radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Мінулай ноччу ў Расеі гарэў НПЗ і два цягнікі сышлі з рэек

У ноч на 14 верасьня ўкраінскія дроны атакавалі буйны нафтаперапрацоўчы завод у горадзе Кі́рышы Ленінградзкай вобласьці, там усчаўся пажар.

У Ленінградзкай вобласьці двойчы сышлі з рэек цягнікі.

У адным выпадку — з 15 чыгуначнымі цыстэрнамі (паводле расейскага боку — пустымі, паводле ўкраінскага — з палівам).

У другім — пад адхон зьехаў лякаматыў. Машыніст загінуў.

Фота — ENews112

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта працяг рэпрэсій, а не вызваленьне». Чаму палітвязьняў, якіх адпусьцілі з-за кратаў, вывозяць за мяжу

https://smarturl.click/OL9nA

12 верасьня беларускія ўлады ў выніку перамоваў з ЗША вызвалілі 52 палітвязьні. 51 зь іх дэпартавалі за мяжу, а ў некаторых забралі пашпарты. Палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь. Распыталі праваабаронцаў і юрыстаў, чаму для ўладаў важна выціснуць гэтых людзей з Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📘 Мікола Дзядок адказаў на пытаньне Беларускай службы Радыё Свабода пра парваны пашпарт:

🗣 «Мажліва, я скажу за ўсіх, бо ва ўсіх падобная сытуацыя. Пашпарт падарожнічае за табой па Беларусі, у залежнасьці ад месца, куды цябе пераводзяць. Мяне вывезьлі з Калядзічаў. Ні ў кога з тых 13 чалавек, зь якімі я апынуўся ў адной групе, не было пашпартоў па прыезьдзе ў Літву. Ня ведаю, навошта ім пашпарты нашыя, магчыма, рабіць правакацыі, ствараць псэўда-Кучука, псэўда-Дзядка, ня ведаю. Калі нас вывозілі, нас ня білі, але пастаянна абражалі. Ня білі, бо ведалі, што назаўтра нас трэба паказваць замежнікам. А калі мы ня ўсталі ў час гімну РБ, адкрывалі „кармушку“ і абражалі. Думаю, было ўказаньне ціснуць на нас і зьдзекавацца да самага апошняга моманту, да самае перадачы».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Кіраўнік МУС Літвы расказаў, у якім выпадку і яго краіна закрые мяжу зь Беларусьсю

https://smarturl.click/y6o1L

Польшча з-за вучэньняў «Захад 2025» з 12 верасьня закрыла мяжу з Беларусьсю.

Міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч расказаў, што калі будуць правакацыі, Літва зробіць гэтак жа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📹 На волі і без пашпартоў: палітвязьняў вывезьлі ў Літву

https://youtu.be/RuCslple4hw

Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 52 палітычных зьняволеных. Іх адразу зь месцаў няволі прымусова вывезлі ў Літву, аднак палітык Мікола Статкевіч адмовіўся пакідаць тэрыторыю Беларусі.

Свабода сустракала былых палітзьняволеных і распытала пра іх першыя эмоцыі на волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 Літва ўзмоцніць ахову мяжы зь Беларусьсю падчас вучэньняў «Захад-2025»

https://smarturl.click/XDp0M

«Больш актыўны маніторынг мяжы, патруляваньне і іншыя кантрольныя мерапрыемствы будуць ажыцьцяўляцца ня толькі сіламі Службы аховы дзяржаўнай мяжы, але і з выкарыстаньнем структур нацыянальнай абароны і Саюзу стралкоў Літвы», — паведаміла 9 верасьня Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.


Ад пачатку міграцыйнага крызісу (2021) і ўварваньня Расеі ва Ўкраіну (2024) ахову літоўскіх межаў ужо ўзмацнілі. У часе вучэньняў «Захад-2025» узровень кантролю стане яшчэ вышэйшым.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядомай прычына сьмерці палітвязьня Андрэя Паднябеннага

https://smarturl.click/AxG8O

Як паведамілі Свабодзе абазнаныя ў сытуацыі крыніцы, прычынай сьмерці Андрэя Паднябеннага стала ўдушша. Загінулага пахавалі некалькі дзён таму.

Пра сьмерць Андрэя Паднябеннага стала вядома з допісу ў сацсетках, які пакінула ягоная маці Валянціна Паднябенная. Паводле апублікаванай ёй інфармацыі, сын памёр сёлета 3 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці разыдуцца шляхі Малдовы і Ўкраіны да сяброўства ў Эўразьвязе

https://smarturl.click/vdGJQ

Малдова і Ўкраіна адначасова атрымалі статус кандыдатаў у Эўразьвяз летам 2022 году.

Але перамовы аб далучэньньні яшчэ не пачаліся ні з адной з гэтых дзьвюх краін.

Прычыны тлумачыць эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад Марыі Калесьнікавай паўгода таму прыйшоў ліст — сястра

https://smarturl.click/Re5OD

Паўгода таму ад палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай прыйшоў «вельмі кароткі [ліст], літаральна пару радкоў», паведаміла 8 верасьня ў эфіры ютуб-каналу «Обычное утро» яе сястра Тацяна Хоміч. У лісьце Марыя «перадавала ўсім прывітаньне, казала, што ў яе ўсё добра», адзначыла Хоміч.

Яна нагадала, што Калесьнікава раней працяглы час знаходзілася ў рэжыме інкамунікада (бяз сувязі з вонкавым сьветам). Па стане на жнівень «была інфармацыя ад жанчын, якія выйшлі з калёніі, што Маша знаходзіцца ў атрадзе, яна не ізаляваная, працуе швачкай, ходзіць на фабрыку».

«Па-ранейшаму зь ёй забараняюць размаўляць іншым жанчынам, да яе пільная ўвага, яе суправаджаюць калі яна кудысьці выходзіць, нават у прыбіральню», — сказала Хоміч, дадаўшы, што расцэньвае гэта пазытыўна, бо гэта не ізаляцыя, у якой Маша была паўтара года, калі знаходзілася адна і фактычна памірала ад голаду».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расказваем пра 36-гадовага Андрэя Паднябеннага, які памёр за кратамі, у кароткім відэа

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇻 У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю знайшлі два аэрастаты з кантрабанднымі цыгарэтамі

https://smarturl.click/AxG84

Два мэтэазонды, да якіх былі прывязаны скруткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» зь беларускімі акцызнымі маркамі, знойдзеныя 8 верасьня памежнікамі Малінаўскай воласьці памежнага зь Беларусьсю Аўгшдаўгаўскага краю, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.

Распачатая крымінальная справа па арт. 221 Крымінальнага закону краіны за незаконны абарот тытунёвых вырабаў, учынены ў буйным памеры.

6 верасьня паведамлялася, што горадзенскія памежнікі, абапіраючыся на апэратыўную інфармацыю, двума днямі раней знайшлі у непадалёк ад мяжы бесьпілётнікі і прадметы, прызначаныя для «супрацьпраўнай дзейнасьці».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🗣 Прадстаўніца АПК: Сьмерць Паднябеннага — вынік мэтанакіраванай палітыкі рэжыму

https://smarturl.click/dwX0E

«Палітвязьні гінуць ад адсутнасьці мэдычнай дапамогі, ад катаваньняў, ад умоў, якія нельга назваць інакш, як мэтадычнае забойства», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.

«За пяць гадоў не было ніводнага санкцыйнага пакету такой жорсткасьці, каб рэжым быў вымушаны сесьці за стол перамоваў. Пакуль міжнародная палітыка абмяжоўваецца „заклапочанасьцю“ і паўмерамі, людзі працягваюць гінуць у турме», — адзначыла яна.

Раней беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што неабходна «прыняць тэрміновыя меры», каб «выратаваць жыцьці закладнікаў рэжыму».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📉 Лукашэнка прызнаў праблемы зь беларускім невайсковым экспартам у Расею

https://smarturl.click/20gLJ

Прадаць беларускую прадукцыю там становіцца цяжэй. У студзені–ліпені экспарт Беларусі скараціўся на 2,5%, дэфіцыт гандлю дасягнуў $3,5 млрд.

Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею зьнізіліся на 55%.

Удвая менш купілі расейцы беларускай бульбы.

Лукашэнка заклікаў шукаць «далёкую дугу» рынкаў.

Кіраўнік «Сбербанка» Герман Грэф днямі заявіў, што расейская эканоміка ўвайшла ў стадыю «тэхнічнай стагнацыі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Студэнтку ўнівэрсытэта замежных моваў асудзілі за навучаньне ў Школе лідэрства для жанчын

https://smarturl.click/B48Ll

21-гадовую студэнтку ўнівэрсытэту замежных моваў Аліну Шаўцову асудзілі паводле артыкула аб «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня». Прычына — удзел у анлайн-праграме «Школа лідэрства для жанчын».

Дзяўчыне пагражала да пяці гадоў хіміі або ад трох да сямі гадоў зьняволеньня.

Суд прайшоў за зачыненымі дзьвярыма, вынік невядомы, але праваабаронцы мяркуюць, што дзяўчыну адправілі ў калёнію.

«Гэта чарговы прыклад, як рэжым змагаецца не з сапраўднымі злачынствамі, а з моладзьдзю — з дэмакратычнымі памкненьнямі, з эўрапейскімі каштоўнасьцямі, з жаданьнем вучыцца і мець голас», — заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Маргарыта Ворыхава.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рада БНР узнагародзіла мэдалямі некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне

https://smarturl.click/7vo2l

За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падразьдзелу «1514», усяго 75 чалавек, зь іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) мэдалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасьмяротна.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковы аналітык: Пуцін і Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі вайны з Захадам

https://smarturl.click/qB1G9

Хоць афіцыйна паведамляецца пра ўдзел у вучэньнях «Захад — 2025» каля 18 тысяч вайскоўцаў (зь іх прыкладна 5,5 тысячы расейскіх), вайсковы аглядальнік BILD Юльян Рёпкэ папярэджвае: невялікая лічба ня мусіць уводзіць у зман наконт сапраўднай небясьпекі вучэньняў. На ягоную думку, Пуцін і Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі супольнай вайны супраць Захаду:

▪️Ядзерны сцэнар
▪️Сувалскі калідор
▪️«Барацьбу з дывэрсантамі»

«Захад – 2025» ня толькі дэманструе гатовасьць Пуціна і Лукашэнкі да магчымай канфрантацыі з Захадам, але і стварае падставы для ўнутраных рэпрэсій у Беларусі пад выглядам «барацьбы з ворагамі», робіць выснову вайсковы аглядальнік BILD.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дарослыя мужыкі вылі і звалі маму».

Анархіст Мікола Дзядок на прэс-канфэрэнцыі вызваленых палітвязьняў расказаў пра суворыя катаваньні за кратамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч:

🗣 «Палітзьняволеных называюць звычайна „бэчэбэшнікамі“. Нас такіх садзяць у ШЫЗА па некалькі разоў, а тады можна атавартвацца ў краме на мінімум грошай. Гэта зьдзек… У Беларусі настаў час увесьці суды прысяжных. Трэба запрасіць туды замежных спэцыялістаў. Тады яны ўбачаць, што доказаў віны няма, а людзей судзяць».

Фядыніч расказаў, што пачаў у турме пісаць вершы, даслаў жонцы і яна ўхваліла, але ўсе вершы, усю перапіску ў КДБ забралі, калі вызвалялі. Згадаў вызваленьне: у апошнюю раніцу не пакармілі, далі толькі гарбату і па лыжцы кашы. Але людзі адмовіліся.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ФБР апублікавала фота чалавека, якога шукаюць у рамках расьсьледаваньня забойства Кэрка

https://smarturl.click/7vo4y

Фэдэральнае бюро расьсьледаваньняў (ФБР) ЗША 11 верасьня апублікавала фота чалавека, якога ахарактарызавалі як «асобу, якая нясе цікавасьць» у сувязі з забойствам кансэрватыўнага актывіста, прыхільніка прэзыдэнта Трампа Чарлі Кэрка.

Сьледзтва, аднак, ня кажа, што гэты чалавек зьяўляецца меркаваным стралком.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💰 Пяршынства Ілана Маска пад сумневам, бо багацьце іншага мільярдэра за дзень вырасла на 100 мільярдаў

https://smarturl.click/dwXEQ

Заснавальнік Oracle Лары Элісан (на фота) упершыню ўзначаліў рэйтынг самых багатых людзей паводле Bloomberg. Ягоны капітал за дзень вырас на рэкордныя $101 млрд дзякуючы ўдалай справаздачы Oracle і дасягнуў $393 млрд.

У Ілана Маска, паводле Bloomberg, цяпер $385 млрд. Гэта азначае, што ўпершыню за амаль год ён страціў першае месца.

Але паводле Forbes, Маск усё яшчэ лідэруе з ацэнкай $436,3 млрд, а Элісан мае $377 млрд.

📊 Розныя мэтадалёгіі падліку пакідаюць інтрыгу, хто ж сапраўды самы багаты чалавек на плянэце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 У Літве, каля мяжы зь Беларусьсю, знайшлі цела замежніка

https://smarturl.click/6WndY

Гэта адбылося яшчэ 4 верасьня. Цяпер пра здарэньне паведаміла паліцыя.

Мужчыну было каля 40 гадоў. Хто ён, пакуль ня высьветлілі, але падазраюць, што гэта мігрант, які нелегальна перайшоў мяжу зь Беларусі, піша Delfi.

Непадалёк — Шчучынскі і Гарадзенскі раёны.

ℹ️ У ліпені Агенцтва Эўразьвязу па правах чалавека паведаміла, што за 2023–2024 гады на мяжы зь Беларусьсю загінулі амаль 60 мігрантаў — многія ад пераахаладжэньня. Улады Беларусі даюць вышэйшую лічбу — больш як 70 чалавек.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇨🇿 Чэхія высылае беларускага дыплямата, заявіўшы, што ён працаваў на КДБ

https://smarturl.click/zdqmE

Чэхія абвесьціла беларускага дыплямата persona non grata і дала яму 72 гадзіны, каб пакінуць краіну. Яго ідэнтыфікавалі як супрацоўніка, які працаваў пад прыкрыцьцём беларускага КДБ.

Чэская служба контравыведкі BIS заявіла, што сумесна са спэцслужбамі Румыніі і Вугоршчыны раскрыла разгалінаваную сетку, якую КДБ ствараў па ўсёй Эўропе.

Кіраўнік BIS Міхал Коўдэлка падкрэсьліў, што гэты выпадак яшчэ раз даказвае, як важна абмежаваць свабоднае перамяшчэньне расейскіх і беларускіх дыпляматаў у Шэнгенскай зоне, бо яны выкарыстоўваюць дыпляматычнае прыкрыцьцё для шпіянажу.

Чэскае Міністэрства замежных справаў заявіла, што не пацерпіць выкарыстаньня дыпляматычнага прыкрыцьця для шпіянажу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇩 Былы намесьнік кіраўніка сакрэтнай службы Малдовы, затрыманы па абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Беларусі

https://smarturl.click/zdqmE

Былы кіраўнік Службы інфармацыі і бясьпекі Малдовы быў затрыманы ў панядзелак пракурорамі Упраўленьня па расьсьледаваньні арганізаванай злачыннасьці і тэрарызм (DIICOT) па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Беларусі супраць Румыніі.

47-гадовы падазраваны быў дастаўлены ў Румынію пракурорамі DIICOT. Адносна яго вядзецца расьсьледаваньне па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрады шляхам перадачы зьвестак, якія складаюць дзяржаўную таямніцу.

Сьцьвярджаецца, што абвінавачаны кантактаваў з супрацоўнікам беларускай выведкі, які працаваў у Празе як дыплямат і якога ўжо выслалі з Чэхіі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўракамісіі не вядома пра візыт эўрапейскіх лідэраў у Вашынгтон, пра які абвясьціў Трамп

https://smarturl.click/0BGAp

У Эўрапейскай камісіі падчас брыфінгу 8 верасьня паведамілі, што ім не вядома пра сустрэчу лідэраў Эўразьвязу з прэзыдэнтам ЗША на гэтым тыдні.

Цяпер у Вашынгтоне працуе каманда экспэртаў, якія абмяркоўваюць з амэрынканскімі калегамі пытаньне санкцый.

«Я не магу казаць ад імя дзяржаў-сябраў ЭЗ, але, наколькі мне вядома, ніякіх іншых лідэраў няма ў Вашынгтоне ці на шляху туды», — сказаў прадстаўнік Эўракамісіі Олаф Жыль.


Дональд Трамп 7 верасьня заявіў, што на гэтым тыдні ў Злучаныя Штаты прыедуць эўрапейскія лідэры, каб абмеркаваць спыненьне вайны ва Ўкраіне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

ЗША заклікалі ЭЗ спыніць закупкі газу ў Расеі ў абмен на ўвядзеньне Вашынгтонам санкцый супраць Масквы

https://smarturl.click/mB1dB

Эўрапейскія краіны павінны адмовіцца ад закупак расейскай нафты і газу, калі яны хочуць, каб Вашынгтон узмацніў жорсткасьць санкцыі супраць Масквы. Пра гэта ў размове з Financial Times сказаў міністар энэргетыкі ЗША Крыс Райт.

Ён падкрэсьліў, што даходы ад экспарту энэргарэсурсаў Расея можа выкарыстоўваць для фінансаваньня вайны.

У якасьці альтэрнатывы Райт прапанаваў замяніць расейскія энэргарэсурсы амэрыканскім звадкаваным прыродным газам, бэнзінам і іншымі прадуктамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥇 Заснавалі прэмію для выбітых дзеячаў старэйшага пакаленьня, што апынуліся ў выгнаньні

https://smarturl.click/b5yml

Прэмія «Голас пакаленьня свабоды» будзе ўручацца журналістам, літаратарам і праваабаронцам, старэйшым за 60 гадоў. Яе мэта — падтрымаць людзей, якія шмат зрабілі для беларускай культуры і грамадзтва, але апынуліся ў вымушанай эміграцыі, піша БАЖ.

Заснавалі прэмію пяць арганізацый —
• Беларускі ПЭН,
• праваабарончы цэнтар «Вясна»,
• Беларуская асацыяцыя журналістаў,
• «Прэс-клюб Беларусь» і
• Фонд «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».

Столькі ж — сябраў журы, сярод якіх і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.

🎁 Ляўрэаты атрымаюць некалькі тысяч эўра, а матэрыялы пра іх апублікуюць у зборніку «Голас пакаленьня свабоды».

⏳ Заяўкі на прэмію прымаюць да 20 верасьня. А ўзнагародзяць ёй 15 лістапада — перад цырымоніяй уручэньня літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Праект часткова фінансуе польскае МЗС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Польшчы апраўдаў пяцёх актывістаў, якіх абвінавачвалі ў дапамозе нелегальным мігрантам на мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/L3noj

Сярод абвінавачаных была падляская беларуска Эва Мароз.

Пракуратура патрабавала пакараць іх 16 месяцамі зьняволеньня.

Актывістаў абвінавацілі ў перавозцы мігрантаў. А адну дзяўчыну яшчэ і ў дапамозе ім ежай, адзеньнем, інафармацыяй і прытулкам.

Але суд у Гайнаўцы вырашыў, што доказаў асабістай ці фінансавай выгады няма, а значыць, і злачынства не было.

Расьсьледаваньне цягнулася два гады. Працэс набыў шырокі розгалас у Польшчы. У абарону абвінавачаных выступілі праваабаронцы і адвакаты, якія цьвердзілі, што дапамога людзям у крытычнай сітуацыі — сацыяльна прымальныя паводзіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 У Варшаве актывістка руху Ostatnie Pokolenie агаліла грудзі перад карцінай Яна Матэйкі «Рэйтан — заняпад Польшчы» у Каралеўскім замку.

https://smarturl.click/ZX5oW

Карціна адлюстроўвае момант, калі Тадэвуш Рэйтан, пасол Наваградзкага павету, спрабаваў спыніць падзел Рэчы Паспалітай. Паводле сьведкаў, ён упаў на калені перад дэпутатамі, разарваў вопратку і ў роспачы крычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!» Гэтую драматычную сцэну Ян Матэйка ўвекавечыў у 1866 годзе.

«Мы павінны перашкодзіць эліце зноў зьнішчыць Польшчу, распальваючы кліматычны крызіс і сацыяльныя падзелы. Бяз грошай і ўплыву нам застаюцца толькі нашы ўласныя крохкія целы, каб супраціўляцца», — патлумачыў сэнс акцыі рух у фэйсбуку.


Падчас акцыі жанчына таксама выкрыквала лёзунгі ў абарону жывёлаў і Сэктара Газа.

Карціна не пацярпела.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін ініцыяваў дэнансацыю Расеяй Эўрапейскай канвэнцыі супраць катаваньняў

https://smarturl.click/j7Znl

З пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расея выйшла з шэрагу міжнародных дамоваў.

У канвэнцыі ўдзельнічаюць дзяржавы-чальцы Рады Эўропы. Расея выйшла зь яе ў 2022 годзе пасьля 26 гадоў сяброўства. А Беларусь нават не была сябрам гэтай буйной праваабарончай і палітычнай арганізацыі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Віцебшчыне ў паляўнічых гаспадарках, дзе раней было забаронена паляваньне, дазволілі адстрэл дзікоў

https://smarturl.click/AxGL4

Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні аблвыканкаму, уведзены рэжым паляваньня прадугледжвае магчымасьць выкарыстаньня «прадукцыі, атрыманай пры здабычы дзіка, або з пахаваньнем і (ці) зь зьнішчэньнем здабытага дзіка».

🐗 Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.

У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.

Читать полностью…
Subscribe to a channel