Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Галоўным ідэолягам Менску стаў спартсмэн, камсамолец і гарачы прыхільнік Лукашэнкі
Гэта былы ратавальнік Аляксандар Лук’янаў.
Трамплінам для ягонай кар’еры стаў 2020 год.
Як так выйшла? Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
🇲🇩 Беднасьць стымулюе антызаходнія настроі перад вырашальнымі выбарамі ў Малдове
https://smarturl.click/j7mjz
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары.
Прэзыдэнт краіны Мая Санду назвала іх «найважнейшымі ў гісторыі краіны».
Галоўная інтрыга — супрацьстаяньне празаходняй Партыі дзеяньня і салідарнасьці (PAS) і апазыцыйных сацыялістаў на чале зь Ігарам Дадонам, які даўно падтрымлівае шчыльныя сувязі з Масквой.
Паводле статыстыкі, у 2024 годзе траціна малдаванаў жыла за рысай беднасьці
Гэта стварае глебу для прарасейскай дэзынфармацыі, якая выступае супраць эўрапейскага курсу цяперашняга ўраду.
#rfe_rl
🇩🇪 Міністар абароны Нямеччыны Барыс Пісторыюс заявіў, што Расея і Кітай пашыраюць магчымасьці вайны ў космасе і могуць парушаць працу эўрапейскіх спадарожнікаў
25 верасьня ў Бэрліне ён адзначыў, што расейскія апараты ўжо сочаць за спадарожнікамі IntelSat, якімі карыстаецца нямецкае войска. А кітайскія робяць манэўры, падобныя да вайсковых вучэньняў.
Нямеччына да 2030 году інвэстуе 35 мільярдаў эўра ў стварэньне новых спадарожнікаў для апавяшчэньня, сувязі і выведкі, а таксама ўласнага цэнтру кіраваньня вайсковымі спадарожнікамі.
Пісторыюс падкрэсьліў неабходнасьць больш шчыльнага эўрапейскага супрацоўніцтва ў космасе.
«Інакш нас там чакае наша Ватэрло».
Лукашэнка і Пашыньян паціснулі рукі ў Маскве
https://smarturl.click/VRnp4
Фота моманту апублікаваў тэлеграм-канал «Пул Первого».
У траўні 2024 году Аляксандар Лукашэнка падчас візыту ў Баку назваў вайну за Нагорны Карабах «вызваленчай» для Азэрбайджана.
У чэрвені 2024-га прэм’ер Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што «ніколі не паедзе ў Беларусь, пакуль Лукашэнка ва ўладзе», і адклікаў амбасадара зь Менску.
«Адзін з кіраўнікоў краін АДКБ заяўляе, што ўдзельнічаў у падрыхтоўцы вайны, заахвочваў, верыў і жадаў перамогі Азэрбайджану. І пасьля гэтага я паеду з кіраўніком Беларусі нешта абмяркоўваць?» — сказаў ён.
«Так, Нікол Ваваевіч, калі патрэбна, зьвяртайцеся. Калі прэзыдэнт [Расеі] ухваліць, мы гатовыя пачаць», — сказаў Лукашэнка.Читать полностью…
Андрэй Стрыжак паабяцаў дапамагаць ініцыятывам, якія бароняць правы жанчын
https://smarturl.click/aR70d
PR-каардынатар фонду Антон Жукаў распавёў Свабодзе, што пра гэта Стрыжак сказаў на пасяджэньні ў BySol, дзе разглядалася ягоная справа.
«Ён асабіста вырашыў пайсьці ў псыхатэрапію, а таксама дапамагаць ініцыятывам, якія змагаюцца за правы жанчын», — сказаў Антон Жукаў.
«Мужнасьць за кратамі, надзея для Беларусі» — у Эўрапарлямэнце выступілі з заявай да дня народзінў Алеся Бяляцкага
https://smarturl.click/AxDQO
З заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага выступілі старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю Малгажата Гасеўская і яе намесьнікі Томас Тобэ і Міхал Кабоска.
У заяве Бяляцкага называюць чалавекам, чыё жыцьцё ўвасабляе стойкасьць і адданасьць свабодзе. Дэпутаты нагадалі пра ягоны шлях — ад заснаваньня «Вясны» да Нобэлеўскай прэміі міру — і пра два арышты, у 2011 і 2021 гадах.
«Алесь Бяляцкі ня можа сёньня адзначыць свой дзень нараджэньня ў асяродзьдзі сямʼі і сяброў. Але ён не адзін. Яго мужнасьць, годнасьць і рашучасьць працягваюць натхняць усіх нас, і мы абяцаем працягваць яго барацьбу — да таго дня, пакуль Беларусь ня верне сваю свабоду», — гаворыцца ў заяве.
Былога прэзыдэнта Францыі асудзілі на 5 гадоў турмы
https://smarturl.click/oVv3B
Парыскі суд пакараў Нікаля Сарказі пяці гадамі зьняволеньня ў справе аб фінансаваньні яго выбарчай кампаніі рэжымам Муамара Кадафі ў 2005–2007 гадах, паведаміў Reuters.
Па іншых эпізодах гэтай жа справы, уключаючы крадзеж дзяржаўных сродкаў і пасіўную карупцыю, яго апраўдалі.
70-гадовы экс-прэзыдэнт заявіў, што ён невінаваты і будзе падаваць апэляцыю.
Нікаля Сарказі кіраваў Францыяй у 2007–2012 гадах.
У 2011 годзе ён актыўна падтрымаў вайсковую інтэрвенцыю ў Лібіі, якая прывяла да зьвяржэньня і забойства Кадафі.
🇫🇷 Былога прэзыдэнта Францыі Сарказі прызналі вінаватым у адным з ключавых абвінавачваньняў аб незаконным фінансаваньні ад Кадафі
https://smarturl.click/oVv3B
Суд палічыў даказаным абвінавачаньне ў сувязях з дыктатурай Муамара Кадафі ў Лібіі з мэтай знайсьці грошы на забесьпячэньне прэзыдэнцкай кампаніі Сарказі. Пры гэтым канчатковага прысуду яму і іншым 11 фігурантам парыскі суд яшчэ не абвясьціў.
Удзел у злачыннай супольнасьці зьяўляецца сур’ёзным абвінавачваньнем, якое можа пацягнуць за сабой пакараньне да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
«Мы занадта часта разыходзімся ў меркаваньнях з атачэньнем Сьвятланы». Ціханоўскі апублікаваў адкрыты ліст
https://smarturl.click/13QX5
Сяргей Ціханоўскі апублікаваў у сваёй суполцы «Краіна для жыцьця» адкрыты ліст, у якім патлумачыў спрэчку ў жывым эфіры на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там ён настаяў, каб Сьвятлана Ціханоўская скасавала інтэрвію тэлеканалу CNN і працягнула сустрэчу.
Сям’ю музыкаў зь Менску асудзілі за ўдзел у пратэстах
Вядомым беларускім баяністам Аляксандру і Ліліі Пажарыцкім прысудзілі хатнюю хімію, даведалася Наша Ніва. Іх асудзілі за ўдзел у пратэстах.
Ліліі Пажарыцкай 60 гадоў, у 1984 годзе яна скончыла Сярэднюю спэцыяльную школу пры беларускай кансэрваторыі, у 1989 — Ленінградзкую кансэрваторыю. Больш за 30 гадоў выкладае ў Рэспубліканскай гімназіі‑каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Ейнаму мужу, Аляксандру Пажарыцкаму, 69 гадоў, ён шмат гастраляваў, свой першы аўтарскі канцэрт правёў у Беларускай дзяржаўнай філярмоніі ў 1996 годзе.
Польшча перакрыла канал паставак люксавых аўтамабіляў у Беларусь і Расею
https://smarturl.click/WRjde
Польскія праваахоўнікі выкрылі злачынную групу, якая пастаўляла ў Беларусь і Расею аўтамабілі кляса люкс у абыход санкцый. Пра гэта паведаміла Польскае радыё з спасылкай на Цэнтральнае сьледчае бюро паліцыі Польшчы.
Паліцэйскія затрымалі 20 чалавек. Згодна з расьсьледаваньнем, група дзейнічала ў Польшчы, Чэхіі, Літве, Нямеччыне ды іншых краінах Эўразьвязу з 2021 па 2025 год і за гэты час яны пераправілі ў Беларусь і Расею каля 600 люксавых аўтамабіляў, у тым ліку BMW, Mercedes, Porsche, Lexus і Range Rover.
Удзельнікі куплялі ў аўтасалёнах дарагія машыны і перапрадавалі іншым кампаніям у краінах Эўразьвязу. Затым аўтамабілі дастаўлялі ў Польшчу і прадавалі ў Расею ды Беларусь з выкарыстаньнем беларускіх, азэрбайджанскіх і казахстанскіх юрыдычных асоб.
Фота ілюстрацыйнае
Расейскія войскі атакавалі Ўкраіну 115 ударнымі дронамі. Ёсьць ахвяры
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што ў ноч на 23 верасьня расейскія войскі атакавалі ўкраінскія гарады 115 ударнымі дронамі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 103 бесьпілётнікі ўдалося зьбіць, яшчэ 12 пацэлілі па 6 лякацыях.
🔻У Адэскай вобласьці адзін чалавек загінуў, яшчэ тры асобы атрымалі раненьні. Пашкоджаныя гатэль, аддзяленьні пошты, Дом культуры і іншая сацыяльная інфраструктура.
🔻Запорожжа. У выніку авіяўдару зьнішчаны прыватны будынак. Адзін чалавек загінуў.
🔻Днепрапятроўская вобласьць. Адзін чалавек паранены. У выніку расейскага ўдару загарэліся прыватныя будынкі і фэрмэрская гаспадарка.
На фота: наступствы ўдару Расеі па Адэскай вобласьці 23 верасьня 2025
🇵🇱 Сікорскі зьвярнуўся да расейцаў у ААН: «Не прыходзьце скуголіць... Вас папярэдзілі»
https://smarturl.click/aR7wX
«Калі іншая ракета ці паветранае судна ўвойдзе ў нашую паветраную прастору без дазволу — наўмысна ці „памылкова“ — і будзе зьбіта, і абломкі ўпадуць на тэрыторыю NATO, калі ласка, не прыходзьце сюды скуголіць пра гэта. Вас папярэдзілі», — сказаў міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, скліканым у сувязі з парушэньнем расейскімі зьнішчальнікамі паветранай прасторы Эстоніі.
Да таго Сікорскі наўпрост зьвярнуўся да расейскай дэлегацыі:
«Мы ведаем, што вас не хвалюе міжнароднае права і што вы ня здольныя жыць у міры з суседзямі. Ваш шалёны нацыяналізм утрымлівае прагу панаваць, якая ня спыніцца, пакуль вы не зразумееце, што час імпэрыяў прайшоў і што вашая імпэрыя ня будзе адноўленая. Кожны ўдар дронаў, запушчаных героямі Ўзброеных сілаў Ўкраіны — хай дабраславіць іх Бог — набліжае гэты дзень».Читать полностью…
Хроніка перасьледу 22 верасьня
1️⃣ Паводле «Нашай Нівы», прычынай шэрагу затрыманьняў у асяродзьдзі беларускіх канцэртных мэнэджэраў стала прызнаньне тэлеграм-чату «Орг BY» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Як сказаў НН адзін з удзельнікаў чату, той ствараўся ў 2020 годзе для каардынацыі працы і абмену досьведам паміж арганізатарамі канцэртаў. Дыялёгі ў чаце скончыліся яшчэ ў 2021 годзе.
2️⃣ Стаў вядомы прысуд 64-гадоваму УГД-дыягносту Сяргею Рамашову — 3,5 году калёніі па абвінавачваньні ў распальваньні варожасьці і фінансаваньні «экстрэмісцкай дзейнасьці», вынікае з сайту dissidentby.com.
3️⃣ Некаторым затрыманым за пратэсты пачалі інкрымінаваць больш цяжкі артыкул — «удзел у масавых беспарадках», бо тэрмін даўніны па менш цяжкім артыкуле скончыўся, паведамілі праваабаронцы «Вясны».
🇱🇻 Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю
https://smarturl.click/lA0e5
Міністэрства абароны Латвіі падтрымлівае «аднаўленьне гістарычных месцаў здабычы торфу» і ператварэньне іх зноў у «балотныя экасыстэмы» — каб яны служылі натуральнымі бар’ерамі на мяжы краіны з Расеяй і Беларусьсю.
Такія балоты могуць быць сурʼёзнай перашкодай для руху бранятэхнікі і пяхоты.
Усе краіны ад Польшчы да Фінляндыі актыўна разглядаюць аднаўленьне балот як экалягічнага праекту і натуральнай перашкоды для ўмацавання сваіх усходніх межаў.
Трамп заклікаў Турэччыну адмовіцца ад расейскай нафты
https://smarturl.click/20W4X
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Эрдаганам заявіў, што найлепшае, што магла б зрабіць Турэччына, каб спыніць вайну ва Ўкраіне — гэта перастаць купляць расейскія нафту і газ.
«І Пуцін, і Зяленскі паважаюць Эрдагана. Ён можа істотна паўплываць на вайну ва Ўкраіне, калі захоча, але аддае перавагу заставацца нэўтральным», — сказаў Дональд Трамп.
🇸🇮 Зборная Беларусі па футзале правядзе матчы на Эўра-2026 ў Славеніі. Літва і Латвія адмовіліся прымаць беларусаў
https://smarturl.click/y6lOp
Выканаўчы камітэт UEFA уключыў Славенію ў пералік гаспадароў чэмпіянату Эўропы па футзале, які меўся прайсьці ў Латвіі і Літве з 20 студзеня па 7 лютага 2026 году.
Прычынай стала адмова Латвіі і Літвы прымаць зборную Беларусі, якая сёлета выйшла ў фінал Эўра-2026.
Цяпер Славенія прыме 18 матчаў з 32, у тым ліку два чвэрцьфіналы, абодва паўфіналы, матч за 3-е месца і фінал.
Фота — mini-football.by
☢️ Лукашэнка назваў гендырэктара МАГАТЭ «сапраўдным мужыком»
https://smarturl.click/VRnp4
Гэтак ён аддзячыў Рафаэлю Гросі за падтрымку Беларускай АЭС
«Хачу вам, спадар Гросі, падзякаваць за тое, што вы былі сапраўдным мужыком, сапраўдным чалавекам.
Наша станцыя, вы памятаеце, была сур’ёзна палітызаваная. І ня там будуем, і ня тое будуем, і амэрыканцы супраць, а эўрапейцы ўвогуле былі ў шаленстве.
Вы шмат разоў былі на гэтай станцыі. Але вы адкрыта перад журналістамі казалі: „Не нападайце на Беларусь, яны будуюць з расейцамі самую прасунутую станцыю, пытаньняў няма“», — працытавала Аляксандра Лукашэнку БелТА.
Расея пасьля ўкраінскіх удараў працягвае забарону на экспарт нафтапрадуктаў да канца году
https://smarturl.click/AxDQ0
Пра гэта заявіў віцэ-прэм’ер Расеі Аляксандар Новак.
Расея сёлета зь вясны забараніла экспарт паліва для невытворцаў.
Раней агенцтва Reuters паведамляла, што Расея магла страціць да 17% магутнасьці нафтаперапрацоўкі праз напады ўкраінскіх дронаў.
Паліўны дэфіцыт закрануў ужо больш за 10 суб’ектаў фэдэрацыі, а таксама акупаваныя Крым і Данецкую вобласьць.
Стаўленік Пуціна ў Крыме абгрунтаваў адзінства беларусаў і расейцаў цытатай Багдановіча. Што ў ёй ня так
https://smarturl.click/Re1G8
Расейскі чыноўнік Георгій Мурадаў (на фота) на «Днях Крыму» ў Беларусі заявіў, што Максім Багдановіч «сфармуляваў цывілізацыйнае адзінства» беларусаў і расейцаў.
У эсэ «Хто мы такія» Багдановіч пісаў, што беларусы — трэці народ рускага кораню, але асобны.
«Жывём мы паміж палякаў і велікарусаў, народаў моцных, і маем шмат крыўды ад іх. Бо ёсць велікарусы, што намагаюцца, каб мы забыліся на ўсё сваё, беларускае, выракліся яго ды звярнуліся ў велікарусаў, гаварылі б і жылі па-іхняму. Ёсць і палякі, каторыя таксама хочуць змяніць нас на свой капыл, каб і мы сталіся палякамі.Читать полностью…
Агляніцеся: усё наша роднае, беларускае, марнуецца, нішчыцца, знікае, бо яго забіваюць, яго прыглушаюць, ім пагарджаюць, а чужое пануе, пышаецца, мае сабе пашану і павагу», — пісаў Багдановіч.
☢️ У Беларусі хочуць разам з сховішчам для радыеактыўных адкідаў пабудаваць комплекс па іх перапрацоўцы
https://smarturl.click/mBQk5
«Наша ідэя такая — пункт будзе працаваць ня толькі ў інтарэсах БелАЭС, але і ў інтарэсах усёй энэргасыстэмы абыходжаньня з радыеактыўнымі адкідамі ў Беларусі. Ён будзе прымаць адкіды, зьвязаныя з мэдыцынай, а таксама „чарнобыльскай спадчынай“», — заявіў старшыня Дзяржатамнагляду Максім Мазурэнка.
У Беларусі стартуе ацяпляльны сэзон. Спачатку падключаць Віцебскую вобласьць
Старт ацяпляльнаму сэзону даюць мясцовыя органы ўлады, зыходзячы з умоў надвор’я. У жылым фондзе ацяпленьне ўключаюць, калі сярэднесуткавая тэмпэратура на вуліцы не падымаецца вышэй за 8℃ на працягу трох сутак. У сацыяльных аб’ектах — ня больш за 10℃, нагадваюць дзяржаўныя СМІ.
У сувязі з пахаладаньнем і прагнозам на бліжэйшы час ацяпленьне будуць падключаць у дашкольных і школьных установах адукацыі, спэцыялізаваных навучальна-спартовых, лячэбна-прафіляктычных і мэдыцынскіх установах, на аб’ектах сацыяльнага абслугоўваньня. Таксама цяпло паступіць у музэі, дзяржаўныя архівы і гасьцініцы.
За 7 гадзінаў агульны паток транспарту празь мяжу — больш за 900 аўтамабіляў
https://smarturl.click/4OE6W
Пасьля адкрыцьця беларуска-польскай мяжы з 1.00 да 8.00 у Польшчу выехалі 260 грузавікоў і 550 легкавых аўтамабіляў.
«Спроба паставіць жонку на месца». «Шчырасьць, прамата і характар». У сацсетках абмяркоўваюць спрэчку Ціханоўскіх
https://smarturl.click/xV12m
Падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай зь беларусамі ў Нью-Ёрку 14 верасьня Сяргей Ціханоўскі, які быў вядоўцам, настаяў, каб тая адмовілася ад дамоўленага інтэрвію на амэрыканскім тэлеканале CNN, каб сустрэча працягвалася.
Гэтая сытуацыя выклікала розгалас у сацыяльных сетках. Прапануем вашай увазе некаторыя меркаваньні.
Гісторык Фяльшцінскі: Падзеньне расейскай імпэрыі можа пачацца зь Беларусь
https://www.youtube.com/live/UYKATVGbIlc
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі сярод іншага, вядомы сваёй кнігай «ФСБ узрывае Расею» аб прыходзе да ўлады Ўладзіміра Пуціна. Ягоным суаўтарам тады быў колішні падпалкоўнік КДБ СССР і ФСБ Расеі Аляксандар Літвіненка, якога ФСБ пазьней атруціла ў Брытаніі.
Новая кніга Фяльшцінскага — гэта біяграфія рэдактаркі сайту «Хартыя’97» Натальлі Радзінай на фоне падзей найноўшай гісторыі Беларусі. Пасьля прэзэнтацыі кнігі Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
Польскія перавозьнікі выказаліся за разблякаваньне мяжы зь Беларусьсю
https://smarturl.click/y6lJB
Польскае выданьне Rzeczpospolita апісала праблемы, зь якімі сутыкнуліся польскія транспартна-лягістычныя кампаніі пасьля закрыцьця польска-беларускай мяжы.
«Нескаардынаванае зь іншымі краінамі рэгіёну закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю шкодзіць польскай эканоміцы»,— напісала выданьне.
«Мяжа зь Беларусьсю застаецца адкрытай у Літве і Латвіі. Польскія прадпрымальнікі нэрвуюцца, бо тамтэйшыя фірмы ўжо пераймаюць грузы і кантракты, а ім пагражае страта кіроўцаў і транспартнага парку», — піша RP.
Пётр Прудзыньскі, старшыня Мазавецкага рэгіёну, з Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозьнікаў Польшчы, заявіў, што перавозьнікі чакаюць аднаўленьня доступу да рынку.
ℹ️Варшава заявіла пра ўзмацненьне актыўнасьці дронаў каля мяжы з Беларусьсю, таму мяжа застаецца закрытай і пасьля вучэньняў «Захад-2025».
Фота ілюстрацыйнае
«Залаты мяч» найлепшага футбаліста сэзону атрымалі Дэмбэле і Банмаці
https://smarturl.click/DYj7v
У Парыжы ўвечары 22 верасьня абвясьцілі пераможцаў прызу «Залаты мяч». Гэты прыз уручае францускі часопіс France Football з 1956 году гульцам, якія найлепш праявілі сябе ў папярэднім сэзоне.
«Залаты мяч» сярод мужчын здабыў Усман Дэмбэле — яму 28 гадоў, ён гулец зборнай Францыі і парыскага клюбу «Пары Сэн Жэрмэн», які сёлета выйграў Лігу чэмпіёнаў.
Сярод жанчын «Залаты мяч» трэці год запар здабыла Айтана Банмаці. Ёй 27 галоў, яна гуляе за зборную Гіпшпаніі, якая сёлета дайшла да фіналу ў чэмпіянаце Эўропы, і за «Барсэлёну» — фіналістаў сёлетняй Лігі чэмпіёнаў.
Асноўнае за 22 верасьня
• «Нам давядзецца навучыцца жыць поруч з тымі, хто чыніў рэпрэсіі». Андрэй Войніч пра час у турме, былых сілавікоў за кратамі і жыцьцё на волі
• Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы
• У МЗС Беларусі паведамілі аб двух параненых беларусах у анэксаваным Расеяй Крыме
• На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў
• Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць
• Хроніка перасьледу 22 верасьня: затрымалі некалькіх чалавек, датычных да тэлеграм-чату «Орг BY»
• BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве фірмай бізнэсоўца з атачэньня Лукашэнкі лякарні для чыноўнікаў
• Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве
• Міністэрства абароны Латвіі падтрымала праект зноў затапіць асушаныя тарфяныя балоты на мяжы з Расеяй і Беларусьсю
Мэр Масквы паведаміў пра атаку дронаў
https://smarturl.click/7va2v
Масква і Падмаскоўе ўвечары 22 верасьня падвергліся нападу бесьпілётнікаў, паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін.
Паводле яго, сродкі супрацьпаветранай абароны адбілі атаку. Пазьней Сабянін паведаміў, што былі зьбітыя дзевяць бесьпілётнікаў і што, паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелых няма.
Паведамленьне Сабяніна зьявілася пасьля таго, як у сацсетках пра выбухі паведамлялі жыхары розных раёнаў Масквы. Расейскае выданьне «База» паведаміла аб прыпыненьні працы маскоўскіх аэрапортаў, афіцыйна пра гэта пакуль не абвяшчалася.
Мяркуючы па сэрвісе Flightradar24, некалькі авіярэйсаў на падлёце да Масквы паляцелі ў іншым кірунку.
🟦 Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць абараняць «кожную цалю» тэрыторыі краін-удзельніц NATO
https://smarturl.click/MGnLE
Пра гэта заявіў 22 верасьня прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі аб’яднаных нацый Майкл Уолц (на фота) на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, прысьвечаным некалькім выпадкам меркаванага парушэньня Расеяй паветранай прасторы краін NATO.
🇵🇱 Паводле польскіх уладаў, у ноч на 10 верасьня каля 20 расейскіх дронаў перасеклі мяжу Польшчы. Некалькі апаратаў былі зьбітыя.
🇷🇴 Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што 13 верасьня расейскі дрон тыпу «Герань» 50 хвілін ляцеў над ейнай тэрыторыяй, пасьля чаго павярнуў ва Ўкраіну.
🇪🇪 19 верасьня, як заявілі ўлады Эстоніі і іншых краін NATO, тры расейскія зьнішчальнікі парушылі паветраную прастору Эстоніі над Балтыйскім морам і заставаліся ў ёй ня менш за 12 хвілін.