Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
📱«Выкраданьне» Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжы
https://www.youtube.com/live/hQlzg-hRZsc
У новым выпуску «ПіКа Свабоды» падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня:
• таямнічае «выкраданьне» былога чыноўніка Анатоля Котава;
• візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай;
• шматкілямэтровыя чэргі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы;
• пачатак навучальнага году і вяртаньне дзяцей у школы;
• набыцьцё ініцыятывай Maldzis кнігі Казіміра Семяновіча «Вялікае мастацтва артылерыі».
🎙 Госьць студыі — палітоляг Павал Вусаў.
Юрысты «Вясны» пра кадры з прадстаўніком Belaruskicry у клетцы: «Парушае прэзумпцыю невінаватасьці»
https://smarturl.click/aRLkJ
Юрысты «Вясны» адрэагавалі на паказанае АНТ відэа зь Ягорам Бужылавым, адным з заснавальнікаў ювэлірнага брэнду Belaruskicry. На кадрах ён быў у клетцы падчас допыту.
Праваабаронцы адзначаюць: гэта парушае
• прэзумпцыю невінаватасьці,
• таямніцу сьледзтва і
• прынцып гуманнага абыходжаньня.
Бужылава вінавацяць у эканамічных злачынствах, якія ня зьяўляюцца «асабліва небясьпечнымі», таму ягонае ўтрыманьне ў такіх умовах выглядае неабгрунтаваным.
У ліпені ўлады прызналі Belaruskicry «экстрэмісцкім фармаваньнем».
У Польшчы скасавалі авіяшоў пасьля таго, як на яго рэпэтыцыі разьбіўся самалёт і загінуў пілёт
https://smarturl.click/AxAq3
На вучэньнях перад Air Show у Радаме разьбіўся F-16. Імпрэзу ў Радаме арганізатары вырашылі скасаваць.
Дзяржаўная камісія Польшчы ў авіяцыйных аварыях і нацыянальная пракуратура расьсьледуюць прычыну катастрофы. Самалёт упаў на ўзьлётна-пасадачную паласу пры спробе выйсьці зь пятлі. Загінуў маёр Мацей Краковян, які тры гады запар быў пілётам-дэманстратарам Air Show.
ЗША ўхвалілі продаж Украіне 3350 авіяцыйных ракет ERAM
https://smarturl.click/5ZqGo
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША ўхваліў угоду аб продажы Ўкраіне авіяцыйных боепрыпасаў павялічанай далёкасьці ERAM (Extended Range Attack Munition) і спадарожнага абсталяваньня на суму каля 825 мільёнаў даляраў.
Пра гэта паведаміла Агенцтва супрацы ў абароне (DSCA), якое ўваходзіць у структуру Пэнтагону.
Вызваленьне, дапамога, спыненьне рэпрэсіяў. Арганізатары патлумачылі мэты другога кангрэсу, прысьвечанага палітвязьням
https://smarturl.click/mBy2o
«Акрамя пачуцьця адзінства, ёсьць і розныя погляды», — сказала Свабодзе Крысьціна Шыянок, адна з арганізатарак ІІ Кангрэсу аб беларускіх палітвязьнях, які пройдзе ў Польшчы празь месяц.
Шэсьць новых асацыяцыяў экс-палітвязьняў стварылі былыя палітычныя зьняволеныя, якія мусілі зьехаць з Беларусі пасьля 2020 году,
🗓 Новыя школьныя прадметы, зьмены правілаў уезду ў Латвію. Што мяняецца для беларусаў з 1 верасьня
https://smarturl.click/PQ8B
Свабода паглядзела, што зьменіцца для жыхароў Беларусі ў новым месяцы — і ў галіне адукацыі, і ў эканоміцы, і ў грамадзкай сфэры.
Чаму вучэньні «Захад-2025» так непакояць суседзяў Беларусі?
https://smarturl.click/dwl34
Пасьля вучэньняў «Саюзная рашучасьць» у 2022 годзе Расея пачала ўварваньне ва Ўкраіну з тэрыторыі Беларусі. З таго часу заходнія суседзі Беларусі ўспрымаюць расейскую вайсковую прысутнасьць вельмі хваравіта. А слова «вучэньні» выклікаюць зразумелыя асацыяцыі з падзеямі трохгадовай даўніны.
Сьцісла:
🔸Вучэньні «Захад-2025» выклікаюць хваляваньне ў палітычных колах і мэдыя найперш суседніх зь Беларусьсю краін;
🔸Прэцэдэнт 2022 году паказаў, што заспакаеньні беларускага боку нічога ня вартыя;
🔸Апошнім часам беларускае вайсковае кіраўніцтва спрабуе неяк разрадзіць сытуацыю.
🖍 Піша Валер Карбалевіч.
Галоўнае за 27 жніўня
• 10 гадоў таму Алесь Чаркашын першым зь беларусаў загінуў у баях за Ўкраіну, цяпер такіх дзясяткі
📱 Дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін: Котава маглі «выкрасьці» ў непрытомным стане
• У Беларусі ўжо 109 «здраднікаў дзяржавы»
• BelPol раскрыў схему паставак расейскіх дыямэнтаў празь Беларусь у абыход санкцыяў
• Як кампанія «Дана Холдынгс» пазьбегла санкцыяў Эўразьвязу
• Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювэлірнай маркі Belaruskicry
• У Польшчы амаль 22 тысячы беларускіх дзяцей атрымліваюць дзяржаўную дапамогу паводле праграмы «800+»
• Урад Беларусі забраў у камэрцыйнага банку акцыі трох стратных прадпрыемстваў, частку пастановы засакрэцілі
• Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен наведае мяжу ЭЗ зь Беларусьсю
• Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе
• Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Кіеве вырасла да 19. Сярод загінулых 4 дзяцей
• 40% беларусаў мае менш за 1000 рублёў на месяц
• Улады ўзялі пад свой кантроль кампанію, зьвязаную зь беглым прэзыдэнтам Кіргізстану Бакіевым
• Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па пытаньнях адукацыі і навукі Тацьцяна Шчытцова пакінула пасаду
📱 «Літаратурная беларуская мова — гэта мова абруселых літоўцаў». Размова з гісторыкам Алегам Латышонкам
«Люстэрка»: Улады ўзялі пад свой кантроль кампанію, зьвязаную зь беглым прэзыдэнтам Кіргізстану Бакіевым
https://smarturl.click/8pVQV
Паводле дакумэнтаў, атрыманых «Люстэркам» празь BelPol, доля дзяржавы ў кампаніі павялічылася да 77%.
Прэзыдэнт Кіргізстана Курманбек Бакіеў, які ўцёк з краіны пасьля пратэстаў у 2010 годзе, атрымаў палітычны прытулак у Беларусі на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі.
Бакіеў і яго сямʼя, у прыватнасьці сын Асылбек Саліеў, зьвязаныя зь фірмамі, якім раней належала большасьць акцый БНБК.
Аднак шляхам выпуску дадатковых акцый кантрольны пакет перайшоў да Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці.
Нягледзячы на ільготы, крэдыты і асабістую ўвагі Лукашэнкі, кампанія не змагла дасягнуць заплянаваных абʼёмаў вытворчасьці. А ў 2024 годзе ў яе нават зьявіліся цяжкасьці з аплатай камунальных паслугаў.
Лукашэнка ня раз хваліў праект, называў яго «болей, чым космас». Казаў, што такой вытворчасьцю валодаюць толькі чатыры краіны — і сярод іх Беларусь.
🇨🇿 У Празе пройдзе выстава беларускіх мастакоў і мастачак у выгнаньні
https://smarturl.click/QbAOq
4 верасьня 2025 году ў Доме нацыянальных меншасьцяў у чэскай сталіцы адбудзецца вэрнісаж міжнароднага гуманітарнага праекту «Беларускія мастакі ў выгнаньні. Карціны ў эміграцыі».
Як паведамілі Свабодзе арганізатары, праект пакажа ўнікальную калекцыю твораў беларускіх мастакоў, якія былі вымушаны пакінуць сваю краіну ў выніку палітычных рэпрэсіяў 2020 году.
«Яны працягваюць даўнюю традыцыю мастакоў у выгнаньні — іхная творчасьць захоўвае культурную ідэнтычнасьць, памяць і свабоду мастацкага выяўленьня», — сказала прадстаўніца беларускай грамады ў Празе, сябра Каардынацыйнай Рады Рыта Гаціх.
Што вядома пра зьніклага 21 жніўня Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка.
Ён перастаў выходзіць на сувязь пасьля прылёту з Варшавы ў Турэччыну. Паводле турэцкіх мэдыя, ён пакінуў краіну праз Трабзон, морскі порт на паўночным усходзе краіны, у які прыляцеў на самалёце з Стамбулу.
40% беларусаў мае менш за 1000 рублёў на месяц
https://smarturl.click/mByZo
Найбольш людзей з даходамі ніжэй за тысячу жыве ў Магілёўскай вобласьці (амаль 50%), за ёй ідуць Гомельская (47%) і Берасьцейская (45%).
Гэта грошы, якія застаюцца ў чалавека пасьля выплаты падаткаў, адзначае «Позірк».
З даходам да 450 рублёў найбольш людзей таксама ў Магілёўскай і Гомельскай абласьцях — каля 3%. У Менску столькі маюць усяго 0,8%.
У сталіцы — самы высокі ўзровень: толькі 24,9% жыхароў жывуць на менш як 1000 рублёў, і амаль столькі ж (25,5%) атрымліваюць больш за 1800 рублёў у месяц.
Рэальныя даходы за першае паўгодзьдзе 2025 вырасьлі на 10,2% — гэта значыць, нават з улікам росту цэнаў людзі могуць дазволіць сабе больш.
Апейкін: Котава маглі «выкрасьці» ў непрытомным стане
https://smarturl.click/zdZL8
Былы дыплямат і чыноўнік Анатоль Котаў ужо тыдзень на сувязь не выходзіць. Паводле турэцкага агенцтва IHA, 21 жніўня ён прыбыў з Варшавы ў Стамбул, адтуль паляцеў у Трабзон і ў той жа дзень пакінуў Турэччыну морскім шляхам. Пасьля 21:30 сувязь абарвалася.
Аляксандар Апейкін, кіраўнік Беларускага фонду спартовай салідарнасьці, выказаў свае вэрсіі:
📌 афіцыйнай дэпартацыі з Турэччыны не было, магчыма — неафіцыйная экстрадыцыя;
💤 Котава маглі вывезьці ў непрытомным стане;
✈️ калі б ён хацеў прыехаць у Беларусь сам, было б лягічна скарыстацца простымі рэйсамі з Стамбулу ў Менск або Маскву;
🧳 апошнім часам ён не займаўся палітыкай, больш бізнэсам, часта падарожнічаў;
💰 інфармацыя пра нібыта зьніклыя грошы — хлусьня;
📺 калі ён у Беларусі, то яго ня будуць паказваць у ТВ, бо ідуць перамовы паміж Менскам і ЗША.
Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен наведае мяжу ЭЗ зь Беларусьсю
https://smarturl.click/zdZLw
Гэта адбудзецца ў рамках яе візыту на ўсход Эўразьвязу, які пачнецца 29 жніўня.
31 жніўня яна будзе на польска-беларускай мяжы, а 1 верасьня — на літоўска-беларускай.
Мэта — падкрэсьліць падтрымку краінаў ЭЗ, якія сутыкаюцца з выклікамі на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй.
Мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі з краінамі ЭЗ працягваецца з 2021 году. Эўрапейскія ўлады лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
📱 Чаму і куды зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль Котаў? Жывы эфір Свабоды
Калега Анатоля Котава ў Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін выказаў меркаваньне пра ягоную магчымую «прымусовую экстрадыцыю» з тэрыторыі Турцыі.
Дык што сталася з былым дыпляматам і чыноўнікам — глядзіце інтэрвію з Аляксандрам Апейкіным у жывым эфіры «ПіКа Свабоды».
https://www.youtube.com/watch?v=FWYsOwxSwQ4
Задавайце вашыя пытаньні ў чаце трансьляцыі.
🇮🇷 ААН б’е трывогу: з пачатку году ў Іране пакаралі сьмерцю больш за 840 чалавек
https://smarturl.click/9oMpO
Толькі ў ліпені ўчынілі 110 пакараньняў, што ўдвая больш, чым летась.
Некаторых людзей караюць сьмерцю нават за негвалтоўныя злачынствы, зьвязаныя з наркотыкамі, што супярэчыць міжнародным стандартам.
Іранскія ўлады выкарыстоўваюць сьмяротнае пакараньне як «інструмэнт дзяржаўнага запалохваньня», — заявіла прэс-сакратарка Офісу правоў чалавека ААН Равіна Шамдасані.
🇨🇳 Першае месца па колькасьці сьмяротных пакараньняў займае Кітай. Іран — на другім.
Зьявілася інфармацыя пра затрыманьне старшыні Паралімпійскага камітэту Беларусі
https://smarturl.click/VRXwZ
Затрыманы Алег Шэпель (на здымку) — старшыня Нацыянальнага Паралімпійскага камітэту і кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў у зроку. Таксама затрымалі дырэктара віцебскага прадпрыемства «Элект» Аляксандра Пілатава. Пра гэта @zerkalo_io паведамілі дзьве крыніцы.
На працы абодвух кіраўнікоў заявілі, што тыя ў адпачынках, але не змаглі ўдакладніць, калі тыя вернуцца.
Асабісты нумар тэлефону Пілатава недаступны. На ягонай старонцы Vk.com і ў Viber-акаўнце пазначана, што ён ня быў онлайн з 31 ліпеня. Пасьля гэтага дня Пілатаў ня згадваўся ў сацыяльных сетках БелТІЗ і ў навінах на сайце прадпрыемства. Таксама ў жніўні зьнік з Telegram-каналу БелТІЗ і Шэпель, які раней быў там частым героем публікацыяў.
Здымак libmogilev.by
Асуджанага на 13 гадоў ксяндза Юхневіча этапавалі ў Бабруйск
Ксяндза Анджэя Юхневіча, асуджанага на 13 гадоў пазбаўленьня волі, перавялі ў калёнію № 2 ў Бабруйску, піша @katolik.life. Былы пробашч апынуўся ў той жа калёніі, дзе трымаюць і другога асуджанага каталіцкага сьвятара — ксяндза Генрыха Акалатовіча.
Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. У чым канкрэтна абвінавацілі Юхневіча, якога перш затрымлівалі з «палітычных» матываў, — дакладна невядома.
Вядома, што ксёндз не прызнаваў ніякай віны, вернікі лічаць, што справа супраць яго сфабрыкаваная.
📂 Хроніка перасьледу 29 жніўня абнаўляецца пад спасылкай: https://smarturl.click/lA4Md
Ад Вільні да Паўночнай Караліны. Расказваем пра беларускія школы за мяжой
https://smarturl.click/DYnZZ
Новая хваля палітычнай эміграцыі зь Беларусі пасьля 2020 году і ў сувязі з вайной ва Ўкраіне паспрыяла адкрыцьцю новых адукацыйных пляцовак. Беларускія школы зьявіліся ва Ўкраіне, у Польшчы, Грузіі.
Расказваем, якія зь іх будуць працаваць у новым навучальным годзе.
Зьніклую мянчанку і яе шасьцігадовага сына шукаюць шосты дзень
https://smarturl.click/AxAw3
Адзначаецца, што 29-гадовая жанчына зь дзіцём удзень 23 жніўня «пайшлі з дому на шпацыр і не вярнуліся». Дагэтуль месца іх знаходжаньня невядомае.
Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз некаторых тавараў зь Літвы
Пастанову аб працягу забароны апублікавалі на Нацыянальным праўным партале.
У Беларусі забаранілі перамяшчаць шэраг тавараў праз пункты пропуску на мяжы зь Літвой з 1 красавіка 2024 году. Потым забарону працягвалі, цяперашняя — да красавіка 2026 году.
Спачатку гэта былі вада, піва, віно, сусла вінаграднае, вэрмут, зброджаныя напоі, сьпірытус, воцат, шыны і апоны, а таксама адзеньне і іншыя ўжываныя вырабы.
У сакавіку 2025 году сьпіс скарацілі і прыбралі зь яго тавары сэканд-гэнд. Тады ж зьнялі абмежаваньне на перамяшчэньне гэтых тавараў транзытам празь Беларусь.
Ужо сёньня: 5 гадоў таму ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці
29 жніўня 2020 году ў Менску адбыўся жаночы Гранд-марш салідарнасьці, у якім узялі ўдзел дзесяць тысяч жанчын. Ён запачаткаваў суботнія жаночыя маршы, якія працягваліся некалькі месяцаў.
Болей пра падзеі і даты 29 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут.
🇵🇱 У Радоме падчас падрыхтоўкі да AirShow разбіўся самалёт F-16 Войска Польскага. Пілёт загінуў.
Уладзіслаў Касіняк-Камыш, віцэ-прэм’ер і міністар нацыянальнай абароны, прыехаў на месца і назваў сьмерць афіцэра вялікай стратай для ВПС Польшчы, выказаўшы спачуваньні родным і блізкім.
📍 Інцыдэнт адбыўся падчас падрыхтоўкі да аднаго з найбуйнейшых авіяшоў у Цэнтральнай Эўропе.
https://www.youtube.com/watch?v=G7tOCjJg7lo
📱 «Літаратурная беларуская мова — гэта мова абруселых літоўцаў»
https://www.youtube.com/watch?v=5_-hxMr074Q
• Як і калі сфармаваліся беларусы?
• На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў?
• Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам.
Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай па пытаньнях адукацыі і навукі Тацьцяна Шчытцова пакінула пасаду
https://smarturl.click/13AEw
У сваім акаўнце ў Facebook яна пазначыла, што шэраг прычын «не дазволілі ёй працягваць плённа выконваць гэтую місію».
Разам з тым Шчытцова назвала чатыры гады «інтэнсіўнай працы» крыніцай «унікальнага палітычнага і грамадзянскага вопыту».
Сьвятлана Ціханоўская ў сваю чаргу падзякавала ёй за дапамогу настаўнікам, студэнтам і дзецям у выгнаньні.
Тацьцяна Шчытцова — прафэсарка ЭГУ і аўтарка кнігі «Салідарнасьць узрушаных. Эсэ пра беларускую рэвалюцыю».
ℹ️ 19 жніўня пасаду дарадцы Ціханоўскай па эканамічных рэформах пакінуў эканаміст Алесь Аляхновіч.
Колькасьць ахвяраў расейскіх удараў па Кіеве вырасла да 19. Сярод загінулых 4 дзяцей
Яшчэ 52 чалавекі былі параненыя.
https://smarturl.click/y6RLd
Спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг назваў гэтыя ўдары абуральнымі.
«Мінулай ноччу Расея ўчыніла другую па велічыні паветраную атаку ў гэтай вайне, выкарыстаўшы 600 бесьпілётнікаў і 31 ракету. Мэты? Не салдаты і зброя, а жылыя раёны ў Кіеве — былі ўзарваныя грамадзянскія цягнікі, офісы місій ЭЗ і Вялікабрытаніі, а таксама мірныя жыхары. Гэтыя абуральныя напады пагражаюць міру, якога дамагаецца прэзыдэнт ЗША», — напісаў Кіт Келаг у сетцы Х.
Вугоршчына забараніла ўезд у краіну і ЭЗ украінскаму камандзіру праз удар па нафтаправодзе «Дружба»
https://smarturl.click/Re29J
🇭🇺 Улады Вугоршчыны забаранілі ўезд ва ўсе краіны ЭЗ украінскаму камандзіру Робэрту Броўдзі (на фота) (пазыўны Мадзьяр), які заявіў пра атаку дронамі на расейскі нафтаправод «Дружба».
Міністар замежных спраў Петэр Сіярта назваў гэта «нападам на сувэрэнітэт Вугоршчыны», бо трубаправод крытычны для энэргабясьпекі Вугоршчыны і Славаччыны.
🇺🇦 Кіеў абвясьціў пра «люстраныя меры» — кіраўнік МЗС Андрэй Сібіга падкрэсьліў, што «Вугоршчына знаходзіцца на няправільным баку гісторыі».
Эўракамісія заклікала абодва бакі гарантаваць бясьпеку крытычнай інфраструктуры, падкрэсьліўшы важнасьць «Дружбы» для энэргабясьпекі ўсяго Эўразьвязу.
Беларускія біятляністы ня змогуць выступіць на Алімпіядзе-2026, нават у нэўтральным статусе
https://smarturl.click/aRLQb
Міжнародны зьвяз біятляністаў апублікаваў сьпіс краін, якія кваліфікаваліся на Алімпіяду-2026 у біятлёне, і Беларусі ў ім няма.
Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў выступаць беларусам і расейцам на спаборніцтвах у нэўтральным статусе. Але правілы Міжнароднага зьвязу біятляністаў такога не прадугледжваюць.
Таму беларусы ня змогуць выступіць на Кубку сьвету і Алімпіядзе.
Як кампанія «Дана Холдынгс» пазьбегла санкцыяў Эўразьвязу
https://smarturl.click/9oM0j
17 сьнежня 2020 году Эўрапейскі Зьвяз увёў санкцыі супраць «Дана Холдынгс». Аднак, як высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар, пад абмежаваньні трапіла не асноўная кампанія, а яе «беларускі атожылак».
У выніку кіпрскі суўладальнік працягваў атрымліваць дывідэнды, бо за некалькі тыдняў да ўводу санкцыяў кампанія «Дана Холдынгс» прадала пяць кіпрскіх кампаніяў, празь якія кантралявала беларускія праекты, фірме з ААЭ.
У жніўні 2021 году санкцыі супраць «Дана Холдынгс» ўвялі ЗША. І гэтым разам яны пацэлілі.
20 чэрвеня 2025 году кампанія «Дана Холдынгс» была зьліквідаваная.
Праз два месяцы, 21 жніўня, ЗША зьнялі зь яе эканамічныя абмежаваньні. Брытанскі адвакат Алекс Прэзанці мяркуе, што менавіта ліквідацыя магла стаць прычынай для выключэньня са сьпісу.
Анатоль Котаў пакінуў Турэччыну праз порт на Чорным моры
https://smarturl.click/Y3Xv0
Пра гэта паведаміла турэцкае агенцтва IHA.
21 жніўня ён а 13:49 — прыбыў у аэрапорт Стамбула з Варшавы. Потым вылецеў у Трабзон.
А 18:35 пакінуў Турэччыну праз марскі памежны пераход у Трабзоне.
Пасьля 21:30 польскага часу (22:30 турэцкага) перастаў выходзіць на сувязь.
Трабзон — грузавы марскі порт. Да Расеі ад яго — 300 кілямэтраў.
У раскладзе караблёў 21 жніўня пазначаны толькі адзін — а 19:00 з прыстані №2 выйшла грузавое судна SHELLS пад ірляндзкім сьцягам. Але 23 жніўня яно ўжо было зноў у порце Трабозна.
Выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін напісаў у фэйсбуку, што сябры і калегі мяркуюць, што Котава прымусова дэпартавалі з Турэччыны. Бо для таго, каб адвезьці ў яго ў Беларусь ці Расею, можна было скарыстацца авіярэйсамі ў Стамбуле.