radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

14703

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп заявіў, што эўрапейскія лідэры зноў прыедуць у ЗША для перамоваў наконт вайны ва Ўкраіне

https://smarturl.click/4On11

Эўрапейскія лідэры наведаюць Злучаныя Штаты на гэтым тыдні, каб абмеркаваць, як спыніць вайну ва Ўкраіне, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 верасьня пасьля таго, як Расея нанесла новы буйны ўдар бесьпілётнікамі па сталіцы Ўкраіны.

Трамп не ўдакладніў, якія эўрапейскія лідэры паедуць у ЗША. Таксама Трамп сказаў, што неўзабаве пагаворыць з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным і выказаў упэўненасьць, што яго намаганьні спыніць вайну будуць пасьпяховымі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

‼️Стала вядома, што за кратамі памёр яшчэ адзін беларускі палітвязень

https://smarturl.click/e0X2D

Андрэй Паднябенны стаў дзявятым палітвязьнем, які памер за кратамі.

Пра сьмерць 36-гадовага палітвязьня расказала яго маці Валянціна Паднябенная.

«3ь верасьня ня стала майго любімага сыночка... Мае залатыя ўнучачкі засталіся засталіся бяз бацькі. Цешыць адно: больш ніхто не зможа ні фізычна, ні псыхалягічна зьдзекавацца з майго сына... Я веру, што кара Божая дагоніць вінаватага, і ні адно злачынства не застанецца без пакараньня».


Паднябеннага затрымалі ў лістападзе 2021 году. Яму інкрымінавалі падпал машыны начальніка ўпраўленьня Дэпартамэнта выкананьня пакараньняў, пракол колаў у 39 тралейбусах, стварэньне і адміністраваньне тг-каналу і тг-чату, прызнаных «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сярод беларусаў набірае папулярнасьць расейскі мэсэнджар Мах. Што гэта такое, чым ён небясьпечны і чым яго замяніць

https://smarturl.click/B489l

Мах — распрацоўка холдынгу VK, гэты мэсэнджар расейскія ўлады хочуць зрабіць нацыянальным і замяніць папулярныя WatsApp і Telegram. Чаму гэтым мэсэнджарам пачалі карыстацца беларусы і ў чым небясьпека. Расказваем.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇺🇸 ЗША апублікавалі новыя правілы атрыманьня візаў, у тым ліку для беларусаў

https://smarturl.click/mB1eB

Злучаныя Штаты абнавілі правілы для заяўнікаў на неіміграцыйныя візы, для якіх патрэбны запіс на сумоўе.

Амбасада ЗША ў Менску раней прыпыніла паўнавартасную працу ў Беларусі. Амэрыканскія візы ў Менску не выдаюцца з 2022 году. Грамадзяне Беларусі могуць падавацца на сумоўе ў Варшаве і Вільні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇻🇦 Ватыкан абвясьціў сьвятым 15-гадовага кампутарнага генія

https://smarturl.click/0BGQ5

Папа абвясьціў 15-гадовага кампутарнага генія Карла Акуціса сьвятым. Каталіцкая царква атрымала свайго першага сьвятога-міленіяла, даўшы наступнаму пакаленьню каталікоў прыклад для перайманьня, зь якім яны могуць сябе ідэнтыфікаваць. Наваабвешчаны сьвяты выкарыстоўваў тэхналёгіі для распаўсюду веры і атрымаў мянушку «Божы ўплывоўца».

У час першай кананізацыйнай імшы свайго пантыфікату Леў XIV таксама кананізаваў адну папулярную італьянскую асобу, якая памерла маладой, — П’ера Джорджа Фразаці.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 верасьня на Радыё Свабода ❤️

🔖 Расейскія войскі ўдарылі па Ўкраіне, загарэўся будынак ураду ў Кіеве

🔖 Праваабаронцы пацьвердзілі зьвесткі 61 затрыманага ў «справе Гаюна», зьмешчаных пад варту. Большасьць затрыманых — мужчыны

🔖 Памёр Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis

🔖 5 гадоў таму затрымалі Марыю Калесьнікаву. Апошнія паўгода яна зноў у рэжыме інкамунікада

🔖 Арына Сабаленка другі год запар перамагла на US Open

🔖 Беларус, якога шукалі на Эльбрусе, загінуў

🔖 Ці можа Літва стаць вялікай ізноў? Дубавец — пра ВКЛ як дзяржаву будучыні

🔖 Ці добра вы ведаеце эпоху бітвы пад Воршай? ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Лёндане затрымалі каля 900 прапалестынскіх актывістаў

https://smarturl.click/Re5d9

Брытанская паліцыя паведаміла, што на пратэсьце ў Лёндане ў падтрымку групоўкі «Палестынскае дзеяньне» правяла масавыя затрыманьні.

Урад заклікаў людзей спыніць дэманстрацыі ў падтрымку забароненай законам групоўкі. У ліпені Вялікая Брытанія забараніла «Палестынскае дзеяньне» ў адпаведнасьці з антытэрарыстычным заканадаўствам пасьля таго, як некаторыя з удзельнікаў ініцыятывы ўварваліся на базу Каралеўскіх ВПС і пашкодзілі вайсковыя самалёты.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці можа Літва стаць вялікай ізноў? Дубавец — пра ВКЛ як дзяржаву будучыні

https://smarturl.click/MGXYo

❔Калі беларусы зь літоўцамі так ладна існавалі большасьць сваёй гісторыі, чаму ня можам у будучыні? Ці можа ў цяперашнім сьвеце камфортна і дэмакратычна існаваць маленькая дзяржава і нацыя? І што замінае інтэлектуалам вярнуцца да ідэі адраджэньня Вялікага княства Літоўскага?

📠 Разважае Сяргей Дубавец.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вакаліст гурта «Пятля прыхільнасьці» застанецца ў калектыве дзеля восеньскага туру

https://smarturl.click/qB1g0

Ільля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра тое, што цэлы дзень прайшоў у перамовах, і ў выніку музыкі прыйшлі да рашэньня, што Ільля выступіць з гуртом цягам восеньскага туру, іначай на яго маглі бы «павесіць» штраф за зрыў канцэртаў, дамоўленасьцяў.

«Вельмі спадзяюся, што ў гэтым туры маёй бясьпецы ўсё ж нададуць належную ўвагу», — напісаў вакаліст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі ўдарылі па Ўкраіне, загарэўся будынак ураду ў Кіеве

https://smarturl.click/oVbgn

Згодна з падлікамі Паветраных сілаў Украіны, расейскія войскі нанесьлі рэкордны ўдар па Ўкраіне — дзяржаву атакавалі 805 «Шахедаў» і дронаў-імітатараў. Загінулі два чалавекі, яшчэ адна жанчына памерла ў сховішчы ў час паветранай атакі.

Пасьля падзеньня абломкаў бесьпілётнікаў загарэўся будынак Кабінэту міністраў Украіны, яго верхнія паверхі.

У выніку атакі зьмяняецца й расклад чыгункі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎾 Арына Сабаленка другі год запар перамагла на US Open

https://smarturl.click/8pnRV

Беларуская тэнісістка зноў ня зьведала роўных на адкрытым чэмпіянаце ЗША ў тэнісе.

У фінальным паядынку супраць Аманды Анісімавай з ЗША першая ракетка сьвету была мацнейшай у дзьвюх партыях зь лікам 6:3, 7:6 (7:3).

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 гадоў таму затрымалі Марыю Калесьнікаву. Апошнія паўгода яна зноў у рэжыме інкамунікада

ТЭКСТ: https://smarturl.click/XDp4z

ПОЎНАЕ ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=lnad5o7r2W4

5 гадоў таму ў цэнтры Менску затрымалі Марыю Калесьнікаву, кіраўніцу перадвыбарчага штабу Віктара Бабарыкі, сябру Каардынацыйнай рады.

Амаль два гады Марыю Калесьнікаву трымалі ў рэжыме інкамунікада, часова прыпыненым у лістападзе 2024 году, пасьля міжнародных пратэстаў. Тады палітзьняволенай дазволілі кароткую сустрэчу з бацькам. Між тым зь лютага 2025 году Марыя Калесьнікава зноў знаходзіцца ў стане інкамунікада, расказала Свабодзе сястра палітзьняволенай Тацяна Хоміч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 140 гадоў ад нараджэньня Палуты Бадуновай; пяць гадоў як Калесьнікава за кратамі

7 верасьня 1885 нарадзілася Палута Бадунова, беларускі палітык, адна зь лідэрак Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў, сябра Рады і Народнага сакратарыяту Беларускай Народнай Рэспублікі.

А 7 верасьня 2020 году Марыю Калесьнікаву, кіраўніцу штабу Віктара Бабарыкі на прэзыдэнцкіх выбарах, схапілі сілавікі, спрабавалі прымусова яе вывезьці ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікава на мяжы парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі. Там яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.

Больш пра падзеі 7 верасьня ў беларускай і сусьветнай гіторыі чытайце тут: https://smarturl.click/L3nDW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Расеі арыштавалі францускага раварыста, які хацеў пабіць сусьветны рэкорд

https://smarturl.click/dwX4l

Грамадзяніна Францыі Сафіяна Сэхілі, які спрабаваў даехаць на ровары з Лісабона ва Ўладзівасток за рэкордны час, затрымалі ў Расеі, паведаміла францускае выданьне Le Monde.

Сэхілі двойчы спрабаваў уехаць у Расею з Кітая праз два пагранічныя пункты, разьмешчаныя прыкладна за 200 кілямэтраў адзін ад аднаго. Пасьля другой спробы Сэхілі затрымалі.

Француз выехаў з Лісабона 1 ліпеня і плянаваў праехаць усю Эўразію, завяршыўшы сваё падарожжа ва Ўладзівастоку.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У раёне Эльбруса зьнік беларускі турыст

https://smarturl.click/Jng8m

Паведамляецца, што 26-гадовы мужчына плянаваў падняцца на гару Тэрскалак вышынёй 3800 мэтраў, якая месьціцца каля Эльбруса.

Цяпер яго шукаюць ратавальнікі. Тэлеграм-канал Mash паведаміў, што сувязі са зьніклым няма ўжо 4 дні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Андрэй Паднябенны — дзявяты палітвязень, які памёр за кратамі з 2020 году

Раней за кратамі ў Беларусі памерлі Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, Вадзім Храсько, Ігар Леднік, Дзьмітры Шлетгаўэр, Валянцін Штэрмер, Аляксандар Кулініч.

Паднябенны, як і Шлетгаўэр, меў расейскае грамадзянства, але з 6-гадовага ўзросту жыў у Беларусі і меў дазвол на жыхарства.

📔 Што вядома пра перасьлед Андрэя Паднябеннага? https://smarturl.click/e0X2D

У верасьні 2023 году зь СІЗА-3 Андрэя перавялі ў папраўчую калёнію № 15. Там ён і памёр.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тэракт у Ерусаліме: нападнікі расстралялі пасажыраў аўтобусу

https://smarturl.click/gg5eR

У панядзелак раніцай у Ерусаліме адбыўся напад, у выніку якога пацярпелі прынамсі 15 чалавек. Шасьцёра чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане, чацьвёра забітыя — гэта мужчына каля 50 гадоў і трое мужчынаў у веку каля 30 гадоў.

Паліцыя паведаміла, што двое нападнікаў былі «нэўтралізаваныя» неўзабаве пасьля пачатку страляніны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская да Дня беларускай вайсковай славы: «Як і тады, перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду»

https://smarturl.click/20gjJ

Больш за пяцьсот гадоў таму адбылася бітва пад Воршай — адзін з ключавых момантаў у гісторыі беларусаў, калі нашыя продкі абаранілі свае землі ад захопнікаў з Маскоўскай дзяржавы. Гісторыя паўтараецца: нават праз стагодзьдзі мы вымушаныя зноў праходзіць праз падобныя канфлікты, адстойваць землі суседзяў і свой сувэрэнітэт. Але, як і пяцьсот гадоў таму, перамога будзе за тымі, хто шануе свабоду і праўду, хто здольны яднацца перад тварам ворага і дапамагаць адно аднаму.


У Беларусі 8 верасьня нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча знайшла абломкі неапазнанага лётнага аб’екту каля мяжы зь Беларусьсю

https://smarturl.click/vdG3Q

Інцыдэнт здарыўся каля Тарэспалю, зь беларускага боку побач памежны пераход Берасьце.

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: гадавіна бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы

https://smarturl.click/20gRz

⚔️ 8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася найбуйнейшая бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім 1512–1522 гадоў, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст. Перамога ў ёй дала ВКЛ магчымасьць вярнуць захопленыя праціўнікам Дуброўна, Амсьціслаў і Крычаў.

У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва цяпер адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.

Першае сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы 8 верасьня 1992 году ў Менску зладзіла грамадзкае аб’яднаньне БНФ «Адраджэньне» пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка. Сьвята таксама адзначылі ў Берасьці, Горадні і іншых гарадах. З таго часу неафіцыйна гэты дзень сьвяткавалі даволі шырока, але дзяржаўнага статусу сьвята так і не набыло. Дзяржаўная палітыка, якую павёў Аляксандар Лукашэнка, увогуле ня згадвае гэты дзень.

Таксама 8 верасьня:
▫️595 гадоў таму была прызначаная каранацыя вялікага князя Вітаўта, якая так і не адбылася;
▫️65 гадоў таму нарадзіўся мастак Сяржук Цімохаў;
▫️35 гадоў таму адкрыты музэй кнігадрукаваньня ў Полацку;
▫️5 гадоў таму прайшлі «Маршы ў падтрымку рэпрэсаваных»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцы пацьвердзілі зьвесткі 61 затрыманага ў «справе Гаюна», зьмешчаных пад варту

https://smarturl.click/kZLE2

Як паведамлялі былыя вязьні Акрэсьціна, затрыманьні адбываюцца ў межах арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).

Большасьць затрыманых — мужчыны.

Праваабаронцам вядома пра шэраг судовых працэсаў у гэтай справе — фігурантам прызначаюць пакараньні ад «хіміі» да калёніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрыманьня пад вартай на некалькі месяцаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэм’ер-міністарка Ўкраіны зьняла відэа знутры будынку ўраду, які зазнаў расейскай атакі

Юлія Сьвірыдзенка паказала, як цяпер выглядае будынак кабінэту міністраў пасьля начной расейскай атакі бесьпілётнікамі. Яна яшчэ раз заклікала заходніх партнэраў дапамагчы Ўкраіне закрыць неба, накласьці на Расею дадатковыя санкцыі, а таксама дапамагчы ўкраінскім вайскоўцам зброяй.

Тым часам стала вядома, што пад заваламі будынку ў Кіеве знайшлі фрагмэнты цела чалавека. Раней паведамлялася пра 20 параненых, у тым ліку цяжарную жанчыну. Жыцьцё траіх чалавек пад пагрозай. Акрамя таго, чацьвёра чалавек параненыя ў Сумах, дзе расейцы нанесьлі ўдар па цэнтры гораду.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🥊 Алімпійскі чэмпіён Сэулу-88 вырашыў аддаць свой залаты мэдаль суперніку праз 37 гадоў пасьля фіналу

Драматычная гісторыя фіналу Алімпійскіх гульняў у Сэуле 1988 году атрымала свой працяг у 2025-м. Пак Сі Юн з Паўднёвай Карэі, які рашэньнем судзьдзяў перамог у фінале катэгорыі 70 кг баксэра з ЗША Роя Джонса. Судзьдзя з Уругваю, Уганды і Марока прызналі пераможцам карэйца, амэрыканцу аддалі перавагу судзьдзі з СССР і Вугоршчыны. 3-2 у галасах, і перамога карэйца пацягнула скандал — многія экспэрты прызнавалі, што акурат амэрыканец меў перавагу і павінен быў стаць алімпійскім чэмпіёнам.

Пасьля абвяшчэньня рашэньня Пак Сі Юн падняў Роя Джонса на рынгу на знак павагі. Праз 37 гадоў карэец, якому сёньня ўжо 59, вырашыў прыехаць і аддаць той залаты мэдаль Джонсу, які «яго больш заслужыў», піша «Эўраспорт».

Пасьля таго скандальнага фіналу карэец больш не працягваў спартовай кар’еры, ён заняўся выкладаньнем. Сустрэча карэйца з амэрыканцам праз гады выклікала ў абодвух шмат цеплыні, а Рой Джонс нават заплакаў.

Відэа BoxingEnthusiast

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі футбаліст Ільля Шкурын пакінуў варшаўскую «Легію»

Нападнік застаўся ў першынстве Польшчы, ён стаў гульцом ГКС «Катавіцы». Варшаўская «Легія», за якую віцяблянін выступаў зь лютага, прадала гульца за 400 тысяч эўра, хаця купляла за 1,5 млн. Беларус сваімі галамі прынёс клюбу Кубак і Супэркубак Польшчы, але пасьля прыходу ў каманду новага галоўнага трэнэра, румына Эдварда Ёрданэску, перастаў праходзіць у асноўны склад.

Агулам за «Легію» Шкурын загнаў 5 галоў і зрабіў 2 галявыя перадачы ў 25 сустрэчах, многія зь якіх ён правёў ня цалкам. У жніўні беларус вымушана прапусьціў дзьве гасьцявыя гульні каманды — у Казахстан не паляцеў з прычыны рызыкі быць затрыманым, а ў Вялікую Брытанію яму, як грамадзяніну Беларусі, не пасьпелі зрабіць візу.

📌Раней Ільля Шкурын выступіў супраць палітычных рэпрэсій у краіне і дэманстратыўна адмовіўся выступаць у зборнай Беларусі, пакуль дзяржавай кіруе рэжым Лукашэнкі. Дзяржаўныя СМІ амаль нічога не паведамляюць пра посьпехі гульца.

Пагадненьне ГКС «Катавіцаў» зь беларускім нападнікам падпісанае на 3 гады. У кантракце прадугледзелі й магчымасьць яго падаўжэньня.

Здымак GKS Katowice

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️ Беларускі альпініст, якога шукалі на Эльбрусе, загінуў

https://smarturl.click/4OnAD

Зьніклага ў гарах Кабардына-Балкарыі 26-гадовага грамадзяніна Беларусі Івана Сукача знайшлі мёртвым. Пошукавыя работы завершаныя. Такую інфармацыю апублікавала кіраўніцтва МНС Расеі ў Кабардына-Балкарскай рэспубліцы.

Гэта здарылася амаль роўна праз два гады пасьля таго, як пры ўзыходжаньні на Эльбрус загінуў іншы беларус — Мікалай Ермашоў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр Алег Тумашоў, былы вакаліст гурта Ulis

Алег Тумашоў памёр у Менску. Пра ягоную сьмерць паведаміў Фэлікс Аксёнцаў, аўтар песень гурта.

Голас Тумашова гучыць у альбоме «Танцы на даху» 1993 году, запісаным у польскім Ольштыне. Перад Ulis-ам вакаліст супрацоўнічаў з гуртамі «Фарпост» і «Квінта».

🎼🎧 Паслухаць некалькі кампазыцый у выкананьні Ulis і з голасам Алега Тумашова: https://smarturl.click/kZLb2

▪️ Разьвітаньне пачнецца ў панядзелак, 8 верасьня, а 14:00 у будынку крэматорыя на Паўночных могілках Менску.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце эпоху бітвы пад Воршай? ТЭСТ

Слава пра перамогу войскаў Вялікага княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над Маскоўскай дзяржавай пад Воршай 8 верасьня 1514 году разьнеслася далёка за межы нашых земляў. Гэта адна з найбольш важных і запамінальных перамог у гісторыі Беларусі. Але якая гэта была эпоха, што ў ёй яшчэ адбывалася?

https://smarturl.click/dylz
Ці добра вы ведаеце гісторыю і эпоху бітвы пад Воршай 1514 году? Праверце сябе. Прайдзіце тэст.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 6 верасьня

🇺🇸 Дональд Трамп трэці раз згадаў пра вызваленьне беларускіх вязьняў і ўпершыню ўжыў фармулёўку «палітычныя»

🇵🇱 МЗС Польшчы заклікала сваіх грамадзян тэрмінова пакінуць Беларусь

📵 «Пачаў пляншэт з сабой насіць». Што адбываецца ў школах праз тыдзень пасьля забароны мабільнікаў

📖 Да стагодзьдзя Другой Усебеларускай канфэрэнцыі: Як «перагортваць старонку» 2020 году?

🧬🔬 Жыць да 150? Неўміручасьць? Навукоўцы камэнтуюць размову Сі і Пуціна

♨️ З пачатку верасьня на беларускіх мэтэастанцыях зафіксавалі 17 рэкордаў цяпла

🏔 🧭 У раёне Эльбруса зьнік беларускі турыст

🎤 Ільля Чарапко-Самахвалаў паведаміў пра сыход з гурту «Пятля прыхільнасьці»
https://smarturl.click/w4q3A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Reuters выдаліла відэа з размовай Пуціна і Сі пра жыцьцё да 150 гадоў і неўміручасьць

https://smarturl.click/p2102

У пятніцу агенцтва Reuters News адклікала чатыроххвілінны відэаролік на якім была размова паміж кіраўнікамі Расеі і Кітаю Ўладзімірам Пуціным і Сі Дзіньпінам. Тыя, сярод іншага, абмяркоўвалі магчымасьць таго, што людзі могуць жыць да 150 гадоў.

Дзяржаўнае тэлебачаньне Кітая запатрабавала выдаліць відэа і адклікала законны дазвол на яго выкарыстаньне.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыць да 150? Неўміручасьць? Навукоўцы камэнтуюць размову Сі і Пуціна

https://smarturl.click/QbB4Y

Аўтарытарныя кіраўнікі Кітаю і Расеі маюць агромністыя рэсурсы і найлепшыя навуковыя розумы ў сваіх краінах, каб паспрыяць тэхналёгіям, якія падаўжаюць жыцьцё чалавека. Але ці сапраўды можна казаць пра істотныя навуковыя прарывы ў гэтым кірунку?

Заходнія выданьні задаюцца пытаньнем, наколькі сучасная навука прасунулся, каб перамагчы старэньне і наблізіцца да неўміручасьці.

Читать полностью…
Subscribe to a channel