Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Расказваем пра 36-гадовага Андрэя Паднябеннага, які памёр за кратамі, у кароткім відэа
Читать полностью…🇱🇻 У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю знайшлі два аэрастаты з кантрабанднымі цыгарэтамі
https://smarturl.click/AxG84
Два мэтэазонды, да якіх былі прывязаны скруткі з 60 тыс. цыгарэт «NZ Gold» зь беларускімі акцызнымі маркамі, знойдзеныя 8 верасьня памежнікамі Малінаўскай воласьці памежнага зь Беларусьсю Аўгшдаўгаўскага краю, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Распачатая крымінальная справа па арт. 221 Крымінальнага закону краіны за незаконны абарот тытунёвых вырабаў, учынены ў буйным памеры.
6 верасьня паведамлялася, што горадзенскія памежнікі, абапіраючыся на апэратыўную інфармацыю, двума днямі раней знайшлі у непадалёк ад мяжы бесьпілётнікі і прадметы, прызначаныя для «супрацьпраўнай дзейнасьці».
🗣 Прадстаўніца АПК: Сьмерць Паднябеннага — вынік мэтанакіраванай палітыкі рэжыму
https://smarturl.click/dwX0E
«Палітвязьні гінуць ад адсутнасьці мэдычнай дапамогі, ад катаваньняў, ад умоў, якія нельга назваць інакш, як мэтадычнае забойства», — заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская.
«За пяць гадоў не было ніводнага санкцыйнага пакету такой жорсткасьці, каб рэжым быў вымушаны сесьці за стол перамоваў. Пакуль міжнародная палітыка абмяжоўваецца „заклапочанасьцю“ і паўмерамі, людзі працягваюць гінуць у турме», — адзначыла яна.
Раней беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што неабходна «прыняць тэрміновыя меры», каб «выратаваць жыцьці закладнікаў рэжыму».
📉 Лукашэнка прызнаў праблемы зь беларускім невайсковым экспартам у Расею
https://smarturl.click/20gLJ
Прадаць беларускую прадукцыю там становіцца цяжэй. У студзені–ліпені экспарт Беларусі скараціўся на 2,5%, дэфіцыт гандлю дасягнуў $3,5 млрд.
Продажы аўтобусаў МАЗ у Расею зьнізіліся на 55%.
Удвая менш купілі расейцы беларускай бульбы.
Лукашэнка заклікаў шукаць «далёкую дугу» рынкаў.
Кіраўнік «Сбербанка» Герман Грэф днямі заявіў, што расейская эканоміка ўвайшла ў стадыю «тэхнічнай стагнацыі».
Студэнтку ўнівэрсытэта замежных моваў асудзілі за навучаньне ў Школе лідэрства для жанчын
https://smarturl.click/B48Ll
21-гадовую студэнтку ўнівэрсытэту замежных моваў Аліну Шаўцову асудзілі паводле артыкула аб «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня». Прычына — удзел у анлайн-праграме «Школа лідэрства для жанчын».
Дзяўчыне пагражала да пяці гадоў хіміі або ад трох да сямі гадоў зьняволеньня.
Суд прайшоў за зачыненымі дзьвярыма, вынік невядомы, але праваабаронцы мяркуюць, што дзяўчыну адправілі ў калёнію.
«Гэта чарговы прыклад, як рэжым змагаецца не з сапраўднымі злачынствамі, а з моладзьдзю — з дэмакратычнымі памкненьнямі, з эўрапейскімі каштоўнасьцямі, з жаданьнем вучыцца і мець голас», — заявіла прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Маргарыта Ворыхава.Читать полностью…
Рада БНР узнагародзіла мэдалямі некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне
https://smarturl.click/7vo2l
За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падразьдзелу «1514», усяго 75 чалавек, зь іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) мэдалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасьмяротна.
Трамп заявіў, што эўрапейскія лідэры зноў прыедуць у ЗША для перамоваў наконт вайны ва Ўкраіне
https://smarturl.click/4On11
Эўрапейскія лідэры наведаюць Злучаныя Штаты на гэтым тыдні, каб абмеркаваць, як спыніць вайну ва Ўкраіне, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 верасьня пасьля таго, як Расея нанесла новы буйны ўдар бесьпілётнікамі па сталіцы Ўкраіны.
Трамп не ўдакладніў, якія эўрапейскія лідэры паедуць у ЗША. Таксама Трамп сказаў, што неўзабаве пагаворыць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і выказаў упэўненасьць, што яго намаганьні спыніць вайну будуць пасьпяховымі.
‼️Стала вядома, што за кратамі памёр яшчэ адзін беларускі палітвязень
https://smarturl.click/e0X2D
Андрэй Паднябенны стаў дзявятым палітвязьнем, які памер за кратамі.
Пра сьмерць 36-гадовага палітвязьня расказала яго маці Валянціна Паднябенная.
«3ь верасьня ня стала майго любімага сыночка... Мае залатыя ўнучачкі засталіся засталіся бяз бацькі. Цешыць адно: больш ніхто не зможа ні фізычна, ні псыхалягічна зьдзекавацца з майго сына... Я веру, што кара Божая дагоніць вінаватага, і ні адно злачынства не застанецца без пакараньня».
Сярод беларусаў набірае папулярнасьць расейскі мэсэнджар Мах. Што гэта такое, чым ён небясьпечны і чым яго замяніць
https://smarturl.click/B489l
Мах — распрацоўка холдынгу VK, гэты мэсэнджар расейскія ўлады хочуць зрабіць нацыянальным і замяніць папулярныя WatsApp і Telegram. Чаму гэтым мэсэнджарам пачалі карыстацца беларусы і ў чым небясьпека. Расказваем.
🇺🇸 ЗША апублікавалі новыя правілы атрыманьня візаў, у тым ліку для беларусаў
https://smarturl.click/mB1eB
Злучаныя Штаты абнавілі правілы для заяўнікаў на неіміграцыйныя візы, для якіх патрэбны запіс на сумоўе.
Амбасада ЗША ў Менску раней прыпыніла паўнавартасную працу ў Беларусі. Амэрыканскія візы ў Менску не выдаюцца з 2022 году. Грамадзяне Беларусі могуць падавацца на сумоўе ў Варшаве і Вільні.
🇻🇦 Ватыкан абвясьціў сьвятым 15-гадовага кампутарнага генія
https://smarturl.click/0BGQ5
Папа абвясьціў 15-гадовага кампутарнага генія Карла Акуціса сьвятым. Каталіцкая царква атрымала свайго першага сьвятога-міленіяла, даўшы наступнаму пакаленьню каталікоў прыклад для перайманьня, зь якім яны могуць сябе ідэнтыфікаваць. Наваабвешчаны сьвяты выкарыстоўваў тэхналёгіі для распаўсюду веры і атрымаў мянушку «Божы ўплывоўца».
У час першай кананізацыйнай імшы свайго пантыфікату Леў XIV таксама кананізаваў адну папулярную італьянскую асобу, якая памерла маладой, — П’ера Джорджа Фразаці.
Галоўнае за 7 верасьня на Радыё Свабода ❤️
🔖 Расейскія войскі ўдарылі па Ўкраіне, загарэўся будынак ураду ў Кіеве
🔖 Праваабаронцы пацьвердзілі зьвесткі 61 затрыманага ў «справе Гаюна», зьмешчаных пад варту. Большасьць затрыманых — мужчыны
🔖 Памёр Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis
🔖 5 гадоў таму затрымалі Марыю Калесьнікаву. Апошнія паўгода яна зноў у рэжыме інкамунікада
🔖 Арына Сабаленка другі год запар перамагла на US Open
🔖 Беларус, якога шукалі на Эльбрусе, загінуў
🔖 Ці можа Літва стаць вялікай ізноў? Дубавец — пра ВКЛ як дзяржаву будучыні
🔖 Ці добра вы ведаеце эпоху бітвы пад Воршай? ТЭСТ
У Лёндане затрымалі каля 900 прапалестынскіх актывістаў
https://smarturl.click/Re5d9
Брытанская паліцыя паведаміла, што на пратэсьце ў Лёндане ў падтрымку групоўкі «Палестынскае дзеяньне» правяла масавыя затрыманьні.
Урад заклікаў людзей спыніць дэманстрацыі ў падтрымку забароненай законам групоўкі. У ліпені Вялікая Брытанія забараніла «Палестынскае дзеяньне» ў адпаведнасьці з антытэрарыстычным заканадаўствам пасьля таго, як некаторыя з удзельнікаў ініцыятывы ўварваліся на базу Каралеўскіх ВПС і пашкодзілі вайсковыя самалёты.
Ці можа Літва стаць вялікай ізноў? Дубавец — пра ВКЛ як дзяржаву будучыні
https://smarturl.click/MGXYo
❔Калі беларусы зь літоўцамі так ладна існавалі большасьць сваёй гісторыі, чаму ня можам у будучыні? Ці можа ў цяперашнім сьвеце камфортна і дэмакратычна існаваць маленькая дзяржава і нацыя? І што замінае інтэлектуалам вярнуцца да ідэі адраджэньня Вялікага княства Літоўскага?
📠 Разважае Сяргей Дубавец.
Вакаліст гурта «Пятля прыхільнасьці» застанецца ў калектыве дзеля восеньскага туру
https://smarturl.click/qB1g0
Ільля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра тое, што цэлы дзень прайшоў у перамовах, і ў выніку музыкі прыйшлі да рашэньня, што Ільля выступіць з гуртом цягам восеньскага туру, іначай на яго маглі бы «павесіць» штраф за зрыў канцэртаў, дамоўленасьцяў.
«Вельмі спадзяюся, што ў гэтым туры маёй бясьпецы ўсё ж нададуць належную ўвагу», — напісаў вакаліст.
ЗША заклікалі ЭЗ спыніць закупкі газу ў Расеі ў абмен на ўвядзеньне Вашынгтонам санкцый супраць Масквы
https://smarturl.click/mB1dB
Эўрапейскія краіны павінны адмовіцца ад закупак расейскай нафты і газу, калі яны хочуць, каб Вашынгтон узмацніў жорсткасьць санкцыі супраць Масквы. Пра гэта ў размове з Financial Times сказаў міністар энэргетыкі ЗША Крыс Райт.
Ён падкрэсьліў, што даходы ад экспарту энэргарэсурсаў Расея можа выкарыстоўваць для фінансаваньня вайны.
У якасьці альтэрнатывы Райт прапанаваў замяніць расейскія энэргарэсурсы амэрыканскім звадкаваным прыродным газам, бэнзінам і іншымі прадуктамі.
🥇 Заснавалі прэмію для выбітых дзеячаў старэйшага пакаленьня, што апынуліся ў выгнаньні
https://smarturl.click/b5yml
Прэмія «Голас пакаленьня свабоды» будзе ўручацца журналістам, літаратарам і праваабаронцам, старэйшым за 60 гадоў. Яе мэта — падтрымаць людзей, якія шмат зрабілі для беларускай культуры і грамадзтва, але апынуліся ў вымушанай эміграцыі, піша БАЖ.
Заснавалі прэмію пяць арганізацый —
• Беларускі ПЭН,
• праваабарончы цэнтар «Вясна»,
• Беларуская асацыяцыя журналістаў,
• «Прэс-клюб Беларусь» і
• Фонд «Свабодная прэса для Ўсходняй Эўропы».
Столькі ж — сябраў журы, сярод якіх і нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
🎁 Ляўрэаты атрымаюць некалькі тысяч эўра, а матэрыялы пра іх апублікуюць у зборніку «Голас пакаленьня свабоды».
⏳ Заяўкі на прэмію прымаюць да 20 верасьня. А ўзнагародзяць ёй 15 лістапада — перад цырымоніяй уручэньня літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.
Праект часткова фінансуе польскае МЗС.
Суд у Польшчы апраўдаў пяцёх актывістаў, якіх абвінавачвалі ў дапамозе нелегальным мігрантам на мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/L3noj
Сярод абвінавачаных была падляская беларуска Эва Мароз.
Пракуратура патрабавала пакараць іх 16 месяцамі зьняволеньня.
Актывістаў абвінавацілі ў перавозцы мігрантаў. А адну дзяўчыну яшчэ і ў дапамозе ім ежай, адзеньнем, інафармацыяй і прытулкам.
Але суд у Гайнаўцы вырашыў, што доказаў асабістай ці фінансавай выгады няма, а значыць, і злачынства не было.
Расьсьледаваньне цягнулася два гады. Працэс набыў шырокі розгалас у Польшчы. У абарону абвінавачаных выступілі праваабаронцы і адвакаты, якія цьвердзілі, што дапамога людзям у крытычнай сітуацыі — сацыяльна прымальныя паводзіны.
🇵🇱 У Варшаве актывістка руху Ostatnie Pokolenie агаліла грудзі перад карцінай Яна Матэйкі «Рэйтан — заняпад Польшчы» у Каралеўскім замку.
https://smarturl.click/ZX5oW
Карціна адлюстроўвае момант, калі Тадэвуш Рэйтан, пасол Наваградзкага павету, спрабаваў спыніць падзел Рэчы Паспалітай. Паводле сьведкаў, ён упаў на калені перад дэпутатамі, разарваў вопратку і ў роспачы крычаў: «Забіце мяне, але не забівайце Айчыну!» Гэтую драматычную сцэну Ян Матэйка ўвекавечыў у 1866 годзе.
«Мы павінны перашкодзіць эліце зноў зьнішчыць Польшчу, распальваючы кліматычны крызіс і сацыяльныя падзелы. Бяз грошай і ўплыву нам застаюцца толькі нашы ўласныя крохкія целы, каб супраціўляцца», — патлумачыў сэнс акцыі рух у фэйсбуку.
Пуцін ініцыяваў дэнансацыю Расеяй Эўрапейскай канвэнцыі супраць катаваньняў
https://smarturl.click/j7Znl
З пачатку поўнамаштабнай вайны супраць Украіны Расея выйшла з шэрагу міжнародных дамоваў.
У канвэнцыі ўдзельнічаюць дзяржавы-чальцы Рады Эўропы. Расея выйшла зь яе ў 2022 годзе пасьля 26 гадоў сяброўства. А Беларусь нават не была сябрам гэтай буйной праваабарончай і палітычнай арганізацыі.
На Віцебшчыне ў паляўнічых гаспадарках, дзе раней было забаронена паляваньне, дазволілі адстрэл дзікоў
https://smarturl.click/AxGL4
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі рашэньні аблвыканкаму, уведзены рэжым паляваньня прадугледжвае магчымасьць выкарыстаньня «прадукцыі, атрыманай пры здабычы дзіка, або з пахаваньнем і (ці) зь зьнішчэньнем здабытага дзіка».
🐗 Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.
У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.
Андрэй Паднябенны — дзявяты палітвязень, які памёр за кратамі з 2020 году
Раней за кратамі ў Беларусі памерлі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Дзьмітры Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер, Аляксандар Кулініч.
Паднябенны, як і Шлетгаўэр, меў расейскае грамадзянства, але з 6-гадовага ўзросту жыў у Беларусі і меў дазвол на жыхарства.
📔 Што вядома пра перасьлед Андрэя Паднябеннага? https://smarturl.click/e0X2D
У верасьні 2023 году зь СІЗА-3 Андрэя перавялі ў папраўчую калёнію № 15. Там ён і памёр.
Тэракт у Ерусаліме: нападнікі расстралялі пасажыраў аўтобусу
https://smarturl.click/gg5eR
У панядзелак раніцай у Ерусаліме адбыўся напад, у выніку якога пацярпелі прынамсі 15 чалавек. Шасьцёра чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, чацьвёра забітыя — гэта мужчына каля 50 гадоў і трое мужчынаў у веку каля 30 гадоў.
Паліцыя паведаміла, што двое нападнікаў былі «нэўтралізаваныя» неўзабаве пасьля пачатку страляніны.
Ціханоўская да Дня беларускай вайсковай славы: «Як і тады, перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду»
https://smarturl.click/20gjJ
Больш за пяцьсот гадоў таму адбылася бітва пад Воршай — адзін з ключавых момантаў у гісторыі беларусаў, калі нашыя продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў з Маскоўскай дзяржавы. Гісторыя паўтараецца: нават праз стагодзьдзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой сувэрэнітэт. Але, як і пяцьсот гадоў таму, перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду, хто здольны яднацца перад тварам ворага і дапамагаць адно аднаму.
Польшча знайшла абломкі неапазнанага лётнага аб’екту каля мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/vdG3Q
Інцыдэнт здарыўся каля Тарэспалю, зь беларускага боку побач памежны пераход Берасьце.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Ужо сёньня: гадавіна бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы
https://smarturl.click/20gRz
⚔️ 8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасьць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.
У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва цяпер адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.
Першае сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасьня 1992 году ў Менску зладзіла грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Сьвята таксама адзначылі ў Берасьці, Горадні і іншых гарадах. З таго часу неафіцыйна гэты дзень сьвяткавалі даволі шырока, але дзяржаўнага статусу сьвята так і не набыло. Дзяржаўная палітыка, якую павёў Аляксандар Лукашэнка, увогуле ня згадвае гэты дзень.
Таксама 8 верасьня:
▫️595 гадоў таму была прызначаная каранацыя вялікага князя Вітаўта, якая так і не адбылася;
▫️65 гадоў таму нарадзіўся мастак Сяржук Цімохаў;
▫️35 гадоў таму адкрыты музэй кнігадрукаваньня ў Полацку;
▫️5 гадоў таму прайшлі «Маршы ў падтрымку рэпрэсаваных»
Праваабаронцы пацьвердзілі зьвесткі 61 затрыманага ў «справе Гаюна», зьмешчаных пад варту
https://smarturl.click/kZLE2
Як паведамлялі былыя вязьні Акрэсьціна, затрыманьні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
Большасьць затрыманых — мужчыны.
Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў у гэтай справе — фігурантам прызначаюць пакараньні ад «хіміі» да калёніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрыманьня пад вартай на некалькі месяцаў.
Прэм’ер-міністарка Ўкраіны зьняла відэа знутры будынку ўраду, які зазнаў расейскай атакі
Юлія Сьвірыдзенка паказала, як цяпер выглядае будынак кабінэту міністраў пасьля начной расейскай атакі бесьпілётнікамі. Яна яшчэ раз заклікала заходніх партнэраў дапамагчы Ўкраіне закрыць неба, накласьці на Расею дадатковыя санкцыі, а таксама дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам зброяй.
Тым часам стала вядома, што пад заваламі будынку ў Кіеве знайшлі фрагмэнты цела чалавека. Раней паведамлялася пра 20 параненых, у тым ліку цяжарную жанчыну. Жыцьцё траіх чалавек пад пагрозай. Акрамя таго, чацьвёра чалавек параненыя ў Сумах, дзе расейцы нанесьлі ўдар па цэнтры гораду.
🥊 Алімпійскі чэмпіён Сэулу-88 вырашыў аддаць свой залаты мэдаль суперніку праз 37 гадоў пасьля фіналу
Драматычная гісторыя фіналу Алімпійскіх гульняў у Сэуле 1988 году атрымала свой працяг у 2025-м. Пак Сі Юн з Паўднёвай Карэі, які рашэньнем судзьдзяў перамог у фінале катэгорыі 70 кг баксэра з ЗША Роя Джонса. Судзьдзя з Уругваю, Уганды і Марока прызналі пераможцам карэйца, амэрыканцу аддалі перавагу судзьдзі з СССР і Вугоршчыны. 3-2 у галасах, і перамога карэйца пацягнула скандал — многія экспэрты прызнавалі, што акурат амэрыканец меў перавагу і павінен быў стаць алімпійскім чэмпіёнам.
Пасьля абвяшчэньня рашэньня Пак Сі Юн падняў Роя Джонса на рынгу на знак павагі. Праз 37 гадоў карэец, якому сёньня ўжо 59, вырашыў прыехаць і аддаць той залаты мэдаль Джонсу, які «яго больш заслужыў», піша «Эўраспорт».
Пасьля таго скандальнага фіналу карэец больш не працягваў спартовай кар’еры, ён заняўся выкладаньнем. Сустрэча карэйца з амэрыканцам праз гады выклікала ў абодвух шмат цеплыні, а Рой Джонс нават заплакаў.
Відэа BoxingEnthusiast
Беларускі футбаліст Ільля Шкурын пакінуў варшаўскую «Легію»
Нападнік застаўся ў першынстве Польшчы, ён стаў гульцом ГКС «Катавіцы». Варшаўская «Легія», за якую віцяблянін выступаў зь лютага, прадала гульца за 400 тысяч эўра, хаця купляла за 1,5 млн. Беларус сваімі галамі прынёс клюбу Кубак і Супэркубак Польшчы, але пасьля прыходу ў каманду новага галоўнага трэнэра, румына Эдварда Ёрданэску, перастаў праходзіць у асноўны склад.
Агулам за «Легію» Шкурын загнаў 5 галоў і зрабіў 2 галявыя перадачы ў 25 сустрэчах, многія зь якіх ён правёў ня цалкам. У жніўні беларус вымушана прапусьціў дзьве гасьцявыя гульні каманды — у Казахстан не паляцеў з прычыны рызыкі быць затрыманым, а ў Вялікую Брытанію яму, як грамадзяніну Беларусі, не пасьпелі зрабіць візу.
📌Раней Ільля Шкурын выступіў супраць палітычных рэпрэсій у краіне і дэманстратыўна адмовіўся выступаць у зборнай Беларусі, пакуль дзяржавай кіруе рэжым Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ амаль нічога не паведамляюць пра посьпехі гульца.
Пагадненьне ГКС «Катавіцаў» зь беларускім нападнікам падпісанае на 3 гады. У кантракце прадугледзелі й магчымасьць яго падаўжэньня.
Здымак GKS Katowice