюць на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.

Паводле яго, сёлета ў Беларусі выявілі 1063 такія асобы, што на 34% менш, чым летась.

Тым часам колькасьць прадухіленых спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусі ў Эўразьвяз сёлета (паводле апошніх на момант публікацыі зьвестак) склала амаль 30 тысяч:

🇵🇱у Польшчы — 20 500,
🇱🇻 у Латвіі — 8382,
🇱🇹у Літве — 990.

ℹ️ Паводле беларускага закону, перасячэньне мяжы па-за пунктамі пропуску зьяўляецца правапарушэньнем — адміністрацыйным, а ў групе асобаў ці з ужываньнем гвалту — і крымінальным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі і эўрапейскія лідэры правялі онлайн-саміт з Трампам

https://smarturl.click/ZX122

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, лідэры шэрагу эўрапейскіх краін, ЭЗ і NATO ў сераду правялі перамовы ў рэжыме відэаканфэрэнцыі з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам і віцэ-прэзыдэнтам Джэй Дзі Вэнсам.
🇺🇦🇺🇸🇩🇪🇫🇷🇬🇧🇮🇹🇵🇱🇫🇮🇪🇺🇳🇱

Камэнтуючы вынікі перамоваў, Зяленскі заявіў, што Трамп згодны з тым, што Ўкраіна павінна атрымаць цьвёрдыя гарантыі бясьпекі.

Ён таксама падкрэсьліў, што санкцыі супраць Расеі павінны быць узмоцненыя, калі яна не пагодзіцца на спыненьне агню.

🗣 «Гэта наша эўрапейская праблема. Украіна знаходзіцца на першай лініі барацьбы з расейскім імпэрыялізмам. Успомніце, яны пачалі яшчэ ў 2008 годзе на Каўказе і могуць пайсьці далей», — заявіў, у сваю чаргу, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 Трох беларусаў будуць судзіць у Польшчы за сабатаж і дывэрсіі на заданьне замежнай выведкі

https://smarturl.click/kZmYk

Польская пракуратура перадала ў суд абвінаваўчы акт супраць шасьці чалавек, трох палякаў і трох беларусаў, якіх абвінавачваюць у працы на карысьць замежнай выведкі.

Група, у якую ўваходзілі беларусы Сьцяпан К., Андрэй Б. і Яраслаў С., як сьцьвярджаецца, учыніла шэраг дывэрсій:

💥 падпалілі рэстаран у Гдыні ў 2023 годзе;

💥 спрабавалі падпаліць склад у Гданьску ў сакавіку 2024 году;

💥 падпалілі склад з паддонамі ў Марках пад Варшавай у красавіку 2024 году.

Усе падпалы, паводле абвінавачваньня, яны зрабілі з дапамогай «кактэйляў Молатава», а апошнія два — на заданьне іншаземнай выведкі.

🧑‍⚖️ Ім пагражае ад 10 гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💶 Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі палітвязьням і іх сем’ям назьбіраў 2,4 млн €

https://smarturl.click/AxRq0

Хто даў найбольш:
🇳🇴 Нарвэгія — 34%
🇩🇰 Данія — 28%
🇸🇪 Швэцыя — 18%
🇱🇺 Люксэмбург — 10%
Астатнія 🇮🇸🇪🇸🇫🇮🇪🇪🇱🇻 — разам 10%

📦 Дапамога разьмеркавана:
ByHelp — 642 984 € (падтрымалі 370 чалавек)
BySol — 320 144 € (509 чалавек)
«Краіна для жыцьця» — 97 433 € (132 чалавекі)
DissidentBy — 80 996 € (178 чалавек)
INeedHelpBY — 41 200 € (🛒1181 прадуктовы кошык)

👥 Усяго падтрымалі 1139 чалавек.

🔗 Крыніца — DW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🔴 Дзесяцікілямэтровы клін на Данбасе: што вядома пра прарыў арміі Расеі на фронце і як рэагуюць украінскія вайскоўцы

https://smarturl.click/Y31ZA

На Данбасе расейскія войскі прасунуліся на 10 км у раёне Дабрапольля, перарэзаўшы трасу на Краматорск.

«DeepState» і валянтэры называюць сітуацыю крытычнай, але ў камандаваньні Узброеных сілаў Украіны заяўляюць, што яна пад кантролем.

РФ выкарыстоўвае перавагу ў пяхоце, абыходзячы апорныя пункты.

Ёсьць рызыка ўмацаваньня і пашырэньня прарыву, што можа пагражаць стратэгічным гарадам Пакроўску, Дабрапольлю і Канстанцінаўцы, якія да вайны мелі па 60-70 тысяч жыхароў кожны.

Украіна перакідвае рэзервы, «Азоў» трымае абарону на Пакроўскім кірунку.

Аналітыкі папярэджваюць: калі клін не ліквідаваць хутка, фронт можа раскалоцца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызначэньне дакладнай даты заснаваньня Менску, падводныя дасьледаваньні. Беларускія археолягі расказалі пра знаходкі

https://smarturl.click/vd7og

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі выдала 170 дазволаў на права правядзеньня археалягічных дасьледаваньняў. Пра гэта паведамілі ў час прэс-канфэрэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры.

Шмат гаварылася і пра раскопкі, якія ўжо вядуцца і прыйшлі да пэўных высноў і канкрэтных адкрыцьцяў. Гэта рака Менка, Крывінскі тарфянік, возера Сялява, Княжычы. Таксама анансаваны выхад кнігі, якая раскрые новыя «фундамэнтальныя» адкрыцьці ў справе гісторыі Менску.

Здымак Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля закрытай нарады ў Лукашэнкі міністар абароны абвясьціў аб ядзерным складніку на вучэньнях «Захад-2025»

https://smarturl.click/y6YLp

Аляксандар Лукашэнка прыняў міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна з «закрытай справаздачай».

Як паведамляецца на афіцыйным сайце Лукашэнкі, сустрэча адбылася 13 жніўня, а на ёй абмеркавалі падрыхтоўку да супольных з Расеяй вучэньняў «Захад-2025», апэратыўную абстаноўку ля межаў Беларусі і гатоўнасьць адрэагаваць на пагрозы, якія ўзьнікаюць.

Пасьля сустрэчы з Лукашэнкам Віктар Хрэнін заявіў, што на вучэньнях «Захад-2025» адпрацуюць «плянаваньне выкарыстаньня ядзернай зброі і «Арэшніка».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Толькі за ноч беларуска-польскую мяжу парушылі 35 чалавек

Падляскі аддзел Памежнай варты Польшчы апублікаваў відэа, як група мігрантаў зь беларускага боку парушае дзяржаўную мяжу Польшчы. Неўзабаве людзей затрымалі.

Польскія памежнікі ня згадваюць грамадзянства мігрантаў з чарговай затрыманай групы. Раней яны зазвычай былі зь дзяржаваў Азіі і Афрыкі. Толькі за ноч на 13 жніўня польскія памежнікі затрымалі 35 чалавек. За папярэдні дзень адбылося звыш 170 затрыманьняў. Агулам за 2025 год звыш 19,4 тысяч спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі вынесьлі на абмеркаваньне праект абмежаваньняў на аўтобусныя паездкі

Міністэрства транспарту Латвіі паведаміла, што падрыхтаваная нарматыўная база па ўстанаўленьні абмежаваньняў на перасячэньне латвійска-беларускай і латвійска-расейскай межаў аўтобусамі. Праект вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне на публічным партале праектаў прававых актаў, піша 1188.lv.

Міністар транспарту Аціс Швінка адзначыў, што ягонае ведамства сумесна з Дырэкцыяй аўтамабільнага транспарту і ў кансультацыі зь Міністэрствам унутраных спраў сабрала зьвесткі, якія гавораць пра павелічэньне колькасьці пасажыраў у аўтобусных перавозках у Беларусь і Расею. Міністар падкрэсьліў, што гэта павялічыла рызыкі для бясьпекі на межах краіны, таму і зьявілася нарматыўная база, якая прадугледжвае абмежаваньні на пасажырскія перавозкі ў Беларусь і Расею.

Калі праект пройдзе, Дзяржаўная памежная ахова Латвіі з 15 кастрычніка ня будзе дапускаць пасажырскія перавозкі на міжнародных нерэгулярных аўтобусных маршрутах, якія перасякаюць латвійска-беларускую і латвійска-расейскую межы па дарогах у трох пунктах пропуску. У сьпіс пунктаў уваходзіць пераход Патэрніекі/Грыгараўшчына на мяжы зь Беларусьсю.

12 жніўня стала шырока вядома пра скасаваньне шэрагу аўтобусных рэйсаў розных кампаній зь Менску ў Вільню і назад. Літоўскія ўлады патлумачылі, што шэраг аўтобусаў ня меў для гэтага неабходных дазволаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

☎️ У Беларусі запусьцілі службу экстраннай псыхалягічнай падтрымкі

Кругласуткавая псыхалягічная дапамога будзе працаваць па нумары 133, пра гэта інфармуе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Цягам першага тыдня — з 12 па 17 жніўня — лінія будзе працаваць у тэставым рэжыме, пасьля чаго пяройдзе на пастаянную аснову. Тэлефанаваньні дармовыя для абанэнтаў усіх буйных апэратараў: Белтэлекам, A1, МТС і life:). На выклікі адказваюць кваліфікаваныя псыхолягі з сыстэмы аховы здароўя.

✋🏻 Зьвярнуцца па дапамогу можна ў сытуацыях:

🔺страты блізкага чалавека;
🔺балючага растаньня;
🔺цяжкіх захворваньняў;
🔺перажытага гвалту і іншых крызісных станаў.

У менш вострых выпадках адмыслоўцы рэкамэндуюць асабістую кансультацыю ў псыхоляга, псыхатэрапэўта ці нарколяга.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў справаздачу за 2024 год аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

https://smarturl.click/j7awd

Сярод найбольш сур’ёзных парушэньняў — пацьверджаная інфармацыя аб катаваньнях і жорсткім, бесчалавечным або прыніжальным абыходжаньні; аб прымусовай мэдычнай або псыхалягічнай практыках; аб адвольных арыштах і затрыманьнях; аб транснацыянальных рэпрэсіях супраць асоб у іншых краінах; аб супрацы зь іншай краінай для ажыцьцяўленьня актаў транснацыянальных рэпрэсій; аб сур’ёзных злоўжываньнях у канфлікце, зьвязаным з удзелам Беларусі ў вайне Расеі супраць Украіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Стоўбцах пакаралі кіроўцу маршруткі, які піў у час працы

Кіроўцу зь півам перад паездкай убачыла пасажырка, якая мела намер ехаць маршруткай Стоўбцы-Менск, піша старонка stolbtsy.city у інстаграме. Здарэньне адбылося 30 ліпеня. Жанчына патэлефанавала ў міліцыю. Ужо неўзабаве ДАІ затрымала мікрааўтобус на вуліцы Цэнтральнай у Стоўбцах.

Пры праверцы ў кіроўцы знайшлі 1,3 праміле алькаголю ў крыві.

Аўтамабіль адправілі на стаянку пад аховай, а кіроўца атрымаў штраф у 200 базавых велічыняў (8400 рублёў) плюс пазбаўленьне права кіраваць усімі транспартнымі сродкамі на 5 гадоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 жніўня

🇺🇦 Daily Telegraph: Украіна можа пайсьці на саступку часткі сваёй тэрыторыі. Зяленскі: Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей

🇺🇸 Белы дом: Трамп сустракаецца з Пуціным па просьбе Пуціна

🚌 Скарацілася колькасьць аўтобусных рэйсаў у Літву. Некаторыя перавозчыкі езьдзілі без дазволаў

🎤 Пра скандал вакол канцэрту Каржа выказаўся польскі прэм’ер Туск. З краіны вышлюць украінцаў і беларусаў

🥔 Менш аўтобусаў і машын, удвая менш бульбы. Як зьніжэньне экспарту ў Расею можа паўплываць на заробкі беларусаў

▪️Стала вядома колькасьць беларусаў, якія пасьля заканчэньня кантракту ня могуць звольніцца з расейскай арміі

▪️Што новага рабілі ўлады ў рэпрэсіях у першай палове 2025 году. Агляд справаздачы Human Constanta

⚠️ Сілавікі працягваюць апазнаваць людзей на здымках з фатакнігі, выдадзенай у Польшчы

📈 У Польшчы за 5 гадоў беларусаў стала ў пяць разоў больш

▪️Улады перайменавалі Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

👮‍♂️ У Беларусі сёлета затрымалі крыху больш як тысячу нелегальных мігрантаў. На межах Беларусі і ЭЗ — у 30 разоў больш

📱 «ПіК Свабоды». Халезін пра правакацыю Беларускага свабоднага тэатру, ордэн Брытанскай імпэрыі і кнігу пра зьніклых

🕯 Пяць гадоў таму ў Гомлі загінуў Аляксандар Віхор, затрыманы падчас разгону пратэстаў. Прыгадалі аповед пра яго

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зяленскі: Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей

https://smarturl.click/kZmz4

«Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія застаюцца пад іх кантролем», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў аўторак увечары падчас размовы з журналістамі за тры дні да сустрэчы на Алясцы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.

🗣 «Мы ня сыдзем з Данбасу — мы ня можам гэтага зрабіць. Усе забываюць першую частку — нашы тэрыторыі незаконна акупаваныя. Данбас для расейцаў — гэта пляцдарм для будучага новага наступленьня. Калі мы сыдзем з Данбасу па сваёй волі або на нас будуць ціснуць — мы адкрыем трэцюю вайну», — падкрэсьліў Зяленскі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Белы дом: Трамп сустракаецца з Пуціным па просьбе Пуціна

https://smarturl.click/DYVxz

Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.

Адказваючы на пытаньне аб тым, чаму на саміт на Алясцы, які прысьвечаны пошуку шляхоў заканчэньня вайны ва Ўкраіне, не запрошаны прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі, прэсавая сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт (на фота) сказала:

🗣 «Прэзыдэнт Расеі папрасіў прэзыдэнта ЗША сустрэцца праз спэцпрадстаўніка Стыва Ўіткафа, які прыяжджаў у Расею, каб пагаварыць з Пуціным на яго просьбу. І таму прэзыдэнт згаджаецца на гэтую сустрэчу па просьбе прэзыдэнта Пуціна, і мэта гэтай сустрэчы для прэзыдэнта — лепш зразумець, як мы можам пакласьці канец гэтай вайне».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады перайменавалі Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт

https://smarturl.click/AxRWO

Беларускі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт атрымаў новую назву. Цяпер гэта Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт замежных моў (БДУЗМ / БГУИЯ).

Пры гэтым сам сайт пакуль захоўвае стары адрас mslu.by, дзе ангельская абрэвіятура расшыфроўваецца як «Minsk State Linguistic University».

Летась, наведваючы лінгвістычны ўнівэрсытэт, Аляксандар Лукашэнка абурыўся назвай ВНУ і назваў яе мацернай.

«Быў ін’яз — чаго мацернымі словамі ВНУ абазвалі?» — спытаўся ён і заявіў, што ўнівэрсытэт павінен зноў стаць ін’язам.

Читать полностью…
Subscribe to a channel