Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
☢️ У Беларусі хочуць разам з сховішчам для радыеактыўных адкідаў пабудаваць комплекс па іх перапрацоўцы
https://smarturl.click/mBQk5
«Наша ідэя такая — пункт будзе працаваць ня толькі ў інтарэсах БелАЭС, але і ў інтарэсах усёй энэргасыстэмы абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі ў Беларусі. Ён будзе прымаць адкіды, зьвязаныя з мэдыцынай, а таксама „чарнобыльскай спадчынай“», — заявіў старшыня Дзяржатамнагляду Максім Мазурэнка.
У Беларусі стартуе ацяпляльны сэзон. Спачатку падключаць Віцебскую вобласьць
Старт ацяпляльнаму сэзону даюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з умоў надвор’я. У жылым фондзе ацяпленьне ўключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпэратура на вуліцы не падымаецца вышэй за 8℃ на працягу трох сутак. У сацыяльных аб’ектах — ня больш за 10℃, нагадваюць дзяржаўныя СМІ.
У сувязі з пахаладаньнем і прагнозам на бліжэйшы час ацяпленьне будуць падключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спэцыялізаваных навучальна-спартовых, лячэбна-прафіляктычных і мэдыцынскіх установах, на аб’ектах сацыяльнага абслугоўваньня. Таксама цяпло паступіць у музэі, дзяржаўныя архівы і гасьцініцы.
За 7 гадзінаў агульны паток транспарту празь мяжу — больш за 900 аўтамабіляў
https://smarturl.click/4OE6W
Пасьля адкрыцьця беларуска-польскай мяжы з 1.00 да 8.00 у Польшчу выехалі 260 грузавікоў і 550 легкавых аўтамабіляў.
«Спроба паставіць жонку на месца». «Шчырасьць, прамата і характар». У сацсетках абмяркоўваюць спрэчку Ціханоўскіх
https://smarturl.click/xV12m
Падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай зь беларусамі ў Нью-Ёрку 14 верасьня Сяргей Ціханоўскі, які быў вядоўцам, настаяў, каб тая адмовілася ад дамоўленага інтэрвію на амэрыканскім тэлеканале CNN, каб сустрэча працягвалася.
Гэтая сытуацыя выклікала розгалас у сацыяльных сетках. Прапануем вашай увазе некаторыя меркаваньні.
Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусь
https://www.youtube.com/live/UYKATVGbIlc
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі.
Новая кніга Фяльшцінскага — гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя’97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі Беларусі. Пасьля прэзэнтацыі кнігі Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
Польскія перавозьнікі выказаліся за разблякаваньне мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/y6lJB
Польскае выданьне Rzeczpospolita апісала праблемы, зь якімі сутыкнуліся польскія транспартна-лягістычныя кампаніі пасьля закрыцьця польска-беларускай мяжы.
«Нескаардынаванае зь іншымі краінамі рэгіёну закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю шкодзіць польскай эканоміцы»,— напісала выданьне.
«Мяжа зь Беларусьсю застаецца адкрытай у Літве і Латвіі. Польскія прадпрымальнікі нэрвуюцца, бо тамтэйшыя фірмы ўжо пераймаюць грузы і кантракты, а ім пагражае страта кіроўцаў і транспартнага парку», — піша RP.
Пётр Прудзыньскі, старшыня Мазавецкага рэгіёну, з Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў Польшчы, заявіў, што перавозьнікі чакаюць аднаўленьня доступу да рынку.
ℹ️Варшава заявіла пра ўзмацненьне актыўнасьці дронаў каля мяжы з Беларусьсю, таму мяжа застаецца закрытай і пасьля вучэньняў «Захад-2025».
Фота ілюстрацыйнае
«Залаты мяч» найлепшага футбаліста сэзону атрымалі Дэмбэле і Банмаці
https://smarturl.click/DYj7v
У Парыжы ўвечары 22 верасьня абвясьцілі пераможцаў прызу «Залаты мяч». Гэты прыз уручае францускі часопіс France Football з 1956 году гульцам, якія найлепш праявілі сябе ў папярэднім сэзоне.
«Залаты мяч» сярод мужчын здабыў Усман Дэмбэле — яму 28 гадоў, ён гулец зборнай Францыі і парыскага клюбу «Пары Сэн Жэрмэн», які сёлета выйграў Лігу чэмпіёнаў.
Сярод жанчын «Залаты мяч» трэці год запар здабыла Айтана Банмаці. Ёй 27 галоў, яна гуляе за зборную Гіпшпаніі, якая сёлета дайшла да фіналу ў чэмпіянаце Эўропы, і за «Барсэлёну» — фіналістаў сёлетняй Лігі чэмпіёнаў.
Асноўнае за 22 верасьня
• «Нам давядзецца навучыцца жыць поруч з тымі, хто чыніў рэпрэсіі». Андрэй Войніч пра час у турме, былых сілавікоў за кратамі і жыцьцё на волі
• Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы
• У МЗС Беларусі паведамілі аб двух параненых беларусах у анэксаваным Расеяй Крыме
• На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў
• Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць
• Хроніка перасьледу 22 верасьня: затрымалі некалькіх чалавек, датычных да тэлеграм-чату «Орг BY»
• BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве фірмай бізнэсоўца з атачэньня Лукашэнкі лякарні для чыноўнікаў
• Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве
• Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю
Мэр Масквы паведаміў пра атаку дронаў
https://smarturl.click/7va2v
Масква і Падмаскоўе ўвечары 22 верасьня падвергліся нападу бесьпілётнікаў, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Паводле яго, сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі атаку. Пазьней Сабянін паведаміў, што былі зьбітыя дзевяць бесьпілётнікаў і што, паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых няма.
Паведамленьне Сабяніна зьявілася пасьля таго, як у сацсетках пра выбухі паведамлялі жыхары розных раёнаў Масквы. Расейскае выданьне «База» паведаміла аб прыпыненьні працы маскоўскіх аэрапортаў, афіцыйна пра гэта пакуль не абвяшчалася.
Мяркуючы па сэрвісе Flightradar24, некалькі авіярэйсаў на падлёце да Масквы паляцелі ў іншым кірунку.
🟦 Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць абараняць «кожную цалю» тэрыторыі краін-удзельніц NATO
https://smarturl.click/MGnLE
Пра гэта заявіў 22 верасьня прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі аб’яднаных нацый Майкл Уолц (на фота) на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, прысьвечаным некалькім выпадкам меркаванага парушэньня Расеяй паветранай прасторы краін NATO.
🇵🇱 Паводле польскіх уладаў, у ноч на 10 верасьня каля 20 расейскіх дронаў перасеклі мяжу Польшчы. Некалькі апаратаў былі зьбітыя.
🇷🇴 Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што 13 верасьня расейскі дрон тыпу «Герань» 50 хвілін ляцеў над ейнай тэрыторыяй, пасьля чаго павярнуў ва Ўкраіну.
🇪🇪 19 верасьня, як заявілі ўлады Эстоніі і іншых краін NATO, тры расейскія зьнішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі над Балтыйскім морам і заставаліся ў ёй ня менш за 12 хвілін.
Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве
https://smarturl.click/oVvmM
Арабскі бізнэсовец, які амаль два дзесяцігодзьдзі абслугоўваў шматмільённыя зьдзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асобаў, у апошнія гады стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасьці Літвы, сьцьвярджае Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.
У матэрыяле БРЦ расказваецца пра пра інвэстыцыі ў нерухомасьць, якія ў Літве зрабіў Мухамэд Ахмэд Салем Халіфа аль-Зарым аль-Суўаідзі з ААЭ праз сваю літоўскую кампанію Puiki investicija.
Паводле БРЦ, аль-Суўаідзі цесна зьвязаны зь беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым і разам зь ім кантраляваў будаўнічую кампанію «Белзамежбуд».
У сваю чаргу, Шаўцоў дзясяткі гадоў абслугоўвае фінансавыя інтарэсы Лукашэнкі на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амэрыцы.
Дэпутат літоўскага парлямэнту Лаўрынас Кашчунас зьвярнуўся ва ўрад з нагоды гэтага расьсьледаваньня.
Юрысты давялі, чаму спэцыяльнае вядзеньне ў Беларусі ёсьць формай палітычнага перасьледу
https://smarturl.click/DYj6v
Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў прадставіў даклад пра завочныя працэсы ў Беларусі.
Дасьледчыкі назвалі суды ў адсутнасьці абвінавачанага інстытуцыяналізаваным перасьледам, які мае прыкметы злачынстваў супраць чалавецтва паводле Рымскага статуту.
Па стане на 1 верасьня 2025 г. →
153 чалавекі прайшлі праз спэцвядзеньне;
137 — асудзілі да пазбаўленьня волі;
Большасьці дадалі штрафы і пазбаўленьне правоў ці званьняў.
Умовы справядлівага суду ў Беларусі не выконваюцца. Мэта працэдуры, падкрэсьліваюць праваабаронцы, — палітычныя рэпрэсіі супраць апанэнтаў рэжыму.
Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы
https://smarturl.click/8pmjb
Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітаю. Падзеі аналізуе Валер Карбалевіч.
• Закрыцьцё беларуска-польскай мяжы наўпрост закранула кітайскія інтарэсы. Эканоміка Кітаю найбольш цярпіць ад гэтага памежнага тромбу.
• Лукашэнка даводзіў, што «недружалюбны крок палякаў» скіраваны ня столькі супраць Беларусі, колькі супраць Кітаю.
• Паводле Лукашэнкі, менавіта ЗША загадвае Польшчы перакрыць мяжу, каб аслабіць свайго галоўнага канкурэнта — Кітай.
• Блізкі час пакажа, ці быў ціск Кітаю на афіцыйны Менск моцным і эфэктыўным.
У выніку атакі дронаў у анэксаваным Крыме два беларусы атрымалі раненьні сярэдняй цяжкасьці
https://smarturl.click/6WzQE
Яны гулялі па набярэжнай падчас атакі і пацярпелі ад абломкаў дронаў, зьбітых расейскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны.
МЗС Беларусі заявіла, што дапаможа ім пры патрэбе.
Расейскія ўлады паведамілі пра 3 загінулых і 16 параненых у Фаросе падчас гэтай дронавай атакі, якая адбылася 21 верасьня.
🇦🇲 Армэнія прыбрала выяву гары Арарат з пашпартоў, што выклікала спрэчкі ў грамадзтве
https://smarturl.click/GgwJ5
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян тлумачыць крок бясьпекай краіны. Крытыкі ж бачаць у гэтым саступку Анкары і Баку пасьля мірнай дамовы з Азэрбайджанам.
Стагодзьдзямі Арарат лічыцца сымбалем Армэніі. Гара вышынёю 5100 мэтраў ёсьць на гербе краіны, яе выява была ў нацыянальных пашпартах.
«Араратам» называюцца маркі алькаголю і цыгарэтаў, папулярны футбольны клюб зь Ерэвану. Гэта і папулярнае мужчынскае імя ў краіне.
Аднак з 1921 году гара месьціцца ў Турэччыне, хоць і недалёка ад армянскай мяжы.
Былога прэзыдэнта Францыі асудзілі на 5 гадоў турмы
https://smarturl.click/oVv3B
Парыскі суд пакараў Нікаля Сарказі пяці гадамі зьняволеньня ў справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі рэжымам Муамара Кадафі ў 2005–2007 гадах, паведаміў Reuters.
Па іншых эпізодах гэтай жа справы, уключаючы крадзеж дзяржаўных сродкаў і пасіўную карупцыю, яго апраўдалі.
70-гадовы экс-прэзыдэнт заявіў, што ён невінаваты і будзе падаваць апэляцыю.
Нікаля Сарказі кіраваў Францыяй у 2007–2012 гадах.
У 2011 годзе ён актыўна падтрымаў вайсковую інтэрвенцыю ў Лібіі, якая прывяла да зьвяржэньня і забойства Кадафі.
🇫🇷 Былога прэзыдэнта Францыі Сарказі прызналі вінаватым у адным з ключавых абвінавачваньняў аб незаконным фінансаваньні ад Кадафі
https://smarturl.click/oVv3B
Суд палічыў даказаным абвінавачаньне ў сувязях з дыктатурай Муамара Кадафі ў Лібіі з мэтай знайсьці грошы на забесьпячэньне прэзыдэнцкай кампаніі Сарказі. Пры гэтым канчатковага прысуду яму і іншым 11 фігурантам парыскі суд яшчэ не абвясьціў.
Удзел у злачыннай супольнасьці зьяўляецца сур’ёзным абвінавачваньнем, якое можа пацягнуць за сабой пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
«Мы занадта часта разыходзімся ў меркаваньнях з атачэньнем Сьвятланы». Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст
https://smarturl.click/13QX5
Сяргей Ціханоўскі апублікаваў у сваёй суполцы «Краіна для жыцьця» адкрыты ліст, у якім патлумачыў спрэчку ў жывым эфіры на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там ён настаяў, каб Сьвятлана Ціханоўская скасавала інтэрвію тэлеканалу CNN і працягнула сустрэчу.
Сям’ю музыкаў зь Менску асудзілі за ўдзел у пратэстах
Вядомым беларускім баяністам Аляксандру і Ліліі Пажарыцкім прысудзілі хатнюю хімію, даведалася Наша Ніва. Іх асудзілі за ўдзел у пратэстах.
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў, у 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спэцыяльную школу пры беларускай кансэрваторыі, у 1989 — Ленінградзкую кансэрваторыю. Больш за 30 гадоў выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ейнаму мужу, Аляксандру Пажарыцкаму, 69 гадоў, ён шмат гастраляваў, свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў 1996 годзе.
Польшча перакрыла канал паставак люксавых аўтамабіляў у Беларусь і Расею
https://smarturl.click/WRjde
Польскія праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, якая пастаўляла ў Беларусь і Расею аўтамабілі кляса люкс у абыход санкцый. Пра гэта паведаміла Польскае радыё з спасылкай на Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі Польшчы.
Паліцэйскія затрымалі 20 чалавек. Згодна з расьсьледаваньнем, група дзейнічала ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Нямеччыне ды іншых краінах Эўразьвязу з 2021 па 2025 год і за гэты час яны пераправілі ў Беларусь і Расею каля 600 люксавых аўтамабіляў, у тым ліку BMW, Mercedes, Porsche, Lexus і Range Rover.
Удзельнікі куплялі ў аўтасалёнах дарагія машыны і перапрадавалі іншым кампаніям у краінах Эўразьвязу. Затым аўтамабілі дастаўлялі ў Польшчу і прадавалі ў Расею ды Беларусь з выкарыстаньнем беларускіх, азэрбайджанскіх і казахстанскіх юрыдычных асоб.
Фота ілюстрацыйнае
Расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 115 ударнымі дронамі. Ёсьць ахвяры
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 23 верасьня расейскія войскі атакавалі ўкраінскія гарады 115 ударнымі дронамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 103 бесьпілётнікі ўдалося зьбіць, яшчэ 12 пацэлілі па 6 лякацыях.
🔻У Адэскай вобласьці адзін чалавек загінуў, яшчэ тры асобы атрымалі раненьні. Пашкоджаныя гатэль, аддзяленьні пошты, Дом культуры і іншая сацыяльная інфраструктура.
🔻Запорожжа. У выніку авіяўдару зьнішчаны прыватны будынак. Адзін чалавек загінуў.
🔻Днепрапятроўская вобласьць. Адзін чалавек паранены. У выніку расейскага ўдару загарэліся прыватныя будынкі і фэрмэрская гаспадарка.
На фота: наступствы ўдару Расеі па Адэскай вобласьці 23 верасьня 2025
🇵🇱 Сікорскі зьвярнуўся да расейцаў у ААН: «Не прыходзьце скуголіць... Вас папярэдзілі»
https://smarturl.click/aR7wX
«Калі іншая ракета ці паветранае судна ўвойдзе ў нашую паветраную прастору без дазволу — наўмысна ці „памылкова“ — і будзе зьбіта, і абломкі ўпадуць на тэрыторыю NATO, калі ласка, не прыходзьце сюды скуголіць пра гэта. Вас папярэдзілі», — сказаў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, скліканым у сувязі з парушэньнем расейскімі зьнішчальнікамі паветранай прасторы Эстоніі.
Да таго Сікорскі наўпрост зьвярнуўся да расейскай дэлегацыі:
«Мы ведаем, што вас не хвалюе міжнароднае права і што вы ня здольныя жыць у міры з суседзямі. Ваш шалёны нацыяналізм утрымлівае прагу панаваць, якая ня спыніцца, пакуль вы не зразумееце, што час імпэрыяў прайшоў і што вашая імпэрыя ня будзе адноўленая. Кожны ўдар дронаў, запушчаных героямі Ўзброеных сілаў Ўкраіны — хай дабраславіць іх Бог — набліжае гэты дзень».Читать полностью…
Хроніка перасьледу 22 верасьня
1️⃣ Паводле «Нашай Нівы», прычынай шэрагу затрыманьняў у асяродзьдзі беларускіх канцэртных мэнэджэраў стала прызнаньне тэлеграм-чату «Орг BY» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Як сказаў НН адзін з удзельнікаў чату, той ствараўся ў 2020 годзе для каардынацыі працы і абмену досьведам паміж арганізатарамі канцэртаў. Дыялёгі ў чаце скончыліся яшчэ ў 2021 годзе.
2️⃣ Стаў вядомы прысуд 64-гадоваму УГД-дыягносту Сяргею Рамашову — 3,5 году калёніі па абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і фінансаваньні «экстрэмісцкай дзейнасьці», вынікае з сайту dissidentby.com.
3️⃣ Некаторым затрыманым за пратэсты пачалі інкрымінаваць больш цяжкі артыкул — «удзел у масавых беспарадках», бо тэрмін даўніны па менш цяжкім артыкуле скончыўся, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
🇱🇻 Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю
https://smarturl.click/lA0e5
Міністэрства абароны Латвіі падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.
Такія балоты могуць быць сурʼёзнай перашкодай для руху бранятэхнікі і пяхоты.
Усе краіны ад Польшчы да Фінляндыі актыўна разглядаюць аднаўленьне балот як экалягічнага праекту і натуральнай перашкоды для ўмацавання сваіх усходніх межаў.
Новы мэдцэнтар для чыноўнікаў адкрыюць пад Менскам у лістападзе
BelPol сьцьвярджае: пабудаваны ён будзе за кошт прыватнай кампаніі «ЛэндРэсурс», зьвязанай зь бізнэсмэнам Мікалаем Вераб'ём — вядомым «кашальком рэжыму Лукашэнкі».
Ён месьціцца на беразе вадасховіша Дразды побач з «прэзыдэнцкім» мэдцэнтрам.
🚛 Пуцін: Расея гатовая яшчэ год прытрымлівацца «цэнтральных абмежаваньняў» у дамове аб стратэгічнай наступальнай зброі
https://smarturl.click/5Zxnp
22 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Захад «падрывае стратэгічную стабільнасьць».
Зь ягоных словаў вынікае, што дамова аб стратэгічнай наступальнай зброі, якая дзейнічае да 5 лютага 2026 году, хутчэй за ўсё, ня будзе працягнутая.
Пуцін сказаў, што Расея яшчэ год будзе трымацца лімітаў дамовы, калі ЗША будуць рабіць гэтаксама.
☢️ Разам з тым, ад пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай Расея ўзмацніла ядзерную рыторыку і заявіла пра магчымасьць ядзернага адказу на няядзерныя ўдары.
Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра расейскую ядзерную зброю ў Беларусі, але сярод заходніх аналітыкаў адзінства наконт таго, ці праўда гэта, няма.
BySol выплаціў 31 000 € палітвязьням, вызваленым і высланым зь Беларусі 11 верасьня
https://smarturl.click/XDnaZ
• 31 чалавек атрымаў разавыя выплаты па 1000 €, грошы надаў Міжнародны гуманітарны фонд.
• Ідзе працэдура легалізацыі (консульскія зборы, страхоўкі), у якой таксама дапамагае BySol.
• Абвешчаная штомесячная падтрымка на 3 месяцы.
•Усяго людзі ахвяравалі больш за 110 тысяч эўра. Рэшту грошай зарэзэрвуюць на дапамогу наступным групам вызваленых.
🇵🇱 У Гданьску затрымалі двух беларусаў за пагрозу пісталетам таксісту
https://smarturl.click/QbZk1
13 верасьня позьнім вечарам беларусы выклікалі таксоўку, каб даехаць у цэнтар Гданьску, на выклік прыехаў кіроўца — 27-гадовы грамадзянін Нігерыі. Калі яны селі ў машыну, то сказалі везьці іх у Сопат. Таксіст пагадзіўся, але папярэдзіў, што кошт паездкі будзе большы. Беларусы раззлаваліся, адзін зь іх прыставіў да галавы кіроўцы пісталет.
Перапалоханы кіроўца спыніўся, выбег з машыны і пачаў клікаць дапамогу. Пасажыры пакінулі машыну і ўцяклі. Кіроўца вярнуўся ў машыну і паехаў у паліцыю.
18 верасьня нападнікаў знайшлі ў Сопаце. Пры ператрусе сканфіскавалі пнэўматычны пісталет.
Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.
Крыніца — policja.pl
🇲🇩 Паліцыя Малдовы правяла сотні ператрусаў пасьля расьсьледаваньня ўмяшаньня Крамля ў парлямэнцкія выбары
https://smarturl.click/7vaVR
У Малдове 22 верасьня прайшлі звыш 250 ператрусаў у больш як ста паселішчах у справе аб падрыхтоўцы Расеяй дэстабілізацыі на выбарах 28 верасьня.
Колішні прэзыдэнт дзяржавы Ігар Дадон, а цяпер — адзін з кіраўнікоў апазыцыйнага блёку «Патрыятычны» і кіраўнік Партыі сацыялістаў заявіў, што паліцыя правяла рэйды ў тэрытарыяльных арганізацыях яго палітычнай сілы.
22 верасьня таксама прайшлі ператрусы ў справе аб незаконным фінансаваньні партый і подкупе выбарнікаў.
Ператрусы ў гэтай справе адбыліся таксама 8 і 16 верасьня. Затрымалі 15 чалавек, канфіскавалі каля 1,3 мільёна даляраў у эквіваленце.
Журналісты BBC раней выявілі сетку прапагандыстаў у TikTok і Facebook, зьвязаных з Расеяй.
NATO ўзмацняе абарону на ўсходнім флянгу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў у Польшчу
https://smarturl.click/VRnxR
Альянс 12 верасьня пачаў новую місію ўмацаваньня абароны — апэрацыю «Ўсходні вартавы».
Далучыліся ўжо 8 краін:
🇬🇧 Вялікая Брытанія
🇪🇸 Гішпанія
🇩🇰 Данія
🇮🇹 Італія
🇩🇪 Нямеччына
🇫🇷 Францыя
🇨🇿 Чэхія
🇸🇪 Швэцыя
🇺🇸 ЗША новых актываў не далі, але ў Польшчы ўжо больш за 10 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, і гэтая колькасьць можа павялічыцца.
У NATO прызнаюць: «вельмі дарагая ракета, выпушчаная зь вельмі і вельмі дарагога самалёта, — не найлепшы спосаб перамагчы дроны».
Наступны крок — «сьцяна для дронаў» і мабільныя агнявыя каманды.
ℹ️ Масавае парушэньне паветранай прасторы Польшчы расейскімі дронамі адбылося 10 верасьня. Вядома, што іх было больш за 20.
#rfe_rl