Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Адкуль едуць у Беларусь працоўныя мігранты?
https://smarturl.click/JngvL
За студзень–чэрвень 2025 году ў краіну прыехалі 21 259 замежнікаў (17 145 мужчын і 4114 жанчын), піша «Люстэрка» са спасылкай на МУС.
🇹🇲 Амаль палова — з Туркмэністану (10 055 чалавек).
📌 Далей: Расея (2124), Украіна (1864), Кітай (1831), Узбэкістан (1804).
📌 З Пакістану — пакуль толькі 120.
📊 За ўвесь 2024 год у Беларусь прыехалі працаваць 33 818 іншаземцаў.
🇪🇺 Большасьць жыхароў ЭЗ падтрымліваюць пашырэньне зьвязу
https://smarturl.click/nVJx4
Больш за палову жыхароў Эўрапейскага зьвязу (56%) выступаюць за далейшае пашырэньне. Найбольшую падтрымку гэтая ідэя мае ў Швэцыі (79%), Даніі (75%) і Літве (74%). Найменш падтрымліваюць пашырэньне ў Аўстрыі, Чэхіі і Францыі.
67% людзей у веку 15-24 — за пашырэньне. Сярод асноўных пераваг называюць узмацненьне ўплыву зьвязу, новыя рынкі збыту і павелічэньне магчымасьцяў для працаўладкаваньня.
🇺🇦 Уступленьне Ўкраіны падтрымліваюць 52% апытаных, але Вугоршчына пакуль блякуе гэты працэс.
🇹🇷 Найменшую падтрымку сярод усіх кандыдатаў мае Турэччына.
🇫🇮 Фінскія памежнікі дапамогуць Латвіі стрымліваць паток мігрантаў зь Беларусі, які вырас больш як удвая
https://smarturl.click/AxGBM
5 верасьня памежная служба Фінляндыі абвясьціла, што на просьбу Рыгі накіруе сваіх супрацоўнікаў у Латвію для падтрымкі ў стрыманьні патоку мігрантаў зь Беларусі.
Фінскія памежнікі будуць працаваць у Латвіі да 22 верасьня.
Улады адзначаюць, што ціск на латвійскую мяжу з Беларусьсю значна вырас у 2025 годзе.
Да дапамогі ўжо далучыліся таксама Эстонія і Літва.
Фінляндыя яшчэ ў 2023 годзе цалкам закрыла мяжу з Расеяй, абвінаваціўшы Маскву ў «міграцыйнай атаке».
🇱🇻 Сёлета латвійскія памежнікі спынілі 9387 спробаў незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусі, што на 126% больш, чым летась на гэтую ж дату.
➕ У СНД пасьля выхаду зь яе шэрагаў Грузіі, Украіны і Малдовы прыдумалі новы фармат інтэграцыі
https://smarturl.click/zdqXZ
Восем краін Садружнасьці незалежных дзяржаў (усе, апрача Малдовы), у тым ліку Беларусь, падрыхтавалі праект рашэньня наконт фармату «Садружнасьць незалежных дзяржаў плюс».
Такую ідэю ў 2024 годзе падаў прэзыдэнт Казахстану Касым-Жамарт Такаеў.
ℹ️ СНД была створана ў 1991 годзе пасьля распаду СССР.
1991 — пасьля распаду СССР утвораная Садружнасьць незалежных дзяржаў. Увайшлі 11 рэспублік (усе, акрамя Балтыі і Грузіі).
1993 — Грузія далучылася да СНД.
2005 — Туркмэністан зьмяніў статус: стаў асацыяваным сябрам-назіральнікам, але з ліку заснавальнікаў не выйшаў.
2008 — Грузія выйшла з арганізацыі пасьля вайны з Расеяй.
2014 — Украіна спыніла ўдзел і заявіла пра выхад пасьля анэксіі Крыму і пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе.
2022 — Малдова спыніла ўдзел у мерапрыемствах СНД пасьля поўнамаштабнай расейскай агрэсіі супраць Украіны.
2024 — Малдова пачала працэс юрыдычнага выхаду з дамоваў і пагадненьняў СНД.
🇺🇸 Трамп: «Здаецца, мы згубілі Індыю і Расею»
https://smarturl.click/qB1od
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у Truth Social realDonaldTrump/posts/115151159839778614">выклаў фота з саміту ШАС у Кітаі, дзе разам ідуць Сі Дзіньпін, Пуцін і Модзі.
«Здаецца, мы згубілі Індыю і Расею, якія перайшлі да глыбокага і цёмнага Кітая. Жадаю ім доўгай і квітнеючай сумеснай будучыні!» — напісаў ён.
Менск выказаў Варшаве пратэст з нагоды «акту шпіянажу», прэм’ер Польшчы абвінаваціў Беларусь у правакацыі
https://smarturl.click/20g7A
МЗС Беларусі выклікала часовага паверанага Польшчы і ўручыла ноту пратэсту з-за «акту шпіянажу» грамадзяніна Польшчы Гжэгаша Гавэла. Паводле КДБ, ён быў затрыманы ў Лепелі з ксэракопіяй сакрэтнага дакумэнта пра вучэньні «Захад-2025».
Менск заявіў пра «парушэньне прынцыпаў добрасуседзтва» і запатрабаваў ад Варшавы «ўстрымацца ад правакацыяў».
У Польшчы раней заявілі, што гэтая гісторыя — чарговая правакацыя ўладаў Беларусі.
Уся праўда пра міты вакол Закону «Аб мовах», прынятага 35 гадоў таму
1 верасьня 1990 году ўступіў у сілу Закон «Аб мовах», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай.
📌 Ці праўда, што ўсім трэба было перайсьці на беларускую мову за тыдзень?
📌 Ці забаранялася ў Беларусі расейская мова?
📌 Ці былі пратэсты расейскамоўных?
Тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
На Меншчыне адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы
https://smarturl.click/3QGWp
На праваслаўных могілках каля касьцёлу Сьвятога Мацея ў Аколіцы Менскага раёну выпадкова адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы Мікалая Турчановіча.
🗞 Financial Times: заходнія дыпляматы далі зразумець Лукашэнку, што вызваленьне палітвязьняў — цана за ўдзел у любых перамовах
https://smarturl.click/E1Myz
Артыкул «Ці можа Беларусь выйсьці зь ценю Расеі?» сёньня сярод асноўных публікацый на галоўнай старонцы сайта ўплывовага выданьня. Зварот Менску да Кітаю прапаноўваўся як спосаб дывэрсыфікацыі зьнешніх адносінаў Беларусі, не правакуючы Крэмль.
Пра тое, як Лукашэнка імкнецца выйсьці з-пад уплыву Крамля, спрабуе наладзіць дыялёг з Захадам напісала ўплывовае брытанскае дзелавое выданьне Financial Times.
📃 Уваскрашаць памерлых. Гісторыя беларускага зумэра «Нэкраманта», які ваюе за Ўкраіну
https://smarturl.click/5Zjg0
Яўгена на вайну паклікаў сябар дзяцінства. Хлопцы ўзялі сабе пазыўныя з кампутарных гульняў: «Нэкрамант» і «Акультыст». Нэкрамант – той, які ўваскрашае памерлых. Яўгену крыху больш за 20. Яшчэ нядаўна ён зарабляў 6 тысяч эўра ў месяц на караблі.
Расказваем гісторыю вайсковага мэдыка зь Беларусі «Нэкраманта», для якога вайна як кампутарная гульня. Толькі без захаваньняў выніку.
Чаму зьменшылі маштаб вучэньняў «Запад-2025»? Адказвае палітоляг Казакевіч
https://smarturl.click/0BGbM
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч адказвае на пытаньне, чаму вучэньні «Запад» пройдуць у зьменшаным маштабе, і тлумачыць, чаму афіцыйны Менск усё больш гаворыць пра сваё міралюбства.
Расея ўдарыла па Харкаўшчыне, загінулі трое чалавек
Увечары 4 верасьня расейскія войскі абстралялі бесьпілётнікамі вёску Хоцімля ў Старасалтаўскай грамадзе, паведаміў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў. У выніку ўдару бесьпілётніка загінулі двое 40-гадовых мужчын і 25-гадовая жанчына.
Яшчэ два мужчыны параненыя. Паводле папярэдніх зьвестак, пацярпелі работнікі дарожнай рамонтнай службы.
А ў ноч на 5 верасьня расейскія вайскоўцы пачалі масаваны наступ на Днепрапятроўскую вобласьць. Паводле слоў кіраўніка абласной вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака, сілы супрацьпаветранай абароны зьліквідавалі 15 расейскіх бесьпілётнікаў. У Дніпры адбыўся ўдар па прадпрыемстве, таксама FPV-дрон ударыў па Нікапальшчыне.
Здымак ДСНС України
У сюжэце на беларускай тэлевізіі назвалі імя затрыманага «польскага шпіёна»
https://smarturl.click/4OnoY
Гэта грамадзянін Польшчы Гжэгаж Гавэл 1998 году нараджэньня.
У сюжэце, паказаным на дзяржаўным «Першым інфармацыйным» канале, сьцьвярджаецца, што Гавэл праз сацсеткі зьвязаўся з грамадзянінам Беларусі і прапанаваў яму супрацоўніцтва ў інтарэсах польскіх спэцслужбаў. Ён зьбіраў сакрэтную інфармацыю пра камандны склад, супрацоўнікаў вайсковай контравыведкі і вайсковыя абʼекты.
Паляка затрымалі ў Лепелі Віцебскай вобласьці, калі ён атрымаў ксэракопію «дакумэнта па беларуска-расейскіх вучэньнях „Захад-2025“ з грыфам сакрэтнасьці»
🎨 У Аргентыне вярнулі карціну, якую вывезьлі з Эўропы пасьля нацысцкага рабаваньня
https://smarturl.click/ZX5gj
«Партрэт дамы» італьянскага майстра Джузэпэ Гісьляндзі зьнік бязь вестак 80 гадоў таму. Але ў мінулым месяцы карціну заўважылі на фатаздымку на сайце агенцтва нерухомасьці, піша BBC.
Карціна вісела ў доме, які належаў дачцэ нацысцкага дзеяча, які зьехаў у Аргентыну пасьля вайны. Ён быў галоўным дарадцам Германа Гёрынга, намесьніка Адольфа Гітлера. Гёрынг сабраў тысячы мастацкіх твораў, рабуючы калекцыі з усёй Эўропы.
Экспэрт адзначыў, што твор 1710 году захаваўся ў добрым стане, і ацаніў яго прыкладна ў $50 000.
🖼 Да выкраданьня карціна была ў калекцыі арт-дылера з Амстэрдаму.
Радыё Свабода абвясьціла прыём заявак на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла на 2026 год
https://smarturl.click/DY2Me
Падавацца могуць і беларусы — але толькі тыя, хто цяпер жыве за межамі Беларусі (і Расеі).
Кандыдаты на стыпэндыю павінны:
• мець ня менш як два гады вопыту работы журналістам на роднай мове;
• мець намер працаваць у якасьці журналіста ў сваёй краіне або для аўдыторыі ў сваёй краіне;
• падзяляць місію Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода;
• валодаць ангельскай мовай.
⏰ Дэдлайн — 3 кастрычніка 2025.
📱 Як беларусам «гвалтам» навязвалі беларускую мову. Тлумачым з Гурневічам
Беларусам «гвалтам» навязвалі іх родную мову. Гэтым пэрыядам найноўшай беларускай гісторыі Лукашэнка палохае беларусаў усе апошнія 30 гадоў. Дзе праўда — тлумачыць Зьміцер Гурневіч.
https://youtu.be/eZIvHbts_xE
Хроніка перасьледу 5 верасьня
https://smarturl.click/DY2Bv
• Праваабаронцы абвясьцілі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек. Агульная лічба вырасла да 1198.
• МУС дадало яшчэ 68 чалавек у «сьпіс экстрэмістаў». Цяпер у ім 5745 асобаў.
🇬🇧 52-гадовую Юлію Фэнэр, якая мае беларускае і брытанскае грамадзянствы, асудзілі на 7 гадоў за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «ўдзел у пратэстах».
• Маладую маці зь Віцебску, Тацяну Маханёк, асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» — верагодна, да «хіміі».
• У Віцебску за абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і судзьдзі асудзілі Сяргея Тулінава.
• У Гомлі за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» асудзілі шматдзетную маці Анастасію Раеўскую. Прысуд — верагодна, «хатняя хімія».
⌨️ У сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў улады дадалі яшчэ 7 рэсурсаў. («Вясна»)
🇺🇸 Беларускі дэмакратычны актывіст Артур Сянько (1989 г.н.) чакае суду пад арыштам у ЗША суду пра дэпартацыю. У Беларусі яму пагражае палітычны перасьлед за абразу прадстаўніка ўлады (reform.news).
Беларусь паміж Кітаем, Расеяй і Захадам: новы геапалітычны вузел. Аналіз Валера Карбалевіча
https://smarturl.click/0BG2W
Геапалітычная роля рэгіёну Ўсходняй Эўропы ўзрастае. Гэта цяпер пярэдні край супрацьстаяньня паміж Захадам і Ўсходам, паміж дэмакратыяй і дыктатурай. Павялічваецца міжнародная вага Беларусі. Калі ідзецца пра пагрозу вайны ў Эўропе, то «беларускі балькон» — неабходны элемэнт у любым ваенным супрацьстаяньні.
1️⃣ Апошні форум у Кітаі сьведчаць пра тое, што дыктатуры хутчэй прымаюць рашэньні пра падтрымку адна адной, чым дэмакратыі.
2️⃣ Рэжым Лукашэнкі — чыньнік дэстабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне. Да канца не зразумела, у якой ступені афіцыйны Менск напружвае абстаноўку па ўласнай ініцыятыве, а ў якой — з падачы Масквы.
3️⃣ Лукашэнка ладзіць спробы балянсаваць паміж Расеяй, Кітаем, а цяпер і ЗША. Аднак тактыка балянсаваньня разбураецца непераадольнай канфрантацыяй з ЭЗ.
4️⃣ Міжнародная суб’ектнасьць Беларусі моцна залежная ад нявырашанага пытаньня суб’ектнасьці беларускага грамадзтва, ад дэмантажу дыктатуры. Бо геапалітычны выбар Лукашэнкі (паварот ад Эўропы да Азіі) — ня выбар беларускага народу.
🇵🇱 У Польшчы расказалі, якія дадатковыя фартыфікацыі збудуюць, каб адгарадзіцца ад Беларусі
https://smarturl.click/L3nQR
Праект «Усходні шчыт» (Tarcza Wschód)
📍 Мэта — умацаваньне мяжы Польшчы з Беларусьсю і Расеяй.
📏 Маштаб — да 100 км углыб краіны.
💰 Бюджэт — каля 10 млрд злотых (звыш $2,7 млрд).
🤝 Фінансаваньне: Польшча, ЭЗ і NATO.
📆 Тэрміны: 2024–2028 гг.
🛡 Што прадугледжана:
• фартыфікацыі для «каналізацыі руху» агрэсара;
• выкарыстаньне прыродных тэрыторый і дрэнажных каналаў;
• пад’язныя шляхі для тэхнікі вагой да 65 т (раней — 40 т);
• рэзэрвовыя маршруты на выпадак узрыву мастоў;
• сэнсары для назіраньня за праціўнікам па другі бок мяжы;
• элемэнты радыёэлектроннай барацьбы.ё
Пуцін пагражае: эўрапейскія жаўнеры стануць ва Ўкраіне «законнымі цэлямі»
https://smarturl.click/y6omj
Калі ва Ўкраіне зьявяцца замежныя вайскоўцы, Расея будзе разглядаць іх як законныя цэлі, асабліва падчас вайны. Пра гэта 5 верасьня заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін.
Днём раней прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон паведаміў, што 26 краінаў «Кааліцыі ахвочых» гатовыя ўдзельнічаць у паваенных гарантыях бясьпекі для Ўкраіны, у тым ліку з магчымасьцю разгортваньня войскаў (паводле дыпляматычных крыніц — да 30 тысяч чалавек).
Пуцін жа заявіў, што па дасягнеьні міру патрэбы ў замежных вайскоўцах ва Ўкраіне ня будзе.
Павал Латушка падаў у суд на Вольгу Карпушонак
https://smarturl.click/9oGm5
Кіраўнік Народнага атыкрызіснага ўпраўленьня і намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Павал Латушка падаў у Польшчы пазоў супраць дэлегаткі Каардынацыйнай рады Вольгі Карпушонак, якая 30 жніўня абвінаваціла яго ў сэксуальных дамаганьнях.
Карпушонак заявіла пра гатоўнасьць «пацьвердзіць свае словы фактамі», але пакуль не зрабіла гэтага.
Латушка назваў іх «паклёпам і хлусьнёй» і зьвязаў з апэрацыяй КДБ.
Латушка патрабуе абавязаць Карпушонак апублікаваць абвяржэньне ў Facebook, дзе зьявіліся абвінавачаньні.
«Я буду дамагацца абароны сваіх гонару і годнасьці ўсімі магчымымі прававымі спосабамі», — напісаў ён.
Аб’яднаны пераходны кабінэт выказаў яму поўную падтрымку. НАУ заявіла, што абвінавачанні — гэта спецаперацыя КДБ.
Дзе цяпер Карпушонак, невядома.
Ксяндза Завальнюка, які быў пробашчам закрытага ўладамі Чырвонага касьцёла, накіравалі на новае месца
https://smarturl.click/w4qzn
Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але, як даведаліся вернікі, сьвятара прызначаюць пробашчам парафіі Спасланьня Сьвятога Духа ў Барысаве.
Што яшчэ вядома?
Улады Літвы хочуць дэпартаваць сям’ю беларускіх палітэмігрантаў, яны намагаюцца абскардзіць гэтае рашэньне
https://smarturl.click/aRX6X
У Літве сямʼя Рамана і Натальлі Гладкіх, якая ў Беларусі актыўна ўдзельнічала ў пратэстах 2020 годзе, апынулася пад пагрозай дэпартацыі — Дэпартамэнт міграцыі Літвы абавязаў іх добраахвотна пакінуць тэрыторыю краіны да 5 верасьня.
Да эміграцыі Раман працаваў інжынэрам—энэргетыкам на ДРЭС у горадзе Новалукомль Віцебскай вобласьці. У знак пратэсту ён выйшаў з прафсаюза, адмовіўся падпісацца за Аляксандра Лукашэнку і разам з жонкай удзельнічаў у акцыях пратэсту. Калі сілавікі 12 лістапада 2020 году ў Менску забілі актывіста Рамана Бандарэнку, Раман Гладкіх далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі.
Працоўныя мігранты будуць здаваць тэст на веданьне адной зь дзяржаўных моў Беларусі
https://smarturl.click/vdGLy
У прыватнасьці, тэст будуць здаваць кіроўцы, афіцыянты, цырульнікі, прадаўцы, санітары, адміністратары, акушэры, лекары-спэцыялісты, мэдсёстры і мэдбраты, памочнікі лекараў і фэльчары. Якую мову здаваць, беларускую або расейскую, вырашаць самі мігранты, на свой густ.
Згодна з пастановай, іншаземныя грамадзяне павінны адказаць на пытаньні тэсту цягам 30 хвілін. Вынік будзе лічыцца станоўчым, калі колькасьць правільных адказаў склала 50 і больш адсоткаў.
У Вільні пачаў працу «Мысьлярскі клюб». Што яшчэ адбываецца на Тыдні беларускай культуры ў Літве
https://smarturl.click/3QGoX
Тыдзень беларускай культуры праходзіць з 1 па 7 верасьня ў віленскім Беларускім доме — у Цэнтры беларускай супольнасьці і культуры, дзе таксама працуе Беларускі музэй імя Івана Луцкевіча.
Польшча адрэагавала на затрыманьне свайго грамадзяніна ў Лепелі
https://smarturl.click/VRBzR
Міністар замежных справаў Польшчы Радослаў Сікорскі адрэагаваў на затрыманьне грамадзяніна краіны, якога на прапагандысцкім канале ў Беларусі назвалі «польскім шпіёнам».
🗣 «Мы ведаем, што гэта за рэжым, мы ведаем, чаго ад яго чакаць. У рэшце рэшт, у беларускіх турмах ужо ёсьць польскія зьняволеныя, у тым ліку Анджэй Пачобут і іншыя. Мы ўжо вядзем унутраныя кансультацыі аб тым, як на гэта рэагаваць. І я перакананы, што гэтая справа не застанецца без адказу», — сказаў ён.
Затрыманага завуць Гжэгаж Гавэл. Мужчына 1998 году нараджэньня, ён манах-кармэліт з Кракава. Улады Беларусі заяўляюць, што ён меў пры сабе ксэракомпію дакумэнта на 8 старонках, датычнага вайсковых расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2025». Затрымлівала грамадзяніна Польшчы контравыведка КДБ.
Ужо сёньня: Дзень памяці Артура Вольскага
5 верасьня 2002 году памёр Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХI ст., сын пісьменьніка і перакладчыка Віталя Вольскага і бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага.
Пра іншыя падзеі 5 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі можна прачытаць тут https://smarturl.click/8pnwa
Асноўнае за 4 верасьня
❗️ Беларус, які ўдзельнічаў у дывэрсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Ўкраіне. І вось чаму
❤️ «ПіК Свабоды»: КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь Беларусі
• У Беларусі загінуў вайсковец. Міністэрства абароны паведаміла пра няштатную сытуацыю ў паветры падчас дэсантаваньня з самалёта
• На «Беларуськаліі» тушылі пажар, а на «Гродна Азот» на дзень спынялі адзін з цэхаў
• З 1 кастрычніка зьменяцца правілы аплаты ЖКГ для «дармаедаў»
• Палітвязьню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай зь іх ён у рэжыме інкамунікада
• Урад зацьвердзіў парадак абмежаваньня сілавымі органамі доступу да мабільнай сувязі і інтэрнэту
• Раённая рада ў Франкфурце-на-Майне вырашыла ўшанаваць Васіля Быкава, які тут жыў
• Радыё Свабода абвяшчае конкурс на журналісцкую стыпэндыю імя Вацлава Гавэла
На сцэне Кангрэсу Міжнароднага ПЭНа, які праходзіць у Польшчы, былі пастаўлены сымбалічныя «пустыя крэслы» журналіста Анджэя Пачобута і пісьменьніка ды юрыста Максіма Знака, якія застаюцца за кратамі ў Беларусі, паведаміў Беларускі ПЭНа.
ПЭН выкарыстоўвае гэты знак, каб нагадаць сьвету пра творцаў, якіх улады перасьледуюць, кідаюць у турмы або пазбаўляюць магчымасьці гаварыць.
⚖️ Суд Пружанскага раёну абвясьціў «экстрэмісцкімі» сацсеткі расейскага блогера Ільлі Варламава.
Такі вырак суд вынес 25 жніўня, паведаміла «Вясна». У 2020-м Варламаў адкрыта падтрымаў беларускія пратэсты, а адзін зь ягоных ролікаў пра Беларусь унесьлі ў «экстрэмісцкі» сьпіс яшчэ летась.
📝 Акрамя Варламава, у гэты ж сьпіс трапілі яшчэ тры дзясяткі беларускіх праектаў і старонак.
▪️ У Гомлі 16 верасьня пачнецца завочны суд над мастачкай Віялетай Майшук, якой інкрымінуюць «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» і «абразу Лукашэнкі».
«Кааліцыя ахвочых» будзе пастаўляць Украіне дальнабойныя ракеты, — брытанскі ўрад
https://smarturl.click/0BG6M
4 верасьня ў Парыжы краіны-саюзьнікі Ўкраіны, аб’яднаныя ў «кааліцыю ахвочых», дамовіліся пра пастаўкі далёкабойных ракет, каб умацаваць украінскі арсэнал.
Пра гэта паведаміў офіс брытанскага прэм’ера Кіра Стармэра.
🇬🇧 Стармэр падкрэсьліў непарушную падтрымку Украіны і адзначыў, што цяпер трэба пайсьці яшчэ далей, каб узмацніць ціск на Пуціна з мэтай дабіцца спыненьня баявых дзеяньняў.