radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Новы мэдцэнтар для чыноўнікаў адкрыюць пад Менскам у лістападзе

BelPol сьцьвярджае: пабудаваны ён будзе за кошт прыватнай кампаніі «ЛэндРэсурс», зьвязанай зь бізнэсмэнам Мікалаем Вераб'ём — вядомым «кашальком рэжыму Лукашэнкі».

Ён месьціцца на беразе вадасховіша Дразды побач з «прэзыдэнцкім» мэдцэнтрам.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚛 Пуцін: Расея гатовая яшчэ год прытрымлівацца «цэнтральных абмежаваньняў» у дамове аб стратэгічнай наступальнай зброі

https://smarturl.click/5Zxnp

22 верасьня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што Захад «падрывае стратэгічную стабільнасьць».

Зь ягоных словаў вынікае, што дамова аб стратэгічнай наступальнай зброі, якая дзейнічае да 5 лютага 2026 году, хутчэй за ўсё, ня будзе працягнутая.

Пуцін сказаў, што Расея яшчэ год будзе трымацца лімітаў дамовы, калі ЗША будуць рабіць гэтаксама.

☢️ Разам з тым, ад пачатку поўнамаштабнай вайны з Украінай Расея ўзмацніла ядзерную рыторыку і заявіла пра магчымасьць ядзернага адказу на няядзерныя ўдары.

Аляксандар Лукашэнка заяўляў пра расейскую ядзерную зброю ў Беларусі, але сярод заходніх аналітыкаў адзінства наконт таго, ці праўда гэта, няма.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BySol выплаціў 31 000 € палітвязьням, вызваленым і высланым зь Беларусі 11 верасьня

https://smarturl.click/XDnaZ

• 31 чалавек атрымаў разавыя выплаты па 1000 €, грошы надаў Міжнародны гуманітарны фонд.

• Ідзе працэдура легалізацыі (консульскія зборы, страхоўкі), у якой таксама дапамагае BySol.

• Абвешчаная штомесячная падтрымка на 3 месяцы.

•Усяго людзі ахвяравалі больш за 110 тысяч эўра. Рэшту грошай зарэзэрвуюць на дапамогу наступным групам вызваленых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇵🇱 У Гданьску затрымалі двух беларусаў за пагрозу пісталетам таксісту

https://smarturl.click/QbZk1

13 верасьня позьнім вечарам беларусы выклікалі таксоўку, каб даехаць у цэнтар Гданьску, на выклік прыехаў кіроўца — 27-гадовы грамадзянін Нігерыі. Калі яны селі ў машыну, то сказалі везьці іх у Сопат. Таксіст пагадзіўся, але папярэдзіў, што кошт паездкі будзе большы. Беларусы раззлаваліся, адзін зь іх прыставіў да галавы кіроўцы пісталет.

Перапалоханы кіроўца спыніўся, выбег з машыны і пачаў клікаць дапамогу. Пасажыры пакінулі машыну і ўцяклі. Кіроўца вярнуўся ў машыну і паехаў у паліцыю.

18 верасьня нападнікаў знайшлі ў Сопаце. Пры ператрусе сканфіскавалі пнэўматычны пісталет.

Ім пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

Крыніца — policja.pl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇲🇩 Паліцыя Малдовы правяла сотні ператрусаў пасьля расьсьледаваньня ўмяшаньня Крамля ў парлямэнцкія выбары

https://smarturl.click/7vaVR

У Малдове 22 верасьня прайшлі звыш 250 ператрусаў у больш як ста паселішчах у справе аб падрыхтоўцы Расеяй дэстабілізацыі на выбарах 28 верасьня.

Колішні прэзыдэнт дзяржавы Ігар Дадон, а цяпер — адзін з кіраўнікоў апазыцыйнага блёку «Патрыятычны» і кіраўнік Партыі сацыялістаў заявіў, што паліцыя правяла рэйды ў тэрытарыяльных арганізацыях яго палітычнай сілы.

22 верасьня таксама прайшлі ператрусы ў справе аб незаконным фінансаваньні партый і подкупе выбарнікаў.

Ператрусы ў гэтай справе адбыліся таксама 8 і 16 верасьня. Затрымалі 15 чалавек, канфіскавалі каля 1,3 мільёна даляраў у эквіваленце.

Журналісты BBC раней выявілі сетку прапагандыстаў у TikTok і Facebook, зьвязаных з Расеяй.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NATO ўзмацняе абарону на ўсходнім флянгу пасьля ўварваньня расейскіх дронаў у Польшчу

https://smarturl.click/VRnxR

Альянс 12 верасьня пачаў новую місію ўмацаваньня абароны — апэрацыю «Ўсходні вартавы».

Далучыліся ўжо 8 краін:
🇬🇧 Вялікая Брытанія
🇪🇸 Гішпанія
🇩🇰 Данія
🇮🇹 Італія
🇩🇪 Нямеччына
🇫🇷 Францыя
🇨🇿 Чэхія
🇸🇪 Швэцыя

🇺🇸 ЗША новых актываў не далі, але ў Польшчы ўжо больш за 10 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў, і гэтая колькасьць можа павялічыцца.

У NATO прызнаюць: «вельмі дарагая ракета, выпушчаная зь вельмі і вельмі дарагога самалёта, — не найлепшы спосаб перамагчы дроны».

Наступны крок — «сьцяна для дронаў» і мабільныя агнявыя каманды.

ℹ️ Масавае парушэньне паветранай прасторы Польшчы расейскімі дронамі адбылося 10 верасьня. Вядома, што іх было больш за 20.

#rfe_rl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

BelPol апублікаваў расьсьледаваньне аб будаўніцтве фірмай бізнэсоўца з атачэньня Лукашэнкі лякарні для чыноўнікаў

https://smarturl.click/kZAbR

Аб’ект узводзіць кампанія набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі бізнэсоўца Мікалая Вараб’я.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка на сустрэчы з кітайская дэлегацыяй паскардзіўся на Польшчу:

«Вельмі шмат у СМІ апошнім часам, асабліва ў сувязі з вашым візытам у Беларусь, рознага кшталту інсынуацый наконт у тым ліку нашых адносін з Польшчай і закрыцьця мяжы паміж Беларусьсю і Польшчай. Я разумею, што гэта, хутчэй за ўсё, недружалюбны крок палякаў — палітычны, нейкі, напэўна, іміджавы, які лічаць палякі, супраць КНР. Але ніяк не эканамічны. Паколькі такая імпэрыя як Кітай лёгка справіцца з гэтай праблемай. Але тэма гучыць.

Справа тут не ў Беларусі. Ну а Польшча адыгрывае ролю нейкага каня-скакуна на карысьць іншых дзяржаў», — дадаў Аляксандар Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Жэнэве прайшла дыскусія аб правах чалавека ў Беларусі, выступілі экспэрты ААН і прадстаўніца ўладаў Беларусі

https://smarturl.click/WRj4O

У рамках 60-й сэсіі Рады па правах чалавека ААН прайшоў інтэрактыўны дыялёг з Групай незалежных экспэртаў па Беларусі і круглы стол «Дайце голас ахвярам: парушэньні правоў чалавека ў Беларусі», арганізаваны сталым прадстаўніцтвам Літвы пры ААН.

Ларыса Бельская, прадстаўніца Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве, сказала, што мэта «гэтых утварэньняў» — «ачарненьне яе краіны» і таму Беларусь не прызнае іх мандаты.

Групу незалежных экспэртаў па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ўзначальвае Карына Маскаленка (на здымку). Яна заявіла, што з 1 траўня 2020 году тысячы беларусаў былі арыштаваныя і адвольна затрыманыя за ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду выказваньня меркаваньня, сходаў і асацыяцый.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менск прыбыла высокая кітайская дэлегацыя, чакаецца размова пра беларуска-польскую мяжу

https://smarturl.click/ggx44

У Беларусь прыбыла кітайская дэлегацыя на чале з сакратаром Цэнтральнай камісіі ў праверцы дысцыпліны і сябрам Пастаяннага камітэту Палітбюро Камуністычнай партыі Кітаю Лі Сі.

З кітайскім палітыкам ужо сустрэўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка, а наступным зь Лі Сі сустрэнецца Аляксандар Лукашэнка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: Усясьветны дзень без аўтамабіля; 86 гадоў з дня савецка-нямецкага параду ў Берасьці

https://smarturl.click/qBxWW

22 верасьня 1939 году ў Берасьці адбыўся сумесны парад частак нямецкай і савецкай арміяў з нагоды афіцыйнай працэдуры перадачы Брэст-Літоўска і «Брэсцкай крэпасьці» савецкаму боку падчас уварваньня ў Польшчу войскаў Нямеччыны. Сьведчаньнямі засталіся ня толькі фатаграфіі з вывешанымі побач нямецкай свастыкай і чырвонай зоркай, ня толькі кадры фотакронікі, але і ўспаміны галоўных герояў параду – нямецкага генэрала Гудэрыяна і савецкага камбрыга Крывашэіна.

На фота: супольны парад Вэрмахту і Чырвонай арміі, 22 верасьня 1939

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 верасьня на Радыё Свабода

📌Беларусь умацоўвае сувязь з анэксаваным Расеяй Крымам: сталі вядомыя пабрацімы Сімферопалю і Феадосіі

📌У Менску заявілі, што расейскія вайскоўцы пасьля вучэньняў «Захад-2025» вярнуліся ў месцы дысьлякацыі ў Расеі

📌Расейскі вайсковы самалёт зноў парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам

📌Вялікая Брытанія, Аўстралія і Канада прызналі Палестынскую дзяржаву

📌Хто жыве ў Горватавым «Доме». Ліст да менскага сябра пра «панскі прыгнёт»

📌Беларуская мова і беларуская рок-музыка. Моўны тэст

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі вайсковы самалёт зноў парушыў паветраную прастору над Балтыйскім морам

https://smarturl.click/8pmYx

Два зьнішчальнікі Eurofighter Вайскова-паветраных сіл Нямеччыны на патрабаваньне NATO паднялі ў паветра па трывозе праз зьяўленьне расейскага вайсковага самалёту комплекснай выведкі Іл-20М у паветранай прасторы над Балтыйскім морам.

Як паведаміла агенцтва dpa, расейскі самалёт-выведнік знаходзіўся ў міжнароднай паветранай прасторы бяз пляну палёту і не выходзіў на сувязь.

Зьнішчальнікі ВПС Нямеччыны суправаджалі расейскі самалёт, пакуль іх не зьмянілі самалёты Швэцыі.

Узброеныя сілы Нямеччыны трымаюць дадатковыя самалёты ў гатоўнасьці для абароны паветранай прасторы на ўсходнім флянгу NATO пасьля шэрагу нядаўніх парушэньняў Расеяй паветранай прасторы краін альянсу.

Апошні інцыдэнт адбыўся 19 верасьня ў паветранай прасторы Эстоніі. Эстонскі ўрад упершыню за апошнія 34 гады ініцыяваў тэрміновае пасяджэньне Рады бясьпекі ААН, каб абмеркаваць гэты факт.

На фота: зьнішчальнікі Eurofighter, ілюстрацыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікая Брытанія і Канада прызналі Палестынскую дзяржаву

https://smarturl.click/w4QmW

«Сёньня, каб аднавіць надзею на мір для палестынцаў і ізраільцян і рашэньне канфлікту шляхам стварэньня дзьвюх дзяржаў, Злучанае Каралеўства афіцыйна прызнае Дзяржаву Палестыну», — заявіў Кір Стармэр на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Аналягічную заяву зрабіў і прэм’ер-міністар Канады Марк Карні.

«Канада прызнае Дзяржаву Палестына і прапануе сваё партнэрства ў стварэньні абяцаньня мірнай будучыні як для Дзяржавы Палестына, так і для Дзяржавы Ізраіль», — адзначаецца ў заяве канадзкага прэм’ера.

Незалежнасьць Дзяржавы Палестына ў цяперашні час прызнаюць каля 150 з 193 дзяржаваў — чальцоў ААН. ЗША і Ізраіль адмаўляюцца прызнаваць яе цяпер. Згодна з рэзалюцыямі ААН, тэрыторыя дзяржавы павінна складацца з Заходняга берагу ракі Ярдан, сэктару Газа і Ўсходняга Ерусаліму, але Ізраіль ня згодны з такімі межамі.

На фота: актывіст трымае сьцяг Палестыны, архіў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску заявілі, што расейскія вайскоўцы пасьля вучэньняў «Захад-2025» вярнуліся ў месцы дысьлякацыі ў Расеі

https://smarturl.click/VRn70

Прэсавая служба ведамства таксама апублікавала фота прыбыцьця першага эшалёну з вайскоўцамі менскай мэханізаванай брыгады, якія ўдзельнічалі ў вучэньнях «Захад-2025» на расейскіх палігонах.

«Танкавыя, мотастралковыя вайсковыя часткі, падразьдзелы вайсковай СПА і БЛА цягам двух месяцаў праходзілі падрыхтоўку ў навучальных цэнтрах, пераймаючы досьвед у расейскіх калег. Атрыманыя навыкі былі пасьпяхова выкарыстаныя ў часе вучэньняў „Захад-2025“. Расейскія вайскоўцы, якія бралі ўдзел у супольных стратэгічных вучэньнях, адбылі ў пункты сталай дысьлякацыі ў Расейскай Фэдэрацыі», — сказана ў паведамленьні.

Вучэньні «Захад-2025» праходзілі з 12 па 16 верасьня. На час іх правядзеньня Польшча закрыла сваю мяжу зь Беларусьсю і пакуль яе не адкрыла.

Крыніца фота: прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне БРЦ: Арабскі партнэр Лукашэнкі зарабляе на нерухомасьці ў Літве

https://smarturl.click/oVvmM

Арабскі бізнэсовец, які амаль два дзесяцігодзьдзі абслугоўваў шматмільённыя зьдзелкі ў інтарэсах Аляксандра Лукашэнкі і набліжаных да яго асобаў, у апошнія гады стаў актыўным гульцом на рынку нерухомасьці Літвы, сьцьвярджае Беларускі расьсьледніцкі цэнтар.

У матэрыяле БРЦ расказваецца пра пра інвэстыцыі ў нерухомасьць, якія ў Літве зрабіў Мухамэд Ахмэд Салем Халіфа аль-Зарым аль-Суўаідзі з ААЭ праз сваю літоўскую кампанію Puiki investicija.

Паводле БРЦ, аль-Суўаідзі цесна зьвязаны зь беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым і разам зь ім кантраляваў будаўнічую кампанію «Белзамежбуд».

У сваю чаргу, Шаўцоў дзясяткі гадоў абслугоўвае фінансавыя інтарэсы Лукашэнкі на Блізкім Усходзе і ў Лацінскай Амэрыцы.

Дэпутат літоўскага парлямэнту Лаўрынас Кашчунас зьвярнуўся ва ўрад з нагоды гэтага расьсьледаваньня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Юрысты давялі, чаму спэцыяльнае вядзеньне ў Беларусі ёсьць формай палітычнага перасьледу

https://smarturl.click/DYj6v

Міжнародны камітэт расьсьледаваньня катаваньняў прадставіў даклад пра завочныя працэсы ў Беларусі.

Дасьледчыкі назвалі суды ў адсутнасьці абвінавачанага інстытуцыяналізаваным перасьледам, які мае прыкметы злачынстваў супраць чалавецтва паводле Рымскага статуту.

Па стане на 1 верасьня 2025 г. →

153 чалавекі прайшлі праз спэцвядзеньне;

137 — асудзілі да пазбаўленьня волі;

Большасьці дадалі штрафы і пазбаўленьне правоў ці званьняў.

Умовы справядлівага суду ў Беларусі не выконваюцца. Мэта працэдуры, падкрэсьліваюць праваабаронцы, — палітычныя рэпрэсіі супраць апанэнтаў рэжыму.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кітай як арбітар: як Лукашэнка спрабуе выкарыстаць Пэкін супраць Польшчы

https://smarturl.click/8pmjb

Найбольшая колькасьць спадзяваньняў на ўрэгуляваньне крызісу на беларуска-польскай мяжы ўскладаецца на Кітай. Кітайскія дэлегацыі наведалі Варшаву і Менск. Лукашэнка падчас перамоваў імкнуўся давесьці, што Польшча штучна стварае канфлікт, бо выконвае загад ЗША, каб нашкодзіць інтарэсам Кітаю. Падзеі аналізуе Валер Карбалевіч.

• Закрыцьцё беларуска-польскай мяжы наўпрост закранула кітайскія інтарэсы. Эканоміка Кітаю найбольш цярпіць ад гэтага памежнага тромбу.

• Лукашэнка даводзіў, што «недружалюбны крок палякаў» скіраваны ня столькі супраць Беларусі, колькі супраць Кітаю.

• Паводле Лукашэнкі, менавіта ЗША загадвае Польшчы перакрыць мяжу, каб аслабіць свайго галоўнага канкурэнта — Кітай.

• Блізкі час пакажа, ці быў ціск Кітаю на афіцыйны Менск моцным і эфэктыўным.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выніку атакі дронаў у анэксаваным Крыме два беларусы атрымалі раненьні сярэдняй цяжкасьці

https://smarturl.click/6WzQE

Яны гулялі па набярэжнай падчас атакі і пацярпелі ад абломкаў дронаў, зьбітых расейскімі сродкамі супрацьпаветранай абароны.

МЗС Беларусі заявіла, што дапаможа ім пры патрэбе.

Расейскія ўлады паведамілі пра 3 загінулых і 16 параненых у Фаросе падчас гэтай дронавай атакі, якая адбылася 21 верасьня.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇦🇲 Армэнія прыбрала выяву гары Арарат з пашпартоў, што выклікала спрэчкі ў грамадзтве

https://smarturl.click/GgwJ5

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян тлумачыць крок бясьпекай краіны. Крытыкі ж бачаць у гэтым саступку Анкары і Баку пасьля мірнай дамовы з Азэрбайджанам.

Стагодзьдзямі Арарат лічыцца сымбалем Армэніі. Гара вышынёю 5100 мэтраў ёсьць на гербе краіны, яе выява была ў нацыянальных пашпартах.

«Араратам» называюцца маркі алькаголю і цыгарэтаў, папулярны футбольны клюб зь Ерэвану. Гэта і папулярнае мужчынскае імя ў краіне.

Аднак з 1921 году гара месьціцца ў Турэччыне, хоць і недалёка ад армянскай мяжы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Вацлаў Арэшка амаль страціў зрок, але ў калёніі ня можа аформіць інваліднасьць

https://smarturl.click/qBxg9

Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу РЭП Вацлаў Арэшка застаўся адзіны з групы прафсаюзных дзеячоў, арыштаваных у красавіку 2022 году, каго дагэтуль трымаюць за кратамі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кангрэсе ЗША хочуць абвясьціць Расею спонсарам тэрарызму. Спачатку разглядалі і Беларусь

https://smarturl.click/y6lgR

Сэнат ЗША прасоўвае дзьвюхпартыйны законапраект, які абвяшчае Расею дзяржавай — спонсарам тэрарызму за вываз украінскіх дзяцей падчас вайны. Такое абвяшчэньне накладзе дадатковыя абмежаваньні на Расею, хоць яго эканамічны ўплыў можа быць абмежаваны праз ужо дзейныя санкцыі.

Спачатку сэнатары плянавалі дадаць у сьпіс дзяржаваў — спонсараў тэрарызму, прызнаных ЗША, і Беларусь як саўдзельніцу ваенных дзеяньняў Расеі. Але зьмянілі гэты намер пасьля нядаўняга вызваленьня палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у чарзе стаяць больш за 1700 грузавікоў. У Польшчы знайшлі яшчэ 4 расейскія дроны

https://smarturl.click/3QvmX

Выезду зь Беларусі ў Літву і Латвію ў трох пунктах пропуску чакаюць 1710 грузавых аўтамабіляў.

У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы паведамілі, што знайшлі аскепкі яшчэ 4 расейскіх дронаў, якія заляцелі на польскую тэрыторыю ў ноч на 10 верасьня. Раней у розных гарадах Польшчы знайшлі 18 бесьпілётнікаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Нам давядзецца навучыцца жыць поруч з тымі, хто чыніў рэпрэсіі». Андрэй Войніч пра час у турме, былых сілавікоў за кратамі і жыцьцё на волі

https://smarturl.click/9oA8y

Андрэй Войніч — даўні палітычны актывіст, ён уваходзіў яшчэ ў рух «Зубр», які прыпыніў сваё існаваньне на пачатку 2000-х. Яго затрымалі разам зь іншымі актывістамі «Эўрапейскай Беларусі» у верасьні 2020 году. Андрэя абвінавацілі ў «падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках» і ў «навучаньні ці іншай падрыхтоўцы асобаў да масавых беспарадкаў». Вырак суду — 7 гадоў.

11 верасьня Андрэя разам яшчэ з 51 вязьнем пасьля перамоваў уладаў Беларусі з прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША перамясьцілі з калёніі да літоўскай мяжы. Цяпер ён асвойваецца ў Літве і займаецца дакумэнтамі.

Свабода распытала былога вязьня пра ўмовы ўтрыманьня ў калёніі, турэмную мэдыцыну і першыя дні на волі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Запарожжы ў выніку расейскага авіяўдару загінулі тры чалавекі

Тры чалавекі сталі ахвярамі расейскага ўдару па Запарожжы, паведаміла Дзяржаўная служба надзвычайных сытуацый Украіны. Яшчэ два чалавекі параненыя.

У ДСНС удакладнілі, што ратавальнікі разблякавалі цела жанчыны на месцы разбуранага прыватнага жылога дому.

«Акрамя таго, ратавальнікі патушылі пажар двухпавярховага будынка і пяці аўтамабіляў, які ўзьнік у выніку ўдару па аўтастаянцы. Псыхолягі Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый аказалі дапамогу пяці грамадзянам. На месцы здарэньня працуюць усе экстраныя службы: піратэхнікі, якія праводзяць агляд зоны ўзьдзеяньня, а таксама мэдыцынская брыгада ДСНС», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥈Беларуска Марыя Жодзік заваявала адзіны мэдаль для Польшчы на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы

https://smarturl.click/zdDyn

Беларуская лёгкаатлетка Марыя Жодзік, якая пасьля падзей 2020 году выступае за Польшчу, здабыла срэбны мэдаль на чэмпіянаце сьвету ў лёгкай атлетыцы ў Токіё.

28-гадовая Марыя Жодзік у фінале скачкоў у вышыню пераадолела плянку на рэкордным для сябе ўзроўні 2 мэтры. Гэтую ж вышыню скарыла яшчэ толькі адна скакуха — аўстралійка Нікала Оліслагерс. Паколькі аўстралійка ўзяла яе зь першай спробы, а беларуска — з трэцяй, Оліслагерс стала пераможцай, а Жодзік срэбнай мэдалісткай.

Гэты мэдаль стаў адзіным для зборнай Польшчы на гэтым чэмпіянаце сьвету.

У 2020 годзе Марыя Жодзік падпісала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту. Але рэжым Лукашэнкі ў Беларусі ўтрымаўся, і гэта закрыла атлетыцы дарогу ў нацыянальную каманду. Як і шэраг іншых спартоўцаў, яна вымушаная была пакінуць Беларусь.

Фота: AP

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расьсьледаваньне ВВС: таемная сетка, якую фінансуе Расея, спрабуе сарваць выбары ў Малдове

https://smarturl.click/GgwMQ

Журналісты BBC украніліся ў сетку, якую каардынуюць праз Telegram, і высьветлілі як яна працуе, каб сарваць парлямэнцкія выбары, якія адбудуцца ў Малдове 28 верасьня.

Рэкрутам абяцалі плаціць тры тысячы малдоўскіх леяў (170 даляраў у эквіваленце) на месяц за публікацыі ў TikTok і Facebook праз расейскі «Промсвязьбанк», які знаходзіцца пад санкцыямі і лічыцца афіцыйным банкам Міністэрства абароны Расеі. Апроч таго, гэты банк зьяўляецца акцыянэрам адной з кампаній Ілана Шора — зьбеглага малдоўскага алігарха, якога падазраюць у крадзяжы мільярда даляраў з банкаўскай сыстэмы Малдовы. Цяпер ён хаваецца ў Расеі і намагаецца ўплываць на палітыку ў Малдове.

Удзельнікі сеткі павінны пісаць аб тым, што цяперашні ўрад Малдовы плянуе фальсыфікацыю вынікаў выбараў, прэзыдэнтка Мая Санду садзейнічае гандлю дзецьмі, а для сяброўства ў ЭЗ грамадзяне Малдовы павінны стаць часткай ЛГБТ.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанэзэ, які накіраваўся ў ЗША для ўдзелу ў пасяджэньні Генэральнай асамблеі ААН, таксама заявіў аб прызнаньні Дзяржавы Палестына.

«Пачынаючы з сёньня, нядзелі 21 верасьня 2025 году, Аўстралійскі Саюз афіцыйна прызнае незалежную і сувэрэнную дзяржаву Палестына», — адзначаецца ў заяве аўстралійскага прэм’ера.

Паводле яго, прызнаньне незалежнай Палестынскай Дзяржавы адлюстроўвае даўнюю прыхільнасьць Аўстраліі рашэньню аб дзьвюх дзяржавах, якое заўсёды было адзіным шляхам да сталага міру і бясьпекі для ізраільскага і палестынскага народаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аэрапортах Эўропы праблемы з рэгістрацыяй пасажыраў праз атаку хакераў, скасавалі дзясяткі рэйсаў

https://smarturl.click/DYj53

У аэрапортах Бэрліну (Нямеччына), Лёндану (Вялікая Брытанія) і Брусэлю (Бэльгія) другі дзень запар адбываюцца збоі ў сыстэмах рэгістрацыі пасажыраў і багажу.

Як паведамілі агенцтвы dpa і AFP, збоі адбыліся праз атаку хакераў на IT-правайдэра Collins Aerospace увечары 19 верасьня. Гэтая кампанія працуе ў сфэры авіяцыйнай і касьмічнай тэхнікі, а таксама распрацоўвае сыстэмы для ваенных цэляў.

Collins Aerospace надавала паслугі па рэгістрацыі і абслугоўваньні пасажыраў у аэрапортах Бэрліну, Брусэлю, Дубліна і Лёндану.

У аэрапорце ў выніку атакі сыстэмы рэгістрацыі і пасадкі на самалёты вымушаныя былі перанакіраваць або скасаваць 44 з 257 заплянаваных на 21 верасьня рэйсаў.

На фота: пасажыры стаяць у чэргах на рэгістрацыю ў аэрапорце Хітроў (Лёндан) пасьля хакерскай атакі 20 верасьня 2025 году

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бабініцкім псыханэўралягічным інтэрнаце правялі вучэньні ў рэагаваньні на пажар

Супрацоўнікі Аршанскага аддзелу надзвычайных сытуацыяў правялі тактычна-спэцыяльныя вучэньні на тэрыторыі Бабініцкага псыханэўралягічнага дому-інтэрнату.

Як паведамілі на сайце Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі, паводле сцэнару вучэньняў у выніку кароткага замыканьня электраправодкі цеплавэнтылятара ў жылым пакоі загарэўся дыван і агонь перайшоў на іншыя паверхні. Пасьля таго як адрэагавала сыгналізацыя, пэрсанал пачаў эвакуаваць пацыентаў. У жылых пакоях на момант інцыдэнту знаходзіліся тры чалавекі.

У вучэньні залучаныя 15 адзінак пажарнай тэхнікі і больш за 30 супрацоўнікаў асабовага складу ўпраўленьня надзвычайных сытуацыяў.

Крыніца фота: Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі

Читать полностью…
Subscribe to a channel