14478
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Ужо сёньня. 6 гадоў таму ў Вільні ўрачыста перапахавалі паўстанцаў Каліноўскага
https://smarturl.click/VRgnQ
📅 22 лістапада
1773 — заснаваная Магілёўская рымска-каталіцкая эпархія.
1918 — Юзаф Пілсудзкі стаў часовым начальнікам Польскай дзяржавы.
1963 — у Даласе забіты прэзыдэнт Джон Кенэдзі.
2004 — у Кіеве пачалася Аранжавая рэвалюцыя.
2005 — Ангела Мэркель абраная кацлеркай Нямеччыны.
2019 — у Вільні ўрачыста перапахавалі Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 паўстанцаў 1863–1864 гг. У цырымоніі ўдзельнічалі прэзыдэнты Літвы і Польшчы, дэлегацыі Латвіі, Украіны, Беларусі і Рады БНР.
2020 — у Воўчыне асьвяцілі адбудаваны Траецкі касьцёл, дзе пахаваны апошні кароль Рэчы Паспалітай.
🌱 Нарадзіліся: Антоні Адам Скарульскі, Люцыян Хвецька, Шарль дэ Голь, Іван Сурта, Рыгор Няхай, Вера Бартуль, Зьміцер Сасноўскі, Вольга Хіжынкова.
🕯 У памяці: Саламон Майман, Станіслаў Урсын Нямцэвіч, Мацьвей Любаўскі, Кузьма Чорны, Янка Філістовіч, Мікалай Улашчык, Альгерд Малішэўскі.
Асноўнае за 21 лістапада
• «Яны змагаюцца супраць яе больш зацята, чым супраць „русского мира“ і лукашызму», — Дзядок пра сход крытыкаў Ціханоўскай
• Хто перамог? Карбалевіч пра важныя падзеі тыдня. ВІДЭА
• МУС прапанавала ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для тых, хто стаіць на «прафіляктычным уліку» ў міліцыі і не працуе
• «Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру
• Туалетная папера і сурвэткі. Імпарт якіх тавараў у Беларусь хочуць абмежаваць і чаму
• Кардынал Гуджэроцьці пра магчымы візыт папы ў Беларусь: «Папа не паедзе туды, дзе прыезд створыць падзел»
• МЗС: Беларускі бок сумесна з Польшчай вядзе вышук падазраваных у тэрарызьме грамадзянаў Украіны
• Вызваленых беларускіх сьвятароў прывезьлі ў Ватыкан, магчымая сустрэча з папам Рымскім
• Прызнаньне Лукашэнкі ў праслухоўваньні чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоў
• Літоўскія грузавікі ня могуць вярнуцца ў Літву, хаця мяжа адкрытая, Менск патрабуе перамоваў зь Вільняй на палітычным узроўні
• «Мірны плян» ЗША прадугледжвае выбары ва Ўкраіне і яе адмову ад NATO — поўны тэкст праекту
→ Прэзыдэнт Украіны выступіў са зваротам у сувязі са зьяўленьнем мірнага пляну, прапанаванага ЗША
→ Пры рэалізацыі мірнага пляну ЗША для Ўкраіны Беларусь можа апынуцца пад пагрозай паглынаньня Расеяй — амэрыканіст Пянькоўскі
«Яны змагаюцца супраць яе больш зацята, чым супраць „русского мира“ і лукашызму», — Дзядок пра сход крытыкаў Ціханоўскай
https://smarturl.click/vd605
💬 «У палітычнай эміграцыі вельмі сьціслыя мажлівасьці, невялічкая колькасьць патэнцыйных прыхільнікаў і, на жаль, невялічкая колькасьць рэсурсаў. Разгарнуцца няма дзе, а людзей, якія маюць палітычныя амбіцыі і жадаюць штось рабіць, неяк сябе праявіць, вялікая колькасьць. З гэтага атрымоўваюцца такія сытуацыі, як зараз, калі зьяўляецца апазыцыя да апазыцыі», — кажа былы палітвязень Мікола Дзядок.
💬 «Я ня бачу сапраўдных ідэалягічных супярэчаньняў між гэтымі дзьвюма групоўкамі. Я бачу хутчэй псыхалягічнае тлумачэньне.
Людзі, якія зьбіраюцца на гэтыя сходы, змагаюцца супраць Сьвятланы Ціханоўскай больш зацята, на жаль, чым супраць „рускага міру“ і лукашызму».
Цалкам выпуск «ПіКу Свабоды» з удзелам Міколы Дзядка і Алісы Рыжычэнкі глядзіце на YouTube.
У Беларусі праслухоўваюць ня толькі апазыцыю, але і высокіх чыноўнікаў. І Лукашэнка сам гэта прызнаў
Фактычна Лукашэнка адкрыта прызнае, што на старшыняў аблвыканкамаў і іншых высокіх чыноўнікаў зьбіраюць кампрамат. Сачэньне татальнае.
Трамп даў Украіне час да наступнага чацьвярга для прыняцьця мірнага пляну
https://smarturl.click/AxXDy
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пацьвердзіў, што ягоная адміністрацыя вызначыла крайні тэрмін для Ўкраіны для прыняцьця рашэньня наконт пляну спыненьня вайны, перадае CNN.
«У мяне было шмат дэдлайнаў, але калі ўсё ідзе добра, мы схільныя іх падаўжаць. Але гэта чацьвер», — сказаў Трамп у інтэрвію радыё Fox News.
«Я не раблю нічога агульнага з адменай санкцый».
Пры рэалізацыі мірнага пляну ЗША для Ўкраіны Беларусь можа апынуцца пад пагрозай паглынаньня Расеяй — амэрыканіст Пянькоўскі
https://smarturl.click/7vXaG
💬 «У пляне наўпрост ня згадваецца Беларусь. Але можна меркаваць, што Крэмль, хутчэй за ўсё, атрымае яшчэ больш кантролю над Беларусьсю.
Тут ёсьць два варыянты. Альбо з рэжыму Аляксандра Лукашэнкі будуць паступова здымацца санкцыі, зьмякчацца ціск і такім чынам Крэмль зможа атрымаць пэўную палёгку на беларускім кірунку. Альбо Лукашэнка зноў апынецца самым кепскім хлопцам Усходняй Эўропы, ён ізноў апынецца ў яшчэ большай ізаляцыі, чым Расея, і такім чынам у Крамля ў пэўны момант можа быць значна больш мэханізмаў паглынаньня беларускага сувэрэнітэту».
💬 «Беларусь можа апынуцца ў вельмі складаным геастратэгічным стане, нават пад пагрозай пэўнага паглынаньня Расеяй нават у бліжэйшай будучыні», — лічыць амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Літоўскія грузавікі ня могуць вярнуцца ў Літву, хаця мяжа адкрытая, Менск патрабуе перамоваў зь Вільняй на палітычным узроўні
https://smarturl.click/lAb0Y
Фуры літоўскіх перавозчыкаў застаюцца на беларускім баку, хоць Літва аднавіла працу пунктаў пропуску.
Паводле кіраўніка асацыяцыі літоўскіх перавозьнікаў, Менск патрабуе сустрэчы прадстаўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Літвы.
МЗС Беларусі заклікала Вільню да правядзеньня кансультацый, заявіўшы, што літоўскія ўлады «парушылі працэдуры», аднабакова закрыўшы і адкрыўшы мяжу.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заклікаў «не рабіць трагедыі» з сытуацыі, але адзначыў, што «паддобрывацца» Вільня ня будзе.
Міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што беларускі рэжым ператварае ў інструмэнты ціску ўсё, што можа. І прыгразіў нацыянальнымі санкцыямі.
«Узнагароджваем „вераскі“, што прабіліся праз цэглу». Кінапрэмія «Чырвоны верас» абвясьціла доўгі сьпіс
https://smarturl.click/b5z31
У доўгі сьпіс прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» увашлі 60 стужак. Усяго на прэмію было пададзена 74 заяўкі.
Сярод прэтэндэнтаў — імёны вядомых беларускіх рэжысэраў: Андрэя Куцілы, Мары Тамковіч, Андрэя Кашперскага, Мікіты Лаўрэцкага, Юрыя Сямашкі, Арцёма Лобача, Аляксандра Міхалковіча, Ганны Бадзякі, а таксама новых аўтараў.
«Беларускія незалежныя фільмы сапраўды ўражваюць. Я ўпэўненая, што пры належным чынам наладжаных працэсах і ва ўмовах падтрымкі сваёй краіны беларускае кіно мела б шырокую прадстаўленасьць на міжнародных кінафэстывалях і з посьпехам расказвала б сьвету пра беларусаў, — дадала яна. — Пакуль жа „Чырвоны верас“ сапраўды ўзнагароджвае „вераскі“, што прабіліся праз цэглу», расказала Свабодзе адна з арганізатарак прэміі Ірэна Кацяловіч.
МУС прапанавала ўвесьці адміністрацыйную адказнасьць для тых, хто стаіць на «прафіляктычным уліку» ў міліцыі і не працуе
https://smarturl.click/GgZwZ
Заяву начальніка ўпраўленьня МУС Аляксандра Купчэні распаўсюдзіла прэсавая служба міністэрства.
Сёньня на «прафіляктычны ўлік» ставяць
• былых асуджаных,
• бацькоў, зь якіх суд пастанавіў спаганяць плату за ўтрыманьне дзяцей,
• тых, хто ўчыніў хатні гвалт.
МУС таксама ў новым законапраекце прапануе ставіць на «прафіляктычны ўлік»
• тых, хто вярнуўся з ЛТП,
• тых, хто ўчыніў хатні гвалт, нават калі пацярпелы бок заявіў пра прымірэньне.
Паводле міністра Івана Кубракова, беспрацоўныя ўчыняюць больш за палову злачынстваў.
6 лістапада Аляксандар Лукашэнка заявіў пра намер зрабіць платнай мэдыцыну для так званых «дармаедаў».
У лістападзе беспрацоўныя і іхныя сем’і атрымалі пацяжэлыя рахункі за камунальныя паслугі, бо цяпер поўны кошт паслугаў плацяць усе, хто жыве ў кватэры ці доме, які належыць асобе, не занятай у эканоміцы.
Крыніца — «Позірк»
Як даведалася Радыё Свабода з інфармаваных крыніц у Касьцёле, вызваленыя сьвятары сапраўды сёньня ў Ватыкане. Там у іх адбываюцца сустрэчы ў дзяржаўным сакратарыяце. Ня выключана, што цягам дня пройдзе сустрэча з папам Рымскім Лявом XIV.
Читать полностью…
🇻🇦 Кардынал Гуджэроцьці пра магчымы візыт папы ў Беларусь: «Папа не паедзе туды, дзе прыезд створыць падзел»
https://smarturl.click/Reg5l
Вызваленьне двух каталіцкіх сьвятароў, Генрыха Акалатовіча і Анджэя Юхневіча, папскі пасланьнік назваў «канкрэтным плёнам дыпляматыі, якая ніколі не зачыняе дзьвярэй».
Кардынал Гуджэроцьці адказаў і на пытаньне пра магчымасьць прыезду ў Беларусь папы Лява XIV.
«Папа ніколі не паедзе ў месца, дзе ягоны прыезд створыць падзел. Гэта сьвяты прынцып: папа едзе туды, дзе народ можа атрымаць карысьць, а не для таго, каб распальваць процістаяньне. Трэба стварыць умовы, каб усе былі перакананыя ў аб’ектыўнай каштоўнасьці візыту на карысьць народу, а не для нейкай адной „званіцы“. Гэта праца, якую трэба зрабіць. Ці будзе посьпех адразу ці заўтра? Мы ня ведаем».Читать полностью…
Улады Менскай вобласьці скарацілі сьпіс арганізацыяў, якім дазволена адстрэльваць дзікоў
https://smarturl.click/20DVX
Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл пры барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.
У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.
«Хоць тысячу даляраў — чыноўнікі абгрунтуюць якую заўгодна суму»: Чаму для некаторых беларусаў моцна вырасла плата за кватэру
https://smarturl.click/L3dne
Беларусы працягваюць абмяркоўваць «дармаедзкія рахункі» за кастрычнік. Сумы камунальнай платы ў іх значна большыя, чым раней. Чыноўнікі з жыльлёва-камунальнай сфэры абгрунтоўваюць гэтую зьмену «новым справядлівым падыходам».
🪙 Новыя цэны ўбачылі і раней ужо прызнаныя «не занятымі ў эканоміцы». Суразмоўца Свабоды расказаў, што ў верасьні за двухпакаёвую кватэру плаціў 94 рублі, а за кастрычнік выставілі ўжо 156 рублёў.
На думку кіраўніка праекту «Кошт ураду» Ўладзімера Кавалкіна, эканамічна абгрунтаваных тарыфаў, пра якія зноў цьвердзяць чыноўнікі, не існуе. Бо аказаньне шэрагу паслугаў і вызначэньне цэнаў на гэтыя паслугі — манаполія дзяржавы.
У Беларусі з новага году павялічыцца памер базавай велічыні
https://smarturl.click/B4Zyx
З 1 студзеня 2026 году ў краіне зьменіцца памер базавай велічыні. Цяпер ён складае 42 рублі, а з новага году складзе 45 рублёў.
«Мірны плян» ЗША прадугледжвае выбары ва Ўкраіне і адмову ад NATO — поўны тэкст праекту
https://smarturl.click/QbgAp
Прапанаваны прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам «мірны плян» мае 28 пунктаў па 8 блёках і прадугледжвае прызнаньне Крыму, Данеччыны і Луганшчыны de facto расейскімі, а Херсоншчына і Запарожжа «замарожанымі» на лініі сутыкненьня.
На «Сходзе неабыякавых» беларусаў у Вільні заклікалі далучацца да новай ініцыятывы
https://smarturl.click/13Rbe
На другім «Сходзе неабыякавых» беларусаў у Вільні вылучылі ў лідэры зьняволеных апазыцыйных палітыкаў Мікалая Статкевіча з Паўлам Севярынцам ды заклікалі далучацца да новай ініцыятывы, якая мусіць прадстаўляць інтарэсы беларусаў — «Беларускай нацыянальнай кааліцыі».
У залі разам з журналістамі прысутнічалі 45 чалавек.
Першы «Сход неабыякавых» прайшоў сёлета ў чэрвені ў Варшаве. Ён згуртаваў праціўнікаў лідэрства Сьвятланы Ціханоўскай, Абʼяднанага пераходнага кабінэту і партнэрскіх ім арганізацыяў.
Віленскі «Сход неабыякавых» арганізатары сумясьцілі з правядзеньнем першага «Форуму Статкевіча». Плянавалася, што за 2,5 гадзіны працы паглядзяць дакумэнтальны фільм пра вядомага палітвязьня. Але часу на фільм не хапіла.
🇷🇺 Пуцін упершыню пракамэнтаваў мірны плян ЗША
https://smarturl.click/j7D38
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што плян, складзены адміністрацыяй Дональда Трампа, можа стаць асновай для мірнага ўрэгуляваньня.
Пуцін зазначыў, што Расея атрымала тэкст пляну, але прадметна ён з расейскім бокам не абмяркоўваўся, бо Ўкраіна пакуль не дала згоды на прапановы.
Паводле слоў Пуціна, дакумэнт, які абмяркоўваецца, — «мадэрнізаваная вэрсія» пагадненьня, якое разглядалася падчас ягоных перамоваў з Трампам на Алясцы.
Пуцін дадаў, што Расея гатовая да мірных перамоваў, але яе задавальняе цяперашняя дынаміка баявых дзеяньняў.
Жыхары беларускіх гарадоў сталі менш турбавацца наконт уступленьня Беларусі ў вайну — вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня
https://smarturl.click/Reg1b
💰 Топ-3 праблем: нізкія заробкі, рост цэнаў і маленькія пэнсіі.
📉 Занепакоенасьць удзелам Беларусі ў вайне зьнізілася ўдвая ў параўнаньні з 2022 годам і апусьцілася на 4-е месца (28%).
🗳 Галоўнай задачай улады 42% апытаных лічаць забесьпячэньне правоў і свабодаў грамадзян. Вобраз рэжыму як «апекуна» слабее.
Самымі распаўсюджаным адказам на пытаньне «Чыя інтарэсы абараняе дзяржава ў першую чаргу?» стаў «інтарэсы вярхоўнай улады» (27%).
Прэзыдэнт Украіны выступіў са зваротам у сувязі са зьяўленьнем мірнага пляну, прапанаванага ЗША
https://smarturl.click/zd9Do
«Цяпер адзін з самых цяжкіх момантаў нашай гісторыі», — заявіў ён.
«Украіна можа апынуцца перад вельмі складаным выбарам: альбо страта годнасьці, альбо рызыка страты ключавога партнэра.
Альбо складаныя 28 пунктаў, альбо вельмі цяжкая, самая цяжкая зіма, і далейшыя рызыкі.
Жыцьцё без свабоды, годнасьці і справядлівасьці, і каб мы верылі таму, хто напаў ужо двойчы» — сказаў прэзыдэнт Украіны.
«Я буду прыводзіць аргумэнты, я буду пераконваць, прапаноўваць альтэрнатывы, але мы не дамо ворагу падставаў сказаць, што гэта Ўкраіна ня хоча міру» — сказаў Зяленскі.Читать полностью…
МЗС: Беларускі бок сумесна з Польшчай вядзе вышук падазраваных у тэрарызьме грамадзянаў Украіны
https://smarturl.click/E1Z4J
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Руслан Варанкоў.
Ён адзначыў, што факт іхнага ўезду ў Беларусь пацьверджаны. І цяпер праводзяцца «актыўныя вышуковыя мерапрыемствы».
Паводле яго, сумесна з польскім бокам аналізуюцца кантакты падазраваных, а таксама праводзіцца комплекс іншых апэратыўных мераў.
«У выпадку ўстанаўленьня месца знаходжаньня ўказаных асобаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь яны будуць затрыманыя. Пасьля ва ўстаноўленым парадку і з улікам усіх абставінаў, што адносяцца да справы, будзе разгледжана пытаньне аб іх перадачы польскаму боку.Читать полностью…
Гэтая праца праводзіцца ў духу партнэрства і добрасуседзтва нягледзячы на тое, што з боку Польшчы да гэтага часу не паступіў належным чынам аформлены запыт аб прававой дапамозе па гэтым пытаньні» — адзначыў прэсавы сакратар МЗС Беларусі.
Хто перамог? Карбалевіч пра важныя падзеі тыдня
https://youtu.be/7dpN54-F538
📌 Візыт амэрыканскай дэлегацыі ў Менск адкладзены да сьнежня, але падзеі вакол беларускіх межаў паскорыліся безь яго.
📌 Польшча адкрыла адразу два пераходы.
📌 Літва нечакана адкрыла сваю мяжу раней за абяцаны тэрмін, і экспэртная супольнасьць цяпер спрачаецца — гэта кампраміс, перамога ці часовая паўза ў «памежнай вайне»?
📌 На фоне гэтых рашэньняў зьявіліся новыя рызыкі — дывэрсія на польскай чыгунцы. Падазраваныя ў тэракце грамадзяне Ўкраіны прыехалі зь Беларусі і туды ж вярнуліся. Замест чаканай разрадкі мы атрымалі новы клубок праблемаў, які можа яшчэ мацней ускладніць адносіны Менску з суседзямі і Захадам.
Прызнаньне Лукашэнкі пра праслухоўваньне чыноўнікаў — прыкмета адкату сыстэмы да сталінскіх часоў
https://smarturl.click/dwmW0
З рэплікаў Аляксандра Лукашэнкі падчас кадравых прызначэньняў вынікае: размовы высокіх чыноўнікаў у краіне праслухоўваюць, на іх зьбіраюць кампрамат. Гэта такі штрых да разуменьня палітычнай сыстэмы Беларусі, дзе ніхто не свабодны, — піша Валер Карбалевіч.
💬 Падчас кадравых прызначэньняў Лукашэнка абурыўся тым, што некаторыя кіраўнікі сталі «царкамі». Аднак ва ўмовах жорсткай цэнтралізацыі мясцовыя начальнікі капіююць стыль галоўнага ўладара.
💬 Каб трымаць сыстэму ў раўнавазе, патрэбен моцны кантроль за кожным кіраўніком.
💬 У савецкія часы за Мікітам Хрушчовым КДБ забаранялася сачыць за партыйнымі кіраўнікамі. Цяперашні кантроль за чыноўнікамі ў Беларусі — адкат да сталінскіх часоў.
Галоўныя падзеі тыдня — з Алісай Рыжычэнкай і Міколам Дзядком
https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
Тэмы размовы:
1️⃣ Беларусам адкрываюць межы
2️⃣ Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Мірны плян ЗША
3️⃣ Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»
4️⃣ Кангрэсмэн ЗША піша ліст Калесьнікавай, а Джон Коўл дагэтуль не прыехаў у Менск
5️⃣ Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
6️⃣ Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варашаве
Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком.
🇺🇦 Зяленскі ўшанаваў памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Адной зь першых ахвяраў тады стаў беларус
https://smarturl.click/y6Zlk
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці 2013–2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне, калі тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
У верхнім шэрагу — фота беларуса Міхася Жызьнеўскага (трэцяе справа), які загінуў 22 студзеня 2014 году. Забойца дагэтуль ня знойдзены. У чэрвені 2017 году яму прысвоілі званьне Героя Ўкраіны, і тады ж прэзыдэнт Парашэнка перадаў Зорку Героя бацькам беларуса.
У масавых акцыях пратэсту дзевяць гадоў таму загінулі ня менш як 114 грамадзян. Сярод іх — Міхась Жызьнеўскі і грамадзянін Украіны, этнічны беларус Якаў Зайко (памёр 18 лютага 2014 году ад інфаркту, калі ўцякаў ад бэркутаўцаў на Інстытуцкай вуліцы ў Кіеве).
🇵🇱 У Польшчы на чыгуначных рэйках знайшлі зьвязаныя дротам патроны
https://smarturl.click/3Q3vk
У Польшчы ў раёне гораду Остраў Вялікапольскі на чыгуначных рэйках знайшлі два патроны, зьвязаныя дротам.
У паліцыі Польшчы назвалі гэта правакацыяй, адмыслова ўчыненай, каб праверыць рэакцыю спэцыяльных службаў.
«Мы знойдзем гэтага чалавека і прыцягнем да крымінальнай адказнасьці», — сказана ў паведамленьні паліцыі.
У Берасьці падлетак прастрэліў сабе палец з падараванага бацькамі пнэўматычнага пісталету
https://smarturl.click/xVbke
Бацькі падлетка сказалі, што набылі пісталет на інтэрнэт-пляцоўцы і падарылі яго сыну, а таго, што пісталет можа нанесьці шкоду, ня ведалі.
Галоўныя падзеі тыдня з Алісай Рыжычэнкай і Міколам Дзядком
https://www.youtube.com/watch?v=Wi79qQ3cb44
Тэмы размовы:
▪️Беларусам адкрываюць межы
▪️Два каталіцкія сьвятары-палітвязьні на свабодзе. Мірны плян ЗША
▪️Новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»
▪️Кангрэсмэн ЗША піша ліст Калесьнікавай, а Джон Коўл дагэтуль не прыехаў у Менск
▪️Крытыкі Ціханоўскай зьбіраюцца на сход
▪️Галоўная інтрыга «Прадмовы» ў Варашаве
Гэтыя ды іншыя падзеі тыдня а 16.30 паводле менскага часу Ганна Соўсь абмяркоўвае ў жывым эфіры «ПіКу Свабоды» з прадстаўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў эканамічных пытаньнях Алісай Рыжычэнкай і былым палітвязьнем Мікалаем Дзядком. Задавайце пытаньні, камэнтуйце, калі для вас гэта бясьпечна.
Вызваленых сьвятароў Акалатовіча і Юхневіча прывезьлі зь Беларусі ў Ватыкан
https://smarturl.click/OLZ9a
Праз содні пасьля навіны аб вызваленьні каталіцкіх сьвятароў ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча афіцыйнай інфармацыі пра іх далейшы лёс пакуль не было.
Аднак, як даведаліся вернікі, сьвятароў адразу вывезьлі за мяжу і цяпер яны знаходзяцца ў Ватыкане, піша @katolik_life
Свабода пакуль ня мае пацьверджаньня гэтай інфармацыі.
На продаж выставілі Мураванку Храптовічаў у Шчорсах XVIII стагодзьдзя
https://smarturl.click/xVble
На Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы 22 сьнежня пачнецца аўкцыён па продажы Мураванкі Храптовічаў, якая была пабудаваная ў XVIII стагодзьдзі ў Шчорсах Горадзенскай вобласьці.
Удзельнікаў кліматычнай канфэрэнцыі ААН у Бразыліі эвакуавалі праз пажар у будынку
https://smarturl.click/zd9ZJ
Полымя і дым убачылі ў зоне павільёну для сустрэчы. ААН паведаміла, што пажар патушылі праз шэсьць хвілін, і 13 чалавек атрымалі дапамогу пасьля ўдыханьня дыму. Пакуль невядома, што стала прычынай пажару.